Главная страница
Навигация по странице:

  • Асаблівасці дыялектнай лексікі ў рамане Б. Сачанкі "Вялікі лес"

  • Рэферат Курсавая праца 23 старонак, 16 крыніц.Ключавыя словы

  • Мэта даследавання

  • Асаблівасці дыялектнай лексікі ў рамане Б. Сачанкі Вялікі лес Курсавая работа. Гомельскі дзяржаны ніверсітэт імя Францыска Скарыны


    Скачать 72.5 Kb.
    НазваниеГомельскі дзяржаны ніверсітэт імя Францыска Скарыны
    АнкорАсаблівасці дыялектнай лексікі ў рамане Б. Сачанкі Вялікі лес Курсавая работа
    Дата12.08.2022
    Размер72.5 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файла22mayIvanyutsenka_1.docx
    ТипДокументы
    #644833
    страница1 из 4
      1   2   3   4

    МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

    Установа адукацыі

    “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”

    Філалагічны факультэт

    Кафедра беларускай мовы

    Асаблівасці дыялектнай лексікі ў рамане Б. Сачанкі "Вялікі лес"

    Курсавая работа

    Выканаўца

    студэнтка групы БФСЗ-31 ____________Іванюценка Кацярына Міхайлаўна


    Навуковы кіраўнік

    дацэнт кафедры беларуская мовы

    к.ф.н. дацэнт ____________Хазанава Кацярына Львоўна

    Гомель 2022

    Рэферат

    Курсавая праца 23 старонак, 16 крыніц.

    Ключавыя словы:. дыялектызмы, фанетычны, граматычны, лексічны, этнаграфічны, семантычны.

    Аб’ект даследавання: мова рамана Б. Сачанкі "Вялікі лес”.

    Прадмет даследвення: дыялектная лексіка мовы рамана Б. Сачанкі "Вялікі лес”.

    Метады даследавання: структурна-аналітычны, культурна-гістарычны.

    Мэта даследавання – выявіць асаблівасці дыялектнай лексікі ў рамане Б. Сачанкі "Вялікі лес”.

    Задачы даследавання:

    1. выявіць дыялектызмы ў рамане Б. Сачанкі "Вялікі лес" і паказаць іх ролю ў фарміраванні індывідуальна-аўтарскага стылю;

    2. ахарактарызаваць граматычныя разрады дыялектызмаў;

    3. вызначыць месца і функцыі дыялектызмаў у сістэме лексічных сродкаў празаічнай мовы;

    4. правесці статыстычны аналіз выкарыстання дыялектызмаў у моўнай сістэме аўтара.

    Выяўленыя дыялектызмы ўваходзяць ва ўсе граматычныя разрады дыялектызмаў, якія існуюць у сучаснай беларускай мове: фанетычныя, граматычныя, словаўтваральныя, уласна лексічныя, этнаграфічныя, семантычныя. Найбольш пашыранымі з’яўляюцца ўласна-лексічныя, менш пашыраныя – граматычныя.

    Сярод асобных граматычных разрадаў выялектызмаў, вызначаны асобныя падгрупы, якія раскрываюць жыццё і побыт герояў рамана.

    Прааналізаваныя дыялектызмы ўступаюць у сінанімічныя адносіны.

    Даследаванне дыялектызмаў паказвае, што яе аснову складаюць словы агульнанародныя, якія набылі асаблівую фанетычную афарбоўку і асобныя афіксы. У разгледжаных тэматычных групах ёсць нямала і спецыфічных лексічных адзінак, што ўжываюцца для адлюстравання жыцця і бытавых умоў герояў рамана.

    Вынікі даследавання могуць быць выкарыстоўвацца пры вывучэнні лексікалогіі беларускай мовы, пры падрыхтоўцы спецсемінараў і спецкурсаў, прысвечаных лінгвістычнаму аналізу мовы мастацкага твора.

    .
    Змест

    Уводзіны……………………………………………..…………………….....……….4
    1 Дыялектная лексіка ў мове рамана Барыса Сачанкі “Вялікі Лес”: семантыка-граматычны аспект даследавання ……………..……………..………………..…..7
    1.1 Фанетычныя дыялектызмы …………..…………………………………..…..9

    1.2 Граматычныя дыялектызмы ………..………………………………….……10

    1.3 Лексічныя дыялектызмы ……………………………………………………12

    1.4 Этнаграфічныя дыялектызмы ………………………………………………16

    1.5 Семантычныя дыялектызмы ………………………………………………..17
    2 Стылістычныя функцыі дыялектызмаў у мове рамана Б. Сачанкі

    “Вялікі Лес”……………………………………………………………………..…..18
    Заключэнне ………………………………………….……………………...............22
    Спіс выкарыстаных крыніц …………….…….……………………………..…….23





    Уводзіны

    Нам добра вядома, што мастацкую літаратуру чытаюць па-рознаму. Адны сочаць за дзеяннем, сюжэтнай лініяй твора. Другія ўспрымаюць у тэксце ўсё: змест, ідэю, моўна-выяўленчыя сродкі. Па-сапраўднаму зразумець твор, асэнсаваць яго ідэйна-эстэтычную вартасць можна тады, калі ўбачыш, адчуеш майстэрства мастака слова. “Якімі чарамі ўздзейнічае пісьменнік на наша ўспрыняцце? ― пытаецца Я. Скрыган і сам адказвае: ― Мабыць, у першую чаргу, тым, пра што ён піша, чым кранае душу. Бясспрэчна, гэта. чалавек. Яго жыццё, пачуцці, хваляванні, узаемадачыненні з другімі людзьмі і ўсё тое, што звязана з яго духоўным светам і дзейнасцю. А другая тайна, мабыць, у тым, як піша пісьменнік” [1, с. 286].

    Кожнае літаратурнае тварэнне нясе нам адпаведную інфармацыю. Гэта не проста аб’яднанне слоў, словазлучэнняў, сказаў, а складаная структура, у якой адзін сродак абумоўліваецца другім, "падсвечвае” яго.

    Кожны сапраўды мастацкі твор ― арыгінальнае адзінства зместу і формы. Майстэрства пісьменніка заключаецца ў тым, каб адчуць і выявіць патэнцыяльныя магчымасці слова, удала арганізаваную структуру твора, а задача даследчыка-філолага ― вызначыць вобразна-сэнсавую ролю слоў у кантэксце, вытлумачыць самае характэрнае ў структуры твора.

    Сучасная беларуская мова ў яе вуснай і пісьмовай формах выпрацавала пэўныя прыёмы ўжывання моўных сродкаў з улікам абставін, мэт і задач выказвання. Пісьменнік у мастацкім творы і вучоны ў навуковай працы карыстаюцца рознымі моўнымі сродкамі і прыёмамі для перадачы думак. Гэта звязана з існаваннем стыляў мовы.

    "Стыль мовы ― гэта сукупнасць прыёмаў адбору і выкарыстання моўных сродкаў у залежнасці ад характару і зместу выказвання, з улікам таго, дзе, калі, для чаго і каму выказваецца думка" [2, с. 165].

    У кожным стылі ёсць частка слоў, якія могуць выкарыстоўвацца ў любым стылі. Гэта нейтральная лексіка. На фоне нейтральных слоў асабліва прыкметна супастаўляюцца два стылістычныя пласты лексікі: кніжны і гутарковы.

    Стратыфікацыя лексікі з пункту гледжання сфер яе выкарыстання асноўваецца на ўліку сацыяльнай структуры таго грамадства, якое абслугоўвае мова. Грамадства – гэта не простая сукупнасць асобных індывідаў, а складаная сістэма самых разнастайных сацыяльных груп насельніцтва: класаў, прафесіянальных калектываў, грамадскіх і вытворчых арганізацый, прадстаўнікоў розных ідэалагічных, мастацкіх, рэлігійных плыней, жыхароў адной мясцовасці і гэтак далей.

    Абмен думкамі з дапамогай мовы адбываецца перш за ўсё ў межах канкрэтных тэрытарыяльных і сацыяльных груп. Карыстаючыся адзіным лексічным запасам, кожная з гэтых груп усё ж такі характарызуецца пэўнай спецыфічнасцю як у частаце ўжывання тых ці іншых разрадаў слоў, так і ў іх саставе. У сувязі з гэтым слоўнікавы састаў мовы "можа быць сістэматызаваны з улікам такога параметра, як агульнаўжывальнасць – абмежаваная ўжывальнасць” [3, с. 169]. На аснове гэтага параметра ўсе словы нацыянальнага лексікону ўмоўна прынята аб’ядноўваць у дзве вялікія групы: лексіку агульнаўжывальную і лексіку абмежаванага выкарыстання.

    Да агульнаўжывальнай лексікі адносяцца словы, выкарыстанне якіх не залежыць ад месца жыхарства, прафесіі, сацыяльнага становішча людзей, не абмежавана моўнай сітуацыяй (стылем, жанрам, формай мовы), прыналежнасцю да той ці іншай часціны мовы. Агульнаўжывальнымі могуць быць словы ўсіх лексіка-граматычных класаў: назоўнікі (абруч, баба, воз, горад, дом, жыта, завея, іголка, ключ, лес, мех, стол, холад, шчасце), прыметнікі (белы, вялікі, глыбокі, добры, каменны, лёгкі, малады, новы, просты, роўны, свежы, цяжкі, шчыры), дзеясловы (араць, браць, варыць, гнуць, даганяць, есці, крычаць, радавацца, хваліць), лічэбнікі (адзін, пяць, дваццаць, сто, тысяча), прыслоўі (агулам, баязліва, важна, добра, моцна, паволі, смела, смачна, цёмна), займеннікі (я, ты, ён, мы, яны, нейкі, той, хто, што, які), прыназоўнікі (аб, ад, да, за, каля, пад, перад, у), злучнікі (а, але, да, і, то-то), часціцы (аж, не, т, нават), выклічнік (ах, гэй, ох, эх, о). Такія словы маюць устойлівую семантыку, з’яўляюцца агульназразумелымі і выкарыстоўваюцца ва ўсіх стылях мовы.

    У межах агульнаўжывальнай лексікі могуць быць вылучаны розныя лексіка-семантычныя катэгорыі (амонімы, сінонімы, антонімы, паронімы), прадметна-тэматычныя і лексіка-семантычныя групы слоў, іншыя формы сістэмных адносін. А гэта значыць, што агульнаўжывальная лексіка з’яўляецца найбольш важнай часткай слоўніка нацыянальнай мовы, складае ядро лексічнай сістэмы, на базе якога адбываецца яе далейшае ўзбагачэнне і ўдасканаленне.

    Да лексікі абмежаванага выкарыстання адносяцца словы, уласцівыя мове пэўнай тэрытарыяльнай або сацыяльна-абмежаванай групы людзей, а таксама словы, выкарыстанне якіх абумоўлена спецыфікай іх лексічнага значэння. У залежнасці ад таго, якія словы выкарыстоўваюцца пэўнымі групамі насельніцтва, і ад таго, як яны выкарыстоўваюцца, у рамках лексікі абмежаванага выкарыстання можна вылучыць наступныя спецыфічныя пласты:

    • дыялектная лексіка;

    • жаргонная і аргатыўная лексіка;

    • спецыяльная лексіка.

    Падзел лексікі на агульнаўжывальную і абмежаваную ў выкарыстанні з’яўляецца ў пэўнай меры ўмоўным і патрабуе некаторых агаворак. Лічыцца, напрыклад, што прадметам лексікалогіі літаратурнай мовы з’яўляецца толькі агульнаўжывальная (агульнанародная) лексіка, паколькі дыялектныя, жаргонныя івузкаспецыяльныя словы знаходзяцца па-за межамі ўнармаванай літаратурнай мовы. I усё ж азнаямленне з лексікай абмежаванага выкарыстання неабходна па той прычыне, што яна пастаянна ўступае ва ўзаемадзеянне з агульнаўжывальнай лексікай, становячыся адной з важнейшых крыніц узбагачэння апошняй новымі нарматыўнымі і выяўленча-стылістычнымі сродкамі. Звяртаючыся да творчай спадчыны выдатных мастакоў слова, мы часта сустракаем лексіку абмежаванага выкарыстання. Найбольш яскрава прадстаўлена дыялектная лексіка ў рамане Б. Сачанкі "Вялікі лес”.

    Мэта курсавой работы – выявіць асаблівасці дыялектнай лексікі ў рамане Б. Сачанкі "Вялікі лес”.

    Рэалізацыя мэты патрабуе наступных задач:

    • выявіць з найбольшай паўнатой дыялектызмы ў рамане Б. Сачанкі "Вялікі лес" і паказаць іх ролю ў фарміраванні індывідуальна-аўтарскага стылю;

    • ахарактарызаваць граматычныя разрады дыялектызмаў;

    • вызначыць месца і функцыі дыялектызмаў у сістэме лексічных сродкаў празаічнай мовы;

    • правесці статыстычны аналіз выкарыстання дыялектызмаў у моўнай сістэме аўтара.

    1 Дыялектызмы ў мове рамана Барыса Сачанкі “Вялікі Лес”: семантыка-граматычны аспект даследавання
      1   2   3   4


    написать администратору сайта