Главная страница
Навигация по странице:

  • Фальклор 13. Празаичныя жанры фальклору: загадкі Загадка

  • Фальклор 14. Пазаабрадавая лирика: жартоўныя песні, прыпеўкі

  • Фальклор 15. Пазаабрадавая лирика: песні пра каханне

  • Мифалогія Азначэнне міфа. Віды міфа


    Скачать 110.06 Kb.
    НазваниеМифалогія Азначэнне міфа. Віды міфа
    АнкорMifologia.docx
    Дата11.09.2018
    Размер110.06 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаMifologia.docx
    ТипДокументы
    #24397
    страница6 из 6
    1   2   3   4   5   6

    Фальклор

    12. Празаичныя жанры фальклору: прыказкі и прымаўкі

    Прыказкі - кароткія і складныя выразы, якія выказваюць закончаную думку. Напрыклад: дзе араты плачаць, там жняя скачаць. Тут вобраз: араты плачаць, жняя скачаць, а думка: дзе зямлю ўрабляюць, не шкадуючы працы, там бывае добрая ніва. Некаторыя прыказкі прыйшлі ад другіх народаў. Збіраць і запісваць этнографы сталі з пал.19в.

    Прыказкі адбіваюць народны светагляд, часам даўныя вераванні і абрады:

    «Пакланіся кусту, а ён дасць хлеба лусту»

    Ёсць каляндарныя прыказкі, асабліва звязаныя з земляробскім календаром.

    «Пытаецца люты, ці добра абуты»

    Прыказкамі жартуюць,развесяляюць у смутках, падаюць надзею, падахвочваюць рухацца, жыць:

    «Баба з калёс, калёсам лягчэй»

    Прыказкамі засцерагаюць ад памылак: - «Улезеш у нерат - ні назад, ні наперад».

    «Ни сват, ни брат», «З глузду з`ехаць», «Сабакам сена касиць», «Раве як дурны у ягадах», «Як мыш на крупе», «Як мыла зъеушы».
    Прымаўка характарызуецца незавяршанасцю думкі і не мае абагульняючага значэння, як прыказка. Напрыклад : вочкі як пралескі, як кот наплакаў, віламі на вадзе пісана. Есць прымаўкі аб зямлі, прыродзе, працы, расліным і жывельным свеце, пра часы паншчыны, прыгон, антырэлігійныя - паэтам з’яўляўся народ.

    «Як сабак нярэзаных», « Бяры – не хочу», «Язык на плячо», «Як чорт з бубнам», «Вецер у галаве», «Биты воук», «Скрытны на язык».

    Фальклор

    13. Празаичныя жанры фальклору: загадкі

    Загадка - метафарычнае выраз, у якім адзін прадмет малюецца з дапамогай іншага, які мае з ім якое-небудзь, хоць бы далёкае, падабенства; на падставе вышэй выкладзенага чалавек і павінен адгадаць задуманы прадмет. Загадкі сустракаюцца ва ўсіх народаў, на якой бы прыступкі развіцця яны не стаялі. Прыказка і загадка адрозніваюцца тым, што загадку трэба адгадаць, а прыказка - гэта павучанне.

    Тэматыка загадак багатая, разнастайная і практычна ахоплівае ўсё, з чым чалавек сустракаўся.

    Загадкі падобны да прыказак па вобразнасці думкі і па слоўнай форме, але розніца - у загадцы слоўная формула скрывае загаданы прадмет, даючы толькі нейкую прымету яго. Загадкі - творчасць далёкага ад нас часу. Большасць загадак звязана з сялянскім бытам. Цяпер загадкі - дзяціная пацеха, якая развівае ў іх думанне і фантазію.

    Загадкі сустракаюцца ў даўных казках і абрадавых песнях: - Што расцець без кораня? (Камень).

    3 з'яў прыроды - загадкі пра сонца, месяц, зоркі, гром, агонь, ваду, зямлю, вецер і інш. - Крыкнуў вол на сто гор (Гром).

    Аб чалавеку, аб жывёле - За белым бярэзнічкам талалайка грае (Язык). - Ні вокан ні дзвярэй - поўна хатка людзей (Пчолы).

    Пра расліны - Сядзіць паня ў каморы, яе косы на двары (Морква).

    Загадкі пазнейшага паходжання: - Бела поле, чорна насенне,- хто не ўмее, той не пасее (Кніга).

    Фальклор

    14. Пазаабрадавая лирика: жартоўныя песні, прыпеўкі

    Узніклі у часы фарміравання каляндарна-абрадавай паэзіі.

    Асноўная тэма – сямейна-бытавыя адносіны. Вобразы: недарэчнага мужа, няўдалай жонкі, інш. членаў сям'і, высмейванне розных заганаў у паводзінах людзей. Гумар з’яўляўся сродкам маральнага выхавання чалавека, асабліва моладзі. Нават драматычныя моманты насычаны гумарам. На вуліцы, ігрышчах, у гульнях, карагодах дзяўчынкі і хлопцы высмейвалі адзін другога жартамі, падчас у вострай форме.

    Класічны твор жартоўнай лірыкі песня “Чаму ж мне не пець” – карціна сялянскага жыцця, невяселы побыт. Камічны эфект – герой расказвае пра сябе, сам сябе крытыкуе, таму і не асуджаецца.

    Песні пра жонку-недарэчку пашыраны у народзе. Жонка малюе сама сябе – “тры дні хаты не мяла, печы не тапіла”, смецце з хаты вывозіць возам і г.д. ці – за тыдзень напрала тры пачынкі і недаўменна здзіўляецца: няўжо мала?

    Жарт.песні пра камара і муху-адна з пашыраных у народзе. Песня паказвае пахаванне камара, высмейваліся рэлігійныя абрады. У жарт. Песне народ даваў волю фантазіі. Смех быў магутнай ачышчальнай сілай.

    Прыпеўкі — песні з 4, 6, 8 і болей радкоў. Яны прыпяваюцца ў часе скокаў або пяюцца і так, пад музыку. У іх многа гумару, жартаўлівасці, вясёласці. Найболыы любоўных і сатырычных прыпевак. Змест прыпевак ахоплівае усё жыццё. Не паспее з'явіцца што-небудзь новае ў жыцці, як ужо з'яўляюцца і належныя прыпеўкі. Складаюцца яны паасобнымі людзьмі, але вусна, зараз падхопліваюцца і ідуць у масы.

    Фальклор

    15. Пазаабрадавая лирика: песні пра каханне

    У пазаабрадавай лірычнай паэзіі багаццем вызначаюцца любоўные песні. Галоўныя героі - вобразы дзяўчыны і хлопца. Асабліва прывабны вобраз дзяўчыны з лепшымі чалавечымі якасцімі – мудрасцю, працавітасцю, праўдзівасцю. У гэтым вобразе столькі высокародства, пяшчотнасці! Дзяўчына любіць шчыра і бескарысліва. Самае дарагое і святое для дзяўчыны – вернасць у каханні. Часта выкарыстоўваецца вобразы голуба і галубкі, сімвал хлопца і дзяўчыны. Праз ўсе любоўныя песні праходзіць матыў дзявоцкай долі. Доля дзяўчыны – гэта доля народа, суровая і беспрасветная.

    Вобраз хлопца – паўстае ў сцэнах, дзе паказаны яго настойлівае імкненне пабачыцца са сваёй каханай. Для закаханага хлопца нічога не існуе на свеце, апрача яе, любай. Хлопец, як і дзяўчына, шукае сваю пару, сваю долю і доля яго такая ж як у дзяўчыны, нешчаслівая. Многіе матывы пераклікаюцца з песнямі дзяўчыны.

    Сярод песен пра каханне - сямейна-бытавыя праблемы. ( Жыццё замужняй жанчыны ў чужой сям'і. Тэматыка песень: гаротны замуж, успамін пра бацькоўскі дом і мару пра сустрэчу з роднымі, сям'я мужа і яе адносіны да нявесткі, няўдалы і дэспатычны муж, жонка-няўдаліца, удовіны і сірочыя песні).
    1   2   3   4   5   6


    написать администратору сайта