Мифалогія Азначэнне міфа. Віды міфа
Скачать 110.06 Kb.
|
Мифалогія
Пярун - грому, маланкі і дажджу. Пярун - бог грому і маланкі. Велічны, статны, высокага росту з чорнымі валасамі і доўгай залатой барадою. На вогненнай калясніцы раз'язджае па небе, узброены лукам і стрэламі. Яго грымотны лук - каменны молат, часам вясёлка. Яго стрэлы - маланкі. Імі ён знішчае варожыя полчышчы Чарнабога. Пярун адным ударам каменнага молата разбівае хмары і вада льецца на зямлю. Чэрці бягуць на зямлю, але і тут іх даганяюць стрэлы Пяруна. Чэрці ведаюць, што Пярун любіць чалавека і беражэ яго, таму яны кідаюцца ў жытло людзей, каб выратавацца сярод іх. Але ў такіх выпадках Пярун знішчае і жытло чалавека. Дажбог - бог сонца. (Хорс).Упершыню імя ДАЖБОГА сустракаецца ў “Аповесці мінулых гадоў”. Бог сонца і сын Сварога. ДАЖБОГ у канкрэтным абліччы - малады, прыгожы, белатвары юнак, мае арэол вакол галавы. Каля яго - сноп жыта, у адной руцэ - сонечная птушка, у другой - яблык (эратычны сімвал, бо сонца апладняе), часта паўстае на белым кані. Вялес - бог - апякун хатняй жывёлы. Вялес- адзін з галоўных багоў паганскага пантэону. Бог жывёлагодоўлі і багацця.Таксама лічыўся богам памерлых, падземнага свету, апекуном роду арганізацыі. Цесна звязаны з ім культ камянёў. Пасля прыняцця хрысціянства замяніўся як св. Улас. Мокаш - вярхоўная багіня.Мокаш - адна з багіняў пантэону, багіня-заступніца жанчын і адпаведна жаночых заняткаў, асабліва прадзення. Яе ўшаноўвалі і як багіню шлюбу, родаў, урадлівасці. Пасля прыняцця хрысціянства аналагам Мокаш стала св.Параскева-Пятніца. У пятніцу забаранялася прасці, мыць бялізну, мець палавыя адносіны з мужам. Выгляд - з распушчанымі валасамі. Лада - багіня кахання і шлюбу. Беларускі абрад “Ляльнік”.ЛАДА -багіня кахання і шлюбу. Святкаванне (у першы дзень мая і на зяленые святкі) суправаджалася песнямі і рытуальнымі скокамі. ЛЯЛЯ - багіня вясны. Выгляд: юная прыгожая дзяўчына. Напярэдадні дня Ярыла адзначалі Ляльнік (22 красавіка) - дзяўчаты збіраліся на лузе і выбіралі самую прыгожую. Яе апраналі у белую кашулю, рукі і стан упрыгожвалі зелянінай, на галаву - вянок з веснавых кветак. Садзілі на узвышанне, клалі пры ёй зялёныя вянкі, хлеб, яйкі, масла, тварог, малако, смятану. Дзяўчаты вакол яе вадзілі карагод і спявалі песню, у якой прасілі цёплай вясны і багатага ураджая. У адказ на песню ляля дарыла дзяўчатам вянкі і частавала іх. Вянкі і травы, якія абвівалі Лялю, захоўвалі год да наступнага Ляльніка. Ярыла - бог веснавой плоднасці.Ярыла - бог урадлівасці і пачуццёвага кахання. Малады, прыгожы юнак, раз'язджае на белым кані і ў белым плашчы, на галаве вянок, у руках каласы, ногі босыя. У Юр'яў дзень Ярыла па загадзе маці адмыкае вароты неба і на белым кані прыязджае на зямлю, а з яго ўзнікненнем пачынаецца сапраўдная вясна. У гэты дзень упершыню выпускаюць скаціну ў поле. Мифалогія
Як карова ацеліцца, нічога не пазычалі. Калі ў першы дзень Каляд прыдзе жанчына, то карова цёлкай ацеліцца, а калі мужчына – быком. Калі чорны кот дарогу пяройдзе, дык, кажуць, за пугавіцу трэба хватацца. А яш-чэ, калі рыжы кот, то таксама плоха. Еслі мышы ўбягают з дома, будзет навадненне ілі пажар. Мядзведзь – ета ператвораны чалавек, які крэпка мёд любіў і краў яго ў суседзяў. Адзін раз залез ён у чужы вулей, а тэй чалавек калдуном быў, вот і ператварыў ён етага чалавека ў мядзведзя. Дай жа цяпер мядзведзь мёд любя. Сабака – добры друг чалавеку. Еслі хазяін параніць нагу, дык сабака можа рану тую залізаць. Можа і свайго ўкусіць. Еслі сабака вые ўгару – будзе пажар, еслі ўніз – смерць. Жылі аднойчы мужык з жонкай, але захварэлі і памерлі. Засталіся ў іх дзеткі малыя. Сірот ніхто не хацеў узяць да сабе. От Бог і зрабіў ваўка, каб той жывёлу краў. А каб захаваць жывёлу, людзі ўзялі ў пастухі сірот. Так сіроты былі і накормленыя, і адзетыя. Мифалогія
Асіна – ето паганое дзераво, бо на ём буў прыбіты Ісус Хрыстос. Асінавум ка-лом адганяюць нячыстую сілу. Асіну даў лукавы, каб людзі на ёй вешаліся. Часта ў нас, кагда нядобрага жада-лі, казалі: “Каб ты на асіне ўдавіўся”. Бяроза. Казалі, што гэта маладая дзеўка. Старыя людзі казалі, што гэта шчаслівае дрэва. На тым месцы, дзе хацелі строіць хату, садзілі бярозу на шчасце. Рабілі ад розных хвароб лякарствы з голяк бярозы. Яшчэ казалі, што бяроза засцерагае ад грому. Жылі мужык з жонкаю. Мужык быў прыгожы, магутны, усё ў яго руках гарэла. Жонка яго з другім ухажорылася. Ноччу з ухажорам тым яны забілі мужыка таго насмерць, калі той спаў. Бог, бачачы такое, абярнуў жонку ў бярозу. Цяпер яна кожны год плача – сок пускае. Палюбоўніка абярнуў ў асіну, якая трасецца ад страху. А мужа – у дуб высокі, прыгожы, магутны. Было так. Вярба прыносіць здароўе і засцерагае ад хваробы. Першы раз у поле карову вы-ганялі голькай свячонай вярбы. Тады яна будзе даваць многа малака і не будзе балець. У хаце вярбу ўтыкалі па вуглах, на варотах – каб дома ўсё было добра. Перад Вялікаднём людзі ўтыкалі галінкі вярбы. Мы, старые, верылі і верым, што вярба спрыяе ўсяму добраму. Дуб – гэта здаровае дрэва. Пад яго нельга станавіцца, калі грыміць гром, ці бліскае маланка, бо можа забіць. Да гэтага дрэва насілі малых хлопцаў, калі яны балелі. Дуб – сімвал жызні. У ім затоена свяшчэнная сіла. Ён ахоўвае ўсе дрэвы. Дуб – цар сярод дрэў. Яблыня.Гаворуць, што ў каждага чалавека ё сваё дзерава, якое яму памагае. Вот маё дзерава – ета яблынька. Еслі ў мяне што баліць ці гора якое, дак я іду да яблынькі, аб-дыму яе і папрашу памочы. І патом дзелаецца лягчэй. Мифалогія
Бусел – святая істота. Хто ўб’е яго, то саграшыць. Усягда гаварылі, гдзе гняздо бусла, там шчасце будзе. А яшчэ гадалі так: еслі бусел выкіне з гнязда яйцо, будзе ўраджайны год, а калі пцянца выкіне, то галодны. Адзін раз Бог сабраў усіх гадаў: змей, жаб, жукоў у мех і загадаў чалавеку занесці гэты мех на самую высокую гору, але не развязваць той мех. Ды чалавек не выдзержаў і развязаў яго. Усе гады распаўзліся па зямлі. За гэта Бог ператварыў таго чалавека ў бусла і загадаў збіраць тых гадаў. Ось і ходзіць бусел па балоту і збірае жаб і змей. А болей я нічога не ведаю. Варона каркае і лётае каля дома на смерць. Варона каркае – абавязкова будзе бяда. Раз Бог сказаў звярам і птушкам пачысціць зямлю, бо была яна ў брудзе. Нека-торыя вельмі добра рабілі, а другія толькі і шкодзілі. Бог паглядзеў на труды тыя і кожнаму пачэсна адплаціў. Тыя, хто добра рабілі, сталі прыгожыя, бялюткія-бялюткія, а тыя, хто шкоду рабілі, ці то рабымі, ці то зусім чорнымі і бруднымі. Сарока – рабая сталася, варона – зусім чорная, бо не рабіла. Верабей – ента праклятая пціца. Трэба гнаць яе ад свайго дома. А праклятая яна таму, што яны насілі гвоздзі ў урэмя распяція Хрыста. Зязюля – гэта дзеўка была. Занадта ж хлопца аднаго кахала. Ажаніліся, дзетак нарабілі. Дый матка яе не прыняла мужа дачкі. Пашла да вядзьмаркі дый зрабіла так, каб ён у гада абярнуўся. Дзеўка доўга галасіла, а потым здзелалася яна зязюляй шэ-рай. Кінула дзетак сваіх і паляцела незнама куды. Такі носіцца, а дзетак сваіх другім падкідвае. Ластаўка лятае высока – пагода, нізка – к непагодзе. Нельга ў ластаўкі пцянца браць, разараць гняздо, бо будзеш канапатым, як яечкі ў ластаўкі. Яечкі з кропелькамі ў ластаўкі. Сава – ета чортаў служка. Яна днём спіць, а ноччу людзей пужае, каб не мяшалі нячыстай сіле. Калі сава гукае каля хаты, нехта скора памрэ. Мифалогія
Дэманалогія - комплекс міфалагічных уяўленняў і вераванняў пра нячыстую сілу. У дэманалогіі беларусаў пераплеценыя паганскія і хрысціянскія вераванні, аб стварэнні дэманаў самім Богам ці Д'яблам і народныя - пра паходжанне дэманаў ад самагубцаў і людзей, памерлых ненатуральнай смерцю, ад дзяцей, памерлых да хрышчэння, выкрадзеных лесавіком, вадзяніком ці русалкай. Многія рысы паводзінаў дэманаў сведчаць незямную прыроду: громкі, сіпаты голас, шум, гул, хуткасць перамяшчэння і т.п. У адносінах да чалавека дэманы праяўляюць зламыснасць: лясун збівае з дарогі, дамавік пужае стукам, вадзянік топіць. Прамежкавае становішча паміж светам дэманаў і светам людзей займаюць вядзьмаркі і знахаркі. Дэманалагічныя вераванні пранізваюць усе сферы народнай культуры, з'яўляюцца часткай сямейных, каляндарных і гаспадарчых абрадаў. Русалкі - дзяўчаты-тапельніцы або памерлыя нехрышчонымі дзеці. Вадзянік - дух падводнага гаспадарства, існуе у кожным вадаёме: возеры, рацэ, лужыне, якая не высыхае, калодзежы. Лесавік - гаспадар лесу і звяроў. Кожны лясны масіў мае свайго лесавіка. Ён - брат хатніка і палявіка. Дамавік - дух хаты, з'яўляецца абярэгам агменю - калі гаспадары пераязджаюць на новае месца, каб перавезці з сабой дамавіка, трэба захапіць вуголля з печкі. Выгляд: дзядок з сівай барадой. Жыве у запечным куце, пад печкай. Хлеўнік -сядзібны дух, жыве у хляве, назірае за скацінаю. Пры сімпатыі да гаспадароў і калі яяму па густу масць жывелы, ён чысціць, песціць скаціну, носіць ваду, кладзе паболей корму. Лазнік -гаспадар лазні. Жыве за печчу ці пад полкам. Злосны. Еўнік-сядзібны дух, жыве у печы. Сваяк Лазніка і Дамавіка. Выгляд - чалавекападобны, у чорнай ад дыму вопратцы, з пылаючымі як вуголлі вачыма. Чорт -- нячысцік-паўсюднік не мае тэрытарыяльнай лакалізацыі і падпарадкоўваецца вышэйшаму нячысціку. Чорт мае чартовак (чарціх -- жонак чарцей) і чарцянят. Асноўны занятак - шкодзіць людзям (сваркі, п'янства), уводзіць у грэх (хлусня, самазабойства). Ваўкалакі (чалавекі-ваўкі) бываюць двух тыпаў: тыя, што зрабіліся ваўкалакамі свядома (калдуны) і пад прымусам. Калдун ператвараецца ў ваўка перакульваннем праз нажы ці асінавы пень. Мифалогія
Дамавік – дух хаты, з'яўляецца абярэгам агменю - калі гаспадары пераязджаюць на новае месца, каб перавезці з сабой дамавіка, трэба захапіць вуголля з печкі. Выгляд: дзядок з сівай барадой. Жыве у запечным куце, пад печкай. Ён дапамагае добрым гаспадарам і вельмі не любіць сварак, п'янства, гучнай гаманы, люстэркаў, масак. Незадаволены дамавік можа помсціць - сысці з хаты, пашкодзіць ў гаспадарцы (асабліва жывёле), давесці каго да смерці. Хлеўнік –сядзібны дух, жыве у хляве, назірае за скацінаю. Пры сімпатыі да гаспадароў і калі яяму па густу масць жывелы, ён чысціць, песціць скаціну, носіць ваду, кладзе паболей корму. Не любіць свінней і казлоў. Калі завядзецца ліхі хлеўнік, які губіць скаціну, можна пазбавіцца забітай сарокай, канаплянай пугай з вузелкамі – трэба пасцёбваць і прыгаварываць словы “пайшла хіра на вецер!”. Лазнік –гаспадар лазні. Жыве за печчу ці пад полкам.Падобны на Вадзяніка. Злосны. Карае тых, хто мыецца пасля поўначы ці захаду сонца (бо сам любіць мыцца у гэты час). Калі хто мыецца позна,ён кідае у яго камяні з печкі, палохае храпам. Як задобрыць-прынесці хлеб-соль, пакінуць яму ваду і венік. Еўнік-сядзібны дух, жыве у печы. Сваяк Лазніка і Дамавіка. Выгляд – чалавекападобны, у чорнай ад дыму вопратцы, з пылаючымі як вуголлі вачыма. Глядзіць каб правільна палілася печ, сушыліся снапы. У ваколіцах вёскі звычайна стаялі асеці, ці сушні (еўні,гумны). Сушні часта гарэлі. Гэта прыпісвалі шкоднаму духу.Ёсць адзін спосаб: вывернуць кажух навыварат, узяць качаргу і сцерагчы яго ў ноч пад свята Агафона-гуменніка (22 жніўня). Можа пагібнуць ад маланкі. Этнаграфія
Этнаграфіяй‖ (ад грэч. ―ethnos племя + ―qrapho‖ пішу) разумелася апісанне культуры асобных народаў, заснаванае, галоўным чынам, на непасрэдных кантактах з носьбітамі гэтай культуры, у той час, як ―этналогія‖ (ад грэч. ―ethnos‖ народ + ―logos‖ вучэнне) мела на мэце больш высокае ў тэрэтычным плане сістэмнае параўнальнае вывучэнне мадэляў і працэсаў у сучасных і зніклых культурах. Этнаграфія, як гістарычную навуку, якая даследуе паходжанне і этнічную гісторыю народа, вывучае фармаванне спецыфічных асаблівасцяў яго культуры, побыту, сацыяльнай арганізацыі і псіхалогіі (ментальнасці). Аб`ектам даследавання этнаграфіі Беларусі з`яўляецца ўласна беларускі этнас і яго складнікавыя часткі: этнічныя групы (частка этнасу, якая пражывае па-за межамі этнічнай тэрыторыі), групы этнаграфічныя (лакальна-тэрытарыяльныя групы, што адрозніваюцца асаблівасцямі традыцыйнай культуры; Прадметам этнаграфіі выступае культура народа і пераважна тая яе частка, якая ўвасабляе этнічную самабытнасць і спецыфіку. Да актуальных праблем сучаснай беларускай этнаграфіі можна аднесці наступныя:
Этнаграфія
У канцы XIII- XVI ст. пачынаецца фарміраванне беларускай народнасці - гістарычна склаўшайся на тэрыторыі сучаснай Беларусі і суседніх усходніх і паўночных землях устойлівай супольнасці людзей, якая характарызуецца асаблівасцямі мовы, побыту, культуры, рыс псіхікі і самасвядомасці, што перадаюцца з пакалення у пакаленне. Умовы для фарміравання беларускай народнасці склаліся з сярэдзіны XIII ст. Аб'яднанне на працягу XIII - XVI стст. раздробленых зямель у складзе Вялікага Княства Літоўскага, падначаленне адзінай вярхоўнай уладзе прывяло да тэрытарыяльнай кансалідацыі і паслужыла штуршком для складвання этнічнай тэрыторыі беларусаў - тэрыторыі кампактнага рассялення народа, з якой звязаны яго фарміраванне і развіццё. У XIII - XVI стст. на этнічнай тэрыторыі Беларусі фарміруецца новая самастойная мова са сваімі спецыфічнымі фанетычнымі і сінтаксічнымі асаблівасцямі і лексічным складам, якая карэнным чынам адрозніваецца ад старажыт-наўсходнеславянскай, рускай і ўкраінскай моў. Развіццю беларускай мовы спрыяла тое, што ў XIV - XVII стст. яна была дзяржаўнай мовай Вялікага Княства Літоўскага. На ёй працавалі судовыя ўстановы, княжацкая канцылярыя, магістраты, пісаліся законы, летапісы, публіцыстычныя творы і мемуары. Яе ўжыванне ў афіцыйным справаводстве оыло заканадаўча замацавана Статутам 1588 г. Дасягауўшы значнага развіцця, беларуская мова з другой паловы XVI ст. паступова пачала здаваць свае пазіцыі пад націскам польскай На працягу другой паловы XIII - XVI ст. на акрэсленай этнічнай тэрыторыі сфарміраваўся своеасаблівы агульнабеларускі комплекс традыцыйнай культуры і сісгэмы мовы, якія сведчылі пра нараджэнне новага этнасу. Адным з галоўных вынікаў аб'яднальных этнічных працэсаў і асноўным паказчыкам ступені кансалідаванасці народа выступае этнічная самасвядомасць - усведамленне людзьмі прыналежнасці да свайго народа, яго адметнасці. Істотныя зрухі ў сацыяльна-палітычнай і культурна-рэлігійнай сітуацыі на Беларусі на рубяжы XVI - XVII стст. нарадзілі іншую форму нацыянальнай самасвядомасці, у якой дамінуючую ролю адыгрываў рэлігійны кампанент. Знешняй формай праяўлення самасвядомасці з'яўляецца назва народа - этнонім. У XIII - XVI стст. у дачыненні да насельніцтва Беларусі ўжываліся розныя этнонімы. Да XVII ст. абагульняючай для праваслаўнага насельніцтва Беларусі, Украіны, Масковіі і часткова Літвы, Польшчы, латгаліі з яўлялася назва "Русь", "рускія", "русіны". Этнонім "рускія людзі" меў больш стабільную распаўсюджанасць сярод жыхароў усходняй Беларусі і Смаленшчыны. У канцы XVI - XVII ст. ён трансфармаваўся ў назву "беларусцы". Украінцы, рускія, палякі і іншыя еўрапейскія народы называлі беларусаў "ліцвінамі". Першая згада пра Беларуеь у дачыненні да ўласна беларускіх зямель змяшчаецца ў Іпац'еўскім летапісу і датавана 1305 годам. Тлумачэнняў паходжання і сэнсу назвы "Белая Русь" безліч, але ўсе яны з'яўляюцца толькі здагадкамі. Паступова складваўся і асобы беларускі менталітэт - склад розуму народа, лад яго мыслення, нацыянальны характар, псіхалогія. Ён складваўся пад звон мячоў і залпы гармат ва ўмовах шматсотгадовага процістаяння на нашых землях двух славянскіх цэнтраў - Польскага каралеўства і Маскоўскага царства. Даволі хуткі працэс засваення польскай мовы і культуры, які пачынаецца ў 70-я гг. XVI ст., меў спачатку пазітыўны характар, бо дапамагаў знаёмству нашых продкаў з культурнымі і навуковымі дасягненнямі Заходняй Еўропы. Найбольшыя "поспехі" ў такім самастойным спалячванні зрабілі шляхта і магнаты. Штучная ліквідацыя з ужытку імі беларускай мовы вельмі адмоўна адбілася на далейшым жыцці беларусаў і істотна замарудзіла развіццё нацыянальнай самасвядомасці У XIII - XIV стст. на Беларусь перамясцілася частка балтаў (прусаў, борцяў, жамойтаў), цяснімых крыжакамі. 3 канца XIV ст. на Беларусі пачалі сяліцца татары. У канцы XIV - XVI ст. ідзе масавая міграцыя на Беларусь яўрэяў з краін Заходняй Еўропы, дзе яны цярпелі цяжкі ўціск і вынішчэнне. Першыя групы рускіх мігрантаў на Беларусі з'явіліся ў XV -XVI стст. У сярэдзіне XV ст. на Беларусі з'явіліся цыганы. Такім чынам, перыяд канца XIII - сярэдзіны XVII ст. стаў для беларускай народнасці часам станаўлення, развіцця і ўздыму. Яе паспяховае развіццё абарвала вайна 1654 - 1667 гг, якая стала першай нацыянальнай катастрофай. У наступмыя часы ідзе працэс размывання і заняпаду беларускага этнасу, які выразіўся спачатку ў яго масавай паланізацыі, а потым у русіфікацыі. |