Главная страница
Навигация по странице:

  • бёрны

  • 1.5 Семантычныя дыялектызмы

  • курэнь

  • Спіс выкарыстаных крыніц

  • Асаблівасці дыялектнай лексікі ў рамане Б. Сачанкі Вялікі лес Курсавая работа. Гомельскі дзяржаны ніверсітэт імя Францыска Скарыны


    Скачать 72.5 Kb.
    НазваниеГомельскі дзяржаны ніверсітэт імя Францыска Скарыны
    АнкорАсаблівасці дыялектнай лексікі ў рамане Б. Сачанкі Вялікі лес Курсавая работа
    Дата12.08.2022
    Размер72.5 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файла22mayIvanyutsenka_1.docx
    ТипДокументы
    #644833
    страница4 из 4
    1   2   3   4



    1.4 Этнаграфічныя дыялектызмы
    Этнаграфічныя дыялектызмы – гэта мясцовыя назвы прадметаў і паняццяў, якія характарызуюць асаблівасці жыцця, быту і дзейнасці людзей пэўнай тэрыторыі, мясцовасці. Калі нейкі прадмет, нейкая рэч сустракаецца на тэрыторыі распаўсюджання пэўнага дыялекту, то назва гэтай рэчы і будзе этнаграфічным дыялектызмам, інакш кажучы, этнаграфічны дыялектызм - гэта мясцовая назва мясцовай рэчы (А.В. Калінін). Этнаграфічныя дыялектызмы не маюць адпаведнікаў у літаратурнай мове. Яны могуць быць растлумачаны толькі апісальна. Да этнаграфічных дыялектызмаў можна аднесці некаторыя назвы:

    а) пабудоў:

    курэнь ‘……….’. Чалавек масціў жытло, гламаздзіў курэнь, хату [7, с.3](курэнь- збудаванне для адпачынку рыбакоў, лесарубаў, якія вялі промысел на значнай адлегласці ад месца жыхарства і затрымліваліся там працяглы час. У ім захоўвалі прадукты харчавання, запасное адзенне);

    мыцельнік …завіхалася ў мыцельніку - мылася…[7, с.13](мыцельнік- Куток у хаце, дзе мыюцца, мыюць пасуду);

    б) музычных інструментаў:

    галаснікі …бубны, гітары, іншыя, толькі ім адным вядомыя,галаснікі [7, с.8] (галаснікі - рэзанатарная адтуліна ў верхняй дэцы струнных музычных інструментаў для павелічэння працягласці і сілы гуку);

    в) прыладаў працы:

    бёрны. …першы на новае селішча бёрны пад хату прывёз[7, с.44] (апошняе бервяно ў пабудове);

    г) бытавая лексіка:

    друзачка. Да друзачкі шыбіну пабіў… [7, с.64](размоўнае слова Дробны кусочак чаго-небудзь).

    Такім чынам, энтаграфічныя дыялектызмы яскрава раскрываюць бытавыя ўмовы герояў твора: прылады працы, асаблівасці назваў палёў, пабудовы.




    1.5 Семантычныя дыялектызмы
    Семантычныя дыялектызмы – гэта дыялектныя значэнні агульнанародных слоў, інакш кажучы, агульнанародныя словы, якія ўжываюцца ў пэўнай мясцовасці з іншым значэннем, чым у літаратурнай мове [6, с.359]. Яны ў вымаўленні і напісанні супадаюць з агульнанароднымі словамі, але адрозніваюцца ад іх сваім значэннем:

    жытло (жыццё) і жытло (месца жыхарства): Чалавек масціў жытло, гламаздзіў курэнь, хату [7, с.3].

    Такім чынам, семантычныя дыялектызмы пашыраюць лексічныя значэнні дыялектных слоў. Утварэнне слоў можа адбывацца ў выніку таго, што якое-небудзь слова з цягам часу набывае новае значэнне; вядомае раней і новае значэнні аднаго слова так адасабляюцца, адмяжоўваюцца адно ад другога, што нарэшце становяцца ўласцівымі асобным, самастойным словам. Такое словаўтварэнне называюць лексіка-семантычным. Пры ім абсалютна новыя словы паводле гукавога складу не ўтвараюцца, адбываецца толькі расчляненне аднаго слова на амонімы, якія ўжываюцца як самастойныя словы.

    2 Стылістычныя функцыі дыялектызмаў у мове рамана Б. Сачанкі “Вялікі Лес”




    Як ужо адзначалася, беларускія народныя гаворкі і дыялекты цікавяць даследчыкаў літаратурнай лексікі не самі па сабе, а іх узаемадзеянне з літаратурнай мовай. Узбагачэнне літаратурнай лексікі за кошт народна-дыялектных слоў – гэта такі ж гістарычны працэс, як і папаўненне яе шляхам запазычвання іншамоўных слоў. Аналіз гэтага працэсу мае свае цяжкасці, асабліва для нацыянальных моў, літаратурная форма якіх складвалася на базе жывых народных гаворак. Да такіх моў адносяцца і беларуская.

    Пытанне аб узаемадзеянні літаратурнай мовы і народных гаворак у беларускім мовазнаўстве мае сваю перадгісторыю. Тая акалічнасць, што новая беларуская літаратурная мова паступова "вырастала" з народных гаворак, засвойваючы іх структуру шырокім планам на ўсіх узроўнях, доўгі час ускладняла размежаванне паняццяў "дыялектнае слова" - "літаратурнае слова”. На працягу ХІХ – пачатку ХХ ст., калі яшчэ не былі выпрацаваны адзіныя лексічныя і граматычныя нормы, свае мастацкія творы аўтары пісалі на роднай ім гаворцы, не размяжоўваючы мясцовыя і агульнаўжывальныя словы. Першыя адзнакі проціпастаўлення "дыялектнае слова" – "літаратурнае слова" пачынаюць праяўляцца толькі ў пачатку XX ст., калі паяўляюцца многія легальныя выдавецтвы, якія маглі аб’ядноўваць карэспандэнтаў з розных куткоў Беларусі, калі для абазначэння адной і той жа рэаліі пачалі адначасова прапаноўвацца розныя словы (узніклі мнагачленныя сінанімічныя рады), калі ўсведамленне аб неабходнасці стварэння для выдавецтваў адзінай літаратурнай мовы магло спалучыцца з магчымасцю вядомага адбору для гэтай адзінай мовы ўсяго найбольш тыповага і пашыранага ў мове. Выразна акрэслілася проціпастаўленне дыялектнага літаратурнаму толькі к канцу 20-х гадоў у працэсе шырокай работы Інбелкульта па вывучэнню беларускай мовы і выпрацоўы яе літаратурным норм. Дыялектызмы, у цяперашнім разуменні гэтага тэрміна, шырока выкарыстоўвалі беларускія пісьменнікі старэйшага пакалення (Ц. Гартны, М. Гарэцкі, Я. Купала, Я. Колас, К. Крапіва, М. Лынькоў, I. Мележ, К. Чорны), не "грэбуюць” мясцовымі словамі пры апісанні вясковага жыцця пісьменнікі і сучаснага пакалення (В. Адамчык, Р. Барадулін, I. Пташнікаў, Б. Сачанка, I. Чыгрынаў і інш.).

    Пранікаюць дыялектызмы ў літаратурныя тэксты рознымі шляхамі, але часцей за ўсё – праз мову мастацкіх твораў. Разгледзім якія шляхі выбіраў Б. Сачанка у рамане "Вялікі лес”, каб лексічнае значэнне дыялектызмаў было зразумела чытачам. Выкарыстанне дыялектных слоў пры стварэнні пісьменнікам разгорнутых малюнкаў вясковага жыцця - з’ява заканамерная і неабходная. Мясцовыя словы дапамагаюць аўтару больш рэльефна абмаляваць быт, культуру, псіхалогію насельнікаў пэўнай мясцовасці, перадаць індывідуальныя асаблівасці мовы герояў, стварыць мясцовы каларыт.

    Як і ў якой меры выкарыстоўваць дыялектызмы ў творы, вырашае сам аўтар, і гэта характарызуе асаблівасці яго індывідуальнага мастацкага стылю. Адны пісьменнікі не абмяжоўваюць сябе ў карыстанні дыялектнымі словамі, другія ўжываюць іх менш, трэція стараюцца зусім іх пазбягаць. "Празмернае насычэнне тэкстаў мясцовымі словамі было характэрна, напрыклад, для творчасці Ц. Гартнага, умерана і ўмела карыстаўся імі Я. Колас, зусім рэдка сустракаюцца правінцыялізмы ў творах Шамякіна” [4, с.398]. Як намі было ўжо выяўлена ў папярэднім раздзеле, насычаны дыялектызмамі і раман Б. Сачанкі "Вялікі лес”.

    У працэсе дыскусіі па пытаннях мовы пісьменніка (з улікам і пажаданняў чытачоў) акрэсліліся тры асноўныя патрабаванні ў адносінах да даялектызмаў: "умеранасць у выкарыстанні дыялектызмаў, прыгоднасць іх у даным тэксце і зразумеласць для "недыялектнага" чытача" [8, с. 19].

    Патрабаванне ўмеранасці лагічна грунтуецца на тым, што празмернае насычэнне тэксту дыялектызмамі робіць мову твора малазразумелай і цяжкай для чытання.Б. Сачанка трапна ўплятае дыялектызмы ў моўную тканіну, не перанасычае твор імі. Напрыклад, у наступным малюнку аўтар малюе звычайную бытавую з’яву:

    не працаваць, а гульма гуляць, камандаваць [7, с.12];

    А ці вернецца Хведар з хронту [7, с.12];

    Але ці жыць астанецца, ці ацалее ў калатэчы, калі тая ўсчнецца [7, с.12];

    Але ці жыць астанецца, ці ацалее ў калатэчы, калі тая ўсчнецца [7, с.12];

    насы адзін аднаму квасяць, юшку пускаюць [7, с.12];

    зашпіліў на цурубалкі расхрыстаную палатняную кашулю… [7, с.13];

    Не ўзяў, мусіць, таму, што непрыгожая Хора, рабаціністая [7, с.13];

    Усунуў ногі ў шламакі-апоркі… [7, с.13];

    асыпала напоўніцу наваколле зыркімі, зіхатлівымі промнямі [7, с.13];

    завіхалася ў мыцельніку - мылася… [7, с.13];

    Як бачым, з прыведзеных ўрыўкаў, дыялектызмы дапамагаюць лепш стварыць ныцыянальны каларыт.

    У прамой сувязі з патрабаваннем аб умеранасці выкарыстання дыялектызмаў знаходзіцца і пытанне аб прыгоднасці іх у пэўным кантэксце. Калі ўмеранае ўвядзенне мясцовых слоў у маналогі і дыялогі жыхароў вёскі з’яўляецца натуральнай неабходнасцю, то выкарыстанне дыялектызмаў у аўтарскай мове не заўсёды можа быць апраўданым, у прыватнасці тады, калі для выражэння прадмета ці паняцця ў літаратурнай мове ёсць неабходныя агульнаўжывальныя лексічныя сродкі. Што датычыцца этнаграфічных дыялектызмаў, то без іх аўтару абысціся цяжка. Мясцовая рэалія ў аўтарскай мове можа быць пазначана мясцовай назвай або раскрыта апісальна.Б. Сачанка скіроўваючы ўвагу на назвы пабудоў, карыстаецца наступнымі семантычнымі дыялектызмамі:

    курэнь. Чалавек масціў жытло, гламаздзіў курэнь, хату[7, с.3];

    мыцельнік. …завіхалася ў мыцельніку - мылася… [7, с.13].

    Трэцяе патрабаванне да дыялектызмаў - зразумеласць іх для чытача літаратурнага твора - дасягаецца рознымі прыёмамі ўвядзення дыялектызмаў у мову.

    Адным з найбольш эфектыўных сярод гэтых прыёмаў з’яўляецца тлумачэнне дыялектызма сінанімічным яму словам або выразам літаратурнага ўжытку, напр.:

    векавая пушча, што распасціралася наўкруг (навокал)[7, с.5].Лексема наўкруг тлумачыцца сінанімічным выразам навокал.

    Як заварушка якая ці закалот - адказваць Івану давядзецца…[7, с.11].Лексема закалот тлумачыцца сінанімічнай лексемай заварушка.

    Іншы раз дыялектызмы ў мове рамана "Вялікі лес" не патрабуюць спецыяльнага тлумачэння, паколькі іх семантыка дастаткова выразна раскрываецца кантэкстам або марфалагічным складам самога слова:

    кляпалі, мянташылі косы - пачынаўся сенакос [7, с.100];

    бубны, гітары, іншыя, толькі ім адным вядомыя, галаснікі [7, с.8];

    Уставіцца сваімі бізюкамі і глядзіць… [7, с.64].

    Не патрабуюць дадатковага кантэксту і асобнага тлумачэння і тыя дыялектызмы, што маюць значнае пашырэнне, ужо неаднаразова ўжываліся пісьменнікамі старэйшага пакалення і Б. Сачанкам, засведчаны слоўнікамі з паметай "абласное” і, значыць, стаяць на мяжы поўнага асваення іх літаратурнай мовай, напр.: сляпіца (абл.): …гнюс, камарэча яшчэ вачэй не засыпалі, не лезлі сляпіцаю куды папала [7, с.8].

    Зразумеласць дыялектызма дасягаецца рознымі прыёмамі ўвядзення яго ў тэкст. Пры гэтым ад пісьменніка патрабуецца вялікае мастацкае майстэрства, тонкае адчуванне мовы, пачуццё меры. "Пісьменнік, які адчувае патрэбу ў знешнім узбагачэнні сваёй мовы, - гаварыў адносна гэтага Б.А. Ларын, - павінен авалодаць майстэрствам увядзення і абрамлення дыялектызма… Па-майстэрску выкарыстоўваць дыялектызмы цяжэй і важней для пісьменніка, чым іх знайсці" [9, с.248].

    усіх разнавіднасцей дыялектызмаў найбольшую верагоднасць замацавацца ў літаратурнай мове, а таксама ў рамане Б. Сачанка "Вялікі лес" маюць цяпер уласна лексічныя, семантычныя і этнаграфічныя дыялектызмы, здольныя ўзбагаіцць сінанімічныя і намінатыўныя сродкі літаратурнай лексікі.

    Шлях пранікнення кожнага дыялектнага слова ў літаратурную мову і замацавання ў ёй – своеасаблівы і часцей за ўсё працяглы. Абумоўліваецца гэта спалучэннем многіх аб’ектыўных і суб’ектыўных прычын, важнейшымі сярод якіх можна назваць наступныя: наяўнасць ці адсутнасць у намінатыўнай сістэме літаратурнай мовы лакун для рэальна існуючых прадметаў і паняццяў, ступень тэрытарыяльнага пашырэння дыялектнага слова, актуальнасць абазначанага ім прадмета, з’явы ці паняцця, звужанае ці шырокае разуменне дыялектнай асновы літаратурнай мовы, аўтарытэт пісьменнікаў, якія ўводзяць дыялектызмы і г. д.

    Звычайна прасцейшым бывае шлях у літаратурную мову этнаграфічных дыялектызмаў. Трапіўшы ў літаратурна-пісьмовыя тэксты і не маючы займеннікаў-сінонімаў, яны застаюцца адзінымі найменнямі мясцовых рэалій. Уключэнне такіх слоў у слоўнік літаратурнай мовы вымагаецца неабходнасцю раскрыць іх семантыку, паколькі на пачатковым этапе для носьбітаў літаратурнай мовы яна застаецца незразумелай. Праз слоўнікі яны становяцца прыналежнасцю літаратурнай мовы. Прыкладам шырокага засваення этнаграфічных дыялектызмаў у рамане Б. Сачанкі і ў літаратурнай мове могуць служыць назвы пабудоў, палёў, спецыфічных для кожнай мясцовасці.

    Такім чынам, Б. Сачанка, як выдатны майстар слова, выкарыстоўваў разнастайныя срокі для выкарыстання дыялектызмаў у літаратурнай мове: тлумачэннем слова, падбіраў слова-сінонім.
    Заключэнне




    Такім чынам, прааналізаваўшы дыялектныя словы ў мове рамана Барыса Сачанкі "Вялікі лес" мы прыйшлі да наступных высноў.

    Лексічная сістэма мовы рамана ўяўляе сабой складанае адзінства дыялектных слоў, якія разнастайныя па стылістычнай функцыі і афарбоўцы груп і разрадаў слоў.

    Выяўленыя дыялектызмы ўваходзяць ва ўсе граматычныя разрады дыялектызмаў, якія існуюць у сучаснай беларускай мове: фанетычныя, граматычныя, словаўтваральныя, уласна лексічныя, этнаграфічныя, семантычныя. Найбольш прадуктыўнымі з’яўляюцца ўласна-лексічныя, малапрадуктыўнымі - граматычныя.

    Сярод асобных граматычных разрадаў выялектызмаў, вызначаны асобныя падгрупы, якія раскрываюць жыццё і побыт герояў рамана.

    Прааналізаваныя дыялектызмы ўступаюць у сінанімічныя адносіны.

    Даследаванне дыялектызмаў паказвае, што яе аснову складаюць словы агульнанародныя, якія набылі асаблівую фанетычную афарбоўку і асобныя афіксы. У разгледжаных тэматычных групах ёсць нямала і спецыфічных лексічных адзінак, што ўжываюцца для адлюстравання жыцця і бытавых умоў герояў рамана.

    Б. Сачанка ужывае разнастайныя сродкі для ўвядзення дыялектызмаў у мову твора: разам з дыялектным словам ужывае сінанімічны літаратурны адпаведнік, тлумачыў слова.

    З мэтай ўзбагачэння лексічнага складу рамана, можна знайсці на старонках твора і агульнаўжывальныя і літаратурныя словы.

    Такім чынам, своеасаблівасць дыялектных лексем ў сістэме мовы рамана Б. Сачанкі "Вялікі лес" праяўляецца ў непаўторнасці спалучэння дыялектных і агульнанародных элементаў.

    Спіс выкарыстаных крыніц




    1. Скрыган, Я. Выбраныя творы: У 2-х т. т. - Т.2 [Тэкст] / Я. Скрыган. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1975. - 589 с.

    2. Виноградов, В.В. Стилистика. Теория поэтической речи. Поэтика. [Текст] / В.В. Виноградов. - М.: Изд. Акад. Наўк СССР, 1963. - 255с.

    3. Кузнецова, Э.В. Лексикология русского языка [Текст] / Э.В. Кузнецова. - М.: Изд. Акад. Наўк СССР, 1958. - 397с.

    4. Калинина, А.В. Лексика русского языка [Текст] / А.В. Калинина. ― М.: Высшая школа, 1971. ― 479 с.

    5. Шкраба, І.Р. Варыянтнасць у сучаснай беларускай мове [Тэкст] / І.Р. Шкраба. ― Мінск: Вышэйшая школа, 2004. ― 379 с.

    6. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы Пад рэд А.І. Баханькова [Тэкст] / А.І. Баханькоў. ― Мінск: Навука і тэхніка, 1994. ― 457с.

    7. Сачанка, Б. Вялікі лес. У 3 кн. Кн.1 [Тэкст] / М. Лынькоў. ― Мінск: Мастацкая літаратура, 2002. ― 447 с.

    8. Гілевіч, Н.І. Дыялектызмы ў прозе беларускіх пісьменнікаў сярэдняга пакалення [Тэкст] / Н.І. Гілевіч. // Беларуская мова і мовазнаўства. ― Вып.3. ― Мінск, 1975. ― С.17-20

    9. Ларин Б.А. Эстетика слова и языка писателя [Текст] / Б.А. Ларин. - Л, 1974. - 479 с.

    10. Рапановіч, Я.М. Да пытання пра словы немаўля / арэлі [Тэкст] / Я. Рапановіч. // Лексікалогія і граматыка. - Мінск, 1969. - С.28-29.

    11. Ларин, Б.А. Эстетика слова и языка писателя. Л" і974. С.248.

    12. Шкраба, І.Р. Варыянтнасць у сучаснай беларускай мове [Тэкст] / І.Р. Шкраба. ― Мінск: Вышэйшая школа, 2004. ― 379 с.

    13. Блінава, Э. Д. Беларуская дыялекталогія : вучэб. дапам. / Э. Д. Блінава, Е. С. Мяцельская. – 2-е выд., перапрац. і дап. – Мінск : Выш. шк., 1991. – 304 с.

    14. Крывіцкі, А. А. Дыялекталогія беларускай мовы / А. А. Крывіцкі. – Мінск : Выш. шк., 2003. – 294 с.

    15. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы Пад рэд А.І. Баханькова [Тэкст] / А.І. Баханькоў. ― Мінск: Навука і тэхніка, 1994. ― 457 с.

    16. Калинина, А.В. Лексика русского языка [Текст] / А.В. Калинина. ― М.: Высшая школа, 1971. ― 479 с.
    1   2   3   4


    написать администратору сайта