Главная страница
Навигация по странице:

  • РЭФЕРАТ ГІСТОРЫЯ СТАРАБЕЛАРУСКАЙ ГРАФІКІ: КІРЫЛІЦА, ЛАЦІНКА, АРАБСКАЯ ВЯЗЬ

  • ЗМЕСТ Глава 1 ГІСТОРЫЯ КІРЫЛІЦЫ 3 Глава 2 ГІСТОРЫЯ ЛАЦІНКІ 5 Глава 3 ГІСТОРЫЯ АРАБСКАЙ ВЯЗІ 9

  • СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

  • Рэферат гісторыя старабеларускай графікі кірыліца, лацінка, арабская вязь


    Скачать 77.5 Kb.
    НазваниеРэферат гісторыя старабеларускай графікі кірыліца, лацінка, арабская вязь
    Дата12.11.2018
    Размер77.5 Kb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаEnglish (1).doc
    ТипДокументы
    #56228



    Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

    Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі

    Дзяржаўная ўстанова вышэйшай прафесійнай адукацыі

    «БЕЛАРУСКА-РАСІЙСКІ ЎНІВЕРСІТЭТ»

    Кафедра «Беларуская, руская і замежныя мовы»


    РЭФЕРАТ
    ГІСТОРЫЯ СТАРАБЕЛАРУСКАЙ ГРАФІКІ: КІРЫЛІЦА, ЛАЦІНКА, АРАБСКАЯ ВЯЗЬ


    Студэнта I курса

    эканамічнага факультэта

    спецыяльнасць: 1-27 02 01 Транспартная лагістыка

    (дзённая форма навучання)

    Багданава Вадзіма Ігаравіча



    Навуковы кіраўнік –

    ст. выкладчык А.В. Шарапава

    Магілёў, 2018




    ЗМЕСТ


    Глава 1 ГІСТОРЫЯ КІРЫЛІЦЫ 3

    Глава 2 ГІСТОРЫЯ ЛАЦІНКІ 5

    Глава 3 ГІСТОРЫЯ АРАБСКАЙ ВЯЗІ 9

    Глава 1 ГІСТОРЫЯ КІРЫЛІЦЫ



    Каля 863 года браты Канстанцін (Кірыл) Філосаф і Мяфодзій з Салуні (Салонікі) па загадзе візантыйскага імператара Міхаіла III ўпарадкавалі пісьменнасць для стараславянскай мовы і выкарыстоўвалі новую азбуку для перакладу на славянскую мову грэчаскіх рэлігійных тэкстаў. Доўгі час дыскусійным заставалася пытанне, ці была гэта кірыліца (і ў такім выпадку глаголіцу лічаць тайнапісам, які з'явіўся пасля забароны кірыліцы) або глаголіца — азбука, якія адрозніваюцца амаль выключна напісаннем. Цяпер у навуцы пераважае погляд, згодна з якім глаголіца першасная, а кірыліца другасная (у кірыліцы глагалічныя літары заменены на вядомыя грэчаскія). Глаголіца доўгі час у некалькі змененым выглядзе ўжывалася у харватаў (да XVII ст).

    З'яўленне кірыліцы, заснаванай на грэчаскім статутным (урачыстым) пісьме — унцыяле, звязваюць з дзейнасцю балгарскай школы кніжнікаў (пасля Кірыла і Мяфодзія). У прыватнасці, у жыцці святога Клімента Охрыдскага прама пішацца аб стварэнні ім славянскага пісьменства ўжо пасля Кірыла і Мяфодзія. Дзякуючы папярэдняй дзейнасці братоў азбука атрымала шырокае распаўсюджванне ў паўднёваславянскіх землях, што прывяло ў 885 годзе да забароны яе выкарыстання ў царкоўнай службе рымскім папам, які змагаўся з вынікамі місіі Канстанціна-Кірыла і Мяфодзія.

    У Балгарыі цар Барыс у 860 годзе прыняў хрысціянства. Балгарыя становіцца цэнтрам распаўсюджвання славянскага пісьменства. Тут ствараецца першая славянская кніжная школа — Праслаўская кніжная школа — перапісваюцца Кірыла-Мяфодзіеўскія арыгіналы богаслужбовых кніг (Евангелле, Псалтыр, Апостал, царкоўныя службы), робяцца новыя славянскія пераклады з грэчаскай мовы, з'яўляюцца арыгінальныя творы на стараславянскай мове («О письменехъ Чрьноризца Храбра»).

    Шырокае распаўсюджанне славянскага пісьменства, яго «залаты век», адносіцца да часу валадарання ў Балгарыі цара Сімяона Вялікага (893—927 гг.), сына цара Барыса. Пазней стараславянская мова пранікае ў Сербію, а ў канцы X стагоддзя становіцца мовай царквы ў Старажытнарускай дзяржаве.Стараславянская мова, быўшы мовай царквы на Русі, адчувала на сабе ўплыў старажытнарускай мовы. Гэта была стараславянская мова рускай рэдакцыі, бо ўключала ў сябе элементы жывой ўсходнеславянскай гаворкі.

    Першапачаткова кірыліцай карысталіся частка паўднёвых славян, усходнія славяне, а таксама румыны; з часам іх алфавіты некалькі разышліся адзін ад аднаго, хоць напісанне літар і прынцыпы арфаграфіі заставаліся (за выключэннем заходнесербскага варыянта) у цэлым агульнымі.

    Глава 2 ГІСТОРЫЯ ЛАЦІНКІ




    Лацінка (званая часам таксама “лацініцай” альбо беларускай “абэцэдай”) – гэта назва беларускага пісьма лацінскім алфавітам. Лацінскі алфавіт узнік у Старажытным Рыме для пісьмовай перадачы лацінскай мовы ў VII ст. да н. э. на аснове этрускага алфавіта, які паходзіць з грэчаскага.

    Спачатку лацінка мела 20 літар, у VI-IV ст. да н.э. – 21. Назвы іх арыгінальныя або запазычаныя ад этрускаў. Фарміраванне лацінкі закончылася ў I ст. да н. э. (складалася з 23 знакаў). Форма літар устанавілася ў I-V ст., іх графічная эвалюцыя закончылася ў пачатку IX ст. н. э.

    Найбольш старажытны помнік лацінскага пісьма – надпіс на знойдзенай у Прэнестэ (Італія) залатой спражцы, як датуецца канцом VII – пачаткам VIII ст. да н. э.

    У сярэднія стагоддзі, калі лацінская мова з’яўлялася міжнароднай мовай еўрапейскага культурнага свету, лацінка папоўнілася літарамі “j” i “w”, а літары “u” i “v” сталі адрознівацца гукавым значэннем [y] і [в]. Лацінскі алфавіт запазычала большаcць еўрапейскіх народаў. У наш час налічваецца больш за 70 алфавітаў на лацінскай аснове, якімі карыстаецца каля 35% насельніцтва свету. Алфавіты на базе лацінкі выкарыстоўваюцца ў латышскай, літоўскай, эстонскай і карэльскай мовах. У 1989 г. на лацінскі алфавіт пераведзена малдаўская мова.

    У сярэдзiне XVI ст. на беларускіх землях хутка развіваецца культура рэнесансу ў працэсе Рэфармацыі. Рэфармацыя, контррэфармацыя і распаўсюджванне асветы ў еўрапейскім стылі, якія гэтым працэсам спадарожнічалі, – усё гэта было сярод найважнейшых фактараў, якія пад канец XVI ст. значна “ачысцілі” архаічную беларускую пісьмовую мову ад рысаў царкоўна-славянскай мовы. Пачынаючы ад гэтай эпохі, штораз часцей сустракаюцца і беларускія тэксты, выкананыя лацінскай графікай.

    Большасць захаваных найдаўнейшых узораў архаічнай беларускай лацінкі – гэта юрыдычныя дакументы. Аднак варта адзначыць, што ўжо на гэтай ранняй стадыі свайго развіцця старабеларуская пісьмовасць лацінскім альфабэтам не была абмежавана толькі дакументамi на паперы альбо пергаменце, але выкарыстоўвалася таксама для шырокага спектру іншых афіцыйных і публічных функцый. У якасці прыкладу можна прывесці рэдкі надпіс старабеларускай лацінкай з 1583г., зроблены на зване, які належыць царкве ў вёсцы Моладава, выстаўленым цяпер у Музеі Старабеларускай культуры пры Акадэміі навук Беларусі ў Мінску.

    Важнай трансфармацыяй у сістэме беларускай пісьмовасці на зломе XVIII-XIXcт. (У перыяд, калі беларуская мова не мела афіцыйнага ўжытку), быў пераход ад этымалагічнага да фанетычнага прынцыпу ў напісанні. Фанетычны прынцып штораз шырэй распаўсюджваўся сярод аўтараў асабліва таму, што большасць беларускамоўных матэрыялаў той эпохі мае фальклорны характар.

    Так, арфаграфія ў беларускіх вершах Яна Чачота, надрукаваных у Вільні ў 1849г., ужо выразна грунтуецца на фанетычным прынцыпе, напрыклад, “Da miłych…”). Іншым прыкладам беларускага пісьма (лацінкай), які абапіраецца пераважна на фанетычны прынцып, з’яўляецца “Mužyckaja prauda”, надрукаваная ў 1863-1864 гг., выданне якой звязваецца з імем Кастуся Каліноўскага.

    Не зважаючы на немагчымасць легальна друкаваць у Расійскай імперыі па-беларуску (любым шрыфтам, а тым больш лацінскім), менавіта лацініцы аддавалі перавагу першыя беларускія літаратары ў сваёй творчасці ў спробах данесці яе да чытача – і зусім не толькі з прычыны блізкага знаёмства з польскай культурай. Па-першае, уласнабеларускай кірылічнай сістэмы пісьма на той час ужо не існавала. Па-другое, трэба памятаць, што адзіным родам шырока даступных публікацый па-беларуску ў тыя часы былі старыя уніяцкія зборнікі беларускіх рэлігійных гімнаў яшчэ з канца XVIIIст. Гэтыя “Kantyčki” маглі быць тады адзінай крыніцай уласнабеларускай пісьменнасці ў народзе. Таму не здзіўляе, што, калі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у канцы 1890-х гадоў звярнуўся да расійскіх цэнзурных уладаў па дазвол на публікацыю сваіх прац па-беларуску (лацінкай), ён спасылаўся на агульнавядомы ў тыя часы факт, што большасць пісьменных людзей сярод простага люду Беларусі былі пісьменныя менавіта ў сэнсе лацінскага алфавіту, асабліва сяляне. Хаця Дунін-Марцінкевіч дазволу не атрымаў, яму ўдалося абысці цэнзуру і надрукаваць у Мінску свае творы па-беларуску, але пад польскім загалоўкам, напрыклад, “Dudarz Białoruski”, “Hapon”.

    Такім чынам, напрыклад, двума шрыфтамі (лацінскім і кірылічным) друкаваліся штодыднёвы літаратурна-мастацкі і навукова-папулярны часопіс ”Наша Ніва“ (1906-1915), творы класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы, Якуба Коласа, Францішка Багушэвіча, Вінцэнта ДунінаМарцінкевіча і іншых.

    За час актыўнага ўжывання лацінка была добра прыстасавана для перадачы беларускіх моўных асаблівасцяў. Беларуская лацінка сярэдзіны XIX ст. захавала традыцыйныя рысы, якія ядналі яе з польскай пісьмовасцю. Важным пунктам на гэтым шляху сталі кнігі, выдадзеныя ў Кракаве Францішкам Багушэвічам (напрыклад, “Dudka białaruskaja”), дзе, услед за некаторымі ранейшымі прыкладамі ў публікацыях Яна Чачота і Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, у беларускім пісьмовым ужытку было замацавана “у-нескладовае” – літара “u”, якое пазней перайшло ў кірыліцу як ў. Апрача гэтай новай літары, традыцыйныя графічныя рысы, уключаючы “cz”, “sz”, “ż”, захаваліся да рэформы 1900-х гг.; натуральна ć”, “ś”, “ź”, “ń” выкарыстоўваліся для перадачы мяккіх “т”, “с”, “з” і “н” адпаведна.

    Пасля заняцця ў часе I Сусветнай вайны Віленшчыны і Заходняй Беларусі нямецкімі войскамі, за беларускай моваю быў прызнаны афіцыйны статус у пісьмовай форме тагачаснай беларускай «лацінкі». У 1917 г. нямецкімі ўладамі выдаваліся пашпарты на нямецкай і беларускай мовах (лацінкай). У 20-30-я гады ў Заходняй Беларусі лацінка выкарыстоўвалася нароўні з кірыліцай.

    На прыканцы 1930-х гг. адбылася апошняя графічная трансфармацыя ў беларускай лацінцы, звязаная з тым, што некаторыя выдаўцы, верагодна, імкнучыся пазбегчы даволі ненавісных у тыя часы для некаторых беларусаў прыкметаў “польскасці”, пачалі адмаўляцца ад гістарычнага “w” на карысць “v”, што стала пераважнай практыкай у другой палове 1930-х гг. Гэты працэс фармальна завяршыўся ў часы II Сусветнай вайны ў лацінкавай версіі новага падручніка арфаграфіі (Беларускі Правапіс) Язэпа Лёсіка, літара “w” ужо цалкам адсутнічала. Невядомы якія-небудзь беларускія публікацыі пасляваеннага перыяду, дзе б “w” ужывалася ў якасці “v”. Ужыванне лацінкі асабліва скарацілася ад 1943 г., бо ўплывовая ўльтраправаслаўная група сярод палітычнага актыву імкнулася пераканаць немцаў, што лацінка – гэта “польская” інтрыга. Лацінскі “альфабэт” у беларускай мове выкарыстоўваўся на акупіраваных нямецкімі войскамі землях Беларусі (1941-1944 гады) і ў Празе беларускай дыяспарай (з 1920 па 1945 гады).

    У час вайны школьная адукацыя таксама прымала хутчэй лацінку, чым кірыліцу. Ад сярэдзіны 1940-х гг. і да пачатку новага беларускага адраджэння (1980-х гг.) друк беларускай лацінкай працягваўся толькі ў эміграцыі. Але ў пасляваенным СССР ужыванне беларускай лацінкі разглядалася як нешта вельмі правакацыйнае, нацыялістычнае, глыбока антысавецкае. Толькі прыбалтам захавалі гэты прывілей. Тым не менш, цікавым з’яўляецца факт, што часам беларуская лацінка выкарыстоўвалася і ў Савецкай Беларусі. Адным з вядомых пазнейшых надпісаў з’яўляецца надпіс беларускай лацінкай на надгробку ў вёсцы Клушчаны Астравецкага раёну, зроблены ў сярэдзіне 1970-х гг.

    Ад часу аднаўлення незалежнасці Беларусі ў 1991г. некаторыя загады рабіліся таксама для адраджэння лацінкі. Напрыклад, адроджаная газета “Наша Ніва” выдала ў 1993 г. адзін нумар лацінкай, дзе ёю былі надрукаваныя не толькі артыкулы, але нават камерцыйныя весткі. Асобныя артыкулы лацінкай з’яўляліся ў “Нашай Ніве” пазней. Тры выданні адроджанага часопіса “Хрысціянская Думка” таксама друкавалі некаторыя артыкулы лацінкай. На пачатку 1990-х гг. каля дзесятка брашураў (лацінкай) былі факсімільна перадрукаваны з выданняў 1920-1930-х гг. Аднак адраджэнне лацінкі істотна замарудзілася пасля 1995 г., калі расійская мова вярнулася ў якасці афіцыйнай. Не зважаючы на гэта, ужо ў 1998-1999 гг. некалькі артыкулаў было надрукавана лацінкай у часопісе “Спадчына”. Пэўныя матэрыялы друкаваліся лацінкай у часопісах “Arche” i “ArcheSkaryna”. Лацінкай друкаваўся i шэраг нерэгулярных выданняў (напрыклад, часопіс “Літва”).

    Сёння для большасці свядомых беларусаў лацінка – гэта штосьці нерэальнае, не звязанае з рэчаіснасцю, са штодзённаю практыкай. Цяпер ужыванне лацінкі ў Беларусі даволі абмежаванае. Ёсць вельмі важныя сферы, дзе лацінка проста неабходная, да прыкладу, тапанімія, напісанне ўласных імёнаў у дакументах. Беларускія геаграфічныя назвы, імёны беларускіх палітыкаў і творцаў, назвы, напрыклад, беларускіх гуртоў – усе гэтыя факты нашага жыцця мусяць перадавацца ў іншых мовах сродкамі беларускай лацініцы.

    Глава 3 ГІСТОРЫЯ АРАБСКАЙ ВЯЗІ



    Гісторыя арабскай пісьменнасці бярэ свой пачатак ад алфавіту, які быў створаны фінікійцамі, якія пражываюць на тэрыторыі Лівана, Сірыі і Палестыны. Дзякуючы таму, што гэтая народнасць вяла свае гандлёвыя справы па ўсім Міжземнаморскім узбярэжжы, іх ліст паўплываў на развіццё многіх алфавітаў гэтага рэгіёну.

    Такім чынам, фінікійскія пісьменнасць развівалася адразу па некалькіх кірунках, адно з якіх – грэчаскі алфавіт, а крыху пазней і лацінская мова. Другое, яго адгалінаванне атрымала сваё адлюстраванне ў арамейскай прамовы, якая, у сваю чаргу, падзялілася на іўрыт і набатейский алфавіт, які ўвайшоў ва ўжытак з другога стагоддзя да нашай эры на тэрыторыі сучаснага Ярдана. Пасля там і з'явілася пісьменнасць арабская.

    Ўмацаваўся ўжо грунтоўна такі ліст у чацвёртым стагоддзі нашай эры, калі алфавіт быў цалкам сфармаваны. Тады ўжо можна было ў ім прасачыць рысы, якімі нададзена сучасная арабская пісьменнасць. Напрыклад, адным і тым жа знакам маглі пазначацца адразу дзве альбо тры фанемы, якія трохі пазней сталі адрознівацца пры дапамозе дыякрытычны кропак. Зычныя пісаліся знакамі шадда, а пазней сталі з'яўляцца агаласоўкі. Узнікненне арабскай пісьменнасці яшчэ трохі абавязана і такім старажытным народам, як семіты, бо менавіта ў іх арабы запазычылі форму сваіх літар.

    Арфаграфія пачала зараджацца трохі пазней, калі паўстала неабходнасць пісаць святую кнігу ўсіх мусульман-Каран. Раней вучэнні прарока Мухамеда распаўсюджваліся з дапамогай вуснай прамовы, што пасля прыводзіла да іх скажэння. Пасля гэтага, дзякуючы вялікаму ўплыву ісламу, гэты ліст стаў адным з самых распаўсюджаных у свеце. Цяпер яго можна сустрэць у многіх рэгіёнах Афрыкі, Цэнтральнай і Заходняй Азіі, у Еўропе і нават Амерыцы.
    СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ


    1. М. Р. Прыгодзіч . Беларуская мова і мовазнаўства: ХІХ стагоддзe / М. Р. Прыгодзіч. – Мінск: БДУ, 2013. – 147 с.

    2. Гісторыя Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Экаперспектыва, 2000-2005. – 6 т.





    написать администратору сайта