Главная страница
Навигация по странице:

  • Узровень 2 (прымяненне, аналіз) – максімальная адзнака 8 балаў

  • Узровень 3 (сінтэз, ацэнка) – максімальная адзнака 10 балаў

  • «Сістэма працы па развіцці звязнага маўлення вучняў» Узровень 1 (азнаямленне, разуменне) – максімальная адзнака 6 балаў

  • Пералік сродкаў, што выкарыстоўваюцца для дыягностыкі вынікаў вучэбнай дзейнасці

  • КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ

  • «МЕТОДЫКА ВЫКЛАДАННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРНАГА ЧЫТАННЯ»

  • Умк. Методыка_бел_мовы_літ_чытання (3). Тлумачальная запіска


    Скачать 1.78 Mb.
    НазваниеТлумачальная запіска
    Дата24.10.2022
    Размер1.78 Mb.
    Формат файлаpdf
    Имя файлаМетодыка_бел_мовы_літ_чытання (3).pdf
    ТипДокументы
    #752168
    страница8 из 8
    1   2   3   4   5   6   7   8
    «Вывучэнне беларускай мовы ў школах з рускай мовай
    навучання»
    Узровень 1 (азнаямленне, разуменне) – максімальная адзнака 6 балаў
    На аснове аналізу праграм па беларускай мове для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання вызначыць перыяды вывучэння беларускай мовы як другой.
    Узровень 2 (прымяненне, аналіз) – максімальная адзнака 8 балаў
    Распрацаваць план-канспект любога ўрока ў вусным курсе, прадставіць у канспекце матэрыял для фанетычнай зарадкі, дадатковы займальны матэрыял, тэматычна звязаны з дыдактычным матэрыялам практыкаванняў.
    Узровень 3 (сінтэз, ацэнка) – максімальная адзнака 10 балаў
    Распрацаваць план-канспект урока ва ўступным курсе і план-канспект урока ў вусным курсе. Прадставіць у канспектах матэрыял для фанетычнай зарадкі, дадатковы займальны матэрыял, тэматычна звязаны з дыдактычным матэрыялам практыкаванняў.
    Тэма: «Сістэма працы па развіцці звязнага маўлення вучняў»
    Узровень 1 (азнаямленне, разуменне) – максімальная адзнака 6 балаў
    Падрыхтаваць паведамленне на тэму «Сачыненне як від працы па развіцці звязнага маўлення вучняў».
    Узровень 2 (прымяненне, аналіз) – максімальная адзнака 8 балаў
    Падрыхтаваць паведамленне на тэму «Сачыненне як від працы па развіцці звязнага маўлення вучняў». На аснове аналізу метадычнай літаратуры ахарактарызаваць структуру ўрока напісання сачынення.
    Узровень 3 (сінтэз, ацэнка) – максімальная адзнака 10 балаў

    78
    Падрыхтаваць паведамленне на тэму «Сачыненне як від працы па развіцці звязнага маўлення вучняў». Падрыхтаваць канспекты урокаў напісання сачыненняў розных відаў.
    Пералік сродкаў, што выкарыстоўваюцца для дыягностыкі
    вынікаў вучэбнай дзейнасці
    Для дыягностыкі кампетэнцый, выяўлення вучэбных дасягненняў студэнтаў у працэсе вывучэння вучэбнай дысцыпліны «Методыка выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання» прадугледжваецца прамежкавая і выніковая ацэнка.
    Асноўным сродкам дыягностыкі засваення ведаў і авалодання неабходнымі ўменнямі і навыкамі па вучэбнай дысцыпліне з’яўляюцца
    індывідуальнае і франтальнае апытванне і праверка заданняў розных тыпаў
    (у тым ліку распрацоўкі планаў-канспектаў урокаў), якія выконваюцца
    ў межах гадзін, адведзеных на практычныя заняткі і самастойную работу студэнтаў.
    У працэсе прамежкавай дыягностыкі ведаў па дысцыпліне прадугледжваецца вуснае і пісьмовае паведамленне, кантрольныя работы, тэсціраванне, залік.
    Выніковая ацэнка кампетэнцый прадугледжвае правядзенне экзамену.

    79
    КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ
    ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ СТУДЭНТАЎ
    Адзнака
    ў балах
    Крытэрыі
    1
    (адзін) не залічана
    Адсутнасць ведаў і кампетэнцый умежах адукацыйнага стандарта вышэйшай адукацыі.
    Адмаўленне ад адказу.
    Нез’яўленне на атэстацыю без уважлівай прычыны.
    2
    (два) не залічана
    Фрагментарныя ведыў межах адукацыйнага стандарта вышэйшай адукацыі. Веданне асобных літаратурных крыніц, рэкамендаваных вучэбнай праграмай установы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне. Няўменне выкарыстоўваць навуковую тэрміналогію вучэбнай дысцыпліны, наяўнасць у адказе грубых лагічных памылак.
    Пасіўнасць на практычных і лабараторных занятках, нізкі ўзровень культуры выканання заданняў.
    3
    (тры) не залічана
    Недастаткова поўны аб’ѐмведаўумежах адукацыйнага стандарта вышэйшай адукацыі. Веданне часткі асноўнай літаратуры, рэкамендаванай вучэбнай праграмай установы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне. Выкарыстанненавуковай тэрміналогіі, выклад адказу на пытанні з істотнымі лагічнымі памылкамі. Слабае валоданне інструментарыем вучэбнай дысцыпліны, некампетэнтнасць у рашэнні стандартных (тыповых) задач. Няўменне арыентавацца
    ў асноўных тэорыях, канцэпцыях і напрамках методыкі выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання. Пасіўнасць на практычных
    і лабараторных занятках, нізкі ўзровень культуры выканання заданняў.
    4
    (чатыры) залічана
    Дастатковы аб’ѐм ведаўу межах адукацыйнага стандарта вышэйшай адукацыі. Засваенне асноўнай літаратуры, рэкамендаванай вучэбнай праграмай установы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне.
    Выкарыстанненавуковай тэрміналогіі, лагічны выклад адказу на пытанні, уменне рабіць вывады без істотных памылак. Валоданне
    інструментарыем вучэбнай дысцыпліны, уменне яго выкарыстоўваць у рашэнні стандартных (тыповых) задач. Уменне пад кіраўніцтвам выкладчыка рашаць стандартныя (тыповыя) задачы. Уменне арыентавацца ў асноўных тэорыях, канцэпцыях і напрамках методыкі выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання і даваць ім ацэнку. Праца пад кіраўніцтвам выкладчыка на практычных, лабараторных занятках, дапушчальны ўзровень культуры выканання заданняў.

    80 5
    (пяць) залічана
    Дастатковыя веды ў аб’ѐме вучэбнай праграмы ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне.
    Выкарыстанненавуковай тэрміналогіі, лагічна правільны выклад адказу на пытанні, уменне рабіць вывады. Валоданне інструментарыем вучэбнай дысцыпліны, уменне яго выкарыстоўваць у рашэнні вучэбных і прафесійных задач.
    Здольнасць самастойна прымяняць тыповыя рашэнні ў межах вучэбнай праграмы ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне. Засваенне асноўнай літаратуры, рэкамендаванай вучэбнай праграмай. Уменне арыентавацца ў базавых тэорыях, канцэпцыях і напрамках методыкі выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання і даваць ім параўнальную ацэнку. Самастойная праца на практычных, лабараторных занятках, фрагментарны ўдзел у групавых абмеркаваннях, дастатковы ўзровень культуры выканання заданняў.
    6
    (шэсць) залічана
    Дастаткова поўныя ісістэматызаваныя веды ў аб’ѐме вучэбнай праграмы ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне.
    Выкарыстанне неабходнай навуковай тэрміналогіі, лагічна правільны выклад адказу на пытанні, уменне рабіць абагульненні і абгрунтаваныя вывады. Валоданне інструментарыем вучэбнай дысцыпліны, уменне яго выкарыстоўваць у рашэнні вучэбных і прафесійных задач. Здольнасць самастойна прымяняць тыповыя рашэнні ў межах вучэбнай праграмы ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне.
    Засваенне асноўнай літаратуры, рэкамендаванай вучэбнай праграмай. Уменне арыентавацца ў базавых тэорыях, канцэпцыях і напрамках методыкі выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання і даваць ім параўнальную ацэнку.
    Актыўная самастойная праца на практычных, лабараторных занятках, перыядычны ўдзел у групавых абмеркаваннях, высокі ўзровень культуры выканання заданняў.
    7
    (сем) залічана
    Сістэматызаваныя, глыбокія і поўныя веды па ўсіх раздзелах вучэбнай праграмы ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне. Выкарыстанне навуковай тэрміналогіі (у тым ліку на замежнай мове), лагічна правільны выклад адказу на пытанні, уменне рабіць абгрунтаваныя вывады
    і абагульненні.
    Валоданне
    інструментарыем вучэбнай дысцыпліны, уменне яго выкарыстоўваць у пастаноўцы і рашэнні навуковых і прафесійных задач. Свабоднае валоданне тыповымі рашэннямі ў межах вучэбнай праграмы ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне. Засваенне асноўнай і дадатковай літаратуры, рэкамендаванай вучэбнай праграмай. Уменне арыентавацца ў асноўных тэорыях, канцэпцыях і напрамках методыкі выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання і даваць ім аналітычную ацэнку.
    Самастойная праца на практычных, лабараторных занятках, удзел у групавых абмеркаваннях, высокі
    ўзровень культуры выканання заданняў.

    81 8
    (восем) залічана
    Сістэматызаваныя, глыбокія і поўныя веды па ўсіх раздзелах вучэбнай праграмы ў аб’ѐме вучэбнай праграмы ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне. Выкарыстанне навуковай тэрміналогіі (у тым ліку на замежнай мове), лагічна правільны выклад адказу на пытанні, уменне рабіць абгрунтаваныя вывады і абагульненні. Валоданне інструментарыем вучэбнай дысцыпліны
    (метадамі комплекснага аналізу, тэхнікай
    інфармацыйных тэхналогій), уменне яго выкарыстоўваць у пастаноўцы і рашэнні навуковых і прафесійных задач. Здольнасць самастойна вырашаць складаныя праблемы ў межах вучэбнай праграмы ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне. Засваенне асноўнай і дадатковай літаратуры, рэкамендаванай вучэбнай праграмай. Уменне арыентавацца ў тэорыях, канцэпцыях і напрамках методыкі выкладання мовы і літаратурнага чытання і даваць ім аналітычную ацэнку. Актыўная самастойная праца на практычных, лабараторных занятках, сістэматычны ўдзел у групавых абмеркаваннях, высокі
    ўзровень культуры выканання заданняў.
    9
    (дзевяць) залічана
    Сістэматызаваныя, глыбокія і поўныя веды па ўсіх раздзелах вучэбнай праграмы. Дакладнае выкарыстанне навуковай тэрміналогіі (у тым ліку на замежнай мове), лагічна правільны выклад адказу на пытанні.
    Валоданне інструментарыем вучэбнай дысцыпліны, уменне яго эфектыўна выкарыстоўваць у пастаноўцы і рашэнні навуковых і прафесійных задач. Здольнасць самастойна і творча вырашаць складаныя праблемы ў нестандартнай сітуацыі ў межах вучэбнай праграмы. Поўнае засваенне асноўнай і дадатковай літаратуры, рэкамендаванай вучэбнай праграмай. Уменне арыентавацца ў тэорыях, канцэпцыях і напрамках методыкі выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання і даваць
    ім аналітычную ацэнку. Сістэматычная, актыўнаясамастойная праца на практычных, лабараторных занятках, творчы ўдзел у групавых абмеркаваннях, высокі ўзровень культуры выканання заданняў.
    10
    (дзесяць) залічана
    Сістэматызаваныя, глыбокія і поўныя веды па ўсіх раздзелах вучэб- най праграмы, па асноўных пытаннях, якія выходзяць за яе межы. Да- кладнае выкарыстанне навуковай тэрміналогіі (у тым ліку на за- межнай мове), лагічна правільны выклад адказу на пытанні. Безда- корнае валоданне інструментарыем вучэбнай дысцыпліны, уменне яго эфектыўна выкарыстоўваць у пастаноўцы і рашэнні навуковых і пра- фесійных задач. Выразная здольнасць самастойна і творча вырашаць складаныя праблемы ў нестандартнай сітуацыі. Поўнае і глыбокае за- сваенне асноўнай і дадатковай літаратуры па дысцыпліне. Уменне свабодна арыентавацца ў тэорыях, канцэпцыях і напрамках методыкі выкладання беларускай мовыі літаратурнага чытання і даваць ім ана- літычную ацэнку, выкарыстоўваць навуковыя дасягненні іншых дыс- цыплін. Творчая самастойная праца на практычных, лабараторных за- нятках, актыўны ўдзел у групавых абмеркаваннях, высокі ўзровень культуры выканання заданняў.

    82
    ПРАТАКОЛ УЗГАДНЕННЯ ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ
    «МЕТОДЫКА ВЫКЛАДАННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І
    ЛІТАРАТУРНАГА ЧЫТАННЯ»
    З ІНШЫМІ ДЫСЦЫПЛІНАМІ СПЕЦЫЛЬНАСЦІ
    Назва вучэбнай дысцыпліны, з якой патрабуецца
    ўзгадненне
    Назва кафедры
    Прапановы аб зме- нах у змесце вучэб- най праграмы ўста- новы вышэйшай адукацыі па вучэб- най дысцыпліне
    Рашэнне, прынятае кафедрай, якая распрацавала вучэбную праграму
    (з указаннем даты і нумара пратакола)
    «
    Методика преподавания русского языка и литературного чтения
    »
    Беларускага і рускага мовазнаўства
    Змест праграм узгоднены на стадыі распрацоўкі
    Пратакол № 9 ад 26.03.2021
    1   2   3   4   5   6   7   8


    написать администратору сайта