глеба. Тэма Значэнне глебы і клопат пра яе Клас Мэта
Скачать 58.58 Kb.
|
Тэма: Значэнне глебы і клопат пра яе Клас: 2. Мэта: фарміраваць ўяўленні пра значэнне глебы для раслін, жывёл і чалавека, ролю кожнага чалавека ў ахове глебы; пазнаёміць з мерапрыемствамі па ахове глебы спрыяць выхаванню беражлівых адносін да глебы і яе насельнікаў Задачы: стварыць умовы для фарміравання ў навучэнцаў уяўлення пра глебу, яе уласцівасць і склад, дапамагчы ўсвядоміць, што глеба – найвялікшая каштоўнасць, якая патрабуе аховы; развіваць назіральнасць, уменне рабіць вывады на аснове доследаў; умення выяўляць узаемасувязі паміж нежывымі і жывымі аб’ектамі; актуалізаваць патрэбу навучэнцаў у захаванні правілаў прыродаахоўных паводзін у адносінах да глебы; стварыць умовы для выхавання цікавасці да доследна-эксперыментальнай вучэбнай дзейнасці, беражлівых адносін да глебы. Абсталяванне: абсталяванне для правядзення вопытаў, глеба, трафарэты для пабудовы схемы, карткі з заданнямі, тэсты, глобус. План урока: 1. Арганізацыя пачатку ўрока. Псіхалагічны настрой на работу. 2. Актуалізацыя ведаў. 3. Паведамленне тэмы і мэты ўрока 4. Вывучэнне новага матэрыялу А) Складанне плана работы Б) Што такое глеба? (Праца з падручнікам с. 26) В) Галоўная ўласцівасць глебы (Слова настаўніка, казка) Г) Састаў глебы (Практычная работа - правядзенне доследаў з глебай) Д) Значэнне глебы. Значэнне глебы для раслін, жывёл і чалавека. 6. Замацаванне вывучанага матэрыялу А) Дыдактычная гульня “Так, не” 7. Падвядзенне вынікаў 8. Дамашняе заданне 9. Рэфлексія Ход урока Арганізацыя пачатку ўрока. Псіхалагічны настрой на работу. Вось званок нам даў сігнал, папрацаваць час настаў. Павітаем гасцей – паважаных людзей. Вы галоўкі павярніце, усім усмешкі падарыце. - Сёння я прапаную на адзін урок ператварыць наш клас у навукова-даследчы цэнтр, дзе мы паспрабуем праявіць сябе ў ролі вучоных і будзем працаваць у лабараторыі. Вы гатовы? Тады не будзем губляць час – нас чакаюць цікавыя адкрыцці. - Каб даказаць, што мы сапраўды вучоныя і нас невыпадкова запрасілі ў навуковы цэнтр, пакажам, якімі ведамі мы ўжо валодаем. 2. Актуалізацыя ведаў. - На мінулых уроках мы з вамі гаварылі аб вадзе, яе ўласцівасцях, аб тым, як трэба ахоўваць ваду. Дамашняе заданне праверым з дапамогай тэста. А) тэст “Вада. Ахова вады ” Што такое вада? а) цвёрдае рэчыва; г) вадкасць; в) газ. Укажыце ўласцівасці вады: л) цякучая, празрыстая, не мае колеру, паху, смаку; б) цякучая, празрыстая, мае блакітны колер, мае пах, смак Якое рэчыва раствараецца ў вадзе? а) пясок б) яблык е) цукар 4. Якая вада патрэбна людзям для піцця? а) салодкая б) чыстая в) салёная 5. Чым забруджваецца вада? а) адыходамі з фермаў, заводаў, фабрык б) галінкамі дрэў, каменнем 3. Паведамленне тэмы і мэты ўрока - У наш навукова-даследчы цэнтр прыйшло паведамленне з просьбай вывучыць аб’ект. А што гэта за аб‘ект? Адгадайце загадку: “Яна ўсіх корміць, а сама есці не просіць” - Гэта зямля.(Паказваю пісьмо) Слова “зямля” мае некалькі значэнняў: гэта назва нашай планеты; гэта суша; гэта краіна, а таксама, наогул, якая-небудзь вялікая тэрыторыя. - Але мы сёння з вамі будзем гаварыць аб зямлі, на якой усё расце, аб зямлі – матухне нашай, карміцелцы, або … аб чым? Якая яе навуковая назва мы даведаемся, калі праверым тэст. Ключ адказаў змешчаны на дошцы. Вучні правяраюць правільнасць выканання і ацэньваюць сябе. Табліца
- Калі вы адказалі правільна на ўсе пытанні, вы прачытаеце гэтае слова. (Глеба) Ацэньваць свае веды мы будзем на картках кветачкамі. Калі ў вас атрымалася слова глеба – намалюйце чырвоную кветачку. Калі 1-2 памылкі – жоўтую. Калі больш – сінюю. Вывучэнне новага матэрыялу А) Складанне плана работы - Сёння на ўроку мы спынімся на апошнім значэнні слова “зямля”- гэта глеба. (настаўнік размяшчае на дошцы таблічку “Глеба”) - Будзем адкрываць сакрэты глебы, даведаемся чаму ў народзе кажуць: “Зямелька – маці наша: і корміць, і поіць, і апранае”. (на дошцы) - Для гэтага я вас запрашаю ў навуковую лабараторыю. Вучоныя заўсёды працуюць па плану і нам трэба скласці план, па якім мы будзем працаваць. - З чаго пачнем? (адказы дзяцей) - Ці ведаеце вы, што такое глеба? - Значыць, перш за ўсё трэба даць навуковае вызначэнне глебе. (На дошцы таблічка “Што такое глеба?” - Што яшчэ хацелі б даведацца аб глебе? - Што ўваходзіць у склад глебы? (таблічка “Склад глебы) - А ці ведаеце вы навошта чалавеку глеба і як ён яе выкарыстоўвае? (Адказы дзяцей) –Каму яшчэ патрэбна глеба?( таблічка “Значэнне глебы”) - Як вы думаеце, ці ёсць ворагі ў глебы? Значыць, яе трэба ахоўваць. (таблічка “Ахова глебы”) План Што такое глеба? Галоўная ўласцівасць глебы. Састаў глебы. Значэнне глебы. Ахова глебы. Б) Што такое глеба? Чытаецца тэкст падручніка с.30 (Разглядаем карцінку ў падручніку і ўдакладняем, што глеба – гэта верхні, урадлівы слой зямлі, на якім растуць расліны. ) В) Галоўная ўласцівасць глебы - Глеба - цудоўная кладоўка. Пакладзеш ў яе вясной мяшок збожжа, а восенню, глядзіш - замест аднаго мяшка ў кладоўцы - дваццаць. Вядро бульбы ў цудоўнай кладоўцы ператвараецца ў дваццаць вёдраў. Жменька насення робіцца вялікай горбай агуркоў, памідораў, морквы. - Якая ж галоўная ўласцівасць глебы ? + Галоўная ўласцівасць глебы - гэта ЎРАДЛІВАСЦЬ. Пасадзіў дзед рэпку. Расла-расла рэпка і вырасла вялікая-прывялікая. Такая вялікая, што дзед не змог яе выцягнуць. Мы ведаем , што ўсе растуць, таму што атрымліваюць ежу. Чым жа карміў дзед рэпку, што вырасла яна такая вялікая? Хіба дзед карміў рэпку булачкамі, пірожнымі , каб яна вырасла ? - Што ж дапамагло рэпцы вырасці ? + Вада, сонца, зямля, глеба. - Ці ва ўсіх агароднікаў вырастае вялікая гародніна ? + Не, розныя па памеры. - Чаму? + Гэта залежыць ад розных умоў: догляд, надвор’я, урадлівасць глебы. - А што дапамагло вырасці рэпцы? +У дзеда была ўрадлівая глеба. Г) Састаў глебы Многія таямніцы прыроды дапамагаюць адкрыць чалавеку доследы. Зробім некалькі доследаў і высветлім, з чаго складаецца глеба. Практычная работа”Састаў глебы” (складаецца схема) Дослед 1. Вазьміце лыжачкай сухі камячок глебы і апусціце яго ў шклянку з вадой. Што вы заўважылі? (З’яўленне бурбалак) Што гэта? (паветра) - Які вывад зробім? Вывад: у глебе ёсць паветра ( на дошку – паветра) Ацаніце сваю працу ў ходзе выканання доследа Дослед 2. Вазьміце салфетку. Насыпце на яе трошкі глебы. Прыцісніце яе краем салфеткі. Што заўважылі? (мокрая пляма) Які вывад зробім? Вывад: мокрая пляма – гэта вада, яна ёсць у глебе. Ацаніце сваю працу ў ходзе выканання доследа Дослед 3. (Праводзіць настаўнік) Крыху глебы нагрэем на агні. Над глебай патрымаем халоднае шкло. Што стала са шклом? (шкло стала мокрае). Аб чым гаворыць гэты дослед? Вывад: у глебе ёсць вада.(на дошку – вада) Дослед 4. Вазьміце лупу, разгледзьце глебу ў скрыначцы. - Што вы бачыце? ( карэнчыкі, кавалачкі адмерлых раслін, лісцікаў, загінуўшых жывел). - Яны перагніваюць, атрымліваецца перагной, чым больш перагною, тым глеба цямней, урадлівей. Вывад: у глебе ёсць перагной (на дошку – перагной). Ацаніце сваю працу ў ходзе выканання доследа Дослед 5 (Праводзіць настаўнік) Калі я працягну награваць глебу, то з’явіцца дым з пахам. Што гэта гарыць? Вывад: у глебе ёсць перагной. Давайце параўнаем прапаленую глебу і свежую. Ці змяніўся колер? Ад чаго залежыць цёмны колер глебы. Перагной надае цёмны колер глебе. Ён робіць глебу ўрадлівай. І тады на ёй вырастае добры ўраджай. Дослед 6. Паглядзіце на шклянку, у якой доўга знаходзілася глеба. Што вы бачыце на паверхні вады? (рэшткі насякомых, рознае смецце, на дне асадак) Разгледзьце ўважліва асадак. Што бачыце? ( пясок, гліна) Вывад: у глебе ёсць пясок і гліна На дошку - пясок, гліна Мы даследавалі глебу і вырасцілі кветачку- схему “Састаў глебы” - З чаго складаецца глеба? - Што робіць глебу ўрадлівай? - Ці можна сцвярджаць, што цямнейшая глеба больш урадлівая? Давайце параўнаем нашы вывады з вывадам у падручніку на с. 30 Фізхвілінка (рытмічныя рухі пад музыку). Папрацавалі, а цяпер час адпачыць. У нашым навуковым цэнтры ёсць зала псіхалагічнай разгрузкі, якую мы зараз наведаем. Д) Значэнне глебы. Значэнне глебы для раслін. Што глеба дае раслінам? - З глебы расліны атрымліваюць паветра, ваду, пажыўныя рэчывы, тое што ім патрэбна для росту і развіцця. Значэнне для жывёл Разгледзьце ілюстрацыю. Што вы на ёй бачыце? Хто жыве ў глебе? Значыць, для жывёл глеба – гэта дом. Якую карысць яны прыносяць? (вучэбны дапаможнік с.32) У глебе жыве шмат жывёл: насякомыя, дажджавыя чэрві, краты, мышы, лічынкі жывел, мышы, жабы зімой, слімакі. Рухаючыся пад зямлёй, жывёлы разрыхляюць і перамешваюць глебу, здрабняюць рэшткі раслін. У разрыхленую глебу лёгка трапляюць паветра і вада, што і дае доступ вадзе і паветру да каранёў раслін. Асабліва карысны дажджавыя чэрві. Яны рыюць глыбокія норкі, зацягваюць туды травінкі, лісточкі. Дажджавыя чарвякі пастаянна змешваюць глебу.Так жывёлы павышаюць урадлівасць глебы. Больш урадлівай робяць глебу і карысныя мікробы. Яны ўдзельнічаюць у перагніванні рэшткаў раслін і жывёл. Бачыце: глеба дае жыццё раслінам, і жывёлам, але, адміраючы, яны ўтвараюць глебу. Гэта яшчэ раз даказвае, што ўсё ў прыродзе ўзаемазвязана. Значэнне для чалавека Чаму кажуць: “Зямелька – маці наша: і корміць, і поіць, і апранае”? Хваробы глебы Прыйшла тэлеграма “Глеба ў небяспецы. Дапамажыце!” А калі глеба можа быць у небяспецы? Давайце звернемся да падручніка с. 30. Тэкст чытаецца па абзацах, да кожнага абзаца ставяцца пытанні, састаўляецца апорная схема. - Сапраўды, калі чалавек будзе безадказна адносіцца да глебы, то глеба можа разбурыцца вельмі хутка. Там, дзе няма раслін, урадлівы слой глебы вымываецца вадой і выдуваецца моцным ветрам. - Як вы думаеце, якая частка расліны можа захаваць глебу (умацаваць глебу) ад разбурэння? - Карэнне. - Так, расліны сваім карэннем умацоўваюць глебу. І таму, калі мы хочам зберагчы глебу, неабходна саджаць і ахоўваць расліны. - У выніку чаго адбываецца забруджванне глебы? Прычынай забруджвання служаць розныя катастрофы. Напрыклад, пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 г. вялікая плошча ўрадлівых зямель Беларусі была забруджана радыёнуклідамі. Забруджванне глебы адбываецца таксама ў сувязі з атрутнымі выкідамі на прамысловых прадпрыемствах. Сітуацыя для абмеркавання Хлопцы і дзяўчаты прыйшлі на палянку і ўбачылі непрыемную карціну. На зямлі валялася папера, поліэтыленавыя пакеты, зламаныя пластмасавыя шкляначкі і іншае смецце. Хлопчыкі сабралі ўсё гэта і спалілі на вогнішчы. -Ці правільна зрабілі хлопцы. Спальваць поліэтыленавую плёнку, вырабы з пенапласту, пластмасы нельга нідзе. У паветра трапляюць вельмі шкодныя рэчывы, якія ўтвараюцца пры спальванні. Акрамя таго, у попеле застаецца смала, якая трапляе ў глебу. Раскладаючыся вельмі доўга гэтыя адходы атручваюць глебу. Так, кансервавая бляшанка будзе ляжаць і атручваць глебу на працягу 30 гадоў, поліэтыленавы мяшочак – 200 гадоў, шкло – 1000 гадоў. Значыць, усё гэта трэба было ўзяць з сабой і выкінуць у агульны смеццезборнік, дзе смецце знішчыцца цэнтралізавана. -Як павінны ахоўваць глебу? Е. Ахова глебы. Меры па ахове Уносіць угнаенні Правільна апрацоўваць Засцерагаць ад ветру і дажджоў Не спальваць сухую траву і лісце Не выкідваць смецце і розныя адыходы 6. Замацаванне вывучанага матэрыялу А) Дыдактычная гульня “Так, не” У розных месцах класа вісяць дзве карткі са словамі “Так”, “Не”. Кожны вучань атрымлівае выказванне па тэме ўрока. Прачытаўшы, падыходзіць да адной з картак. Настаўнік разам з вучнямі ацэньвае правільнасць выбару. У склад глебы ўваходзіць вада. + У склад глебы ўваходзіць паветра. + У склад глебы не ўваходзіць паветра. - У склад глебы не ўваходзіць перагной. - Перагной робіць глебу ўрадлівай. + Можна спальваць сухую траву і лісце. - Перагной – гэта адмерлыя расліны і загінуўшыя жывыя істоты. + Глеба можа быць урадлівай без перагною. - (ацэнка) 7.Падвядзенне вынікаў - Што даведаліся аб глебе? - У кожнага з вас ёсць агарод. Раскажыце , што робяць вашы бацькі, каб глеба была больш урадлівай?(Уносяць ўгнаенні, рыхляць, паліваюць, чаргуюць пасяўныя культуры, не знішчаюць дажджавых чарвякоў, не забруджваюць смеццем глебу) 8. Дамашняе заданне С. 28 -32 адказаць на пытанні, знайсці пасловіцы аб глебе 9.Рэфлексія Пакуль мы з вамі працавалі, у вас на глебе выраслі рознакаляровыя кветкі. Гэта вынік вашай працы. Пакажыце мне, гасцям. - У каго ж самая ўрадлівая глеба? Устаньце. - А цяпер упрыгожым глебу (на дошцы). Калі ў вас больш чырвоных кветак, значыць, вы працавалі добра, пасадзіце чырвоны букет, калі ў вас больш жоўтых, дапускалі памылкі - жоўты букет, а калі вы ленаваліся, дапусцілі многа памылак – сіні букет. - Наш працоўны час падышоў да канца. - Ці спадабалася вам працаваць у лабараторыі? - Да новых сустрэч! |