Главная страница
Навигация по странице:

  • 29. Спосабы у тварэння тэрм і на ў Утварэнне тэрмінаў

  • 30. Паходжанне тэрмінаў беларускай мовы: уласнабеларускія тэрміны і запазычаныя Тэрміналагічная лексіка неаднародная паводле паходжання. У яе склад уваходзяць уласнабеларускія

  • 31. Тэрміны-інтэрнацыяналізмы. Грэка-лацінскія словаўтваральныя элементы ў тэрміналогіі беларускай мовы ОТДЕЛЬНЫЙ ліст

  • 33. З гісторыі фарміравання і развіцця беларускай навуковай тэрміналогіі (14-17 ст.)

  • 34. Тэрміналагічныя працы 20-х гадоў 20 ст.

  • паняцце мовы. Паняцце мовы. Паняцце мовы. Мова як універсальная агульначалавечая зхява. Мова


    Скачать 117.53 Kb.
    НазваниеПаняцце мовы. Мова як універсальная агульначалавечая зхява. Мова
    Анкорпаняцце мовы
    Дата30.12.2021
    Размер117.53 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаПаняцце мовы.docx
    ТипДокументы
    #322293
    страница7 из 8
    1   2   3   4   5   6   7   8

    28. Структурная характарыстыка тэрмінаў
    Навуковая тэрміналогія прадстаўлена такімі часцінамі мовы, як назоўнікі, прыметнікі, дзеясловы, прыслоўі.

    Асноўную колькасць слоў-тэрмінаў складаюць: а) агульныя назоўнікі: перабудова, нацыя, генацыд, асаднікі, паланізацыя, шляхта і інш.; б) уласныя назоўнікі выкарыстоўваюцца ў назвах вучэнняў, напрамкаў: марксізм, гандзізм, кальвінізм, сталыпіншчына і інш.; в) дзеясловы: эксплуатаваць, прыгнятаць, русіфікаваць, рэфармаваць і інш.; г) рэдкасныя прыслоўі: адзінагалосна і інш.

    У тэрмінах-словазлучэннях вылучаюць наступныя мадэлі: а) прыметнік + назоўнік (ПН): магдэбургскае права, палітычныя рэпрэсіі, феадальная раздробленасць, Грунвальдская бітва, сталыпінская рэформа, акупацыйны рэжым і інш.; б) прыметнік + прыметнік + назоўнік (ППН): Брэсцкая царкоўная унія, Міжнародны ваенны трыбунал, новая эканамічная палітыка і інш.; в) назоўнік + прыметнік + назоўнік у Р.склоне (НПН): князі славянскага паходжання, рух славянскіх перасяленцаў і інш.; г) прыметнік + назоўнік + прыметнік + назоўнік у Р.склоне (ПНПН): духоўная культура беларускай народнасці, палітычная моц беларускіх княстваў і інш.; д) назоўнік + назоўнік у Р.склоне + прыметнік + назоўнік у Р.склоне (ННПН): рэалібітацыя ахвяр палітычных рэпрэсій, працэс утварэння беларускай народнасці і інш.
    29. Спосабы утварэння тэрмінаў

    Утварэнне тэрмінаў

    Тэрміны могуць адносіцца да розных тэрмінасістэм і ўтвараюцца рознымі спосабамі, але перш-наперш іх аб’ядноўваюць спецыфічныя асаблівасці ўзнікнення.

    —Тэрмiны стварaюцца як найменнi паняццяў, звязаных з вузкай галiной і прызначаюцца служыць сродкам зносiн прафесiяналаў (у спецыяльнай лiтаратуры), у той час як агульнаўжывальныя словы ствараюцца для патрэб усяго грамадства.
    Тэрмiны ўтвараюцца заўсёды свядома: яны не «з'яўляюцца», а «прыдумваюцца», «ствараюцца» па меры ўсведамлення ix неабходнасцi. Так, у 1869 г., калi Д.I.Мендзялееў склаў таблiцу хiмiчных элементаў, яна налiчвала 63 элементы, а зараз ix колькасць пераўзыходзіць за 100.

    —Тэрмiны ўтвараюцца ў адпаведнасцi з характэрнымi мадэлямi тэрмiнаўтварэння (напрыклад, хiмiчныя элементы — па мадэлi «ўтваральная аснова + суфiкс -iй/-ый»). Акрамя гэтага, для значнай колькасцi тэрмiнаў можна дакладна назваць iмя аўтара, якi ўпершыню выкарыстаў гэты тэрмiн, агульнаўжывальныя ж словы аўтарствам адзначаюцца рэдка.

    —Кожны новы тэрмiн, якi ствараецца, можна пракантраляваць, адзначыць, наколькi ён фіксуецца ў навуковых працах, спецыяльных слоўніках. Так, пры Мiнiстэрстве адукацыі Рэспyблiкi Беларусь працуе Тэрмiналагiчная камiсiя, мэта якой — стварэнне, стабiлiзацыя тэрмiналогii ўвогуле i пэўных тэрмiнасiстэм у прыватнасцi.

    Існуюць наступныя спосабы ўтварэння тэрмінаў

    I. Сінтаксічны спосаб — утварэнне тэрмінаў шляхам рознага тыпу спалучэнняў. Гэта самы прадуктыўны спосаб утварэння тэрмінаў амаль ва ўсіх галінах навукі. Найбольшая колькасць тэрмінаў утворана па мадэлях: прыметнік + назоўнік (маскоўская патрыярхія, этнічная самасвядомасць, натуральная гаспадарка і інш.); назоўнік + прыметнік + назоўнік (палітыка ваеннага камунізму, князі славянскага паходжання і інш.), але пашыраны і шматкампанентныя словазлучэнні (рэпрэсіўная палітыка сталінскага ўрада, рэабілітацыя ахвяр палітычных рэпрэсій і інш.).

    ІІ. Марфемны спосаб

    1) суфіксальны: а) ад уласн. імён пры дапамозе суфіксаў –ізм(-ызм-), -іянств

    (-ыянств-), -ск: Гандзі – гандзізм, Маркс – марксізм, Хрыстос – хрысціянства, Брайль – брайлеўскі (шрыфт) і інш.; б) ад дзеясловаў пры дапамозе суфіксаў –нн-енн,(-энн-) для абазначэння працэсаў (даследаванне, вылічэнне, акругленне і інш.), суфікса –к — для абазначэння прадметнасці (насадка, наладка і інш.); в) ад дзеясловаў пры дапамозе нулявога суфікса для ўтварэння аддзеяслоўных назоўнікаў (накіп, абмер, напуск і інш.); г) пры дапамозе іншамоўных суфіксаў –ізм (-ызм-), -ацый, -іст (-ыст-) (гістарызм, паланізацыя, камуніст і інш.);

    2) прэфіксальны: а) пры дапамозе інтэрнацыянальных прэфіксаў (антысеміт, ультраімперыялізм і інш.); б) пры дапамозе ўласнабеларускіх прэфіксаў (звышпрыбытак, бескантрольны);

    3) прэфіксальна-суфіксальны (антыгістарызм, міжусобныя (войны) і інш.).

    ІІІ. Аснова- і словаскладанне

    1) шляхам спалучэння грэка-лацінскіх і інтэрнацыянальных элементаў (археалогія, відэазапіс, гісторыяграфія, аўтограф);

    2) пры дапамозе ўласнабеларускіх асноў (землеўладальнік, архівасховішча).

    IV. Cкладана-суфіксальны (шматразовы, аднатыпна).

    V. Абрэвіятурны (ГУЛАГ (галоўнае ўпраўленне лагерамі), АДСС (адзіная дзяржаўная сістэма справаводства), ВКЛ (Вялікае княства Літоўскае і інш.).

    VI. Лексіка-семантычны спосаб звязаны з так званай тэрміналагізацыяй агульнаўжывальных слоў, якія шляхам пераасэнсавання набываюць новае тэрміналагічнае значэнне: кулак — ‘сціснутая кісць рукі‘ і кулак — ‘заможны селянін‘

     

    30. Паходжанне тэрмінаў беларускай мовы: уласнабеларускія тэрміны і запазычаныя

    Тэрміналагічная лексіка неаднародная паводле паходжання. У яе склад уваходзяць уласнабеларускія і запазычаныя з іншых моў словы.

    Гандлёвая тэрміналогія ўяўляе своеасаблівую лексічную сістэму, якая прайшла доўгі шлях свайго развіцця. Нягледзячы на тое, што ў ёй запазычаная лексіка займае вельмі вялікае месца, тэрміны, утвораныя на ўласнамоўным матэрыяле, таксама прысутнічаюць.

    Сярод уласных выдзяляюцца дзве вялікія групы. Першую складаюць адзінкі, якія з цягам часу набылі тэрміналагічнае значэнне. У выніку працэсу тэрміналагізацыі сталі тэрмінамі такія агульнаўжывальныя словы, як кошык (спажыўца), нажніцы (цэнаў), партфель (заказаў) і інш. Да другой групы ўласных тэрмінаў належаць вытворныя адзінкі, утвораныя ў беларускай мове з уласнага моўнага матэрыялу рознымі спосабамі: пакупнік, пагадненне, справаздачнасць і інш.

    Запазычаныя тэрміны складаюць значную частку тэрміналагічнага фонду беларускай мовы. Запазычанне з іншых моў — натуральны працэс, які характарызуе кожную развітую нацыянальную мову і мову навукі. Прычыны ўзрастання запазычанняў з іншых моў не бываюць ізаляванымі ад працэсаў развіцця грамадства ўцэлым, ад асаблівасцей развіцця навук і нацыянальнай мовы. У тых выпадках, калі тэрміны ўтвараюцца на базе грэка-лацінскіх моўных элементаў, яны лёгка становяцца інтэрнацыянальнымі, аднак у натуральным працэсе раўнапраўнага ўзаемадзеяння моў навукі нельга не бачыць і фактаў прамога “засілля” англіцызмаў у сучасных нацыянальных мовах навукі. Часткова гэта тлумачыцца шырокім распаўсюджаннем англійскай мовы і выпускам вялікай колькасці навуковай літаратуры на англійскай мове.

    +Эканамічная тэрмінасістэма не з’яўляецца выключэннем у гэтым плане і таксама ўтрымлівае запазычанні з англійскай мовы: банкноты, бізнэс, афшор, дэмпінг, клірынг, інтэрв’ю, бартар, бізнэсмэн, ваўчар, дылер, дыстрыб’ютар, маркетынг, менеджмент, менеджар, мерчандайзінг, супермаркет, ф’ючарс, холдынг, кансалтынг, чэк і інш. Акрамя гэтага ў экономіцы выкарыстоўваюцца словы з нямецкай мовы: біржа, вэксаль, бухгалтар, інвестыцыя, капітал, маклер, прыватызацыя, прэйскурант, рэнтабельны; з французскай: акцыя, акрэдытыў, арбітраж, буцік, бюджэт, купюра, фінансы; з італьянскай: валюта, сконта, фірма; з лацінскай: аўкцыён, аргумент, актуальны, індустрыя, інфляцыя, камерцыя, канверсія; з грэчаскай: алігарх, аналаг, базіс, іерархія, гіпотэза, манаполія, стратэгія; з польскай: каштарыс, кошт, рынак, рызыка, рэнта і інш.

    У межах аднаго тэрміна ўласныя моўныя элементы могуць спалучацца з іншамоўнымі: сабекошт, пастаянны капітал, паўфабрыкат і інш
    31. Тэрміны-інтэрнацыяналізмы. Грэка-лацінскія словаўтваральныя элементы ў тэрміналогіі беларускай мовы

    ОТДЕЛЬНЫЙ ліст

    32. Адаптацыя запазычаных тэрмінаў у беларускай мове

    Апошнія дзесяцігоддзі 20-га і пачатку 21-га стст. характарызуюцца значным папаўненнем лексікі сучаснай беларускай мовы запазычаннямі. У першую чаргу гэты працэс тлумачыцца пазамоўнымі фактарамі – кардынальнымі пераўтварэннямі ў жыцці грамадства, развіццём навукі, тэхнікі. У беларускай мове проста адсутнічаюць адпаведныя словы, якія існуюць у мове-крыніцы; часцей за ўсё гэта звязана з адсутнасцю паняццяў, вызначаных і названых пэўнымі тэрмінамі ў мове-крыніцы. Адметныя асаблівасці запазычвання тэрмінаў:

    • пісьмовы шлях пранікнення запазычаных тэрмінаў;

    • свядомае ўздзеянне на працэс запазычвання (хоць ёсць магчымасць планамернага і заканамернага фарміравання тэрміналогій);

    • стан развіцця і ўжывання нацыянальнай мовы;

    • роля моў-суседак (у прыватнасці, праз рускую мову ідзе запазычванне ў беларускую);

    • пранікненне запазычаных слоў у старабеларускую мову, а затым у сучасную беларускую мову (пульс, рэцэпт, кмін, лілея, пальма).

    У складзе розных тэрмінасістэм беларускай мовы выкарыстоўваюцца запазычанні з:

    - лацінскай мовы: аўдыт, аўкцыён, абсорбцыя, адсарбент, аргумент;

    - грэчаскай мовы: метафара, гіпс, ідэя, аналогія, гіпатэнуза;

    - нямецкай: біржа, валюта, рэнтабельны, кварцавы, вінт, дросель, муфта, вентыль;

    - французскай: бюджэт, акцыя, бетон, брыкет, кабіна, эксплуатацыя, рэле, жанр, кантраст, мантаж, сюжэт;

    - італьянскай: мецца-сапрана, санет, гальванічны, фірма, сальда, банк, мафія;

    - англійскай мовы: бізнес, бартэр, ваўчар, маркетынг, менеджмент, блок, ралі, фарсунка, тэкст, фальклор.

    У сённяшнім постіндустрыяльным грамадстве роля інфармацыйных тэхналогій надзвычай важная. Менавіта ў галіне камунікацый і новых тэхналогій наглядаецца вялікая колькасць слоў з англійскай мовы (англіцызмы і амерыканізмы ‘запазычанні з амерыканскага варыянта англійскай мовы’). Галоўная праблема звязана з засваеннем новых слоў беларускай мовай. Хуткасць развіцця інфармацыйных тэхналогій выклікае масавыя запазычанні, якія або не фіксуюцца ў слоўніках, або адлюстроўваюцца з парушэннем арфаграфічных і арфаэпічных норм. Пры запазычванні слоў-тэрмінаў адбываецца іх частковае падпарадкаванне законам беларускай мовы, адбываецца адаптацыя слоў, якая ўключае:

    1) гукі [ж, дж, р, ц, ч, ш,] вымаўляюцца цвёрда і ў арфаграфіі запісваюцца як зацвярдзелыя: брыкет, джоўль;

    2) гук [г] фрыкатыўны: маркетынг;

    3) пераход о,э – а (аканне): геаметрыя, канцэнтрацыя;

    4) частковы пераход д – дз’ (дзеканне): дзюбель, дэтэктыў;

    5) частковы пераход т – ц’ (цеканне): карацін, пекцін, але аўдытар, тэрмометр;

    6) змяненне граматычных форм пад уздзеяннем законаў беларускай граматыкі: драма, тэарэма ( у грэч. мове - ніякі род; у бел. мове – жаночы род); эліпсіс, сепсіс ( у грэч. мове – жаночы род, у бел. мове – мужчынскі род);

    7) змяненне марфемнай структуры: конус, бонус (у лац. мове – муж. род) – конус, бонус (у бел. мове) або cursus – курс; рroduktus – прадукт (канчатак us страчваецца); акварыум, дэндрарыум (um – былы лацінскі канчатак); vexillum, decretum, ellementum – вексель, дэкрэт, элемент (канчатак знік);

    8) пераход у (складовага) - ў (нескладовае) пасля галоснай: роўмінг, ноўтбук;

    9) адсутнасць падаўжэння ў іншамоўных лексемах: банер;

    10) праяўленне пабочнага націску; некаторыя запазычаныя словы з’яўляюцца складанымі (ці з’яўляюцца ўстойлівымі спалучэннямі і ўяўляюць сабой адно фанетычная цэлае): он-лайн (англ. on- line, ад on’на’ + line’лінія’). Асноўны націск перамясціўся на апошні склад.У гэтым выпадку ў першым складзе праяўляецца пабочны націск: он-лайн.

    11) у беларускай мове англійскія словы набываюць катэгорыю склону: канцэрн (-а, -у, -ам, -е), эскалацыя, дысплей, сайт. Ёсць выпадкі, калі форма не змяняецца: інтэрв’ю, мультымедыя.

    У сувязі з гэтым існуюць фанетыка-графічныя варыянты засваення запазычаных слоў (лексем), але гэта натуральны працэс, уласцівы кожнай мове. Якія прычыны ўзнікнення варыянтаў?

    1.Уплыў моў-пасрэднікаў, у прыватнасці, рускай мовы. Так, у слове ”Інтэрнет” ужыванне галоснай е для абазначэння цвёрдасці н не адпавядае беларускаму вымаўленню і звязана з пасрэдніцтвам рускай мовы; больш правільна будзе ўжываць э. Тое ж можна сказаць аб словах “дысплей, пейджэр.

    +2.Розныя спосабы перадачы запазычанняў: транскрыпцыя – гукавая перадача іншамоўнай лексікі сродкамі прымаючай мовы; транслітарацыя – палітарная перадача слова: англ. browser – (спосаб транскрыпцыі)браўзер, (спосаб транслітарацыі) броўзер; англ. computer – (спосаб транскрыпцыі) камп’ютэр, (спосаб транслітарацыі) кампутэр.

    33. З гісторыі фарміравання і развіцця беларускай навуковай тэрміналогіі (14-17 ст.)

    У XIV - XVI стст., калі беларуская мова мела статус дзяржаўнай у ВКЛ, найбольш развітымі тэрміналагічнымі сістэмамі былі грамадска-палітычная, юрыдычная, сельска-гаспадарчая, прамысловая, гандлёвая, ваенная, філалагічная. Ролю тэрміналагічных слоўнікаў у гэты час часткова выконвалі глосы, якія змяшчаліся на палях ці паміж радкамі рукапісу або друкаванага выдання, часткова слоўнікі Л. Зізанія ("Лексіс", 1596 г.) і П. Бярынды ("Лексікон", 1624). Аднак спецыяльных тэрміналагічных слоўнікаў не было.

    Забарона беларускай мовы ў значнай ступені разарвала пісьмовую традыцыю, адмоўна сказалася на пераемнасці ў тэрміналогіі.

    34. Тэрміналагічныя працы 20-х гадоў 20 ст.

    Беларуская навуковая тэрміналогія пачала фарміравацца ў самым пачатку ХХ стагоддзя, калі адрадзілася кнігадрукаванне, з' явіліся кнігі, газеты, навуковыя і навукова-папулярныя брашуры на беларускай мове.

    У лютым 1921 г. пачала працу Навукова-тэрміналагічная камісія, у склад якой уваходзілі тры секцыі: гуманітарных, прыродазнаўчых і матэматычных навук. Камісія павінна была апрацаваць беларускую тэрміналогію па ўсіх галінах ведаў у аб'ёме сярэдняй школы. За час працы камісіі было створана і прапанавана для ўжывання каля 2500 слоў-тэрмінаў, якія друкаваліся на старонках "Весніка Народнага камісарыята асветы ССРБ" у 1921-1922 гг., а ў стане распрацоўкі знаходзіліся яшчэ 4184 тэрміналагічныя найменні. Аднак у працэсе такой дзейнасці высветлілася, што праца камісіі не адпавядае моўнай практыцы і для стварэння беларускай тэрміналогіі патрэбны былі іншыя маштабы, якія б ахапілі ўсю тэрміналагічную лексіку. Таму 30 студзеня 1922 г. быў заснаваны Інстытут беларускай культуры. У выніку тэрміналагічнай працы ў перыяд з 1922 па 1930 гг. было апублікавана больш за 30 тэрміналагічных слоўнікаў па розных галінах навукі.

    Галоўным прынцыпам працы камісіі было ўвядзенне слоў, якія бытавалі ў жывой народнай мове. Так, у сферу навукі былі ўведзены агульнаўжывальныя словы бялок, сцябло, ланцуг, ціск, сіла ды іншыя, якія страчвалі сваю бытавую выразнасць, набывалі строга акрэсленае спецыяльнае значэнне.

    Другі напрамак - стварэнне неалагізмаў згодна законаў беларускай мовы. Ва ўжытак уводзіліся калькі з рускай мовы: азначэнне, вочка, суквецце. Узмацненне пурыстычных тэндэнцый прывяло да таго, што часам неалагізмы пачалі стварацца без уліку пашырэння таго ці іншага слова ў мове, толькі каб пазбавіцца чужых слоў: замест гібрыд - мяшанец, пейзаж - краеабраз, песіміст - смутнаглядзец, пралетарый - бабыль, прафесійны - умецкі, фокус - вогнішча і пад. У пэўнай ступені штучнымі былі наватворныя пустаслоўе (дыялектыка), вызыск (эксплуатация), пашыршчык (прапагандыст), споказ (дэманстрацыя), пераносня (метафара), кантаслуп (прызма), старчак (перпендыкуляр) і пад. Іншамоўныя тэрміны ўжываліся вельмі рэдка і, як правіла, у выпадках, калі ў народнай мове не было адпаведнага беларускага тэрміна.

    Значная праца па стварэнні беларускай навуковай тэрміналогіі вялася не толькі тэрміналагічнай камісіяй. У 1923-1927 гг. былі выдадзены наступныя тэрміналагічныям слоўнікі: "Слоўнік геаметрычных і трыганаметрычных тэрмінаў і сказаў" К. Душ-Душэўскага і В. Ластоўскага, "Беларуска-польска- расейска-лацінскі батанічны слоўнік" Зоські Верас, "Спіс назваў птушак і некаторых рыб" А.В. Фядзюшына ды інш.

    У 1929 г. быў створаны Інстытут мовазнаўства АН БССР, які распачаў работу па ўкладанні больш вузкіх тэрміналагічных слоўнікаў. У 1932 г. выйшаў з друку першы выпуск "Слоўніка тэхнічнай тэрміналогіі" А. Гурло, у 1933 г. - "Ваенны руска-беларускі слоўнік".

    Аднак у 30-40-я гады праца па стварэнні беларускай тэрміналогіі амаль спынілася. І пасля вайны не было агульнага цэнтра па распрацоўцы і ўпарадкаванні тэрміналагічнай лексікі. Значную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі "Руска-беларускі слоўнік" (1953 г.), "Беларуска-рускі слоўнік" (1962), "Тлумачальны слоўнік беларускай мовы" (1977-1984) і некаторыя іншыя.

    Аднак шэраг задач па-ранейшаму заставаўся не вырашаным. У прыватнасці, вывучэнне практыкі ўжывання тэрмінаў у навуковых тэкстах і выданне слоўнікаў, папаўненне паняційна-тэрміналагічнага фонду, прывядзенне яго ў адпаведнасць з узроўнем развіцця сучаснай навукі. Для вырашэння гэтых задач у 1980 г. была створана Рэспубліканская тэрміналагічная камісія, якая складаецца з прэзідыума і дзевяці секцый (грамадазнаўчай, навукова-тэхнічнай, фізічнай і матэматычнай, хімічнай, біялагічнай, сельскагаспадарчай, геалагічнай і геаграфічнай, медыцынскай і фізіялагічнай, секцыі па архітэктуры і будаўніцтве). З 1989 г. працуе Тэрміналагічная камісія ТБМ імя Ф. Скарыны.

    З прычыны значнага перыяду заняпаду ў развіцці нацыянальнай мовы беларуская навуковая тэрміналогія і на сённяшні дзень знаходзіцца на стадыі фарміравання. Да ліку адносна ўпарадкаваных тэрміналагічных сістэм можна аднесці гістарычную, грамадска-палітычную, сельскагаспадарчую, лінгвістычную, літаратуразнаўчую і інш. Значна менш распрацаваныя матэматычная, фізічная, тэхнічная, біялагічная і інш. У сувязі з уплывам рускай мовы і неканчатковай упарадкаванасцю многіх тэрмінасістэм у сучаснай беларускай навуковай тэрміналогіі асабліва распаўсюджана сінанімія (назапашванне - накапленне, аналізаваць - разглядаць, пытанне - праблема) і словаўтваральная варыянтнасць тэрмінаў (дзеліва - дзялімае, нармуючы - нармавальны, блокавы - блочны).
    1   2   3   4   5   6   7   8


    написать администратору сайта