Главная страница
Навигация по странице:

  • Ход урока (метады і заданні)

  • План тэмы Дзейнасць настаўніка Дзейнасць вучняў

  • Спосаб праверкі дасягнення мэтаў урока вучнямі

  • Матэрыялы і дыдактычныя дапаможнікі

  • Мэта ўрока

  • Вучні

  • ! Ключавое пытанне

  • Дамашняе заданне

  • Імя бога Якія сілы прыроды прадстаўлялі Якім заняткам садзейнічалі

  • Тэст для праверкі ведаў па тэме

  • 5 клас. Урок сусветная гісторыя Дата Kлас


    Скачать 373.5 Kb.
    НазваниеУрок сусветная гісторыя Дата Kлас
    Дата27.10.2021
    Размер373.5 Kb.
    Формат файлаdoc
    Имя файла5 клас.doc
    ТипУрок
    #257187


    Урок: сусветная гісторыя

    Дата:

    Kлас: 5

    Tэма: Прырода і насельніцтва Старажытнай Грэцыі.

    Сувязь з папярэднімі ведамі: Карта гістарычная

    Мэта ўрока:Мяркуецца, што вучні павінныведаць: азначэнне паняцця антычнасць(антычнаяцывілізацыя).

    Вучніпавінныўмець: паказвацьна гістарычнай карце тэрыторыі старажытнагрэчаскіх дзяржаў, характарызавацьіх геаграфічнае месцазнаходжанне з выкарыстаннем назваў бакоў свету, назваў

    геаграфічных аб’ектаў (Балканскіпаўвостраў, востраўКрыт,Міжземнае, Іанічнае, Эгейскае

    мора, Элада, Атыка, Афіны,Пелапанес, Спарта); складаць аповед аб прыродных умовах

    Старажытнай Грэцыі, аб паходжанні, плямёнах, асноўных занятках старажытных грэкаў на аснове тэксту параграфа, ілюстрацый і схем

    Ход урока (метады і заданні):

    1. Арганізацыйны момант

    2. Вывучэнне новай тэмы:

    План тэмы

    Дзейнасць настаўніка

    Дзейнасць вучняў

    1. Прыродныя ўмовы.

    Арганізацыя работы з дапаможнікам п.1 §9, з гістарычнай картай.

    Праца з гістарычнай картай «Крыта-Мікенская Грэцыя

    (II тыс. да н. э.)» (с. 24 атласа) і контурнай картай.

    Праца па запаўненні табліцы «Старажытная Грэцыя»

    (крытэрыі: прыродныя асаблівасці, асноўныя заняткі

    насельніцтва) або схемы «Заняткі старажытных грэкаў»

    2. Грэцыя мацерыковая і востраўная.

    Арганізацыя работы з дапаможнікам п.2 §9, з гістарычнай картай.

    работа з дапаможнікам п.2 §1, з гістарычнай картай

    3. Паходжанне старажытных грэкаў.

    Арганізацыя работы з дапаможнікам п.3, §9

    работа з дапаможнікам п.1, §1

    4. Заняткі старажытных грэкаў.

    Арганізацыя работы з дапаможнікам п.4, §9

    работа з дапаможнікам п.3, §1




    Спосаб праверкі дасягнення мэтаў урока вучнямі:Адказ на пытанні на. С. 6

    Дамашняе заданне: § 1, пытанні і заданні на с. 6 вуч. дапаможніка.

    Індывідуальнае (на выбар): падрыхтаваць паведамленні (прэзентацыі) пра цара Мінаса, Мінатаўра,

    Кноскі палац

    Матэрыялы і дыдактычныя дапаможнікі:

    1. Вучэбны дапаможнік для 5-ага класа: Старажытны свет, частка 2 / пад рэд. В.С. Кошалева,

    2.Вучэбная насценная карта «Старажытная Грэцыя (да сярэдзіны 5 ст. да н.э.)»

    1.Дзе жылі продкі старажытных грэкаў:

    а) Поўнач Балканскага п-ва; б) поўдзень Балканскага п-ва; в) ўсход Балканскага п-ва; г)захад Балканскага п-ва.

    2. Як старажытныя грэкі называлі сваю Радзіму:а) Бетыка; в) Элада;б) Галія; г) Калхіда.

    3. Самым вялікім востравам каля берагоў Грэцыі быў:а)Дэлас;в)Радос;б)Крыт;г)Эвбея.

    4 . Устанавіце правільную паслядоўнасць:а) старажытныя грэкі здзейснілі паход на Трою;
    б) старажытныя рымляне назвалі элінаў грэкамі;в) продкі старажытных грэкаў пачалі пранікаць на поўдзень Балканскага паўвострава;г) грэкі заснавалі горад Мікены.




    5. Ці згодныя вы с выказваннямі. Побач напішыце “Так” ці “Не”.

    а) Продкі старажытных грекаў жылі на поўначы Балканскага паўвострава. б) Грэкі самі сябе называлі грэкамі. в) На Балканскім паўвостраве шмат ўрадлівых зямель. г) Старажытныя грэкі лічылі, што багі жывуць на гары Алімп.

    6. З пералічаных культур падкрэсліце тыя, што вырошчвалі грэкі:а)бульба;б)ячмень;в)пшаніца;г)памідоры;д) вінаград;е) алівы.



    Урок: сусветная гісторыя

    Дата:

    Kлас: 5

    Tэма: Рэлігія старажытных грэкаў

    Сувязь з папярэднімі ведамі: Ахейская Грэцыя

    Мэта ўрока:Мяркуецца, што вучні павінныведаць: азначэнне паняцця алімпійскіябагі;

    міфы пра старажытнагрэчаскіх багоў;

    рэлігійныя святы старажытных грэкаў.

    Вучніпавінныўмець: паказвацьна гістарычнай карце свяшчэнныя месцы грэкаў;

    складацьаповед пра рэлігійныя вераванні старажытных грэкаў, пра асноўных алімпійскіх

    і іншых багоў, пра іх функцыі і ахвяраванні на аснове тэксту параграфа, дакументаў і іншых

    крыніц інфармацыі, ілюстра цый і схем;

    параўноўвацьрэлігіі і багоў старажытных грэкаў і старажытных егіпцян;

    перадаваць змест старажытнагрэчаскіх міфаў і легенд;

    тлумачыць сэнс крылатых выразаў

    Ход урока (метады і заданні):

    1. Арганізацыйны момант

    2. Паўтарэнне д/з:адказы на пытанні 2-5 § 3

    ! Ключавое пытанне: Што агульнага паміж багамі Грэцыі і людзьмі?

    1. Вывучэнне новай тэмы:

    НАШТОБУЗУ

    1. змагу назваць асноўных багоў Грэцыі, якія сілы прыроды яны атаясамлялі, якім заняткам спрыялі.

    2. запоўню табліцу “Багі Грэцыі”

    3. змагу патлумачыць, чаму ушаноўвалі багоў, як гэта было звязана з геаграфічным становішчам Грэцыі і кліматычнымі ўмовамі Грэцыі, змагу назваць агульныя рысы паміж багамі і людзьмі.

    4. выканаю тэст па новай тэме.

    Настаўнік называе тэму ўрока. Прапаноўвае вызначыць ключавое слова ў тэме (слова “Рэлігія”).

    2.Актуалізацыя ведаў па тэме

    1. Што такое рэлігія?

    2.Калі і чаму ўзнікла рэлігія? Ці звязана рэлігія нейкім чынам з заняткамі людзей?

    3.Як называецца рэлігія, якая прадугледжвае веру ў мноства багоў?

    4.Які народ першым прыйшоў да монатэізму?

    План тэмы

    Дзейнасць настаўніка

    Дзейнасць вучняў

    1. Вера ў існаванне звышнатуральных сіл

    Арганізацыя работы з дапаможнікам п.1 §4, з гістарычнай картай.

    Праца з ілюстрацыяй на с. 16 вуч. дапаможніка: апісаць, як уяўлялі грэкі Зеўса

    і Праметэя (с. 16 —17 вуч. дапаможніка).

    Праца па запаўненні табліцы «Грэчаскія багі» (дадатак 1).

    2. Багі-алімпійцы

    3. Культ, або шанаванне багоў

    Арганізацыя работы з мультфільмам “Праметэй”

    Работа з тэкстам «Праметэй» с.18.

    Прагляд мультфільма “Праметэй”

    Франтальнае абмеркаванне мультфільма

    1.Якую ідэю хацелі данесці да гледачоў аўтары мультфільма?

    2. Якія для гэтага былі выкарыстаны сродкі (свет, колер, музыка, сімвалы)?

    3. Якія моманты ў мультфільме выклікалі ў вас спачуванне, асуджэнне? Чаму?

    4. Якія словы Праметэя, на ваш погляд, адлюстроўваюць ідэю мультфільма або маглі б стаць \го дэвізам?

    5. Ці супадае ідэя мультфільма з ідэяй міфа.?

    6.Які ўрок даў нам Праметэй?

    7.Які ўрок нам далі аўтары мультфільма?


    4. Ахвярапрынашэнні







    Спосаб праверкі дасягнення мэтаў урока вучнямі: Адказ на ключавое пытанне. Вывады:

    - багі прадстаўлены ў выглядзе знатнай сям’і (Зеўс і яго сям’я)

    - канфліктныя сітуацыі ў сям’і (Зеўс і яго бацька Крон)

    - багі завіслівыя, жорсткія (Зеўс пакараў Праметэя, Пасейдон жорстка пераследаваў Адысея)

    - багі часта бяздушныя да гора простых людзей (Зеўс не хацеў даваць агонь людзям)

    - больш часу піруюць і нічога не робяць (бог Дзіяніс)

    - багі сварацца адзін з адным, б’юцца (Гермес украў у Апалона кароў, Зеўс, раззлаваўшыся на жонку Геру, падвесіў яе паміж небам і зямлёй і тры дні біў маланкамі. Калі Гефест хацеў уступіцца за маці, Зеўс кінуў яго з Алімпа на зямлю і той назаўжды застаўся кульгавым)

    Такім чынам, грэкі рабілі сваіх багоў падобнымі на людзей, так як у Грэцыі чалавеку надавалася шмат увагі, верылі ў сілу чалавека, разам з тым богі надзяляліся рысамі знатных людзей. Богі жорстка каралі тых, хто хацеў змяніць існуючы парадак. Адносіны паміж багамі паўтаралі адносіны ў грэчаскім грамадстве.

    Дамашняе заданне: § 4. Аформіць любы міф Старажытнай Грэцыі (на свой выбар) у выглядзе

    малюнка

    Рэфлексія: 1. Сёння на ўроку я даведаўся, што…

    2. Найбольш цікавым фактам для мяне было тое, што…

    3. Найбольш цікава мне было, калі…(презентавалі работу групы, абмяркоўвалі, працавалі з прэзентацыяй і г.д.)

    4. Больш за ўсё мяне здзівіла…

    Матэрыялы і дыдактычныя дапаможнікі:

    1. Вучэбны дапаможнік для 5-ага класа: Старажытны свет, частка 2 / пад рэд. В.С. Кошалева,

    2. Вучэбная насценная карта «Старажытная Грэцыя (да сярэдзіны 5 ст. да н.э.)»

    3. Мультфільм “Праметэй”




    Імя бога

    Якія сілы прыроды прадстаўлялі

    Якім заняткам садзейнічалі

    Зеўс

    бог маланкі і грому




    Пасейдон

    бог мора

    мораплаванне

    Аід

    бог царства мёртвых




    Дзіяніс

    бог вінаробства

    вінаробства

    Афіна

    багіня мудрасці

    рамяство, абарона гарадоў

    Дземетра

    багіня земляробства

    земляробства

    Гефест

    бог кавальскай справы

    кавальская справа







    Спосаб праверкі дасягнення мэтаў урока вучнямі: Чаму так Сакрат сказаў пра грэкаў? Ці ён мае рацыю?

    Тэст

    Дамашняе заданне: § 6, пытанні і заданні на с. 25—26 вуч. дапаможніка; параўнаць грэчаскую каланізацыю з фінікійскай. Індывідуальнае (на выбар): напісаць гістарычнае міні-сачыненне (аповед) на тэму «На шляху да новай радзімы» ад асобы ўдзельніка грэчаскай каланізацыі

    Матэрыялы і дыдактычныя дапаможнікі: 1. Вучэбны дапаможнік для 5-ага класа: Старажытны свет, частка 2 / пад рэд. В.С. Кошалева.

    2.Вучэбная насценная карта «Старажытная Грэцыя (да сярэдзіны 5 ст. да н.э.)»


    З «Гісторыі» Фукидида»

    У Атыку ж пры яе беднасці глебы вельмі доўга не было грамадзянскіх міжусобіц, і ў гэтай краіне заўсёды жыло адно і тое ж насельніцтва. ...самыя магутныя выгнаннікі іх ўсёй Элады сцякаліся ў Афіны, дзе яны адчувалі сябе ў бяспецы. Атрымліваючы права грамадзянства, гэтыя прыхадні настолькі павялічылі ўжо з старажытных часоў насельніцтва горада, што афіняне пасля высылалі паселішчы нават у Ионию, паколькі сама Атыка была недастаткова шырокая, каб змясціць такое мноства народу.
    ...эліны сталі высылаць калоніі ў заморскія краіны. Так афіняне засялілі Ионию і мноства выспаў, Італію і Сіцылію – большай часткай пелопоннесцы, гэтак жа як і некаторыя вобласці ў астатняй Эладзе. Усе гэтыя паселішчы былі заснаваныя ўжо пасля Траянскай вайны.
    Тэст для праверкі ведаў па тэме

    «Вялікая грэцкая каланізацыя»


    1. Грэкі пачалі рассяляцца па берагах __________________ і _________________ мораў з-за:

    А) пагрозы голаду

    Б) ўварвання варварскіх плямёнаў

    В) павелічэнне колькасці рабоў.
    2. Дзе грэкі засноўвалі свае калоніі:

    А) па ўзбярэжжах мораў

    Б) у глыбіні тэрыторый
    и) на астравах.
    3. Тавары, якія ўвозілі ў калоніі:

    А) аліўкавы алей, зброя, віно, алей

    Б) збожжа, рабы, аліўкавы алей

    в) шкуры жывёл, мёд, збожжа.
    4. Метраполія - гэта:

    А) гарады, заснаваныя на новых землях

    Б) горада-дзяржавы
    в) горад-маці, насельніцтва якога ўтварыла калонію.
    5. Працягнеце фразы:
    А) Каланізацыя спрыяла..........................
    Б) Грэкі дабіраліся да новых паселішчаў на ...................
    в) Грэкі, якія жылі ў розных канцах Міжземнага і Чорнага мораў размаўлялі

    на............... мове

    і называлі сябе.........





    написать администратору сайта