Билет 1
Паняцце пра дзіцячую літаратуру. Яе спецыфіка, функцыі і роля ў працэсе выхавання і навучання дашкольнікаў.
Белару́ская дзіця́чая літарату́ра -літаратура на беларускай мове, прызначаная для дзяцей і падлеткаў, іх выхаваньня і адукацыі праз мову мастацкіх вобразаў. Бярэ свой пачатак з даўніх часоў ад дзіцячага фальклёру (казкі, калыханкі, прыгаворы, загадкі, песьні, дзіцячыя гульні і г. д.). Станаўленьне, як жанру літаратуры, адносіцца да XVI стагодзьдзя, часу ўзьнікненьня беларускага кнігадрукаваньня. Спачатку разьвіваецца пераважна як літаратура рэлігійнай скіраванасьці.
Спецыфiка дзiцячай лiтаратуры Дзiцячая лiтаратура гэта тэксты якiя прызначаны да праслухоӯвання дзецям ад нараджэння да 18г. Задачы дзiцячай лiтаратуры выхавауча-пазнавальная. Дз. лiт-ра звязана з педагогiкай i псiхалогiяй. В.Вiтка падкрэслiваӯ, што не можа быць дзiцячым пiсьменнiкам аӯтар, якi ӯ самой душы сваёй не з´яӯляецца педагогам. У кантэкст дз. Лiт-ры уваходзяць творы напiсаныя спецыяльна для дзяцей; творы створаныя самiмi дзецьмi; творы, што перайшлi з дарослага чытання ӯ дзiцячае. Лiт-ра для дзяцей падзяляецца на мастацкую i пазнавальную. Мастацкая лiт-ра адлюстроӯвае жыцццё праз мастацкiя вобразы. Спецыфiчны сродак пазнання i асэнсавання рэчаiснасцi, што створаны з разлiкам на эмацыйнае ӯражанне рэцыпiента. У маст-ай лiт-ры адлюстроӯваецца прыдуманы свет. Пазнавальная лiт-ра найперш арыентуецца на асветнiцкия задачы. Лiт-ра заӯсёды ӯлiчвае ӯзроставыя группы, улiчваюцца i iндывiдуальныя асаблiвасцi рэцыпiента. Дзецям прадуладныя практычна ӯсе жанры. Маленькiм – малыя жанры. Для дзяцей фактычна няма забароненых тэм.
Функцыі дзіцячай літаратуры:
Прызначэнне дзіцячай літаратуры - быць мастацкім і пазнавальным чытаннем для дзіцяці.
1. Эстэтычная функцыя. Яна звязана з эмоцыямі, якія ўзнікаюць пры чытанні літаратурных твораў. Чытач адчувае асалоду ад гульні фантазіі, якая адводзіць яго ў свет выдуманых герояў і ўяўных абставінаў. Дасягнуць гэтага дапамагаюць яркасць і выразнасць мастацкай мовы, будова твора. Дзеці таксама атрымліваюць задавальненне ад прачытанага.
2.Пазнавальная, заключаецца ў тым, каб пазнаёміць чытача з светам людзей і з'яў. Дзеці, у адрозненне ад дарослых, толькі пачынаюць адкрываць матэрыяльны свет. І дзіцячыя пісьменнікі задавальняюць іх імкненне да яго пазнання. Таму дзіцячая літаратура знаходзіцца паміж мастацкім і інфарматыўна-пазнавальным апавяданнем.
3.Маральная (выхаваўчая) функцыя ўласцівая усякай літаратуры: бо Літаратура спасцігае і асвятляе свет у адпаведнасці з пэўнымі каштоўнасцямі. Прызначэнне літаратуры-далучыць чытача да універсальным каштоўнасцям чалавечага жыцця. Функцыі дзіцячай літаратуры ў грамадстве-развіваць, выхоўваць дзяцей з дапамогай мастацкага слова.
Літаратура заўсёды арыентуецца на іх. Функцыі дзіцячай літаратуры вызначаюць яе важную ролю ў грамадстве-развіваць і выхоўваць дзяцей сродкамі мастацкага слова. У працэсе знаёмства і працы з мастацкімі творамі ў дзяцей ўзбагачаецца слоўнікавы запас, фарміруецца граматычны лад гаворкі. Билет 2
Вусная народная творчасць як першакрыніца дзіцячай літаратуры.
Вусная народная творчасць – першааснова любой літаратуры, у тым ліку i дзіцячай. На Беларусi ва ўмовах жорсткага нацыянальнага ўціску i амаль суцэльнай непісьменнасці працоўных фальклор меў значна большае значэнне, чым у іншых краінax. Гэта была тая галіна духоўнага жыцця беларусаў, якую ўрад не мог узяць пад кантроль.
Іменна ў рэчышчы вуснай народнай творчасці стагоддзямі развівалася, шліфавалася i ўдасканальвалася роднае слова.
У песнях, легендах, казках i паданнях беларускі народ выказваў свае запаветныя мары i iмкненнi.
Фальклорныя творы як найдаражэйшую духоўную спадчыну адно пакаленне беражліва перадавала другому.
Дзіцячы фальклор – творы складзеныя спецыяльна для дзяцей з улікам асаблівасцей ix узросту i псіхікi.
Яшчэ адну частку дзіцячага фальклору складаюць творы саміх дзяцей.
Да традыцый фальклору звяртаюцца паэты, якія пішуць для дзяцей вершы, паэмы i казкі, выкарыстоўваючы вобразы, характэрныя мастацкія прыёмы i рытмы народных дзіцячых песень, лічылак, дражнілак i загадак,.
Такім чынам, беларускі фальклор, у тым ліку і дзіцячы, з’явіўся не толькі першаасновай беларускай дзіцячай літаратуры, але і першым яе этапам развіцця, бо ва ўмовах адсутнасці беларускіх выданняў ён замяняў друкаваную літаратуру.
8.Я. Купала. Дзяцінства паэта. Вершы для дзяцей. Гісторыя напісання, ідэйны змест верша «Хлопчык і лётчык».
Біяграфія
Янка Купала (сапраўднае імя Іван Дамінікавіч Луцэвіч) нарадзіўся 7 ліпеня 1882 года ў невялікім фальварку Вязынка ў сям’і арандатараў. Яго бацькі паходзілі з сем’яў збяднелай шляхты. Род Луцэвічаў згадваецца яшчэ ў дакументах 17 стагоддзя. Дзед Купалы арандаваў зямлю ў Радзівілаў, але тыя выгналі яго з родных мясцін. Гэты факт лёг у аснову купалаўскай драмы «Раскіданае гняздо».
У дзяцінстве будучы паэт шмат працаваў з зямлёй, дапамагаў бацьку. Іх сям’я часта пераязджала з месца на месца, гэта паўплывала на адукацыю будучага паэта.
У 1898 годзе Купала скончыў Беларускае народнае вучылішча. У 1902 у яго памірае бацька і на плечы паэта кладзецца забеспячэнне сям’і. Ён працуе па гаспадарцы, хатнім настаўнікам, пісарам, прыказчыкам, чорнарабочым, на іншых працах. Увесь час актыўна займаецца самаадукацыяй.
Твораў, напісаных спецыяльна для дзяцей, у Я. Купалы няшмат. У 1921–1922 гг. на старонках часопіса “Зоркі” друкаваліся такія яго творы для дзяцей, як “Задачкі”, “Песня і казка”, “Бай”, “Вяртаюцца з выраю жоравы, гусі...”, “Сын і маці”, “А зязюлька кукавала...”, “Мароз”, “Кароль”.
Гісторыя напісання, ідэйны змест верша «Хлопчык і лётчык»
У красавіку 1935 года ў вёсцы Ляўкі Аршанскага раёна Віцебскай вобласці адбыўся 10 з’езд саветаў. Творчую групу на пасяджэнні праўлення калгаса ўзначальваў вядомы паэт Іван Дамінікавіч Луцэвіч, ці Янка Купала. Прыехаўшы ў Ляўкі, Я.Купала настолькі ўразіўся вёскай, што правёў у ёй цэлае лета, спыніўшыся ў хаце лесніка. Таму, калі 11 снежня 1935 года выйшла пастанова аб будаўніцтве дачы для Я. Купалы, ні ў каго не было сумненняў, што гэта будуць менавіта Ляўкі.
Што і казаць, новае месца дало бязмежнае натхненне на творчасць. У адным толькі чэрвені 1935 года Я.Купалам было напісана 17 вершаў! Сярод іх -вядомыя “Хлопчык і лётчык”, “Алеся”, “Партызанам” і інш.
І так было кожнае лета, пакуль не пачалася вайна. У першыя ж месяцы вайны Я.Купала пакінуў Мінск і прыехаў у Ляўкі. “Я хоць крышку і душой, і сэрцам адышоў ад тых жудасцей”, – казаў паэт. Але ўжо 30 чэрвеня 1941 Я.Купала з’ехаў у Маскву, пакінуўшы Ляўкі назаўжды.
Вобраз маленькага хлопчыка характырызуецца такiмi рысамi, як дапытлiвасць, iмкненне усе зведаць, усюды пабыць, жаданне зрабiць штосцi важнае, гераiчнае, значнае для сваей радзiмы. Чытачв захапляюць шчырасць, непасрыднасць, iнтанацыi маленькага хлопчыка якi звятаецца да летчыка, з прсьбай узяць яго з сабой у палет
Мой мілы таварыш, мой лётчык,
Вазьмі ты з сабою мяне!
Я — ведай — вялікі ўжо хлопчык
І ўмею ўжо лётаць у сьне.
Мне мама сягоньня казала,
Што стукнула мне ўжо сем год,
Табе гэта, можа, і мала,
А мне ляцець толькі ў палёт.
Мне ўжо надакучыла дома —
Ў дзіцячы хадзі адно сад,
А так паглядзеў бы, вядома,
На іншы парадак і лад.
Вазьмі ж мяне, лётчык, хачу я
Пабыць у людзях, паглядзець,
Як месяц на небе начуе,
Як блукае ў лесе мядзьведзь,
Як сьвецяцца ночкаю зоры,
А днём не відаць іх чаму,
Як рэчкі ў далёкія моры
Улетку плывуць і ўзіму. Вось гэтак у добрым здароўі
Мы будзем ляцець і ляцець.
Вазьмі ж мяне, лётчык, з сабою,
Ня будзеш ты клопату мець!
(1935)
7. Жанра казкі ў літаратуры 30-х гадоў: «Каваль Вярнідуб» А. Якімовіча, «Мурашка Палашка», З. Бядулі.
Большасць казак З. Бядулi створана на аснове фальклорных матываӯ, пiсьменнiк напаӯняӯ казкi новым зместам i ӯзбагачаӯ iх мастацкiя асаблiвасцi («Ιванка-прастачок» i iнш.)
«Мурашка-Палашка» - паказана тэма калектыӯнай працы, неабходнасцi абароны свайго дому. Дабро ӯ казцы звязана з вобразам Палашкi. Зло – у вобразе мядзведзя. Ён дужы i самаӯпэӯнены, ён гвалтаӯнiк-прыгнятальнiк. Адмоӯныя героi i воӯк з лiсой, яны прыслужваюць прыгнятальнiку працоӯных. Мурашкi працавiтыя, воӯк жорсткi, лiса хiтрая.
Першая лiтаратурная казка Якiмовiча «Каваль Вярнiдуб». У яе сюжэце выкарастыны матывы некалькiх беларускiх чарадзейных казак пра волатаӯ-асiлкаӯ — заступнiкаӯ прыгнечаных, пакрыӯджаных. У казцы, як i ӯ народнай ёсць зачын (пераносiць чытача ӯ фантастычную краiну, што знаходзiцца «Не далёка, не блiзка…»). Жыӯ у той краiне яе ӯладар – найлюты цар. Таго цара не хвалявала, што народ яго краiны пакутаваӯ ад голаду i няволi. Калi ад галадухi пачалi памiраць людзi, цар скемiӯ, што калi ӯсе паднявольныя памруць, то давядзецца яму працаваць гарбом сваiм. Тады ён вырашыӯ звярнуцца да сваiх дарадцаӯ, а тыя параiлi знiшчыць усiх малых. Цар адразу прыняӯ гэту параду и пачаӯ склiкаць сваiх катаӯ. Мацi Вярнiдуба Параска ӯратавала сына, песцiла яго i даглядала. Вярнiдуб пайшоӯ насустрач выпрабаванням, тройчы браӯ ён ӯ рукi чарадзейную булаву ӯ час сустрэчы з сiламi зла. Першы раз з разбойнiкам Салаӯём. Перамог Вярнiдуб i цара з яго войскам. У вобразе Вярнiдуба спалучана казачнае i рэальнае: ён добра выхаваны, умее прывецiць, падтрымаць чалавека, нiкому не дазволiӯ Вярнiдуб прынiзiць сябе, нiшто не магло яго запалохаць, ён заӯсёды гатоӯ уступiць у барацьбу са злом. Казка выхоӯвае ӯ дзяцей прыгажосць народных вобразаӯ, выхоӯвае ӯ iх разуменне iдэалаӯ дабрынi, прыгажосцi, чалавечнасцi, адданасцi свайму народу. Апрацаваныя iм казкi перакладзены на многiя мовы: русскую, украiнскую, польскую i iнш. Билет 9
Я. Колас. Дзяцінства паэта. Гуманістычны змест апавяданняў «Дзеравеншчына», «Сірата Юрка». Пейзажныя вершы для дзяцей.
Я Колас значную увагу надаваӯ апiсанню цяжкага жыцця беларускiх сялянскiх дзяцей. У апавяданнях «Дзеравеншчына», «Сiрата Юрка» пiсьменнiк паказвае тыя ӯмовы, у якiх узнiкае дзiцячая беспрытульнасць, беднасць, пакуты i адзiнота. Аӯтар звяртае ӯвагу на маральны свет неӯладкаванасцi дзiцячага жыцця. У апавяданнi «Сiрата Юрка» хлопчык рана застаӯся без мацi, зведаӯ усе пакуты сiротства: грубасць i абыякавасць бацькi, нянавiсць мачыхi, адчужэнне аднагодкаӯ. Ён часта хадзiӯ да цёткi Тарэсы. Хадзiӯ з ёй у лес збiраць зёлкi. Вобразу хвойкi надаецца асаблiвае значэнне. З´явiлась на свет маленькае дрэӯца, а праз 12год нарадзiӯся Юрка. Першая сустрэча з хвойкай адбываецца вясною, калi Юрка баяӯся, што яго будуць ругаць за тое, што ён абярнуӯ збан малака. Хлопчык вера ӯ тое, што яго мацi ператварылася ӯ хвойку. Ι ӯ сне Юрка бачыць у вобразе хвойкi родную мацi. Хвойку ссеклi злыя людзi, хлопчык памiрае, не супрацiӯляючыся хваробе. У апавяданнi «Дзеравеншчына» пачуццi, уражаннi, успамiны i маары галоӯнага героя Мiхаськi складаюць асноӯны змест твора. Михаська сiрата, яго забiрае жыць у горад старэйшы брат. Але ӯ горадзе яму ӯсё чужое, ён iмкнецца ӯ родныя мясцiны. Слова «Дзеравеншчына» ацэначнае. Гэта зняважлiвая ацэнка даецца Мiхалку з боку брата i яго жонкi. Сям´я брата лiчаць сябе за гарадскую i культурную, бо яны валодаюць рускай мовай, п´юць гарбату з самавара. Трымаюць служанку i брату орамна прызнацца сваiм знаёмым, што ён сялянскага паходжання.
Апавяданнi вучаць адказнасцi не толькi за свае ӯчынкi, але i за словы, якiя могуць выклiкаць боль i крыӯду, вучаць суперыжываць, вучаць пачуццям спагады i мiласэрнасцi.
У зборнiк «Казкi жыцця» Коласа ӯвайшлi апавяданнi з патрыятычным пафасам, у якiх гучыць актуальная думка аб адданасцi Радзiме. («Хмарка», «На чужым грунце», «Крынiца», «Даль»). Бесклапотная хмарка пасля доӯгiх блуканняӯ вяртаецца ӯ той край, адкуль выйшла, каб «заплакаць халоднымi слязьмi над роднымi палямi», бо «ӯ сваiм родным кутку работы досыць для кожнага». Лiпавае насенне, апынуӯшыся ӯ цудоӯнай далi, «куды прасiлася душа», ужо не заӯважае прыгажосцi гэтага прывабнага краю. Прысуд кропелькам расы гучыць у словах гары-мацi: «За тое, што вы не паслухалi свае маткi i кiнулi сваю радзiму, вы будзеце вечна кружыцца па свеце i нiколi не збудзеце сваёй жальбы па родных кутках, i нiдзе не будзеце мець вы прытулку на свеце».
Вершаванае апавяданне «Савось распуснiк» гумарыстычнае, яго выхаваӯчы падтэкст у тым, што за ӯсiмi дрэннымi ӯчынкамi абавязкова iдзе расплата. Билет 13
Янка Маўр — вядомы беларускі дзіцячы пісьменнік. Нарадзіўся будучы пісьменнік у горадзе і Лібава (цяпер горад Ліепая, Латвія) у сям’і f сталяра.
«Чалавек iдзе»
У аповесці «Чалавек ідзе» Я. Маӯр зазірнуў у глыбіні стагоддзяў, звярнуўся да жыцця першабытнага чалавека на той стадыі яго развіцця, калі чалавек толькі станавіўся на ногі, нічога яшчэ не ўмеўшы — не вырабляў прылад, не ствараў новых рэчаў, а толькі вучыўся карыстацца гатовымі, прыроднымі, не валодаў агнём, не ўмеў ні смяяцца, ні плакаць, ні гаварыць. У аснову сюжэта аповесці пакладзены сам працэс развіцця чалавека. Аўтар фіксуе ўвагу на найбольш драматычных, напружаных момантах жыцця: смерць старога дзядулі, жанчыны з дзіцем, выратаванне чалавека з багны, авалоданне вялікай сілай прыроды — агнём, з якім звязваецца радасць і гора першабытнага чалавека. З'яўляюцца ў аповесці і дзеючыя асобы — Краг, дзяўчына Агу, хлопчык Ра, хоць у той час чалавек, член гурту, яшчэ не вылучаў сябе з навакольнай прыроды і асяроддзя. Для абвастрэння чытацкай увагі аўтар выкарыстоўвае элементы прыгодніцтва, таямнічыя і загадкавыя загалоўкі раздзелаў, казачны зачын, які надае апісанню каларыт сівой даўніны: «Гэта было даўно-даўно... Можа мільён гадоў назад».
«Слёзы Тубi»
Напiсаны ӯ 20-я гады апавяданнi прадалёкiя краiны: «Слёзы Тубi», «Незвычайная прынада», «Лацаронi» i iнш.
Апавяданне «Слёзы Тубi» трагiчнае. Сюжэт гэтага твора Я. Маӯру падказала легенда. (жэмчуг – гэта скамянелыя божыя слёзы). Герой хлопчык Тубi з вострава Цэйлон. Тубi маленькi шукальнiк жэмчугу, ён уважлiвы да бацькоӯ i тавварышаӯ, любiӯ мора. У апавяданнi жэмчуг асацыiруецца як слёзы пакутнiкаӯ, якiя для багатых белых паноӯ ныраюць за тымi чарапашкамi аж на дно мора. Туб из 12г кааб пракармиць сям´ю вымушаны ныраць у марскiя глыбiнi па дзiвосныя жамчужыны. Тубi з´ела акула. Акулу злавiлi, разрэзалi ёй бруха i там знайшлi беднага Тубi з яго кошыкам. Жамчужыну ацанiлi ӯ 50 000 рупiй. Мацi заплацiлi за ӯвесь месяц i дадали яшчэ 100 рупiй.
Апавяданне «незвычайная прынада» таксама трагiчнае. Ιндыя была ӯ той час англiйскай калонiяй. Мiстэр Блэнсдорф i Гопкiнс выкарыстоӯвалi ӯ якасцi прынады на кракадзiлаӯ жывое дзiця. Бацька Асан завёӯ свайго 10 гадовага сына Сiдру для прынады для кракадзiлаӯ. Яму абяцалi, што з хлопчыкам нiчога дрэннага не здарыцца. Калi не скарыстаць гэты выпадак, то ӯсё роӯна загiне сын, ды i яны ӯсе разам. Жонке ён нiчога не сказаӯ. Але здарылася нечаканае i хлопчык застаӯчя калекам, страцiӯ нагу. За гэту нагу сям´я кармiлася некалькi месяцаӯ. А потым зажылi як раней.
Апавяданне «Максiмка» (1946) Герой Максимка – ахвяра вайны. Письменнiк звяртае увагу на тым, што грамадства павiнна клапацiцца пра сiрот, а найлепш гэта можа адлюстравацца ва ӯсынаӯленнi такiх дзяцей, кааб даць iм сям´ю, змянiць загiнуӯшых бацькоӯ. Максiмка ӯспрымае афiцэра сваiм бацькам. Дарослыя не могуць знiшчыць даверлiвасцi дзiцяцi i прымаюць рашэнне аб усынаӯленнi.
| Билет 4 Дзіцячая літаратура пачатку xx ст. Цетка “Першае чытанне для дзетак беларусаў”. Паэзія Цеткі. Гуманістычны змест апавядання “ Міхаська”
Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч (3 ліпеня 1876 г - 5лютага1916г)
А. Пашкевіч была адной з ўдзельнікаў«Круга беларускай народнай прасветы» . Асяроддзе гэтага гуртка шмат у чым вызначыла яе грамадзянскую пазіцыю — актыўная барацьба з царызмам, сацыяльнае вызваленне працоўных, нацыянальнае вызваленне беларусаў. Тады ж пачалася і літаратурная творчасць А. Пашкевіч. У нелегальных выданнях гуртка — «Каляднай пісанцы» і «Велікоднай пісанцы» — былі змешчаны яе вершы «Мужык не змяніўся», «Музыкант беларускі», «Нямаш, але будзе».Самымі раннімі з вядомых вершаў А. Пашкевіч (Цёткі) лічацца «Лета» і «Восень», апублікаваныя ў зборніку «Скрыпка беларуская» (1906). У іх па-майстэрску перададзены асобныя моманты сялянскай працы, апісваюцца летнія ігрышчы і восеньскі кірмаш. У цэлым зборнік увасабляе адраджэнскую плынь у творчасці Цёткі. Амаль адначасова з ім быў надрукаваны яе другі паэтычны зборнік — «Хрэст на свабоду» (1906), які прадстаўляе рэвалюцыйна-змагарскі напрамак яе творчасці. Уключаныя ў яго вершы «Хрэст на свабоду», «Мора», «Пад штандарам» — сапраўдныя шэдэўры рэвалюцыйна-агітацыйнай паэзіі. Упершыню яны былі раздрукаваны тысячамі экзэмпляраў і распаўсюджваліся сярод паднятых на рэвалюцыйнае змаганне ў 1906. Асноўныя матывы паэзіі Цёткі — любоў да радзімы, да прыроды, самаахвярнае служэнне народу. Рэвалюцыйная палымянасць і тонкі лірызм, спалучэнне імпульснай лірыкі і пяшчотных вобразаў — характэрныя рысы яе лірыкі. Цётка — адна з пачынальніц беларускай прозы. Яе апавяданні адлюстроўваюць настроі студэнцкай моладзі «Зялёнка», цяжкі вясковы побыт («Навагодні ліст»), гаротны лёс дзяцей, замучаных нечалавечымі ўмовамі жыцця ў капіталістычным грамадстве «Міхаська».
Гуманістычны змест апавядання “Міхаська”
У апавяданні Цёткі «Міхаська» расказваецца пра хлопчыка-сірату. На першы погляд можа падацца, што Міхаська — непрыгожы знешне хлопчык, таксама непрыгожы, злосны па натуры, крыўдзіць і людзей, і жывёлу. На самой жа справе ў Міхаські тонкая, чулая душа. А яго паводзіны напачатку твора — пратэст супраць прыроды, якая з ім так абыйшлася, супраць людзей, якія яго крыўдзілі. Нарадзіўся Міхаська страшэнна непрыгожым: «насок з добрую бульбачку, барада брылём закручана, праз усенек левы тварычак чырвоная пляма радзімая. Адно вочка глядзіць у правы бок, другое — у левы». Маці яго памерла як толькі ён нарадзіўся, хлопчык рос сіратою. Ён спачатку не адчуваў крыўды і жорсткасці людзей, радаваўся жыццю, як і ўсе малыя: «Міхась пачаў лавіць сонейка за косы, а тое з прыпечка — гоц, ды за дзверы. З першых дзён давялося яму цярпець крыўду, здзекі і абыякавасць мачахі, нялёгкую працу пастушка. Здароўе ў хлопчыка было дрэннае, увесь час чапляліся хваробы. Хлопчык нікому не верыў, «чураўся ўсіх, хадзіў насупіўшыся…» I вось Міхаська сустракаецца са скалечанай птушкай. У жораве Міхаська ўбачыў роднасную душу і таму заступіўся за яго. Жораў стаў адзінай па-сапраўднаму блізкай Міхасю жывой істотай. Толькі пасля здарэння з жоравам людзі ўпершыню ўбачылі ў Міхаську чалавека. Але нядоўга давялося Міхаську пажыць шчасліва, ён захварэў і памёр. Здзіўленыя людзі naзіралi, як за труною Міхася «сумна, важна, як сплаканая маці», першым крочыў жораў. Апавяданне «Міхаська» справядліва лічыцца адным з лепшых узораў беларускай дзіцячай літаратуры, станаўленню якой на пачатку XX ст. шмат спрыяла Цётка. Билет 5
Я. Колас. «Другое чытанне для дзяцей беларусаў»: кампазіцыя кнігі.
Кнiга ӯяӯляе сабой хрэстаматыю для вучняӯ 2 класа.
Падручнiк складаецца з 7 раздзелаӯ: першыя чатыры прысвечаны порам года; тром апошнiм раздзелам аӯтар даӯ адпаведна наступныя назвы: «Родныя вобразы», «Вершы i байкi», «казкi». Першыя 1-4 раздзелы пiсьменнiк вылучыӯ паводле тэматычнага прынцыпу, а два апошнiя – паводле жанравага.
Малюнкi прыроды, апiсаныя Коласам у чытанцы эмацыйныя i маляӯнiчыя. На фоне прыродных з´яӯ даволi часта адлюстраваны забавы дзяцей, праца дарослых.
Першыя чатыры раздзелы чытанкi маюць цыклiчную структуру. Аӯтар паступова прасочвае пачатак кожнай пары года – з´яӯленне новых пракмет i пераход яе ӯ наступную. Пачынаецца кнiга апiсаннямi змен у прыродзе, якiя рыносiць вясна, бо гэтая пара года асаблiва важны этап у жыццi прыроды.
Пры дапамозе алегорыi аӯтар стварае непаӯторныя вобразы лесу, сонца, ветру, марозу, ночы. У апавяданнi «Ручай» праз мову кропелек ручайка аӯтар прапаноӯвае дзецям тлумачэннi, як утвараюцца ручайкi i нават пра з´яву кругазвароту вады ӯ прыродзе. Апавяданне «Дуб i чароцiна» вучыць дзяцей быць вынослiвымi, мужнымi, рашучымi, упэӯненымi, непахiснымi ӯ дасягненнi сваёй мэты. Выхаваӯчыя iдэi многiх твораӯ арганiчна спалучаюцца з адукацыйным матэрыялам. Кожнага свайго героя пiсьменнiк iмкнецца надзялiць iндывiдуальнымi рысамi: сялянскага хлапчука з чулым сэрцам («Ластаӯкi»), з уражлiвай i паэтычнай душой («Прылёт птушак»), цiкаӯнага i дапытлiвага («Школа»), некаторы яз яго герояӯ не супраць паласавацца яблыкамi з чужога саду («Чужы сад»), не заӯсёды могуць вырашыць спрэчку мiрным шляхам («За што пабiлiся хлопцы»).
У апошнiм раздзеле Я.Колас змясцiӯ 11 апрацаваных iм беларускiх казак. Тут прадстаӯлены казкi дзвюх разнавiднасцей: казкi пра жывёл i сацыяльна-бытавыя. Казкi пра жывёл невялiкiя па сваiх памерах, адпавядаюць узроставым асаблiвасцям дзяцей 5-7 год, у iх выразна выяӯляецца выхаваӯчая скiраванасць: высмейваецца зайздрасць, сквапнасць, абмежаванасць, палахлiвасць («Воӯк - дурань», «Леӯ i воӯк», «Два зайцы»). Казкi сацыяльна-бытавога зместу давалi магчымасць Я. Коласу сцвердзiць маральную перавагу простага мужыка над прадстаӯнiкамi iншых сацыяльных групп («Мужык i цыган», «Два маразы», «Мужык i пан»).
«Другое чытанне для дзяцей беларусаӯ» Я. Коласа. З´явiлася важным этапам у творчай i педагогiчнай дзейнасцi самога пiсьменнiка i на шляху станаӯлення ӯсёй бел-ай дзiцяч. лiт-ры. 23. А. Вольскі. Наваторства паэта (" Лясныя мастакі". " Карусель", "Адэльчыны ручнікі"). Асаблівасті азбук (" Жывыя літары", Ад А да Я- прафесія мая)
Артур Вольскі (Артур Віталевіч Вольскі-Зэйдэль, 1924-2002).
Творы А. Вольскага напісаны шчыра і ўсхвалявана. Пісьменнік не толькі праз літаратурную форму захапляюча апавядае, але і ўмее быць даверлівым і ўважлівым да маленькага чалавека. Сваёй творчасцю ён дае пэўныя жыццёвыя ўрокі - урокі чуласці, дабрыні, адкрытасці, сяброўства, урокі любові да роднай зямлі, дома, сваёй Бацькаўшчыны. Творы А. Вольскага таксама спрыяюць хутчэйшаму авалодванню дзецьмі беларускай мовай і маўленнем. З канца ХХ стагоддзя асаблівую папулярнасць набылі пашырэнне кніжкі-маляванкі, што выконваюць сваю дыдактычную задачу: развіваць назіральнасць, фантазію, мысленне, крэатыўныя здольнасці падрастаючага пакалення У галіне дзіцячай літаратуры для творчасці А.Вольскага характэрна родава-жанравая і тэматычная разнастайнасць. Пісьменнік звяртаўся не толькі да традыцыйных жанраў – верша, апавядання, казкі, - ен з’яўляецца аутарам апавяданняў-эсэ,п’ес-казак. Вельмі казачным выглядае здарэнне з героям апавядання “Лесныя мастка”, дзе аўтар паказвае працэс стварэння прыгожай карціны, што аказалася лепшай на выстаўцы, не только мастаком, але і рознымі ляснымі жыхарамі – зайчыкамі, лісой, мядзведзем, пчоламі, стрыжамі.
Аб пераемнасці пакаленняў, шанаванні продкаў і роднай памяці аб іх ідзе гутарка ў апавяданні “Адэльчыны ручнікі”. Выразны беларускі каларыт характэрны таксама казкам А.Вольскага.
Верш «Ад А да Я — прафесія мая» таксама прысвечаны тым, хто працуе на вёсцы, твор знаёміць дзяцей з пра-фесіямі, якія сёння неабходны сельскай гаспадарцы
У той жа час вершы А. Вольскага «Жывыя літары» можна выкарыстоўваць пры вывучэнні роднай мовы, бо ў іх змешчаны адукацыйны матэрыял, цікавы сваёй займальнасцю і накіраванасцю на інтэлектуальную дзейнасць дятей. Билет 21.
Раскрыццё унутранага свету дяцей у прозе завтра у школу…калинавая рукавичка
Сябры и инш.
Кожны твор А. Васiлевiч, прысвечаны ўзаемаадносiнам чалавека i прыроды.
«Браты-артысты» - гаворыцца пра тое, як ратавала 9-цi гадовая дзяўчынка маленькiх ягнятак, што засталiся без мацi, як яна кармiла iх з лыжкi i аберагала ад холаду. Ι вось дзяўчынка iдзе каля школы, а за ёю весела i даверлiва бягуць ягняткi. Дзяўчынка шчавслiва, што ў яе ёсць такiя сябры. «Геша» - ў аснове апавядання гiсторыя пра сяброўства дзяўчынкi Наты i гускi Гешы. Гэты твор пра дабрыню, якую спазнала ад людзей гуска Геша: гэта яны выратавалi яе, яшчэ маленькую, пакалечаную каршаком. Потым iншыя людзi купiлi гуску, каб падсмажыць на свята, ды пашкадавалi, бо вельмi ласкавая была яна. А калi Геша знiкла, яе шукалi ўсiм дваром; падключыўся малады чалавек, якому i пашчаслiвiла знайсцi Гешу. Звароту Гешы больш за ўсiх радавалась маленькая Ната, з якой Геша асаблiва пасябравала. Дзяучынка i гуска нават навучылiся размаўляць i нават разумець адна адну. «Бабулiны кватаранты» - звяртаецца ўвага на ўзаемаадносiны дарослых i дзяцей. Мясцовыя хлапчукi адразу пацягнулiся сэрцам да нiчым не прыкметнага рыбака i паляўнiчага, бабулiнага кватаранта, якi прыехаў на некалькi дзён у вёску. Быу ён негаворкiм, а дзецям хацелася з iм гаварыць, у яго можна было пра ўсё спытацца i пра ўсё яму расказаць. З дзецьмi ён быў як з роўнымi, меў вельмi добрае сэрца. Бабуля купiла на рынку прыгожага наравiстага пеўня i хацела зварыць з яго крупнiк. Бабулiн кватарант адразу ўзяў пеуня пад сваю абарону i сказаў гаспадынi, што цяпер у яе будзе 2 кватаранты. З апавядання дзецi даведваюцца, што на сяброўства з чаплавекам здатны нават певень. Певень пачаў наведваць пакой кватаранта, потым, завёўшы куранят ў хляўчук ускокваў у адчыненае акно i, нiбы кацяня, размяшчаўся на коўдры ў нагах кватаранта. Вельмi сумаваў пеўнiк калi бабулiн кватарант пакiнуў вёску. «Цюлiк» - У iм з добрым веданнем iх характэрных рухаў прадстаўлены трое падрослых сабачанят i iх мацi Шаўка. З гумарам, з выкарыстаннем трапных дэталяў раскрыты тут адметнасць нораваў, звычак кожнага з iх. Спрыяюць гэтаму i мянушкi сабачанят – Жулiк, Разбой, Цюлiк. «Партызанка Кнiга» - у гады ВАВ у партызанскiм атрадзе так назвалi маладую гнядую кабылу, на лбе якой была белая плямка, падобная да разгорнутай кнiгi. Партызанкай яе назвалi таму, што Кнiга ўмела ў залежнасцi ад абставiн маскiравацца, навучылася, калi трэба было, ляжаць нерухома, цi ступаць, як кот, нягучна, была адданай партызанскаму сяброўству ў самых складаных сiтуацыях. Мраральна-этычныя праблемы ў апавяданнях Алены Васiлевiч («Шурка Рэмзiкаў», «Сябры», «Мамiна свята» i iнш») Адной з першых у беларускай дзiцячай лiтаратуры А. Васiлевiч узняла трывожную, выключна актуальную ў наш час праблему душэўнага сiроцтва дзяцей. Апавяданне «Шурка Рэмзiкаў» гаворыцца пра лёс хлопчыка, бацька якога добры, мужны чалавек, - загiнуў у час ВАВ. Айчым Шуркi – п´янiца, жорстка збiваў яго. Аднойчы п´яны айчым ледзь не парваў фотакартку Шуркавага бацькi, з таго часу пачалiся найбольшыя пакуты чулай хлапечай душы. Шурка адчуваў сябе вельмi адзiнокiм, бо нават мацi, заўсёды занятая працай, клопатамi пра малодшых дзяцей, не разумела, як пакутуе сын. Абыякавымi былi да лёсу гэтага падлетка настаўнiца, школа. Шурка зрабiў адзiн непрадуманы крок, затым другi… Але ж апавяданне прасякнута верай у чысцiню дзiцячага сэрца. Вельмi важна правiльна разабрацца ў матывах паводзiн падлетка, высветлiць прычыну яго дрэннага ўчынку, таму што нярэдка такi ўчынак вынiк нявопытнасцi. Пеўня з-за якога Шурка трапiў у мiлiцыю ён прадаваў, таму што думаў, што ён нiчыйны. За выруччаныя грошы меркаваў купiць спiнiнг, пра якi марыў. Свет душы падлетка складаны, своеасаблiвы, ён толькi фармiруецца, таму патрабуе клапатлiвай увагi, добразычлiвай падтрымкi. Аднак у апавяданнi сцвярджаецца, што падлетак абавязаны i сам змагацца за сябе, павiнен выявiць сiлу волi, настойлiвасць, каб выйсцi на шлях плённага, сумленнага жыцця. Шурка – герой не пазбаўлены прывабных, станоўчых рыс: ён шчыры, даверлiвы, цiкаўны, вельмi ўважлiвы да малодшых у iх сям´i дзяцей. Шурка не мiрыцца з жорсткасцю, з тым становiшчам, у якiм апынуўся, i ўсё больш настойлiва шукае выйсце з яго. Апавяданне «Сябры» паказаны ўзаемаадносiны падлеткаў- школьнiкаў Лёнi i Грышы чытачы падключаюцца да размовы пра сяброўства, задумваюцца над тым, якое яно, у чым яго сутнасць. Лёня i Грыша вучылiся ў адной школе, у адным классе, сядзелi за адной партай, жылi разам на кватэры. Ιх здавалася i вадой не разальеш. Але нечакана iх узаемаадносiны ўскладнiлiся: не мог змiрыцца выдатнiк Грыша з тым, што ён лепшы вучань, за кантрольную па алгебры атрымаў добра, а Лёня выдатна. Пры ўсiх ён беспадстаўна з нядобрым пачуццём абвiнавацiў Лёню ў тым, што той у яго спiсаў, а потым, затаiўшы крыўду, Грыша кiнуў Лёню калi яны ўжо прыцемкамi, у мяцелiцу i мароз iшлi са школы дадому. Нiбы не пачуў Грыша просьбы Лёнi хоць на хвiлiначку спынiцца (у яго пасля пералому яшчэ балела нага). Аднак Грыша працягваў iсцi. Лёня ледзь не загiнуў: ён збiўся з дарогi, трапiў у незамёрзлую багну. Бацька знайшоў заледзянелага сына. Хлопчык доўга хварэў. Грыша пакутлiва перажываў свой ганебны ўчынак, здраду сябру i праяўленую жорсткасць. Праз гэтыя перажываннi ён прыйшоў да усведамлення таго, як павiнен паводзиць сябе чалавек, тым больш сябар, у крытычны момант, як трэба даражыць сяброўствам. Хоць сорамна было Грышу, але ён усё ж адважыўся наведаць хворага Лёню, i той быў гэтаму шчыра рады. Яны засталiся сябрамi Перапляценне гумарыстычнага i драматычнага ў апавяданнях Алены Васiлевiч У большасцi апавяданняў, прызначаных дзецям, шмат гульняў, забаў, прыдумак, мiлых дзiцячых спрэчак. Сюжэты некаторых дзiцячых твораў падказаны прыгодамi i здарэннямi, што адбылiся з дзецьмi самой пiсьменнiцы. Гумарыстычнае апавяданне «Як я быў доктарам» напiсана ад iмя Вовы. Яго, як старэйшага, мацi пакiнула за галоўнага ды яшчэ даверыла яму ў пэўны час не забыцца закапаць хворай сястрычцы Наце альбуцыд у вочы. Усё iшло нармальна: Ната прызнала старшынства брата, нават згадзiлася, каб Вова закапаў у яе вочы тыя кроплi. Каб пераканаць сястру, што лекi зусiм няшкодныя, ён закапаў каплi i сабе ў вочы i толькi пасля гэтага зразумеў, чаму крычала ад болю Натка: ён пераблытаў лекi. Ιмгненна знiк камандзiрскi тон старэйшага брата, цяпер яны з Натай адчувалi адно i тое ж – жах! Дзецi думалi, што яны аслеплi. Вова i Ната былi так перапалоханы, што суседзi выклiкалi «Хуткую дапамогу». Усё скончылася добра. Гумарыстычны змест твора не парушыўся, але памылка «доктара запомнiцца чытачам i будзе для iх надзвычай карысным папярэджаннем.
30.Сучасная дзіцячая кніга з ілюстрацыямі. Перыядычны друк для дзяцей (часопіс «Вясёлка»).
Сусветнай мастацкай культуры вядома нямала прыкладаў выдатных твораў кніжнага мастацтва. Мастацтва кнігі – своеасаблівы сінтэз літаратуры, выяўленчага мастацтва і дызайну. Стварэнне ілюстрацый для дзіцячай кнігі – задача не самая простая. Бо зададзеная плошча малюнка, перадвызначанасць фарбаў тыпаграфскага друку могуць абмяжоўваць фантазію і пошук мастака. Мастак, а тым больш ілюстратар дзіцячай кнігі, мусіць быць вельмі рознабаковай асобай: і філосафам, і гісторыкам, і, вядома ж, майстрам сваёй справы. Варта ўлічваць і тое, што сённяшнія дзеці з маленства прывучаны да тэлевізійнай і камп’ютэрнай анімацыі. Дзіця – перш за ўсё глядач, і прыцягнуць яго ўвагу да чагосьці непадобнага на сённяшнія формы усярэднена-стандартнай трансфармацыі натуры не так і лёгка.
Свет казкі дапамагаюць зрабіць яшчэ больш захапляючым таленавітыя мастакі. Сучаснымі мастакамі, якія працуюць над кнігамі з’яўляюцца Таццяна Беразенская, Таццяна Кублінская, Марыя Волкава, Віталь Дударанка, Валянцін Макаранка, Маргарыта Сташулёнак, Галіна Хінко-Я нушкевіч, Ігар Ліпскі, Канстанцін Ракіцкі, Тамара Шэлест, Дар’я Ганчарык-Чарняўская, Вольга Караткевіч, Мікола Рыжы, Анатоль Кажаноўскі, Наталля Клімава, Уладзімір Жук.
Сапраўдным шэдэўрам з’яўляюцца ілюстрацыі да кнігі М.Маляўкі “Марфутка-імянінніца”. Для самых маленькіх дзяцей мастакі Таццяна Бярэзінская і Наталля Каламейцава стварылі серыю яркіх, прыгожых і вельмі вяселых малюнкаў, а паэт Мікола Маляўка да кожнай карцінкі напісаў вершы. Вось і выйшла кніжка пра тое, як кошка Марфутка святкавала свае імяніны, запрашала і частавала гасцей.
На сучасным стане развіцця літаратуры для дзяцей на роднай мове выходзяць часопісы “Бярозка”, “Вяселка”, “Лесавік”, газета “Раніца”. Штомесячны дзіцячы часопіс ЦК ЛКСМБ і Рэспубліканскага савета піянерскай арганізацыі імя У.І.Леніна “Бярозка” пачаў выходзіць у 1945 г. Удала працягвае сваю дзейнасць адзін са старэйшых, бадай, самы папулярны і шматтыражны з часопісаў Беларусі “Вяселка”, рэдактарам якога ў розныя часы были славутыя майстры слова В.Вітка, Е.Лось, А.Грачнікаў, У.Ліпскі. Адпаведна тэматыцы, вызначанай рэдакцыяй, былі створаны рубрыкі: “Тэатр Васі Вяселкіна” (сцэнкі, сцэнарыі беларускамоўных пастановак і свят),”Крышку про книжку” (анатацыі на новыя кнігі для дзяцей), “Кацілася торба (фальклорныя матэрыялы – гульні, апавяданні, казкі, жарты, забаўлянкі), “Паштовы галубок” (допісы чытачоў), Хвілінкі-весялінкі (вершыкі, скарагаворкі, крыжаванкі, загадкі, анаграмы, рэбусы, вяселыя пытанні), “Вернісажык Вяселкі” (малюнкі чытачоў і прафесійных майстроў), “Была вайна” (да 60-годдзя Перамогі). Асобныя старонкі прысвечаны юбилеям беларускіх пісьменнікаў. Іх структура двухчастковая: невялікі уступ – біяграфічны артыкул пра пісьменніка і яго лепшыя творы.
Звязвае разнародны матэрыял у адно не только беларускамоўнасць, высокі мастацкі узровень, тэматычная блізкасць твораў, але і агульны персанаж усіх нумароў часопіса Вася Вяселкін.Выданне гаворыць з чытачамі яго вуснамі – даступна, добразычліва, шчыра.
| 26. Творчасць У. Ягоӯдзiка. Гiсторыка-пазнавальныя кнiгi. Маральная праблематыка п'ес-казак.
Апавяданнi У. Ягоӯдзiка вызначаюцца добрым дыдактызмам, бо пiсьменнiку з дапамогай займальнасцi ӯдаецца звярнуць увагу на самае галоӯнае: на неабходнасць аберагаць родную прыроду. Гэта па-сутнасцi, першыя ӯрокi экалагiчнага выхавання.
Творчасць Ул. Ягоӯдзiка тэматычна i жанрава багатая. У яго знойдуцца i апрацоӯкi легенд i паданняӯ, творы на сюжэты з народнай мiфалогii i своеасаблiвая iнтэрпрытацыя народных казак, уласныя лiтаратурныя казкi, апавяданнi пра канкрэтных гiстарычных асоб. Такая разнастайнасць адлюстравання рэчаiснасцi прываблiвае чытача.
Лiтаратурныя аповесцi-казкi Ул. Ягоӯдзiка заснаваны на народных матывах. Аднак гэта зусiм самастойныя мастацкiя творы, паколькi пiсьменнiк бярэ за аснову звычайныя жыццёва-прыродныя факты i напаӯняе iх незвычайным казачным дзействам. Тэматычна творы У. Ягоӯдзiка можна падзялiць на два цыклы: казкi пра жывёл i сацыяльна- бытавыя.
Ягоўдзік, У. І. У царстве Вадзяніка : Пісьменнік запрашае у вандроўку па царству Вадзяніка — казачнага ўладальніка рэк, азёр, балот. У кнізе выкарыстаны народныя легенды і паданні, прысказкі і загадкі пра жвывёльны свет, якія вучаць дзяцей любіць, паважаць і родную прыроду, і роднае слова.
Аповесць пра князёўну Рагнеду : [для малодшага и сярэдняга школьнага ўзросту] / У аповесці рассказваецца пра жыццё славутай полацкай князёўны Рагнеды, якая пакінула ў беларускай гісторыі незабыўны след.
Сем цудаў Беларусi : Гэтая кніга адкрывае серыю літаратурна-мастацкіх выданняў з аднаіменнай назвай "Сем цудаў Беларусі". У наступных кнігах серыі - легенды пра чароўныя пацеркі - рэкі і азеры, апавяданні аб легендарных беларускіх гарадах, рэдкіх і зніклых птушках і жывёлах нашага краю, а таксама шмат іншага цікавага і пазнавальнага.
Сонейка, свяцi! : казкi : для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. У даўнія-даўнія чаксы жыў-быў пан. Цяжка жылося ў яго сялянам. А яшчэ горш стала, калі цмок па просьбе пана ўкраў сонца. Каб вярнуць сонейка людзям, і выпраўляецца ў нялёгкую дарогу Яська-каваль. У кнігу ўвайшлі яшчэ дзве казкі: "Прыгоды званочка", "Зайка, тупні ножкай!..".
Пьеса - сказка - это литературный жанр, который объединяет в себе сказочный сюжет и сценическое представление. В пьесе - сказке есть сказочные герои, волшебные и невероятные события, а также есть деление на картины, авторские ремарки, сюжетная линия строится на диалогах героев.
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Дзятлаўскай, Слонімскай, Зэльвенскай школах-інтэрнатах, у 1978 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1978—1982 гг. працаваў карэспандэнтам Брэсцкай абласной газеты «Заря», рэдактарам Брэсцкай абласной студыі тэлебачання. У 1982—1990 гг. — супрацоўнік штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». У 1990—2010 рэдактар галоўны рэдактар часопіса «Дзеці і мы». Адначасова ў 1997—2003 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Бярозка».
Дэбютаваў у друку вершамі ў 1972 г. (газета «Гродзенская праўда»). Выдаў кнігі прозы «Стронга» (1984), «Вочы Начніцы» (бібліятэка часопіса «Маладосць», 1989), «Прыручэнне птушкі» (1989), зборнік казак «Сонейка, свяці!» (1988). Аўтар мастацкага альбома «Алена Кіш» (1990).
Напісаў для дзяцей п'есы, што ставіліся ў лялечных і драматычных тэатрах краіны, на Беларускім радыё і тэлебачанні, «Залатое зярнятка» (пастаўлена ў 1983), «Сонейка, свяці!» (надрукавана і пастаўлена ў 1985), «Пякла баба калачы» (з А.Шкілёнкам, пастаўлена ў 1987), «Сакрэты Вогніка» (пастаўлена ў 1987), «Усміхніся, прынцэса…» (надрукавана і пастаўлена ў 1990). 27. Характэрныя асаблівасці сучаснай паэзіі (В. Карызна, В. Жуковіч, В. Зуёнак і інш.).
Сучасная беларуская дзiцячая паэзiя далучае падрастаючае пакаленне да агульначалавечых каштоӯнасцей, да духоӯных скарбаӯ народа, абуджае патрыятычныя пачуццi, заклiкае любiць свой край, берагчы яго непаӯторную прыроду, паважаць чалавека працы выхоӯвае ӯ дзiцяцi лепшыя маральна-этычныя якасцi.
Адной з асаблiвасцей беларускай дзiцячай паэзii на сучасным этапе з´яӯляецца цiкавасць да «самой гiсторыi дыхання» - даӯняй культуры Беларусi, традыцый нашага народа (зборнiкi В. Жуковiча «Гуканне вясны»). У раздзеле кнiгi «Гуканне вясны» («Свята песенькай сустракаем») В. Жуковiч знаёмiць маленьказа чытача з цiкавымi народнымi традыцыямi беларусаӯ, iх абрадамi, святамi (вершы «Гуканне вясны» «Калядная вячэра», «Каляднiкi»). Дасцiпна, з лёгкiм гумарам паэт распавядае пра святочную калядную вячэру.
Цесна звязана з тэмаю Радзiмы пейзажная лiрыка. Прырода – гэта адухоӯлены вобраз прыгажосцi жыцця. Н-д, кн. В.Зуёнка «Па ельнiчку, па бярэзнiчку» ӯяӯляе сабой своеасаблiвы вершаваны даведнiк пра беларускiя грыбы. Кожны верш – гэта намаляваны ӯ жартоӯнай форме «партрэт» якога-небудзь прадстаӯнiка грыбной «сям´i».
Шматлiкую группу сярод дзiцячых паэтычных твораӯ складаюць вершы маральна-этычнай праблематыкi, у якiх даходлiва, тактоӯна аӯтары распавядаюць, «што такое добра i што такое дрэнна».
Сучасная беларуская паэзiя для дзяцей характарызуецца жанравай разнастайнасцю: вершы, вершаваныя казкi, паэмы, калыханкi, забаӯлянкi, жарты, лiчылкi, загадкi, скорагаворкi, пацешкi, чыстагаворкi i iнш. Сярод жанраӯ беларускай дзiцячай паэзii асобнае месца займае загадка, якая мае не толькi пазнавальнае значэнне, але сспрыяе развiццю фантазii, асацыятыӯнага мыслення, назiральнасцi дзiцяцi (У Мацвеенка – зборнiк «Загадкi Зайкi-Загадайкi», «Азбука ӯ загадках», «Загаданачка»).
У. Карызна
«Мір і сонейка - для усіх» Уладзімір Карызна 1991 Вершы, казкі, небыліцы, лічылкі, загадкі, паэма. Для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
«Кыонг i яго сябры» Вершы «Доля Русь наша белая» У кнігу выбранай лірыкі выдомага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі і прэміі прафсаюзаў Беларусі Уладзіміра Карызны ўвайшлі вершы і паэмы.
Бусел на ліпе
Сёння сонца прыпякло, Цеплыня такая, Што прыціхла ўсё сяло: Дожджыку чакае.
Дождж нарэшце асмялеў – І пайшоў, паехаў, Вадаспадам зашумеў Ён па гулкіх стрэхах.
Бусел з ліпы не ўцякаў: Ліпаю прызнаны, Ён дажджу таго чакаў, Як нябеснай ванны! 10. Гумарыстычная аповесць П. Місько (“Навасёлы”, “ Прыгоды Бульбобаў” і інш)
Павел Місько (1931–2011). Павел Андрэевіч Місько – таленавіты пітсьменнік, які паўнагучна акрэсліў перспектыўныя параметры развіцця сучасная нацыянальнай дзіцячай літаратуры. У 1967 годзе выйшла першая кніга апавяданняў П.місько “Калодзеж”. У творах гэтага зборніка без празмернага дыдактызму, з дасціпным гумарам раскрыў шматлікія эстэтычна-выхаваўчыя і педагагічныя задачы. Пераважная большасць гэтых апавяданняў адрасавана дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
Пазнавальны і выхаваўчы патэнцыял апавяданняў П. Місько пра прыроду «Восеньскім днём», «Лясныя дарункі» і інш.
Маральна-этычная праблематыка апавяданняў «Добры чалавек», «Каляндар сумлення».
Гумарыстычная аповесць «Навасёлы, або Праўдзівая, часам вясёлая, часам страшнаватая кніга пра незвычайны месяц у жыцці Жэні Мурашкі» (1972). Элементы прыгодніцтва ў творы. «Напаўфантастычныя» аповесцi «Прыгоды Бульбобаў» (1977), «Грот афалiны» (1985), «Эрпіды на планеце Зямля» (1987). Праблемы сяброўства, чалавечых узаемаадносін у творах. Казачныя прыгоды ў кнізе «Прыйдзі, дзень-залацень!» (1993). Асэнсаванне сучаснага жыцця ў казках П. Мiсько (Старамодны Заяц», «Сарока», «Дзяцел» i iнш) Каззi П.Мiсько напiсаны на аснове беларускiх народных казак. Усе казкi П. Мiсько закранаюць агульныя праблемы выхавання юнага пакалення: яны даюць дзецям элементарныя паняццi пра дабро i зло, вучаць справядлiвасцi, спачуванню i ўзаемадапамозе.
У казцы «Старамодны заяц» аўтар стварае цiкавую i арыгiнальную легенду: чаму ёсць зайцы белыя i шэрыя. Казкi вучаць працавiтасцi i адказнасцi, уменню ахвяраваць сваiмi iнтарэсамi дзеля дапамогi iншым. Аўтар у вобразе зайцакраўца ўлаўляе чалавечую шчодрасць i бескарыслiвасць, уменне спачуваць чужой бядзе. Сапраўдную вядомасць у галіне дзіцячай літаратуры П. Місько прынесла гумарыстычная аповесць “Наваселы, або Праўдзівая, часам вяселая, часам страшнаватая кніга пра незвычайны месяц ў жыцці Жэні Мурашкі” (1972). У творы апісваюцца падзеі аднаго месяца з жыцця хлапчукоў-аднагодкаў Жэні Мурашкі, Жэні Гаркавака, Васі, Сярожы, Паўлушы і яго малодшага брата Геніка, які ходзіць яшчэ ў дзіцячы садок.
Аповесць “Наваселы… ” не толькі пра вяселыя гульні, жарты і прыгоды хлопцаў-сяброў. Гэта твор глыбокай эстэтычна-выхаваўчай і педагагічнай танальнасці. П.Місько паказаў, як бесклапотныя неслухі ў сваей першароднай душэўнай чысціні, непасрэднасці успрымання свету могуць быць незвачайна таленавітымі, страннымі, актуальнымі і сумленнымі дзецьмі.
Кнігі П.Місько прасякнуты імкненнем падарыць дзіцяці радасць сустрэчы з прыродай, жаданнем абудзіць фантазію, даць урокі чалавечнасці. Асабліва ярка ў гэтым рэчышчы выдзяляецца аповесць “Прыгоды Бульбобаў” (1977). Гэтая фантастычная і разам з тым вельмі рэалістычная аповесць стала сапраўдным поспехам П.Місько. Яна ў займальнай форме аўтар расказвае пра маленькіх сабачанят Бульку і Боба, ачалавечваючы іх, што робіць твор не толькі займальным, але і вельмі пазнавальным. Надзяляючы сабачанят чалавечымі якасцямі, мастак стварае не ілюзію, а реалістычны малюнак блізкіх і трапяткіх узаемаадносіе чалавека і жывелы.
Аповесць развівае ў дзяцей назіральнасць: аўтар адзначае, што калі паназіраць за хвастом, вушамі, спінаю, пысаю, то можна даведацца пра сабак і іх настрой. Твор “Прыгоды Бульбобаў” спрыяе фарміраванню духоўна гарманічнай асобы, якая бедзе любіць бацькоў, паважаць людзей, аберагаць прыроду, клапаціцца пра родны край
16. А.Якімовіч. творчая апрацоука народных казак (зб. “Каток-залаты лабок”, “З рога усяго многа”). Фальклорныя матывы у казках (“Першае яечка”)
Алесь якімовіч (1904-1979)
У апрацоўцы Алеся Іванавіча асобнымі выданнямі выйшла шмат беларускіх казак, а таксама зборнікі “Каток – залаты лабок”, “Людзей слухай, а свой розум май”, “Бацькаў дар”, “Андрэй за ўсіх мудрэй”.
Алесь Якімовіч быў сапраўдным казачнікам і яго казкі любяць і чытаюць дзеці розных узростаў бо яны вучаць любові да сваёй зямлі, да людзей, мудрасці і дабрыні.
Якiмовiч пераклаў на беларускую мову ўсе казкi Пушкiна, Яршова «Канѐк-Гарбунок», казкi Андэрсена i iнш казкi i творы для дзяцей.
Першая лiтаратурная казка Якiмовiча «Каваль Вярнiдуб”. «Казка пра смелага вожыка» напiсана прозай, у казцы шмат дыялогаў. Дзецям перадаецца думка аб тым, што трэба ўмець пераадольваць палахлiвасць, бо нават дужыя, калi яны баяцца, становяцца смешнымi i бездапаможнымi.
У пасляваенны час Якiмовiч заняўся апрацоўкай беларускiх народных казак. Якiмовiч апрацаваў больш за 200 беларускiх народных казак. Многiя з iх увайшлi ў зборнiкi казак А.Якiмовiча: «Каток – залаты лабок», «Бацькаў дар», «З рога ўсяго многа», «Андрэй за ўсiх мудрэй» i iнш. Апрацаваныя iм казкi перакладзены на многiя мовы: русскую, украiнскую, польскую i iнш.
Казка Алеся Якімовіча “Каток-залаты лабок”
Тэма твора – галоднае і бязрадастнае жыццё адзінокіх пажылых сялян, дзеда з а бабой. Гаворка у казцы ідзе пра вельмі бедных дзеда з бабой, якім нават не было чаго есці у хаце, і таму баба пасылала дзеда у лес зрубіць дубок, как прадаць дрэва і купіць мукі для хлеба. Старому у рэшце дапамог казачны коцік, забяспечыу яго і бабу ежай.
Паблематыка – голоунае пытанне твора- бедная старасць адзінокіх простых сялян, якія ужо не могуць самі сабе забяспечыць пражытак у жыці.
Галойная ідэя твора- неабходнасць дапамагчы ім, старым дзеду і бабе у іх цяжкай долі. Показаць нам, больш маладым людзям, як тяжка жывецца нашым бабулям і дзядулям. І как бы маглі так сама дапамагаць ім і не забываць.
Героі –дзед з бабой- простыя, сціплыя сяляне, пазбауленыя ганарыстасці і амбіцый, адзіная іх мара- смачна паесці. Бабка пасылала дзеда у лес да коціка шмат разой, але кожны раз яе просьбы зусім простыяі зямныя- яна просіць мукі, солі, капусты, нарэшце сала як самую смачную і сытную ежу.
Сэнс назвы казкі – коцік сапрауды аказайся залаты, дапамог старым і падаравау ім ежу, якую яны захацелі.
Казка – вычыць дзяцей быць спагадлівымі, чулымі, не забываць пра сваіх старых родзічау, проста адзінокіх людзях побач з намі, быць для іх як той коцік з залатым лобікам. А таксама таму, як важна быць сціплым у сваіх просьбах. 29.Драматургія дзя дзяцей. Фальклорныя матывы, вобразы ў п’есах С. Кавалёва, З. Дудзюк. драмтургія П. Васючэнкі («Новы калабок» і інш.).
Канец XX – пачатак XXI ст. – гэта абсалютна новы этап развіцця беларускай драматургіі для дзяцей. Гэта час тэатральных эксперыментаў і адкрыцця новых тэм, час вырашэння новых задач і пераадолення крызісу, узлётаў і падзенняў, што, мусіць, перажывала ўся беларуская літаратура.
Яркім прыкладам таму з’яўляецца рэмейк народнай казкі – «Новы калабок» (1999) П. Васючэнкі. У дадзеным выпадку выкарыстаны добра вядомы персанаж, які ад усіх уцякае, бо ніхто не можа адказаць на адно вельмі важнае пытанне: што знаходзіцца ў Калабку? Праз неадпаведнасць таго, што чакаецца і атрымліваецца, дасягаецца эфект абсурднасці. Свой сакрэт Калабок адкрывае ў фінале твора: Што ў мяне ўнутры? Душа ў мяне ўнутры, вось што! Яна ў мяне такая мяккая, трапяткая… Я вас усіх так люблю! Дык, можа, і вы палюбіце мяне… хаця б трошкі?». Калабок з душою выглядае ў фінале наіўна і абсурдна, нягледзячы на лагічнасць і правільнасць сваіх учынкаў.
Творча асэнсоўваюцца фальклорныя персанажы ў п’есах С. Кавалёва «Стомлены д’ябал» (пастаўлена ў 1997 г.) і «Драўляны рыцар» (пастаўлена ў 1995 г.). Гэтыя творы для дзяцей і юнацтва выкананы у манеры герменеўтычнасці. Так, у першым з названых твораў расказваецца пра д’ябла, які, выпрабоўваючы чалавека, дае яму другі шанс на выратаванне, але чалавек таго шансу не выкарыстоўвае. Другі твор – пра альтруізм Драўлянага рыцара, які гатовы ахвяраваць сабой дзеля выратавання Дзяўчынкі. Даволі актыўна выкарыстоўваецца і творча асэнсоўваецца беларускімі драматургамі, якія пішуць для дзяцей, матыў падарожжа і прыгод. Падобнае назіраем у такіх творах, як «Янук, рыцар Мятлушкі» (1995) Л. Рублеўскай, «Філасофскі камень» (1994) Ул. Сіўчыкава, «Прыгоды Міхея і Марціна» У. Граўцова і інш.
Праблема незалежнасці Беларусі ўзнімаецца і ў п’есе «Сінязорка» («Кароль – Мыльны пузыр») (пастаўлена ў 1991) 3. Дудзюк, «Ноч на Івана Купалу» (1995) Ю. Куліка, «Звар’яцелы Альберт, або Прароцтвы шляхціца За-вальні» (пастаўлена ў 1994 г.) С. Кавалёва і інш.
Перапляценне патрыятычных і экалагічных праблем назіраецца ў п’есе «Кветкі пад ліўнем» (1993) I. Сідарука.
Наватарствам у галіне беларускай драматурги канца XX ст. для дзяцей з’яўляецца выкарыстанне элементаў трылера. Яркім прыкладам такога роду твораў з’яўляецца п’еса «У чорным-чорным горадзе» (1990) М. Адамчыка і М. Клімковіча.
Важным элементам сучаснай драматургіі для дзяцей і юнацтва з’яўляецца выкарыстанне ў ёй элементаў фэнтэзі і навуковай фантастыкі. Менавіта ў гэтай стылістыцы вытрыманы п’есы «Канікулы на астэроідзе» (1994) 3. Дудзюк і «Рамантычнае падарожжа на той свет» (1994) Г. Багданавай Билет 12. З.Бядуля як дзицячы письменник.Тэматыка, мастацкия асабливасци апавяданняу (Малыя дрывасеки, Пяць лыжак зацирки и т.д.) З.Бядуля Алегарычны сэнс вобразау у казках (Скарб, сярэбраная табакерка)
У апавяданнях З.Бядулi выразна прасочваюцца 2 кiрункi: 1) тэма загубленнага дзяцiнства («Малыя дрывасекi», «Пяць лыжак зацiркi») у гэтых апавяданнях адчуваецца пратэст пiсьменнiка супраць бязрадаснага дзяцiнства i сацыяльна-грамадскiх умоӯ, якiя пазбаӯляюць дзяцей шчасця; 2) творы, у якiх З. Бядуля iмкнецца пранiкнуць ва ӯнутраны свет маленькага чалавека, раскрыць яго псiхалогiю, паказаць яго здольнасцi i таленты («Велiкодныя яйкi», «Дзе канец свету»).
«пяць лыжак зацiркi» - Сям´я хворага Антося i Агаты чакае зацiркi. Вясна, па вёсках пануе галадуха, Агаце пашанцавала выенчыць фунт мукi ӯ суседа i прыгатаванае снеданне стала вялiкiм святам для шчаслiвай у той момант сям´i. Вялiкiм няшчасцем стаӯ прыход не менш галоднай суседкi Сцёпчыхi, якая з´ела 5 лыжак зацiркi.
«Малыя дрывасекi» - галоӯныя героi 2 браты. Старэйшаму Цiшку 10г, а меншаму Халiмону 8г. Бацька iх працаваць не мог, ён быӯ кульгавы. Ι хлопчыкi вымушаны былi iсцi ӯ лес на заробкi. Калi ӯзнялася завея ӯсе дрывасекi разбеглiся па дамам, Цiшка i Халiмон засталiся, баялiся кааб бацька не наракаӯ, што зарана прыйшлi з лесу. А калi вырашылi ӯсёж пайсцi, то заблудзiлiсь i замерзлi. Яны бачылi сон у яким збылося iх жаданне адно на дваiх «Сядзяць яны за сталом, матка i бацька рады, што яны прыйшлi. Яны падъелi i на печы паснулi».
У лiрычных творах паказана незвычайна яркая прырода. Паэт паказвае абуджэнне прыроды пасля ночы, зiмы «»Вунь бярэзнiк на пагорку. Вершы лiрычныя, мiлагучныя, напеӯныя. Вершы «Мае забавы». «Гаспадарка» абуджаюць фантазiю дзяцей. Сваiмi вершамi З.Бядуля вучыцьдзяцей з дюбоӯю, паэтычна глядзець на свет, адчуваць музыкальнасць роднага слова, садзейнiчае развiццю назиральнасцi.
У сваiх творах З.Бядуля закранае пытаннi, якiя хвалююць маленькага чытача i дапамагаюць яму разабрацца ӯ жыццёвых праблемах
Большасць казак З. Бядулi створана на аснове фальклорных матываӯ, пiсьменнiк напаӯняӯ казкi новым зместам i ӯзбагачаӯ iх мастацкiя асаблiвасцi («Ιванка-прастачок» i iнш.)
У казцы «Скарб» галоӯны герой наслухаӯся дзедавых казак аб багатых скарбах i адпраӯляецца iх шукаць у купальскую ноч. У лесе хлопчык сустракаецца з хохлiкам, якi паказвае яму свае падземныя скарбы i знаёмiць са сваёй сям´ёй, кожны з якой заняты сваёй працай. Хлопчык зразумеӯ, што «матка-зямля мае шмат багацця. Яна шчодрая да тых, хто любiць працаваць». У вобразе хлопчыка Саӯкi праяӯляюцца тыповыя для яго ӯзросту рысы характару (цiкаӯнасць, спалох, задзiрыстасць).
Аповесць-казка «Сярэбраная табакерка» - у сюжэт пакладзена народная казка аб паланеннi палешуком смерцi, якую ён пасадзiӯ у табакерку, на зямлi перастала гнiць усё жывое. Казка падобна да фальклорнай (жывёлы размаӯляюць i дзейнiчаюць як людзi). Адметнасць кампазiцыi казкi заключаецца ӯ спалучэннi рэалiстычна-бытавога плана з казачна-фантастычным. Першыя старонкi твора гэта рэалiстычная карцiна вячэры звычайнай сялянскай сям´i, дзе акрамя бацькоӯ прысутничаюць стары дзед i хлопчык з дзяӯчынкай. Каб унукi паводзилi сябе цiшэй дзед паабяцаӯ iм даць панюхаць тытуню са святочнай табакеркi, (якая была гордасцю i гонарам сям´i). Дзед расказвае гiсторыю аб тым, як апынулася гэта табакерка ӯ прадзеда сям´i леснiка. I ад iмя дзеда пачынае казку пра смерць, якая трапiла ӯ табакерку iх далёкага продка Дзiда-дзеда i што з гэтага атрымалася.
Фантастычны план уключаецца ӯ дзеянне непасрэдна з апавядання старога казачнiка. Тут адбываюцца дзiвосныя пераӯтварэннi i незвычайныя прыгоды з героямi казкi. Дзiда-дзед становiцца зайцам, ажывае такая мiстычная iстота, як смерць, сарока ператвараецца ӯ каралеву Лялю, кардынал Банiфацый пераапранаецца прафесарамДжыованнi Чарэнца, аптэкар Савiцкi стварае мясныя буракi, якiя растуць на градках, i сонныя парашкi, што ӯсыпляюць людзей и г.д. Сюжэт аповесцi-казкi пабудаваны на барацьбе памiж Дзiда-дзедам, яго сябрамi (дзяӯчынка Люсенька, шавец Юрка Дратва, паляӯнiчы Саӯка, аптэкар Савiцкi, скамарохi) i памагатымi Смерцi (панi Сарачынская, кароль Пинг-Понг, кардынал банiфацый, папа Кiй дзесяты). Смерць iмкнецца вырвацца з дзедавай табакеркi.
Пазнавальна-выхаваӯчае значэнне аповесцi-казкi «Сярэбраная табакерка» у тым, што ӯ творы ярка i вобразна паказана чалавечае жыццё i адносiны памiж людзьмi, створаны незабыӯныя малюнкi роднай прыроды, якiя выхоӯваюць патрыятычныя i эстэтычныя пачуцци ӯ чалавеку.
|