Реферат Максим Богданович. Гузоўскі і Штанг0. Конкурс работ даследніцкага характару (канферэнцыя) навучэнца беларуская літаратура асаблівасці пераклада М. Багдановіча
Скачать 33.68 Kb.
|
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 34 г. Бабруйска” Конкурс работ даследніцкага характару (канферэнцыя) навучэнцаў БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА Асаблівасці перакладаў М.Багдановіча з рускай і нямецкай мовы Аўтары: Штанг Паліна Гузоўскі Багдан Вучні Х “А” класа Кіраўнік: Крылова Л.У. Бабруйск, 2023 ЗМЕСТ УВОДЗІНЫ……………….. Глава 1 Гісторыяграфія вывучэння перакладаў М.Багдановіча……….. Глава 2 Пераклады твораў А.С.Пушкіна……………………. Глава 3 Пераклады з нямецкай мовы………………………….. ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………… ДАДАТАК УВЯДЗЕННЕ Чалавек заўсёды цікавіўся шматграннасцю літаратуры і разнастайнасцю тэм. Класічныя творы Гамэра і У.Шэкспіра, І. Гётэ і Ф.Шылера, Ч. Дзікенса і Дж.Байрана так і засталіся б вядомымі толькі чытачам, якія валодаюць нямецкай ці англійскай мовай. Але не гэта робіць іх творы папулярнымі і вядомымі. Даступнасць – вось што прываблівае чытача. Таму вельмі важным становіцца з’ява перакладаў літаратурных твораў з адной мовы на другую. І вядома, сустракаючы твор, напісаны на замежнай мове, хочацца разумець сэнс, які ўкладваў аўтар гэтага твора. З дапамогай перакладу людзі, жывучы ў адной краіне, могуць пазнаёміцца з літаратурай, гісторыяй і жыццём людзей з замежных краін. І гэта не тычыцца калькавага перакладу. Заўсёды прываблівае твор, які захаваў мастацкія адметнасці арыгінала, таму і так патрабавальны чытач да гэтага віду дзейнасці пісьменнікаў. Тут вельмі важную ролю адыгрывае перакладчык, чалавек які можа дапамагчы нам прачытаць і зразумець тэкст на зразумелай нам мове. Ен спрабуе данесці нам тэкст, захаваўшы яго сэнс, які ўкладваў у твор сам аўтар. Тут важным становіцца сама асоба перакладчыка: наколькі ён адукаваная асоба, чалавек з рознабаковымі ведамі і шматграннасцю таленту. Наколькі можа зразумець унутраны стан аўтара і перадаць настрой верша чытачу з другім менталітэтам. Максім Багдановіч - першы сярод беларускіх пісьменнікаў, хто так востра і глыбока актуалізаваў мэтазгоднасць і патрэбу далучэння беларускай літаратуры да сусветнай. Менавіта таму мы вырашылі прааналізаваць яго пераклады з арыгінальнымі тэкстамі, каб зразумець, наколькі моцна яму ўдалося перадаць сэнс і сістэму вобразаў у перакладах. Тэма: асаблівасці перакладаў М.Багдановіча з рускай і нямецкай мовы. Мэта работы: выяўленне асаблівасцей перакладаў М.Багдановіча з нямецкай і рускай мовы. Задачы: Пазнаёміцца з гісторыяграфіяй вывучэння перакладаў М.Багдановіча. Знайсці арыгіналы і пераклады Максіма Багдановіча з рускай і нямецкай мовы. Зрабіць супастаўляльны аналіз ( 5 вершаў ) арыгіналаў і перакладаў. Выявіць тэатэтычныя аспекты перакладу: адэкватнасць і эквівалентнасць як асноўныя крытэрыі ацэнкі перакладу, метады і прынцыпы паэтычнага перакладу. Аб’ект даследавання: арыгінальныя тэксты і пераклады Максіма Багдановіча. Прадмет даследавання: рэдактарскі аспект перакладаў. Гіпотэза: пры перакладзе Максімам Багдановічам тэкстаў з рускай і нямецкай мовы не страчваецца і не змяняецца сэнс і змест арыгіналу . Метад даследавання: аналіз, параўнанне, праца з перакладчыкам, супастаўленне вершаў. Глава 1 Гісторыяграфія вывучэння перакладаў М.Багдановіча Па шырыні і разнастайнасці творчага дыяпазону дзейнасць Максіма Багдановіча ў галіне беларускага мастацкага перакладу з’яўялецца беспрэцэдэнтнай. Паэт пераклаў на беларускую мову вершы Поля Вэрлена, Эміля Вэрхарна, Гайнрыха Гайнэ, Аляксандра Пушкіна, Авідыюса, Гарацыюса і іншых замежных паэтаў, на расійскую — творы Янкі Купалы, Тараса Шаўчэнкі, Івана Франко. Максім Багдановіч быў першым сярод беларускіх пісьменнікаў, хто так востра і глыбока актуалізаваў мэтазгоднасць і патрэбу далучэння беларускай літаратуры да сусветнай, галоўным чынам еўрапейскае літаратуры. На фармаваньне мэтаду перакладчыцкай практыкі Максіма Багдановіча зрабілі ўплыў набыткі ў галіне мастацкага перакладу, пакінутыя А. Пушкіным, М. Міхайлавым, М. Горкім, І. Франко, В. Самійленкам, а таксама Ф. Багушэвічам, В. Дуніным-Марцінкевічам. У сваім крытычным артыкуле "Забыты шлях" Максім Багдановіч пераканаўча даказваў актуальнасць беларускага мастацкага перакладу для новай беларускай літаратуры : "Намагаючыся зрабіць нашу паэзію не только мовай, але і духам, і складам твораў шчыра беларускай, мы зрабілі б цяжкую памылку, калі б кінулі тую вывучку, што нам давала светавая (найчасцей еўрапейская) паэзія. Гэта апошняя праца павінна ісці поўным ходам. Было б горш, чым нядбальствам, нічога не ўзяць з таго, што соткі народаў праз тысячы год сабіралі ў скарбніцу светавой культуры. Але занасіць толькі чужое, не развіваючы свайго, - гэта яшчэ горш: гэта знача глуміць народную душу. Да таго ж адны жабракі могуць праз усё жыццё толькі браць. Трэба ж і нам, беручы чужое, калі-нікалі даць нешта сваё. А свайго, як мы бачым, мы давалі меней, чым маглі". Напісаныя ў 1915 г., гэтыя словы ў тагачасных умовах мелі значэнне праграмнага, магістральнага накірунку і пераканаўча сведчылі, што Максім Багдановіч добра ўсведамляў ролю перакладной літаратуры як арганічнай часткі, як непасрэднай удзельніцы нацыянальнага літаратурнага працэсу, выразна бачыў сістэму адносін перакладной і арыгінальнай літаратуры, і ўжо тады, калі беларускае мастацкае слова толькі-толькі набіралася моцы, а творчы багаж нашых пісьменнікаў быў яшчэ дастаткова сціплы, - Максім Багдановіч не сумняваўся стварыць і даць нешта сваё, адметнае, уласна нацыянальнае, а не запазычваць толькі ў болын развітых літаратур і не ставіць сябе ў сляпую эпігонскую залежнасць ад іх. Маючы добрыя лінгвістычныя здольнасці, паэт вывучыў і дастаткова глыбока засвоіў лацінскую, нямецкую, французскую мовы, валодаў мовамі славянскіх народаў, а таму мог абыйсціся без падрадкоўніка і працаваць непасрэдна з тэкстам арыгінала. Гэта спрыяла дасягненню дакладнасці перакладу, а таксама адапаведнай перадачы фармальных асаблівасцей, стылю, рытмікі і інтанацыі іншамоўнага першатвора. Але Максім Багдановіч не прымаў і ніколі не выкарыстоўваў у прак-тычнай дзейнасці падрадкоўны, літаральны пераклад, які так катэгарычна адмаўляўся Аляксандрам Пушкіным: "Падрадкоўны пераклад ніколі не можа быць дакладным. Кожная мова мае свае словазлучэнні, свае ўмоўныя рытарычныя фігуры, свае засвоеныя выразы, якія не могуць быць перакладзены на другую мову адпаведнымі словамі. Возьмем першыя фразы: "Comment allez vous; How do you do" Паспрабуйце перакласці ix слова ў слова на рускую мову". Глава 2 Пераклады твораў А. С. Пушкіна Параўнанне арыгінала і перакладу адбываецца не толькі радок са радком, а верш з вершам. Тады будзе зразумела ці ўдалося перакладчыку ўзнавіць галоўнае - думку, эмоцыі, ідэю, інтанацыю, асаблівасці формы, а потым ужо дамагацца падабенства ў дэталях. Таксама варта браць пад увагу моўныя асаблівасці, культурны код, гістарычны кантэкст і псіхалагічны фактары перакладу. Для навочнага прыкладу возьмем верш "Узнік". Ен быў напісан Аляксандрам Сяргеевічам Пушкіным у 1822 годзе. У гэты час яго адправілі ў ссылку ў Кішын. Ён павінен быў працягнуць выконваць свае працоўныя абавязкі, але ўжо ў іншым месцы, удалечыні ад сталіцы. Ён быў пазбаўлены магчымасці знаходзіцца са сваімі сябрамі і сваякамі. Таму ён быў падаўлены і абражаны. Усе эмоцыі, перажыванні, цяжкія адчуванні з-за сваёй вымушанай несвабоды Пушкін адбіў на паперы. Так і ўзніклі вядомыя ўсім нам радкі»сяджу за кратамі ў вязніцы сырой" Цяпер прачытаем сам верш Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна "Узнік" : УЗНИК Сижу за решеткой в темнице сырой. Вскормленный в неволе орел молодой, Мой грустный товарищ, махая крылом, Кровавую пищу клюет под окном, Клюет, и бросает, и смотрит в окно, Как будто со мною задумал одно. Зовет меня взглядом и криком своим И вымолвить хочет: «Давай улетим! Мы вольные птицы; пора, брат, пора! Туда, где за тучей белеет гора, Туда, где синеют морские края, Туда, где гуляем лишь ветер… да я!...» "Узнік" напісаны ў жанры лірычнага верша, якія адносяцца да рамантычнага кірунку. Пушкін выкарыстоўвае эпітэты: «в темнице сырой», «орёл молодой». Матафоры: «за тучей белеет гора», «синеют морские края», «гуляем лишь ветер... да я!». Гэтак жа выкарыстоўвае адушаўленне: «орёл молодой... зовёт меня взглядом...и вымолвить хочет», «гуляем лишь ветер... да я!». Так сама Пушкін у гэтым верше закранае тэмы духоўнай і фізічнай свабоды. Лірычны герой хоча стаць вольным чалавекам. Гэтак жа паэт надае асаблівую ўвагу ўнутранаму свету героя, яго перажыванняў, душэўнаму парыву. А далей знаходзіцца пераклад М.Багдановіча : *** Сяджу я ў турме за рашоткай гады. Узросты на волі арол малады, Друг сумны мой, машучы моцным крылом, Крывавую страву клюе пад акном. Клюе і кідае, глядзіць ён у акно І нібы задумау са мною адно. Завець мяне крыкам, паглядам сваім І хоча прамовіць: «Давай уляцім! Мы-вольныя пціцы! Пара, брат, пара! Туды, дзе за хмарай бялее гара. Туды, дзе сінеюць марскія края, Туды, дзе гуляем... сам вецер ды я». [1915-1916] Першае, што кідаецца - структура перакладу. Максім Багдановіч перакладае верш максімальна блізка да арыгіналу. У некаторых месцах змяняючы месцамі словы, напрыклад: " Зовет меня взглядом и криком своим" - " Завець мяне крыкам, паглядам сваім". Але ў гэтым выпадку гэта ніяк не ўплывае на ўспрыманне і сэнс, ён застаецца такім жа. А напрыклад у выпадку: " Сижу за решеткой в темнице сырой…" - " Сяджу я ў турме за рашоткай гады…". Ён прыбірае «сырой», а дадае «гады». Здаецца гэта зроблена для рыфмы «гады» - «малады». І зноў жа Максім Багдановіч не прыбірае нейкую важную інфармацыю, якую адыгрывае вялікую ролю, ён замяняе прыметнік, які не мяняецца ўспрымання твора. Гэтак жа тут ён дадае «я», дакладна сказаць для чаго гэта зроблена нельга, хутчэй за ўсё для лепшай асацыяцыі сябе з галоўным героем, адразу ставячы сябе на яго месца. У наступных радках перакладчык дадае «ён»: " Клюет, и бросает, и смотрит в окно, Как будто со мною задумал одно." – " Клюе і кідае, глядзіць ён у акно І нібы задумау са мною адно.". Гэтага можна было не рабіць і сэнс застаўся б сапраўды такім жа. Але хутчэй за ўсё гэта было зроблена перакладчыкам для таго, каб яшчэ больш падкрэсліць адушаўлёнасць арла, што вельмі гарманічна выглядае і ўспрымаецца пасля зносін : " Мы - вольныя пціцы! Пара, брат, пара!". Гэта паказвае паралель паміж «я» і « ён», а дакладней паміж галоўным героем і арлом, ставячы іх і іх свабоду на роўных. Максіму Багдановічу майстэрску атрымалася перавесці твор захаваўшы яго сэнс і пасыл, пры гэтым зрабіць пераклад максімальна дакладным. Хоць як мы ведаем даслоўны пераклад ніколі не было яго першараднай задачай. Глава 3 Пераклады з нямецкай мовы Максім Багдановіч адкрываў для сябе ўсё больш і больш замежных твораў і аўтараў. Адкрываючы для сябе новыя багацці сусветнай літаратуры. Спрабуючы спазнаць нешта новае, чужое і зрабіць гэта блізкім і сваім. На працягу ўсёй гісторыі развіцця беларуска-нямецкіх культурных сувязяў беларускія паэты звярталіся да творчасці Фрыдрыха Шылера. І Максім Багдановіч не быў выключэннем. Разам з Янкам Купалам, Якубам Коласам, іншымі пісьменнікамі-перакладчыкамі нашаніўскай пары ен далучаецца да перакладу нямецкай паэзіі, у прыватнасці творчай спадчыны Генрыха Гейне і Фрыдрыха Шылера. Мы будзем разглядаць пераклад верша Фрыдрыха Шылера. Сачыненні Шылера былі захоплена ўспрынятыя не толькі ў Германіі, але і іншых краінах Еўропы. Адны лічылі Шылера паэтам свабоды, іншыя - апорай буржуазнай маральнасці. Даступныя моўныя сродкі і трапныя дыялогі ператварылі многія радкі Шылера ў крылатыя выразы. Талент гэтага нямецкага пісьменніка дзіўна шматстайны. Разгледзім сам твор: Willst du dich selber erkennen, so sieh, wie die anderen es treiben, willst du die anderen verstehen, blick in dein eigenes Herz. Шылер піша пра тое, каб пазнаць сябе, трэба паглядзець як гэта робяць іншыя, а калі хочаш даведацца іншых, трэба зазірнуць у сваё сэрца. А цяпер на пераклад Максіма Багдановіча: Хочаш сябе ты пазнаць, - паглядзі на людзей, на іх справы; Хочаш людзей зразумець; ўсэрца сваё загляні! Максім Багдановіч перакладае "Willst du dich selber erkennen, so sieh, wie die anderen es treiben", як "Хочаш сябе ты пазнаць, - паглядзі на людзей, на іх справы". Ён кажа, што для таго каб спазнаць сябе, трэба паглядзець на іншых людзей і іх справы, што ў дакладным перакладзе гучала б прыкладна так: Калі ты хочаш спазнаць сябе, паглядзі, як гэта робяць іншыя. Але трэба разумець, што ў перакладчыка ніколі не было задачы зрабіць дакладны пераклад. У гэтым і ёсць асаблівы спосаб перакладаў Максіма Багдановіча - захаваць ідэю і сэнс твора, не грунтуючыся на ідэю даслоўнага перакладу. І яму гэта ўдаецца, сваімі метадамі, захаваць асноўную ідэю верша. У гэтым перакладзе хоць і няма такога даслоўнага перакладу як было ў выпадку з Пушкіным, але Максіму Багдановічу ўсё роўна ўдаецца паказаць сувязь паміж чалавекам і астатнімі людзьмі і наадварот. Адкрываючы для беларускіх чытачоў творчасць Фрыдрыха Шылера. Заключэнне Здаецца немагчымым перадаць значнасць перакладчыцкай дзейнасці Максіма Багдановіча для развіцця беларускай літаратуры і пісьменства. Але тое, што можна сказаць дакладна тое, што Багдановіч - унікальная з'ява ў беларускай літаратуры, гэта паэт-перакладчык, паэт-патрыёт, хто змог так тонка паднесці беларусам знакамітых аўтараў і творы, славянскую і заходнееўрапейскую паэзію. Яму па-майстэрску атрымоўваецца прачуць і перавесці тэкст, па-за залежнасці ад часу і краіны напісання, перадаць яго сэнс, пачуцці якія ўкладваў аўтар, пры гэтым укладваючы нешта сваё. Гэта сведчыць аб яго шырокай эрудыцыі, багатым таленце і вялікіх здольнасцях ў галіне перакладаў. СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ https://be.wikisource.org/wiki/Катэгорыя:Пераклады_Максіма_Багдановіча https://be.wikipedia.org/wiki/Максім_Багдановіч#Перакладчыцкая_дзейнасць Багдановіч М. Поўны збор твораў. У 3 т. Т. 2. Маст. проза, пераклады, літаратурныя артыкулы, рэцэнзіі і нататкі, чарнавыя накіды. — Мн:. Навука і тэхніка, 1993.— С. 291 Стихи Шиллера из сборника Tabulae Votivae |