паняцце мовы. Паняцце мовы. Паняцце мовы. Мова як універсальная агульначалавечая зхява. Мова
Скачать 117.53 Kb.
|
Перыядызацыя беларускай мовыЗ улікам наяўнасці пісьмовых помнікаў, што створаны на нашай зямлі, гісторыю беларускай літаратурнай мовы можна падзяліць на тры выразныя перыяды яе развіцця. І перыяд – 10-13 стст. (агульнаўсходнеславянскі перыяд) ІІ перыяд – 14-18 стст. (старабеларускі перыяд) ІІІ перыяд – 19 ст. – па наш час (новы перыяд) У межах выдзеленых перыядаў робіцца часам падрабязнейшае чляненне беларускай літаратурнай мовы на падперыяды, аднак значная ўвага пры гэтым надаецца знешнім фактарам існавання нашай мовы, а не фанетычным і граматычным крытэрыям. 7. Беларуская мова ў перыяд Вялікага княства літоўскага. Дзеячы навукі і культуры гэтага перыяду. Як асобная самастойная мова старабеларускае пісьменства сфарміравалася ў перыяд, калі нашы землі знаходзіліся ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Канчатковае фарміраванне асноўнага кампанента беларускай культуры – мовы, на думку многіх вучоных, адбылося ў першай палове ХІV стагоддзя. Менавіта ў гэты час склаліся усе самыя галоўныя асаблівасці сучасных беларускіх гаворак. Прыкладна з сярэдзіны ХV стагоддзя пісьменства на тэрыторыі Беларусі насычаецца спецыфічна беларускімі асаблівасцямі ў такой меры, што пачынаючы з гэтага часу ёсць падставы гаварыць пра старабеларускую літаратурную мову, якая сваімі графічнымі, арфаграфічнымі, граматычнымі і лексічнымі рысамі прыкметна адрознівалася ад старажытнарускай мовы, але не парывала сувязей з ёй. Паколькі ва ўсіх астатніх народаў, што пражывалі на тэрыторыі ВКЛ, да гэтага часу не было сваёй пісьменнасці, беларуская мова становіцца агульнадзяржаўнай мовай, што мела надзвычай важнае значэнне ва ўмацаванні этнічнай самасвядомасці яе носьбітаў. Важна і тое, што на славянскім усходзе распачалося кнігадрукаванне (6 жніўня 1517 г. у Празе Францыск Скарына надрукаваў на царкоўнаславянскай мове Псалтыр). Асветніцкая дзейнасць Францыска Скарыны, гуманіста, першадрукара, перакладчыка, пісьменніка, рэдактара, мастака з’яўляецца нацыянальным гонарам усіх славянскіх народаў. Менавіта ён узняў беларускую мову і беларускую культуру на еўрапейскі ўзровень. Назавём жанры і найбольш вядомыя помнікі літаратуры таго часу: 1. Справавая літаратура, да якой адносіліся гандлёвыя дагаворы, дарчыя граматы, судовыя і пасольскія кнігі, пастановы сейма, справаздачы, каралеўскія наказы, пісьмовыя правы на валоданне зямлёй і інш. Найбольш слынным дакументам гэтага перыяду, безумоўна, лічыцца Статут ВялікагаКняства Літоўскага, які быў распрацаваны і падрыхтаваны на высокім тэарэтычным і прафесійным узроўні кваліфікаванымі прававедамі і дзяржаўнымі чыноўнікамі (рэдакцыя 1588 г. падрыхтавана пад кіраўніцтвам канцлера ВКЛ Астафія Валовіча (каля 1520 – 1587), вядомага дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, мецэната-асветніка, і падканцлера Льва Сапегі (1557 – 1633), палітычнага, грамадскага і ваеннага дзеяча, выдатнага дыпламата). «Статут» –сведчанне дзяржаўнасці беларускага і літоўскага народаў, іх высокай прававой культуры. 2. Летапісы(захавалася каля 20 збораў). Сярод іх знаходзяцца Супрасльскі збор, Увараўскі збор, Віленскізборнік, дзе апісваюцца жыційныя, ваенныя, княжацкія справы на тэрыторыі нашай краіны. Найбольш знакамітымі з’яўляюцца «Чэцці-Мінеі», напісаныя паповічам Бярозкам з Новагародка, які распавядае пра забойства Святаполкам Барыса і Глеба, а таксама Баркулабаўскі летапіс(апісваюцца падзеі ў наваколлі Быхава). Мова летапісаў спалучала рысы жывой народнай гаворкі з элементамі царкоўнаславянскай мовы. Такога ж характару і мова летапісаў, якія з’яўляліся на беларускай глебе – “Радзівілаўскі летапіс”, “Летапіс Аўрааамкі”, “Летапісец Вялікіх князёў Літоўскіх”. 3. Свецкія аповесці прымыкаюць да летапісаў і з’яўляюцца творамі прамежкавага характару паміж дзелавымі і рэлігійнымі творамі – “Аповесць аб Грунвальдскай бітве”, “Аповесць аб паўстанні чорных людзей”. 4. Рэлігійная літаратура. У перыяд ВКЛ пачалі з’яўляцца і непасрэдныя пераклады на беларускую мову асобных рэлігійных твораў, а таксама некаторых біблейскіх кніг. Звычайна гэта былі не даслоўныя пераклады, а творчыя апрацоўкі, што дапаўняліся матэрыялам рознага зместу Значным крокам у пашырэнні ролі беларускай мовы ў рэлігійнай сферы была перакладчыцкая дзейнасць Францыска Скарыны, Сымона Буднага і Васіля Цяпінскага. Так, Францыск Скарына зрабіў пераклад большай часткі кніг Старога Запавету. 8. Беларуская мова ў перыяд Рэчы Паспалітай У 2-ой палове ХУІ ст. пасля аб’яднання Літвы з Польшчай на аснове Люблінскай уніі (1569 г.) беларускія землі ўвайшлі ў склад Рэчы Паспалітай. Пры падтрымцы каталіцкага Рыма Рэч Паспалітая пачынае праводзіць палітыку апалячвання і акаталічвання беларусаў. Спачатку афіцыйна выкарыстоўваліся і польская, і беларуская мовы, але з цягам часу паступова ў якасці дзяржаўнай уводзіцца польская мова. У 1696 г. Варшаўскі сейм прыняў пастанову аб забароне беларускай мовы ў дзяржаўных і судовых установах. У канцы ХУІІ ст. беларуская літаратурна-пісьмовая мова прыходзіць у поўны заняпад. Па сутнасці, працягвае развівацца толькі народная гутарковая мова (дыялекты), якая сустракаецца ў шматлікіх помніках фальклору (казкі, паданні, прыказкі, прымаўкі, вершаваныя творы, жарты і г. д.), а таксама ў якасці ўставак у польскамоўныя драматычныя творы для характарыстыкі беларускіх персанажаў. Менавіта з гэтага часу ў галовы тутэйшага насельніцтва ўбівалася негатыўнае, зневажальнае стаўленне да ўсяго беларускага, у першую чаргу да беларускай мовы, якую сталі называць «мовай хамскай, мужыцкай, паганскай». Польская мова лічылася мовай вышэйшага гатунку, панскай, шляхетнай. На вялікі жаль, многія прадстаўнікі беларускай шляхты за пэўныя прывілеі выракаліся не толькі роднай мовы, але і свайго беларускага паходжання, больш таго – сваёй веры! У канцы ХУІІІ ст. у выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1795 г.) беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. У 1840 г. царскі ўрад (Мікалай І) забараняе ўжываць саму назву «Беларусь» (існавала назва «Северо-Западный край»). Афіцыйная перапіска і мастацкая літаратура на беларускай мове былі забаронены. У літаратурнай беларускай мове гэтага часу амаль не было грамадска-палітычнай і навуковай тэрміналогіі, не было строгай сістэмы граматычных, лексічных і арфаэпічных нормаў (гэтым тлумачыцца адсутнасць у беларускай літаратуры такога напрамку, як класіцызм, дзе творы павінны пісацца на добра апрацаванай мове, высокім стылем). Сваёй роднай мовай беларускі народ карыстаўся толькі ў бытавой сферы. Польскія і рускія вучоныя не прызнавалі беларускую мову самастойнай, разглядалі яе як польскі або рускі дыялект; вялі спрэчкі наконт таго, кім з’яўляюцца тутэйшыя жыхары: рускімі ці палякамі. У 1867 г. царскі ўрад забараніў друкаванне кніг на беларускай мове. Гэта забарона праіснавала да рэвалюцыі 1905 года. За ўсё ХІХ ст., па падліках даследчыкаў, выйшла не больш за 75 кніг. Пасля паўстання 1863 г. на працягу 30 гадоў на Беларусі не было надрукавана ніводнай кнігі на беларускай мове. А тыя, што выходзілі ў свет, друкаваліся за межамі Расійскай імперыі. Сярод нешматлікіх твораў, якія з’явіліся ў ХІХ ст., найбольш значнымі лічацца ананімныя паэмы «Тарас на Парнасе»(аўтарства прыпісваецца В. Равінскаму) і «Энеіда навыварат». 9. Беларуская мова ў перыяд Расійскай імперыі У канцы XVIII ст. (1795 г.) у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспа-літай Беларусь была далучана да Расіі. Беларусь адыходзіць да Расіі, і дзяржаўнай мовай становіцца руская мова, хаця яшчэ доўгі час у справаводстве і школах карыстаюцца польскай мовай. Беларуская мова ўжываецца ў вуснай форме ў дыялектных разнавіднасцях і адчувае ўплыў на сабе рускай мовы (русіфікацыя). Аднак у XIX ст. ідзе працэс складвання новай літара-турнай беларускай мовы, які звязаны з нацыянальным адраджэннем беларускага народа і ўздымам нацыянальна-вызваленчага руху. Беларуская літаратура ў гэты час цесна звязана з фальклорам (вер-шы Яна Чачота, які шмат увагі надаваў вывучэнню фальклору і мовы беларусаў). Найбольш буйной фігурай гэтага часу з’яўляецца В. Дунін-Марцінкевіч, ад якога фактычна і пачынаецца шлях новай беларускай літаратуры. Важную ролю ў працэсе фарміравання беларускай літаратурнай мо-вы адыгрывала публіцыстыка. У 1963 годзе К. Каліноўскім выдавалася нелегальная беларуская газета “Мужыцкая праўда”. У гэты час пачаў сваю дзейнасць і Ф. Багушэвіч. Ён адзін з першых сярод беларускіх пісьменнікаў загаварыў пра беларускую мову як найважнейшы элемент нацыянальнай культуры. (зборнікі вершаў “Дудка беларуская” і “Смык беларускі” былі выдадзены не на радзіме, а за яе межамі). Пачатак XX ст. вызначыўся новым уздымам нацыянальна- вызваленчага руху. Рэвалюцыйныя падзеі 1905 – 1907 гг. прымусілі царскі ўрад выдаць закон аб свабодзе друку (24.11.1905), які дазваляў друкаваць творы беларускай літаратуры. Было заснавана беларускае выдавецтва, дзе выходзілі творы беларускіх пісьменнікаў (Я. Купалы, М. Багдановіча) і пераклады з іншых моў на беларускую мову. Пачалі выдавацца газеты “Наша доля” і “Наша ніва”, часопісы “Лучынка”, “Раніца” і інш. +Актывізацыя літаратурнага жыцця садзейнічала далейшаму ўдасканаленню беларускай мовы. Найбольшы ўклад у распрацоўку беларускай мовы ў дарэвалюцыйны час зрабіў акадэмік Я. Карскі – заснавальнік беларускага мовазнаўства і беларускай філалогіі. У сваёй 3-томнай працы “Беларусы” ён апісаў гісторыю беларускага народа і беларускай мовы, навукова абгрунтаваў і даказаў самастойнасць беларускай мовы, паказаў, што беларуская мова мае сваю сістэму, якая развівалася і ўдасканальвалася гістарычна. Але было шмат разнабою ў правапісе, вымаўленні, ужыванні форм слоў. Неабходна было скласці нарматыўную граматыку беларускай мовы. Па прапанове Я. Купалы над такой граматыкай у 1913 годзе пачаў працаваць Б. Тарашкевіч. 10. Праца беларускіх выдавецтваў у канцы 19 пачатку 20 стагоддзяў. Роля газеты “Наша Ніва” у выпрацоўцы асноўных нормаў беларускай літаратурнай мовы. “Беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевіча. Новая беларуская літаратурная мова зарадзілася ў першай палавіне 19 ст. на грунце беларускіх народных гаворак і фактычна страціла непасрэдныя сувязі са старабеларускай пісьменнасцю, у якой зараз адзначаецца, бадай, больш агульных рыс з сучаснай рускай літаратурнай мовай, чым з сучаснай беларускай. Страта пераемнасці з папярэдняй кніжнай традыцыяй з’яўляецца адметнай рысай развіцця беларускай літаратурнай мовы, бо амаль усе астатнія славянскія літаратурныя мовы ці не зведалі перарыву ў сваёй гісторыі, ці ў той або іншай ступені захавалі арганічную еднасць паміж усімі этапамі свайго станаўлення і развіцця. Дзякуючы сваёй амаль цалкам народнай аснове, зыходна іншай, чым гэта было ў старабеларускай мове, новая беларуская літаратурная мова сфарміравалася канчаткова ў канцы 19 – пачатку 20 ст. у новай самавітай якасці, захаваўшы і глыбінныя агульнаславянскія, і старажытнаўсходнеславянскія карані, і свае непаўторныя спецыфічныя рысы, што дало падставу некаторым навукоўцам лічыць беларускі этнас і яго мову «як маці славянскай сям’і і моваў». Найбольш адметнымі пісьмовымі помнікамі беларускай літаратурнай мовы 19 ст. служаць паэмы «Тарас на Парнасе», «Энеіда навыварат», сем нумароў газеты «Мужыцкая праўда» Кастуся Каліноўскага, мастацкія творы Я. Чачота, У. Сыракомлі, Я. Баршчэўскага і інш., класікаў і фундатараў новай беларускай літаратурнай мовы В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, а таксама мастацкія творы Я. Лучыны, Цёткі і інш., Слоўнік беларускай мовы І. Насовіча і інш. Большасць пісьмовых помнікаў гэтага часу, г. зн. 19 ст. (усяго 75 розных кніг на беларускай мове), надрукавана на лацініцы, што па дадзенай вонкавай прыкмеце нітуе беларускую мову з заходнеславянскімі. Пачатак 20 стагоддзя характарызуецца для беларускай мовы літаратурнай дзейнасцю такіх волатаў мастацкага слова, як Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, працай беларускіх выдавецтваў у Вільні, Санкт-Пецярбургу, Мінску, з’яўленнем беларускамоўных газет «Наша доля», «Наша ніва» і інш. Пасля ўтварэння БНР, а потым БССР у складзе СССР беларуская мова ў 20 – 30 гг. 20 ст. значна пашырыла свае функцыі. З мовы мастацкай літаратуры, фальклору, публіцыстыкі яна зрабілася яшчэ і мовай навукі (распрацавана і надрукавана 24 тэрміналагічных зборнікі па розных галінах ведаў), адукацыі (каля 90% усіх навучальных устаноў, у тым ліку ВНУ, працавалі на беларускай мове), культуры, справаводства, паўсядзённага ўжытку. У 1918 годзе надрукавана першая беларуская граматыка Б. Тарашкевіча. Па сваіх сацыяльных функцыях беларуская мова паднялася ў гэты час на ўзровень іншых развітых славянскіх моў, бо панавала тады амаль ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. Сродкі масавай камунікацыі былі і застаюцца самым актыўным і самым уплывовым носьбітам літаратурнай мовы. Прыкладам таму на пачатку XX стагоддзя была газета «Наша Ніва» (1906-1915 гг.). Даследчыкі беларускай мовы лічаць дзесяцігадовы «нашаніўскі» перыяд рашаючым у фарміраванні асноўных правапісных і граматычных нормаў, пры ўсім тым, што на старонках газеты назіраўся вялікі разнабой, абумоўлены сутыкненнем двух значных моўных масіваў — паўночна-ўсходніх і паўднёва-заходніх гаворак. Безумоўна распрацоўка гэтых норм была немагчыма без літаратурнага рэдагавання. Тым не менш, у далейшым цэлы шэраг фактараў, найперш экстралінгвістычных, прывёў да таго, што да сённяшняга часу, нават пасля абвяшчэння ў 1991 годзе суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, сферы выкарыстання беларускай мовы даволі імкліва і істотна звузіліся, а сама мова зараз застаецца ледзь не адзінай з сучасных славянскіх моў, якая стаіць на мяжы свайго выжывання і якой пагражае ператварэнне з жывой мовы ў мёртвую, і ў такім разе вывучэнне яе ў недалёкай будучыні магчыма будзе толькі па пісьмовых помніках. 11. Асаблівасці беларускай мовы: арфаэпічныя, арфаграфічныя. Беларуская графічная сістэма Арфаэпічныя нормы забяспечваюць аднастайнае вымаўленне гукаў і іх спалучэнняў у працэсе вусных зносін. Напрьіклад, нарматыўным з'яўляецца вымаўленне цвёрдых шыпячых і [р]; фрыкатыунага [γ] у словах спрадвечна беларускіх; аглушэнне звонкіх зычных перад глухімі і ў канцы слоў: [стох], [бліска]; арфаэпічныя нормы забяспечваюць правільную пастаноўку націску і г. д. Арфаэпія(грэч. оrthos – правільна, epos – слова, мова) – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца нормы літаратурнага вымаўлення. Асноўная задача арфаэпіі – выпрацоўка і замацаванне адзіных нормаў літаратурнага вымаўлення, якія ўключаюць у сябе правілы вымаўлення галосных гукаў, зычных гукаў, правілы вымаўлення спалучэнняў гукаў у розных пазіцыях, правілы вымаўлення запазычаных слоў. Развіццё і станаўленне арфаэпічных нормаў звязана з развіццём і станаўленнем беларускай літаратурнай мовы. Адзінства арфаэпічных правіл для ўсіх носьбітаў мовы неабходнае і важнае, як адзінства норм арфаграфіі і графікі, бо дапамагае дакладнаму разуменню вуснай мовы і тым самым спрыяе развіццю культуры нацыі. Арфаграфічныя нормы патрабуюць захавання адзіных правіл перадачы вуснай мовы на пісьме; напрыклад: ненаціскныя галосныя о, э ў словах уласна беларускай лексікі перадаюцца літарай а (рака, дамы, чарніла і інш.); аглушэнне звонкіх зычных перад глухімі і ў канцы слова на пісьме не перадаецца (хлеб, луг, казка) і інш. Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” дзейнічае з верасня 2010 года. Натуральна, што трэба, каб прайшоў некаторы час для замацавання новых ведаў па арфарграфічных нормах сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Не выключана, што моўнае ўжыванне паводле новага правапісу можа ўнесці пэўныя карэктывы па ўдасканаленню новага закону, аднак ужо сёння можна зрабіць выснову пра тое, удакладненыя правілы правапісу павінны станоўча адбіцца на агульным узроўні сістэмы нацыянальнай арфаграфіі і мовы ў цэлым. Беларуская графічная сістэма. Графіка (грэч. graphiké, адgrapho – пішу, чарчу, малюю) – гэта раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца: 1) сістэма суадносін паміж літарамі і гукамі; 2) Сукупнасць усіх сродкаў для абазначэння вуснай мова на пісьме; 3) напісанне літар і іншых графічных знакаў. Адначасова гэта і сістэма пісьмовых знакаў пэўнай мовы, напрыклад, беларуская графіка, рус кая графіка. Асновай, першаэлементам беларускай графікі з’яўляюцца літары. Акрамя таго, да сродкаў беларускай графікі адносяцца знакі прыпынку, апостраф, злучок, розныя прыёмы скарачэння слоў, пропускі паміж словамі, абзац, знак націску, лічбы, усе матэматычныя знакі і і нш. Галоўная задача графікі – устанаўленне суадносін паміж літарамі і гукамі сучаснай беларускай мовы. Графіка акрэслівае гукавое значэнне кожнай літары, узятай асобна і ў спалучэнні з іншымі літарамі ў слове. Графіка таксама займаецца вывучэннем малюнкаў літар, іх абрысаў. Паводле спосабу перадачы і малюнка літар графіка падзяляецца на пісьмовую і друкарскую (у тым ліку машынапісную). Беларуская графіка заснавана на двух прынцыпах – гукавым, або пазіцыйным, і складовым. Гукавыпрынцып заключаецца ў тым, што літара як графічны знак ужываецца ў залежнасці ад суседніх літар і служыць для абазначэння аднаго пэўнага гука. Складовы прынцып заключаецца ў тым, што літара як графічны знак можа: а) абазначаць два гукі; б) выконваць, акрамя асноўнай функцыі абазначаць гук, дадатковую функцыю. Напрыклад, у слове жыве літара ж абазначае гук [ж], і яе напісанне заснавана на гукавымпрынцыпе, а літара е абазначае гук [э] і выконвае дадатковую функцыю – указвае на мяккасць гука [в’] і яе напісанне заснавана на складовым прынцыпе. У слове мая літара а абазначае гук [а] і выконвае дадатковую функцыю – служыць для перадачы цвёрдасці гука [м], а літара я абазначае два гукі [йа].Менавіта дзякуючы складоваму прынцыпу дасягаецца эканомія графічных сродкаў. Беларуская графіка непасрэдна звязана з фанетыкай, таму што яна будуецца ў адпаведнасці з гукавой сістэмай сучаснай беларускай мовы. Гісторыя развіцця графікі цесна звязана з развіццём пісьма. 12. Асаблівасці беларускай мовы: мафалагічныя, сінтаксчныя Марфалагічны прынцып — гэта прынцып абазначэння аднолькавым спосабам фанем, якія пазіцыйна чаргуюцца. Пры гэтым графічная аднастайнасць марфемы захоўваецца. На марфалагічным прынцыпе грунтуюцца наступныя правілы. 1. Правапіс звонкіх — глухіх зычных: горад, мёд, клад-ка, рэж, ножка, казка, моладзь; абступіць, абкапаць, ад-тціцца, надпісаць, ад хатыу аб падлогу пад страхой; з хлеба, праз хвіліну; барацьбіт, носьбіт, лічба. 2. Правапіс свісцячых—шыпячых зычных: зжаць, рас-шукаць, бясшумны, выязджаць; грузчык, разносчык; збіра-ешся, мыешся, адважся; у дзежцы, на дошцы. 3. Правапіс д, т у спалучэнні з афрыкатамі ц, ч.улодцы, у вопратцы; дакладчык, лётчык. 4. Правапіс каранёвых зычных з, ж, ш, г, х перад суфік-сальнай с у геаграфічных назвах і вытворных ад іх: фран-цузскі, нясвіжскі, латышскі, бугскі, казахскі. 5. Напісанне каранёвай зычнай д перад суфіксальнай с у прыметніках і назоўніках: грамадскі, грамадства, заводскі, гарадскі, параходства. 6. Напісанне е ў прыназоўніку без і часціцы не: без веры, безрадасці, без клопату, не быў, не трэба, не бачыў. 7. Напісанне літары і пасля прыставак між-, звыш-, пан-, суб-, контр-, дэз-, транс-, а таксама ў некаторых складаных словах: міжіястытуцкі, звышімклівы, контрігра, дэзінфармацыя, субінспектар, медінстытуцкі. 8. Напісанне суфіксаў назоўнікаў -язь, -ядзь: дробязь, боязь, роўнядзь. 9. Не перадаецца на пісьме асіміляцыйная мяккасць зычных [і% [с% [дз'1, [ц4]: свята, злезці, дзве, цвік і інш. Традыцыйнае напісанне — гэта такое напісанне, пры якім выбар літары для абазначэмня фанемы ажыццяўляецца не на аснове праверкі моцнай пазіцыяй, а на аснове этымалогіі і традыцыі Да традыцыйнага напісання ў сучаснай беларускай мове належаць. 1. Напісанне ненаціскнога [о] на канцы іншамоўных слоў пасля галоснай: трыо, сальфеджыо, Токіо. 2. Правапіс літары е ў першым складзе перад націскам: а) у словах дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнац-цаць і вытворных ад іх; б) у словах неславянскага паходжання: аперацыя, ве-ранда, кераміка, медаль, метро, Генадзь, Хеопс. 3. Напісанне слоў тыпу месяц, памяць, тысяча, пояс і некаторых інш.? у якіх нельга пры дапамозе націску ўстана-віць [а], бо на яго месцы тут быў насавы галосны. 4. Напісанне У (складовага) у пачатку ўласных назваў: да Урала, ва Уруччы, на Украіне. 5. Напісанне вялікай літары ў дакументах міжнародка-га значэння і назвах міжнародных арганізацый: Арганіза-цыя Аб 'яднаных Нацый. 6. Напісанне з вялікай літары новага вершаванага рад-ка: Тыу мой брагПу каго зваць беларусам, Роднап мовы сваёй пе цурайся; Як не зрокся яе пад прымусам, Так і вольны цяпер не зракайся. (А.Гарун) 7. Напісанне зычных у словах вакзал, экзамен і інш. Дыферэнцыуаваныя напісанні дазваляюць адрозніваць сугучныя словы або іх формы, якія супадаюць. Да іх адносяцца: 1. Напісанне вялікай і малой літары ў словах-амонімах, якоеслужыць сэнсаваму размежаванню слоў: Кшас—колас, Танк—танк 2. Напісанне прыстаўкі з-, с- у залежнасці ад значэння ў словах, утвораных ад дзеяслова ісці: сыходзіць (з ганка), зыходзіць (з мержвання). 3. Напісанні галосных у канчатках аманімічных прозвішчаў і геаграфічных назваў з мэтай іх размежавання ўтворным склоне: з Івановым, пад Іванавам, Барыса-вым, пад Барысавам і інш. |