Главная страница

Творческая работа - Психология. Творчая праца н. Беларускi нацыянальны тэхнiчны нiверсiтэт Факультэт мiжнароднага супрацонiцтва Кафедра Беларускай i рускай мо я люблю


Скачать 16.79 Kb.
НазваниеБеларускi нацыянальны тэхнiчны нiверсiтэт Факультэт мiжнароднага супрацонiцтва Кафедра Беларускай i рускай мо я люблю
АнкорТворческая работа - Психология
Дата24.12.2022
Размер16.79 Kb.
Формат файлаdocx
Имя файлаТворчая праца н.docx
ТипДокументы
#861323

Беларускi нацыянальны тэхнiчны ўнiверсiтэт

Факультэт мiжнароднага супрацоўнiцтва

Кафедра « Беларускай i рускай моў»

Я люблю...

Творчая работа

Выканаў:

Студэнт групы 11304121 Акулiч А.В.

Праверыла: Савiцкая I.У.

Минск 2022

Добра піць чай, добра есці то, што табе спадабаецца, добра займаца тым, да чаго ляжыць твая душа, але ж трэба адзначыць, што ўсяго таго, што нам спадабаецца, дужа шмат, а таго, што мы сапраўды любім, вельмі мала. Для таго каб зразумець апошняе, трэба зазiрнуць у сябе, у сваё сэрца. Я зазiрнуў...

Лета, я вяртаюся дадому з вучобы. Пакуль едзе машына, я ўважліва гляжу ў акенца. Гляжу, і бачу, як лясныя дрэвы быццам бягуць у мяне перад вачыма. Спрабую ўхапіть кожнае, па свойму прыгожае дрэва позіркам. Сапраўды, яны вельмі цудоўныя! Калi я прыехаў, то мяне сустрэла ўся мая сям’я: тры браты i дзве сястрычкі, бацька i маці. Спачатку, я падышоў да маёй матулі, якая настолькі была рада мяне бачыць, што ў яе вачах я пабачыў адбітак сябе, а потым і слёзы, якiя бягуць па шчаках. Я вельмі моцна яе абняў, і яна пачала цалаваць мае шчокі, затым я выцер яе слёзы і сказаў: «Я так сама сумаваў, мама».Але ж сумаваў я не толькі па матулі.

І таму, на наступны дзень, зранку, пакуль усе спалі, я выйшаў на двор, удыхнуў гэтае летняе, роднае, свежае паветра. Пастаяў яшчэ некалькі хвілін і палез на гару за сваiм кошыкам. У меня іх было тры, кожны адрознiваўся адзін ад аднога. Кожны быў лепей іншага чым небудзь, але ж усё-такі я змог зрабіць свой выбар, я абраў трэці кошык, бо гэта быў адзін з любiмых кошыкаў майго дзеда. Прывязаў яго на веласіпед і паехаў у лес па чарніцы.

Калі я прыехаў на месца, якое знайшоў у мінулым годзе, я адразу пабачыў пышныя, прыгожыя, поўныя ад чарніц кусты. Дастаў з кошыка вядзерца, прывязаў яго на пояс, удыхнуў на ўсе лёгкія лясное паветра, і пайшоў збіраць.

Прайшло некалькі гадзін, у мяне было ужо пяць вядзерцаў. Вось і надышоў час для адпачынку! Узяў я ўсе свае торбы і пайшоў да веліку. Як прыйшоў, то адразу сеў адпачыць — вельмi стаміўся. Дастаў з кішэні хлеб, агурок, шакалудную цукерку i сала, якое мне мацi пасмажыла раніцай i дала з сабой. I як толькі я ўсё гэта дастаў, да мяне адразу падбег мой сабака, які пабег за мной у лес, i пачаў лашчыцца: хоча каб я падзяліўся з iм. А ў гэты момант я пачуў спевы птушак — яны спявалі дзесьці недалёка ад мяне. Азiрнуўся— якое ж усё зялёнае, прогожае, адразу пах яліны ўбіваецца ў нос. Недалёка бярозка, дзе сядзелі гэтыя самыя птушкі, а пад ёй баравік ды лісічка-прыгажуня.

Вось яно, тое, чаго мне даўно нехапала, тое, па чым я сумаваў, тое, што я вельмі любіў. I ў гэты момант ты нібы статуя, якой не хочацца рабіць непатрэбных рухаў. А яшчэ гэта духмянае сала, якое я трымаю ў сваёй руцэ, якое ж яно смачнае, такі ж смачны хлеб мне паклала мая маці. А вось, гэты некім зачараваны лясны гул, як масаж для вушэй. А вунь дупло вавёркі, можа яна толькі пачынае рабіць запасы на зіму. Сапраўды, такія моманты — моманты сапраўднага шчасця. I пад усю гэту прыгажосць, я, з сваім сабакам, заснуў.

Паспаўшы дзве гадзіны, я прачнуўся і не адразу зразумеў, чаму гэта я спаў. Але адказ на гэта пытанне я знайшоў – усё вакол мяне было настолькі цудоўна, што я ўспомніў той момант, калі дзед узяў мяне з сабой у лес па чарніцы і мы там таксама заснулі. З таго часу, кожны раз, калі я ехаў у лес па чарнiцы, набраўшы некалькi вядзёрак і паснедаўшы, я з маім сабакам засыналі пад лясны гул.

Нарэшце я сабраўся з думкамі i пабег збіраць далей. Набраўшы яшчэ шэсць вядзёрак — зразумеў, што трэба ўжо ехаць дадому, таму што сонца пакрысе сядала. Узяў я свой поўны-поўны, аж з горачкай, кошык і пачаў прывязваць да раменьчыку. Калі я прыехаў у сяло, адразу прадаў усе ягады, атрымаў грошы і паехаў у краму. Набыў малодшым самыя лепшыя цукеркі і нешта паесці дадому. Матуля была вельмі рада, а малодшы брацік ды сястрычка крычалі на ўсю хату. Трохі чарніц прывёз і дадому на варэнікi. Матуля вельмі добра ўмее рабіць іх, мабыць бабуля навучыла, бо яна таксама вельмі смачна гатавала.

У той дзень, калі я ехаў з лесу дамоў, атрымліваючы асалоду ад лясной прыгажосці, я зразумеў, што буду ўсё лета ездзіць у лес. Уся гэта невядомая лясная прыгажосць дае мне шчасце, якое я шукаў, сілы, якіх у мяне не было раней, любоў, якая так грэе маё сэрца, як і любоў да маёй сям’і i Радзiмы.


написать администратору сайта