Умк. Методыка_бел_мовы_літ_чытання (3). Тлумачальная запіска
Скачать 1.78 Mb.
|
3 ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА Гуманітарнае развіццѐ асобы - адна з асноўных задач сучаснай школы. У вырашэнні гэтай задачы важнае месца адводзіцца моўнай адукацыі чалавека. Навучанне беларускай мове ў Рэспубліцы Беларусь характарызуецца камунікатыўнай накіраванасцю, якая забяспечвае развіццѐ ў вучняў гатоўнасці да эфектыўных маўленчых зносін у розных сферах дзейнасці. Такі падыход прадугледжвае засваенне не толькі сістэмы мовы, але і правілаў функцыянавання яе адзінак у маўленні, што азначае фарміраванне ў навучэнцаў як лінгвістычнай, так і камунікатыўнай кампетэнцыі. Беларуская мова ў 1-4 класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання з’яўляецца адным з асноўных вучэбных прадметаў. На ўроках роднай мовы школьнiкi вучацца правiльна пiсаць, засвойваюць асноўныя моўныя паняццi, выпрацоўваюць уменнi i навыкi ў вусным i пiсьмовым маўленні, рыхтуюцца да засваення сiстэматычнага курса беларускай мовы ў далейшым школьным навучаннi.Літаратурнае чытанне выступае ў якасці арганічнага звяна сістэмы адзінай бесперапыннай літаратурнай адукацыі і ўяўляе сабой самастойны вучэбны прадмет, які ўводзіць дзяцей у свет мастацкай літаратуры, абуджае ў іх цікавасць да кніг і чытання, закладвае асновы чытацкай культуры. Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання навучэнцы авалодваюць практычнымi ўменнямi засваення беларускай мовы як сродку зносiн. Яны вучацца правiльна гаварыць, чытаць i пiсаць па- беларуску, засвойваюць беларускую лексiку, атрымлiваюць прапедэўтычныя звесткi па фанетыцы, словаўтварэннi, граматыцы i правапiсе. Беларуская мова служыць важным сродкам выхавання школьнiкаў. Яна дапамагае педагогу далучаць вучняў да мастацкай лiтаратуры, развiваць у iх пазнавальныя магчымасцi, фармiраваць асновы навуковага светапогляду. Мэта і задачы вучэбнай дысцыпліны Мэта вучэбнай дысцыпліны - дапамагчы студэнтам засвоіць тэорыю навучання школьнікаў мове, авалодаць уменнямі правільна арганізоўваць вучэбна-выхаваўчы працэс і кіраваць пазнавальнай дзейнасцю вучняў. Задачы вывучэння вучэбнай дысцыпліны: дапамагчы студэнтам засвоіць тэарэтычныя веды, вынікам чаго будзе правільнае разуменне будучымі настаўнікамі накіраванасці, логікі і структуры курса беларускай мовы і літаратурнага чытання ў пачатковых класах; дапамагчы студэнтам асэнсаваць мэты навучання мове і літаратурнаму чытанню; пазнаѐміць з праграмамі, падручнікамі (усвядоміць іх ідэі, змест, будову); навучыць планаваць і арганізоўваць вучэбны працэс; сфарміраваць у студэнтаў уменне аналізаваць тэксты розных тыпаў і жанраў, падбіраць дыдактычны матэрыял да ўрокаў, праводзіць розныя віды пісьмовых прац, весці апытванне і аб’ектыўна ацэньваць веды, уменні і 4 навыкі вучняў, правільна выкарыстоўваць нагляднасць і ТСН у навучальным працэсе; стымуляваць творчыя пошукі студэнтаў, фарміраваць уменні працаваць з навукова-метадычнай літаратурай, развіваць навукова-даследчыя здольнасці, выхоўваць маральна-этычныя якасці, неабходныя сучаснаму настаўніку. Месца вучэбнай дысцыпліны ў сістэме падрыхтоўкі спецыяліста адпаведнага профілю, сувязі з іншымі вучэбнымі дысцыплінамі Тэматыка і змест дысцыпліны разглядаюцца ў кантэксце вядучых тэндэнцый сучаснай лінгваметодыкі. Пры вывучэнні дысцыпліны «Методыка выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання» прадугледжваецца пераемнасць і сувязь яе з іншымі дысцыплінамі («Педагогіка», «Беларуская мова», «Методика преподавания русского языка и литературного чтения»). Патрабаванні да асваення вучэбнай дысцыпліны ў адпаведнасці з адукацыйным стандартам Адпаведна адукацыйнаму стандарту вышэйшай адукацыі ОСВО 1-01 02 01-2013 па спецыяльнасці 1-01 02 01 Пачатковая адукацыя вывучэнне вучэбнай дысцыпліны «Методыка выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання» павінна забяспечыць фарміраванне ў студэнтаў акадэмічных, сацыяльна-асобасных і прафесійных кампетэнцый. Патрабаванні да акадэмічных кампетэнцый Студэнт павінен: АК-1. Умець выкарыстоўваць базавыя навукова-тэарэтычныя веды для рашэння тэарэтычных і практычных задач. АК-5. Быць здольным параджаць новыя ідэі (валодаць крэатыўнасцю). АК-8. Валодаць навыкамі вуснай і пісьмовай камунікацыі. Патрабаванні да сацыяльна-асобасных кампетэнцый Студэнт павінен: САК-3. Валодаць здольнасцю да міжасобасных камунікацый. САК-7. Быць здольным ажыццяўляць самаадукацыю і ўдасканальваць прафесійную дзейнасць. Патрабаванні да прафесійных кампетэнцый Студэнт павінен: ПК-1. Кіраваць вучэбна-пазнаваўчай і вучэбна-даследчай дзейнасцю навучэнцаў. ПК-2. Выкарыстоўваць аптымальныя метады, формы і сродкі навучання. ПК-3. Арганізоўваць і праводзіць вучэбныя заняткі розных відаў і форм. ПК-4. Арганізоўваць самастойную работу навучэнцаў. ПК-11. Развіваць вучэбныя магчымасці і здольнасці навучэнцаў на аснове сістэмнай педагагічнай дыягностыкі. ПК-12. Развіваць навыкі самастойнай работы навучэнцаў з вучэбнай, даведачнай, навуковай літаратурай і іншымі крыніцамі інфармацыі. 5 ПК-13. Арганізоўваць і праводзіць карэкцыйна-педагагічную дзейнасць з навучэнцамі. ПК-14. Папярэджваць і пераадольваць непаспяховасць навучэнцаў. ПК-15. Фармуляваць адукацыйныя і выхаваўчыя мэты. ПК-16. Ацэньваць вучэбныя дасягненні навучэнцаў, а таксама ўзроўні іх выхаванасці і развіцця. ПК-17. Ажыццяўляць прафесійную самаадукацыю і самавыхаванне з мэтай удасканальвання прафесійнай дзейнасці. ПК-18. Арганізоўваць цэласны адукацыйны працэс з улікам сучасных адукацыйных тэхналогій і педагагічных інавацый. ПК-19. Аналізаваць і ацэньваць педагагічныя з’явы і падзеі мінулага ў свеце сучасных навуковых ведаў. У выніку вывучэння вучэбнай дысцыпліны студэнты павінны ведаць: асноўныя паняцці методыкі выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах; змест і патрабаванні праграмы па беларускай мове і літаратурным чытанні ў пачатковых класах; методыку навучання грамаце ў пачатковых класах; метады і прыѐмы вывучэння кожнага з раздзелаў курса беларускай мовы ў пачатковых класах; этапы фарміравання паўнацэннага навыку чытання; методыку вывучэння літаратурных твораў у пачатковых класах. У выніку вывучэння вучэбнай дысцыпліны студэнты павінны ўмець: рэалізоўваць у прафесійнай дзейнасці тэарэтычныя веды па методыцы выкладання беларускай мове і літаратурнага чытання ў пачатковыхкласах; падбіраць і выкарыстоўваць дыдактычны матэрыял у розных відах вучэбнай дзейнасці; спалучаць работу па засваенні вучнямі нормаў і законаў беларускай мовы з фарміраваннем камунікатыўных уменняў і навыкаў; выяўляць, класіфікаваць і папярэджваць моўныя і маўленчыя памылкі рознага характару ў вусных выказваннях і пісьмовых працах вучняў пачатковых класаў; распрацоўваць методыку вывучэння мастацкага тэксту з улікам спецыфікі яго роду і жанру, узроставых і індывідуальных асаблівасцей вучняў. У выніку вывучэння вучэбнай дысцыпліны студэнты павінны валодаць: навыкамі падрыхтоўкі і правядзення розных тыпаў урокаў па беларускай мове і літаратурным чытанні; метадамі арганізацыі вучэбнай дзейнасці навучэнцаў; навыкамі ацэначнай дзейнасці вусных і пісьмовых работ навучэнцаў; навыкамі аналізу літаратурнага твора; навыкамі арганізацыі пазакласнага чытання. 6 Агульная колькасць гадзін і колькасць аўдыторных гадзін, што адводзяцца на вывучэнне вучэбнай дысцыпліны ў адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам Праграма вучэбнай дысцыпліны «Методыка выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання» разлічана на 280 гадзін. З іх 140 аўдыторныя: для дзѐннай формы атрымання адукацыі: у 4 семестры ўсяго 90 гадзін, аўдыторных – 54 гадзіны; аўдыторныя: 28 г. лекцый, з іх 2 г. КСР, 22 г. практычных заняткаў, з іх 6 г. КСР, 4 г. лабараторных заняткаў; самастойная работа – 36 гадзін; форма кантролю – залік; у 5 семестры ўсяго 190 гадзін, аўдыторных – 86 гадзін; аўдыторныя: 38 г. лекцый, з іх 4 г. КСР, 44 г. практычных заняткаў, з іх 6 г. КСР, 4 г. лабараторных заняткаў, самастойнай работа-68 гадзін; форма кантролю – экзамен; для завочнай формы атрымання адукацыі:у 6 семестры 8 г. лекцый 4 г. практычных заняткаў, 2 г. лабараторных заняткаў, форма кантролю – залік у 7 семестры; у 7 семестры 8 г. лекцый, 8 г. практычных заняткаў, 4 г. лабараторных заняткаў, форма кантролю – экзамен у 8 семестры. для завочнай скарочанай формы атрымання адукацыі: у 2 семестры 4 г. лекцый 2 г. практычных заняткаў, форма кантролю – залік у 3 семестры; у 3 семестры 6 г. лекцый, 4 г. практычных заняткаў, 2 г. лабараторных заняткаў, форма кантролю – экзамен у 4 семестры. 7 ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ РАЗДЗЕЛ 1. АГУЛЬНЫЯ ПЫТАННІ МЕТОДЫКІ ВЫКЛАДАННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Тэма 1.1. МЕТОДЫКА ВЫКЛАДАННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ЯК НАВУКА Методыка пачатковага навучання беларускай мове як навука. Тэорыя пазнання метадалагiчная аснова методыкi выкладання беларускай мовы. Прадмет i задачы курса методыкi выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах. Структура курса методыкi. Прынцыпы навучання роднай мове ў пачатковай школе. Метады навуковага даследавання. Месца методыкi пачатковага навучання сярод iншых навук. Сувязь яе з фiласофiяй, мовазнаўствам, лiтаратуразнаўствам, псiхалогiяй, педагогiкай. Кароткi гiсторыка-крытычны агляд методыкi пачатковага навучання мове i чытанню. Роля К. М. Мiцкевiча (Якуба Коласа) у станаўленнi методыкi выкладання беларускай мовы. Новыя тэхналогii ў сiстэме навучання малодшых школьнiкаў мове, актуальныя праблемы методыкi выкладання беларускай мовы на розных этапах. Тэма 1.2. БЕЛАРУСКАЯ МОВА ЯК ВУЧЭБНЫ ПРАДМЕТ У ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАХ Значэнне беларускай мовы y сiстэме школьнай адукацыi, у фармiраваннi iнтэлектуальна развiтай асобы. Задачы навучання мове ў пачатковых класах. Змест адукацыi па мове ў сучаснай школе. Месца роднай (беларускай) мовы ў вучэбных планах i праграмах агульнаадукацыйнай школы (пачатковыя класы). Пераемнасць i перспектыўнасць у навучаннi. Прынцыпы пабудовы праграмы па беларускай мове ў пачатковых класах. Раздзелы праграмы, змест, сiстэма размяшчэння вучэбнага матэрыялу; патрабаваннi да ведаў, уменняў i навыкаў па гадах навучання. Прадметныя вынікі асваення зместу праграмы па вучэбным прадмеце «Беларуская мова», акрэсленыя ў адукацыйным стандарцепачатковай адукацыі. Развiццѐвыя магчымасцi прадмета «Беларуская мова», яго выхаваўчае значэнне. Агульнае i спецыфiчнае ў раздзелах праграм ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. Вучэбныя i вучэбна-метадычныя дапаможнiкi для пачатковых класаў, iх змест, прынцыпы пабудовы. 8 РАЗДЗЕЛ 2. МЕТОДЫКА НАВУЧАННЯ ГРАМАЦЕ Тэма 2.1. НАВУКОВЫЯ АСНОВЫ МЕТОДЫКІ НАВУЧАННЯ ГРАМАЦЕ Роля пiсьменнасцi ў развiццi мовы i грамадства. Значэнне i задачы навучання грамаце ў агульнай сiстэме вучэбна-развiццѐвага навучання i выхавання малодшых школьнiкаў. Навуковыя асновы методыкi навучання грамаце ў сучаснай школе. Звесткi з фанетыкi, графiкi, словаўтварэння, граматыкi, што павiнны ўлiчвацца пры навучаннi грамаце. Фанетычная i графiчная структура слова, iх узаемасувязь i ўзаемаабумоўленасць. Чытанне i пiсьмо вiды маўленчай дзейнасцi. Механiзм чытання i пiсьма. Значэнне антыцыпацыi i поля зроку ў чытаннi, методыка iх развiцця. Псiхафiзiялагiчная характарыстыка працэсаў чытання i пiсьма. Этапы фармiравання ўменняў i навыкаў чытання i пiсьма. Педагагiчныя патрабаваннi да навучання грамаце з улiкам узроставых асаблiвасцей дзяцей, iх магчымасцей у засваеннi матэрыялу. Класiфiкацыя метадаў навучання грамаце. Кароткi гiсторыка- крытычны агляд метадаў навучання грамаце: лiтаразлучальны, складовы, гукавы, метад цэлых слоў. Гукавы аналiтыка-сiнтэтычны метад у распрацоўцы К. Д. Ушынскага i яго паслядоўнiкаў. К. М. Мiцкевiч пра навучанне грамаце. Праблемы развiцця методыкi навучання грамаце на сучасным этапе. Роля буквара ў навучаннi грамаце. З гiсторыi буквароў на Беларусi. Прынцыпы пабудовы сучаснага буквара, яго развiццѐвыя i выхаваўчыя магчымасцi. Навейшыя даследаваннi ў галiне методыкi навучання чытанню i пiсьму. Тэма 2.2. СУЧАСНЫ ГУКАВЫ АНАЛІТЫКА-СІНТЭТЫЧНЫ МЕТАД НАВУЧАННЯ ГРАМАЦЕ Гукавы аналiтыка-сiнтэтычны метад навучання грамаце, яго адукацыйнае i выхаваўчае значэнне. Гук — аснова навучання грамаце, склад — адзiнка чытання. Гукавая структура слова як важнейшы арыенцір чытання i пiсьма. Графiчны вобраз слова — аснова правапiсных уменняў i навыкаў. Развiццѐвы характар сiстэмы аналiтыка-сiнтэтычнай дзейнасцi вучняў, апора на жывое маўленне. Фармiраванне i развiццѐ ў дзяцей фанематычнага слыху. Прыметы сучаснага метаду навучання грамаце. Развiццѐ маўлення i мыслення пры навучаннi грамаце. Удакладненне, узбагачэнне i актывiзацыя слоўнiка навучэнцаў. Выхаванне чуйнасцi да сэнсавых адценняў слоў, да граматычных форм i ўжывання iх у звязным маўленнi. Словаўтваральная, граматычная i арфаграфiчная прапедэўтыка пры навучаннi грамаце. Авалоданне нормамi лiтаратурнага вымаўлення. Працэс навучання грамаце з улiкам перыядаў: падрыхтоўчы (дабукварны), асноўны (букварны), заключны (паслябукварны). Сучасны вучэбна-метадычны комплекс па навучанні грамаце. 9 Тэма 2.3. АРГАНІЗАЦЫЯ І ЗМЕСТ ПРАЦЫ Ў ПАДРЫХТОЎЧЫ ПЕРЫЯД НАВУЧАННЯ ГРАМАЦЕ Падрыхтоўчы перыяд навучання грамаце, яго змест i задачы. Веды, уменні і навыкі, якімі авалодваюць вучні ў падрыхтоўчы перыяд навучання грамаце. Змест заняткаў у падрыхтоўчы перыяд навучання грамаце: практычнае азнаямленне дзяцей з маўленнем, тэкстам, сказам, словам, складам, націскам, гукам, галоснымі і зычнымі гукамі. Развiццѐ ў вучняў увагi да гукаў роднай мовы. Патрабаванні да ўрока навучання грамаце ў падрыхтоўчы перыяд, яго структура. Развіццѐ маўлення і мыслення дзяцей. Выкарыстанне наглядных дапаможнікаў, дыдактычных гульняў і займальнага матэрыялу. Улік засваення ведаў, уменняў і навыкаў у падрыхтоўчы перыяд адпаведна асноўным патрабаванням вучэбнай праграмы на змястоўна- ацэначнай аснове без выкарыстання адзнак. Тэма 2.4. АРГАНІЗАЦЫЯ І ЗМЕСТ ПРАЦЫ Ў АСНОЎНЫ ПЕРЫЯД НАВУЧАННЯ ГРАМАЦЕ Сiстэма заняткаў на асноўным этапе навучання грамаце. Змест, задачы, важнейшыя асаблiвасцi навучання чытанню i пiсьму ў залежнасцi ад будовы буквара (парадку вывучэння гукаў i лiтар, характару складоў i слоў). Артыкуляцыйныя прыѐмы выдзялення зычных i галосных. Удасканаленне правiльнага вымаўлення ўсiх гукаў у моўнай плынi. Аналiтыка-сiнтэтычныя практыкаваннi, iх значэнне ў выпрацоўцы навыкаў чытання i пiсьма. Навучанне чытанню прамых складоў. Метады i прыѐмы выпрацоўкi тэхнiкi чытання цэлымi словамi. Фармiраванне ўмення адрознiваць тэкст ад набору сказаў. Тыпы ўрокаў навучання грамаце, iх структура ў асноўны перыяд навучання грамаце. Патрабаванні да ўрокаў навучання грамаце ў асноўны перыяд. Заключны перыяд навучання грамаце, яго задачы, тэматыка чытання, структура ўрокаў. Развiццѐ навыкаў чытання i пiсьма, выпрацаваных у асноўны (букварны) перыяд, i пераход да чытання невялікіх твораў розных жанраў (вершаў, апавяданняў, казак, забаўлянак, загадак, прыказак і інш.). Розныя формы ўзнаўлення тэксту: адказы на пытаннi, расказванне, вусны пераказ, слоўнае i графiчнае маляванне. Дапаўненне сюжэта, складанне па малюнку невялiкага тэксту (апавядання, казкi). Шляхi i сродкi выпрацоўкi самастойнасцi школьнiкаў у перыяд навучання грамаце. Выкарыстанне наглядных дапаможнікаў, дыдактычных гульняў і займальнага матэрыялу. Улік засваення ведаў, уменняў і навыкаў у асноўны і заключны перыяды адпаведна асноўным патрабаванням вучэбнай праграмы на змястоўна-ацэначнай аснове без выкарыстання адзнак. 10 Тэма 2.5. НАВУЧАННЕ ПІСЬМУ Ў АСНОЎНЫ ПЕРЫЯД НАВУЧАННЯ ГРАМАЦЕ Задачы выпрацоўкi навыку пiсьма на розных этапах навучання грамаце. Псіхафізіялагічныя асновы і гігіенічныя ўмовы выпрацоўкі графічнага навыку. Этапы фармiравання ў дзяцей навыку пiсьма, найбольш эфектыўныя прыѐмы навучання пісьму. Характарыстыка сучасных пропiсяў. Цяжкасцi, што ўзнiкаюць у вучняў пры авалоданнi навыкамi напiсання лiтар, слоў, сказаў; iх характарыстыка, прыѐмы пераадолення. Патрабаванні да ўрокаў пісьма ў першым класе. Элементы арфаграфічнай прапедэўтыкі ў перыяд навучання грамаце. Улік засваення ведаў, уменняў і навыкаў на розных этапах навучання грамаце адпаведна асноўным патрабаванням вучэбнай праграмы на змястоўна-ацэначнай аснове без выкарыстання адзнак. Тэма 2.6. РАЗВІЦЦЁ МАЎЛЕННЯ І МЫСЛЕННЯ ВУЧНЯЎ У ПЕРЫЯД НАВУЧАННЯ ГРАМАЦЕ Фармiраванне ў вучняў пазнавальнай актыўнасцi, развiццѐ памяцii мыслення. Прынцыпы развіцця маўлення пры навучанні грамаце. Выпраўленне дэфектаў дыкцыі. Выпрацоўка гукавой культуры маўлення. Узбагачэнне і актывізацыя слоўніка вучняў. Слоўнікава-лагічныя практыкаванні (параўнанне, абагульненне, групоўка, класіфікацыя). Прапедэўтычная праца з сінонімамі, антонімамі, амонімамі, мнагазначнымі словамі. Праца са словазлучэннем і сказам. Развіццѐ звязнага маўлення першакласнікаў. Пераказ прачытанага па пытаннях, падбор загалоўкаў да тэксту, складанне вусных апавяданняў па малюнках, па назіраннях. Развіцце маўлення вучняў на ўроках навучання пісьму. РАЗДЗЕЛ 3. МЕТОДЫКА КЛАСНАГА І ПАЗАКЛАСНАГА ЧЫТАННЯ Тэма 3.1. СІСТЭМА КЛАСНАГА ЧЫТАННЯ Ў СУЧАСНАЙ ШКОЛЕ Адукацыйнае, развiццѐвае i выхаваўчае значэнне лiтаратурнага чытання. Фарміраванне базавых кампанентаў культуры малодшых школьнікаў у працэсе іх літаратурнай адукацыі. Задачы ўрокаў чытання ў пачатковых класах на сучасным этапе. Сувязь методыкі літаратурнага чытання з іншымі навукамі. Лiтаратуразнаўчыя i псiхолага-педагагiчныя палажэннi, якiя вызначаюць методыку чытання i аналiзу мастацкiх твораў па гадах навучання. Гісторыка- крытычны агляд метадаў чытання. Прынцыпы пабудовы праграмы па лiтаратурным чытаннi ў пачатковых класах, яе раздзелы, змест i тэматыка па гадах навучання. Падручнiкi па чытаннi, iх структура. Заканамернасці і прынцыпы арганізацыі ўрокаў чытання мастацкіх твораў. 11 Улік засваення ведаў, уменняў і навыкаў на ўроках літаратурнага чытання ў другім класе адпаведна асноўным патрабаванням вучэбнай праграмы на змястоўна-ацэначнай аснове без выкарыстання адзнак. Праверка і ўлік ведаў, уменняў і навыкаў, атрыманых вучнямі на ўроках літаратурнага чытання. Віды і формы апытання, методыка яго ажыццяўлення. Нормы ацэнкі вусных адказаў вучняў. Тэма 3.2. ЯКАСЦІ ПАЎНАЦЭННАГА НАВЫКУ ЧЫТАННЯ І ШЛЯХІ ЯГО ВЫПРАЦОЎКІ Этапы фарміравання навыку чытання. Якасцi паўнацэннага навыку чытання: правiльнасць, свядомасць, бегласць, выразнасць. Чытанне ўголас i маўклiвае чытанне (сам сабе). Практыкаваннi на антыцыпацыю, развiццѐ поля зроку (―поля чытання‖). Правiльнае чытанне. Тыповыя памылкi пры чытаннi на розных этапах навучання, прыѐмы iх папярэджання i выпраўлення. Патрабаваннi да правiльнасцi чытання. Прыѐмы выпрацоўкi правiльнага чытання. Свядомае чытанне. Патрабаваннi да свядомасцi чытання. Выпрацоўка навыку свядомага чытання. Слоўнiкавая (лексiчная) работа як адзiн з прыѐмаў выпрацоўкi асэнсаванага чытання. Эмацыянальнае ўспрыманне зместу твора, азнаямленне з яго структурай, разгляд iлюстрацый. Беглае чытанне. Патрабаваннi да бегласцi чытання. Прыѐмы выпрацоўкi такога чытання. Вiды чытання: выбарачнае, чытанне ланцужком, чытанне дыялогаў (па ролях), завучванне на памяць вершаў, скорагаворак, баек i і інш. Выразнае чытанне. Патрабаваннi да выразнасцi чытання. Асноўныя сродкi, што забяспечваюць выразнасць чытання: дыханне, дыкцыя, лагiчны нацiск, лагiчныя i псiхалагiчныя паўзы, тон i тэмп чытання, iнтанацыя. Прыѐмы навучання выразнаму чытанню. Праверка i ўлiк уменняў i навыкаў у чытаннi: правiльнасць, асэнсаванасць, бегласць, выразнасць; уменне вызначаць галоўную думку тэксту, расказваць пра героя цi падзею, пераказваць тэкст, даваць ацэнку прачытанаму; вызначаць жанр мастацкага твора, яго структуру. Тэма 3.3. ЭТАПЫ ПРАЦЫ З МАСТАЦКІМ ТВОРАМ Этапы працы з мастацкiм творам. Разнастайнасць заняткаў на ўроках лiтаратурнага чытання ў пачатковых класах з улiкам псiхалагiчных асаблiвасцей i ўзроставых магчымасцей школьнiкаў. Задачы i характар заданняў пры чытаннi i аналiзе мастацкага твора. Першаснае чытанне i праверка эмацыянальнага ўспрымання прачытанага. Аналiз зместу твора ў адзiнстве з яго формай. Гутарка як метад працы на ўроках лiтаратурнага чытання, яе вiды, формы правядзення. Вiды вусных пераказаў, методыка iх правядзення. Падрыхтоўчая праца да пераказу, яе змест, характар заданняў i пытанняў. Навучанне складанню плана прачытанага тэксту. Лiтаратурная творчасць вучняў пры чытаннi i аналiзе мастацкiх твораў: драматызацыя i 12 iнсцэнiраванне, апавяданні па аналогii з прачытаным, дамыслiванне лѐсу герояў, развiццѐ пэўных падзей, што разглядалiся ў творы, складанне дыялогаў, невялiкiх казак, загадак. Асноўныя тыпы ўрокаў лiтаратурнага чытання, iх структурныя кампаненты. Падрыхтоўка педагога да чытання i аналiзу твораў розных жанраў. Падагульняльныя ўрокi, iх структура, змест i значэнне ў агульнай сiстэме ўрокаў па тэме цi раздзеле. Падрыхтоўка педагога i навучэнцаў да падагульняльных урокаў. Узаемасувязь розных вiдаў заняткаў на падагульняльных уроках. Асаблівасці працы з мастацкім творам на ўроках літаратурнага чытання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання. Тэма 3.4. АСАБЛІВАСЦІ ЧЫТАННЯ І АНАЛІЗУ ТВОРАЎ РОЗНЫХ ЖАНРАЎ Чытанне i аналiз твораў розных жанраў: апавяданняў, вершаў, казак, баек, прыказак. Азнаямленне навучэнцаў пачатковых класаў з вобразна- выяўленчымi сродкамi ў мастацкiх творах, методыка працы з iмi. Вiды тэксту, вызначэнне iх характэрных асаблiвасцей. Методыка чытання i аналiзу апавяданняў. Вiды заданняў у залежнасцi ад характару апавядання i развiцця сюжэта. Арганiзацыя назiранняў за мовай твора, асаблiвасцямi яе выкарыстання пiсьменнiкам з мэтай стварэння мастацкага вобраза, раскрыцця характараў герояў, матываў iх паводзiн. Высвятленне кампазiцыi твора, яго iдэi. Асаблiвасцi чытання i аналiзу твораў з гiстарычным зместам. Чытанне i аналiз розных лiрычных вершаў: пейзажнай, пейзажна- псiхалагiчнай лiрыкi, псiхалагiчнай лiрыкi, лiрыкi роздуму. Чытанне эпiчных вершаў, iх аналiз. Вызначэнне сродкаў выразнасцi i мастацкае чытанне вершаў. Прыѐмы завучвання вершаў на памяць. Чытанне баек, вызначэнне iх мастацкiх асаблiвасцей. Аналiз зместу баек, раскрыццѐ алегорыi, засваенне вучнямi маралi. Казка як жанр мастацкага твора. Усведамленне дзецьмi кампазiцыi казкi. Прыѐмы i формы працы з вобразнымi сродкамi, выяўленне лексiчных i сiнтаксiчных асаблiвасцей казкi. Педагагiчнае ўздзеянне казак на розум i пачуццi навучэнцаў. Расказванне казак. Наглядныя дапаможнiкi, тэхнiчныя сродкi навучання. Узаемадзеянне наглядных i лексічных сродкаў пры чытаннi i аналізе мастацкiх твораў. Сувязь урокаў лiтаратурнага чытання з экскурсiямi, назiраннямi за прыродай у розныя поры года. Выкарыстанне на ўроках краязнаўчага матэрыялу, жывапiсу, музыкi. Актывiзацыя вучэбнай i пошукавай дзейнасцi навучэнцаў на ўроках лiтаратурнага чытання. Развiццѐ звязнага вуснага маўлення. Самастойная праца вучняў, яе характар, вiды заданняў, месца падчас аналiзу твора. 13 Тэма 3.5. ПРАЦА З ПРЫКАЗКАМІ, ПРЫМАЎКАМІ І ЗАГАДКАМІ НА ЎРОКАХ МОВЫ І ЛІТАРАТУРНАГА ЧЫТАННЯ Чытанне i аналiз прыказак i загадак. Разуменне вучнямi тэмы i зместу прыказак. Выкарыстанне прыказак у адукацыйным працэсе. Загадка — малы лiтаратурны жанр. Выяўленне прымет, пакладзеных у аснову загадкi. Выпрацоўка ў дзяцей малодшага школьнага ўзросту ўменняў адгадваць загадкi, складаць іх. Асаблівасці працы з прыказкамі, прымаўкамі і загадкамі на ўроках беларускай мовы. Тэма 3.6. ЗАДАЧЫ І АРГАНІЗАЦЫЯ ПАЗАКЛАСНАГА ЧЫТАННЯ Ў ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАХ Пазакласнае чытанне, яго мэты i задачы. Змест пазакласнага чытання. Месца пазакласнага чытання ў сiстэме пачатковага навучання. Кнiга як сродак павышэння пазнавальнай актыўнасцi малодшых школьнiкаў. Прынцыпы адбору кнiг для чытання. Фармiраванне чытацкай самастойнасцi вучняў на розных этапах, развiццѐ ў дзяцей цiкавасцi да кнiгi, выпрацоўка неабходных уменняў i навыкаў культуры чытання, пазнанне праз кнiгу духоўных каштоўнасцей грамадства. Вучэбны матэрыял да ўрокаў пазакласнага чытання з улiкам этапаў навучання, яго асаблiвасцi, асноўныя патрабаваннi. Формы арганiзацыі і кіраўніцтва пазакласным чытаннем у пачатковых класах: урокi пазакласнага чытання, iндывiдуальная праца з вучнямi, пазакласныя мерапрыемствы, ранiшнiкi, конкурсы. Прапаганда кнiгi, прыѐмы актывiзацыi самастойнага чытання. Кантроль i формы ўлiку. Тэма 3.7. УРОКІ ПАЗАКЛАСНАГА ЧЫТАННЯ Урокi пазакласнага чытання, агульныя патрабаваннi да iх. Сiстэма ўрокаў пазакласнага чытання, умовы iх арганiзацыi i методыка правядзення. Вiды заняткаў на ўроках пазакласнага чытання, iх узаемасувязь, прыѐмы рэалiзацыi. Кiраўнiцтва самастойным чытаннем на падрыхтоўчым этапе. Урокi пазакласнага чытання на пачатковым i асноўным этапах. |