Мифалогія Азначэнне міфа. Віды міфа
Скачать 110.06 Kb.
|
Фальклор 3.Зімовы цыкл беларускага календара. Сярод зiмовых святкаванняў багаццем i каларытнасцю абрадаў вызначалiся каляды, бедная i багатая куцця, звязанае з iмi калядаванне i шчадраванне, аграрная i любоўная варажба, культ продкаў у абрадах куццi. Зiмовы цыкл каляндарнай паэзii ўключаў песнi пiлiпаўскiя, якiя спявалiся пры кудзелi. Аднак спецыфiку яго, асноўнае ядро складалi калядкi i шчадроўкi. Калядныя песнi выконвалiся пераважна ў час старажытнага земляробчага свята каляд. Яны выказвалi запаветныя думкi селянiна пра будучы ўраджай, дабрабыт i мелi на мэце садзейнiчаць захаванню рунi, статка. пчол. У змесце калядак шмат наiўнай iдэалiзацыi: сялянскi двор з iх паўстае раскошным, багатым, не раўнуючы як княжаскi палац або панскi маёнтак. Шчадроўкi выконвалiся звычайна на так званую багатую куццю, у ноч напярэдаднi Новага года. Зместам яны вельмi блiзкiя да калядак i адрознiвалiся болып прыпевам i iншымi дэталямi паэтыкi, напрыклад вершаваным памерам. Калядка звычайна складаецца з зачына, усхвалеппя гаспадароў, праслаўлення iх хаты, хараства, багацця. Пачынаецца з Піліпаўкі. Піліпаўскі пост. Піліпаўскія паставыя песні. Каляды – з 6 па 19(21) студзеня (2 тыдні). 6 студзеня-вялікая куцця (сямейная вячэра). Постные стравы-селядзец, куцця. Куцця-рытуальная страва, рабілася з алеем, мёдам. Варажба. Да 7 студзеня прыўрочана свята нараджэння Хрыстова. Таму 6 студзеня хадзілі калядоўшчыкі з песнямі хрысціянскімі (у народным выкананні).Насілася батлейка (народны кукальны тэатр). 13 студзеня-шчодрая куцця. Вячэра са скаромнай ежай. На шчадрэц хадзілі шчароўшчыкі і спявалі песні-шчадроўкі. Спяваліся толькі дарослым – дзеўкам на выданне, хазяевам. Рабіўся маскарад – пераапраноўваліся у казу, вадзіўся мядзведзь, было ваджэнне каня (кабылы). Пелі асобныя песні казы. 19 студзеня-вадохрышча. Заканчэнне каляд. Але у некаторых месцах -21 студзеня –“сход каляды”. Рабілся хрышчэнская куцця (постная) і постные стравы. Асвечанаю ваду давалі хвораму, апырсківалі жывёлу пасля ацёлу і перад выпасам, садовыя дрэвы, калі яны не давалі пладоў, поле перад сяўбой, жыллё, пчальнікі. Варажылі на гаспадырчыя справы – часалі лён, каб такімі жгладкімі былі цяляты; варожылі на суджанага. Фальклор 4.Веснавы цыкл беларускага календара. Надзвычай багатая беларуская каляндарная паэзiя веснавога цыклу. Пачыналi яго песнi "гукання" вясны, вяснянкi. Урачыста вырывалiся заклiкальныя матывы iх з дзявочых грудзей. Прасвятлёны былi яны марай аб адроджанай прыродзе, веснавым сонейку, выхадзе ў поле. У велiкодных песнях гаварылася ў асноўным пра дзявочую долю i сямейныя адносiны. Выразнай жанравай адметнасцю, паэтычным багаццем, раскошай вобразаў вылучалiся валачобныя песнi, якiя ў пэўным сэнсе складаюць спецыфiку беларускага календара, яго паэзii. У iх на шырокiм фоне, з эпiчным размахам паказана гаспадарчая дзейнасць земляроба. Гуканне вясны. Пераход з масленіцы (стыку зімы і вясны). Не распаўсюджаны, толькі на Магілёўшчыне. Спяваліся песні з “гу-у-у-“ у канцы. Дзяўчаты узлазілі на стагі, дамы, спявалі песні, бралі з сабой страву. Трэба было дакрычацца да багоў. Лада-багіня вясны. Усеагульнае гуканне вясны праводзілася на Дабравешчання-25 сакавіка (7 красавіка). Саракі. 22 сакавіка. Дзень веснавого раўнадзенства. Адлічвалі 40 дзен з маразамі па начах, па заканчэнні якіх можна было сеяць. На "сарокі" ўшаноўвалі Белабог - пакравіцель жыцця, прарадзіцель людзей і Жыва, яго жонка, адказная за нараджэнне, абуджэнне зямлі. Спявалі песні. Дзеці перакідвалі галінкі праз хату "на гнезды для птушак". У каго лепш – таму пашанцуе. Камаедзіца. 24 сакавіка - за дзень да Благавешчання, азначала прыход вясны, варочаўся мядзведзь. Стравы: гарохавыя камы (калабкі), аладкі, шчодра здобленые медам, алеем і свінным салам, рэпа, аўсяны кісель. Пасля абеду клаліся, але не спалі, а варочаліся. Потым нічога не рабілі, а святкавалі. Распальвалі вогнішчы - у вогнішчах згарае зіма. Ладзілі кірмашы. Вялікдзень. Святкавалася ў дзень вяснавога раўнадзенства. Потым стала перасоўным ад 4 красавіка да 8 мая. Апошні тыдзень – «чысты». Увесь тыдзень мылі сталы, вокны. Стравы: булкі, пірагі, каўбасы, сала, яйкі. Рытуальная страва-чырвонае яйка, асвянцонае. Асвяшчалі галінкі вярбы. Святочнае снеданне пачыналася з чырвонага асвянцонага яйка. Наядаліся да адвалу. Скончыўшы, старыя клаліся спаць, а малодшыя бралі чырвоныя яйкі і адпраўляліся на вуліцу гуляць у "біткі". З першага на другі дзень у ноч - хаджэнне валачобнікаў. Валачобныя песні. У песнях "валачобным" называецца сам падарунак, які дарылі валачобнікам за іх песні. Песні спявалі хазяевам, дзеўкам на выданне, хлопцам-бабылям. Валачобная традыцыя была толькі у беларусў, акрамя Палесся. Распаусюдзілася ад крывічаў (Віцебск). Радаўніца - свята ўшанавання памерлых. Юр'я. 6 мая. На ім ушаноўвалі сімвал парадку, вясны, росквіту прыроды. На лузе дзяўчаты выбіралі самую прыгожую, апраналі яе русалкай і надзявалі ёй вянок, вадзілі вакол яе карагоды і спявалі. На гэтае свята існуе шмат прыказак, прыкмет. Вось адна з іх:" Як дождж на Юр'я, то будзе хлеб у дурня." Выводзілі скаціну у поле. Завяршалi веснавы цыкл песнi траецкiя, або сёмушныя. У iх адлюстраваны культ раслiннасцi i культ продкаў, расказваецца аб дзявочых мэрах пра замужжа. вяселле. Фальклор 5. Летні цыкл беларускага календара. Летнi цыкл складалi песнi купальскiя, пятроўскiя, касарскiя i жнiўныя. Да летняга цыклу ў пэўнай ступенi адносяцца i талочныя, якiя спявалiся i ў iншыя поры года, але найбольш — у час дажынак, пры застоллi дажынкавай талакi. Купальскiя песнi ўслаўлялi Купалу (купалле) — пару найбольшага росквiту зямных сiл, выражал! iмкненне захаваць ураджай якраз напярэдаднi ўборкi, адлюстроўвалi любоўныя i сямейныя адносiны. Значную частку купальскiх песень складаюць жартоўныя, якiя, як i большасць купальскiх, выконвалiся каля кастра i незласлiва высмейвалi заганы хлопцаў i дзяўчат, адыгрывалi значную ролю ў вясёлай святочнай гульнi моладзi. Пятроўскiя працягвалi, развiвалi далей тэму любоўных i сямейных адносiн. Касарскiя песнi не вылучаюцца тэматычнай разнастайнасцю. Спявалiся яны на матыў жнiўных. Сапраўднай скарбнiцай беларускай народнай песеннай культуры з'яўляюцца жнiўныя песнi. Шырокi паказ працы жней у iх спалучаецца з адлюстраваннем унутрысямейных i сацыяльных адносiн. Матывы жнiўных песень нясуць у сабе вялiкi зарад сацыяльнай нянавiсцi селянiна да паноў-прыгнятальнiкаў i iх прыслужнiкаў. Паэтычным хараством, раскошай вобразаў вылучаюцца сярод жнiўных дажынкавыя песнi, якiя адлюстроўвалi заключны этап збору жыта з палёў. Купалле. У ноч з 6 на 7 ліпеня. Лічылася, што сонца глядзіць на зіму, а лета –на жару. Шукалі папараць-кветку. Скакалі над вогнішчамі – ачышчаліся (2усе чары спальваліся на агні”). Спявалі купальскія песні. Пятроўскія песні (працяг купалля). Тэматыка – любоўная і сямейна-бытавая. Пасля Пятра - сенакосная пара. Зажынкі, дажынкі. Жнівеньскія песні – манатоныя,працяжныя. Песні зажынкавыя – клопат аб добрым надвор’і на жніво. Песні дажынкавыя - песні пра паследняга стага, стог неслі хазяіну, якому жалі. Рабілася застолле (спачатку-абрадавыя песні, а потым – застолле). Фальклор 6. Радзінна-хрэсьбінны абрад. Пры набліжэнні родаў жанчына імкнулася, каб ведалі менш людзей. На гэты час муж выправаджваў усіх з хаты. Даваў ім работу і наказваў хутка не вяртацца дадому. Рабіліся загады, каб пра наступленне родаў не даведаліся дзяўчаты. Калі ж здаралася - дзяўчына ўваходзіла ў хату ў час родаў, яна расплятала касу, набірала у рот вады і давала парадзісе выпіць са свайго роту - інакш роды пройдуць цяжка і ўсе абвінавацяць дзяўчыну. Да парадзіхі звалі бабку-павітуху, па якую ішоў муж або замужная жанчына. Адпраўляючыся да павітухі, адразалі акрайчык хлеба, пасыпалі яго соллю і бралі з сабой. Накіроўваючыся да парадзіхі, бабка брала з сабой пірог або кавалачак хлеба. Нарадзіўшыгася дзіця бабка ніколі не брала голымі рукамі, а замотвала ў адзенне. Потым бабка перавязвала пупавіну пасмачкай чыстага лёну ці суравай ніткай. Пупавіну пераразалі хлопчыку на сякеры, нажы, дубовай кары ці малатку. Дзяўчынцы пераразалі на грэбне, верацяне, нітках. Прадметы вызначалі будучыю працу дзяцей. Пупавіна адвальвалася на 4-5 дзень, і маці хавала яе ў дзірку ў сцяне хаты. Калі дзіцяце спаўнялася 7 гадоў, яму давалі вузельчык з пупавінай развязаць, каб "развязаць розум". Першыя тры дні строга рэгламентаваны. Нараджэнне – «пераход» з чэрава маці да жыцця ў іншым свеце. Нельга нічога не выносіць з хаты, не пазычаць ні сваім, ні чужым. На 9 дзень пасля нараджэння бабка-павітуха выконвала абрад першага рытуальнага купання. У ваду клалі прадметы, напрыклад, дзевяць зярнят жыта, каб быў здаровы і змог працягваць род; пярсцёнак, каб прадоўжыў справу бацькі. Калі купалі дзяўчыну, у ваду клалі аднакапеечную манету, каб «звесці» да мінімума яе «месячны» цыкл і г.д. Да 40-га дня дзіця хрысцілі. Выбіралі імя і хросных бацькоў. Пакуль дзіця не пахрысцяць, яго нельга паказваць чужым. На трэці дзень пасля хрышчэння праводзіўся абрад ачышчэння. Пакуль збіраліся госці дзіця купалі. Для гэтага абрада існавала асабістая сумесь з вады, аўса і хмелю. Купала дзіця бабка-павітуха. Пасля ачышчэння ваду вылівалі у месца, дзе ніхто не хадзіў і куды не заглядала сонца і месяц. На працягу першага года жыцця дзіцяці не стрыглі валасы, «каб не застрыгчы мову і памяць». Роўна ў год над ім праводзілі абрад першага пастрыгу. Састрыжаныя валасы клалі за бажніцу ў чырвоны кут і захоўвалі на працягу ўсяго жыцця як абярэг. На працягу першага года не аддавалі і не прадавалі адзенне дзіцяці, яго калыску і ложак. «Без дзяцей циха, ды на старасци лиха». Фальклор 7. Вясельны абрад: асноўныя этапы і ўдзельнікі. Вяселле — урачыстая цырымонія, прысвечаная заключэнню шлюбу. З вяселлем ва ўсіх народаў звязана мноства павер'яў, прыкмет і абрадаў. У вернікаў вяселле суправаджаецца рэлігійнымі абрадамі. Існавала забарона - спраўляць у пост. Тры асноўныя этапы – 1-давясельны, 2- вяселле, 3- паслявясельны. 1-ад 2 тыдняў да месяца, уключаў: выглядзены, даведкі,сватанне, запоіны, агледзены, заручыны. Сватанне-купля нявесты, з боку жаніха прыходз. сваты, дзяўчыну выпраўлялі з хаты. Запоіны-замацоўвалася згода, пры канцы дамаўляліся аб часе заручын. Змовіны-прысутнічала з двух бакоў радня, вызначаліся падарункі. Зборная субота-у хаце маладой збіраліся сяброўкі, яны вілі вянкі, рыхтавалі абрадав.упрыгожванні для жаніха і нявесты. 2-(зборная субота, каравай, посад, прызд дружыны маладога да маладой, шлюб, пераезд да маладога, камора, пасаг, завіванне, выпрабаванне здольнасцей і характару маладой (маладую знаемілі з гаспадаркай і абавязкамі), падзел каравая, адорыванне маладых). Цыкл пач. з выпякання каравая, з рытуал. дзеяннямі-замешванне цеста, выманне з пячы, варажба аб лёсе маладых. Посад маладых - садз. на кажух. Адпраўленне дружыны жаніха, прыезд да нявесты, выкуп, абядзенне бацькам дачкі тройчы вакол стала, перадачу каля парога нявесты жаніху, венчанне, прыезд дадаму нявесты іх сустракалі бацькі маць трымала на ручніку хлеб-соль бацька дзве чаркі і бутылку гарэлкі, жаніх пераносіў нявесту праз парог, маладыя садзілісь пад абразамі. За столом нявесту садзяць на кажух, перавернуты ўверх поўсцю. Госці п'юць, закусваюць, пяюць песні. Гасцей збоку жаніха абавязкова абвязвалі вышытымі ручнікамі бацькі нявесты, а збоку нявесты - бацькамі жаніха. Галоўнай дзеючай асобай ў час вяселля сват, які быў тамадой. У хаце нявесты пасля яе ад'езду да жаніха рыхтавалі адпраўку прыданага. Звычайна гэта сундук з падрыхтаванымі раней трубкамі саматканага палатна або адзенне. Прыданае таксама давалі зямлёй, жывёлай і іншым. Вяселле праходзіла тры дні. 3- паслявясельны (цыганы (“вясельныя гульні” – напр. Замест маладога садзілі старога мужчыну ці пераапранутую жанчыну), парэзвы. Абрадавыя стравы: курыца (пладавітасць), яешня, мёд, сыр і пірог. Фальклор_8._Пахавальны_абрад._Галашэнні.__Пахавальны_абрад'>Фальклор 8. Пахавальны абрад. Галашэнні. Пахавальны абрад - гэта сукупнасць строга акрэсленых дзеянняў, якімі суправаджалася пахаванне нябожчыка. Яны ўвасабляюцца ў структуры і змесце, чым ствараюць вялікую разнастайнасць пахавальных помнікаў па віду пахавальных збудаванняў (курган, грунтовая магіла, каменныя канструкцыі), віду пахавальнага абраду (трупаспаленне - поўнае або няпоўнае, на месцы або па-за межамі пахавання, трупапалажэнне), тыпу пахавальнага абраду (ямны і наземны), арыентыроўцы нябожчыка (галавой на захад, усход, поўнач, поўдзень, сядзячае або скурчанае становішча касцяка), па палажэнню рук нябожчыка (абедзве рукі ўздоўж тулава або на жываце ці на грудзях; адна рука ўздоўж тулава, другая на жываце ці на грудзях і інш.), па тым, ці сустракаюцца сляды агню (кальцыніраваныя косці, перадпахавальныя, пахавальныя і пасляпахавальныя вогнішчы, попел і вуголле ў насыпе або каля касцяка і інш.), ці прысутнічаюць якія-небудзь віды пахавальнага інвентара (керамічныя пасудзіны і іншыя прадметы побыта, упрыгожванні, узбраенне), па разнастайнасці трун (з дошак, плах, бярвён, выдзеўбаныя калоды) і г. д. Хавалі у курганах. Земляныя насыпы дасягалі 3 метраў. Часцей яны былі круглымі. Але у крывічоў былі доўгія курганы. Па вераваннях беларусаў, пахаванне — гэта провады чалавека “на той свет”, дзе ён прадаўжае сваё бясконцае і вечнае існаванне ў выглядзе Духа-продка і з'яўляецца апекуном свайго роду і сям'і. Бел. жалобныя абрады складаюцца з двух частак — пахавання памёршага і памінальных дзён аб ім: траціны, шасціны, саракавіны і г. д. Пахавальны абрад суправаджаўся галашэннямі жанчын. (разлічваліся – напр. калі памёр падвячорак). Амаль ва усіх галаш. паказваецца работа, якую выконваў набожчык, іх роля у сям’і. Галаш. дзеляцца на часткі – зварот да нябожчыка, апавяданне аб іх жыцці, надзеі на сустрэчу. Фальклор 9. Празаичныя жанры фальклору: казкі Беларускія казкі — творы вуснай творчасці беларускага народа. Асноўнаю адметнасцю беларускага казачнага фальклору з'яўляецца моцная міфалагічная аснова і захаванне шматлікіх ведаў пра побыт і ўяўленні пра навакольны свет людзей ранейшых часоў. Усе бел. казкі класіфікуюцца па трох раздзелах: пра жывёл, чарадзейныя і сацыяльна - бытавыя. Казкі пра жывёл ўзыходзяць ад першабытнага светапогляду, як анімізм. Казкі аб жывёлі складаліся тады, калі чалавеку прыходзілася бараніцца ад іх, забіваць іх на ежу. Чалавек бачыў у звяроў сілу, хітрасць, уменне нейкую мову без слоў, але з адпаведнымі гукамі. У нашых казках фігуруюць звяры, жывучыя ў нашых лясах (хітрая лісіца, злосны воўк, труслівая зайка), хатняя жывёла (кот, каза, сабака, конь,свіння), птушкі (пятух гусь, варона, дзяцел), а таксама – рак, жаба, муха, шаршэнь, пчала, мурашка і інш. Чарадзейныя казкі. Галоўнае ў зместе - мары і спадзяванні людзей на лепшае жыццё ў будучым, іх імкненні пакараць сабе сілы прыроды і перамагчы сацыяльнае зло, а таксама іх барацьба з чужаземнымі ворагамі - заваёўнікамі. Сярод сацыяльна - бытавых казак - казкі антыпанскія і антыцаркоўныя, пазначаныя вострай сацыяльнай накіраванасцю. Беларускі селянін цярпеў не толькі жорсткі сацыяльны прыгнёт, увасоблены ў вобразе пана - прыгонніка, але таксама цярпеў і ўціск рэлігійны. Значную частку складаюць творы, у якіх высмейваюцца непачцівыя адносіны да бацькоў, нетактоўнасць, імкненне пажывіцца за чужы кошт і іншыя. «Каваль багатыр», «Удовін сын», «Развали Гара, вырви Дуб и царэуна жаба», «Як дурань выйшаў у людзі». «Сабака і воўк», «Бусел», «Каток - залаты лабок». Фальклор 10. Празаичныя жанры фальклору: легенды и падання Найбліжэй да чарадзейных казак стаяць легенды, але легенда імкнецца выдуманае выдаць за сапраўднае. Легенда прыйшла ў фальклор ў часы хрысціянства - на змену язычніцкай прымхліцы, якую, аднак, не выцесніла. У аснову сюжэта кладзецца цуд, неверагоднае здарэнне. Легенды - пра стварэнне свету, пра паходжанне жывёл, пра святых і Бога, пра пекла і рай, пра віну і пакаранне за яе, пра дабрачыннасць і ўзнагароджанне - і інш. Паданне адрозніваецца ад казкі ці легенды тым, што зместам звязана з якой-небудзь канкрэтнай падзеяй гістарычнага жыцця народа і прымацавана да пэўнай мясцовасці. Функцыя паданняў - пазнавальна-інфармацыйная. Істотнай прыкметай з’яўляецца - даць адказ: адкуль што ўзялося, як ўзнікла. Напр, паходжанне і назвы населёных пунктаў, рэк, азёр, лесу, балота і інш. У бел. фалькл. большасць паданняў - такога зместу. Астатнія - звязаны з лёсам і жыццём канкрэтнага чалавека, нечым выдатнага. Сюжет - аднаэпізодны, няма характэрных для казачнай прозы кампанентаў - дыялог, зачын, канцоўка. Легенды: «Адкуль балоты и валуны?», «Пра старыка бацьку», «Чаму пчала як укусиць чалавека, дык сама памирае?», «Пра травицу – брат-сястрыцу», «Чаму у жанщчын шмат працы, а мужчын – няма?». Фальклор 11. Празаичныя жанры фальклору: замовы Замовы - слоўныя творы чалавека, якімі ён спрабаваў кіраваць сіламі прыроды на сваю карысць. Стварыліся яны пад уплывам анімізму. Першабытны чалавек знайшоў душу ў жывых і нежывых рэчах, з’явах. Першабытныя людзі думалі, што з прыродаю можна гаманіць, як і з жывым стварэннем. I ці то з просьбамі, ці то з пагрозамі ды загадамі звяртаўся чалавек да розных прыродных сіл і з’яў. Як да жывых, падобных сабе істот, звяртаўся ён да сонца, месяца і зорак, да зямелькі, вады і агню, да вятроў і хмар, каб яны рабілі тое, што было ў яго ў патрэбе. 3 прыняццем хрысціянскай культуры шмат што ў даўнейшых паганскіх замовах робіцца ўжо неадпаведным новаму светапогляду. Хрысціянскія Духаўнікі, каб зручней згубіць нялюбыя для іх паганскія замовы, пушчаюць у ход малітвы, але ўжо на грунце хрысціянскага светапогляду. I вось гэтыя малітвы-замовы мяшаюцца ў народнай практыцы з паганскімі замовамі. Замова і малітва - паняцці сходныя, толькі ў замове пераважае загад, а ў малітве просьба. Змест замоў: ад хвароб, любоўные ("прываротные", "адваротные") і г.д. Вось прыклад любоўнае замовы, якая мае на мэце «прывярнуць» любоў хлапца да дзяўчыны: Зоры мае ясныя, Зоры мае красныя, Палудзённыя I палуношныя, Прыдзеце! Як у печы ад агню жарка, Каб я была жалка Па гэты час, па гэту мінуту! Замовы ад зубнога болю найчасцей складаюцца з размовы з месяцам ці з мерцвякамі, напрыклад: «На шчырых барах, на цёмных лясах, на махах, на балотах, на гнілых калодах стаіць хатка, у тэй хатцы ляжыць там раб божы (гаворыцца імя апошняга з пахава-ных на могільніку людзей). Раб божы мярцвец! ці баляць у цябе зубы ці не? — Не.— Ну, няхай жа не баляць і мне». Замоў ад урокаў таксама надта многа, бо вера ў урокі дагэтуль жыла ў народзе. Вось прыгожая замова ад урокаў: «Ідзіце, уроцы, на мхі, на балоты, на гнілыя калоды, на ніцыя лозы, дзе людзі не ходзяць і птушкі не лятаюць, петухоў голас не заходзіць». |