Главная страница

Сочинение Жураўліны крык. сочинение Жураўліны крык. Выпрабаванне вайной


Скачать 27.36 Kb.
НазваниеВыпрабаванне вайной
АнкорСочинение Жураўліны крык
Дата23.05.2022
Размер27.36 Kb.
Формат файлаdocx
Имя файласочинение Жураўліны крык.docx
ТипДокументы
#545463

Выпрабаванне вайной

Мы, дзеці ХХІ стагоддзя, ведаем вайну па кінастужках, творах пісьменнікаў, падручніках гісторыі, са слоў ветэранаў. У нашых вачах падзеі Вялікай Айчыннай вайны паўстаюць як адзіны подзвіг цэлага народа. Усе разам і кожны паасобку, пераадолеваючы холад, голад і страх, рухаўся да адзінай мэты – жыць пад мірным небам.

Існуе меркаванне, што менавіта ў складаных жыццевых абставінах, чалавек дэманструе сваё сапраўднае аблічча. У аповесці Васіля Быкава «Жураўліны крык» паказана, як невялікая група байцоў цаною ўласнага жыцця павінна забяспечыць адыход войск. Менавіта у гэты адказны момант кожнаму з іх “здымае маску”. Салдаты на чале са старшыной Карпенка – вельмі розныя, зусім не падобныя адзін на аднаго. У кожнага свой характар, свае адносіны да жыцця, сваё мінулае.

Іван Пшанічны і Алік Аўсееў не вытрымалі выпрабавання вайной. У самы адказны час, калі патрабаваліся мужнасць і узаемадапамога, яны здрадзілі. Пшанічны замест тако, каб выканаць каманду і затрымаць праціўніка, перабягае да ворага. Я не магу назваць Івана здраднікам. Ён не здрадзіў Радзіме, Радзіма адраклася ад яго сама. Савецкая ўлада не пашкадавала ні яго бацькоў, саслаўшы ў Сібір, ні яго самога, адправіўшы на вайну, на заданне, якое не магчыма было выканаць. Усё жыццё ён быў, нібы “белая варона” “непралетарскага паходжання”. Таму Іван, апынуўшыся ў апісаных абставінах, выбраў адзіна верны выхад для сябе – магчымасць выжыць і жыць інакш.

Змаладушнічаў у самы адказны момант і Алік Аўсееў. Па ўсім жыцці ён шукаў тое месца, дзе не патрэбна “фанатычная самаадданасць, ўпартасць і катаржная праца”. Так і на вайне, калі убачыў, што становішча ўскладнілася, гледзячы на ўчынак Івана Пшанічнага, паспрабаваў перайсці на бок немцаў.

Не адназначна, на мой погляд, выглядае і гібель Віцькі Свіста. У аповесці ён сам пайшоў на сустрач смерці, кінуўшыся пад танк. Гэты ўчынак больш паходзіць на наўмыснае самагубства ад страху перад ворагам, чым на подзвіг.

З шасці маладых мужчын на пераезде апошнім з жывых застаўся толькі Васіль Глечык, самы маладому з іх. Ён мяняецца на нашых вачах: “штосьці новае і мужнае ўваходзіць у яго душу”. Салдат разумее, што выйсці няма як, усе загінулі, камандзір цяжка паранены. І ў гэтай бязвыхаднай сітуацыі Васіль “схапіў адзіную сваю гранату” і стаў чакаць танкаў…”

Фінал аповесці “Жураўліны крык” трагічны. Адны загінулі мужна і самаахвярна, усведамляючы важнасць і неабходнасць ахвяраваць сваім жыццём дзеля Радзімы — яны дастойна прайшлі выпрабаванне вайной. А другія, згубіўшы сумленне і годнасць, — як здраднікі.







написать администратору сайта