Главная страница
Навигация по странице:

  • Падстылі навуковага стылю Жанры і віды навуковых тэкстаў

  • 22. Лекс іка беларускай мовы паводле паходжання. Спрадвечна беларуская лексіка і яе пласты

  • 23. Запазычаная лексіка, яе фанетычныя і марфалагічныя прыкметы

  • АСНОЎНЫЯ ПРЫКМЕТЫ ЗАПАЗЫЧАНЫХ СЛОЎ

  • 24. Беларуская фразеалогія як нацыянальнае багацце мовы. Адлюстраванне ў фразеалогіі гісторыі народа, яго культуры, філасофіі, традыцый

  • паняцце мовы. Паняцце мовы. Паняцце мовы. Мова як універсальная агульначалавечая зхява. Мова


    Скачать 117.53 Kb.
    НазваниеПаняцце мовы. Мова як універсальная агульначалавечая зхява. Мова
    Анкорпаняцце мовы
    Дата30.12.2021
    Размер117.53 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаПаняцце мовы.docx
    ТипДокументы
    #322293
    страница5 из 8
    1   2   3   4   5   6   7   8


    Разнавіднасці і жанры навуковых тэкстаў


    У навуковым стылі традыцыйна вылучаюцца тры падстылі: уласна навуковы, навукова-папулярны, навукова-вучэбны. Аднак у залежнасці ад мэты навуковага паведамлення, спецыфікі адрасата і сферы выкарыстання ў навуковы стыль уключаецца большая колькасць падстылей.

    Табліца 16. Падстылі і жанры навуковага маўлення

    Падстылі навуковага стылю

    Жанры і віды навуковых тэкстаў

    уласна навуковы (акадэмічны)

    дысертацыя, манаграфія19, аўтарэферат, артыкул, даклад

    навукова-тэхнічны (навукова-справавы)

    навукова-тэхнічная справаздача, тэхнічнае апісанне, праектная дакументацыя, тэхнічная дакументацыя

    навукова-інфармацыйны

    анатацыя, рэферат, тэзісы, водзыў, рэцэнзія

    навукова-даведачны

    слоўнік, даведнік, каталог

    навукова-вучэбны

    падручнік, вучэбны дапаможнік, лекцыя, даклад, канспект, курсавая праца

    навукова-папулярны

    нарыс, артыкул, лекцыя

    Як ужо адзначалася вышэй20, навуковыя тэксты будуюцца паводле тыпу маўлення разважання, для якога ўласціва адзіная лагічная схема: тэзіс – доказ – высновы.

    Тэзіс – сцвярджэнне, якое патрабуе абгрунтавання. Тэзіс звычайна ўключае ў сябе прадмет абмеркавання (тое, пра што гаворыцца ў тэксце) і аналізуемую прымету (тое, што гаворыцца пра прадмет). Доказам тэзіса выступаюць аргументы, колькасць якіх залежыць ад жанру і аб’ёму навуковага тэксту. Аргументацыя абавязкова павінна суправаджацца ілюстрацыямі – прыкладамі-пацвярджэннямі ў выглядзе графікаў, табліц, цытат з аўтарытэтных крыніц і інш. Навуковы тэкст, як і асобныя яго часткі, завяршаецца высновамі, у якіх праводзіцца аналітычная адзнака ўласнага даследавання, вызначаюцца перспектывы для далейшага навуковага пошуку.

    Найбольш распаўсюджаныя жанры навуковага стылю, з якімі маюць дачыненне навучэнцы ўстаноў адукацыі, наступныя: канспект, даклад, рэферат, анатацыя, рэцэнзія, тэзісы, водзыў, курсавая і дыпломная работы.

    Па сваім складзе і мэтавым прызначэнні курсавая і дыпломная работы набліжаюцца да ўласна навуковага падстылю, разгледзім іх асаблівасці ў першую чаргу.

    У названых жанрах вылучаюцца наступныя структурна-сэнсавыя кампаненты:

    - назва (павінна адлюстроўваць тэму і змест тэксту);

    - уводзіны (тут абгрунтоўваецца выбар тэмы даследавання, пазначаецца аб’ект і прадмет для вывучэння, апісваюцца метады даследавання, фармулюецца мэта і задачы навуковай працы);

    - асноўная частка (падзяляецца на раздзелы ў адпаведнасці з задачамі і аб’ёмам працы. Кожны раздзел доказна раскрывае змест даследуемай праблемы, мае кароткае падсумаванне праведзенай працы. Першы раздзел асноўнай часткі звычайна ўтрымлівае бібліяграфічнае апісанне выкарыстаных крыніц для даследавання, разгляд іх праблематыкі, спалучаны з уласнай ацэнкай слабых і моцных пазіцый выкарыстаных крыніц);

    - заключэнне (змяшчаюцца высновы, зробленыя ў даследаванні);

    - спіс выкарыстанай літаратуры (бібліяграфічны спіс);

    - спіс публікацый аўтара курсавой, дыпломнай працы (падаецца ў пачатку бібліяграфічнага спіса).

    Адзначым, што спіс выкарыстанай літаратуры можа мець некалькі рубрык (частак), але ў кожнай з ix павінен захоўвацца алфавітны парадак размяшчэння крыніц.

    Пералічаныя вышэй структурна-сэнсавыя кампаненты з’яўляюцца абавязковымі пры напісанні навуковага артыкула, даклада, у больш скарочаным выглядзе выкарыстоўваюцца ў рэфераце.

    Рэферат – кароткі выкладзместу навуковай працы (артыкула, кнігі і пад.). Аўтарэферат – рэферат, напісаны самім аўтарам навуковай працы, звычайна дысертацыйнага даследавання.

    Рэферат:

    1) адлюстроўвае інфармацыю першакрыніцы (выклад і аналіз найбольшістотнайінфармацыі, пададзенай ў першасным тэксце, у кароткай форме);

    2) можа ўтрымліваць звесткі некалькіх навуковых першакрыніц (у гэтым выпадку прыводзіцца супастаўленне розных пунктаў гледжання, прадстаўленых у гэтых крыніцах, па пэўнай праблеме);

    3) аб’ектыўна перадае змест першакрыніц, у тым ліку ілюстрацыйны матэрыял, звесткі аб метадах даследавання, атрыманых выніках і перспектывах іх выкарыстання ў практычнай дзейнасці, без скажэнняў і суб’ектыўных ацэнак;

    4) інфармацыйна насычаны;

    5) характарызуецца паўнатой у раскрыцці тэмы;

    6) можа толькі перадаваць дакладны змест першаснага тэксту або змяшчаць крытычнае ці творчае асэнсаванне выкарыстаных крыніц для рэферыравання (напрыклад, прыводзіцца ўласны пункт гледжання на праблему, ацэньваецца ступень даследаваннасці вывучаемага пытання);

    7) мае сваю структуру:

    - загаловачная частка (тытульны ліст, пры неабходнасці змест, уводзіны разам з бібліяграфічным апісаннем);

    - уласна рэфератыўная частка (падаюцца звесткі аб аўтарах, указваецца асноўная тэма, разглядаецца праблематыка першакрыніц, даецца падрабязны або сціслы выклад найбольш важных пытанняў);

    - заключная частка (вывады аўтара тэксту першакрыніцы, заўвагі рэферэнта пра значнасць, актуальнасць артыкула, кнігі).

    Пры працы над рэфератам выкарыстоўваюцца наступныя моўныя клішэ (стандартныя выразы):

    Артыкул называецца (носіць назву, мае назву) … .

    Аналізуецца (даследуецца, асвятляецца …) (што ?), праблема (якая?), даецца аналіз (чаго?) … .

    У даследаванні аўтар ставіць (асвятляе, падымае, закранае) пытанні (праблемы) … .

    Гаворка ідзе (пра што ?) пра тое, што … .

    У артыкуле пададзены пункт гледжання на … .

    Падрабязна даследуецца (што?) … .

    Звяртаецца ўвага (на што?), даказваецца (што?) … .

    Падкрэсліваецца выключна важнае значэнне … .

    Асобна разглядаюцца пытанні (чаго?) (якія?) … .

    У заключэнні аўтар гаворыць (што?) (пра што?), у выніку робяцца высновы… .

    Аўтар прыходзіць да вываду (заключэння …), пераканаўча даказвае …, прытрымліваецца пункту гледжання …, крытыкуе … [9;17].

    Трэба мець на ўвазе, што пры падрыхтоўцы даклада (вуснага выступлення) паводле напісанага рэферата, навуковага артыкула, курсавой і дыпломнай работы ўлічваецца агульнанавуковы ўзровень, падрыхтаванасць да ўспрымання даклада, склад аўдыторыі, перад якой будзе рэалізаваны даклад. Пры падрыхтоўцы даклада неабходна валодаць такімі якасцямі, як уменнем праводзіць даследаванне, лагічна выкладаць сабраны матэрыял і вынікі работы, кваліфікавана адказваць на пытанні па тэме паведамлення.

    Анатацыя – кароткая характарыстыка кнігі, артыкула або навуковага зборніка. У анатацыі пералічваюцца асноўныя пытанні першакрыніцы без раскрыцця іх сутнаснага зместу, у адрозненне ад рэферата.

    Структура анатацыі:

    1) бібліяграфічнае апісанне (прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара; назва крыніцы; месца выдання, выдавецтва, год; аб’ём (колькасць старонак або нумары старонак, на якіх размешчаны артыкул);

    2) пералік асноўных пaлажэнняў тэксту-крыніцы;

    3) чытацкае назначэнне (на якую аўдыторыю разлічана кніга, якасць напісання тэксту, актуальнасць і інш.).

    Як правіла, тэкст анатацыі складаецца з простых сказаў. Пры напісанні анатацыі выкарыстоўваюцца наступныя моўныя клішэ:

    Артыкул прысвечаны пытанню (тэме, праблеме …)

    Артыкул уяўляе сабой абагульненне (агляд, выклад, аналіз, апісанне …) (чаго?)

    Аўтар ставіць (асвятляе) наступныя праблемы …/ закранае наступныя пытанні …/ засяроджвае ўвагу на праблемах…

    У артыкуле (кнізе, раздзеле …) разглядаецца (абагульняецца …) (што?) / гаворыцца (пра што?) / даецца ацэнка (аналіз, абагульненне) (чаго?) / прадстаўлены пункт гледжання (на што?)

    Артыкул (…) адрасаваны (каму?) / можа быць выкарыстаны (кім? )/ уяўляе цікавасць (для каго?)[9;17].

    Прыведзеныя стандартныя выразы могуць выкарыстоўвацца ў навуковай працы (рэферат, курсавая, дыпломная работы) пры апісанні выкарыстаных першакрыніц.

    Тэзісы – сцісла сфармуляваныя асноўныя палажэнні навуковай працы (артыкула, даклада, лекцыі). Тэзіс звычайна супадае з інфармацыйным цэнтрам, асвятляе асобную мікратэму даследавання. У тэзісах, у большасці выпадкаў, не прыводзяцца цытаты, спасылкі на іншыя навуковыя працы.

    Паводле зместу тэзісы бываюць:

    - першасныя (арыгінальная навуковая праца). Уяўляюць сабой сціслы выклад аўтарскага артыкула або даклада.

    - другасныя(напісаныя на аснове першакрыніцы і ў гэтым плане падобныя да анатацыі, рэферата).

    Паводле моўнага афармлення тэзісы падзяляюцца на:

    - тэзісы намінатыўнага ладу (аднасастаўныя сказы з галоўным членам у форме назоўніка);

    - тэзісы дзеяслоўнага ладу (двухсастаўныя сказы).

    Рэзюмэ – сціснутыя высновы ў выглядзе некалькі выразных, дакладных сказаў, якія раскрываюць, на думку аўтара, самую сутнасць апісваемага аб'екта. Жанр рэзюмэ выкарыстоўваецца пры напісанні даклада (у заключнай частцы), курсавой, дыпломнай работы (у выглядзе кароткага падсумавання да кожнага раздзела навуковага даследавання).

    Уменне ствараць тэксты ў разгледжаных навуковых жанрах дапамагае выпрацаваць навыкі працы з навуковай літаратурай: арыентавацца ў даследуемых праблемах, бачыць асноўную і неістотную інфармацыю, адбіраць неабходныя звесткі.

    Пры выкарыстанні жанраў навуковага маўлення дзейнічаюць два асноўныя прынцыпы падачы навуковай інфармацыі:

    1) разгортванне інфармацыі (размяшчэнне аргументаў, ілюстрацый, графікаў, табліц з мэтай забяспечыць доказнасць меркавання; калі мэта дасягнута, разгортванне спыняецца);

    2) сцісканне (кампрэсія) інфармацыі (за кошт апушчэння падрабязнасцей, замяшчэння доўгіх элементаў скарочанымі, аб’яднання звестак).

    22. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання. Спрадвечна беларуская лексіка і яе пласты

    Лексіка беларускай мовы паводле паходжання падзяляецца на дзве вялікія групы:

    • спрадвечна беларуская лексіка;

    • запазычаная лексіка.

    У спрадвечна беларускай лексіцы вялікі пласт складаюць словы агульнаславянскія, якія існуюць у тых ці іншых формах ва ўсіх славянскіх мовах: маці, брат, дзед, сват, свёкар, сын, нага, рука, сэрца, рака, поле, луг, восень, год, дзень, зіма, ноч, раніца, бяроза, воўк, гаварыць, цёплы, воля, адзін, я, ты і г. д. Гэты пласт лексікі сфарміраваўся яшчэ да 6 – 7 стст.

    Другі пласт – усходнеславянская лексіка, якая склалася ў 7 – 14 стст.: боты, вяроўка, дудка, жалейка, кубак, лыжка, журчаць, даўгарукі, смуглы, тулава, шчака, гадзюка, жаваранак, зяблік, карова, веліч, вёска, вораг.

    Трэці пласт – уласнабеларуская лексіка, якая ўзнікла ў 13 – 14 стст. – нашыя дні): абрус, астрог, волат, вячысты, рухаць, клопат, лазня,вораг, пасярод, іржа, вуха, вось, крывавы, бярэзнік, спявак, сцежка, слухач, вырай.

    23. Запазычаная лексіка, яе фанетычныя і марфалагічныя прыкметы

    Запазычанне слоў – няспынны працэс, уласцівы мове на працягу ўсёй гісторыі яе існавання і абумоўлена эканамічнымі, палітычнымі, гандлёвымі, культурнымі, навукова-тэхнічнымі зносінамі. Крыніцай запазычвання могуць выступаць роднасныя (славянскія) і няроднасныя (неславянскія) мовы. Лексіка запазычваецца пры неабходнасці назваць прадмет, паняцце. У такім выпадку запазычванне слова адбываецца разам з запазычваннем рэаліі: канвеер, гітара, галіфэ. Многія запазычаныя словы даюць магчымасць замены апісальнага звароту адным словам: спрынтэр ‘бягун на кароткія дыстанцыі’, каагуляцыя ‘узбуйненне часціц у дысперсных сістэмах; вядзе да выпадзення з калоіднага раствору асадку’. Іншамоўныя словы могуць запазычвацца не толькі ў адзінстве гучання і значэння. Часам іншамоўныя словы перакладаюцца з дапамогай адпаведных марфем мовы, якая запазычвае. Такі працэс называецца калькаваннем: біяграфія (грэч. bios ‘жыццё’, grapho ‘пішу’) – жыццяпіс; манускрыпт – рукапіс. Вялікая колькасць слоў запазычана са славянскіх моў:

    • паланізмы: моц, скарб, гузік, палац, хцівы, блакітны, агрэст, кабета, літасць, тлусты, млын;

    • з украінскай мовы: бадзёры, забабоны, плюгавы, журыцца, чупрына;

    • русізмы: азнаменаваць, вінтоўка, мясарубка, саратнік, чарцёж;

    Запазычаныя словы з неславянскіх моў:

    • грэцызмы: акадэмія, кафедра, камедыя, геаметрыя, космас, фантазія, бібліятэка;

    • лацінізмы: аўтар, акцёр, дэкан, дырэктар, інспектар, прафесар, гумар, тэрмін, цэнтр, атэстат;

    • германізмы: жабрак, майстар, слесар, швагер, варта, рота, гандаль, ганак, ланцуг, лямпа, труна, шафа, фальварак, цукар, гафт, коўдра, цэгла, футра, барва;

    • з французскай мовы: абажур, абсурд, акварэль, афіша, апарат, бюро, бламанжэ;

    • англіцызмы: байкот, бар, баскетбол, бокс, біфштэкс, долар, танк, фільм, трэнер;

    • з італьянскай і іспанскай мовы: акорд, арыя, бас, віла, капэла, купал, кампазітар, фантан;

    • са скандынаўскіх моў: акула, вікінг, нарты, сані, тундра, якар.

    АСНОЎНЫЯ ПРЫКМЕТЫ ЗАПАЗЫЧАНЫХ СЛОЎ

    1. Наяўнасць у слове літары ф: фарба, фабрыка.

    2. Пачатковая галосная о, э, а : Эма, ода, атака.

    3. Спалучэнне ге, ке, хе ў корані слоў: агент, схема, кельма.

    4. Спалучэнне бю, кю, вю, мю, пю, фю ў корані: бюро, кювет, рэвю, камюніке, капюшон, фюзеляж.

    5. Спалучэнне галосных у корані (ау, іо, ыо, еа, эа, іё, ыё): ідэал, Трыо, геаметрыя, аул і г. д.

    6. Цвёрдасць зычных д, т у спалучэннях дэ, тэ, ды, ты: дэтэктыў, тэатр, дыплом, дэкаратар.

    7. Прыстаўкі –а-, -анты-, -архі-, -контр-, -рэ-, -дэ-, -дыс-, -амфі-: амаральны, антыцыклон, рэфармацыя і г. д.

    8. Суфіксы -–ізм-, -ызм-, -іст-, -ыст-, -ір-, -ыр: арганізм, капіраваць, сацыяліст.

    9. Наяўнасць у слове спалучэнняў –ум, -ус, -юс: подыум, конус, полюс.

    10. Наяўнасць спалучэнняў зычных –дл-, -тл-, -шт-, -шп-: вяндліна, тлусты, штаб, шпрыц.

    11. Наяўнасць спалучэнняў –ен-, -ён-, -эн-: маёнтак, енк, пэндзаль.

    Прыток запазычанай лексікі непазбежны, як непазбежны зносіны розных народаў і краін. За кошт запазычанняў пашыраюцца сінанімічныя рады і актывізуецца тэрмінаўтварэнне. Ужыванне запазычаных слоў павінна быць апраўдана. У большасці сваёй запазычаныя кніжныя словы зусім не абавязковыя ў бытавых моўных зносінах. У беларускай літаратурнай мове шмат запазычанняў з рускай мовы. Да іх трэба падыходзіць з тымі ж патрабаваннямі, што і да ўсякіх іншых запазычанняў: “…з двух блізкіх слоў, запазычанага і роднага, лепшае тое , якое дакладней выражае паняцце” (В. Бялінскі). У газеце чытаем: “Яны, дзве маладыя і бадзёрыя дзяўчынкі, таропяцца да кароўніка”. У гэтым сказе не апраўдана ўжыты русізм “таропяцца”. У беларускай мове ёсць цудоўны адпаведнік “ спяшаюцца”. Засмечаная русізмамі мова атрымала назву “трасянка”.Неапраўданае змяшэнне рускай і беларускай лексікі ўспрымаецца як паказчык нізкай моўнай культуры.

    24. Беларуская фразеалогія як нацыянальнае багацце мовы. Адлюстраванне ў фразеалогіі гісторыі народа, яго культуры, філасофіі, традыцый
    Унікальнасць і непаўторнасць беларускай мовы складаюць не толькі асобныя словы, але і фразеалагізмы – устойлівыя спалучэнні слоў, якія ўжываюцца як гатовыя моўныя адзінкі з непадзельным, цэласным значэннем, напрыклад: на жабін скок – маленькі, панская хвароба – гультайства, ад яйка адалье – хітрун, грушы на вярбе вярзці – распавядаць глупствы і інш.

    Фразеалагізмы, як і словы, не ствараюцца пры маўленні, іх трэба запамінаць і выкарыстоўваць як трапныя, вобразныя сродкі для выказвання думак і пачуццяў.

    Фразеалагічнае багацце беларускай мовы назапашвалася стагоддзямі. Асноўная крыніца беларускай фразеалогіі – жывая народная мова. Таму ў беларусаў найбольш размоўных фразеалагізмаў. Асноўная сфера для іх выкарыстання – бытавыя зносіны (напрыклад, з мухамі ў носе, сёрбаць лапцем боршч, цераз пень калоду, сабакам сена касіць і інш.).

    У навуковым, публічным маўленні (у адрозненне ад бытавога) выкарыстоўваюць фразеалагізмы, якія маюць кніжную афарбоўку: мець рацыю, браць слова, падвесці рысу, даць зялёнае святло і інш.

    У беларускай мове ёсць шмат безэквівалентных фразелагічных выразаў, якія не маюць прамых адпаведнікаў у рускай мове: параўн. бел. на ласкавым хлебе быць, выскачыць як піліп з канапель, дацца ў знакі і рус. сидеть на шее, сказать невпопад, сидеть в печенках. У некаторыя фразеалагізмы ўключаны словы, якіх няма не толькі ў славянскіх, але і ў самой беларускай мове: біць бібікі, лахі пад пахі, збіць з панталыку, тачыць лясы, біць байды, хадзіць ходырам. А калі ўлічыць надзвычайную вобразнасць беларускіх фразеалагізмаў (некаторыя даследчыкі мовы нават называюць іх паэтычнымі мініяцюрамі) – ляпнуць, як лапцем па цымбалах; раскажаш пра вераб'я, а перакажуць пра жураўля; трэба, як рыбе парасон; салаўі ў жываце пяюць, – то варта лічыць фразеалагічныя адзінкі сапраўнымі дыяментамі нашай мовы, без засваення якіх не магчыма спазнаць прыроду і характар беларускай мовы.

    У пісьмовых тэкстах i вусным маўленні ўласнабеларускія фразеалагізмы маюць адметнае значэнне i паказваюць на веданне аўтарам глыбінных пластоў беларускай мовы, а скалькаваныя на манер рускай мовы дэманструюць штучнасць, ненатуральнасць беларускага маўлення.
    1   2   3   4   5   6   7   8


    написать администратору сайта