Главная страница
Навигация по странице:

  • 11. Лексiка беларускай мовы паводле паходжання. Прыметы запазычаных слоӯ.

  • 12. Лексiка беларускай мовы паводле сферы ӯжывання

  • 13. Лексікаграфія

  • энцыклапедычныя і лінгвістычныя.

  • 14. Прынцыпы беларускага правапісу

  • 15.

  • 19. Ужыванне вялікай літары

  • Бел.яз. Зачёт Шпоры и ответы.... Генезіс бел мовы, яе развіццё


    Скачать 168 Kb.
    НазваниеГенезіс бел мовы, яе развіццё
    АнкорБел.яз. Зачёт Шпоры и ответы....doc
    Дата01.05.2018
    Размер168 Kb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаБел.яз. Зачёт Шпоры и ответы....doc
    ТипДокументы
    #18746
    страница2 из 4
    1   2   3   4

    10. Асаблівасці вымаулення гукавых спалучэнняу

    "Аканне" і "яканне"

    Вымаўленне [о], [а], [э] як [а] (графічна — "а", "я") у ненаціскных складах.
    "Дзеканне" і "цеканне"

    Пераход гукаў [д] і [т] у, адпаведна, гукі [дз’] і [ц’] пры памякчэнні.
    Прыстаўныя і ўстаўныя гукі

    Наяўнасць прыстаўных і ўстаўных галосных перад збегам зычных і зычных перад націскнымі галоснымі. Таксама, наяўнасць устаўнога гуку [й] у некаторых[8] іншамоўных словах.
    Пераход галосных у зычныя

    Пераход гуку [у] ў гук [ў] пасля галосных[9].
    Чаргаванне складоў

    З'яўленне, у выніку фанетычных працэсаў, чаргавання складоў "ро", "ло", "ле" са складамі, адпаведна, "ры" "лы" "лі".
    11. Лексiка беларускай мовы паводле паходжання. Прыметы запазычаных слоӯ.


    Лексiка бел мовы паводле
    паходжання дзелiцца на:


    Спрадвечна беларускiя словы – словы, якiя засталiся ӯ спадчыну з больш
    старажытнай мовы – крынiцы або ӯзнiклi ӯ бел мове на базе уласных i запазычаных
    лексiчных сродкаӯ: сасна, трава, галава


    - агульнаславянскiя – перайшлi ӯ спадчыну да
    ӯсходнiх, заходнiх i паӯднёвых славянскiх плямён ад старажытных славян 6-7ст:
    бор, лес, дуб, лiпа.


    - усходнеславянскiя словы ӯзнiклi ӯ 6-14 ст. i
    з´яӯляюцца агульнымi для беларусаӯ, рускiх i ӯкраiнцаӯ: галка, пляменнiк,
    кошка, снягiр.


    - уласна беларускiя словы пачалi ӯзнiкаць з 13 –
    14 ст у перыяд самастойнага iснавання бел мовы: адвячорак, адкуль, амаль,
    жыхар, спадчына.


    Запазычаныя словы – словы, якiя трапiлi ӯ бел мову з iншых моӯ у вынiку
    эканамiчных, навуковых, культурных сувязей: бульба, цыбуля, школа, лiфт


    - славянскiя запазычаннi – з польскай i праз
    польскую з нямецкай, з рускай, з украiнскай i праз украiнскую з цюрскай.


    - неславянскiя запазычаннi – з лiтоӯскай, з
    грэчаскай, нямецкай, англiйскай, галандскай, iтальянскай, фiнскай, японскай.


    Асноӯныя прыметы запазычання:


    1. наяӯнасць у слове ф: фарба, шафа.


    2. пачатковае э, о i непрыставачнае а: эра, ода.


    3. спалучэннi ге, не, хе у коранi: агент, схема.


    4. спалучэннi бю, вю, кю, мю, ню, фю ӯ коранi: бюро,
    рэвю, кювет.


    5. спалучэннi двух галосных у коранi: аул, iдэал.


    6. цвёрдасць зычных д i т у спалучэннях дэ, ды, тэ,
    ты: дэтэктыӯ, дэвiдэнт, дыван.


    7. прыстаӯкi – а, акты -, архi -, контр -, рэ -, дэ-,
    дыс -, амфi -: амаральны, рэфармацыя, контрмера.


    суфiксы –iзм (-ызм), -iст (-ыст), -iр (-ыр) i iнш:
    арганiзм.


    12. Лексiка беларускай мовы паводле сферы ӯжывання



    У адносінах выкарыстання словы беларускай мовы не
    з’яўляюцца аднолькавымі: адны з іх ужываюцца ўсімі носьбітамі мовы незалежна ад
    іх пражывання, прафесіі, узросту, роду заняткаў, адукацыйнага і культурнага
    ўзроўню; другія – актыўна ўжываюцца толькі на пэўнай тэрыторыі, прадстаўнікамі
    асобных прафесійных ці сацыяльных груп насельніцтва, г.зн. з’яўляюцца тэрытарыяльна,
    прафесійна ці сацыяльна абмежаванымі. З гэтага вынікае, што лексіка сучаснай
    беларускай мовы ў залежнасці ад сферы выкарыстання падзяляецца на дзве вялікія
    групы: агульнаўжывальную і абмежаванага ўжывання.


    Агульнаўжывальная (агульнанародная) лексіка з’яўляецца асновай
    слоўнікавага складу беларускай мовы. Сюды адносяцца такія словы, якія вядомы
    ўсім носьбітам і шырока выкарыстоўваюцца імі без усякіх абмежаванняў. Гэта
    словы розных часцін мовы і розных стылістычных разрадаў (дзень, каліна, заўтра, хадзіць, гаварыць, весела, мы, свой, два і многія іншыя).


    Лексіка абмежаванага ўжывання падзяляецца на дыялектную, жаргонную і
    спецыяльную.


    Дыялектную лексіку складаюць словы, ужыванне якіх абмежавана пэўнай
    тэрыторыяй, гэта словы мясцовых гаворак (дыялектызмы). На тэрыторыі Беларусі
    выдзяляюць наступныя дыя-


    лекты: паўночна-ўсходні, паўднёва-заходні
    (асноўныя), сярэднебеларускі (цэнтральныя гаворкі) і заходнепалескі
    (брэсцка-пінскі).


    Дыялектызмы, вядомы толькі тым, хто жыве на той
    тэрыторыі, дзе гэтыя словы бытуюць. Напр., савяк (замест літ.
    падбярозавік), вятроўкі (замест літ. басаножкі), казлы (люцікі), пасоля (фасоля), ля, паля (паглядзі, глянь), гуліца (вуліца), тамака (там), настольніца (настольнік), барыла (бочка) і інш.


    Сярод дыялектызмаў вылучаюць параўнальна невялікую
    групу абласных слоў, г.зн. такіх, якія ўжываюцца на больш-менш значнай
    тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваюцца ў мастацкіх тэкстах


    многіх аўтараў, але яшчэ не сталі літаратурнымі ў
    поўным сэнсе гэтага слова.


    Жаргонная лексіка (фр. jargon – умоўная гаворка) – гэта гутарковая
    мова пэўнай групы людзей, аб’яднаных агульнасцю інтарэсаў, звычак, заняткаў,
    сацыяльнага становішча і г.д. Жаргонная


    лексіка (адвольна выбраныя моўныя элементы)
    фарміруецца на базе слоў літаратурнай мовы шляхам іх пераасэнсавання,
    метафарызацыі. Так, у мове моладзі, вучняў, студэнтаў можна пачуць такія
    жаргонныя словы, як продкі, шнуркі (бацькі), ажур (парадак), гнаць (гаварыць няпраўду), базар (размова), бомбы, шпоры (шпаргалкі);
    прыклады армейскіх жаргонаў: салага (увогуле малады салдат), дух, чарпак (ці чайнік), слон, дзед (радавы салдат у залежнасці ад
    часу знаходжання на тэрміновай службе), старлей (старшы лейтэнант), кусок (прапаршчык), У часы ВАВ склаўся франтавы жаргон: самавары (мінамёты),
    сабантуй (артабстрэл) і інш.


    Спецыяльнай лексікай карыстаюцца прадстаўнікі пэўнай галіны навукі,
    прафесіі ці роду заняткаў. Асноўнымі разрадамі спецыяльнай лексікі з’яўляюцца
    тэрміны, наменклатурныя назвы і прафесіяналізмы.


    13. Лексікаграфія
     


    Лексікаграфія— раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца тэорыя і практыка складання слоўнікаў. Задачамі лексікаграфіі з'яўляюцца вызначэнне тыпаў слоўнікаў і будовы слоўнікавых артыкулаў, распрацоўка памет і прыёмаў тлумачэння значэння слова, размежаванне ў слоўніках амонімаў. 


    Слоўнікі беларускай мовы.У слоўніках беларускай мовы сістэматызуецца і апісваецца беларуская лексіка. Вылучаюцца дзве групы беларускіх слоўнікаў — энцыклапедычныя і лінгвістычныя. 
    Энцыклапедычныя слоўнікі падаюць кароткія звесткі па ўсіх ці асобных галінах навукі і тэхнікі, літаратуры, мастацтва і інш. Яны тлумачаць не словы, а самі паняцці, прадметы, з'явы, падзеі, расказваюць аб гістарычных асобах, выдатных дзеячах навукі, культуры. Загаловак слоўнікавага артыкула ў такіх даведніках — гэта назоўнік ці словазлучэнне з назоўнікам. Энцыклапедычныя слоўнікі бываюць агульныя (універсальныя) і галіновыя. Да універсальных належыць «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», у якой расказваецца пра чалавецтва і сусвет, пра мінулае і сучаснае Беларусі, апісваюцца яе гарады і вёскі, рэкі і азёры, раслінны і жывёльны свет. 

    14. Прынцыпы беларускага правапісу


    Арфаграфія (грэч orthographia, ад orthos - правільны і grapho - пішу) - раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца правілы напісання слоў; сістэма агульнапрынятых правіл перадачы вуснай мовы на пісьме.
    Фанетычны прынцып заключаецца ў тым, што напісанне слоў і іх частак адпавядае нарматыўнаму літаратурнаму вымаўленню. Сутнасць фанетычнага прынцыпу – у формуле “пішы, як чуеш”, але пры гэтым важна памятаць, што “гучаць” і “чуцца” правільна арфаэпічна правільнае вуснае маўленне. 
    Марфалагічны прынцып правапісу заключаецца ў аднастайнай перадачы на пісьме марфалагічных частак слова (марфем) незалежна ад іх вымаўлення: гарады – гарадкі – гарадскі, воз – перавозка – возчык. Паводле гэтага прынцыпу на пісьме гукі ў слабых пазіцыях перадаюцца тымі ж літарамі, што і ў моцных.
    15.
    16.
    17.

     

    18. Напісанне разам, асобна і праз злучок

    1. Пішуцца разам:

    складанаскарочаныя словы і вытворныя ад іх: прадмаг, газпрам, журфак, прадмагаўскі, газпрамавец і інш.;

    складаныя словы і вытворныя ад іх з пачатковымі іншамоўнымі часткамі авія-, агра-, астра-, аўдыя-, аўта-, аэра-, бія-, варыя-, вела-, відэа-, гама-, геа-, грам-, заа-, кіна-, макра-, медыя-, мота-, неа-, палеа-, радыё-, сацыя-, спарт-, стэрэа-, танц-, тэле-, фота-, электра- і інш.: авіябілет, аграхімія, аўтаматакрос, аўдыявізуальны, аэрафотаздымка, біяабарона, варыяфільм, веласпорт, відэафільм, геапалітычны, гамагенны, грамзапіс, заапарк, кінастужка, макрадэфармацыя, медыятэкст, мотабол, неалітычны, палеаантраполаг, радыёхваля, спартбаза, стэрэакіно, танцклас, тэлебачанне і інш.;

    словы з пачатковай часткай поў- (паў-): поўнач, поўдзень, паўгоддзе, паўлітра, паўсвету, паўлыжкі, паўста, паўсотня, паўчвэрткі, паўчвэртка, паўчвэрці, паўлімона, паўяблыка, паўтары, паўтара, паўсукно, паўпаліто, паўаршына і інш. Калі скарочаная ці падобная да прыстаўкі частка слова далучаецца да ўласнай назвы, яна пішацца праз злучок: паў-Слуцка, паў-Ратамкі;

    словы з прыстаўкамі і падобнымі да прыставак пачатковымі часткамі: а-, анты-, арта-, архі-, гіпер-, дыс-, дэз-, звыш-, інтэр-, інфра-, квазі-, контр-, мета-, між-, мілі-, пан-, паст-, псеўда-, сін-, супер-,
    транс-, ультра-, экс-, экстра- і інш.: алагізм, антыгуманны, архіважны, гіперправоднасць, дыстрафія, дэзактывацыя, звышгукавы, інтэрнацыянальны, інтраспектыўны, інфрачырвоны, квазізоркавы, контрагент (выключэнне: контр-адмірал), метатэза, міжраённы, міліметр, панславізм, пангерманскі, пастфактум, пастпазіцыя, псеўданародны, сінгармонія, супермаркет, трансатлантычны, ультрамодны, экстэрытарыяльны, экстраардынарны і інш.;

    складаныя словы, першай часткай якіх з’яўляюцца лічэбнікі: васьмітысячнік, двухбаковы, двухзначнасць, двухколка, двухмоўе, двухрогі, двухногі, двуххвостка, двухрадкоўе, трыццацідвухгадовы, двухтысячагоддзе, сямісотпяцідзесяцігоддзе, чатырохразовы, аднагодкі, адзінакроўны, дванаццаціпавярховы, дзесяціпрацэнтны, а таксама двукоссе, двукроп’е.

    2. Пішуцца праз злучок утварэнні, якія з’яўляюцца:

    паўторам слова для ўзмацнення яго значэння: сіні-сіні, ледзь-ледзь, горача-горача, хто-хто, ён-ён, хадзілі-хадзілі, а таксама ціп-ціп-ціп, го-го, трэсь-трэсь;

    паўторам слова ў іншай лексіка-граматычнай форме: мама-мамуся, братка-брацейка, сама-саменька, як-ніяк, хто-ніхто, што-нішто, дзе-нідзе, калі-нікалі, каму-нікаму, сам-насам, крыж-накрыж, раз-пораз;

    спалучэннем блізкіх або супрацьлеглых па значэнні слоў: шум-гам, паіць-карміць, бацька-маці, хлеб-соль, рукі-ногі, шыта-крыта, больш-менш, сям-там, сяк-так, сёй-той, сюды-туды, сёння-заўтра, год-два, тры-чатыры, жыў-быў, бокам-скокам, а таксама пусці-павалюся, узвей-вецер, гуляй-вецер.

    3. Пішуцца праз злучок складаныя словы, першай (або апошняй) часткай якіх з’яўляецца:

    літара або літарная абрэвіятура любога алфавіта: К-мезон (ка-мезон), a-часціца (альфа-часціца), ЗВЧ-разрад, ДНК-залежны, Q-код (кю-код), π-падобны (пі-падобны);

    лічба любога злічэння: 50-годдзе, 12-павярховы, 60-гадовы,
    3-працэнтны, алімпіяда-97, мода-2008.

    4. Пішуцца праз злучок літарныя скарачэнні складаных слоў: с.-г. –– сельскагаспадарчы, с.-д. –– сацыял-дэмакратычны, ст.-сл. –– стараславянскі, і.-е. –– індаеўрапейскі.

    Злучок («вісячы дэфіс») ставіцца пасля першай часткі складанага слова (лічбы), калі другая частка апускаецца ў сувязі з наяўнасцю такой часткі ў наступным аднародным з ім складаным слове: газа- і водалічыльнік, сацыяльна- і культурназначны, фосфар- і серазмяшчальны, тэле- і радыёвяшчанне, адна-, двух- і трохвалентны,
    5-, 10- і 12-павярховы.

    19. Ужыванне вялікай літары

    З вялікай літары пішуцца імёны, прозвішчы, псеўданімы, мянушкі, геаграфічныя і астранамічныя назвы, назвы кніг, газет, часопісаў, прадпрыемстваў і інш.З вялікай літары пішуцца прыметнікі, утвораныя з дапамогай суфіксаў -ев- (-ёв-, -ёў-), -ов- (-ав-, -аў-), -ін- (-ын-) ад уласных імён людзей і клічак жывёл: Віктаравы рэчы.З вялікай літары пішуцца прыметнікі, утвораныя з дапамогай суфіксаў -аўск-, -еўск-, -інск-, калі яны ўваходзяць у склад назваў, роўных па сэнсу назвам са словамі “імя”, “памяці”: Купалаўская прэмія (прэмія імя Купалы).З вялікай літары пішацца кожнае слова ў назвах вышэйшых дзяржаўных устаноў: Кабінет Міністраў; у назвах вышэйшых пасад: Старшыня Вярхоўнага Суда; у назвах некаторых сусветных арганізацый: Арганізацыя Аб’яднаных Нацый.З вялікай літары пішацца першае слова ў назвах свят і знамянальных дат: Новы год; у назвах навуковых і навучальных устаноў: Міністэрства аховы здароўя.
     20. Лексіка-граматычная характарыстыка назоўніка.

    Назоўнік характарызуецца як часціна мовы са значэннем прадметнасці, выражанай марфалагічнымі катэгорыямі роду, ліку, склонуКатэгарыяльнае значэнне прадметнасці не можа служыць адэкватным адпаведнікам канкрэтнай прадметнасці, што служыць асновай для выдзялення толькі аднаго класа назоўнікаў Па сутнасці, значэнне прадметнасці ўяўляецца лексічнай катэгорыяй, якая афармляецца пэўнымі граматычнымі паказчыкамі, таму назоўнікі правамерна называюць лексіка-граматычным разрадам слоўАгульныя і ўласныя назоўнікі падзяляюцца на аснове таго, што першыя абагульняюць назвы аднародных прадметаў у адзін клас, абазначаюць не асобныя прадметы , а мноства прадметаў або тоесных цалкам,Назоўнік характарызуецца як часціна мовы са значэннем прадметнасці, выражанай марфалагічнымі катэгорыямі роду, ліку, склонуКатэгарыяльнае значэнне прадметнасці не можа служыць адэкватным адпаведнікам канкрэтнай прадметнасці, што служыць асновай для выдзялення толькі аднаго класа назоўнікаў Па сутнасці, значэнне прадметнасці ўяўляецца лексічнай катэгорыяй, якая афармляецца пэўнымі граматычнымі паказчыкамі, таму назоўнікі правамерна называюць лексіка-граматычным разрадам слоўАгульныя і ўласныя назоўнікі падзяляюцца на аснове таго, што першыя абагульняюць назвы аднародных прадметаў у адзін клас, абазначаюць не асобныя прадметы , а мноства прадметаў або тоесных цалкамдругія ж абазначаюць асобныя прадметы і рэаліі з шэрагу аднатыпных, індывідуалізуюць іхтапанімічныя і астранамічныя назвынайменні прадпрыемстваў, арганізацый выдавецтваў, назвы гатункаў, вырабаў і іншУ адрозненне ад агульных назоўнікаў уласныя ўжываюцца, як правіла, у адной форме ліку, часцей у адзіночным, не супрацьпастаўляюцца па ім. У множным ліку могуць ужывацца ўласныя імёны, якія адносяцца, напрыклад, да розных людзей Ва ўзаемасувязях агульных і уласных імёнаў існуе адваротная залежнасць: агульныя імёны часцей выкарыстоўваюцца ў значэнні ўласных але і больш ёмістыя рэаліі, калі нашымі органамі пачуццяў фіксуецца толькі іх частка у той час як уласныя імёны ўжываюцца ў значэнні агульных значна радзейпэўным чынам матывуюць іх.

    Назоўнік — часьціна мовы, абазначае ймя альбо назву прадмета, адказвае на пытаньні: хто? што?
    Адушаўлёныя назоўнікі — абазначаюць жывыя істоты: людзей і жывёл. Адказваюць на пытаньне хто?: вандроўца, музыка, мядзьведзь.
    Неадушаўлёныя назоўнікі — абазначаюць расьліны і нежывыя аб’екты: рэчы, зьявы. Адказваюць на пытаньне што?: партфэль, гумка, навальніца.
    род лік
    адзіночны множны
    мужчынскi род (ён)
    жаночы род (яна)
    нiякi род (яно) пакой (гэты, мой, той)
    кватэра (гэта, мая, тая)
    мястэчка (гэта, маё, тое) пакоi (гэтыя, мае, тыя)
    кватэры (гэтыя, мае, тыя)
    мястэчкі (гэтыя, мае, тыя)

    Агульны род — маюць назоўнікі, якія могуць належаць асобам рознага полу. Прыкладам: знаўца, вандроўца, матавіла, маруда, гарэза, Жэня ды іншыя.
    21.
    22.
    23. Скланенне назоўнікаў у множным ліку, роднага склона.

    У родным склоне з канчаткамі: -ош, -еў, -аў, -яў ужываюцца:

    1)большасць назоўнікаў муж. і ніякага роду 2 скланення (лугоў,краеў).

    2)наз. ж.р. з чыстай асн.(рэчаў, далаў)

    3)большасць множналіковых наз.(фінансаў, джунгляў)

    Нулявы канчатак маюц:

    1)большасць наз. ж.р. 1 склона з асновай на адзін зычны(бяроз, вуліц)

    2)наз. ж.р. на ч,к,х (ног, рук, кніг)

    3)наз ж.р. на б, л, в, м (асоб, моў)

    4)множналіковых наз. з суффіксам -ін, -іц і са збегальн. Зычных у аснове, калі паміж імі паяўляецца збеглы галосны (сутак)

    Варыянтныя канчаткі: -оў, -еў, -аў, -яў, або нулявы:

    1) наз. м.р., назвы адз. Вымяр., некаторых парных прадметаў і некаторых нацыянальнасцей (раз(разоў), цыгагн (цыганаў))

    2)назоўнікі ніякага і ж. Рода са збегам зычных у аснове (гнезд (гнездаў))

    Канчаткі -ей, -эй, -ай, маюць:

    1)большасць наз. Ж.р. з чыстай асновай 3 склона (гусей, начэй)

    2)некаторыя множналіковыя назоўнікі (дзвярэй, грошай)
    1   2   3   4


    написать администратору сайта