Главная страница
Навигация по странице:

  • Институт информационных технологий Специальность ооооооооооо ИСИТ рррррррррррррр КОНТРОЛЬНАЯ РАБОТА

  • Тэма 22. Сялянскi і рабочы рух на Беларусi ў 60-90 гг. XIX ст.

  • СПІС ЛІТАРАТУРЫ

  • Ист Беларуси. Контрольная работа по курсу ооооооо Гісторыя Беларусі


    Скачать 55.26 Kb.
    НазваниеКонтрольная работа по курсу ооооооо Гісторыя Беларусі
    АнкорИст Беларуси.docx
    Дата08.09.2018
    Размер55.26 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаИст Беларуси.docx
    ТипКонтрольная работа
    #24276
    КатегорияИстория


    Министерство образования Республики Беларусь

    Учреждение образования

    «БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ИНФОРМАТИКИ И РАДИОЭЛЕКТРОНИКИ»

    Институт информационных технологий

    Специальность оооооооооооИСИТрррррррррррррр
    КОНТРОЛЬНАЯ РАБОТА
    По курсу ооооооо «Гісторыя Беларусі»оооооооооооо
    Вариант №б22ь

    Студент-заочник б1т курса

    Группы № эщ082322лллл л

    ФИО Пушнегина Ольга о

    Вввввв Викторовнаооо о

    Адрес 213561, Могилевская

    обл.,Краснополье,ддддддд д

    Калинина,96ддддддддддд дд

    Тел. (8029)7491702, 9782091

    Минск, 2010

    Тэма 22. Сялянскi і рабочы рух на Беларусi ў 60-90 гг. XIX ст.
    План

    1. Ахарактарызуйце сялянскі рух, яго прычыны, узровень і асаблівасці.

    2. Народніцтва. Дзейнасць народніцкіх арганізацый на тэрыторыі Беларусі.

    3. Рабочы рух. Першыя марксісцкія гурткі на Беларусі. Стварэнне першых сацыял-дэмакратычных арганізацый.



    1. Пасля падаўлення паўстання 1863 - 1864 гг. на Беларусі адбыўся рэзкі спад сялянскіх выступленняў, і на працягу наступных 40 гадоў сялянскі рух ніколі не дасягаў таго ўзроўню, які назіраўся на рубяжы 50 — 60-х гадоў, у час падрыхтоўкі і правядзення рэформы 1861 г. У 1864 - 1880 гг. рэгістравалася ў сярэднім толькі 8-10 сялянскіх хваляванняў штогод. У 80-я гады адбыўся адносны ўздым сялянскага руху (амаль падвоіўся ў параўнанні з папярэднім дзесяцігоддзем), але ў 90-я гады наступіў чарговы спад.

    Галоўнымі прычынамі сялянскіх выступленняў былі перажыткі прыгонніцтва, якія захаваліся пасля рэформы 1861 г.: буйное памешчыцкае землеўладанне і малазямелле сялян, сервітуты, што належалі памешчыкам, але без якіх сялянская гаспадарка не магла існаваць, прававая няроўнасць сялян у параўнанні з іншымі саслоўямі. Усе гэтыя асаблівасці накладвалі свой адбітак на формы праяўлення сялянскага руху. Да традыцыйных канфліктаў паміж сялянамі і памешчыкамі дадаюцца канфлікты паміж беднымі сялянамі і новай сялянскай буржуазіяй – кулакамі, якія эксплуатавалі сваіх былых суседзяў не менш актыўна за дваранства.

    Большасць сялянскіх выступленняў была звязана з пазямельнымі адносінамі паміж памешчыкамі і сялянамі. Перш за ўсё гэта захопы адрэзкаў, сервітутаў, спрэчных зямель, супраціўленне размежаванню зямель, патравы, парубкі лесу і г. д. У 80 - 90-я гады XIX ст. такія формы сялянскіх выступленняў складалі больш за 60 % іх агульнай колькасці. 27 % выступленняў сялян былі звязаны з супраціўленнем уладам пры выкананні судовых рашэнняў, пастаноў і распараджэнняў адміністрацыйных устаноў.

    Сяляне таксама змагаліся супраць павышэння арэнднай платы за зямлю, адмаўляліся плаціць падаткі і нядоімкі ў дзяржаўную казну. Своеасаблівай формай іх барацьбы з'явіўся масавы рух за перасяленне на вольныя землі ў Сібір і Паўднёвую Расію, які ў 80 — 90-х гадах ахапіў Магілёўскую і Віцебскую губерні, некаторыя паветы Мінскай губерні. Асабліва перасяленне было пашырана ў усходніх рэгіёнах Беларусі, дзе асабліва вострай была праблема малазямелля і ўвогуле глебы былі неякаснымі.

    Паступова ў непісьменнае і маласвядомае сялянства пачалі пранікаць элементы грамадзянскасці, што мела вынікам большую арганізаванасць выступленняў. Для барацьбы з імі адміністрацыя прыцягвала вайсковыя каманды.

    Такім чынам, да пачатку XX ст. класавыя супярэчнасці ўнутры сялянства яшчэ не атрымалі значнага развіцця і складалі ўсяго 1,1 % выступленняў. Увогуле, сялянскі рух у 60 — 90-я гады меў стыхійны характар. Хваляванні сялян былі паасобныя і неарганізаваныя.

    У цэлым, на аснове даных і інфармацыі можна зрабіць вывыд аб тым, што ў 60-90-я гады XIX стагоддзя сялянскае рух і незадаволенасьці не маюць моцна выяўлены характар і вялікі распаўсюд на тэрыторыі Беларусі. Гэта можна растлумачыць тым, што на той момант не было арганізацыі і каардынацыі дзеянняў сялян, а таксама і тым, што існавалі і прымяняліся жорсткія спосабы пакарання паўстанцаў.


    1. Арганізаваны рэвалюцыйны рух на Беларусі пачаў адраджацца толькі ў сярэдзіне 70-х гадоў. У той час пануючым накірункам апазіцыйнай грамадскай думкі было народніцтва. Ідэалагічна яно грунтавалася на тэорыі сялянскага сацыялізму, заснавальнікамі якой былі А.Герцэн і М.Чарнышэўскі. Народнікі верылі ў асаблівы шлях развіцця. Ім не падабаўся капіталізм, які суправаджаўся пралетарызацыяй дробных уласнікаў. Народнікі спадзяваліся, што краіна мае магчымасць пазбегнуць капіталістычнай стадыі і, абапіраючыся на сялянскую абшчыну, перайсці адразу да сацыялізму. Сваіх прыхільнікаў народніцтва знайшло перш за ўсё сярод разначыннай інтэлігенцыі.

    3 самага пачатку ў народніцтве развівалася два накірункі – рэвалюцыйны (неабходнасць усерасійскага сялянскага паўстання) і рэфарматарска-ліберальны (праз рэформы). Прадстаўнікі першай асноўным сродкам дасягнення сваіх мэт лічылі сялянскую рэвалюцыю і рабілі ўсё магчымае, каб падштурхнуць сялян да рашучай барацьбы супраць самадзяржаўя і перажыткаў прыгонніцтва. Памяркоўныя народнікі хацелі перайсці да сацыялізму шляхам паступовага рэфармавання існуючага ладу Расіі. У 70-я — пачатку 80-х гадоў найболып папулярным было рэвалюцыйнае народніцтва, якое выпрацавала тры праграмы дзеянняў: прапагандысцкую (П.Л.Лаўроў), бунтарскую (М.А.Бакунін) і змоўніцкую (П.М.Ткачоў).

    Народніцкі рух на Беларусі быў ідэйна і арганізацыйна звязаны з агульнарасійскім. Сярод вядомых расійскіх народнікаў 70-х гадоў былі ўраджэнцы Беларусі М.Судзілоўскі, С.Кавалік, І.Грынявіцкі, Р.Ісаеў, К.Брэшка-Брэшкоўская, А.Бонч-Асмалоўскі. У другой палове 70 — пачатку 80-х гадоў у Мінску, Магілёве, Гродне, Віцебску, Пінску, Оршы, Слуцку і іншых гарадах Беларусі дзейнічалі народніцкія гурткі. Іх наведвалі ў першую чаргу навучэнцы, якія пад выглядам самаадукацыі вывучалі забароненую літаратуру. Меліся спробы весці агітацыю сярод сялян. Магчымасці гэтых гурткоў былі велыді абмежаваныя. Удзельнікі іх не бачылі асаблівасцей гістарычнага, сацыяльна-эканамічнага і нацыянальнага развіцця краю, іх дзейнасць цалкам залежала ад тых працэсаў, што адбываліся ў народніцкіх арганізацыях цэнтра Расіі.

    Першай народніцкай арганізацыяй была «Зямля і воля» (1861-1864 гг.). У склад яе ў 1862 годзе ўвайшоў «Камітэт рускіх афіцэраў у Польшчы», палову якога складалі выхадцы з Беларусі. Праграма «ЗВ» – гэта права кожнага на зямлю, самакіраванне сялянскіх абшчын, добраахвотная федэрацыя абласцей, выбарны ўрад. «ЗВ» актыўна падтрымала паўстанне 1863 года, у прыватнасці, пазіцыю «чырвоных». Але намаганні пашырыць паўстанне на расійскія губерніі скончыліся безвынікова, пасля падаўлення паўстання і арышту шэрага кіраўнікоў арганізацыі яна самараспусцілася вясной 1864 года.

    Народавальцы сутыкнуліся з непрадбачанымі цяжкасцямі. Хаджэнне ў народ скончылася правалам – большасць «хадакоў» сялянамі было здадзена ў паліцыю, а ўрад узмацніў рэпрэсіі. У выніку абвастрыліся супярэчнасці ўнутры арганізацыі паміж прыхільнікамі прапаганды і тэрору. Гэтыя супярэчнасці прывялі да расколу «ЗВ» у 1879 годзе на «Чорны перадзел» і «Народную волю».

    Лідэр «Чорнага перадзелу» М.Пляханаў адмовіўся ад палітычнай барацьбы, галоўным накірункам дзейнасці лічыў ажыццяўленне перадзелу зямлі памешчыкаў паміж сялянаў – адсюль і назва арганізацыі. Спачатку большасць народніцкіх арганізацый Беларусі стала на бок «ЧП», у Мінску нават была заснавана цэнтральная тыпаграфія арганізацыі, некаторы час тут працаваў М.Пляханаў і беларус А.В.Бонч-Асмалоўскі. Аднак, у 1881 годзе арганізацыі «ЧП» у імперыі былі выкрыты і разгромлены, і кіраўнікі апынуліся за кратамі ці ў вымушанай эміграцыі. Таму народнікі падаліся больш на бок «Народнай волі».

    Народнікі на Беларусі спрабавалі аб'яднацца ў адзіную арганізацыю. У пачатку 1882 г. у Вільні была створана Паўночна-заходняя арганізацыя «Народнай волі». Праўда, праіснавала яна нядоўга. Ужо ў канцы года паліцыі ўдалося раскрыць і арыштаваць членаў цэнтральнай групы. На Беларусі засталіся дзейнічаць толькі некаторыя мясцовыя гурткі: у Гродне, Мінску, Віцебску, Пінску, Магілёве, Горках.

    У сваёй дзейнасці нарадавольцы рабілі стаўку на індывідуальны палітычны тэрор супраць прадстаўнікоў улады. Сігналам да народнага паўстання яны лічылі забойства цара. 1 сакавіка 1881 г., пасля некалькіх няўдалых спроб, яны забілі Аляксандра II. Бомбу ў цара кінуў ураджэнец Мінскай губерні І.Грынявіцкі. Кіраўнікі «Народнай волі» спадзяваліся, што забойства цара з'явіцца сігналам да народнага паўстання ў Расіі. Аднак ніякага паўстання не адбылося, а рэпрэсіі супраць рэвалюцыянераў у хуткім часе прывялі да знішчэння цэнтральных і многіх правінцыяльных арганізацый «Народнай волі». Рэвалюцыйнае народніцтва апынулася ў глыбокім ідэйна-арганізацыйным крызісе.

    Негледзячы на тое, што на пазіцыі «НВ» перайшло шмат чорнаперадзельцаў і на Беларусь ў 1881 годзе прыехалі лідары «НВ» Р.Альпенберг, М.Грачэўскі, М.Аўчыннікаў, была разгромлена «Паўночна-Заходняя арганізацыя Народнай волі». Аднак народніцкія гурткі працягвалі існаваць у беларускіх гарадах, пераважна сярод вучнёўскай моладзі.

    Праграма «НВ» была досыць папулярная ў асяроддзі сацыялістычных гурткоў 1880-х гг. З дзейнасцю рэвалюцыйных народнікаў звязаны пачатак распаўсюджвання на Беларусі асобных твораў К.Маркса і Ф.Энгельса і ўзнікненне першых рабочых гурткоў. У 1890-х гадах народавольчаскія і блізкія да іх арганізацыі пачалі выкарыстоўваць іншую саманазву – «сацыялісты-рэвалюцыянеры».

    У 1870-1880-х гадах аформілася тры праграмы народніцтва – прапагандысцкая (П.Лаўроў), анархічная-бунтарская (М.Бакунін), згодніцкая (Л.Ткачоў). Большасць народніцкіх арганізацый кіравалася ідэямі М.Бакуніна, які зыходзіў з прынцыпа «ўсё для народа, усё сіламі народа» – што азначае дасягнення сацыялізму праз усерасійскае сялянскае паўстанне. П.Лаўроў выступаў за больш грунтоўную падрыхтоўку да рэвалюцыі. У 1876 годзе пачала дзейнічаць другая «Зямля і воля», якая акрамя арганізацый у галоўных гарадах імперыі мела так сама гурткі і на Беларусі. Так, у 1877 годзе М.Велер арганізаваў гурток у Мінску. Шмат беларусаў было і ў іншых мясцовых і цэнтральных аранізацыях «ЗВ» – гэта М.Судзілоўскі, К.Брэшка-Брэшкоўская, г.Ісаеў, С.Гаховіч, М.Янчэўскі, А.Зундзіловіч. Кіраўнікі землявольцаў (М.Пляханаў, А.Міхайлаў, А.Абалешаў) імкнуліся стварыць моцную дысцыплінаваную арганізацыю рэвалюцыянераў. Праграма «ЗВ» прадугледжвала правядзенне сялянскай рэвалюцыі, нацыяналізацыю зямлі, замену імперыі федэрацыяй абшчын. Прадугледжвалася так сама фізічнае знішчэнне найбольш шкодных ці выдатных асоб з урада. Па сутнасці, праграма была пабудавана пад уплывам ідэй М.Бакуніна.

    На Беларусі ідэі народнікаў падзялялі кіраўнікі «правага» крыла «чырвоных» пад час паўстання 1863 года – гэта К.Каліноўскі, В.Урублеўскі, З.Серакоўскі. У першай палове 80-х гадоў у Пецярбургу існавалі гурткі студэнтаў - выхадцаў з Беларусі нарадавольніцкага і ліберальна-асветнідкага накірункаў. Падпольна яны выдалі некалькі публіцыстычных твораў, напісаных на рускай мове: адозвы «Да беларускай моладзі» і «Да беларускай інтэлігенцыі», «Лісты пра Беларусь. Ліст першы», «Пасланне да землякоў-беларусаў». На пачатак 1880-х гадоў наспела неабходнасць стварыць цэнтр беларускага народніцтва ў Пецярбурге, і зроблена гэта было на базе беларускага студэнцкага зямляцтва. Ідэйна неабходнасць беларускага народніцкага руха абгрунтоўвалася яшчэ І.Грынявіцкім і ў ананімных адозвах да беларускага студэнцтва. У 1881 годзе ў адозве «Да беларускай моладзі» ёсць заклік дзейнічаць на карысць Беларусі, але пакуль яшчэ ў межах існуючай палітычнай сістэмы. Прыкладна такіе па складу і «Лісты аб Беларусі», якія выйшлі ў 1882 годзе пад псеўданімам Даніла Баравік. Але гэта згодніцкая пазіцыя не ўсімі была падтрымана. У 1884 годзе Шчыры Беларус заклікае звергнуць цара разам з іншымі рэвалюцыйнымі сіламі Расіі.

    У тым жа годзе студэнты пецярбургскіх ВНУ А.Марчанка, Х.Ратнер, М.Стацкевіч, У.Крупскі структурна аформілі Беларускую сацыял-рэвалюцыйную групу «Гоман», якая існавала з пачатку 1880-х гадоў і пачалі выдаваць аднайменны часопіс (выйшла 2 нумары). У 1884 г. члены групы «Гоман» (А.Марчанка, Н.Ратнер і інш.) выступілі з ініцыятывай аб'яднання ўсіх народніцкіх гурткоў Беларусі. Імі было выдадзена два нумары гектаграфічнага часопіса «Гоман» (на рускай мове). Гоманаўцы аб'явілі сябе «Беларускай сацыяльна-рэвалюцыйнай групай». Яны мелі сувязі з народніцкімі гурткамі Мінска, Віцебска, Магілёва, але аб'яднаць усіх рэвалюцыйных народнікаў Беларусі ў той час не былі здольныя. Як і іншыя арганізацыі рэвалюцыйнага народніцтва Расіі, беларускія народнікі перажывалі значны крызіс.

    Гоманаўцы падзялялі асноўныя палажэнні праграмы «Народнай волі», але дадаткова яны выступалі за аб’яднанне ўсіх рэвалюцыйных сіл імперыі і распрацавалі пытанне аб існаванні асобнай беларускай нацыі, выставілі патрабаванне сацыяльнага і нацыянальнага разняволення беларусаў у супрацлегласць да афіцыйнай тэорыі «заходнерусізму». Гоманаўцы так сама спрабавалі абвясціць сябе цэнтрам усіх народніцкіх арганізацый Беларусі, але стварыць адзіную народніцкую беларускую арганізацыю не здолелі – вельмі добра працавала царская сыскная паліцыя і існавалі разнагалоссі паміж мясцовымі гурткамі. З разгромам «НВ» перастала існаваць і група «Гоман».

    У другой палове 80-х — 90-я гады пануючым накірункам у народніцтве з'яўляўся ліберальны, праграма якога мела буржуазна-рэфармісцкі характар і была разлічана на паляпшэнне становішча дробных вытворцаў пры захаванні асноў дзяржаўнага і грамадскага ладу. Некаторыя ідэі ліберальнага пародніцтва прапагандаваліся ў газеце «Мінскі лісток». Ліберальныя народнікі на Беларусі выступалі за ўмацаванне сялянскага землеўладання, за наданне ільгот сялянам і спрабавалі праводзіць гэты накірунак праз мясцовы адзел Сялянскага Пазямельнага банка ў Мінску. Ліберальныя народнікі адмовіліся ад рэвалюцыйных метадаў барацьбы і галоўную ўвагу звярнулі на рэфармаванне зямельнага заканадаўства з мэтай павялічыць сялянскае землеўладанне і захаваць абшчыну ў вёсцы. Гэтым яны спадзяваліся выраіпыць аграрную праблему. Разам з тым беларускія ліберальныя народнікі цікавіліся гісторыяй і культурай свайго краю, спрыялі развіццю нацыянальнай самасвядомасці беларусаў.

    Такім чынам, можна адзначыць, што ў 60 - 90-я гады XIX стагоддзя рух народнікаў на тэрыторыі Беларусі быў выяўлены некалькімі арганізацыямі, якія мелі падобныя ідэі і думкі, і імкнуліся праводзіць прапаганду сярод сялян. Але гэта не мела поспеху, бо існаваў жорсткі кантроль з боку паліцыі, і сяляне не разумелі пасланцаў народнікаў у народ. Можна таксама адзначыць і тое, што гэта рух у асноўным распаўсюджвалася сярод моладзі і интэлегенцыі.


    1. Пасля рэформы 1861 г. на Беларусі значна паскорыўся працэс фарміравання класа наёмных рабочых. Асаблівасці сацыяльнаэканамічнага развіцця беларускіх губерняў: адсутнасць буйных і перавага дробных рамесніцкіх прадпрыемстваў з невялікай колькасцю працуючых на іх рабочых, сялянскае малазямелле і мноства яўрэйскай беднаты ў горадзе — стваралі лішак рабочай сілы і пашыралі магчымасці эксплуатацыі пралетарыяту. Заработная плата беларускіх рабочых у параўнанні з агульнарасійскім паказчыкам у канцы XIX — пачатку XX ст. была амаль на 1/3 ніжэй. У першыя два дзесяцігоддзі пасля адмены прыгонніцтва ўмовы працы рабочых ніяк не рэгламентаваліся, адсутнічала ўсялякая сацыяльная забяспечанасць.

    Прыгнёт з боку капіталістаў выклікаў супраціўленне рабочых. Спачатку гэта былі стыхійныя хваляванні ў форме групавых уцёкаў з месца працы, калектыўных скаргаў і г. д. Нярэдка хваляванні суправаджаліся разгромам абсталявання, заводскіх будынкаў, лавак, кантор, а то і забойствам упраўляючых. У 70-я гады асноўнай формай пратэсту рабочых стала стачка, а галоўным патрабаваннем — паляпшэнне ўмоў жыцця і працы рабочых, г. зн. павышэнне заработнай платы, скарачэнне працоўнага дня, змяншэнне штрафаў. У пачатку 80-х гадоў на рабочы рух Беларусі значны ўплыў аказалі масавыя забастоўкі пралетарыяту Полышчы.

    Самым буйным атрадам пралетарыяту на Беларусі былі чыгуначнікі, а іх выступленні адрозніваліся большай арганізаванасцю і масавасцю. Такое выступленне адбылося ў 1864 г. на будаўніцтве чыгуначнай дарогі Вільня—Баранавічы, у 1876 г. баставалі рабочыя слясарна-кавальскіх майстэрняў Маскоўска-Брэсцкай чыгункі, у 1886 і 1894, гг. — будаўнікі Лібава-Роменскай чыгункі ў Гомелі. Тым не менш выступленняў рабочых на Беларусі было няшмат. У 70-я гады іх зарэгістравана 7, у 80-я - 10. Толькі ў 90-х гадах пачаўся ўздым стачачнай барацьбы (адбылося 59 выступленняў, прычым 53 з іх у другой палове). Паступова рабочы рух набыў арганізаванасць і вылучыўся ў самастойную плынь.

    Пад націскам рабочага руху буйных прамысловых цэнтраў Расіі ў 80 — 90-я гады царскі ўрад быў вымушаны прыняць шэраг заканадаўчых актаў, якія абмяжоўвалі эксплуатацыю фабрычна-заводскіх рабочых. У 1882 г. забаронена праца дзяцей да 12 гадоў, скарочаны працоўны дзень для падлеткаў (12 — 15 гадоў), ім не дазвалялася працаваць у начны час і святочныя дні. Законам 1885 г. на тэкстыльных прадпрыемствах забаранялася начная праца жанчын і падлеткаў да 17 гадоў. У 1886 г. быў абмежаваны памер штрафаў і ўводзіліся разліковыя кніжкі, дзе вызначаліся ўмовы найму рабочых. У 1897 г. працягласць працоўнага дня абмяжоўвалася 11,5 гадзіны. 3 1882 г. для назірання за выкананнем працоўнага заканадаўства павінны былі стварацца фабрычныя інспекцыі. Аднак прынятыя за-коны асабліва не паўплывалі на становішча рабочых Беларусі. Кантроль за ажыццяўленнем законаў аказаўся вельмі слабым, у дадатак яны не распаўсюджваліся на дробную і рамесніцкую вытворчасць, а буйных прадпрыемстваў на Беларусі было мала.

    Паслярэформеннае развіццё капіталізму стварыла на Беларусі на мяжы XIX - XX стст. сацыяльныя і эканамічныя перадумовы абвастрэння класавай барацьбы, развіцця рэвалюцыйнага руху. Прамысловы крызіс у сваю чаргу падштурхнуў развіццё рабочага руху. Сведчаннем гэтага з'явіліся першамайскія стачкі і дэманстрацыі ў Мінску, Гомелі, якія былі разагнаны паліцыяй. Праходзілі эканамічныя забастоўкі. Колькасць выступленняў паступова павялічвалася: усяго за 1900 — 1904 гг. на Беларусі адбылося 58 стачак і 25 палітычных забастовак (за папярэднія 6 гадоў — адпаведна 53 і 8). Асаблівага размаху дасягнула палітычная барацьба рабочых у верасні 1904 г., калі ў многіх гарадах прайшлі палітычныя стачкі, вулічныя дэманстрацыі, масавыя мітынгі ў знак пратэсту супраць расстрэлу мітынгу рабочых у Беластоку.

    Уздым рабочага руху меў моцны ўплыў на беларускае сялянства, якое ўзнімалася на барацьбу за зямлю, знішчэнне памешчыцкага землеўладання і ліквідацыю прыгонніцкіх перажыткаў. У 1900 — 1904 гг. на Беларусі адбыліся 143 сялянскія выступленні. Характэрнай рысай палітычнага жыцця на Беларусі ў гэты перыяд была амаль поўная адсутнасць палітычных свабод ва ўмовах самадзяржаўя. Улады ўсімі сродкамі праследавалі любыя спробы дабіцца дэмакратычных свабод шляхам правядзення сходаў, дэманстрацый, забастовак. Мінскі губернатар 14 снежня 1901 г. выдаў абавязковыя пастановы, у якіх указвалася, што «сходбішчы і сходы народа на вуліцах, плошчах і іншых месцах» забараняюцца. Вінаватыя ў парушэнні гэтых пастаноў маглі бйць арыштаваны на 3 месяцы альбо аштрафаваны ў памеры 500 рублёў у адміністрацыйным парадку.

    У рэвалюцыйным руху Расіі ідэалогія народніцтва паступова саступала месца марксізму. Першае зраёмства з марксісцкай літаратурай адбылося яшчэ ў гуртках народнікаў. Узнікненне самастойнага сацыял-дэмакратычнага руху на Беларусі звязана з дзейнасцю польскай партыі «Пралетарыят» (утворана ў 1882 г.) і пляханаўскай групы «Вызваленне працы» (утворана ў 1883 г. у Швейцарыі), у якой актыўна ўдзельнічалі беларускія народнікі А.Трусаў і С.Ляўкоў, паэтдэмакрат А.Гурыновіч. У другой палове 80 - пачатку 90-х гадоў у некаторых гарадах Беларусі былі арганізаваны гурткі, у якіх вывучалі працы К.Маркса, Ф.Энгельса і іх паслядоўнікаў. У Мінску такімі гурткамі кіравалі Э.Абрамовіч, І.Гурвіч, С.Трусевіч, Гомелі — А.Поляк і І.Захарын, Гроднё - М.Дзем'яновіч і С.Галюн, Віцебску -А.Амстэрдам, М.Заслаўскі, П.Дубінская і Х.Усышкін.

    Першыя марксісцкія гурткі на Беларусі былі нешматлікія і амаль не звязаныя з масавым рабочым рухам. Пералом у дзейнасці сацыял-дэмакратычных арганізацый Беларусі наступіў пасля 1895 г., калі ў Пецярбургу пад кіраўніцтвам У.І.Леніна быў створаны «Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класса». «Саюз» пачаў арганізацыйную работу па аб'яднанні ўсіх сацыял-дэмакратычных гурткоў Расіі ў адзіную партыю. У той час сацыял-дэмакратычныя арганізацыі ўжо існавалі ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Пінску, Смаргоні, Брэст-Літоўску, Грод-не, Ашмянах. Яны вялі палітычную агітацыю, распаўсюджвалі рэвалюцыйную літаратуру, кіравалі стачачнай барацьбой рабочых.

    Канец XIX — пачатак XX ст. — час стварэння і станаўлення палітычных партый. Асаблівасцю палітычнага развіцця было тое, што ў сувязі з параўнальна нядоўгім існаваннем капіталістычных адносін працэс класавай дыферэнцыяцыі і фарміравання нацыянальнай самасвядомасці на Беларусі не скончыўся. На практыцы гэта знайшло адлюстраванне ў разнастайнасці палітычных партый і напрамкаў (у тым ліку агульнарасійскіх) і ў ярка акрэсленым нацыянальным фактары ў дзейнасці многіх з іх.

    Такім чынам, у другой палове XIX ст. рэвалюцыйны рух на Беларусі, як і ва ўсёй Расіі, яшчэ не дасягнуў сваёй асноўнай мэты — самадзяржаўе і звязаная з ім сацыяльна-эканамічная і палітычная сістэма працягвалі існаваць. Але менавіта ў гэты час былі закладзены ідэйныя і арганізацыйныя асновы далейшай барацьбы розных апазіцыйных самадзяржаўю сіл, якія ў хуткім часе пачалі фарміравацца ў палітычныя партыі.

    У 80-я гады XIX ст. у Расійскай імперыі з'явіліся першыя арганізацыі, якія ў той ці іншай меры арыентаваліся на рэвалюцыйны марксізм і былі блізкія да заходнееўрапейскай сацыял-дэмакратыі. Многія з іх «выраслі» з народніцкіх груп і арганізацый.

    У 1893 г. у выніку аб'яднання некалькіх рэвалюцыйных груп утварылася Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага (з 1900 г. — Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы — СДКПіЛ). 3 1897 г., калі прайшоў арганізацыйны з'езд у Вільні, пачаў дзейнічаць Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Полыпчы і Расіі (Бунд), якім кіравалі не схільныя да радыкалізму рэвалюцыянеры.

    У 1898 г. у Мінску адбыўся 1 з'езд Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП). Яго ўдзельнікі прынялі маніфест, падрыхтаваны П.Струве, погляды якога адрозніваліся памяркоўнай рэвалюцыйнасцю.

    Адначасова адбывалася афармленне больш радыкальнага крыла сацыял-дэмакратыі. У 1900 г. У.Ленін, Л.Мартаў, Г.Пляханаў і іх аднадумцы пачалі выдаваць за мяжой марксісцкую газету «Іскра». Аб'яднаныя вакол гэтай газеты прыхільнікі далучэння рабочых да палітычнай барацьбы на II з'ездзе РСДРП (1903 г.) былі найбольш уплывовай групай у партыі. Аднак ужо ў той час вызначылася іх раздзяленне на дзве фракцыі — бальшавікоў, якія выступалі за жорсткую партыйную дысцыпліну і рашучую, бескампрамісную пазіцыю ў арганізацыйных пытаннях (лідэрам гэтай фракцыі стаў У.Ленін), і меншавікоў, якія прызнавалі магчымым супрацоўнічаць з лібераламі і выступалі за мяккую, гібкую структуру партыйных арганізацый (без цвёрдых межаў дысцыпліны і адказнасці членаў арганізацыі за свае дзеянні). Раскол у РСДРП стаў відавочным у 1905 г. Пасля аб'яднання дзвюх фракцый у 1906 г. некалькі гадоў працягвалася іх фармальнае суіснаванне ў рамках адной партыі, але з 1912 г. У.Ленін, які імкнуўся стварыць згуртаваную арганізацыю, адмовіўся ад сур'ёзнага супрацоўніцтва з меншавікамі. Апошнія зрабілі тое ж самае ў адносінах да бальшавікоў.

    У гэты ж перыяд ішла кансалідацыя сацыялістаў-народнікаў. Адным з цэнтраў, дзе стваралася партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў, была Беларусь. На працягу 1898 - 1899 гг. у Мінску адбылося аб'яднанне аднадумцаў у «Рабочую партыю палітычнага вызвалення Расіі» (Я.Гальперын, А.Бонч-Асмалоўскі, К.Брэшка-Брэшкоўская і інш.). Арганізацыя мела друкарню ў Серабранцы (цяпер - у складзе Мінска), яе групы дзейнічалі ў шэрагу гарадоў Расіі. Мінская група налічвала 60 чалавек. Яна была разгромлена паліцыяй, тыя ж яе члены, якія пазбеглі арышту, працягвалі сваю дзейнасць. Арганізацыі «Рабочай партыі палітычнага вызвалення Расіі» ўвайшлі ў склад партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў.

    У 1900 — 1902 гг. найбольш радыкальныя з сацыялістаў-рэвалюцыянераў аб'ядналіся ў Партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў), лідэрам якой з'яўляўся В.Чарноў. Эсэры лічылі, што ў сялянскай Расіі нельга прымяняць еўрапейскія сацыялістычныя тэорыі, адхілялі марксізм, імкнуліся стварыць самабытны, нацыянальны сацыялізм. Эсэры выкарыстоўвалі тэрор як асноўны сродак барацьбы.

    Усе гэтыя агульнарасійскія партыі дзейнічалі і на Беларусі. Дастаткова актыўна тут функцыяніравалі сацыял-дэмакратычныя арганізацыі і групы. Пасля 1 з'езда РСДРП зазнала перыяд «разброду і хістанняў». Аднак з пачаткам выдання газеты «Іскра» і асабліва пасля II з'езда РСДРП актыўнасць партыі ўзрасла, узмацніўся яе ўплыў на масы, перш за ўсё праз сродкі прапаганды. Адным з пацвярджэнняў гэтага з'яўляецца той факт, што напярэдадні рэвалюцыі паліцыя выявіла выданні РСДРП у 134 населеных пунктах Беларусі, і іх колькасць раўнялася колькасці выданняў іншых партый і груп.

    Да 1905 г. сацыял-дэмакратычныя групы дзейнічалі ў большасці гарадоў і мястэчак краіны. Адной з буйных была Мінская група. Яна аб'яднала да 150 членаў і звыш 200 прыхільнікаў і дзейнічала на ўсіх значных прадпрыемствах горада. Для аб'яднання і каардынацыі дзейнасці груп ЦК РСДРП стварыў у студзені 1904 г. Палескі, а ў сакавіку 1904 г. — Паўночна-Заходні камітэты.

    У шэрагу месцаў Беларусі дзейнічалі эсэраўскія арганізацыі, аб'яднаныя створанай у красавіку 1904 г. Паўночна-Заходняй абласной арганізацыяй. Эсэры разам з бальшавікамі выступалі супраць самадзяржаўя, аднак стаўку рабілі галоўным чынам на індывідуальны тэрор. Яны працавалі ў асноўным сярод сялянства, прычым разглядалі яго як аднародную масу.

    У пачатку XX ст. мела свой уплыў на Беларусі Польская сацыялістычная партыя (ППС). Частка яе дзеячаў выступала за саюз польскіх і рускіх рэвалюцыянераў супраць самадзяржаўя, астатнія адмовіліся ад сацыяльнай барацьбы з царызмам і прапагандавалі ідэю паўстання разам з беларусамі, літоўцамі і ўкраінцамі з мэтай устанаўлення незалежных нацыянальных рэспублік.

    Нёразвітыя капіталістычныя адносіны, палітыка сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту вялі да ўзмацнення нацыянальна-вызваленчага руху, актывізацыі дзейнасці нацыянальных аб'яднанняў.Актыўна дзейнічаў Бунд. Яго рэвалюцыйнае крыло змыкалася з пралетарыятам іншых нацыянальнасцей у барацьбе супраць самадзяржаўя, правыя ж стаялі на нацыяналістычных пазіцыях, працуючы толькі сярод яўрэйскага насельніцтва і выступаючы за буржуазна-дэмакратычную рэспубліку. На базе правага крыла Бунда ў 1905 г. была сфарміравана «сіянісцка-сацыялістычная рабочая партыя», якая мела на мэце стварыць «асобнае яўрэйскае сацыялістычнае грамадства», але неабавязкова ў Палесціне. Паралельна ішоў працэс фарміравання партыі артадаксальных сіяністаў «Паалей-Цыён». Яны жадалі стварэння самастойнай яўрэйскай дзяржавы толькі ў Палесціне.

    На мяжы XIX - XX стст. пачаўся новы перыяд беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Ен звязаны з тым, што з канца 80-х гадоў актывізавалася грамадска-палітычнае жыццё. Дзейнасць народнікаў, развіццё беларускай літаратуры, завяршэнне фарміравання беларускай нацыі і звязаны з ім рост нацыянальнай самасвядомасці — усё гэта садзейнічала з'яўленню новага пакалення беларускай інтэлігенцыі. Яе імкненне да ўсведамлення гістарычнага мінулага і тагачаснага стану Беларусі рэалізавалася перш-наперш праз артыкулы, прысвечаныя гісторыі, этнаграфіі, культуры беларускага народа. Гэта інтэлігенцыя і стала рухаючай сілай беларускага нацыянальнага адраджэння, яго культурна-асветніцкага напрамку.

    Дзейнічалі пецярбургскі «Гурток моладзі польскай, літоўскай і беларускай» (90-я гады), які ўзначальваў Адам Гурыновіч, іншыя студэнцкія аб'яднанні ў Пецярбургу, Маскве, Кракаве. У 1902 г. браты Іван і Антон Луцкевічы, якія вучыліся ў Пецярбургу, заснавалі там легальны студэнцкі «Гурток беларускай народнай асветы». Названыя гурткі, якія аб'ядноўвалі пераважна моладзь, мелі на мэце адраджэнне беларускага народа ў эканамічных, і - галоўным чынам - у нацыянальна-культурных адносінах. Паступова дзейнасць гурткоў набывала палітычныя рысы. Рабіліся спробы выдаць нелегальную палітычную газету. У 1902 г. група аднадумцаў (В.Іваноўскі, А.Пашкевіч, І.Луцкевіч і інш.) спрабавала наладзіць выданне на гек-тографе газеты «Свабода». У гэтых жа колах выспявала думка аб дзяржаўнай незалежнасці, суверэнітэце Беларусі, аб неабходнасці партыйна-палітычнай самаарганізацыі беларускага руху.

    Садзейнічалі працэсу нацыянальнага адраджэння развіццё навуковага беларусазнаўства (публікацыі П.Бяссонава, І.Насовіча, М.Доўнар-Запольскага, А.Багдановіча, Я.Карскага і інш., дзейнасць Б.Эпімах-Шыпілы), рускі дэмакратычны рух на Беларусі (газета «Мінскнй лісток», «Северо-Западный край», выпускі «Северо-Западного календаря»).

    На аснове нацыянальна-культурных гурткоў беларускай моладзі Мінска, Вільні і Пецярбурга зімой 1902 — 1903 гг. была ўтворана Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ), якая пазней атрымала назву Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Яе стварылі Іван і Антон Луцкевічы, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Казімір Кастравіцкі, Алесь Бурбіс, Вацлаў Іваноўскі, Фелікс Умястоўскі і інш.

    У 1903 г. на 1 з'ездзе БСГ прыняла праграму. У ёй партыя абвясціла сябе сацыяльна-палітычнай арганізацыяй працоўнага народа, сваёй канчатковай мэтай знішчэнне капіталістычнага ладу, пераход зямлі і сродкаў вытворчасці ў грамадскую ўласнасць, а найбліжэйшай задачай — звяржэнне самадзяржаўя ў Расіі ва ўзаемадзеянні з пралетарыятам усіх народаў Расійскай імперыі.

    Асноўныя праграмныя палажэнні БСГ: абуджэнне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, барацьба за дэмакратыю ў Расіі, прызнанне правоў усіх народаў Расіі на аўтаномію, выкарыстанне беларускай мовы і стварэнне беларускай школы, звяржэнне самадзяржаўя і ўстанаўленне дэмакратычнага ладу ў Расіі, перадача зямлі сялянам, заводаў і фабрык — рабочым. Партыя імкнулася працаваць і ў горадзе і ў вёсцы, яна лічыла, што толькі пры дружным, скаардынаваным націску рэвалюцыйнага горада і рэвалюцыйнай вёскі будзе звергнута ненавісная ўлада расійскага царызму. Сацыяльнай базай партыі з'яўляліся беззямельная і малазямельная шляхта, сялянства, і перш за ўсё — інтэлігенцыя, звязаная з гэтымі сацыяльнымі групамі.

    Існуюць розныя вызначэнні характару БСГ як палітычнай партыі — сацыял-дэмакратычная, народніцкая, нацыянальна-дэмакратычная. Відавочна, што, паводле сваёй тэарэтычнай платформы і практычнай дзейнасці, яна была бліжэй да леванародніцкага напрамку, а ў нацыянальным руху, безумоўна, прадстаўляла яго дэмакратычныя сілы.

    На гэтым этапе беларускі нацыянальны рух знаходзіўся пад значным уплывам польскага і расійскага вызваленчага руху. БСГ мела цесныя сувязі з Польскай сацыялістычнай партыяй. У 1904 — 1905 гг. існавала Сацыялістычная партыя Белай Русі, якая таксама была звязана з ППС. Звестак аб ёй мала. Вядома, што яе заснавальнікамі былі студэнты М.Фальскі, А.Жаба і інш. БСГ вяла перагаворы аб аб'яднанні з гэтай арганізацыяй, але яно не адбылося. БСГ узаемадзейнічала з расійскай партыяй сацыялістаў-рэвалюцыянераў, літоўскай і латышскай сацыял-дэмакратыяй.

    Як ужо падкрэслівалася, пачатак XX ст. вызначаўся ўздымам забастовачнага руху. У 1900 - 1903 гг. пераважалі эканамічныя стачкі. Яны былі выкліканы як паг^іршэннем становішча насельніцтва, асабліва ў сувязі з эканамічным крызісам, так і прапагандай «эканамістаў», бундаўцаў, што заклікалі рабочых да эканамічных форм барацьбы. У гэты перыяд, у выніку неразвітасці сацыял-дэмакратычнага руху на Беларусі, пераважаў уплыў бундаўскіх арганізацый. Аднак пашырэнне рэвалюцыйнага руху, разгул шавінізму ў час рускаяпонскай вайны падштурхнулі дзеянні кіруючых урадавых колаў і правых памешчыцка-клерыкальных партый і арганізацый, накіраваныя на распальванне нацыянальнай варожасці, што ў сваю чаргу ўзмацніла нацыяналістычныя тэндэнцыі ў рабоце нацыянальных аб'яднанняў. Гэта было характэрна для БСГ і асабліва Бунда: яўрэйская ліберальна-дэмакратычная буржуазія ў новых умовах абмяжоўвалася сваімі нацыянальнымі праблемамі.

    Стварэнне ў 1903 г. самастойных сацыял-дэмакратычных арганізацый на Беларусі на аснове іскраўскіх груп, узмацненне іх палітычнай агітацыі прывялі да росту ў краі ўплыву сацыял-дэмакратыі. Актывізавалі дзейнасць і іншыя партыі рэвалюцыйна-дэмакратычнага напрамку. Пачынаючы з 1903 г. назіраўся паступовы пераход да палітычных форм барацьбы. Толькі ў гэтым годзе на Беларусі адбылося 20 палітычных стачак супраць 6 за папярэднія два гады, а колькасць іх удзельнікаў упершыню болып чым удвая пераважыла колькасць удзельнікаў эканамічных забастовак.

    У 1904 г. удзельная вага палітычных стачак значна павялічылася. У 1901 - 1904 гг. на Беларусі адбылося 467 розных выступленняў, у якіх удзельнічалі каля 74 360 чалавек. Асабліва частымі і арганізаванымі былі выступленні ў Мінску, Смаргоні, Бабруйску, Шклове і іншых буйных гарадах і мястэчках.

    Узмацнілася палітычная агітацыя на вёсцы, аднак да 1904 г. уплыў сярод сялян як сацыял-дэмакратаў, так і эсэраў, бундаўцаў быў яшчэ невялікім. Сялянскія выступленні праходзілі ў большасці выпадкаў стыхійна, хаця на іх, безумоўна, аказвалі ўплыў палітычная атмасфера і ўзмацненне агітацыйнай работы партый. Да пачатку рэвалюцыі 1905 — 1907 гг. сфарміраваліся тры палітычныя лагеры: кансерватыўны, урадавы — царызм (двор, вышэйшая знаць, вышэйшыя слаі чыноўніцтва і арміі), дваранства, манархічная буржуазія - усе тыя, хто імкнуўся захаваць самадзяржаўе ў Расіі нязменным; ліберальна-буржуазны - асноўная частка буржуазіі, буржуазная інтэлігенцыя, памешчыкі, якія імкнуліся да пераўтварэнняў у краіне, да канстытуцыйнай манархіі, жадалі атрымаць неабходныя палітычныя і эканамічныя рэформы мірным шляхам; рэвалюцыйна-дэмакратычны — пралетарыят, сялянства, дэмакратычная інтэлігенцыя, шырокія непралетарскія дэмакратычныя пласты горада і вёскі, якія змагаліся за дэмакратычныя пераўтварэнні, за дэмакратычную рэспубліку.

    Самадзяржаўе лічыла магчымым і ў XX ст. абыходзіцца без палітычных партый, без свабод, без незалежнага друку і парламента. Ва ўмовах палітычнага крызісу яно праводзіла палітыку «попечення о народных нуждах», а для падаўлення вызваленчага руху выкарыстоўвала паліцыю, жандармерыю, армію. Да рэвалюцыі ні кансерватыўны, ні ліберальны лагер не стварылі сваіх партый.

    3 сярэдзіны 1905 г. пачалі афармляцца партыі кансерватыўнага, манархічнага накірунку: «Партыя рускага сходу», «Партыя народнага цэнтра»і самая ўплывовая з іх — «Саюз рускага народа». Яны стваралі свае праграмы на трыядзе афіцыйнай ідэалогіі: самадзяржаўе, праваслаўе, народнасць. Гэтыя праграмы прадугледжвалі непарушнасць самадзяржаўя, правоў дваран і становішча праваслаўнай царквы , памешчыцкага землеўладання, прапаведвалі вялікадзяржаўны шавінізм. Аграрнае пытанне яны збіраліся вырашаць шляхам павелічэння сялянскага землекарыстання, для рабочых прадугледжвалася магчымасць скарачэння рабочага дня, паляпшэння ўмоў працы, дзяржаўнага страхавання. Тактыка партый кансерватыўнага лагера зводзілася да агітацыйна-прапагандысцкай работы, барацьбы з лібераламі і асабліва з рэвалюцыйным рухам, у тым ліку і з дапамогай «чорнай сотні» (арганізацыя пагромаў і забойстваў).

    На Беларусі мясцовыя памешчыкі не змаглі стварыць сур'ёзных палітычных арганізацый, таму што арыентаваліся ў асноўным на рускую ці польскую дзяржаўнасць. Тут існавалі аддзяленні агульнарасійскіх манархічных партый.

    Партыі ліберальна-буржуазнага напрамку таксама пачалі афармляцца ў другой палове 1905 г. Найбольш значныя з іх — «Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя» (кадэты) і «Саюз 17 кастрычніка» (акцябрысты).

    Праграма кадэтаў была арыентавана на стварэнне прававой дзяржавы ў форме канстытуцыйнай манархіі. Кадэты выступалі за адмену ўсіх саслоўных прывілеяў, увядзенне поўнага раўнапраўя, палітычных свабод, за свабоду веравызнання, права нацый на культурнае самавызначэнне. У аграрным пытанні яны прадугледжвалі захаванне памешчыцкага землеўладання, аднак лічылі неабходным ачысціць існуючы ў Расіі лад ад найбольш грубых форм паўпрыгонніцкай эксплуатацыі і накіраваць эвалюцыю краіны па «прускім шляху». Для гэтага прапаноўвалася стварыць прымусовым шляхам зямельны фонд з дзяржаўных, удзельных, манастырскіх і кабінецкіх земляў, а таксама часткі прыватнаўласніцкіх (адчужаных у памешчыка за выкуп на выгадных для памешчыка ўмовах) і надзяліць сялян па т. зв. спажывецкай норме, якая вызначалася для кожнай мясцовасці. Рабочым партыя кадэтаў абяцала свабоды саюзаў, сходаў, права на стачкі, увядзенне 8-гадзіннага працоўнага дня. Тактыка партыі прадугледжвала актыўныя формы дзейнасці, таму яна вяла вялікую агітацыйна-прапагандысцкую работу па прыцягненні шырокіх мас насельніцтва на свой бок.

    Акцябрысты па сваёй палітычнай пазіцыі былі болып правымі за кадэтаў і займалі прамежкавае месца паміж кансерватыўным і ліберальным лагерамі да лютага 1917 г.

    Арганізацыі агульнарасійскіх партый ліберальна-буржуазнага накірунку дзейнічалі і на Беларусі. Беларуская буржуазія была цесна звязана з рускім прамысловым капіталам і расійскім рынкам,.яна знаходзілася яшчэ на стадыі палітычнай кансалідацыі. Гэта стрымлівала фарміраванне яе нацыянальных палітычных арганізацый, якія да лютага 1917 г. існавалі на ўзроўні клубаў ліберальна-дэмакратычнага накірунку.

    Рэвалюцыйна-дэмакратычны лагер прадстаўлялі партыі сацыялістычнай арыентацыі, сацыял-дэмакратычнага і народніцкага напрамкаў. Пры гэтым трэба падкрэсліць, што яны ўзніклі яшчэ да рэвалюцыі як нелегальныя арганізацыі. Сярод сацыял-дэмакратычных вызначалася РСДРП, якая ўключала дзве плыні: бальшавікоў і меншавікоў, сярод народніцкіх — партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэры). Абодва напрамкі былі шырока прадстаўлены нацыянальнымі партыямі. У сацыял-дэмакратычным крыле найболып значным быў Бунд, а таксама Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы. Сярод народніцкіх трэба назваць Польскую сацыялістычную партыю, якая дзейнічала на тэрыторыі Літвы і Заходняй Беларусі. Да гэтага напрамку можна аднесці і Беларускую сацыялістычную грамаду. Такім чынам, правае крыло беларускага нацыянальнага руху арганізацыйна аформілася значна пазней за рэвалюцыйна-дэмакратычнае.

    Партыі дэмакратычнага лагера на гэтым этапе імкнуліся да ўстанаўлення дэмакратычнай рэспублікі ў Расіі, хоць саму рэвалюцыю, яе характар, рухаючыя сілы і перспектывы развіцця краіны ацэньвалі парознаму. Так, упэўненыя, што вырашаць аграрнае пытанне можна толькі шляхам знішчэння памешчыцкага землеўладання, яны мелі розныя меркаванні аб тым, што з зямлёй рабіць далей: бальшавікі лічылі неабходным правесці нацыяналізацыю зямлі, г. зн. перадаць яе ва ўласнасць будучай рэспублікі; меншавікі настойвалі на муніцыпалізацыі, у выніку якой будучыя ўласнікі зямлі -муніцыпалітэты (органы мясцовага самакіравання) — перадавалі б яе ў арэнднае карыстанне сялянам; эсэры прапаноўвалі шляхам «сацыялізацыі» зямлі праз дэмакратычна выбраныя цэнтральныя і мясцовыя органы самакіравання ўстанавіць і даць селяніну т. зв. працоўную норму (плошчу, якую ён мог апрацаваць сваімі сіламі).

    Не было адзінства ў лагеры левых сіл і па пытаннях тактыкі — эсэры шырока выкарыстоўвалі індывідуальны тэрор як сродак актывізацыі мас і дэзарганізацыі ўлады. Бальшавікі выступалі за правядзенне ў момант уздыму рэвалюцыі добра падрыхтаванага паўстання, а меншавікі не лічылі паўстанне непазбежным і схіляліся да мірных форм барацьбы.

    Такой была расстаноўка палітычных сіл напярэдадні і ў час першай расійскай рэвалюцыі.

    Такім чынам, перыяд уваходжання Беларусі ў склад Расійскай імперыі характарызуецца якаснымі зменамі ў палітычнай і сацыяльна -эканамічнай сферах жыцця беларускага народа, далейшым станаўленнем яго духоўнага, этнічна-нацыянальнай самасвядомасці, паспяваннем неабходных перадумоў для ўласнай нацыянальнай дзяржаўнасці.

    Як вывыд, можна сказаць, што рабочы рух на тэрыторыі Беларусі ў дадзены перыяд адзначаецца сваёй разнароднасцю і маштабамі дзейнасці. Створаныя партыі ў гэты час мелі мэтай або рэфармаванне існуючага дзяржавы, або рэвалюцыйнае змяненне, што дасць ўлада народу (рабочым і сялянам). Немалаважным з’яўляецца і тое, што менавіта ў гэты час пачынае вельмі хутка і шырока развівацца нацыянальны рух - ад прызнання існавання беларусаў да выхаду Беларусі са складу Расійскай імперыі і стварэння самастойнай дзяржавы.

    Таксама можна адзначыць, што дзеянне розных працоўных партый у Беларусі ўнёс вялікі ўклад у першую расейскую рэвалюцыю і ў агульнарасійскай рух рабочых і сялян.

    СПІС ЛІТАРАТУРЫ

    1. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І. Саверчанка - Вільня: "Наша будучыня", 2002;

    2. Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. - Вільня: "Наша будучыня", 1999;

    3. Запавет Мураўёва, графа Віленскага. Записка о некоторыхъ вопросахъ по устройству Северо-западнаго края // Новы Час №11(16), 2003;

    4. Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, І. Л. Качалаў і інш. - Мінск: "Універсітэцкае", 2000;

    5. Ігнатоўскі У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. - Мінск: "Беларусь", 1992;

    6. Иллюстрированная хронология истории Беларуси. - Минск: "БелЭн", 1998;

    7. История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И. Н. Кузнецов, В.Г. Мазец - Минск: "Амалфея", 2000;

    8. Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя / У. Арлоў, З. Герасімовіч. - Martin: "Neografia", 2003;

    9. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў і інш. - Мінск: "Беларусь", 1994;


    написать администратору сайта