|
Бел.яз. Зачёт Шпоры и ответы.... Генезіс бел мовы, яе развіццё
Генезіс бел мовы, яе развіццё
Беларуская мова – гэта нацыянальная мова беларускага народа. Яна мае шматвяковую гісторыю. Мова прайшла доўгі шлях свайго развіцця – ад мовы беларускай народнасці да сучаснай мовы беларускай нацыі.
У III тысячагоддзi да н.э. склалася славянская этнiчная супольнасць. Перыяд гэты працягваӯся да сярэдзiны I тысячагоддзя н.э. Славяне карысталiся мовая, якую у навуцы прынята называць праславянскай або агульнаславянскай. – першы перыяд агульнаславянскi.
У VI – VII ст. завяршылася рассяленне славян, ӯтварылiся 3гр славянскiх плямён (усходнiя, заходнiя, паӯднёвыя славяне). У наступныя стагоддзi на iх аснове склалiся асобныя славянскiя народнасцi.Беларуская народнасць сфармiравалась на аснове усходнеславянских плямёнаӯ - крывiчаӯ, дрыгавiчаӯ i радзiмiчаӯ. На працягу Х – ХIII ст карысталiсь адной письмовай (лiтаратурнай) мовай, помнiкам з´яӯляецца «Слова пра паход Ιгараӯ». Гэта першапачатковы этап у гiсторыi бел-ай лит-ай мовы.
Наступны этап ХΙΙΙ – ХVΙΙ ст. ён супадае з утварэннем i далейшым развiццём бел-ай народнасцi як вядучай супольнасцi ӯ складзе ВКЛ. Мову гэтага перыяда прынята называць – старабеларускай. Гэтая мова мела статус афiцыйнай дзяржаўнай мовы ў ВКЛ, таму ўжывалася ва ўсiх сферах грамадскага жыцця. На беларускай мове ўпершыню ў гiсторыi ўсходнiх славян на пачатку XVI стагоддзя з’ўявiлiся друкаваныя кнiгi. Пераклад i выданне на Беларусi рэлiгiйнай лiтаратуры звязаны з дзейнасцю такiх выдатных пiсьменнiкаў-асветнiкаў, як Францыск Скарына, Сымон Будны, Васiль Цяпiнскi, Пётр Мсціславец, Мялецiй Сматрыцкi, кнiгi якiх увасобiлi дэмакратызацыю царкоўнаславяншчыны ў напрамку больш зразумелага для чытача пiсьма.
Утварэнне Федыратыўнай дзяржавы – Рэчы Паспалiтай у вынiку аб’яднання Вялiкага княства Лiтоўскага з Польшчай (Люблiнскай унiяй 1569 г.) мела вынiкам значнае ўзмацненне польскага палiтычнага i культурнага ўплыву.
З канца XVI стагоддзя на Беларусi распаўсюджваецца лацiнская мова – афiцыйная мова Польскай дзяржавы. Яна пачынае выкарыстоўвацца ў судовай практыцы, навуковым ужытку, становiцца прадметам школьнага вывучэння.
У канцы XVIII стагоддзя беларускi народ апынуўся ў новых гiстарычных абставiнах. Некалi Вялiкая Рэч Паспалiтая пасля трох падзелаў памiж Аўстрыяй, Прусiяй i Расiяй у 1795 годзе перастала iснаваць. Беларускiя землi ўвайшлi ў склад Расiйскай iмперыi. Але ў складзе Расii Беларусь канчаткова страцiла дзяржаўнасць i нават сваю этнiчную назву, ператварыўшыся ў “Северо-западный край” iмперыi.
Царскi ўрад iгнаруе не толькi дзяржаўную самастойнасць, але i этнiчную, моўную, культурна-рэлiгiйную адметнасць беларускага народа. Загадам Мiкалая I у 1840 годзе на Беларусi ў якасцi афiцыйнай уводзiцца руская мова. Беларуская мова ў гэты i пазнейшыя часы ў афiцыйны ўжытак, пiсьменнасць, школы не дапускалася.
Канец ХVΙΙ i ӯсё ХVΙΙΙ ст. бел-ая мова знаходзiлась ӯ заняпадзе. Гэта зключны перыяд у гiсторыi старажытнай бел-ай лiтар-ай мовы. Ён прывёӯ да таго, што традыцыi былi па сутнасцi страчаны.
Перыяд новая бел-ай лiт-ай мовы прыпадае на ХΙХ – ХХ ст.
На пачатку ХХст. Падзеяй, што рашуча змянiла ӯмовы культурнага развицця народаӯ царскай Расii, была рэвалюцыя 1905-1907гг. Была знята забарона карыстацца бел-ай мовай. Гэта быӯ саамы плены перыяд у развiццi новай бел-ай лiтар-ай мовы за ӯвесь час яе адраджэння.
Новы этап у гiсторыi бел-ай лит-ай мовы звязаны з будаӯнiцтвам на пачатку 20-х гг. бел-ай дзяржавы. Беларуская мова набыла статус дзяржаўнай.
2. Беларуская мова срод іншых моу Усе мовы свету, колькасць ў межах ад 3000 да 6000, лучацца ў генетычна роднасныя сем'і. Найбольш вялікай індаеўрапейская. Усе моўныя сем'і распадаюцца на групы. На еўрапейскім кантыненце самую вялікую па колькасці і тэрыторыі распаўсюджвання групу складаюць славянскія мовы. Упершыню пісьмовыя звесткі пра славян сустракаюцца ў старажытнарымскіх вучоных пісьменнікаў - Герадота, Плінія, Тацыта, Пталамея і інш. яшчэ да нашай эры (звыш 2000 гадоў таму). Да 9 ст. нашай эры гэтае адзінства распалася на тры падгрупы: усходняя, заходняя і паўднёвая Але яшчэ і ў 11 ст. моўныя адрозненні паміж усімі славянскімі плямёнамі не выходзілі за межы міждыялектных адрозненняў, што існуюць унутры любой сучаснай славянскай мовы. На сённяшні час усходнеславянскія мовы распадаюцца на беларускую, рускую і ўкраінскую; заходнеславянскія - на польскую, сербалужыцкую , славацкую, чэшскую паўднёваславянскія - на балгарскую, македонскую, сербскахарвацкую, славенскую Да мёртвых славянскіх моў, якія цяпер не выкарыстоўваюцца, адносяцца стараславянская і палабская. Па колькасці асоб, якія карыстаюцца славянскімі мовамі на пачатак 80-х гадоў 20 ст., славяне размяркоўваюцца ў наступнай паслядоўнасці: рускія (159 млн.), украінцы (42,5 млн.), палякі (39 млн.), беларусы (9,3 млн.). Славяне кожнай моўнай падгрупы могуць зносіцца паміж сабой на сваіх мовах і разумець адзін аднаго, што сведчыць пра бліжэйшае падабенства іх моў. Калі да пачатку 20 ст. толькі адна славянская нацыя, рускія, якія дамінавалі ў складзе Расіі, мела дзяржаўнасць, то зараз кожная з іх утварае сваю дзяржаву, a іх мовы маюць пісьменнасць, з'яўляюцца літаратурнымі і прызнаныя адзінымі дзяржаўнымі на сваіх тэрыторыях, за выключэннем Беларусі, дзе дзяржаўнай мовай паводле Канстытуцыі 1996 года абвешчана поруч з беларускай і руская.
3. Рэформы правапісу беларускай мовы
У 1918 г. была выдадзена “Беларуская граматыка для школ” Браніслава Тарашкевіча, у якой фактычна ўпершыню былі сфармуляваны правілы беларускага правапісу. Яны і забяспечвалі адзінства новай беларускай літаратурнай мовы. Браніславу Тарашкевічу ўдалося спалучыць фанетычны і марфалагічны прынцыпы напісання. Аднак у ёй заставалася даволі шмат спрэчных і нявырашаных пытанняў, якія датычыліся правапісу перш за ўсё слоў іншамоўнага паходжання.
Моўная практыка выявіла гэтыя недахопы, і ў сярэдзіне 1920-х гг. паўстала пытанне аб рэформе беларускага правапісу. У 1926 г. адбылася акадэмічная канферэнцыя па праблемах беларускага правапісу. У яе рабоце ўзялі ўдзел вядомыя мовазнаўцы, пісьменнікі, настаўнікі беларускай мовы, замежныя лінгвісты. Пасля канферэнцыі была створана правапісная камісія, у склад якой увайшлі найбольш вядомыя і аўтарытэтныя лінгвісты таго часу, беларускія пісьменнікі. Многія палажэнні выпрацоўваліся ў выніку працяглых дыскусій і спрэчак. У 1930 годзе быў апублікаваны праект новага беларускага правапісу. Пасля яго абмеркавання і дапрацоўкі ў 1933 годзе была прынята Пастанова Савета Народных Камісараў “Аб зменах і спрашчэннях беларускага правапісу”. 1959 г. былі выдадзены “Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, падрыхтаваныя калектывам навуковых супрацоўнікаў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі навук БССР У канцы ХХ ст. зноў абвастрылася праблема беларускага правапісу. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 жніўня 1993г. была створана Дзяржаўная камісія па ўдакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы. Камісія падрыхтавала і ў верасні 1994 г. апублікавала “Высновы па ўдакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы”.
4. Беларуская мова на сучасным этапе. Аспекты дзяржаӯнага бiлiнгвiзму
Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі
У канцы 80-х – пачатку 90-х гг. XX ст. Рэспубліка Беларусь становіцца незалежнай, суверэннай дзяржавай. Была створана пэўная заканадаўчая база, якая юрыдычна замацавала курс на адраджэнне нацыянальнай мовы. Мова зноў стала выкарыстоўвацца пераважна ў сферах мастацкай літаратуры, публіцыстыкі, гуманітарнай навукі, адукацыі. Білінгвізм, ці двухмоўе, – валоданне і папераменнае карыстанне дзвюма мовамі. На тэрыторыі Беларусі двухмоўе існавала даўно. Ужо ў перыяд ВКЛ існавала беларуска-царкоўнаславянскае пісьмовае і вуснае двухмоўе. З пашырэннем на тэрыторыі Беларусі польскай мовы пачало складвацца беларуска-польскае двухмоўе. Пазней, калі пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі адышлі да Расіі і функцыі афіцыйнай мовы ў значнай ступені стала выконваць руская мова, шырока развіваецца беларуска-рускае двухмоўе. У раёнах сумеснага пражывання беларусаў з іншымі народамі фарміравалася беларуска-літоўскае, беларуска-ўкраінскае, беларуска-латышскае двухмоўе. У перыяд уваходжання беларускіх зямель у склад Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, а таксама ў апошні час характар і развіццё двухмоўя і ў цэлым моўная сітуацыя на Беларусі ў значнай ступені залежалі ад дзяржаўнай палітыкі (паланізацыя, русіфікацыя і інш.). ка-рускае двухмоўе.
Білінгвізм – з'ява складаная, таму даследуецца ў трох аспектах: псіхалагічным, педагагічным, сацыялінгвістычным.
Псіхалагічны аспект двухмоўя звязаны з асаблівасцямі псіхалагічнага складу індывіда, з яго разумовымі здольнасцямі, эмацыйнай прыстасаванасцю, з праблемамі пераключэння з аднаго моўнага кода на другі. Увогуле з пазіцый псіхалінгвістыкі білінгвізм – гэта здольнасць ужываць у камунікацыі дзве моўныя сістэмы.
5.Лексікаграфія. Характарыстыка лексікаграфічных крыніц. Лексікаграфія- раздзел мовазнаўства, які займаецца тэорыяй і практыкай складання слоўнікаў.Л і н г в і ст ы ч н ы я слоўнікі апісваюць значэнні слоў, іх ужыванне, напісанне, вымаўленне, утварэнне, паходжанне. Тут усе словы падаюцца ў алфавітным парадку, пры іх ёсць граматычныя і стылістычныя паметы. Лінгвістычныя слоўнікі бываюць аднамоўныя, двухмоўныя і шматмоўныя. Двухмоўныя і шматмоўныя лічацца перакладнымі слоўнікамі, бо ў іх словы адной мовы тлумачацца, перакладваюцца словамі іншай мовы ці іншых моў. Цяпер для перакладу выкарыстоўваюцца акадэмічныя “Руска-беларускі слоўнікУ аднамоўных слоўніках падаюцца або растлумачваюцца словы адной мовы словамі той самай мовы. Сярод аднамоўных слоўнікаў вылучаюцца тлумачальныя, дыялектныя, гістарычныя і інш. У тлумачальных слоўніках раскрываюцца значэнні слоў шляхам кароткага апісання або з дапамогай сінонімаў.Як разнавіднасць тлумачальных слоўнікаў дыялектныя слоўнікі змяшчаюць і растлумачваюць дыялектную лексіку, запісаную ў пэўнай гаворцы, у якой-небудзь мясцовасці Беларусі ці яе паграніччы. Гістарычныя слоўнікі тлумачаць лексіку мінулых эпох, напрыклад. Этымалагічныя слоўнікі вызначаюць паходжанне слоў, іх пачатковае значэнне і наступныя змены У арфаграфічных і арфаэпічных слоўніках даецца правільнае напісанне і вымаўленне.Марфемныя слоўнікі дапамагаюць правільна дзяліць словы на часткі (марфемы) У слоўніках сінонімаў сабраны сінонімы і блізказначныя словы ў сінанімічныя рады, якія размяшчаюцца ў алфавітным парадку паводле пачатковых літар дамінантаў (Слоўнікі паронімаў і амонімаў дапамагаюць правільна ўжываць і не блытаць словы з блізкім або аднолькавым гучаннем і розным значэннем як беларускай, так і рускай. 6.Асаблівасці беларускай фанетычнай сістэмы ва ўмовах білінгвізму. Праблема моўнага жыцця ў нашай рэспубліцы сёння адносіцца да адной з найбольш актуальных і складаных. Разам з тым гэта праблема існуе не толькі ў нашай краіне, але і ў гісторыі суіснавання іншых народаў, іх культур і моў у шматнацыянальных краінах наогул.Беларусь, яна таксама ўяўляе сабой шматнацыянальную дзяржаву з шырока распаўсюджаным двухмоўем (білінгвізмам).двухмоўе - гэта практыка папераменнага карыстання дзвюма мовамі.Білінгвізм- гэта двухмоўе, г. зн. суіснаванне ў чалавека ці ва ўсяго народа дзвюх моў, звычайна першай - роднай, і другой – набытай.”. Калі веданне дзвюх моў уласціва асобным членам соцыуму, то гэта індывідуальны білінгвізм, калі двухмоўнымі зяўляюцца цэлыя групы, калектывы, то гаворка ідзе пра калектыўны білінгвізм, калі ж двухмоўе пашырана сярод усіх прадстаўнікоў нацыі, то гэта нацыянальны білінгвізм.Калі дзве мовы ўжываюцца ізалявана адна ад другой (напрыклад, на працы - адна мова, дома - другая), то гаворка ідзе пра чысты білінгвізм, калі ж дзве мовы ўжываюцца ўперамешку (залежыць ад камунікатыўнай сітуацыі), то гэта змешаны білінгвізм.Сёння і беларуская, і руская мовы выкарыстоўваюцца ў большасці важнейшых сфер, аднак у колькасных адносінах пераважае ўсё ж руская.
7. Асаблівасці беларускай фанетычнай сістэмы
Пранікненне спецыфічных фанетычных рысаў з адной мовы ў другую вядзе да фанетычнай інтэрферэнцыі (напрыклад, у рускім маўленні білінгва сустракаюцца такія беларускамоўныя фанетычныя рысы, як цвёрдае р, ч на месцы рускіх мягкіх р’ і ч’, фрыкатыўнае γ на месцы выбухнога г, мяккія дз’ і ц’ на месцы д’ і т’, афрыката дж, пераход зычных в, л у ў, прыстаўныя зычныя в, г, прыстаўныя галосныя а, і, ярка выражанае аканне і г.д.). Гэтыя асаблівасці вельмі ўстойлівыя і могуць заставацца ў беларуска-рускага білінгва на ўсё жыццё.
8. Паняцце графікі і гісторыя яе станаўлення. Беларускі алфавіт.
Графіка – раздзел беларускага мовазнаўства у якім вывучаюцца: 1) Сістэма суадносін паміж літарамі і гукамі; 2) Сукупнасць усіх сродкаў для абазначэння вуснай мовы на пісьме.; 3) Напісанне літар і іншых графічных знакаў.
Асновай беларускай графікі з’яўляюцца літары. Акрамя таго, да сродкаў беларускай графікі адносяцца знакі прыпынку, апостраф, злучок, розныя прыёмы скарачэння слоў, пропускі паміж словамі, абзац, знак націску, лічбы, усе матэматычныя адзнакі і інш.
Задача графікі ўстаналення судносін паміж літарамі і гукамі сучаснай беларускай мовы.
Графіка падзяляецца а пісьмовую і друкарскую.
Беларуская графіка заснаввана на дзвух прынцыпах: гукавым, або пазіцыйным і складовым. Гукавы прынцып – заключаецца ў тым, што літара як графічны знак можа: 1) абазначаць два гукі, 2) выконваць, акрамя асноўнай функцыі абазначаць гук, дадатковую функцыю.
Беларуская графіка непасрэдна звязана з фанетыкай, таму што яна будуецца ў адпаведнасці з гукавой сістэмай сучаснай беларускай моваы.
Гісторыя развіцця графікі цесна звязана з развіццём пісьма.
Сродкам зносін паміж людзмі, аддалёнымі прасторай і часам, з’явілася пісьмо.
Пісьмо – гэта форма фіксацыі вуснай мовы.
· Піктаграфія (малюнкавае пісьмо) – старажытны від пісьма.
·Ідэаграфічнае пісьмо – перадача не выказвання, а паняцця (орган – хадзіць, вуха – чуць; кожны іерогліф азначае цэлае слова) Прыклады ідэаграфічнага пісьма: кітайскае пісьмо.
· Складовае, сілабічнае пісьмо - азначае не слова і паняцце, а фанетычны склад. Прыклад: сучаснае індыйскае пісьмо, японскае, карэйскае.
Фанаграфічнае, або літарна-гукавое – кажная літара абазначае гук. У фанаграфічным пісьме адрозніваюцца тры асноўныя бакі: графіка, арфаграфія і алфавіт.
Беларускае пісьмо фанаграфічнае, або літарна гукавое. Яно ўключае сістэму графічных сродкаў, беларускі алфавіт і агульнапрынятую сістэму правіл напісання слоў і іх форм.
Алфавіт – сукупнасць літар, размешчаных у агульнапрынятым парадку. Сучасны беларускі алфавіт складаецца з 32 літар. Кожная літара выступае ў чатырох сваіх варыянтах: вялікая, малая, друкаваная, рукапісная. Назва кожнай літары – гэта склад зычнага гука, абазначаннага літарай, і галоснага э або а :
А а а
Б б бэ
В в вэ
Г г гэ
Д д дэ
Е е е
Ё ё ё
Ж ж жэ
З з зэ
І і і
Й й і нескладовае
К к ка
Л л эл
М м эм
Н н эн
О о о
П п пэ
Р р эр
С с эс
Т т тэ
У у у
Ў ў у нескладовае
Ф ф эф
Х х ха
Ц ц цэ
Ч ч чэ
Ш ш ша
Ы ы ы
Ь ь мяккі знак
Э э э
Ю ю ю
Я я я
Адметнай рысай беларускага алфавіта, у параўнанні з рускім алфавітам, з’яўляецца наяўнасць літары ў і літары і . У ім няма рітар щ і ъ
9. Асаблівасці вымаулення зычных і галосных
Улучае 6 галосных і 39 зычных гукаў. Часам да іх далічваюцца 9 падоўжаных адмен зычных гукаў, якія могуць выконваць фаналагічную функцыю. Некаторыя аўтары залічваюць у асноўны гукавы склад толькі 32 зычныя гукі, а 7 зычных азначаюць як рэдкія.
Галосныя: [а], [о], [у], [ы], [е][1], [і].
Зычныя: [б], [б’], [в], [в’], [г][2], [г’][2], [г´][3], [г´’][3], [з], [з’], [д], [дз], [дз’], [ж], [дж], [й], [к], [к’], [л], [л’], [м], [м’], [н], [н’], [п], [п’], [р], [с], [с’], [т], [ў], [ф], [ф’], [х], [х’], [ц], [ц’], [ч], [ш].
Падоўжаныя адмены зычных: [ж̅] [з̅’̅] [д̅з̅’̅] [л̅’̅] [н̅’̅] [с̅’̅] [ц̅’̅] [ч̅] [ш̅]
У цэлым, галосныя гукі беларускай мовы падобныя да аналагічных гукаў іншых усходнеславянскіх моваў. Але, напрыклад, адсутнічаюць аналагі рускіх [ъ] і [ь]. У складзе зычных гукаў:
існуюць спецыфічныя [дз’], [дж], [ў], [ц’]; няма мяккіх падоўжаных [ж̅’̅] і [ш̅’̅]; заўсёды цвёрдыя [ч] і [р]; гукі [г] заўсёды фрыкатыўныя, выбухныя гукі [г] практычна не існуюць, апроч некалькіх гістарычна іншаземных словаў; шырока ўжываюцца падоўжаныя зычныя на месцы гістарычнага спалучэння "мяккая зычная+j".
|
|
|