Главная страница
Навигация по странице:

  • 13. Функцыянальныя стылі беларускай мовы: сфера пымянення, мэты зносін, стылявыя рысы, моўныя сродкі

  • Стылі Сфера выкарыс-тання Мэты зносін Стылявыя рысы

  • 14. Афіцыйна-справавы стыль: сфера дзеяння, мэта зносін, асаблівасці

  • 15. Віды афіцыйных папер і агульныя патрабаванні да іх

  • 16. Справавыя лісты: від, прызначэнне, моўнае афармленне

  • 17. Асабістыя дакументы: заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска. Правілы іх аформлення.

  • 18. Навуковы стыль: сфера дзеяння, мэты зносін, асаблівасці Навуковы стыль Навуковы стыль

  • Адметныя асаблівасці навуковага стылю

  • 19. Асноўныя катэгорыі, тыпы і сродкі арганізацыі навуковага тэксту Навуковы стыль .

  • 20. Лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці навуковага стылю

  • марфалагічныя асаблівасці.

  • 21. Жанры навуковай літаратуры: лекцыя, даклад, курсавая праца, дыпломная работа, рэферат, анатацыя, тэзісы, рэзюмэ, рэцэнзія

  • паняцце мовы. Паняцце мовы. Паняцце мовы. Мова як універсальная агульначалавечая зхява. Мова


    Скачать 117.53 Kb.
    НазваниеПаняцце мовы. Мова як універсальная агульначалавечая зхява. Мова
    Анкорпаняцце мовы
    Дата30.12.2021
    Размер117.53 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаПаняцце мовы.docx
    ТипДокументы
    #322293
    страница4 из 8
    1   2   3   4   5   6   7   8

    Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы


    Сінтаксіс (як раздзел граматыкі) вывучае віды сувязей, на аснове якіх арганізуюцца словазлучэнні і сказы. Словы ў словазлучэннях звязаны паміж сабой падпарадкавальнай сувяззю дапасавання, прымыкання і кіравання.

    Дапасаванне–такі від сувязі, пры якім залежнае слова набывае формы роду, ліку і склону, уласцівыя галоўнаму слову. Дапасуюцца да назоўнікаў прыметнікі, парадкавыя лічэбнікі, займеннікі, дзеепрыметнікі: школьныя гады, на трэцім паверсе, твой гонар, высушанае сена.

    Прымыканне– такі від сувязі, пры якім залежнае слова звязваецца з галоўным па сэнсе. Прымыкаюць звычайна нязменныя словы і формы –прыслоўі, дзеепрыслоўі, інфінітыў: зрабіць сумленна, есці стоячы, уменне працаваць.

    Пры кіраваннізалежнае слова ўжываецца ў форме пэўнага ўскоснага склону: берагчы лес, сустрэцца з ёю. Кіраванне бывае прыназоўнікавае: убачыцца з сябрам, ісці з лесу і беспрыназоўнікавае: збіраць суніцы, глядзець спектакль.

    У падпарадкавальнай сувязі не знаходзяцца і не з’яўляюцца словазлучэннямі:

    1. дзейнік і выказнік;

    2. аднародныя члены сказа;

    3. службовыя часціны мовы.

    Найбольш пашырана і ўстойліва ўздзеянне рускай мовы выяўляецца ў канструкцыях кіравання, для якіх характэрны шэраг спецыфічных рыс. Адзначым некаторыя з іх.

    1. Дзеясловы ветлівасці дзякаваць, падзякаваць, аддзячыць, прабачыць, выбачаць, дараваць – спалучаюцца ў беларускай мове з назоўнікамі давальнага склону: дзякаваць сястры, дараваць сябру, прабачце мне. У рускай мове адпаведныя дзеясловы кіруюць вінавальным склонам: благодарить сестру, простить товарища, извините меня.

    2. Дзеясловы жартаваць, смяяцца, насміхацца, кпіць, здзекавацца, цешыцца, дзівіцца, глуміцца, рагатаць кіруюць родным склонам з прыназоўнікам “з”: жартаваць з дзіцяці, насміхацца з сяброўкі, а адпаведныя рускія дзеясловы – творным з прыназоўнікам “над”: шутить над ребёнком, смеяться над сестрой.

    3. Дзеясловы руху ісці, бегчы, ехаць, плыць, ляцець і інш. і волевыяўлення паслаць, выправіць, адправіць, калі яны маюць мэтавае значэнне, кіруюць назоўнікамі вінавальнага склону з прыназоўнікам “па”: ісці па ваду, паслаць па сястру. Калі названыя дзеясловы спалучаюцца з назоўнікамі – назвамі ягад, грыбоў і словамі ягады, грыбы, то гэтыя назоўнікі ўжываюцца таксама ў вінавальным склоне, але з прыназоўнікам “у”: ісці ў суніцы, адправіць у грыбы. У рускай мове ў абодвух выпадках – идти за водой, послать за сестрой, отправить за грибами.

    У беларускай мове канструкцыі пайсці за вадой, бегчы за сястрой паказваюць не на мэту дзеяння, а на кірунак, напрамак (пайсці за вадой – пайсці па цячэнні ракі, бегчы за сястрой – бегчы ўслед).

    4. Дзеясловы са значэннем дзеяння ці стану (хадзіць, лятаць, сустракацца, бачыцца і пад.) кіруюць месным склонам назоўнікаў з прыназоўнікам “па”: хадзіць па вечарах, лятаць па начах, бачыцца па суботах, сустракацца па выхадных. У рускай мове адпаведныя дзеясловы патрабуюць ад залежнага слова давальнага склону з прыназоўнікам “по”: ходить по вечерам, летать по ночам, видеться по субботам, встречаться по выходным.

    5. Дзеясловы маўлення, думкі, пачуцця (гаварыць, шаптаць, думаць, непакоіцца, клапаціцца, хвалявацца і інш.) звычайна кіруюць назоўнікамі вінавальнага склону з прыназоўнікам “пра”: гаварыць пра надвор’е, думаць пра вясну, клапаціцца пра бацькоў. У рускай мове адпаведныя дзеясловы кіруюць месным склонам з прыназоўнікам “о(об)”: говорить о погоде, думать о весне, беспокоиться о родителях.

    6. У словазлучэннях з галоўным словам – прыметнікам ці прыслоўем у форме вышэйшай ступені параўнання залежнае слова ўжываецца ў вінавальным склоне з прыназоўнікам “за”: большы за яго, старэйшы за сястру, хутчэй за ўсіх. У рускай мове ў такіх словазлучэннях залежнае слова мае форму роднага склону без прыназоўніка: больше его, старше сестры, быстрее всех.

    7. Дзеясловы ажаніць, ажаніцца патрабуюць творнага склону з прыназоўнікам “з”: ажаніўся з Таняю, ажанілі з нялюбай. У рускай мове гэтым словазлучэнням адпавядаюць словазлучэнні з назоўнікамі меснага склону з прыназоўнікам “на”: женился на Тане, женили на нелюбимой.

    8. У беларускай мове больш пашыраны аднасастаўныя няпэўна-асабовыя сказы. Напр.: бел. Дом пабудавалі – рус. Дом построен.

    9. Лічэбнікі два, тры, чатыры спалучаюцца з назоўнікамі ў назоўным склоне множнага ліку: два дакументы, тры пастановы, чатыры банкі (рус.: два документа, три постановления, четыре банка).

    10. Значэнне прыналежнасці ў беларускай мове выражаецца значна часцей, чым у рускай мове, прыналежнымі прыметнікамі: мужаў аўтамабіль, дырэктараў дом (рус.: автомобиль мужа, дом директора).
    13. Функцыянальныя стылі беларускай мовы: сфера пымянення, мэты зносін, стылявыя рысы, моўныя сродкі

    Мова чалавека з’яўляецца асноўным сродкам зносін, які можа здзяйсняцца ў дзвюх формах – вуснай і пісьмовай. Акрамя таго, калі разглядаць мову таго ці іншага народа (напрыклад, беларускага), то важна адзначыць, што любая нацыянальная мова ўяўляе сабою складаную структуру, паколькі ўключае некалькі падсістэм. У прыватнасці, у любой развітай мове можна вылучыць літаратурную і дыялектную формы яе існавання. Літаратурная мова – гістарычна складзеная, узорная форма нацыянальнай мовы. Літаратурная мова валодае багатым лексічным фондам, упарадкаванай граматычнай структурай і разгалінаванай сістэмай функцыянальных стыляў.

    Адной з рысаў літаратурнай мовы з’яўляецца разгалінаваная сістэма функцыянальных стыляў.

    Моўны стыль – гэта гістарычна складзеная разнавіднасць літаратурнай мовы, якая абслугоўвае пэўную сферу грамадскай дзейнасці: навуку, адміністрацыйна-справавыя адносіны, грамадска-палітычную дзейнасць, бытавыя зносіны, мастацкую творчасць. Адпаведна вылучаюцца пяць функцыянальных стыляў: навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны, размоўны (гутарковы), мастацкі.

    Стылі называюцца функцыянальнымі таму, што іх асаблівасці вызначаюцца асаблівасцямі функцый мовы ў дадзенай сферы зносін. Напрыклад, функцыя афіцыйна-справавога стылю – дакладна, аб’ектыўна і адназначна паведаміць інфармацыю, а функцыя публіцыстычнага – уздзейнічаць на волю і пачуцці слухача або чытача. Функцыя навуковага стылю заключаецца ў тым, каб перадаваць інтэлектуальную інфармацыю. Навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны і мастацкі стылі маўлення рэалізуюцца пераважна ў пісьмовай форме, а размоўны – у вуснай.

    Кожны стыль рэалізуе спецыфічную мэту зносін, мае свае моўныя асаблівасці (лексічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя), стылявыя рысы, сістэму падстыляў



    Стылі

    Сфера выкарыс-тання

    Мэты зносін

    Стылявыя рысы

    Моўныя сродкі

    Падстылі

    Размоўны

    Быт, сямейныя і сяброўскія зносіны

    Абмен думкамі, інфармацыяй з блізкімі, знаёмымі людзьмі

    Натуральнасць маўлення, эмацыяналь-насць, ацэначны характар, адсутнасць строгай лагічнасці

    Бытавая лексіка, фразеалагізмы, экспрэсіўна-эмацыянальная лексіка; няпоўныя, пытальныя, пытальна-пабуджальныя і клічныя сказы

    Размоўна-бытавы, размоўна-афіцыйны

    Навуковы

    Навука і тэхніка, вучэбны працэс

    Паведаміць агульныя ці прыватныя істотныя прыкметы прадметаў, растлумачыць сутнасць з’явы, яе прычыны і інш.

    Абстрактнасць, дакладнасць, аб’ектыўнасць і аргументава-насць

    Агульнанавуко-выя і вузкаспе-цыяльныя тэрміны; аддзеяслоўныя і адпрыметнікавыя назоўнікі, наніз-ванне форм роднага склону, развітыя апавя-дальныя сказы, злучнікавая падпарадкаваль-ная сувязь

    Уласна навуковы, навукова-вучэбны, навукова-папулярны

    Афіцыйна-справавы

    Афіцыйныя дакументы, канцылярская, юрыдычная і дыпламатыч-ная сферы

    Інфармацый-ная, пабуджальная, рэгуляцыя афіцыйных зносін

    Паслядоў-насць і дакладнасць выкладу, аб’ектыўнасць ацэнак, стандартыза-цыя, адсутнасць эмацыяналь-насці

    Абстрактная, тэрміналагічная, спецыяльная лексіка, канцылярскія штампы, складаныя сказы

    Уласна заканадаўчы, дыпламатыч-ны, адміністрацый-на-канцылярскі

    Публіцыстычны

    Палітыка-ідэалагічныя, грамадска-эканамічныя, культурныя, спартыўныя ды іншыя грамадскія зносіны

    Інфармаваць, уздзейнічаць, фарміраваць грамадскую думку

    Даходлівасць, эмацыяналь-насць, ацэначнасць і агульназразу-меласць

    Ацэначная лексіка, грамадска-палітычная лексіка, метафарычнасць тэрмінаў, загадны лад дзеяслова

    Газетна-пуб-ліцыстычны, радыё-журналісцкі, прамоўніцкі (агітацыйны)

    Мастацкі

    Духоўная сфера жыцця

    Паведаміць і ўздзейнічаць на думкі і пачуцці чытача, эстэтычныя ўяўленні

    Эмацыяналь-насць, экспрэсіў-насць, вобразнасць, стылістычная незамкнё-насць, індывідуаль-насць аўтара

    Разнастайныя вобразна-выяўленчыя сродкі

    Проза, паэзія, драматургія


    14. Афіцыйна-справавы стыль: сфера дзеяння, мэта зносін, асаблівасці

    Афіцыйна-справавы стыль – адзін з функцыянальных стыляў беларускай

    літаратурнай мовы, які абслугоўвае сферу пісьмовых афіцыйна- справавых

    зносін, выкарыстоўваецца ў справаводстве і дакументах. Асноўная мэта

    зносін – унармаванне афіцыйных і справавых узаемадачыненняў паміж

    людзьмі і ўстановамі. Афіцыйна-справавы стыль мае наступныя стылявыя рысы − афіцыйнасць, строгая дакладнасць, інфармацыйнасць, сцісласць, канкрэтнасць, адназначнасць, адсутнасць эмацыянальнасці, аб’ектыўнасць, паслядоўнасць у выкладзе матэрыялу, шаблоннасць і трафарэтнасць, высокі ўзровень стандартызацыі.

    Для афіцыйна-справавога стылю характэрна спецыфічнае выкарыстанне моўных сродкаў. На лексічным узроўні: ужыванне тэрмінаў і спецыфічных слоў, слоў у прамым значэнні, абрэвіятур і складанаскарочаных назваў, моўных штампаў, наяўнасць лексічных паўтораў;

    на марфалагічным узроўні: шырокае выкарыстанне інфінітываў,

    дзеясловаў цяперашняга часу, расшчапленне выказніка (дзеяслоў + назоўнік

    весці перапіску, займаць жылплошчу), ужыванне аддзеяслоўных назоўнікаў, назоўнікаў са зборным значэннем, найменняў людзей па іх прафесіі або спецыяльнасці, парадкавых лічэбнікаў са склонавымі канчаткамі;

    на сінтаксічным узроўні: выкарыстанне апавядальных сказаў,

    ускладненых аднароднымі і адасобленымі членамі, складаных сказаў,

    пасіўных канструкцый, прамы парадак слоў у сказе.

    Адрозніваюць тры падстылі афіцыйна-справавога стылю – уласна заканадаўчы, дыпламатычны, адміністрацыйна-канцылярскі. Афіцыйна-справавы стыль рэалізуецца ў дакументах розных жанраў, якія абагульняюць тыповыя сітуацыі афіцыйна-справавых адносін (закон, указ, статуты, нота, камюніке, пагадненне, дзелавыя паперы − заява, характарыстыка, аўтабіяграфія, даверанасць і іншыя).

    Моўныя асаблівасці гэтага стылю знаходзяцца ў прамой залежнасці ад жанру і зместу дзелавога

    дакумента, абумоўлены яго задачамі і патрабаваннямі – выразіць волю заканадаўца, прадпісаць паводзіны, давесці што-небудзь да ведама каго-небудзь.

    У складзе афіцыйна-справавога стылю даследчыкі выдзяляюць наступныя падстылі: 1) уласна заканадаўчы (закон, указ, грамадзянскія і крымінальныя акты, статуты); 2) дыпламатычны (нота,

    мемарандум, камюніке, пагадненне, канвенцыя); 3) адміністрацыйна-канцылярскі (акт, распараджэнне, загад, дзелавыя паперы, заява, характарыстыка, аўтабіяграфія, даверанасць, распіска).

    У навуковай літаратуры прынята падраздзяляць жанры дзелавой мовы на вусныя і пісьмовыя. Афіцыйна-справавы стыль рэалізуецца пераважна ў пісьмовай форме. Гэта віды дакументацыі, не

    зарыентаваныя на вусную форму выкладу, напрыклад, указ, загад, пастанова, інструкцыя, справавыя пісьмы, кодэксы і г.д. Для вуснай формы справавых зносін характэрны такія жанры справавой мовы, як дзелавая размова: кадравая, праблемная, арганізацыйная, творчая, прыём наведвальнікаў і іншыя яе разнавіднасці (перагаворы, прэзентацыі, справавая тэлефонная размова, прэсканферэнцыя, сход акцыянераў і г.д.). Спецыфічным жанрам вусных справавых зносін

    можна лічыць справавую спрэчку, дыскусію, палеміку, дэбаты, інструктаж, выступленне на судовым працэсе і г.д. Некаторыя з іх хоць і абапіраюцца на раней падрыхтаваны (часткова ці поўнасцю) пісьмовы тэкст, аднак маюць прыкметныя адрозненні: аўтары імкнуцца пазбягаць спецыфічных кніжных зваротаў афіцыйна-справавога стылю і выкарыстоўваюць элементы жывога размоўнага стылю, таму што сухая канцылярская мова цяжкая для вуснага ўспрыняцця.

    1. Галоўным прынцыпам канструявання сказаў з’яўляецца прамы парадак слоў, г.зн. дзейнік знаходзіцца перад выказнікам, дапасаванае азначэнне – перад азначаным словам, акалічнасць спосабу дзеяння – перад дзеясловам-выказнікам, прамое дапаўненне – пасля слова, да якога яно адносіцца.

    2. Сінтаксіс характарызуецца падкрэсленай кніжнасцю, «халоднасцю». Сказы поўныя, апавядальныя, як правіла, двухсастаўныя.

    3. Ужыванне пасіўных канструкцый: аплата працы ажыццяўляецца на аснове пагадзінных або месячных тарыфных ставак.

    4. Наяўнасць канструкцый са складанымі злучнікамі і адыменнымі прыназоўнікамі: у выніку таго што, дзякуючы таму што, нягледзячы на тое што, разам з тым, з мэтай, пры дапамозе, згодна з, у святле і інш.

    5. Характэрна ўжыванне стандартных складаных сінтаксічных канструкцый, клішэ. Пры неабходнасці выкарыстоўваюцца надрукаваныя бланкі і пэўныя формы, якія даюцца ў спецыяльных даведніках.

    6. Звычайна ў дакументах выкарыстоўваюцца безасабовыя і інфінітыўныя канструкцыі са значэннем імператыўнасці, неабходнасці (даручыць старасту групы, неабходна павысіць, дазволіць студэнтам), а таксама залежныя звароты тыпу: кандыдатам у дэпутаты вылучаны; даклад быў выслуханы.

    7. Асабовыя канструкцыі ўжываюцца толькі ў пэўных сітуацыях. Напрыклад, у даручэнні, распісцы пасля займенніка «я» неабходна назваць прозвішча, імя і імя па бацьку, месца пражывання. Пасля замены ў дзелавых тэкстах аднаго наймення прадмета або асобы другім на гэта спецыяльна ўказваецца: Кавалёў Мікалай Іванавіч, які ў далейшым называецца субпадрадчык...

    +8. Сказы характарызуюцца наяўнасцю аднародных членаў, адасобленых груп, пабочных і ўстаўных канструкцый: Грамадскія арганізацыі, працоўныя калектывы і сходы ваеннаслужачых па воінскіх часцях могуць выступаць у падтрымку кандыдатур, вылучаных іншымі грамадскімі арганізацыямі, працоўнымі калектывамі або сходамі ваеннаслужачых па воінскіх часцях, а таксама выбіраць давераных асоб кандыдатаў у народныя суддзі.
    15. Віды афіцыйных папер і агульныя патрабаванні да іх

    Службовая карэспандэнцыя  адна з форм пісьмовых зносін паміж асобамі, установамі, дзяржавамі. Гэта заявы і аўтабіяграфіі, распіскі і акты, афіцыйныя лісты і паведамленні, пратаколы і справаздачы, загады, дэкрэты, ноты, пагадненні і інш.

    Мэта большасці афіцыйных папер  нешта паведаміць. Так, напрыклад, з аб'яў даведваемся, дзе і калі адбудзецца сход, заняткі гуртка, дыспут, канферэнцыя, з пратакола бачым, як ішло абмеркаванне пэўнага пытання. У аўтабіяграфіях пішуць пра свойжыццёвы шлях. У дагаворах афіцыйна сцвярджаецца пагадненне паміж асобамі, установамі, дзяржавамі, групамі дзяржаў.

    Дакументы трэба афармляць вельмі дакладна, каб адразу можна было зразумець іх асноўную думку. Таму неабходна пісаць сцісла, проста і акуратна. Каб не было двухсэнсавых і невыразных выказванняў, у тэксце звычайна ўжываюць словы з прамым значэннем. Мове службовых дакументаў і афіцыйнай перапіскі не ўласціва эмацыяльна афарбаваная лексіка, размоўная і ўзнёслая фразеалогія. У заяве, напрыклад, ніхто не піша: Прашу прыняць мяне на працу ў школу, бо я хачу быць сейбітам разумнага, добрага, вечнага. Затое ў службовых паперах звычайна ўжываюць выразы, якімі часта карыстаюцца ў справаводстве, напрыклад: аказаць дапамогу, тарыфная стаўка, грашовае ўзнагароджанне, давесці да ведама, уступіць у дзеянне, давяраю атрымаць, подпіс сведчу, прашу дазволіць. Стандартнасць і дакладнасць зместу афіцыйных папер дасягаецца таксама ўжываннем спецыяльных тэрмінаў (дэкрэт, указ, пастанова, нарматыў, хадайнічаць, сведчыць, наймальнік, вышэйадзначаны), паўтарэннем аднолькавых слоў і ўжываннем зваротных дзеясловаў: На работах са шкоднымі ўмовамі працы прадастаўляецца бясплатнае па ўстаноўленых нормах лячэбна-прафілактычнае харчаванне.

    У афіцыйных зносінах выпрацаваліся формы многіх дакументаў, адны з іх строга захоўваюцца (заява, даверанасць, пратакол), другія служаць узорам, якога можна прытрымлівацца толькі збольшага (аб'ява, справаздача, афіцыйны ліст).
    16. Справавыя лісты: від, прызначэнне, моўнае афармленне

    Справавыя лісты маюць сваё асаблівае моўнае афармленне У іх выкарыстоўваюцца правераныя практыкай канструкцыі фраз, таму асоба, якая займаецца складаннем (напісаннем) справавога ліста, павінна ведаць і выкарыстоўваць ужо вядомыя мадэлі. Першае, аб чым нельга забывацца, - гэта ветлівы зварот:

    Паважаны пан дырэктар!

    Шаноўны спадар Іван Пятровіч! – гэта першая канструкцыя – зваротак.

    Наступныя фразы з’яўляюцца распаўсюджаным “стандартным” пачаткам тэксту:

    Хацелася б нагадаць Вам, што ………..

    Даводзім да Вашага ведама, што ……..

    Нагадваем, што ………….

    Паведамляем, што …………

    Калі аўтар - асоба юрыдычная, то дзеянні перадаюцца ад 3-яй асобы адзіночнага ліку або ад 3-яй асобы множнага ліку:

    Просім ………

    Пацвярджаем ………….

    Кааператыў гарантуе ……………

    Савет дырэктараў, адміністрацыя настойліва просяць ……………..

    Калі аўтар – асоба фізічная, то дзеянні перадаюцца ад 1-ай асобы адзіночнага ліку:

    Прашу ……….

    Папярэджваю …………

    У якасці заключных могуць быць выкарыстаны фразы:

    Настойліва просім ………….

    Просім прабачыць нам за затрымку з адказам …………………

    Разлічваем, што нашы заўвагі будуць улічаны …………………………

    Просім Вас не затрымліваць адказ ………

    Падагуліўшы, можна сказаць, што ў тэксце справавога ліста большую колькасць слоў складаюць дзеясловы і аддзеяслоўныя назоўнікі: разлічваць, нагадваць, паведамляць, прасіць, даводзіць, пацвярджаць; заканчэнне, пагашэнне, выплата, затрымка, выкананне, пастаўка і г. д. Незакончанае трыванне дзеясловаў і аддзеяслоўныя назоўнікі падкрэсліваюць дынамічны стан, патрабуючы завяршэння дзеяння. Сказы часта ўжываюцца аднасастаўныя:

    Хацелася б нагадаць аб заканчэнні тэрміну выплаты ……

    Падбор слоў у сказах павінен адпавядаць патрабаванням спалучальнасці іх паміж сабой. Напрыклад:

    • ініцыятыва – браць на сябе..; выступаць з..; падтрымліваць.. ; праяўляць..; стрымліваць..; уступаць..;

    • кіраўніцтва – браць на сябе..; ажыццяўляць..; умацоўваць..; адмяжоўвацца ад ..; ускласці..;

    • падатак – плаціць...; зніжаць..; скарачаць..; збіраць..; спаганяць..; сыскваць..;

    • абавязкі – ускласці..; выконваць..; несці..; вызваляцца.; размяркоўваць.

    Аналіз моўнага боку тэкстаў службовых лістоў выявіў некаторыя цяжкасці ў выкарыстанні граматычных форм і лексем. Сярод лексічных памылак можна вылучыць наступныя:

    свабодная вакансія – слова “вакансія” ўжо мае значэнне ‘свабоднае месца’; будзе правільна ўжыць “вакансія”;

    адыгрывае значэнне - правільна “мае значэнне”;

    мае ролю – правільна “ адыгрывае ролю”;

    эфектны спосаб – правільна “эфектыўны спосаб”;

    асабовы ўдзел – правільна “асабісты ўдзел”;

    асабісты склад – правільна “асабовы склад”.

    Цяжкасці ў выкарыстанні некаторых граматычных форм наступныя, напрыклад:

    • дзякуючы (каму? чаму?) – прыназоўнік ужываецца з назоўнікам Давальнага склону: дзякуючы намаганням;

    • па загаду – канчатак –у , калі прыназоўнік па ў спалучэнні з назоўнікам адпавядае значэнню слоў “паводле, адпаведна”: па плану, па сігналу;

    +

    • у адпаведнасці (з чым?) – спалучаецца з формай назоўніка Творнага склону: у адпаведнасці з законам;

    • адпаведна (чаму?) – спалучаецца з формай назоўніка Давальнага склону: адпаведна загаду, закону;

    • згодна (з чым?) – спалучаецца з формай Творнага склону: згодна з законам;

    • паводле (чаго?) – спалучаецца з формай Роднага склону: паводле інструкцыі;

    • больш за – простая форма прыслоўя вышэйшай ступені параўнання ўжываецца з прыназоўнікам за: больш за месяц выканана… ;

    • інфармацыя (аб чым?) – залежнае слова ўжываецца ў Месным склоне: інфармацыя аб пастаўках…;

    • канферэнцыя (па чым?) – залежнае слова мае форму Меснага склону: канферэнцыя аб навуковых дасягненнях;

    • вопіс (чаго?) – залежнае слова мае форму Роднага склону: вопіс матэрыяльных каштоўнасцей;

    • распіска ( у чым?) – залежнае слова знаходзіцца ў форме Меснага склону: распіска ў атрыманні грошай;

    • пасяджэнне, нарада (аб чым?) – залежнае слова стаіць у Месным склоне: нарада па праекце, аб укараненні;

    • загадчык (чаго?) – залежнае слова мае форму Роднага склону: загадчык аддзела;

    • два, тры, чатыры – пры гэтых лічэбніках залежныя словы маюць форму Назоўнага склону множнага ліку: тры бланкі, чатыры пісьмы;

    • канчатак –у;- ю у Родным склоне адзіночнага ліку назоўнікаў 2-ога скланення мужчынскага роду, што абазначаюць абстрактныя паняцці, рэчыўныя, палітычныя плыні і вучэнні; канчатак –а;-я у Родным склоне адзіночнага ліку назоўнікаў 2-ога скланення мужчынскага роду, што абазначаюць адзінкі вымярэння, установы, арганізацыі, адушаўлёныя прадметы, геаграфічныя паняцці: літра, ампера, завода, банка, горада, дырэктара і г. д.


    17. Асабістыя дакументы: заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска. Правілы іх аформлення.

    Да асабістых дакументаў адносяцца заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска і інш. Дакументы менавіта гэтай групы часцей за ўсё сустракаюцца ў нашым жыцці.

    Так, заяву пішуць, калі афіцыйна звяртаюцца да службовай асобы, ва ўстанову, грамадскую арганізацыю і інш. У гэтым дакуменце звычайна просяць прыняць на вучобу, на працу (перавесці, звольніць і пад.), просяць вырашыць якое-небудзь патанне і г. д. Пісаць трэба, як і ва ўсіх паперах, дакладна і проста. Калі да заявы прыкладаюцца дакументы (даведкі, пасведчанні, рэкамендацыі, акты і інш.), іх пералічваюць у канцы асноўнага тэксту. На заяве ўнізе павінны быць дата (злева) і асабісты подпіс (справа).

    Дэкану факультэта фізічнай культуры

    дацэнту Навойчыку А. І.

    студэнта І курса, 13 групы

    Бандарца Андрэя Аляксандравіча

    заява.

    Прашу дазволіць датэрмінова здаць летнюю экзаменацыйную сесію

    ў сувязі з удзелам у чэмпіянаце Еўропы па спартыўнай гімнастыцы.

    20 мая 2008 г. Подпіс

    Апошнім часам слова заява часта пішуць з вялікай літары. У такім выпадку пасля яго не трэба ставіць кропку.

    Для тых, хто служыць у арміі, міліцыі (іншых органах унутраных спраў), адной з асноўных асабістых справавых папер з’яўляецца рапарт. Як падаецца ў ТСБМ, рапарт – гэта пісьмовы або вусны даклад, данясенне аб чым-небудзь вышэйшай інстанцыі, начальству.

    Начальніку агульнавайсковай кафедры

    У аўтабіяграфіікоратка расказваюць пра свой жыццёвы шлях, таму гэта папера пішацца ад першай асобы. Тут падаюцца афіцыйныя звесткі: год і месца нараджэння; заняткі бацькоў; гады вучобы (службы ў арміі); асноўнае з працоўнай і грамадскай дзейнасці; кароткія звесткі пра сваё сямейнае становішча. У канцы тэксту ставяць дату і подпіс.

    Аўтабіяграфія

    Я, Булай Таццяна Іванаўна, нарадзілася 2 ліпеня 1970 года ў вёсцы Конна Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і. Мой бацька, Булай Іван Віктаравіч, працаваў механізатарам, маці, Ганна Уладзіміраўна, – паляводам (зараз бацькі на пенсіі).

    У 1977 годзе я пайшла вучыцца ў Конненскую васьмігадовую школу, якую скончыла ў 1985 годзе. З 1985 па 1987 гг. вучылася ў СШ № 2 г. п. Зэльва.

    У 1987 годзе паступіла ў педагагічнае вучылішча г. Гродна на аддзяленне дашкольнага выхавання. З 1989 года працую выхавацелем у садку-яслях № 25 г. Гродна.

    Замужам, маю дваіх сыноў.

    12 красавіка 2008 г. (подпіс) Т. І. Булай

    Распіска – дакумент, які сцвярджае, што ва ўстанове або ад прыватнай асобы атрыманы рэчы, дакументы, грошы і інш.

    Распіска

    Я, Малажайка Сяргей Мікалаевіч, 12 лютага 2008 года атрымаў ад Венскага Дзмітрыя Паўлавіча 2 000 000 (два мільёны) беларускіх рублёў. Абяцаю вярнуць пазыку да 12 чэрвеня 2008 года.

    12 лютага 2008 г. Подпіс
    18. Навуковы стыль: сфера дзеяння, мэты зносін, асаблівасці

    Навуковы стыль

    Навуковы стыль— функцыянальная разнавіднасць маўлення, якая выкарыстоўваецца ў сферы навукі і адукацыі, тэхнікі і вытворчасці. Гэта стыль навуковых артыкулаў, дысертацый, энцыклапедый, слоўнікаў, падручнікаў, навукова-тэхнічнай літаратуры, дакладаў і выступленняў на навуковыя тэмы.

    Галоўная функцыя навуковага стылю — перадача навуковай інфармацыі, доказнасць яе сапраўднасці, нярэдка — навізны і каштоўнасці.

    Падкрэсленая лагічнасць — тыповая рыса навуковага тэксту. Усе часткі ў ім цесна звязаны сэнсам і размяшчаюцца ў строга вызначанай паслядоўнасці.

    Інфармацыя ў навуковых тэкстах павінна быць несупярэчлівай. Лагічнасць і строгасць навуковага выкладу дасягаецца шляхам выкарыстання:

    спецыяльных канструкцый тыпу трэба адзначыць, неабходна спыніцца, спачатку прааналізуем, варта падкрэсліць;

    пабочных канструкцый: па-першае, гэта значыць, такім чынам;

    злучнікаў і прыслоўяў: таму, так як,затым, далей;

    канструкцый з прыназоўнікамі: з прычыны, у сувязі, у выніку;

    абагульняючых слоў пры аднародных членах сказа;

    складаназалежных сказаў;

    прамога парадку слоў у сказах.

    Наступнай якасцю навуковага стылю з'яўляецца аб’ектыўнасць і дакладнасць выкладу. Сэнсавая дакладнасць (адназначнасць) абумоўлівае ўжыванне слоў з прамым значэннем, шырокае выкарыстанне тэрмінаў. Паўтор ключавых слоў у навуковым маўленні лічыцца нормай. Дакладнасцю тлумачыцца і выкарыстанне ў навуковым тэксце сказаў з дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі зваротамі, з аднароднымі членамі і абагульняльнымі словамі.

    Абагульненасць і абстрагаванасць уласцівы кожнаму навуковаму тэксту. Таму тут шырока выкарыстоўваецца абстрактная лексіка: хуткасць, сіла, ціск, бязважкасць, колькасць і інш. Для абазначэння агульных паняццяў ужываюцца словы з канкрэтным значэннем.

    Адметнасць навуковага маўлення праяўляецца і ў частотнасці выкарыстання пэўных часцін мовы, іх форм, асаблівасцях іх функцыянавання. Для навуковага стылю характэрна перавага ва ўжыванні назоўнікаў і прыметнікаў над дзеясловамі. Тут шырока выкарыстоўваюцца назоўнікі ніякага роду з абстрактным значэннем(мысленне, выпраменьванне, падаўжэнне, адлюстраванне і інш.), формы роднага склону назоўнікаў у ролі азначэнняў (нормы літаратурнай мовы, тэмпература кіпення, закон Ома, тэарэма Піфагораі інш.), аддзеяслоўныя назоўнікі (рабіць уплыў). У навуковым маўленні не прынята выкарыстоўваць займеннік «я» і дзеясловы ў першай асобе адзіночнага ліку. Дзеясловы-выказнікі ўжываюцца звычайна ў форме 3-й асобы цяперашняга часу.

    У навуковым стылі ўжываюцца нейтральныя словы з прамым значэннем і спецыяльныя тэрміны. Шматлікія навуковыя тэрміны маюць інтэрнацыянальны характар. Тэрміны, як правіла, адназначныя і дакладна называюць спецыяльныя навуковыя паняцці. Навуковы стыль мае сваю фразеалогію, якую складаюць устойлівыя спалучэнні тэрміналагічнага характару: вектарнае поле, пераменны ток, халасты ход.

    У навуковым стылі ўжываюцца іншамоўныя словы і выразы, якія перадаюцца на пісьме графічнымі сродкамі мовы-крыніцы, напрыклад: Ssang Yong Aktyon.

    Сучасны навуковы стыль вызначаецца ўжываннем формул, умоўных абазначэнняў, графікаў, схем. Шырока выкарыстоўваюцца канструкцыі з рознымі ўстаўкамі, паясненнямі.

    Тэхнічныя тэксты маюць і пэўныя марфалагічныя асаблівасці. Так, напрыклад, тут ужываюцца формы множнага ліку рэчыўных назоўнікаў: маслы, солі, гліны, газы, шумы, хуткасці, магутнасці.

    Сінтаксічныя канструкцыі больш простыя.

    Навуковы стыль мае некалькі разнавіднасцей, або падстыляў: а) уласна навуковы (акадэмічны) — ім пішуцца навуковыя артыкулы, дысертацыі, манаграфіі, энцыклапедыі, інструкцыі; б) навукова-папулярны — характэрны для навуковых артыкулаў у газетах, навукова-папулярных часопісах, кнігах, для публічных выступленняў на навуковыя тэмы; в) навукова-вучэбны — выкарыстоўваецца ў вучэб-най літаратуры па розных прадметах, даведніках, дапаможніках.

    Адметныя асаблівасці навуковага стылю

    1. Сфера прымянення: выкарыстоўваецца ў навуковых працах і выступленнях на навуковыя тэмы (лекцыях, дакладах і г.д.).

    2. Задачы маўлення: перадаць істотныя прыметы прадмета, патлумачыць прычыны з’яў.

    3. Стылёвыя рысы: маўленне абагульнена-абстрактнае, падкрэслена лагічнае, доказнае.

    4. Моўныя сродкі:

    - словы нейтральныя і кніжныя з абагульненым і абстрактным значэннем;

    - навуковыя тэрміны;

    - развітыя апавядальныя сказы;

    - выказнікі часта выражаны назоўнікамі або прыметнікамі.
    19. Асноўныя катэгорыі, тыпы і сродкі арганізацыі навуковага тэксту

    Навуковы стыльРэалізуецца навуковы стыль пераважна ў пісьмо- вай форме. Навуковы стыль – гэта сістэма моўных сродкаў, прызначаная

    для перадачы і захоўвання навуковых ведаў. Навуковы стыль – паняцце да- волі шырокае. Ён выкарыстоўваецца ў галіне навукі і тэхнікі, аб’ядноўвае неаднародныя па форме віды літаратуры. Тыповыя рысы, навуковага сты- лю абумоўлены характэрнай для яго функцыяй паведамлення.

    Найбольш агульнымі ўласцівасцямі навуковага стылю з’яўляюцца аб’ектыўнасць, дакладнасць, лагічнасць і абстрактнасць выкладання. Лек- січныя асаблівасці навуковага стылю наступныя:

    −шырокае ўжыванне нейтральных слоў;

    −пашыранае выкарыстанне агульнанавуковых слоў;

    −вялікая колькасць тэрмінаў – слоў і словазлучэнняў, якія гранічна дакладна абазначаюць спецыяльныя паняцці або прадметы.

    Фразеалогія, што ўжываецца ў навуковым стылі, – таксама са сваёй спецыфікай таму, што значна абмежаваная ва ўласных рэсурсах і экспрэ- сіўных магчымасцях. Шырэй за ўсё ў навуковым стылі прадстаўлены тэр- міналагічныя словазлучэнні фразеалагічнага тыпу; дзяржаўнае права, гра- мадскае ўздзеянне і інш.

    Спецыфічныя асаблівасці мае і сінтаксіс навуковага маўлення. Сказы тут поўныя, эліптычныя канструкцыі сустракаюцца даволі рэдка. Часцей ужываюцца складаныя сказы, даволі разнастайныя па сваёй будове.

    Названыя вышэй асаблівасці навуковага стылю даюць падставу мно- гім сцвярджаць аб пэўнай яго “ сухасці”, “ недаступнасці”, “ халоднасці”. Аднак, як паказвае практыка, усё залежыць ад індывідуальных здольна- сцей аўтараў навуковых артыкулаў і манаграфій, іх магчымасцей даход- ліва, цікава і нават з пэўным захапленнем выкласці даволі складаныя мо- манты ў той ці іншай галіне, надаць свайму даследаванню пэўны эмацыя- нальны “ тонус”, карыстаючыся пры гэтым спецыяльнай тэрміналогіяй. Усё гэта ні ў якім разе не зніжае навуковай вартасці працы.

    Як вядома, навука складаецца з розных галін ведаў. Яны адрозніва- юцца прадметам даследавання, выкарыстаннем спецыфічных тэрмінаў і ка- тэгорый, метадамі даследавання і аргументацыяй. У сувязі з гэтым у межах навуковага стылю можна вылучыць некалькі разнавіднасцей або падстыляў:

    –акадэмічны (уласна навуковы);

    –навукова-справавы;

    –навукова-папулярны;

    –вучэбна-навуковы; навукова-інфармацыйны; навукова-публіцыстычны

    ііншыя.

    Кожны з гэтых падстыляў мае свае спецыфічныя асаблівасці, але не на- столькі істотныя, каб казаць пра кожны з падстыляў як пра самастойны стыль.
    20. Лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці навуковага стылю

    Уважлівы разгляд навуковых тэкстаў дазваляе канстатаваць факты

    спецыфікі ўжывання марфалагічных і сінтаксічных сродкаў у навуковым стылі. Гэта спецыфіка дасягаецца частотнасцю ўжывання тых ці іншых граматычных формаў, перавагай выкарыстання пэўных тыпаў сказаў і інш. Разгледзім найбольш істотныя з іх.

    Звернем увагу на марфалагічныя асаблівасці.

    1. Перш за ўсё трэба адзначыць, што функцыі назоўніка ў навуковым стылі найбольш пашыраныя.

    Ужываецца вялікая колькасць аддзеяслоўных, так званых працэсуальныхназоўнікаў на -нне (вывучэнне, аднаўленне), на -ццё (развіццё, адкрыццё), якасных назоўнікаў на -асць (цвёрдасць, гнуткасць і г.д.). Пры гэтым пераважаюць назоўнікі ніякага роду, паколькі яны найбольш адцягнена-абагульнены па сваім граматычным значэнні.

    Усе названыя назоўнікі патрабуюць пасля сябе роднага склону, таму значна пашыраецца тэндэнцыя ўжывання роднага склону (ад 30% да 45% супраць 10 – 12% у гутаркова-побытавым стылі). Напрыклад: “У апошнія гады ўзнікла неабходнасць вывучэння заканамернасцяў фарміравання структуры сельскагаспадарчай вытворчасці”. Часта сустракаюцца і тэрміналагічныя словазлучэнні, у склад якіх уваходзіць назоўнік у родным склоне – солі калію, хваробы сэрца, галоўныя члены сказа і г.д.

    2. Спецыфічна ўжываецца ў навуковым стылідзеяслоў. Дзеясловы ў форме прошлага часу незакончанага трывання выкарыстоўваюцца для выражэння змены паслядоўнасці дзеянняў, часавай паслядоўнасці. Часцей ужываюцца зваротныя формы дзеясловаў – даследуецца, аналізуецца, вывучаецца. Вучоныя адзначаюць і такую з’яву, як дэсе-мантызацыя дзеясловаў, калі дзеясловы маюць пераважна граматычнае значэнне ў сказе і выступаюць у ролі сувязуючых кампанентаў (з’яўляцца, лічыцца, складаць, валодаць, вызначацца і інш.)

    3. Неасабовасць у навуковым стылі выражаецца безасабова-прэдыкатыўнымі словамі – можна, магчыма, немагчыма, належыць + інфінітыў (напрыклад: належыць адзначыцьможна зрабіць высновы).

    4. У навуковым стылі значна пашырана ўжыванне неасабовых формаў дзеясловаў – дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў. Для навуковай мовы больш характэрна выкарыстанне няпоўных формаў дзеепрыметнікаў – доказы прыведзены, абставіны высветлены, факты даследаваны. Навуковыя тэксты характарызуюцца, хоць і рэдка, ужываннем дзеепрыметнікаў на -ем-, -ім-: плануемы паказчык, канверсуемая валюта, рэгулюемыя рынкі. Адзначаюцца ўтвораныя ад дзеепрыметнікаў на -уч-, -юч- марфолага-сінтаксічным спосабам прыметнікі ў тэрмінах тыпу бягучы рахунак, бягучы кошт.

    5. Шырока ўжываюцца прыметнікі, якія ўваходзяць у склад устойлівых тэрміналагічных спалучэнняў: авансавая справаздача, бюджэтнае фінансаванне, прыватная ўласнасць, мятліца альпійская.

    6. Пры дзеясловах-выказніках ужываюцца займеннікі з адцягнена-абагульненым значэннем – ён, яна, яно, яны. У навуковым маўленні не прынята выкарыстоўваць займеннік я, ён апускаецца або замяняецца займеннікам мы (так званае “аўтарскае мы” або “мы-сціпласці”), што падкрэслівае калектыўны (фармальна-лагічны) спосаб выкладання інфармацыі: мы лічым, намі праведзены доследы, адзначым і г.д.

    7. Прыназоўнікі і злучнікіў навуковым маўленні і пісьме набыва-юць значную ролю. Асабліва ўжывальныя складаныя (у выніку, у адпа-веднасці, пры адрозненні, у сувязі з, між іншым, нягледзячы на ... і г.д.).

    Спецыфіка навуковых тэкстаў выяўляецца і праз ужыванне розных сінтаксічных сродкаў.

    1. Сказы ў навуковых тэкстах, як правіла, двухсастаўныя, развітыя. З розных тыпаў сказаў паводле мэты выказвання менавіта апавядальныя сказы характарызуюць навуковыя тэксты. Іх асноўная задача – паведамленне, якое выражаецца ў сцвярджальнай або адмоўнай форме. Пытальныя сказы выконваюць у навуковай мове спецыфічныя функцыі, звязаныя з імкненнем аўтара прыцягнуць увагу да тэмы (праблемы), якая выкладаецца ў тэксце.

    2. Імкненне да аб’ектыўнасці вядзе да шырокага распаўсюджвання ў навуковых тэкстах пасіўных канструкцый, у выніку чаго на першы план вылучаецца само дзеянне, а не асоба, якая яго выконвае. Напрыклад: У гэты перыяд рэгіструецца павышэнне вірусных захворванняў. Праект зацверджаны адзінагалосна.

    3. Характэрнымі для навуковага стылю з’яўляюцца няпэўна-асабовыя і безасабовыя сказы. З абагульнена-асабовых сказаў ужываюцца сказы з дзеясловамі ў форме 1 асобы множнага ліку (мы) – Разгледзім вынікі эксперыменту. Сярод безасабовых сказаў адзначым наступныя: а) з канструкцыяй мадальныя словы (можна, трэба, неабходна, нельга) + інфінітыў; б) з прэдыкатыўнымі прыслоўямі; в) з безасабовымі дзеясловамі (трэба адзначыць, зразумела, здаецца...).

    4. Імкненнем да дакладнасці і лагічнасці тлумачыцца шырокае распаўсюджванне ў навуковых тэкстах канструкцый з аднароднымі членамі і пабочнымі словамі. Сказы з аднароднымі членамі часта ўжываюцца для класіфікацыі або сістэматызацыі з’яў, прадметаў, прыкмет і інш. Напрыклад: На Беларусі пралеска высакародная ў дзікім выглядзе расце на ўсёй тэрыторыі – у лясах, на палях, каля рэк, на ўзлессі. Сярод пабочных слоў асабліва ўжывальныя тыя, што называюць парадак, паслядоўнасць думак, упэўненасць ці няпэўнасць, крыніцу інфармацыі і г.д. Навуковым тэкстам неўласцівыя сказы з пабочнымі словамі, якія выражаюць эмацыянальную ацэнку выказвання.

    5. Для навуковых тэкстаў характэрным з’яўляецца высвятленне прычынна-выніковых адносін паміж дзеяннямі і з’явамі, таму ў іх назіраецца вялікая колькасць складаназалежных сказаў з рознымі тыпамі даданых частак (азначальных, дапаўняльных, акалічнасных са значэннем прычыны, умовы, мэты, параўнання і г.д.). Падпарадкавальная сувязь, злучнікі ці злучальныя словы дазваляюць больш дакладна выражаць адносіны паміж часткамі складанага сказа, выявіць і ўдакладніць гэтыя адносіны.

    6. У тэкстах навуковага стылю выкарыстоўваюцца і спецыфічныя сродкі міжфразавай сувязі тыпу злучнікаў і злучальных слоў: у сувязі з тым што, па меры таго як, у той час калі, разам з тым, між тым, нягледзячы на тое што і інш.

    7. Звернем увагу на парадак слоў у сказах навуковага стылю. Тут мы назіраем прынцып лінейнай падачы інфармацыі, гэта значыць, што пераважна спачатку ўводзіцца ў сказ дапаможная інфармацыя (ДІ), а затым асноўная інфармацыя (АІ), пры гэтым асноўная інфармацыя ідзе пасля выказніка і знаходзіцца ў канцы сказа, а дапаможная знаходзіцца ў пачатку сказа, перад выказнікам. Гэта асабліва адносіцца да лічбавай інфармацыі. (Для правядзення доследаў маладым вучоным было адведзена доследнае поле плошчай 2,5 га (АІ). Асаблівую цікавасць для вучоных у апошнія гады ўяўляе такая малараспаўсюджаная ў нас культура, як амарант (АІ).
    21. Жанры навуковай літаратуры: лекцыя, даклад, курсавая праца, дыпломная работа, рэферат, анатацыя, тэзісы, рэзюмэ, рэцэнзія
    1   2   3   4   5   6   7   8


    написать администратору сайта