Главная страница
Навигация по странице:

  • 26. Тэрмінасістэмы. Навукова-тэхнічныя тэрміны і прафесіяналізмы як самастойны пласт лексікі Да спецыяльнай лексікі

  • 27. Асаблівасці тэрмінаў. Патрабаванні да тэрмінаўжывання

  • Адсутнасць экспрэсіі, эмоцыі.

  • паняцце мовы. Паняцце мовы. Паняцце мовы. Мова як універсальная агульначалавечая зхява. Мова


    Скачать 117.53 Kb.
    НазваниеПаняцце мовы. Мова як універсальная агульначалавечая зхява. Мова
    Анкорпаняцце мовы
    Дата30.12.2021
    Размер117.53 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаПаняцце мовы.docx
    ТипДокументы
    #322293
    страница6 из 8
    1   2   3   4   5   6   7   8

    25. Паняцце тэрміна і тэрміналогіі. Тэрміны вузкаспецыяльныя і агульнанавуковыя

    Тэрмін - слова ці словазлучэнне, якое з'яўляецца назвай спецыяльнага паняцця якой-небудзь сферы вытворчасці, навукі, тэхнікі і інш. Як і агульнаўжывальныя словы, тэрміны падзяляюцца на ўласнамоўныя (агульнаўжывальныя словы, звязаныя з грамадствам, прыродай, раслінным і жывёльным светам): высыпанне, абалонка, тканка і іншамоўныя (словы, запазычаныя з іншых моў): грануляванне, геліялячэнне, акасцяненне. Па структуры тэрміны падзяляюцца на простыя (меліярацыя, імуналогія), складаныя (прыкладная экалогія, аднаўляльная энергія) і тэрміны ў выглядзе абрэвіятуры (ДНК, ЦНС). Не кожнае спецыяльнае слова з'яўляецца тэрмінам. Спецыфіка тэрмінаў наступная:

    · тэрміны выкарыстоўваюцца толькі ў пэўнай сферы дзейнасці і з’яўляюцца эканомнымі выражэннямі паняццяў як вынік навуковай і тэхнічнай дзейнасці людзей;

    · тэрмін у слоўніках не тлумачыцца, а яму даецца азначэнне;

    · засваенне тэрмінаў з’яўляецца вынікам прафесійнай падрыхтоўкі;

    · тэрмін пазбаўлены экспрэсіі і эмацыянальнасці. Нават калі тэрміны ўзнікаюць шляхам метафарызацыі, яны губляюць сваю эмацыянальную афарбоўку: вочны яблык, цела клеткі;

    Тэрміналогія – раздзел мовазнаўства, які займаецца вывучэннем тэрмінаў, сукупнасць тэрмінаў пэўнай галіны навукі, тэхнікі, мастацтва, якая адлюстроўвае тую ці іншую сістэму паняццяў: юрыдычная, медыцынская, экалагічная тэрміналогіі і інш.

    Як вядома, для таго каб слова з’яўлялася тэрмінам, яно павінна быць ў першую чаргу адназначным. Але сёння ў навуковай тэрміналогіі можна часта заўважыць тэрміны, якія ўступаюць у адносіны полісеміі (мнагазначныя тэрміны), аманіміі (тэрміны-амонімы), сінаніміі (тэрміны-сінонімы), антаніміі (тэрміны-антонімы). Мнагазначныя тэрміны ўзнікаюць толькі ў межах адной галіны навукі, але набываючы пры гэтым розныя значэнні (аўтагамія – самаапыленне, пападанне пылку на рыльца песціка; самаапладненне, зліццё двух ядраў у адно).У ідэале тэрмін не павінен мець сінонімаў, бо ён характарызуе розныя ўласцівасці паняццяў. Тэрміны-сінонімы, узнікаючы, адлюстроўваюць якую-небудзь адну адметную рысу зместу паняцця (калоідны раствор цытаплазмы – гэта і гіяплазма, і цытазоль, і цытаплазматычны матрыкс, і асноўная плазма).Тэрміны-амонімы (міжнавуковыя амонімы) узнікаюць у выніку распаду полісеміі, калі адно слова набывае абсалютна розныя значэнні ў межах розных галін навукі (аберацыя – апісанне скажэння адлюстравання (фізіка), змяненне становішча свяціла (астраномія), апісанне храмасомных мутацый (біялогія)). У навуковай тэрміналогіі выдзяляюцца і тэрміны-антонімы. Яны падзяляюцца на лексічныя (утвараюцца дзякуючы розным лексемам з супрацьлеглым паняццем): задні мозг – пярэдні мозг і словаўтваральныя (адрозніваюцца толькі марфемнай будовай): асіміляцыя – дысіміляцыя.

    Тэрміны могуць быць вузкаспецыяльныя і міжнавуковыя (агульнанавуковыя)vi. Вузкаспецыяльныя разумеюць і ўжываюць толькі спецыялісты: суфіксоіды ‘элементы слова, якія па сваёй ролі набліжаюцца да суфіксаў’; люмінафоры ‘рэчывы, што выклікаюць свячэнне’. Міжнавуковыя тэрміны ўжываюцца ў працах розных галін ведаў: сінтэз, гіпотэза, планаваць.

    +У беларускай мове тэрміны паводле паходжання можна падзяліць на ўласныя і іншамоўныя. Сярод іншамоўных тэрміны-інтэрнацыяналізмы займаюць значнае месца ў беларускай навуковай тэрміналогіі. Часцей за ўсё гэта словы з грэчаскай ці лацінскай моў: амонімы (грэч.homos ‘аднолькавы’+ onyma ‘імя’ - homonyma); апліката (лац. applicata ‘прылеглая, сумежная’); вібратар (лац. vibrare ‘дрыжаць’); фанатэка (грэч. phone ‘гук’); плазматрон (лац. plasma ‘фізічнае рэчыва ў моцна іанізаваным стане, прычынай можа служыць высокая тэмпература ці сутыкненне часціц газу з хуткімі электронамі’ + (элек)трон ‘генератар’ – газаразрадны прыбор для атрымання “нізкатэмпературнай” плазмы.

    Даволі часта ўжываюцца іншамоўныя (інтэрнацыянальныя) сродкі ўтварэння тэрмінаў:

    • прыстаўкі: анты-‘супраць’ (грэч.) антываенны, архі-‘галоўны’ (грэч.) архіважны, інтэр- ’паміж’ (лац.), супер-‘звыш’ (лац.) супергульня, суб- ‘пад’ (лац.) субінспектар, экс- ‘былы’ (лац.) экс-прэзідэнт, дэ-‘адмена’ (лац.) дэмаралізацыя, ды-‘два’ (грэч.) дыграф, віцэ-‘замест, намеснік’ (лац.) віцэ-адмірал, бі- ‘два’ (лац.) біквадратны, дэз- ‘знішчэнне’ (фр.) дэзінфармацыя;

    • суфіксы: -ізм- (байранізм, дарвінізм), -іст-, -тар- (дэбітар, аўдытар);

    • словаўтваральныя фарманты: -ацыя (канцэнтрацыя),-лог/логія (біялогія), -фон (мікрафон), мікра ‘малы’ (мікракосмас), макра ‘вялікі’ (макраэканоміка), біё ‘жыццё’ (біёлаг), тэле ‘далёка’ (тэлеаб’ектыў), гідра ‘водны’ (гідрастанцыя), аэра ‘паветраны’ (аэрадынаміка), ультра ‘далей, зверх’ (ультрагук).



    26. Тэрмінасістэмы. Навукова-тэхнічныя тэрміны і прафесіяналізмы як самастойны пласт лексікі
    Да спецыяльнай лексікі адносяць наменклатуру, прафесіяналізмы і тэрміны. Сукупнасць тэрмінаў пэўнай навукі або прафесіі называецца тэрміналогіяй, або тэрмінасістэмай. Кожная галіна навукі, тэхнікі, культуры мае сваю тэрмінасістэму. Напрыклад, існуе тэрміналогія лінгвістычная, эканамічная, медыка-біялагічная, прамыслова-гандлёвая, фізіка-матэматычная і інш. Такім чынам, для кожнай навукі існуе менавіта свой штучна створаны набор лексічных адзінак, выкарыстанне якога абмежавана той ці іншай галіной. Акрамя таго, тэрміналогіяй яшчэ называюць сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай мовы.

    Спецыфічныя рысы тэрмінаў

    1. Наяўнасць дэфініцыі (азначэння), г.зн., што сутнасць тэрміна павінна быць вызначана, а не растлумачана, як значэнне звычайнага слова.

    2. Стылістычная нейтральнасць.

    3. Адсутнасць экспрэсіі. Нават тэрміны, якія ўзнікаюць на аснове вобразнага пераасэнсавання паняцця, губляюць экспрэсіўна-эмацыянальную афарбоўку: рукаў (ракі), падол (гары), нос (мыс), калена, гняздо (металург.) і пад.

    4. Адназначнасць, г. зн. кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце. Аднак гэта патрабаванне да тэрмінаў не заўсёды вытрымліваецца, і мнагазначнасць знаходзіць пашырэнне ў тэрміналогіі (напрыклад, словаўтварэнне – працэс утварэння новых слоў і «раздзел мовазнаўства, які вывучае марфемную структуру і спосабы ўтварэння слоў», абзац– адступленне ўправа ў пачатку радка і частка тэксту паміж такімі адступленнямі).

    5. Сістэмнасць, г.зн., што кожны тэрмін з'яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагічнай сістэмы. Па-за межамі тэрміналагічнай сістэмы адбываецца дэтэрміналагізацыя тэрміна (страта тэрмінам спецыяльнага значэння): рэакцыя як хімічны тэрмін і дзеянне, амплітуда, раман і пад. Напрыклад, адназначнасць тэрмінаў падкрэсліваецца менавіта праз іх прыналежнасць адпаведнай тэрміналагічнай сістэме. Параўнайце: слова эліпс у мовазнаўстве – пропуск у маўленні слоў ці словазлучэнняў, зразумелых з кантэксту, а эліпс у матэматыцы – разамкнёная крывая, якая мае такую ўласцівасць, што сума адлегласцей кожнай яе кропкі ад дзвюх дадзеных кропак застаецца пастаяннай.

    У межах пэўнай тэрмінасістэмы тэрміны могуць уступаць у сінанімічныя адносіны, а таксама мець лексічныя дублеты або варыянты. Узнікненне тэрмінаў-варыянтаў і тэрмінаў-сінонімаў у беларускай мове тлумачыцца нераспрацаванасцю многіх тэрмінасістэм, абмежаванасцю ўжыванння беларускамоўных тэрмінаў і стыхійнасцю моўных кантактаў.

    У выніку можна выдзеліць некалькі груп такіх тэрмінаў-сінонімаў:

    • два іншамоўныя тэрміны: гавань – порт, відэатэрмінал – дысплей, кадзіраванне – шыфраванне, камкордэр – відэакамера і інш.;

    • іншамоўны і ўласны тэрмін: квазістатычны працэс – раўнавагавы працэс, імпульс – колькасць руху, полісемія – мнагазначнасць і інш.;

    У тэрміналагічных сістэмах тэрміны могуць абазначаць супрацьлеглыя паняцці, што дазваляе вылучыць тэрміны-антонімы. Сустракаюцца тэрміны-антонімы практычна ў кожнай галіне навуковай дзейнасці і паводле спосабу ўтварэння падзяляюцца на лексічныя (розныя лексемы з супрацьлеглым значэннем): актыў– пасіў, бедная руда – багатая руда, дэ-юрэ – дэ-факта, лізіс – крызіс і інш.; словаўтваральныя (з антанімічнымі часткамі слоў – запазычанымі ці ўласнабеларускімі асновамі і прэфіксамі): баланс – дэбаланс, гіпертанія – гіпатанія, увод – вывад, гашаная вапна – нягашаная вапна і інш.

    Тэрміны-амонімы часцей за ўсе адносяцца да розных тэрміналагічных сістэм (іх называюць міжнавуковымі амонімамі). Так, слова марфалогія вядома некалькім тэрміналагічным сістэмам. Напрыклад, у мовазнаўстве – гэта раздзел граматыкі, які вывучае формы слова, у анатоміі – навука аб форме і будове чалавека і жывёл, у батаніцы – навука, якая вывучае будову і формаўтварэнне раслін і пад..

    Паводле ўжывання тэрміналагічная лексіка падзяляецца на агульнаўжывальную, якая ўваходзіць у лексіку агульналітаратурнай мовы, і вузкаспецыяльную, вядомую толькі спецыялістам пэўнай галіны ведаў. Агульназразумелыя, шырокаўжывальныя тэрміны дамінуюць у мове спецыялістаў «шырокага профілю», занятых у сферы спорту, музыкі, выяўленчага мастацтва і пад., таму сэнс іх вядомы і неспецыялісту: электрон, атам, кісларод, жанр, арыя, аэробіка. У асяроддзі т.зв. спецыялістаў «вузкага профілю» (дакладныя навукі, асобныя галіны мовазнаўства, эканоміка, права і інш.) пераважаюць вузкаспецыяльныя тэрміны (элятыў, семіётыка, інтэрфейс, інварыянт, субморф, валіза і інш.).

    Распаўсюджванне навуковых і тэхнічных ведаў сярод людзей вядзе да таго, што некаторыя вузкаспецыяльныя тэрміны паступова становяцца агульназразумелымі і пераходзяць у агульнаўжывальную лексіку.

    Узаемадзеянне тэрмінаў і агульнаўжывальнай лексікі адбываецца ў выглядзе двух працэсаў: тэрміналагізацыі (напрыклад, жытнёвае поле – магнітнае поле, ільняны пояс – экватарыяльны пояс) і дэтэрміналагізацыі, калі тэрмін пачынае ўжывацца па-за межамі вузкай спецыяльнасці і набывае агульналітаратурны статус. Напрыклад, слова рэйтынг спачатку ўжывалася як спартыўны тэрмін, зараз шырока выкарыстоўваецца ў агульнанароднай мове.

    Ад агульнаўжывальных тэрмінаў трэба адрозніваць словы агульнанавуковага выкарыстання з адцягненым, абстрактным значэннем, напрыклад, назоўнікі тыпу аперацыя, гіпотэза, мадэль, працэс, праблема, дослед, праграма, функцыя і інш., а таксама дзеясловы тыпу існаваць, характарызаваць, прадугледжваць, абгрунтоўваць, даказваць, вызначаць, функцыянаваць і інш., якія выкарыстоўваюцца для азначэння паняццяў, сцвярджэння думкі, актывізацыі мыслення, пабуджэння да дзеяння і шырока распаўсюджаны ў розных галінах навукі, тэхнікі і культуры.

    Значны пласт тэрміналагічнай лексікі складаюць тэрміны-інтэрнацыяналізмы – словы або спалучэнні слоў, пашыраныя ў многіх няроднасных мовах і агульнапрынятыя ў міжнароднай тэрміналогіі, якія супадаюць па сваёй знешняй форме і лексічным значэнні (Іnternet ) інтэрнэт і інш.). Шматлікія навуковыя тэрміны не з’яўляюцца «чыстымі» інтэрнацыяналізмамі, а маюць у складзе інтэрнацыянальныя словаўтваральныя элементы тыпу: а-, астра-, мікра-, бія-, дэ-, лог-, ультра-, супер- і інш., напрыклад, апазіцыя, астраномія, мікраструктура, біясфера, дэмантаж, марфалогія, ультрагук, суперфасфат і інш.

    Тэрміналагічная лексіка неаднародная паводле паходжання. У яе склад уваходзяць уласнабеларускія і запазычаныя з іншых моў словы. Сярод запазычанняў – лексемы лацінскай (аўдыт, актава, адсарбент, абсцыса, арксінус, аргумент, постфікс, канцэпцыя, дэпазіт), грэчаскай (гіпербалоід, гіпатэнуза, апафема, гематыт, графіт, амонімы, антытэза, стыль, аналогія), англійскай (медыкамент, маркетынг, прынтар, фальклор, бестселер, тэкст, вестэрн, мюзікл, дылер, блок), нямецкай (біржа, андэзіт, кварцавы, дызель, дросель, вінт), французскай (бюджэт, дэмантаж, рэле, жанр, верлібр, мадэрнізм, каларыт), італьянскай (адажыа, валюта, піяна, гальванометр, фірма, сола, вэксаль, банк) і іншых моў.

    Пры запазычванні слоў-тэрмінаў з іншых моў адбываецца адаптацыя, частковае парпарадкаванне іх законам беларускай мовы:

    а) гукі [ж], [дж], [р], [ў], [ч], [ш] вымаўляюцца цвёрда (брызент, джоўль, журы, чартар і інш.);

    б) фрыкатыўны гук [г] (гігіена, гіпотэза);

    в) аканне (геаметрыя, фальклор);

    г) дзеканне-цеканне (гандізм, дзюбель, траверцін);

    Словы іншамоўнага паходжання падпарадкоўваюцца графіцы і правілам арфаграфіі беларускай мовы (русю. фьючерс – бел. ф’ючарс, рус. география – бел. геаграфія, рус. автограф – бел. аўтограф, рус. биограф – бел. біёграф). Але не ўсе іншамоўныя тэрміны асвойваюцца ў беларускай мове, многія з іх складаюць выключэнні з правілаў напісання, напрыклад: дактыль, верлібр, рэфрэн і многія іншыя.

    Пры перакладзе іншамоўных слоў на беларускую мову:

    • не адбываецца пераход еўяперыметр, аперацыя;

    • э пішацца незалежна ад націску: дэтэрмінант, эксперымент;

    • гукі [д], [т] перад суффіксамі –ір-, -ін-, -ёр-, -еец-, -ейск-, -ік- перадаюцца літарамі дз, ц: камандзіроўка, валанцёр, арыенцір.

    Паводле будовы тэрміны могуць быць аднаслоўныя (джоўль, прамая, прынтар) і шматслоўныя, тэрміны-словазлучэнні (дысперсія хвалі, інфрачырвонае выпраменьванне, апрацоўка ў акісляльным асяроддзі). Адметнасцю сучаснай тэрміналогіі з’яўляюцца трох і больш кампанентныя тэрміны, якія абазначаюць цэласнае паняцце.

    Усе тэрміны паводле свайго ўтварэння падзяляюцца на некалькі груп у залежнасці ад спосабаў утварэння, да якіх адносяць лексіка-семантычны, сінтаксічны, суфіксальны, прэфіксальны, прэфіксальна-суфіксальны, аснова і словаскладанне, складанасуфіксальны і абрэвіятурны.

    27. Асаблівасці тэрмінаў. Патрабаванні да тэрмінаўжывання

    За кожным тэрмінам заўсёды стаіць прадмет думкі, але не думкі наогул, а спецыяльнай, абмежаванай пэўным полем, ці прадметнай вобласцю, галіной навукі. Кожны тэрмін унутры тэрміналагічнага поля выяўляе цэлы рад сваіх асаблівасцяў. Разгледзім асноўныя з іх.

    Адназначнасць тэрміна. Кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце ў навуцы ці тэхніцы, а кожнаму паняццю павінен адпавядаць толькі адзін тэрмін. Напрыклад, у матэматыцы тэрмін каардынатная прамая абазначае ‘прамая з выбранымі на ёй пачаткам адліку, адным адрэзкам і накіраваннем’. Гэта патрабаванне да тэрмінаў не заўсёды вытрымліваецца, бо мнагазначнасць як з’ява, шырока прадстаўленая ў агульнай лексіцы, знаходзіць пашырэнне і ў тэрміналогіі, хоць рэалізуецца тут усё ж адметна. Так, тэрмін наменклатура азначае ‘пералік бухгалтарскіх рахункаў’, што характэрна для ўжывання толькі ў бухгалтарскай тэрміналогіі, бо за межамі бухгалтэрыі, ці гэтага тэрміналагічнага поля, тэрмін наменклатура выкарыстоўваецца як назва паняцця ‘пералік, сукупнасць назваў, тэрмінаў, што ўжываюцца ў якой-небудзь галіне навукі, вытворчасці і пад.’.

    Мнагазначнасць, ці полісемія, асабліва часта назіраецца сярод дзеясловаў як у найбольш абстрактных слоў. Напрыклад, у справаводнай і архіўнай тэрміналогіі назіраем мнагазначныя тэрміны тыпу адтэрмінаваць – 1) вызначыць тэрмін на больш позні час і 2) працягнуць тэрмін; апісаць – 1) зрабіць апісанне чаго-небудзь і 2) завяшчаць; выбраць – 1) адабраць матэрыялы, цытаты і 2) выдзеліць каго-небудзь, што-небудзь шляхам галасавання; выплаціць – 1) выдаць зарплату і 2) аддаць доўг і інш.

    Адсутнасць экспрэсіі, эмоцыі. Тэрміны ўзнікаюць рознымі шляхамі і спосабамі, у тым ліку і на аснове метафарызацыі, вобразнага пераасэнсавання паняццяў.Так, у кнізе Д. Даніна “Непазбежнасць дзіўнага свету” чытаем: “Вядома, фізікі не размаўляюць пра рэчы і палі ў такіх вольных і нястрогіх выразах. Але паходжанне большасці навуковых паняццяў – вольнае і нястрогае. Наш зоркавы востраў у акіяне сусвету астраномы называюць Галактыкай. Якое вучонае слова! А па-грэчаску “gа1аktikos” – усяго толькі “малочны”. Зусім не астраномы назвалі зорны шлях, які бялее над намі ноччу, Млечным шляхам. Але яны прынялі гэты вобраз у свой спецыяльны слоўнік. І прычына была адна – проста вельмі падобна...”.

    Сістэмнасць. Кожны тэрмін з’яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагічнай сістэмы, якая абмежавана адной галіной навукі. Тэрміны ў межах пэўнай сістэмы – члены адной сям’і. Яны залежаць адзін ад аднаго, і кожны мае сваё месца ў гэтай сістэме. Сістэмная залежнасць тэрмінаў – галоўная характарыстыка адзінак гэтага тыпу. Так, тэрмін выяўляе адназначнасць і атрымлівае яе менавіта праз прыналежнасць сваю да дадзенай сістэмы. Можна прывесці многа прыкладаў такіх тэрмінаў, якія выяўляюць сваю сутнасць толькі ў межах пэўнай тэрмінасістэмы, напрыклад: флюс у медыцынскай тэрміналогіі азначае ‘паднадкосцевы ці паддзяснёвы гнайнік, які суправаджаецца ацёкам тканак вакол’, флюс у металургіі – ‘матэрыял, які ўводзіцца ў шыхту пры выплаўцы і пераплаўцы металаў для ўтварэння шлакаў пэўнага саставу’.

    +Асноўныя патрабаванні да тэрмінаўжывання: дакладнасць, яснасць, адназначнасць, сістэмнасць, г. зн. тэрмін павінен ужывацца ў адным значэнні, без дадатковых сэнсавых афарбовак (памяншальна-ласкальных, павелічальна-пагарджальных, прастамоўных, гутарковых), павінен адпавядаць канкрэтнаму навуковаму паняццю, якое ўжываецца ў межах пэўнай галіны навукі. У сувязі з павышэннем культурнага ўзроўню народа, з развіццём навукі і тэхнікі колькасць тэрмінаў , якія, не губляючы сваіх тэрміналагічных функцый, атрымліваюць шырокае літаратурнае выкарыстанне, значна павялічваецца. Гэтаму садзейнічаюць газеты, радыё, масавая навукова-папулярная літаратура. Аднак менавіта тут часцей за ўсё сустракаюцца выпадкі загрувашчвання тэкстаў вузкаспецыяльнымі тэрмінамі і прафесіяналізмамі. Вось урывак з артыкула ветэрынарнага ўрача (надрукаваны ў газеце):

    Яшчур – вострае кантагіёзнае захворванне, якое рапаўсюджваецца ў выглядзе эпізаотыі і паражае пераважна буйную рагатую жывёлу. Хвароба характарызуецца наступнымі прыметамі:з’яўленне на венцах капытоў, у ротавай поласці, сасках вымені эрозій з выразнай здольнасцю да хуткага загнойвання.

    Падкрэсленыя словы будуць незразумелыя большасці чытачоў, на якіх разлічаны артыкул. Гэта яшчэ раз даказвае, што вузкаспецыяльныя тэрміны павінны ўжывацца ў навуковай літаратуры, значэнне такіх слоў зразумела толькі спецыялістам. У іншых сферах дзейнасці трэба ўжываць або агульназразумелыя тэрміны, або пазбягаць іх выкарыстання зусім, замяняючы іх даступнымі тлумачэннямі.
    1   2   3   4   5   6   7   8


    написать администратору сайта