Сімяон Полацкі Выдатны беларускі навуковец, асветнік, паэт і драматург
Скачать 103.63 Kb.
|
Сімяон Полацкі Выдатны беларускі навуковец, асветнік, паэт і драматург Сімяон Полацкі нарадзіўся ў 1629 годзе ў Полацку ў сям’і купца. Многа гадоў ён вучыўся у Кіеве, потым у Віленскай акадзэміі. Лічыўся адным з самых адукаваных людзей свайго часу. Сімяон Полацкі быў манахам і доўга працаваў у брацкай школе ў Полацку. Яго ведалі як славутага настаўніка, выкладчыка. Калі пачалася чарговая вайна з Масковіяй, войскі рускага цара Аляксея Міхайлавіча захапілі Полацк. Манах. Паэт і настаўнік сустрэлся з царом. Самадзержац запрасіў яго ў Маскву, бо спадзяваўся, што вучоны дапаможа наладзіць адукацыю ў Расіі. Калі Сімяон Полацкі апынуўся у Маскве, ён па загаду цара ўзначаліў школу, у якой вучыліся будучыя дыпламаты. Падчас склікання ў расійскай сталіцы Вялікага Сабору, на якім вырашаліся галоўныя пытанні праваслаўнай веры, Полацкі быў перекладчыкам, бо добра ведаў і грэчаскую, і лацінскую мовы. Неўзабаве цар даруючы Сімяону Полацкаму выхаванне сваіх дзяцей. Менавіта дзякаючы свайму настаўніку з Беларусі Пётр1 і стаў рэфарматарам. Сімяон Полацкі вядомы ў гісторыі не толькі як выхаваўца царскіх дзяцей. Ён стаў адным з пачынальнікаў рускай паэзіі. Яшчэ на радзіме Полацкі пісаў вершы на лацінскай, польскай, беларускай мовах. У Маскве паэт пачаў пісаць па-руску. Яго пяру належыць некалькі п’ес для прыдворнага тэатра. Па сутнасці гэта першыя драматургічныя творы ў рускай літаратуры. Але Сімяон Полацкі быў найперш паэтам. Зборнікі яго вершаў – “Рыфмалагіён, або Вершаслоў” і “Вертаград шматколерны” і сёння чытаюцца з вялікай цікавасцю. Яго аднолькава цікавіла і тэхніка вершаскладання, і паэзія як творчы працэс. Яшчэ ў 1648 годзе Самуіл зрабіў адзін з першых сваіх канспектаў па тэорыі яе, які, дарэчы, захаваўся. На гэты час прыпадае і першы вядомы цыкл Самуіла “Акафіст прасвятой Багародзіцы”. Праўда, у творы яшчэ не адчуваецца аўтарскай самастойнасці, гэта звычайнае рыфмаванне пэўных царкоўных выразаў. Не больш самастойнасці і ў цыкле “Канон”, таксама напісаным у 1648 годзе. У калегіі Самуіл, як прызнаваўся ён у прадмове да сваёй кнігі “Рыфмалагіён”, правёў “две седміцы”. Значыць, навучэнне працягвалася 14 гадоў і закончылася ў 1651 ці 1652 годзе. На той час малады дыдаскал (а такую прафесію ён і атрымал) меў прыкладна 22 гады. Самуіл вырашыў працягваць вучобу на філасофскім факультэце Віленскай акадэміі. У няблізкую Вільню яго падштурхнула жаданне “ пресладостные и душеполезные цветы услаждения душеживительного вкусить”. Менавіта так ён тлумачыць матывіроўку гэтага ў прадмове да яшчэ адной сваёй кнігі – “Вертаград мнагацветны”. Несумненна, вучобу закончыў бы паспяхова, калі б не трагачасныя палітычныя падзеі. У 1654 годзе, як вядома, пачалася вайна Расіі супраць Рэчы Паспалітай. Маскоўскае войска імкліва прасоўвалася наперад, заваёўваючы горад за горадам. Хутка маскоўцы апынуліся ля сцен Вільні. На другі ж дзень пасля заняцця яе Самуіл пакінуў горад і вярнуўся у родны Полацк, дзе застаўся без пэўнага занятку. 8 чэрвяня 1656 года перастаў існаваць Самуіл Пятроўскі – Сітняновіч, з’явіўся чарнец Сімяон. Забягаючы наперад, трэба сказаць, ён пазней імкнуўся асэнсаваць, а ці правільна зрабіў, пайшоўшы ў манахі. У тым жа зборніку “Вертаград мнагацветны” ёсць верш “Жаніцьба”. У ім аўтар прыходзіць да высновы, што чалавек, які вырашыў прысвяціць сябе цалком навуцы, мусіць назаўсёды застацца адзінокім. Толькі ў такім разе ён зможа дасягнуць вялікага поспеху, бо жонка, дзеці гэтаму занятку перашкаджаюць. Сімяон апынуўся ў турме, што знаходзілася на полацкім Верхнім замку. Давялося правесці ў кайданах два тадні. Зусім бы цяжка давялося Сімяону, калі б не магчымасць атрымліваць маральную падтрымку ад Іяўлевіча. Той нязменна гаварыў, што, магчыма, хутка паедзе ў Маскву, тады абаязкава возьме яго з сабой. У лютым 1660 года, калі ў Маскве меўся прайсці чарговы царкоўны сабор, Аляксей Міхайлавіч запрасіў на яго і Іяўлевіча. Не аднаго, вядома, а з вялікай світай, Выехалі, як кажуць, з запасам і ужо 19 студзеня былі прыняты ў Крамлі. Гучалі вітальныя прадмовы, “стихи краесогласные”, гэта значыць вершы, складзеныя Сімяонам. У Полацк змаглі выехаць толькі 20 верасня 1660 года. Спяшаліся, каб паспець на заняткі. У Полацку адчуваў тугу па вялікім, шумным горадзе, які паспеў палюбіць. Ды і пастаянна давалі знаць пагрозлівыя позіркі колішніх нядобразычліўцаў. Становішча яшчэ больш ускладнялася, калі ў 1661 годзе актывізаваліся ваенныя дзеянні Расіі з Рэччу Паспалітай. На Сімяона з’явіўся адзін данос, другі... Нічога не заставалася, як развітацца з родным горадам. Калі ж адбыўся пераезд у Маскву? Некаторыя аўтары (у прыватнасці, У. Арлоў, К. Тарасаў называюць лета 1664 года). Але, думаецца, правільней сказаць, што ў другой палове 1663 года. І тут сама прыслухацца да думкі Л. Пушкарова, аўтара кніг пра Полацкага ў серыі “Жыццё выдатных людзей” (1972): “...пераезд яго варта аднесці да другой паловы 1663 года: Сімяон згадваецца як перакладчык Пасісія Лігарыда пры яго спрэчках з патрыярхам Ніканам ужо ў ліпені 1663 года. Гэты ж год пацвярджае і сам Полацкі ў прадмове да “Вертаграда мнагацветнага”, напісанага ў 1676 годзе: ён гаворыць, што на дзень канчыны Аляксея Міхайлавіча пражыў у Маскве 13 гадоў”. У Маскву ехаў не адзін, а з маці і пляменнікам. Як прызнаваўся: “Оставил я отечество, родных, удалился, вашей царской милости волею вручился”. У Маскве Сімяон і стаў Полацкім, а пасяліўся ў Заіконаспасаўскім манастыры. Царом быў сустрэты належным чынам. Неаднаразовыя вітаванні зрабілі сваю справу. На так званы “грашовы корм” яму адводзілася па 5 алтын у дзень. На іх, дарэчы, можна было купіць ягня ці парася. А калі ўлічыць, што манахі харчаваліся бясплатна, дык гэтыя грошы ў яго ў асноўным ішлі на кнігі. Шмат рукапісных кніг Сімяон прывёз з сабой і з Полацка. Дзеля захоўвання іх яму выдзелілі ў сцяне, “в обители всемилостивого Спаса, что за Иконным рядом” спецыяльны склеп – “ради безбедства от пожаров”. Полацкаму даручылі стварыць спецыяльную лацінскую школу для царскіх людзей з Прыказа таемных спраў. Яна стала адной з тых грэка- лацінскіх устаноў, што з цягам часу прывялі да ўтварэння Славяна-грэка-лацінскай акадэміі. Спачатку Сімяон з’яўляўся адзіным настаўнікам, ды і вучняў было ўсяго чатыры чалавекі – дарослыя людзі, пад’ячныя Прыказа. З імі Полацкі хутка і лёгка зблізіўся, і часам розніцы ў тым, што ён выкладчык, а яны слухачы, не адчувалася. Асабліва прыязныя адносіны былі з Сільвестрам Мядзведзевым, які стаў любімым вучнем і на ўсё жыццё захаваў прыязнасць да свайго настаўніка, удзячнасць яму. Дарэчы, Полацкі жыў з Мядзведзевым у адной келлі. Атрымаўшы неабходную падрыхтоўку, першыя вучні Полацкага, у маі 1668 года паехалі з дыпламатычнай місіяй у Курляндыю. Аб вялікім аўтарытэце Полацкага ўжо ў першыя ж гады яго жыцця ў Маскве яскрава сведчыць і такі факт. Як вядома, у 1666 годзе склікаўся спецыяльны царкоўны сабор, які судзіў за самавольны уход з прастолу, за жаданне паставіць царкоўную ўладу над царскай патрыярха Маскоўскага і Ўсея Русі свяцейшага Нікана. Галоўным абвінаваўцам на ім выступаў цар. Сабраць жа неабходныя дакументы, якія дапамаглі б цалкам выкрыць дзейнасць раскольніка, Аляксей Міхайлавіч прапанаваў Сімяону. Полацкі, акрамя таго, з’яўлялся перакладчыкам і сакратаром двух усяленскіх патрыярхаў – александрыйскага і антыахійскага. Тады ж ім быў напісаны трактат “Жэзл праўлення”, скіраваны супраць расколу. Стаў вядомы Полацкі і як выхавальнік царскіх дзяцей. Адбылося гэта восенню 1667 года. 1 верасня аб’явілі наследнікам прастола царэвіча Аляксея, якому споўнілася 13 гадоў. А 7 верасня наладзілі ўрачысты абед, на якім і аб’явілі Сімяона настаўнікам царэвіча. Як і вымагалі таго абставіны, ён выступіў з віншаваннямі. Спачатку сказаўшы звычайную прадмову, а затым паднёс цару Аляксею Міхайлавічу і яго сыну, цяпер ужо вялікаму князю Аляксею Аляксеевічу, вершаванае вітанне, названае “Арол расійскі”. Сімяон адначасова вырашыў раскрыцца як паэт, якому падуладны найскладнейшыя паэтычныя формы. І ўвогуле, ці не з гэтага панегірыка заявіў ён пра сябе як выдатны эксперыментатар? Не абышлося, канечне, і без гіпербалізаваных параўнанняў – тут аўтар не адыходзіў ад жанру. Але галоўнае ў творы зусім не гэта, а тая віртуознасць, з якой ён паставіўся да тэмы. У чым переканалася царская сям’я, калі пасля абеду змагла ўважліва пазнаёміцца з віншаваннем. З самага пачатку іх чакала неспадзеўка. Панегірык пачынаўся так званымі афіеросісамі- вершамі – прысвячэннямі цару і цэсарэвічу. Але прачытаць іх было няпроста, таму што аўтар тэкст зашыфраваў. Каб зразумець, што і да чаго, трэба было чытаць на першым, чацвёртым, сёмым радку – першыя 5 складоў, на другім, пятым, дванаццатым – 4 склады, на восьмым і дзевятым – 3, на трэцім, шостым і адзінаццатым – 2. Але на гэтым “ шыфроўка” не заканчвалася. Трэба было вярнуцца зноў да першага радка і чытаць склады, што засталіся, пачынаючы з апошняга склада раней прачытанага верша. Каб мець уяўленне аб гэтым, спашлемся на другі афіеросіс, прыведзены Л. Пушкаровым:
У выніку расшыфроўкі атрымліваецца: Ты же, о солнце славна Руска рода, Прекрасный цвете ложеси царских плода, О Алексие новопроявление, Солнцу наш свете весьма подобленне! Зодий сей прими, написанный тебе, По чину суща зодия на небе. Церкве надежно, како дам ти хвалу Тебе достойну хвалы царь дасть славу Его же выну прославят немолчно Тебе тщание, а он тя неложно Милостию си избавит бед вскоре, Щастем прославит яко бел свет взоре. І яшчэ аб адным нельга не сказаць. Пішучы панегірык, Полацкі ставіў перад сабой і асветніцкую мэту. У прыватнасці, у ім згадваюцца Гамэр, Вергілій, Арыстоцель, Арфей, Дэмасфей... Яшчэ некалькі прыкладаў высокага прафесійнага майстэрства Сімяона. Як сведчыць, напрыклад, “Дыялог кароткі”, Полацкі паспяхова выкарыстоўваў і такую форму, як “рэха”. Дарэчы, яна мела шырокае распаўсюджванне ў заходнееўрапейскай літаратуры. “Песня ў выглядзе рэха” – верш, падзелены на дзве часткі. У першай здаецца пытанне, у другой – адказ на яго: Рцы, щасте, кому служишь? Кто есть сей? Алексей. Чья кров? Сын Михайлов, государев, царев. Кто саном? Царь розаном. Коли дуж? Храбрый муж. А ўзяць “Вузел вітальны”, напісаны ў маі 1680 года для баярына міхаіла Цімафеевіча, калі той жаніўся. Сапраўды, “вузел” атрымаўся, ды яшчэ які! Бог сый в небе, боже благий, Радость тебе, свете драгий, Да дарует, да храниши Честь и славу - Марфу здраву – Мужу праву я твою славу Да готует юже зриши... Калі прачытаць твор цалкам, атрымаецца васьміскладовы верш, унутры якога двайныя рыфмы. У той жа час правая і левая часткі ўяўляюць сабой два самастойныя чатырохрадковыя вершы, што маюць аднолькавую сістэму рыфмоўкі (аавссв). Выкарыстоўваў Сімяон і рыфмаваныя паўрадкоўі: Не люби тела и будет цела Душа, конечно, поживёт вечно. При жизни, хлебе, со Христом в небе… Даследчыкі заняліся нават падлікам і высветлілася, што ўся паэтычная спадчына гэтага слаўнага сына Полацка займае недзе 50 тысяч радкоў. Галоўнай жа кнігай яго стаў зборнік “Вертаград мнагацветны”, у якім творы размешчаны ў алфавітным парадку. К. Тарасаў схільны лічыць гэтую кнігу “своеасаблівай энцыклапедыяй”, дзе перамежаваны царкоўныя легенды, анекдоты, звесткі з гісторыі, геаграфіі, мінералогіі, погляды на ідэальнага манарха, на абавязкі начальніка, выкрыванне распусты, чараўніцтва і асабліва зайздроснікаў і паклёпнікаў (на апісанне апошняга яго натхнілі варожыя дзеянні грэкафілаў)”. Сімяон Полацкі – гэта і вытокі рускага прафесіянальнага тэатра, што быў створаны ў 1672 годзе пры двары Аляксея Міхайлавіча. Трупа складалася з 26 чалавек, а паколькі амаль усе яны з’яўляліся беларусамі, якія жылі ў Мяшчанскай слабадзе, дык, думаецца, падбор юнакоў і дзяўчат зусім невыпадковы. Не забываў Полацкі пра сваіх землякоў, клапаціўся, каб яны маглі далучыцца да мастацтва, у прыватнасці – тэатральнага. А яшчэ, што таксама немалаважна, апекаваў акцёраў, па неабходнасці заступаўся за іх. А ім жа не так і лёгка працавалася. Хутка трупа павялічылася да 60 чалавек. У казне, відаць, знайшліся людзі, якія палічылі, што выдаткі вялікія, таму “забыліся” своечасова плаціць артыстам грошы. Для тэатра Полацкі напісаў дзве п’есы “Камедыя прытчы пра блуднага сына” і “Пра Наўхаданасарацара”. Акрамя таго, ім былі створаны многія “дыялогі”, “дэкламацыі”, блізкія па сваёй форме да драматургіі. 30 студзеня 1676 года пасля смерці бацькі Аляксея Міхайлавіча царом стаў пятнаццацігадовы Фёдар Аляксеевіч, духоўным настаўнікам якога, як вядома, і з’яўляўся Полацкі. Малады цар не забыўся пра яго. Як мог падтрымліваў, ствараў усе ўмовы для плённай працы. Падобная ўвага падштурхнула Сімяона на думку аб адкрыцці друкарні. Фёдар Аляксеевіч пайшоў насустрач. У 1678 годзе ў памяшканні царскага двара, насупраць так званай ніжняй “страпчай” хаты, на другім паверсе заснавалі новую друкарню, якая стала называцца Верхняй. Першым выйшаў у ёў “Букварь языка словенска”. Ён пабачыў свет у 1679 годзе, калі якраз споўнілася сем гадоў Пятру І. Яму Полацкі і адрасаваў загадны “азбукоўнік”, бо, як вядома, у гэтым узросце ў Расіі пачыналі далучаць дзяцей да буквара. А Сімяон жа і стаў настаўнікам Пятра. Ёсць усе падставы гаварыць пра буквар і як пра твор высокага мастацтва і дасканалага паліграфічнага афармлення. Ён прывабны знешне, тэкст набраны выразным шрыфтам, ёсць маляўнічыя застаўкі. Ды і для карыстання кніжка зручная, памер невялікі, усяго 1/8 частка аркуша. Аўтар паклапаціўся, каб змалку прывіць дзецям любоў да ведаў. У пачатку буквара змешчаны верш, у якім гаворыцца аб карысці навучання. Выхаваўчыя прынцыпы, якіх прытрымліваўся Полацкі, адлюстроўвалі стан трагачаснай педагагічнай навукі. Выдаў Полацкі і “Тэстамент”, аўтарства якога прыпісваецца імператару Васілю Македаняніну. Гэта павучальныя рэкамендацыі, якія той адрасаваў свайму сыну Льву Філосафу. “Тэстамент”, перакладзены на царкоўнаславянскую мову, выходзіў і да Сімяона, але ён унёс стылестычныя праўкі і 3 студзеня 1680 года выдаў гэтую кнігу з уласнай вершаванай прадмовай. Была падрыхтавана да друку і “Аповесць пра Варлаама і Іасафа” – духоўны раман, вядомы на Русі яшчэ з 11 стагоддзя. Праўда, кніга выйшла толькі 4 верасня 1681 года, калі Полацкага ўжо не было ў жывых. У апошнія свае гады Сімяон працаваў як ніколі плённа. Колькі прыкладаў... У студзене 1676 года ў сувязі са смерцю цара Аляксея Міхайлавіча ім была напісана кніга “Глас апошні да госпада Бога”.У чэрвені 1676 года ён завяршыў зборнік “Гусль добрагалосная”, што стала панегерыкам у сувязі з пачаткам праўлення Фёдара Аляксеевіча. На працягу лютага – сакавіка 1678 года – пастаўлена апошняя кропка над зборнікам “Вертаград мнагацветны”. На апошнія гада жыцця С. Полацкага прыпадае стварэння праекта вышэйшай навучальнай установы ў Маскве. Над неабходнасцю яе Сімяон задумваўся і раней, але цяпер яго ўстрывожыла пазіцыя, якую заняў патрыярх Якім. Не стала Полацкага 25 жніўня 1680 года. Хавалі яго ў Заіконаспасаўскім манастыры. Фёдар Аляксеевіч загадаў Мядзведзеву зрабіць вершаваны надмагільны надпіс. Былы вучань Сімяона прапанаваў тэкст – цар, паморшчыўся, адхіліў яго. Другі варыянт таксама прыйшоўся яму не даспадобы. Трэці ваклікаў ранейшае нездавальненне. Тое ж было і з чацвёртым, пятым, шостым... Чатырнаццаць разоў прыходзіў Мядзведзеў да цара з новым варыянтам тэкста, а той адказваў нязменным катэгарычным: “Не!” І толькі калі з’явілася пятнацатая эпітафія, Фёдар Аляксеевіч загадаў выразаць тэкст на дзвюх каменных табліцах, пазалаціць яго і ўстанавіць над магілай. У эпітафіі гаварылася: Зряй, человече, сей гроб, сердцем умилися, О смерти учителя славна прослезися: Учитель бо зде токмо един таков бывый, Богослав правый, церкве догмата хранивый. Муж благоверный, церкви и царству потребный, Проповедию слова народу полезный, Симеон Петровский, от всех верных любимый, За смиренномудрие преудивляемый… Пасля смерці Полацкага засталіся яго кнігі, найбагацейшая ў тагачаснай Маскве асабістая бібліатэка. Засталіся і добрыя думкі аб адукацыі народа, развіцці культуры. У 1682 годзе не стала Фёдара Аляксеевіча самога. Толькі ў 1685 годзе, калі Мядзведзеў пазнаёміў царэўну Соф’ю з гэтым дакументам, да пытання вярнуліся зноў і першыя ў Маскве вышэйшая навучальная ўстанова была адкрыта. |