Главная страница

Асаблівасці дыялектнай лексікі ў рамане Б. Сачанкі Вялікі лес Курсавая работа. Гомельскі дзяржаны ніверсітэт імя Францыска Скарыны


Скачать 72.5 Kb.
НазваниеГомельскі дзяржаны ніверсітэт імя Францыска Скарыны
АнкорАсаблівасці дыялектнай лексікі ў рамане Б. Сачанкі Вялікі лес Курсавая работа
Дата12.08.2022
Размер72.5 Kb.
Формат файлаdocx
Имя файла22mayIvanyutsenka_1.docx
ТипДокументы
#644833
страница2 из 4
1   2   3   4




Дыялектная лексіка (грэч. dialektos – гаворка, дыялект) – гэта лексіка, спецыфічная для беларускіх народных гаворак і дыялектаў. Аснову кожнай мясцовай гаворкі складаюць словы агульнаўжывальныя. А тая частка лексікі гаворкі або дыялекта, якая адрозніваецца ад лексікі агульнаўжывальнай, і складае дыялектную (абласную) лексіку. Асобнае дыялектнае слова, уведзенае ў літаратурны тэкст, але поўнасцю не асвоенае літаратурнай мовай, называецца дыялектызмам (англ. dialektism). "Паняцце "дыялектызм”, - гаворыць А.В. Калінін, - узнікае тады, калі мы, слухаючы чыю-небудзь у цэлым літаратурную мову або чытаючы мастацкі твор, заўважаем іншародныя словы, звароты і іншыя асаблівасці мовы, якія парушаюць літаратурную норму і якія мы тлумачым уплывам дыялекта. Гэтыя ж дыялектныя ўкрапванні ў літаратурную мову мы і называем дыялектызмамі" [4, с. 122]. Для абазначэння такіх украпванняў побач з тэрмінам "дыялектызм” ужываюцца словы правінцыялізм, лакалізм, абласное слова, мясцовае слова і іншыя.

Перш чым пачаць разгляд дыялектнай лексікі ў гэтым творы, трэба звярнуць нашу ўвагу на месца і дзеянне ў творы.

Кожны мастацкі твор у большай або меншай ступені з’яўляецца адбіткам заклікаў, пажаданняў і патрабаванняў свайго часу. Гэта аксіёма, якая ў многім можа патлумачыць з’яўленне, ідэйна-праблемную і нават стылёва-жанравую адметнасць рамана Барыса Сачанкі "Вялікі лес”, задуманага і запланаванага ў 3-х кнігах.

"Зямля маіх продкаў”, ― так назваў Барыс Сачанка адну з першых кніг і як бы вызначыў гэтай назвай абсяг сваіх мастацка-філасофскіх пошукаў, засведчыў сваю адданасць бацькоўскай зямлі.

"На Палессі, на самым поўдні Беларусі, ёсць куточак зямлі, асабліва мілы, дарагі майму сэрцу. Дзе б ні быў я, куды б ні закінула мяне доля, не-не дый згадаю яго. У радасці і журбе, з блізкіх і далёкіх дарог я вяртаюся зноў і зноў туды, дзе сярод старых, пракаветных лясоў і вялізных, неабсяжных балот на пясчанай выспе раскінулася вёска, у якой я нарадзіўся…”. Перачытваючы старонкі яго кніг: "Дарога ішла праз лес”, "Барвы ранняй восені”, "Пакуль не развіднела”, "Аксана”, "Памяць”, "Ваўчыца з чортавай ямы”, "Чужое неба”, "вялікі лес”, "Жывое жыццё”, "Пад сузор’ем сярпа і молата”, "Запіскі аб радыяцыі”, "Паездка ў зону”, "Трэцяе вока” і іншых, ― востра адчуваеш гэтую непарыўную злучанасць з роднай зямлёй, суразмернасць глыбокага і роўнага дыхання ягонай прозы з дыханнем пракаветнага палескага бору і мурожнага лугу, роснай жытнёвай хвалі і высокага частага неба.

Для Барыса Сачанкі ўбачанае, адчутае і перажытае на дарогах маленства і юнацтвастала асновай мастацкага пазнання свету, тым запасам, з якога чэрпаў пісьменнік усё новыя і новыя вобразы, ідэі, паглыбляючы даследаванне сацыяльных, маральных, філасофскіх асноў быцця. У сваім імкненні ісці да агульназначнага, агульначалавечнага праз даследаванне блізкай яму рэчаіснасці Б. Сачанка арыентаваўся на эстэтычныя прынцыпы Кузьмы Чорнага, якога цаніў за глыбокае разуменне беларуса, яго душы, мовы, за пранікнёны заклапочаны роздум над лёсам і гісторыяй Бацькаўшчыны. Чорнаўскае афарыстычнае, вечнае ў часе "Чалавек ― гэта вялікі свет” абраў празаік у якасці аднаго з прынцыпаў мастацкага асэнсавання рэчаіснасці.

Аўтарскае майстэрства раскрыцця чалавечых характараў у побытавых сітуацыях - важнае пытанне, асэнсаванне якога дазволіць глыбей і паўней зразумець, што пісьменнік у наступных сваіх творах знайшоў, а што істотнае ў плане пазнання, эпічнага і псіхалагічнага выяўлення чалавечай душы, незваротна страціў і чаму так здарылася.

Пісьменнік невыпадкова звяртаў увагу на такія побытавыя аспекты традыцый сялянскага жыцця: ён хацеў абудзіць у сваіх чытачоў (а можа, і ў прадстаўнікоў афіцыйных уладаў) гуманістычнае разуменне драматычна-трагедыйных працэсаў сучаснасці, у прыватнасці, так званай праблемы выхавання і перавыхавання чалавека і найперш вяскоўца, селяніца, які нібыта залішне прывязаўся да зямлі, прыкіпеў да старых, "забраснявелых”, патрыярхальных традыцый. Дзеля яго шчасця і дабрабыту нібыта сіл не шкадуюць, а ён, маўляў, крэкча, упарціцца і не хоча мяняць рэальнае горшае на ілюзорнае лепшае.

Проза Барыса Сачанкі ― удумлівае спасціжэнне жыцця беларускага народа, яго духоўнага і маральнага вопыту. І ўласнага таксама. Даўно мінула вайна, але незагойнай ранай было знявечанае і абрабаванае ёю дзяцінства, якое зведала голад, няволю, пакуты. Не забывалася і такое шчаслівае, невычарпальнае ў сваёй радасці вяртанне на Радзіму.

Барыс Сачанка, безумоўна, таксама быў бы зусім не супраць абнаўлення шэрагу традыцыйных і не вельмі сугучных з патрабаваннямі новага часу звычак і звычаяў сялянскага жыцця. Аўтар не падштурхоўвае чалавека да прыняцця новых ідэй сілай і прымусам, а аддае перавагу асветніцкаму слову, якое на ўсіх этапах грамадскай гісторыі імкнулася не развесці людзей у розныя бакі, не пасварыць дзень учарашні і сённяшні, а змірыць традыцыю з новымі патрабаваннямі рэальнасці, паспрыяць і знайсці паміж сабою ўзаемаўзгоднены дыялог.

У імкненні данесці непарыўную сувязь часоў праз характары і лёсы герояў, у імкненні сцвердзіць на зямлі хараство, справядлівасць, чалавечнасць бачыцца плённасць творчых пошукаў Барыса Сачанкі, самабытнага, таленавітага пісьменніка.

У залежнасці ад таго, якія моўныя асаблівасці гэтай мясцовасці адлюстроўваў аўтар, ён выкарыстоўваў разнастайныя віды дыялектызмаў. У рамане "Вялікі лес" вылучаюцца наступныя тыпы дыялектызмаў: фанетычныя, граматычныя, словаўтваральныя, лексічныя, этнаграфічныя, семантычныя. Разгледзім кожны тып гэтых дыялектызмаў.
1   2   3   4


написать администратору сайта