Главная страница
Навигация по странице:

  • Мифало гія

  • Мифалогія

  • Мифалогія Азначэнне міфа. Віды міфа


    Скачать 110.06 Kb.
    НазваниеМифалогія Азначэнне міфа. Віды міфа
    АнкорMifologia.docx
    Дата11.09.2018
    Размер110.06 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаMifologia.docx
    ТипДокументы
    #24397
    страница1 из 6
      1   2   3   4   5   6

    Мифалогія

    1. Азначэнне міфа. Віды міфаў.

    Міф (ст.-грэч.паданне) - апавяданне, якое перадае ўяўленні людзей аб свеце, месцы чалавека ў ім, аб паходжанні ўсяго існага, пра багоў і герояў.

    Міфалогія – сістэма архаічных уяўленняў пра свет, якія выяўлены у канкрэтнай пачуццёвай форме.

    Формы уяўленняў міфаў: -вусныя; -пісьмовыя (тэкст); -графічныя(арнамент). Міфалогія вывучаецца апошнія 20 гадоў (у СССР-атэізм).

    Тэмы міфалогіі:-стварэнне свету, прыроды,чалавека, кіраванне імі. -нараджэнне і смерць, сэнс жыцця, загробнае існаванне.

    Асноўныя аб’екты цікавасці міфалогіінябачны свет, цуд, а таксама смерць-уваскрасенне. На працягу ўсёй гісторыі людзі раздзялялі свет на бачны і нябачны. У язычніцтве нябачны свет – багі, духі; у хрысціянстве – Бог, анёлы, дэманы, душы жывых і памерлых; у філасофіі – свет з’яў і свет прычын, свет рэчаў і свет ідэй; у навуцы – мікравелічыні, мікробы.

    Увесь курс “Славянская міфалогія” падзяляем на тры вялікія цыклы (виды):

    1) касмаганічныя міфы, што гавораць пра сусвет, планеты і зоркі;

    2) гістарычныя міфы, якія распавядаюць пра паходжанне чалавека;

    3) цыклічныя (каляндарныя) міфы, звязаныя з прыродным каляндарным колам і кругам чалавечага жыцця.

    4) антрапалагічныя міфы - міфы аб паходжанні чалавека і чалавечага грамадства,

    5) міфы аб культурных героях - міфы аб паходжанні і ўвядзенні тых ці іншых культурных выгод,

    6) эсхаталагіческіе міфы - міфы пра "канец свету", канцы часоў.
    7) блізнятныя -- міфы, у якіх расказваецца аб дзейнасці міфалагічных герояў-блізнят, якія часта выступаюць у якасці родапачынальнікаў племені ці як культурныя героі.

    8) этыялагічныя -- міфы, якія тлумачаць з'яўленне розных прыродных і культурных аб'ектаў, іх адрозненне адзін ад аднаго;
    9) астральныя -- міфы аб зорках і планетах. Цэлыя сузор'і ўяўляюцца ў выглядзе жывёл, людзей. У склад астральных міфаў уваходзяць лунарныя і салярныя міфы;
    10) татэмічныя -- міфы пра паходжанне і роднасць чалавека, роду ці племені з пэўнай жывёлай ці раслинай.
    12) гераічныя -- міфы пра герояў, іх жыцце і подзвігі.

    Мифалогія

    1. Міфалагічная свядомасць.


    Гістарычная свядосць – з’яўленне пісьменнасці (калі з’явілася хрысціянства);

    Дагістарычнае свядомасць – калі гэтага усяго не было.

    Міфалагічнай свядомасці ўласціва:

    • Анімізм- (адухаўленне існага у свеце);

    • Ціклічнасць часу – (усё паўтараецца і прыйдзе зноў);

    • Акцэнт на ідэі першастварэння;

    • Метафарычнасць і сімвалічнасць успрыняцця свету; (прырода –жывы арганізм);

    • Рытуалізаванасць быцця;

    Мифалогія

    1. Крыніцы вывучэння міфалогіі.


    Рэканструкцыя міфалогіі – гэта сфера сур’ёзная, тэарытычная, канцэптуальная праблема.

    Аднаго віда крыніц не дастаткова;

    1. Археалагічныя (раскопкі свяцілішчаў, капішчаў, гарадзішчаў звязаныя з полем і ракой);

    • Збручскі ідал 19 ст. (Збру́чский и́дол — славянский каменный идол[1], найденный у села Гусятин, ныне Тернопольская область, Украина, в реке Збруч (приток Днестра) в 1848 году. Идол представляет собой четырёхгранный столб высотой 2,67 м, высеченный из серого известняка. Столб разделён на три яруса, на каждом из которых высечены различные изображения. Нижний ярус изображает подземное божество, средний — мир людей, верхний — богов. Идол венчает круглая шапка. Дата создания идола — приблизительно X век.)

    • Шклоўскі ідал (скульптурная выява паганскага бажаства, знойдзеная ў 1963 г. каля г. Шклова, на беразе р. Серабранка. Высечаны зь пясчаніку, выш. 1,2 м., вага каля 250 кг., тулава цыліндрычнае, ніжняя частка апрацаваная як пастамэнт, твар мае індывідуальныя рысы. Датуецца 10 ст. Захоўваецца ў Дзяржаўным музэі Беларусі ў Менску)

    1. Летапісныя помнікі (помнікі старажытнасці заходніх храністаў, павучанне, “словы”)

    • “Слова пра паход Ігаравы”

    • “Аповесць мінулых гадоў”

    1. Дадзеныя фальклора і этнаграфіі ( замовы, магічныя практыкі, абрады, арнамент- геаметрычны часцей, свасціка,ступенькі, крыжакі) –вакно маленькая для духаў ставілі;

    2. Вынікі параўнальнага вывучэння міфалагічных сістэм

    (германская міфалогія, балцкая міфалогія, усходне і заходне славянская міфалогія).

    Мифалогія

    4.Формы старажытных вераванняў: анімізм, фетышызм, татэмізм.

    Анімізм-гэта вера у існаванне духаў. Са з’явамі анімізму звязана узнікненне вышэйшай міфалогіі (вярхоўныя багі – Пярун, Вялес і г.д.) і ніжэйшыя духі (дэманічныя)- (Вадзянік і г.д.).

    Татэмізм – комплекс вераванняў, абрадаў і рытуалаў у першабыт. грамацтве, звязаны з уяўленнем аб роднасці паміж сабой групай людзей (плямёнамі) і татэмам (пэўнымі відамі жывел, птушак, раслін).

    Напрыклад –лягенда пра ваўчыцу, якая выкарміла Ромула і Рэмула (заснавальнікаў Рыма), – гэта татэмізм.

    У Індыі татэмічнай жывела йз’яўляецца карова. У рытуалах – размалеўвалі тату. “Заяц”, “Жабкі”, “Пава”, “Каза” – танец татэмічны. У бел. культуры былі татэмамі – бык, тур (Тураўшчына), мядзведзь, бусел, воўк, вуж. На каляды пераапраноўваліся у жывел – татэмізм.

    Фетышызм (ад партуг. feitico - амулет, вядзьмарства) - прыпіcванне звышнатуральных якасцей матэрыяльным прадметам.

    У якасці фетышаў могуць выступаць самыя розныя прадметы, як створаныя чалавекам, так і прыродныя. Прычынай узнікнення фетышызму, як і астатніх форм элементарнага рэлігійнага жыцця, з'яўляецца тое, што першабытны чалевек не аддзяляў сябе ад наваколля і прыпісваў рэчам і з'явам чалавечыя якасці.

    З аб'ектаў прыроды звычайна фетышамі рабіліся тыя, якія мелі незвычайную форму і таму аказалі ўплыў на ўражанне людзей. Гэта мог быць дуб, абпалены маланкай, камень, які нагадвае чалавека альбо звера і г.д. Таксама ў якасці фетышаў маглі ўспрымацца прадметы, якія адыгралі нейкую ролю у чалавечым жыцці: дрэва, што дапамагло схавацца ад ворагаў, крыніца, якая давала племені ваду і г.д. Звышнатуральныя якасці маглі прыпісвацца агню, вадзе, зямлі і іншым прыродным аб'ектам і з'вам. У гэтым выпадку яны ператвараліся ў фетышы.

    Найчасцей ролю фетышаў выконвалі чалавечыя вырабы. У залежнасці ад свайго звышнатуральнага прызначэння яны падзяляюцца на амулеты, талісманы і ідалы.

    Мифалогія

    1. Формы старажытных вераванняў: культ продкаў.

    Культ продкаў: адна з ранейшых формаў рэлігіі, існасць якой -- у пакланенні душам памерлых продкаў, якім прыпісваецца магчымасць уплываць на жыццё наступных пакаленняў.

    Пад культам продкаў разумеюць не толькі веру або асобныя вераванні ў боскасць продкаў, але і абрады (або цэлыя комплексы абрадаў) іх ушанавання. Звычайна да культу продкаў адносяць і звязаную з ім атрыбутыку, а таксама сістэму паводзін і народнай этыкі. Часта ў навуковай літаратуры культ продкаў тлумачыцца яшчэ шырэй -- як наогул клопат пра памерлых, вера ў сямейных заступнікаў.

    У гэтым шырокім тлумачэнні культу продкаў ён прысутны у маральна-паводзінскіх асновах сучаснага чалавека (шанаванне памерлых, наведванне могілак).

    Культ продкаў узнік у першабытнам грамадстве. З развіццём чалавецтва ён граў прыкметную ролю ў палітэістычных рэлігіях старажытных грэкаў, рымлянаў, а таксама праславян.

    З пашырэннем вялікіх сусветных рэлігій (хрысціянства, іудаізм, іслам, будызм) культ продкаў захоўваўся ў народных вераваннях.

    У заходняй хрысціянскай традыцыі «Дзень усіх святых» -- рэха культу продкаў. У некаторых народаў культ продкаў лёг у аснову нацыянальных рэлігійных сістэм -- індуізму, канфуцыянства, сінтаізму.

    Ва ўсходнеславянскіх народаў была шырока распаўсюджанай вера ў шанаванне памёрлых продкаў.

    З хрысціянізацыяй беларусаў і ўкраінцаў у новых традыцыйных святах і рытуалах захавалася шмат паганскіх рыс, звязаных з даўнейшым славянскім культам продкаў. Яны асабліва адчуваюцца ў калядных павер'ях , у прыватнасці, у шанаванні дзядоў -- раданачальнікаў сям'і, а таксама ў абавязковых памінальных днях пасля Вялікадня – Радаўніцы.

    Мифалогія

    1. Формы старажытных вераванняў: магія.

    Магія (ад грэч. mageia - вядзьмарства, чараўніцтва) - прыпісванне звышнатуральнага значэння чалавечым дзеянням. Магія займала вельмі важнае месца ў жыцці першабытных людзей і пранізвала ўсе яго сферы. Існуе шмат яе класіфікацый у залежнасці ад розных крытэрыяў.

    Так па мэтах, на дасягненне якіх яна была накіравана:

    Шкодная (чорная) магія накіравана на прычыненне іншаму чалавеку альбо групе людзей якога-небудзь зла: хваробы, смерці, неўраджаю, падзяжу скаціны і г.д.

    Спрыяльная (белая) магія накіравана на забеспячэнне поспеху ў якім-небудзь відзе чалавечай жьщцядзейнасці: вайне, паляванні, каханні і г.д., альбо стварэнне спрыяльных умоў жыцця: здароўя, дабрабыту, добрага надвор'я і г.д.

    У залежнасці ад спосабаў уздзеяння магія падзяляецца на кантактную, ініцыяльную, парцыяльную, імітатыўную,
    катартычную, апатрапеічную і вербальную.


    У залежнасціад сферы ўздзеяння вылучаюць

    -імітатыўная (заснавана на прынцыпе “падобнае выклікае падобнае”),

    -кантактная (перадаецца праз кантакт, напр. Пры ліхарадке прыкаснуцца к асіне, каб ліхарадка ушла),

    -парцыянальная (перадаецца праз часткі чалавека –валасы, ногці і г.д.) ,

    -любоўная (праз загавары, маніпуляцыі. Загавары назыв. прысушкі),

    -лекавая (ад хвароб-былі добрыя лекары і злыя ведзьмакі).

    Мифалогія

    1. Класіфікацыя міфаў.

    Міф (ст.-грэч.паданне) - апавяданне, якое перадае ўяўленні людзей аб свеце, месцы чалавека ў ім, аб паходжанні ўсяго існага, пра багоў і герояў.

    Тэмы міфалогіі:-стварэнне свету, прыроды,чалавека, кіраванне імі. -нараджэнне і смерць, сэнс жыцця, загробнае існаванне.

    Асноўныя аб’екты цікавасці міфалогіінябачны свет, цуд, а таксама смерць-уваскрасенне. На працягу ўсёй гісторыі людзі раздзялялі свет на бачны і нябачны. У язычніцтве нябачны свет – багі, духі; у хрысціянстве – Бог, анёлы, дэманы, душы жывых і памерлых; у філасофіі – свет з’яў і свет прычын, свет рэчаў і свет ідэй; у навуцы – мікравелічыні, мікробы.

    Увесь курс “Славянская міфалогія” падзяляем на вялікія цыклы:

    1) касмаганічныя міфы, што гавораць пра сусвет, планеты і зоркі;

    2) гістарычныя міфы, якія распавядаюць пра паходжанне чалавека;

    3) цыклічныя міфы, звязаныя з прыродным каляндарным колам і кругам чалавечага жыцця.

    4) антрапалагічныя міфы - міфы аб паходжанні чалавека і чалавечага грамадства,

    5) міфы аб культурных героях - міфы аб паходжанні і ўвядзенні тых ці іншых культурных выгод,

    6) эсхаталагіческіе міфы - міфы пра "канец свету", канцы часоў.

    7) блізнятныя -- міфы, у якіх расказваецца аб дзейнасці міфалагічных герояў-блізнят, якія часта выступаюць у якасці родапачынальнікаў племені ці як культурныя героі.
    8) этыялагічныя -- міфы, якія тлумачаць з'яўленне розных прыродных і культурных аб'ектаў, іх адрозненне адзін ад аднаго;
    9) астральныя -- міфы аб зорках і планетах. Цэлыя сузор'і ўяўляюцца ў выглядзе жывёл, людзей. У склад астральных міфаў уваходзяць лунарныя і салярныя міфы;
    10) татэмічныя -- міфы пра паходжанне і роднасць чалавека, роду ці племені з пэўнай жывёлай ці распинай.
    11) каляндарныя -- міфы пра аднаўленне прыродных цыклаў; звязаны з цыклам каляндарных абрадаў, тлумачаць змены гадавых цыклаў.

    12) гераічныя -- міфы пра герояў, іх жыцце і подзвігі, барацьбу з пачварамі. У іх фіксуюцца факты з жыцця героя: нараджэнне, выпрабаванні, барацьба з пачварамі, пошукі жонкі, смерць;

    Мифалогія

    1. Міфапаэтычная мадэль свету.

    (малюнак з канспекту) У старажытных славян сонца ўяўлялася ў антрапаморфным выглядзе, персаніфікавалася (як і месяц). Старажытныя славяне, відаць, не ведалі салярнай рэлігіі, гэта значыць не пакланяліся сонцу, як некаторыя старажытнаіранскія плямёны, не прымалі дзённае свяціла ў якасці галоўнага боства. Яны таксама не былі вогнепаклоннікамі, хаця шанаванне агню нябеснага (маланкі) і агню зямнога (сакральнага вогнішча) займала важнае месца ў іх светаўспрыманні і рылігійных паводзінах. Несумненна, што сонца ўшаноўвалася ў старажытнасці многімі народамі, у тым ліку і славянамі, аб чым сведчаць розныя крыніцы, сярод якіх не апошняе месца займае вусная паэзія. У беларускім фальклоры нямала бытавала легендаў пра тое, як Бог хадзіў па зямлі, павучаў людзей.

    У мастацтве розных народаў свету, асабліва ў мастацтве егіпцян усіх эпохаў, прысутнічаюць шматлікія і разнастайныя выявы сонца: чырвоны ці залаты дыск, вялікае вока, дыск з доўгімі промнямі з далонькамі па канцах, існуюць старажытныя выявы калясніцы, якая пераводзіць дыск, што супастаўляецца з міфам пра сонечную калясніцу. Выявы разетак самых разнастайных відаў у прыкладным мастацтве Дагестана, грузіі і іншых народаў Каўказа, па думцы А. Голана, таксама з'яўляюцца хутчэй за ўсё выявамі сонца.

    Існавалі выявы Сонца, падобныя на форму вока, у выглядзе кола з кропкай па сярэдзіне. У Рыгведзе сонца называецца боскім вокам, у міфалогіі старажытных грэкаў сонца называецца боскім вокам, у старажытных германцаў як вока Одына, у старажытных рымлян -- як вочы Юпітэра.

    Аб старажытным кульце сонца на Беларусі сведчаць народныя звычаі і абрады. Нашым продкам уласціва ўзвышанае, рэлігійнае, сакральнае стаўленне да сонца.

    Мифалогія

    1. Пантэон князя Уладзіміра.

    Пантэон князя Уладзiмiра, вярхоўныя багi усходнiх славян.

    980 г. - князь Уладзімір устанавіў пантыон з 6 багоў:

    Пярун, - грому, маланкі і дажджу. Велічны, статны, высокага росту з чорнымі валасамі і доўгай залатой барадою. На вогненнай калясніцы раз'язджае па небе, узброены лукам і стрэламі. Яго грымотны лук - каменны молат, часам вясёлка. Яго стрэлы - маланкі. Пярун адным ударам каменнага молата разбівае хмары і вада льецца на зямлю.

    Дажджбог, - бог сонца. Хорс.Упершыню імя ДАЖБОГА сустракаецца ў “Аповесці мінулых гадоў”. Бог сонца і сын Сварога. ДАЖБОГ у канкрэтным абліччы - малады, прыгожы, белатвары юнак, мае арэол вакол галавы. Каля яго - сноп жыта, у адной руцэ - сонечная птушка, у другой - яблык (эратычны сімвал, бо сонца апладняе), часта паўстае на белым кані.

    Хорс,- у славянскай міфалогіі бог Сонца, захавальнік свяціла, сын Рода, брат Вялеса. Не ўсе багі ў славян і русаў былі агульнымі.

    Стрыбог, - Бог паветра і гаспадар вятроў . Паветра — гэта яго дыханне. Бог дыхае спакойна і роўна, але калі ўзлуецца — усчыняе жахлівую навальніцу. Памагатыя Стрыбога — вятры. Яны ачышчаюць паветра, а то б людзі задыхнуліся ад смуроду.

    Вятры — гэта пачварныя, пузатыя мужчыны з доўгімі, падобнымі да гусінае дзюбы губамі. Дзюба гэтая, каб вылятаў цёплы вецер, шырока раскрываецца, а каб халодны — шчыльна сціскаецца, пакідаючы на канцы толькі малую адтуліну. Вятры стаяць з усіх чатырох канцоў Свету і дзьмухаюць адзін да друтога, з чаго і ўтвараецца вецер.

    Вятроў некалькі. Яны маюць імёны: Свістун, Ледавік, Снегавік, Хухуч. Ёсць у іх і іншыя імёны: Мяцеліца — восеньскі Вецер, Круцеліца — снежаньскі, Вярцеліца — студзеньскі, Макраваты — лютаўскі, Крупкі — красавіцкі

    Сімаргл, - старажытнарускае паганскае боства з няяснымі функцыямі, уваходзіла ў пантэон князя Уладзіміра. На думку большасці навукоўцаў - полубожественный персанаж, магчыма - веснік паміж нябесным і зямным светамі (як і яго меркаваны іранскі правобраз Симург). Па Б. А. Рыбакову - заступнік насення і каранёў, ахоўнік расліннасці.

    Мокаш (гэта багі з іранскай міфалогіі).- вярхоўная багіня. Параскева-Пятніца - пераемніца Мокашы. Мокаш - адна з багіняў пантэону, багіня-заступніца жанчын і адпаведна жаночых заняткаў, асабліва прадзення. Яе ўшаноўвалі і як багіню шлюбу, родаў, урадлівасці. У паганскім календары чацвер быў днём Пяруна, а пятніца - яго жонкі. Пасля прыняцця хрысціянства аналагам Мокаш стала св.Параскева-Пятніца. У пятніцу забаранялася прасці, мыць бялізну, мець палавыя адносіны з мужам. Выгляд - з распушчанымі валасамі.
    У 988 г. калі ён вырашыў хрысціцца, ён спаліў гэты пантыон.
      1   2   3   4   5   6


    написать администратору сайта