Мифалогія Азначэнне міфа. Віды міфа
Скачать 110.06 Kb.
|
Збіральніцтва, адна з самых ранніх форм гаспадарчай дзейнасці чалавека, збіранне (здабыванне) гатовых дароў прыроды, у асноўным прадуктаў харчавання і лекавых раслін. У першабытным грамадстве суіснавала побач з паляваннем і рыбалоўствам, займала важнае месца ў спажывецкай гаспадарцы і падрыхтавала ўмовы для вытворчай гаспадаркі. З пераходам да земляробства і жывѐлагадоўлі набыло характар падсобнага (здабыўнога) промыслу. Сярод розных відаў збіральніцтва для жыхароў былі ўласцівы збіранне траў і карняплодаў, здабыванне раслінных сокаў. Пчалярства, Першапачатковай і самай працяглай па часе бытавання формай пчалярства было бортніцтва – утрыманне і развядзенне пчол у борцях – натуральных і спецыяльна выдзяўбаных штучных дуплах жывых дрэў, такіх, як хвоя, дуб, ліпа, асіна. Бортніцтва прайшло у сваім развіцці тры асноўныя этапы: 1) ахова і догляд лясных пчол у натуральных дуплах, якія яны засялялі самі без дапамогі чалавека; 2) утрыманне пчол у натуральных дуплах, загадзя падрыхтаваных чалавекам; 3) развядзенне баровак у штучных дуплах, г.зн. у борцях. калодны вулей, рамовы вулей – разборны вулей з рухомымі гнездавымі і магазіннымі (для збору мѐду) рамкамі. Этнаграфія 10. Народныя веды Касмалогія і астраномія. Паўсядзѐнны жыццѐвы вопыт, практычная і рытуальна-сімвалічная дзейнасць выпрацавалі на працягу многіх соцень гадоў у сялян шматаспектныя погляды на свет і прыродныя з'явы. Усведамляючы сябе неад'емнай часткай прыроды, селянін уважліва назіраў за нябеснымі свяціламі, вызначаў іх становішча на небе, дынаміку іх руху і даволі дакладна арыентаваўся ў прасторава-часавай структуры Сусвету (час сутак, квадры месяца, перамены сонечных фаз, бакі свету і інш.). Пры гэтым, веды беларускіх сялян у галіне астраноміі і касмалогіі былі вельмі шчыльна знітаваныя з міфалагічнымі ўяўленнямі пра будову Космасу. Узнікненне сусвету, у народнай свядомасці, суадносілася з міфічнымі часамі першастварэння, калі суб'ектамі касмагоніі выступаюць Бог і яго праціўнік (Чорт, Волат). Суперніцтва гэтых персанажаў прыводзіць да таго, што "свет" адпачатку характаразуецца неаднароднасцю і разнаякаснасцю (Бог - Творца "зямлі" у значэнні "палеткаў, ворыва", чорт стварае балоты і "няўдобіцы"). Структура свету у гарызантыльным вымярэнні характарызуецца тэтракратычнасцю і суадносіцца з бакамі свету, кожны з якіх надзелены пэўнай сімволікай і энергетыкай. Бакі свету ўтваралі апазіцыйныя пары, дзе Поўдзень - Усход лічыліся спрыяльнымі і асацыяваліся з ідэяй святла, цяпла, нараджэння (жыцця) і "тым" светам у значэнні "боскай", сакральнай сферы Космасу, а Поўнач - Захад атаясамліваліся з цемрай, холадам, смерцю і "тым" светам у значэнні інфернальнай (пякельнай, падземнай) зоны. Назіраннямі за сузор'ямі карысталіся ў летні час рыбакі, што лавілі рыбу, касцы, якія знаходзіліся на сенакосах удалечыні ад сяла некалькі дзѐн, а таксама падарожныя людзі, што мусілі быць у начной дарозе. У паўсядзѐнным жыцці час па зорках вызначалі больш зімою, калі ночы доўгія, радзей - летам. Па сузор'ях часам вызначалі пачатак сельскагаспадарчых работ. Так, калі сузор'е Валасажар перад світаннем знаходзілася дакдажна на поўдні (сярэдзіна верасня), азначала, што надышла пара восеньскай сяўбы. Найвялікшай пашанотай у беларускіх сялян карысталіся Сонца і Месяц, якія ўвасабляліся ідэальнай шлюбнай парай (жонкай і мужам). Сонца абагаўлялі як адну з галоўных жыццядайных сіл, што валодае і пазітыўнымі магічнымі якасцямі. Вобраз Сонца з'яўляецца надзвычай пашыраным у абрадавых жанрах беларускага фальклора. Салярныя матывы здаўна з'яўляюцца ў беларусаў асноўным элементам у арнаментыцы вырабаў рытуальнага, пабытовага, мастацкага прызначэння. Не меньшай павагай у народнай свядомасці карыстаўся Месяц. Невыпадкова, што дзейсным абярогам ад злыбяды ў любой дарозе была наступная замова: "Мяне маці нарадзіла,// Сонейкам абгарадзіла,// Месяцам падпаясала,// У дарогу адпраўляла". Такім чынам, надзвычай развітая і эфектыўная сістэма народнай метэаралогіі сведчыць пра асаблівы, партнѐрскі тып узаемадачыненняў чалавека Традыцыі і Прыроды, калі апошняя разумелася не як бяздушная пляцоўка для тэхнагенных эксперыментаў. Народная метралогія бярэ свае вытокі з часоў глыбокай старажытнасці. У дадзенае паняцце ўваходзяць адзінкі мераў даўжыні, плошчы, часу. Развіццю метралогіі садзейнічалі патрэбнасці абменных аперацый і развіццѐ гандлю. Паваротным момантам у развіцці метралогіі з'явілася ўзнікненне дзяржавы, калі ўлады і адміністрацыя бралі на сябе абавязак кантраляваць стандаотнасць мераў на яе тэрыторыі. Аднак дзяржаўныя меры былі абавязковымі толькі ў гандлі. У штодзѐнным жыцці, асабліва ў далѐкіх ад гарадоў мясцовасцях, сяляне карысталіся ў асноўным народнымі мерамі. Этнаграфія 11. Традыцыйная ежа Да абрадавай стравы адносяцца вырабы, як атрыбут абрадавых дзействаў-хлеб, бліны, кашы, яйкі, мёд, віно. Бліны - спажыванне найперш для памінальнага абраду; першы блін памерламу,бліны неслі за труной і клалі на магілу. На куццю першы блін неслі авечкам, каб былі увесь год здаровыя. На каляды - на посную куццю (перад Ражством)-не менш 7 – аўсяны кісель, хлебны квас, аладкі з мёдам, бліны, рыба, клёцкі, каша з мёдам. На шчодрую куццю дабаўлялась – мяса, смажанае парася, каўбасы, бліны з салам, боршч з мясам. Асабліва шчодры стол – на сямейныя святы. На Масленку спажывалі бліны як сімвал ушанавання “маладога” весновога сонца. На Дзяды-варанае мяса, бліны, клёцкі, кісель, гарох з макавым малаком, крупнік з грыбамі, каўбаса. Ежу можна падзяліць на раслінную і мясную, посную і скаромную. Таксама раздзяляецца на паўсядзённую, святочную і абрадавую. Асартымент шырокі і быў у залежнасці ад эканамічнага стану сям’і, народнага календара і сезона года. Посная - ўсе стравы расліннага паходжання, а таксама рыба. Абрадавая - хлеб, бліны, кашы, яйкі, мёд, віно. Бабіна каша –абр.страва на радзіны (варыла бабка-павітуха на малаце, з цукрам, мёдам, маслам). На памінкі – салодкая каша з ячнай крупы. Канун – рытуал. страва.На каляды – куцця. На вялікдзень – яйкі. На дзяды – боршч з мясам, каўбасы. Кожнаму святу – свой стол. На посную куццю (перад Ражством)-не менш 7 –аўсяны кісель, хлебны квас, аладкі з мёдам, бліны, рыба, клёцкі, каша з мёдам. На шчодрую куццю дабаўлялась – мяса, смажанае парася, каўбасы, бліны з салам, боршч з мясам. Асабліва шчодры стол – на сямейныя святы. Традыцыйныя стравы: Мучныя – клёцкі (з грэцкай,пшанічнай,жытняй,ячнай), зацірка, кушеш. Аусяныя мучныя - талакно, кісель. З жытняй мукі – саладуха, кулага. З крупяных вырабаў – кашы. Бульбяныя – адварная, тушаная, у мундзірах, тоўчанка, бабка, клёцкі, аладкі, супы, поліўкі. Гародніну - капусту, буракі, морку,акуркі – і пра запас. Малочныя прадукты - тварог, смятана і інш. Мясная - з свініны, бараніны, гавядіны і птушкі –каўбасы, мачанка, халадзец. Рыбныя-смажаная,у супах, вяленая, сушаная, фаршыраваная. Пітво-хлебны квас, бярозавы і кліновы сокі, сокі і напіткі з лясных ягад, яблык, груш, рабіны, мядовы квас,піва. Этнаграфія 12. Традыцыйныя тыпы паселішчаў на тэрыторыі Беларусі Веска – асноўны тып паселішчаў. Жыхары–ў асноўным сяляне, асноўны занятак – земляробства, жывелагадоўля і промыслы. Група суседніх вёсак складвала акругу. Сяло - як і вёска, асноуная прыкмета – царква, і адрознівалася памерамі. Слабада – гэта новыя пасяленні жыхароў, вызваленых на пэўны час ад феадальнай павіннасці. Кожны раз пасля чарговай вайны сяляне аднаўлялі разбураныя раены, распрацоўвалі пусткі, уладкоўвалі жылле, адраджалі і сваю, і панскую гаспадарку. Аколіца – паселішча дробнай шляхты, якая сялілася асобна ад сялян-вяскоўцаў. Была агароджана з усіх бакоў, вызначалася сваей забудовай, бессістэмнай планіроўкай, наяўнасцю тупіковых завулкаў і сцежак. Фальварак – невялікае пасяленне ў некалькі двароў. Тут у цэнтры сядзібы стаяў панскі дом, гаспадарчыя і прамысловыя пабудовы - свірны, скляпы, гумны, адрыны для сена, канюшня, вазоўня, рамесныя майстэрні, кузня, млын, бровар, карчма, пякарня, вяндлярня, сырніцы, размяшчаліся сажалкі, дзе вырошчвалі рыбу, побач – пладовы сад, пасека. Фальварак, такім чынам, быў свайго роду аграрна-прамысловым комплексам. Засценак – паселішча дробнай шляхты ў 1 – 3 сядзібы. Узнікла пасля рэформы 1557 г. разам з ўстаўнымі вескамі. У сувязі з рэформай уся зямля дзялілася на тры часткі, тры полі; аднак шмат зямельных астраўкоў і ўрочышчаў заставаліся за межамі ("за сценкамі") асноўнага масіву, яны здаваліся ў арэнду дробнай шляхце. Засценкі адрозніваліся ад хутароў сацыяльным паходжаннем жыхароў. Хутар – абасобленая сялянская гаспадарка з сядзібай, якая знаходзілася на зямельным надзеле селяніна. Узнікалі пасля рэформы 1861 г., аднак масавы характар працэс набыў у канцы ХІХ – пач. ХХ ст. у сувязі са сталыпінскай аграрнай рэформай. Мястэчка – рысы сяла і горада – гарадок. З’яўлялісь гандлёва-рамеснымі цэнтрамі. У их пераважала яўрэйскае насельніцтва. Этнаграфія 14. Народны касцюм беларусаў Беларускі нацыянальны касцюм — комплекс адзення, абутку і аксэсуараў, які склаўся на працягу стагоддзяў і выкарыстоўваўся беларусамі ў штодзённым і святочным ўжытку. Беларускі касцюм, маючы агульныя карані з украінскім і рускім нацыянальнымі касцюмамі, хоць і фарміраваўся на аснове ўзаемаўплыву літоўскай, польскай, рускай і ўкраінскай традыцый, тым не менш адрозніваецца самабытнасцю і з'яўляецца самастойным з'явай[1][2]. Акрамя гэтага, ён убіраў у сябе тэндэнцыі інтэрнацыянальнага гарадскога касцюма і такім чынам ўпісваўся ў агульнаеўрапейскі кантэкст[1]. Пры вырабе касцюма выкарыстоўваліся такія віды дэкаратыўна-прыкладнога творчасці, як ткацтва, пляценне, ювелірнае мастацтва, апрацоўка скуры і іншыя Вытокі беларускага адзення знаходзяцца ў культуры Кіеўскай Русі. Умерана кантынентальны клімат, працяглая зіма і негарачае лета вымагалі закрытага, цёплага адзення[4]. Фарміраванне ўласна беларускага традыцыйнага касцюма і яго асаблівасцяў пачалося ў часы Сярэднявечча. Да канца XIX — пачатку XX стагоддзяў яго аблічча выстаялася, склаліся ярка-выяўленыя этнічныя асаблівасці[5]. Адна з найважнейшых характарыстык беларускага касцюма — незвычайная ўстойлівасць традыцыі. Убіраючы ў сябе разнастайныя павевы на працягу стагоддзяў, беларускі касцюм доўгі час захоўваў нязменным крой некаторых прадметаў адзення, яго форму, асобныя атрыбуты касцюма ўзыходзяць яшчэ да паганскай даўніны, у ім захаваліся архаічныя рысы, напрыклад, старадаўні арнамент і паласаты дэкор. Тэхналогіі вырабу тканін таксама захаваліся з старажытных часоў[3][5]. Не гледзячы на ўстойлівасць традыцыйнага аблічча, гарнітур рознаварыянтны ў вобразнай і кампазіцыйнай праявах Мужчынскі касцюм Мужчынскі касцюм звычайна складаўся з кашулі, вышытай па варотах і нізе, штаноў, камізэлькі, нагавіц (пояснае адзенне)[3][4]. Кашуля насілася навыпуск, падпярэзвалася каляровым поясам.[3] Кішэні адсутнічалі, іх замяняла скураная сумачка, якую насілі праз плячо або падвешвалі да скуранога пояса[3][6]. Мужчынскі касцюм меў сціплае аздабленне, у ім пераважаў белы колер, а дэкор прыпадаў на каўнер, каўнерцы, пазуху і ніз кашулі і на разнаколерны пояс з кутасамі[4]. Жаночы касцюм Жаночая безрукаўка, зробленая ў в. Аздамічы(бел. (тар.)) бел.. Брэсцкі абласны краязнаўчы музей Жаночы касцюм больш разнастайны, з выяўленай нацыянальнай спецыфікай. Вылучаюцца чатыры комплексы: са спадніцай і фартухам; са спадніцай, фартухам і камізэлькай (гарсэтам); са спадніцай, да якой прышыты ліф-гарсэт; з андаракам, фартухам, камізэлькай (гарсетам). Два першыя вядомыя па ўсёй тэрыторыі Беларусі, два апошніх ва ўсходніх і паўночна-ўсходніх раёнах. Маецца тры тыпы кашуль: з прамымі плечавымі ўстаўкамі, тунікападобная, з какеткай (гесткай)[4]; вялікая ўвага надавалася вышыўцы на рукавах. Пояснае адзенне — разнастайнага фасону спадніцы, якія адрозніваліся кроем (андарак, саян, палатнянік, летнік), а таксама андаракі, фартухі[3]. Спадніцы — чырвоныя, сіне-зялёныя, у шэра-белую клетку, з падоўжнымі і папярочнымі палосамі. Фартухі упрыгожваліся карункамі, складкамі, вышытым узорам[3]; камізэлькі (гарсет) — вышыўкай, карункамі, дэкаратыўнымі нашыўкамі і аплікацыямі. Найбольшая ўвага звярталася на ўпрыгожанне рукавоў, што звязана з мастацкай тэктонікай і пластыкай касцюма, а таксама з верай у магічную сілу чырвонага рамбічнага арнаменту, які нібыта засцерагаў рукі ад злых духаў і надаваў ім моц у працы[4]. Этнаграфія 15. Інтэр’ер сялянскай хаты Да 60-70гг 19ст. Вясковые хаты былі курнымі – мелі глінабітныя курные печы бе коміна, печ была справа каля ўвахода, калі палілі, дым ішоў на хату і выходзіў праз верхнік (адтуліну ў столі). Хата мела высокі парог і нізкія дзверы. Тры невялікія акенцы зачыняліся на нач драўлянай засаўкай. Падлога – гліабітны ток, летам у святочныя дні слалі аір. У вуглу каля печы – качарэжнік, там стаялі вілкі для гаршкоў, чапяла, памяло, мяцёлка і інш. Над вусцем печы – жэрдка, дзе сушылі адзенне. Супраць печы – “Бабін кут”. Там каля дзвярэй – кадушка для вады, далей на лаве –драўляныя вёдры, даёнка, сальніца і інш. Над лавай вісела паліца з посудам, побач –лыжачнік (драўляная планка з гнёздамі для лыжак). Каля самых дзвярэй на круку віселя верхняя вопратка.Пад столлю уздоўж сцен –дзве паралельныя жердкі, на якіх сушылі лучыну, складвалі маткі нітак, кудзелі льну і інш. Ніжэй вокнаў –шырокія лавы. Покуць (красны кут) – развешвалі абразы, убраныя ручнікамі, пучкі асвечаных траў і каласоў. На покуці стаяў засланы абрусам стол, на ім пакідалі хлеб накрыты ручніком. Сярод мэблі ужывалі табурэты, дзіцячыя стойкі, хадуны, калыскі. У зімовы час хата была майстэрняй – рабілі лыжкі, плялі лапці, пралі,ткалі, шылі адзенне, вязалі. Ля кутняй сцяны ці бліжэй да парога ставілі кросны для ткацтва. Пасля адмены прыгоннага права адбыліся змены. Курная печ змянілася на “Чыстую” ці “белую”, з дымаходам. Павялічваліся размеры вокнаў, падлога масцілася дошкамі. Мэбліроўка – замест спальных нар (пола і палацяў) – драўляныя ложкі. Ля кутняй сцяны – куфар для адзення. Прадметы узорнага ткацтва - посцілкі, абрусы, ручнікі. Сцены хат счэсвалі, унекаторых раёнах бялілі, часам толькі столь. Мэбліроўка залежала ад памераў хаты. Магло быць трохкамернае жыллё – хата+хата+сенцы, хата+кухня+сенцы і гаспадарчы кут. Фальклор_1.Фальклор_як_частка_культуры_беларускага_народа.__Фальклор'>Фальклор 1.Фальклор як частка культуры беларускага народа. Фальклор (па-ангельску folklore - «народная мудрасць») - народная творчасць, часцей за ўсё менавіта вуснае; мастацкая калектыўная творчая дзейнасць народа, якая адлюстроўвае яго жыццё, погляды, ідэалы, прынцыпы; ствараемыя народам і якія існуюць у народных масах паэзія (паданне, песні, прыпеўкі, анекдоты, казкі, эпас), народная музыка (песні, інструментальныя найгрышы і п'есы), тэатр (драмы, сатырычныя п'есы, тэатр лялек), танец, архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Фальклор ніколі не быў нерухомым, народная творчасць увесь час у развіцці. Абрады - састаўная частка традыцыйна-бытавой культуры народа. Утрымліваюць у сабе элементы песеннага, харэаграфічнага, драматычнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Зарадзіліся ў першабытным грамадстве, калі людзі імкнуліся заклінаннямі ўздзейнічаць на незразумелыя з'явы прыроды. Абрады былі звязаны з гаспадарчай дзейнасцю, бытавымі ўмовамі і падзяляліся на каляндарна-вытворчыя (земляробчыя, паляўнічыя, жывёлагадоўчыя, рыбалоўныя), сямейна-бытавыя (вясельныя, радзіныя, пахавальныя), грамадскія і царкоўныя. Старажытная абраднасць ляжыць у аснове калядавання, масленіцы, шчадравання, абрадаў купальскай ночы і інш. Многія абрады звязаны з культам продкаў (дзяды, радаўніца), расліннасці. Асаблівасць бел. абрадаў - перапляценне ў іх аграрна-бытавых, язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў. Царква імкнулася забараніць народныя абрады або прыстасаваць іх да патрэб рэлігійнага культу, асобным абрадам вяселля, радзін, пахавання і інш., надаць рэлігійны змест. Абрады ў аснове сваёй захавалі нацыянальны каларыт, суправаджаемыя песнямі, танцамі, замовамі, карагодамі, пераапрананнямі (каза, жораў, дзед і інш.). У іх прысутнічаюць элементы тэатральнага дзеяння. 3 імі звязана сялянска-абрадавая паэзія. Фальклор 2. Беларуски народны каляндар: рухомыя и нерухомые святы Фальклор падзяляецца на 3 группы: 1.каляндарна-абрадавы, 2.сямейна-абрадавы, 3.пазабрадавы. 1. творы, якія адносяцца да календара і абрадавымі cвятамі. Зімовы цыкл, веснавы, летні і восеньскі. Кожны цыкл мае свае творы. 2. радзінна-хрэсбінны фальклор. Вясельны фальклор. Пахавальны абрад (галашэнні). 3. творы, якія не адносяцца да абрадаў. Маглі выконвацца на вячорках, бяседе. Асноўныя катэгорыі: песні пра каханне, балады, прыпеўкі, прыказкі і прымаўкі, загадкі, замовы, казкі, легенды і паданні. Каляндарна-абрадавая паэзiя, або паэзiя земляробчага календара, належыць да самых старажытных пластоў народна-паэтычнай культуры. Вытокi каляндарна-абрадавай паэзii ў родавым грамадстве. Наглядаючы змены пор года, бiялагiчныя цыклы ў развiццi раслiн i жывёл, старажытны чалавек, моцна залежны ад прыроды, iмкнуўся ўплываць на яе: запабегнуць злым сiлам, выклiкаць урадлiвасць нiвы, спор i прыплод у гаспадарцы. Жаданага спадзяваўся дасягнуць праз абрадавыя дзеяннi i словы, у магiчную, цудадзейную моц якiх шчыра верыў. I хоць вера ў магчымасць словам i адпаведнымi абрадамi ўздзейнiчаць на навакольны свет складае значны момант народна-паэтычных уяўленняў, не яна вызначае змест i сэнс аднаго з найбольшых, прынамсi ў беларусаў, раздзелаў народна-паэтычнай творчасцi. Практычная гаспадарчая дзейнасць земляроба на працягу працоўнага года, грамадскi быт ляжаць у аснове песень гадавога круга. Гэта паэзiя зямлi ў самым непасрэдным сэнсе слова. Назiраннi над кругаваротам у прыродзе i земляробчай працай, залежнай ад пор года, склалiся ў цэлую сiстэму поглядаў, своеасаблiвы гаспадарчы каляндар. Ён ўключыў у сябе рад святкаванняў аграрнага характеру, уласцiвыя iм абрады, багатае песеннае суправаджэнне, прыкметы i iнш. Пазней хрысцiянства ў барацьбе з язычнiцтвам iмкнулася прыстасавань свае святкаваннi да старажытнага земляробчага календара. Народна-паэтычная стыхiя толькi часткова, вонкава, успрыняла некаторыя элементы хрысцiянскай мiфалогii, перапрацаваўшы iх адпаведна спрадвечным стыхiйна-матэрыялiстычным (у аснове сваей) земляробчым уяўленням i свайму паэтычнаму бачанню свету. Юр'я, Мiкола, Пятро, Iлля з песень гадавога круга — гэта тыя ж сяляне-земляробы, ратаi i сейбiты. I клопат iх пра жыта каранiстае ды каласiстае, пра юр'еўскую расу першага выгану скацiны ў поле, пра пагодлiвы сенакос i добры ўжон збожжа, пра раi семянiстыя i табуны коней — чыста сялянскi клопат. Неаднолькавыя метэаралагiчныя ўмовы вясны, лета восенi i зiмы, разнастайны характар гаспадарчай дзейнасцi ў кожным каляндарна-вытворчым сезоне абумовiлi функцыянальныя асаблiвасцi паэзii гадавога круга, яе цыклiзацыю. Сучасныя фалькларысты i этнографы (У. Чычараў, I. Проп, А. Астахава, С. Токараў, К. Чыстоў) з увагi на працоўную аснову i наяўны рускi песенны матэрыял дзеляць каляндарныя абрады i паэзiю на тры цыклы. Развiтасць у паэзii беларускага земляробчага календара песенных вiдаў усiх чатырох аграрнавытворчых сезонаў, акрэсленая працоўная аснова восеньскага цыклу (уборка яравых, грэчкi, апрацоўка лену, канапель, збор грыбоў, копка бульбы i iнш.) i, нарэшце, адметная музычная прырода восеньскiх песень даюць падставу гаварыць пра чатыры цыклы беларускай каляндарна-абрадавай паэзii: зiмовы, веснавы, летнi i асеннi. |