Главная страница
Навигация по странице:

  • 4. Паняцце білінгвізму. Праблема двухмоўя ў Рэспубліцы Беларусь

  • 5. Інтэрферэнцыя і яе віды Інтэрферэнцыя

  • паняцце мовы. Паняцце мовы. Паняцце мовы. Мова як універсальная агульначалавечая зхява. Мова


    Скачать 117.53 Kb.
    НазваниеПаняцце мовы. Мова як універсальная агульначалавечая зхява. Мова
    Анкорпаняцце мовы
    Дата30.12.2021
    Размер117.53 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаПаняцце мовы.docx
    ТипДокументы
    #322293
    страница2 из 8
    1   2   3   4   5   6   7   8

    Сацыяльная прырода мовы:


    а) мова і грамадства;

    б) мова як з’ява біялагічная;

    в) мова як з’ява псіхічная, сфера пасвядомай, псіхафізіялагічнай дзейнасці;

    г) мова як з’ява і біялагічная і псіхічная;

    д) дваісты характар мовы: з’ява і індывідуальная і грамадская (ці сацыяльная);

    е) мова і этнічнае і культурнае развіццё грамадскай супольнасці.

    д) этнічная функцыя як сімвал нацыі, сродак этнічнай кансалідацыі;

    е) спалучэнне розных функцый у маўленні.

    Як грамадства ўплывае на мову


    Вышэй ужо адзначалася, што па-за грамадствам мовы няма, як няма і грамадства без мовы. Згуртоўваючы ўсіх членаў пэўнага грамадства ў сацыяльна цэлае адзінства, мова служыць падмуркам гэтага адзінства. Але і грамадства ўплывае на мову, прычым ажыццяўляецца гэта двума спосабамі – стыхійным і свядомым.

    Мова, як люстэрка, мімаволі адлюстроўвае ў сабе разнастайныя сацыяльныя працэсы. Так, тэрытарыяльнае рассяленне людзей адлюстроўваецца ў наяўнасці дыялектаў, а дыферэнцыяцыя грамадства на сукупнасці людзей па інтарэсах, прафесіях, родах заняткаў прыводзіць да выпрацоўкі адпаведных стыляў, існаванне ж дэкласаваных элементаў, пэўных сацыяльных груп – да ўзнікнення жаргонаў і слэнгаў. Стыхійнае ўздзеянне грамадства на мову таксама праяўляецца ў тым, што вынікам разнастайных кантактаў народаў (войн, перасяленняў, гандлю) з'яўляюцца шматлікія лексічныя запазычанні з адной мовы ў другую, адбываецца змяшэнне элементаў розных моў у адной мове. Так, калі беларуская мова была дзяржаўнай у час існавання Вялікага княства Літоўскага, яна актыўна ўздзейнічала на літоўскую мову, у якой адзначаюцца запазычанні з нашай. А ў складзе Рэчы Паспалітай беларуская мова апынулася пад моцным уплывам польскай.

    Свядомыя акцыі дзяржаўнага маштабу ў адносінах да мовы – гэта моўная палітыка. Выдатнай акцыяй моўнай палітыкі ў гісторыі цывілізацыі з’явілася стварэнне пісьменнасці. Калі такі працэс датычыць многіх моў і праходзіць адначасова ў вялікіх маштабах, то ён называецца моўным будаўніцтвам. У гісторыі такая сітуацыя ўзнікла толькі аднойчы: у паслякастрычніцкі перыяд на тэрыторыі былога СССР за кароткі адрэзак часу на аснове кірыліцы была створана пісьменнасць для 50 нацый і народнасцяў.

    Свядомы ўплыў грамадства на мову праяўляецца і ў рэформах графікі і арфаграфіі. Свядома распрацоўваюцца шматлікія тэрмінасістэмы, мэтанакіравана ствараецца людзьмі вялікая колькасць онімаў (назваў зорак, населеных пунктаў і вуліц, жывёл, імёнаў людзей і да т.п.). Нормы літаратурнай мовы кадыфікуюцца ў падручніках, даведніках і з’яўляюцца абавязковымі для іх выкарыстоўвання пры стварэнні пісьмовых тэкстаў і ў публічных прамовах. Увогуле, грамадства аказвае свядомы ўплыў на мову тады, калі мэтанакіравана кантралюе пэўныя моўныя працэсы, упарадкоўвае правілы ўжывання, змагаецца за чысціню, культуру мовы і г.д. Моўная палітыка патрабуе з боку дзяржавы пастаяннай увагі, асцярожнасці і далікатнасці, асаблівапры вырашэнні моўных праблем у шматнацыянальнай краіне.
    4. Паняцце білінгвізму. Праблема двухмоўя ў Рэспубліцы Беларусь

    Білінгвізм— гэта функцыянаванне дзвюх моў на адной тэрыторыі, у адным этнічным асяродку; выкарыстанне ў працэсе камунікатыўных зносін дзвюх моў адным і тым насельніцтвам.

    Білінгвізм на тэрыторыі Беларусі ўзнік даўно. Ужо ў перыяд Вялікага княства Літоўскага існавала беларуска-царкоўнаславянскае двухмоўе. З пашырэннем польскай мовы ў краіне пачало складвацца беларуска-польскае двухмоўе. Калі ж беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі, шырока развіваецца беларуска-рускае двухмоўе.

    Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі характарызуецца суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць вызначана як беларуска-рускае двухмоўе.

    Калі веданне дзвюх моў уласціва асобным членам соцыуму, то гэта індывідуальны білінгвізм, калі двухмоўнымі з’яўляюцца цэлыя групы, калектывы, то гаворка ідзе пра калектыўны білінгвізм, калі ж двухмоўе пашырана сярод усіх прадстаўнікоў нацыі, то гэта нацыянальны білінгвізм. Пры нацыянальным білінгвізме ў краіне афіцыйна прызнаюцца дзве дзяржаўныя мовы (у Беларусі — беларуская і руская, у Фінляндыі — фінская і шведская, у Канадзе — англійская і французская).

    Калі дзве мовы ўжываюцца ізалявана адна ад другой (напрыклад, на працы — адна мова, дома — другая), то гаворка ідзе пра чысты білінгвізм, калі ж дзве мовы ўжываюцца ўперамешку (залежыць ад камунікатыўнай сітуацыі), то гэта змешаны білінгвізм. Змешаны ў сваю чаргу падзяляецца ў залежнасці ад ступені разумення носьбітам мовы няроднай мовы на рэцэптыўны (чалавек разумее другую мову, але не можа на ёй гаварыць), рэпрадуктыўны (чалавек разумее другую мову, аднаўляе тэкст) і прадуктыўны (чалавек разумее другую мову, аднаўляе тэкст і самастойна будуе на ёй сказы).

    Індывідуальнае двухмоўе не абавязкова абазначае масавае двухмоўе, і, наадварот, нацыянальнае двухмоўе можа існаваць пры індывідуальным аднамоўі. Напрыклад, Швейцарыя — шматмоўная краіна, у якой дзяржаўнымі з’яўляюцца нямецкая, французская, італьянская і рэтараманская мовы. Аднак большасць жыхароў гэтай краіны валодаюць толькі якой-небудзь адной з названых вышэй моў [3, с. 12].

    Білінгвізм — з’ява складаная, шматбаковая, яна цікавіць не толькі лінгвістыку, але і псіхалогію, псіхалінгвістыку, сацыялогію і таму даследуецца ў розных аспектах. Асноўныя з іх: псіхалагічны, педагагічны, сацыялінгвістычны. Псіхалагічны аспект двухмоўя звязаны з асаблівасцямі псіхалагічнага складу індывіда, з яго разумовымі здольнасцямі, эмацыянальнай прыстасаванасцю, з праблемай пераключэння з аднаго моўнага кода на другі. Педагагічны бок білінгвізму закранае розныя аспекты навучання другой мове, у тым ліку і ўплыў адной мовы на працэс засваення другой. Сацыялінгвістычны аспект двухмоўя ахоплівае кола пытанняў, звязаных з вывучэннем адносін «білінгвізм — грамадства», такіх як: сфера выкарыстання першай і другой мовы; ступень авалодвання мовамі; размеркаванне камунікатыўных функцый паміж мовамі; кантынгент ахопленых двухмоўем членаў соцыуму і шырыня выкарыстання другой мовы, свядомае ўмяшанне грамадства ў моўныя працэсы і інш. [2, с. 24].

    Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі характарызуецца пераважна суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць вызначана як беларуска-рускае двухмоўе. Нацыянальнае беларуска-рускае двухмоўе прадстаўлена:

    • індывідуальным беларуска-рускім двухмоўем, калі побач з роднай беларускай мовай двухмоўны індывід выкарыстоўвае і рускую мову;

    • руска-беларускім двухмоўем, калі побач з рускай мовай двухмоўны індывід выкарыстоўвае беларускую мову;

    • індывідуальным беларускім ці рускім аднамоўем.

    Побач з беларуска-рускім двухмоўем на тэрыторыі Беларусі ў месцах сумеснага пражывання беларусаў з палякамі, літоўцамі, латышамі, украінцамі існуе беларуска-польскае, беларуска-літоўскае, беларуска-латышскае, беларуска-ўкраінскае двухмоўе. Для небеларускага насельніцтва яно мае характар польска-беларускага, літоўска-беларускага, латышска-беларускага і г. д. Паколькі ў гэтых раёнах функцыянуе і руская мова, можна гаварыць, напрыклад, пра мясцовае беларуска-польска-рускае і г.д. шматмоўе

    5. Інтэрферэнцыя і яе віды

    Інтэрферэнцыя – (лац. inter “паміж”, ferens, ierentis “які нясе, пераносіць”) узаемадзеянне элементаў розных моўных сістэм ва ўмовах білінгвізму. Гэта ўзаемадзеянне выражаецца ў адхіленнях ад нормаў іншай мовы, міжвольным (несвядомым) перанясенні ў яе сістэму асаблівасцей роднай мовы. Узровень інтэрферэнцыі залежыць ад ступені авалодання другой мовай, ад умення свядома адрозніваць факты розных моў і інш. Беларуска-руская і руска-беларуская інтэрферэнцыя – з’ява даволі распаўсюджаная і закранае ўсе сферы моўнай сістэмы:

    - фанетыку (фанетычная інтэрферэнцыя), калі, напрыклад, у рускай мове двухмоўнага індывіда сустракаюцца такія беларускамоўныя фанетычныя рысы, як цвёрдыя [р] і [ч] на месцы рускіх мяккіх [р’] і [ч’], дзеканне і цеканне, ярка выражанае аканне і г.д.;

    - акцэнтуацыю (акцэнтная інтэрферэнцыя), калі двухмоўны індывід размаўляе, напрыклад, на беларускай мове, а выкарыстоўвае націск рускай мовы: за борт (замест за борт), гліняны (замест гліняны), адзінаццаць (замест адзінаццаць), спіна (замест спіна) і г.д.;

    - лексіку (лексічная інтэрферэнцыя), калі білінгв, напрыклад, у беларускай мове ўжывае выразы тыпу васкрасенне (бел. нядзеля), благадару (дзякуй), ці калі білінгв у рускай мове ўжывае выразы тыпу Сегодня сильная завея (рус. метель);

    - словаўтварэнне (словаўтваральная інтэрферэнцыя), калі білінгв ужывае словы, у якіх назіраецца несупадзенне словаўтваральных сродкаў, напрыклад, у рускім маўленні такімі інтэрферэмамі з’яўляюцца безлюдность (рус. безлюдие), атлетичный (атлетический), вишняк (вишенник), по-человечьи (по-человечески); ці ў беларускім маўленні білінгваў вымакшы (бел. вымаклы), ахрыпшы (ахрыплы), кантраліраваць (кантраляваць).

    - марфалогію (марфалагічная інтэрферэнцыя), калі граматычнае афармленне рускіх і беларускіх лексем не адпавядае норме. Напрыклад, білінгв, гаворачы па-руску, можа няправільна ўжываць родавыя формы назоўнікаў (золотой медаль замест золотая медаль, порванный шинель замест порванная шинель), канчаткі назоўнікаў множнага ліку (озёры замест озёра, окны замест окна) і г.д.

    - сінтаксіс (сінтаксічная інтэрферэнцыя), калі пры карыстанні рускай мовай білінгв уводзіць у яе сінтаксічныя канструкцыі беларускай мовы, напрыклад, дочкина сумка замест сумка дочери, сынов костюм замест костюм сына, смеяться с него замест смеяться над ним і г.д.

    +Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў абумоўлівае шматлікасць і ўстойлівасць памылак пры маўленні ў той ці іншай мове. Аднак яны, як правіла, не ўплываюць на працэс разумення выказванняў як на беларускай, так і на рускай мовах. Таму праблема інтэрферэнцыі для беларуска-рускага двухмоўя стаіць, пераважна, як праблема культуры беларускай і рускай моў ва ўмовах двухмоўя.
    6. Канцэпцыі паходжання беларускай мовы. Перыядызацыя беларускай мовы

    На сённяшні дзень існуюць дзве канцэпцыі паходжання беларускай мовы.

    1. Зыходнай базай для ўтварэння кожнай з трох усходнеславянскіх моў (у тым ліку і беларускай) стала літаратурная мова ўсходніх славян перыяду ХІ–ХIV стст., якая даследчыкамі называецца па-рознаму: «стараруская літаратурная мова», «агульнаўсходнеславянская», «усходнеславянская». Лічыцца, што менавіта ў гэты перыяд тэксты на старарускай літаратурнай мове паступова насычаліся мясцовымі моўнымі рысамі.

    2. Зыходнай базай для ўтварэння беларускай мовы паслужыла праславянская, г.з. мова, якую прынята лічыць мовай старажытных славянскіх плямёнаў, на базе якой пасля яе распаду (VI–VII стст.) і ўзніклі асобныя славянскія мовы. Лічыцца, што прамежкавай пары паміж беларускай і праславянскай мовамі не было. Літаратурная мова ўсходніх славян ХІ–ХІV стст., на думку іншых даследчыкаў, – стараславянская, дакладней царкоўнаславянская мова.

    Няма адзінага погляду і на час фарміравання беларускай літаратурнай мовы. Адна версія – беларуская літаратурная мова сфарміравалася к сярэдзіне ХV ст. Другая – ХІІІ – ХV стст., а трэцяя – пачатак ХVІ стст.
    1   2   3   4   5   6   7   8


    написать администратору сайта