Асаблівасці дыялектнай лексікі ў рамане Б. Сачанкі Вялікі лес Курсавая работа. Гомельскі дзяржаны ніверсітэт імя Францыска Скарыны
Скачать 72.5 Kb.
|
1.1 Фанетычныя дыялектызмы Фанетычныя дыялектызмы адлюстроўваюць гукавыя асаблівасці народных гаворак або тэрытарыяльнага дыялекта. Варыянтамі ў навуковай літаратуры традыцыйна прынята называць "рэгулярна ўзнаўляльныя мадыфікацыі гукавой абалонкі аднаго і таго ж слова, аб’яднаныя генетычнай агульнасцю і тоеснасцю марфалагічна-словаўтваральнай структуры пры абсалютным супадзенні лексічнага і граматычнага значэння” [5, с. 57]. Сярод зафіксаваных намі дыялектных намінацый наступныя варыянтныя назвы: фанетычныя, акцэнтычныя, акцэнтна-фанетычныя, марфалагічныя і словаўтваральныя. Найбольшую ў колькасных адносінах групу складаюць фанетычныя варыянты ― відазмяненні гукавога саставу слова, адрозненні ў саставе фанем, не звязаныя з марфалагічнымі чаргаваннямі і парадыгматычнымі зменамі слова [6, с. 198]. Фанетычныя дыялектызмы адрозніваюцца ад літаратурных адпаведнікаў адметнасцямі гукавога складу: а) пачатковымі (у тым ліку прыстаўнымі або іх адсутнасцю) гукамі: етыя: Етыя есці надта ж хацелі і цяпла шукалі [7, с.5]; рыштанты: З Сібіры вярталіся "рыштанты” рэдка… [7, с.7]; ета: А праўда ж, ета, мусіць вайна будзе [7, с.10]; А еты ж… [7, с.15]; ржавая: …у якім чорнымі бяздоннымі прорвамі-ямамі зеўралі страшныя "чортавыя вочы”, бруднымі лужамі плеснела густая ржавая вада… [7, с.4]; ета, эт: А праўда ж, ета, мусіць вайна будзе [7, с.10];Эт, тут я хадзяін… [7, с.117]; б) прыстаўнымі зычнымі: У кургане – вунь тым, што па дарозе ў Шпачын… [7, с.5]; в) галоснымі: а // е: аге: Аге, зразу… [7, с.18]; кеб: Як – кеб маё, нажытае мазалём… [7, с.44];Кеб жа знаццё… [7, с.55]; а // о: розведкі: …прыплыў па вадзе, спачатку, як гэта вадзілася і водзіцца, на розведкі, а потым і назусім [7, с.4]; і // ы: ыш: Ыш ты яго… [7, с. 19]; в) зычнымі гукамі: ф // х: хранцузы: Хранцузы ж - нехрысці… [7, с.5]; кохты: …нават на плечы нічога, ніякай кохты, не накінула… [7, с.14]; хронт: А ці вернецца Хведар з хронту[7, с.12]; к // х: А чалавек колькі, што добраахвотна не здаваліся, штыхамі пакалолі… [7, с.5]; гухала: У паветры, здавалася, павіс шматгалосы згэлк - усё і ўсюды ценькала, гухала, бухала, вуркатала, свістала… [7, с.104]; т // п: Усе адно як прусы перад халадамі, уцякаюць… [7, с. 192]; б // ж: Ды так жа хіжа, злосна, што Мікалай аж сцехануўся… [7, с. 19]; г) чаргаванне спалучэння гукаў з гукам: з // зд: Грышка ад першага шлёгу пугі на ногі борзда ўсхапіўся… [7, с.49]; з // дз: Эт, тут я хадзяін… [7, с.117]. Такім чынам, мы назіраем значную колькасць фанетычных дыялектызмаў, якія адрозніваюцца ад літаратурных адпаведнікаў галоснымі і зычнымі фанемамі, а таксама спалучэннямі гукаў. 1.2 Граматычныя дыялектызмы Граматычныя дыялектызмы перадаюць асаблівасці граматыкі (марфалогіі і сінтаксісу) гаворак і адрозніваюцца ад слоў літаратурнай мовы некаторымі граматычнымі формамі і катэгорыямі: а) родам: жыткі: Пабачым, што з жыткі твае будзе [7, с.15]; сумота: Мучыла, не давала жыцця Піліпу сумота… [7, с.47]; маладзёж: Цяперашні маладзёж такі - стыда-сарама не мае… [7, с.127]; б) канчаткам -яце на месцы -еце канчатка ў дзеясловах 2 асобы множнага ліку: жывяце: Вы прыехалі ў наш Вялікі Лес, жывяце тут… [7, с.25]; в) канчатак -а на месцы -у канчатка ў назоўніках адзіночнага ліку жаночага роду: сорама: Цяперашні маладзёж такі – стыда-сарама не мае… [7, с.127]; г) канчатак -і на месцы -у канчатка ў назоўніках адзіночнага ліку жаночага роду вінавальнага склону: …прыплыў па вадзе, спачатку, як гэта вадзілася і водзіцца, на розведкі, а потым і назусім [7, с.4]; д) канчатак -у на месцы -ах канчатка ў назоўніках множнага ліку: Аж уваччу пацямнела, кроў ударыла ў скроні [7, с.48]; д) лікам: збрадоў. Велікалесаўцы не любілі збрадоў (зброд) … [7, с.6]; Такім чынам, Б. Сачанка, уводзячы граматычныя дыялектызмы ў мову рамана "Вялікі лес" імкнуўся перадаць каларыт мясцовасці, якая апісваецца ў творы. Граматычныя дыялектызмы раскрываюць быт і асаблівасці мовы галоўных герояў. Словаўтваральныя дыялектызмы – словы, якія адрозніваюцца ад літаратурных словаўтваральнымі дыялектнымі марфемамі [6, с. 359]. У мове рамана мы сустракаем наступныя словаўтваральныя дыялектызмы: 1) суфіксальныя: рабаціністая ← рабая: Не ўзяў, мусіць, таму, што непрыгожая Хора, рабаціністая[7, с.13]; сюд-туд ← сюды-туды: …думаў са скрухай, тупаючы сюд-туд па хаце, Міхаіл [7, с.15]; бегма ← бягом: …Тася як не бегма кінулася за грэблю… [7, с.39]; ёсцека ← ёсць: Ёсцека ж такія, хто не баіцца… [7, с.40]; ціхачом ← ціха: …вяртаўся ціхачом назад дадому, у вёску [7, с.41]; часцяком ← часта: А то часцяком, каб уратаваць ураджай… [7, с.43]; прэміявалі ← прэміравалі: …прэміявалі як перадавіка [7, с.47]; уваччу ← увачах: Аж уваччу пацямнела, кроў ударыла ў скроні [7, с.48]; знаццё ← знаць: Кеб жа знаццё… [7, с.55]; лесаўчыкі ← лесавікі: …туляліся "лесаўчыкі”, ішлі біць польскую шляхту "чаркесы”… [7, с.5]; жыткі ← жыццё: Пабачым, што з жыткі твае будзе [7, с.15]; ціхата ← цішына: Ціхата, спакой [7, с.106]; такенны ← такі: Во такенны… [7, с.60]; зашчапка ← зачэп: …весніцы за сабой на зашчапку зачыніла [7, с.64]; 2) прэфіксальна-нульсуфіксальныя: погалас ← голасна: Даўно, даўно погалас паўзе між людзей… [7, с.10]; 3) прэфіксальныя: збаіцца ← пабаіцца: Няўжо не збаіцца, вайною пойдзе [7, с.10]; ацалела ← уцалела: Але ці жыць астанецца, ці ацалее ў калатэчы, калі тая ўсчнецца [7, с.12]; зразу ← адразу: Аге, зразу… [7, с.18]; згрызотах ← грызотах: Бацька, браты, сястра – у вечных сваіх клопатах, згрызотах[7, с.53]; аціхла ← сціхла: Што-о, аціхла, не стаяць з мяшкамі ля магазіна людзі? [7, с.68]; упраўная ← спраўная: Сонька была ўпраўная ў гаспадарцы… [7, с.74]; усчалася ← пачалася: І так яно потым і сталася – усчалася вайна з аўстрыякамі і немцамі [7, с.10]; збаіцца ← пабаіцца: Няўжо не збаіцца, вайною пойдзе [7, с.10]; упрочкі ← прочкі: …сама ж яна ўпрочкі не ішла [7, с.49]; 4) нульсуфіксальныя: неўпрыкмет ← неўпрыкметна: Убачыўшы, што сын хоча неўпрыкмет уцячы… [7, с.17]; радыя ← радасныя: Мы плакалі абедзве, радыя, што нас не зачапілі… [7, с.160]; пакупец ← пакупацель: …кеб пакупец знайшоўся [*, с.117]; падваконню ← падаконнік: Па падваконню бегаць не трэба [7, с.156].лектная лексема раман сачанка Такім чынам, словаўтваральныя дыялектызмы маюць разнастайныя віды адрозненняў ад літаратурных адпаведнікаў: прэфіксам, суфіксам, адначасова прэфіксам і суфіксам. Найбольш прадуктыўнымі з’яўляюцца суфіксальныя ўтварэнні, малапрадуктыўнымі – прэфіксальна-нульсуфіксальныя [1, с.45].леУ словаўтваральных дыялектызмах выяўлены суфіксы: - ец-, - ёк-, - ёп-, - ц-, - ав-, - ашак-. 1.3 Лексічныя дыялектызмы Лексічныя дыялектызмы – гэта мясцовыя словы, невядомыя літаратурнай мове. Яны з’яўляюцца абласнымі не ў якой-небудзь частцы (гуку, суфіксе і пад.), а ўсім сваім складам [6, с. 359]. Сярод іх адрозніваюць уласна-лексічныя і этнаграфічныя дыялектызмы. Уласна-лексічныя дыялектызмы - гэта мясцовыя назвы агульнавядомых прадметаў, з’яў, паняццяў [6, с. 359]. Дыялектызмы гэтага тыпу маюць адпаведнікі ў літаратурнай мове, але поўнасцю адрозніваюцца ад іх сваім марфалагічным складам. Намі выяўлена некалькі семантычных груп ўласна-лексічных дыялектызмаў. Першую групу складаюць дыялектызмы, якія характарызуюць чалавека па розным асабістым якасцям: а) як працаўніка: агіцірнік: Рабочыя-агіцірнікі расказалі пра рэвалюцыю… [7, с.7]; абібока: Ды сачы, бо зноў які злыдзень памяняе табе там, калі будзеш абібокай [7, с.360]; лодар: Дзіва-то, татка гаворыць: лодар, пракавешны лодар… [7, с.359]; б) асаблівасці характару: хлюндра: "Ну і хлюндра, - падумаў з нядобрасцю пра Клаўдзю Мікалай [7, с.14]; крывотлівы: …зноў па вясне хтосьці крывотлівы чырвонага пеўня падпусціў [7, с.44]; прасцірадлам:…акрыўшы белым прасцірадлам… [7, с.159]; маруда: А маруда ж здаваўся, прасцячок… [7, с.136]; прасцячок : А маруда ж здаваўся, прасцячок… [7, с.136]; атлёт: …такі атлёт, калі і ўспомніў бы ў дарозе, дык, пэўна, не Анюту!. [7, с.126]; в) адносіны да пэўнай асобы: чуж-чужаніца: Прэч з мае хаты, чуж-чужаніца! [7, с.46]; г) разумовыя здольнасці чалавека: абэлтух: Дурань, абэлтух я… [7, с.150]. Другую семантычную групу складаюць дыялектызмы, якія называюць асобныя часткі чалавека: каршэнь:…бацька можа і ў каршэнь заехаць… [7, с.21]; бізюкі. Уставіцца сваімі бізюкамі і глядзіць… [7, с.64]; мазгаўня. …як пакруціць мазгаўнёй штодзень, які волас на галаве расці будзе! [7, с.78]. Наступную групу складаюць дыялектызмы, якія ўказваюць на разнастайныя дзеянні: гламаздзіў. Чалавек масціў жытло, гламаздзіў курэнь, хату [7, с.3]; зеўралі. …у якім чорнымі бяздоннымі прорвамі-ямамі зеўралі страшныя "чортавыя вочы”, бруднымі лужамі плеснела густая ржавая вада… [7, с.4]; маніць. Бо Пецка не памыляўся, не маніў… [7, с.8]; заграбасталі. …кавлі чырвоныя з белымі ваявалі, ледзь не заграбасталі… [7, с.11]; квасяць. …насы адзін аднаму квасяць, юшку пускаюць [7, с.12]; заспелі. …летась у каноплях заспелі людзі з Міцем Савасцеем [7, с.15]; заплямкаў. …сонна заплямкаў губамі Косцік [7, с.15]; валэндаецца. Валэндаецца цяпер без усякага занятку… [7, с.16]; напузырацца. А тады, як напузырацца свінні… [7, с.17]; груне. …няўжо вайна груне? [7, с.18]; сцехануўся. Ды так жа хіжа, злосна, што Мікалай аж сцехануўся… [7, с. 19]; плявузгае. …як нехта абы-што плявузгае ці выдумляе… [7, с.23]; перасмыкнуўся. …белы прыгожы твар яе аж перасмыкнуўся[7, с.25]; ашчаперыў. Ашчаперыў рукамі галаву, упёрся локцямі ў стол [7, с.27]; валюхалася. Паўз платы валюхалася… выпацканым у гразі лычом…свіння… [7, с.32]; кешкаліся. Тут і там у пяску кешкаліся, грэбліся куры[7, с.32]; цвеліцца. …будуць штоначы будзіць і цвеліцца [7, с.42]; абчыкрыжылі. …абчыкрыжылі і той шматок ля глінішчаў…[7, с.45]; разрахавацца. Дзве каровы прадалі… каб разрахавацца з дзяржавай [7, с.45]; унурваўся. …унурваўся ў работу, рабіў і ў полі, і на лузе, як вол [7, с.47]; ачомаюся. І я трохі таксама ачомаюся [7, с. 203]; хабалі. …дык цяпер дадому хабалі пачалі хадзіць… [7, с.171]; дапнуць. А калі немцы і туды дапнуць… [7, с. 190]; схіб. Не падвядзі, не схіб [7, с.130]; плужыць. Глыбока плужыць, чорт! [7, с.136]; кеўляў. Не жыў бы, а кеўляў… [7, с.139]; паджала. У Мінск паджгала [7, с.152]; злякнуўся. …аж злякнуўся, не паверыў Піліп [7, с.109]; агаломшыў. …з гэтым хаосам, што так нечакана наваліўся, агаломшыў [7, с.50]; ценькала. У паветры, здавалася, павіс шматгалосы згэлк - усё і ўсюды ценькала, гухала, бухала, вуркатала, свістала… [7, с.104]; бухала. У паветры, здавалася, павіс шматгалосы згэлк - усё і ўсюды ценькала, гухала, бухала, вуркатала, свістала… [7, с.104]; вуркатала. У паветры, здавалася, павіс шматгалосы згэлк - усё і ўсюды ценькала, гухала, бухала, вуркатала, свістала… [7, с.104]. У чацвёртую групу ўваходзяць назоўнікі, якія ўказваюць асобныя віды дзеянняў чалавека, якія накіраваны супраць іншага чалавека: мітрэнга. Вядома, вайна - гэта мітрэнга, змены [7, с.10]; заварушка. Як заварушка якая ці закалот - адказваць Івану давядзецца… [7, с.11]; закалот. Як заварушка якая ці закалот - адказваць Івану давядзецца… [7, с.11]; калатэча. Але ці жыць астанецца, ці ацалее ў калатэчы, калі тая ўсчнецца [7, с.12]. Пятую групу складаюць лексемы, якія ўказваюць на месца, час, колькасць, меру і аб’ём: наўкруг. …векавая пушча, што распасціралася наўкруг (навокал) [7, с.5]; расцяробы. …да таго ўраджаю, што збіралі на расцяробах, ён быў не лішні [7, с.6]; напоўніцу. …асыпала напоўніцу наваколле зыркімі, зіхатлівымі промнямі [7, с.13]; надоечы. Пеўня надоечы злавіў і ў школу прынёс… [7, с.16]; што-кольвек. …да стала падсесці, перахапіць што-кольвек [7, с.17]; уга. …клопатаў жа прыносілі ўга колькі! [7, с.43]; пазногця. І такіх да пазногця трэба! [7, с. 198]; сутонні. На сутонні, да ўсходу сонца, з хаты выпраўляліся і вярталіся дадому, як змяркалася, на цямочку [7, с.51-52]. Шостую семантычную групу складаюць уласна-лексічныя дыялектызмы, якія раскрываюць народна-бытавую лексіку: а) прылады працы і іх часткі, ваенныя прылады: пранты. Жалезныя пранты, колле, кулакі, а іншы раз і сякеры пускаліся ў ход [7, с.7]; б) назвы адзення і іх частак: цурубалкі. …зашпіліў на цурубалкі расхрыстаную палатняную кашулю… [7, с.13]; шламакі. Усунуў ногі ў шламакі-апоркі… [7, с.13]; г) стан чалавека: юшка. …насы адзін аднаму квасяць, юшку пускаюць [7, с.12]; одум. А потым ахапіў Піліпа одум… [7, с.46]; д) назоўнікі, якія ўваходзяць у склад устойлівых выразаў: чортведама. Гэта ж чортведама што… [7, с.10]; гульма. …не працаваць, а гульма гуляць, камандаваць [7, с.12]; пуду. …гарлапаняць, пуду (пудлу) адзін другому паддаюць… [7, с.33]; Апошнюю групу складаюць словы з розных часцін мовы, якія абазначаюць разнастайныя прыкметы: анігадкі. …затое анігадкі - жывы, здаровы застаўся… [7, с.11]; пракавешны. Дзіва-то, татка гаворыць: лодар, пракавешны лодар… [7, с.359]. наўзахапкі. …спявалі наўзахапкі, імкнуліся, няйначай, перакрычаць адна адну, птушкі [7, с.18]; лутовыя. …абутыя ў мяккія, паношаныя лутовыя лапці… [7, с.18]; хіжа. Ды так жа хіжа, злосна, што Мікалай аж сцехануўся… [7, с. 19]; цубчэй. …расла трава мурава і было трохі цубчэй… [7, с.31]; выпацканым. Паўз платы валюхалася… выпацканым у гразі лычом… свіння… [7, с.32]; перахлябісты. …спяшаўся рыжы перахлябісты сабака [7, с.32]; памаўзлівы. Кот, сапраўдны памаўзлівы кот! [7, с.49]; капец. Стрэліць - і ўсё, капец… [7, с.125]; нахлашч. …пакіраваліся да адчыненых нахлашч весніц [7, с.118]; жалезняком. …дзе сахою, дзе капаніцаю, дзе жалезняком успорваў дзірван [7, с.51]; старчматы. Прычым корань не бакавы, а старчматы [7, с.53]. Такім чынам, сярод лексічных дыялектызмаў выяўлена некалькі сінанімічных радоў: абібок. Ды сачы за мяшкамі, бо зноў які злыдзень памяняе табе там, калі будзеш абібокай [7, с.360] - лодар (разм.). Дзіва-то, татка гаворыць: лодар, пракавешны лодар… [7, с.359]; заварушка. Як заварушка якая ці закалот - адказваць Івану давядзецца… [7, с.11] ― закалот. Як заварушка якая ці закалот - адказваць Івану давядзецца… [7, с.11]. |