Главная страница
Навигация по странице:

  • 13. Дзіцячая літаратура 1965 – 1985 гадоў

  • бел лит. А. Дзеружынскi сваiх творах прыкмячае адметныя асаблiвасцi знешняга выгляду раслiн, гаворыць пра споссаб iх жыцця, пра тое, якую карысць яны могуць прынесцi людзям.


    Скачать 48.67 Kb.
    НазваниеА. Дзеружынскi сваiх творах прыкмячае адметныя асаблiвасцi знешняга выгляду раслiн, гаворыць пра споссаб iх жыцця, пра тое, якую карысць яны могуць прынесцi людзям.
    Дата25.03.2018
    Размер48.67 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлабел лит.docx
    ТипДокументы
    #39374

    У другой палове 50-х гг. у беларускую лiтаратуру прыйшлi маладыя таленавiтыя пiсьменнiкi. Падтрымлiвалiсь творы пра ўслаўленне дружбы народаў. Шмат твораў было надрукавана пра героiку вайны з фашызмам.

    Аповесцi Ι.Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы – хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам – артылерысты…» Гэтыя творы можна лiчыць аўтабiяграфiчнымi. Аўтар паказаў лѐс юных герояў, змаганне ўсяго народа ва ўмовах часовай нямецкафашысцкай акупацыi на тэрыторыi Беларусi, захаваў непаўторны свет дзяцiнства. Санька i Ιван iмкнуцца вырвацца з-падапекi старэйшых. Стаць адважнымiвоiнамi-партызанамi.Аднак iм не вельмi шанцуе i да партызан трапiць яны не змаглi, таму i змагаюцца яны супраць немцаў самаастойна.

    Не менш значным для беларускай дзiцячай лiтаратуры было адлюстраванне праблемы «чалавек-прырода».

    Паэт А. Дзеружынскi ў сваiх творах прыкмячае адметныя асаблiвасцi знешняга выгляду раслiн, гаворыць пра споссаб iх жыцця, пра тое, якую карысць яны могуць прынесцi людзям. Яго вершы выхоўваюць у дзяцей любоў да прыроды, дабрату, чуласць, чалавечнасць.

    В.Вольскi у сваiм разуменнi падзей з арыентацыяй на дзяцей малодшага i сярэдняга школьнага ўзросту паспрабаваў узнавiць старонкi нашай гiсторыi. Кнiга «Падарожжа па краiне беларусаў» 1968г. Казачны варыянт расповеду пра гiсторыю Беларусi. Ён расказвае пра старажытную флору i фауну, першыя пасяленнi людзей, пра гарадзiшчы i ўмацаваннi, абарону ад ворагаў, пра жыццядзейнасць княстваў, пра iх ролю ва ўтварэннi ВКЛ, зацятую барацьбу з крыжакамi, пра бiтву пад Грунвальдам, змаганне народа за лепшае жыццѐ ў паўстаннi пад кiраўнiцтввам К.Калiноўскага, на рэвалюцыйнай барацьбе пачатку 20ст. Пра сацыялiстычнае будаўнiцтва, ўзнiкненне новых гарадоў у сувязi з заснаваннем гiгантаў хiмiчнай прамысловасцi i iнш.

    13. Дзіцячая літаратура 1965 – 1985 гадоў

    Праблема выхавання ў дзяцей гiстарычнай свядомасцi заўсѐды была актуальнай для беларускай дзiцячай лiтаратуры.

    У гэтым напрамку пiсаў свае творы Алесь Якiмовiч «Адкуль лiха на свеце», «Кастусь Калiноўскi». Аповесцi Алеся Якiмовiча раскрываюць сiлу, велiч, жыццяздольнасць народа.

    Беларуская дзiцячая лiтаратура глыбока i ўсебакова адлюстроўвала паўсядзѐннае жыццѐ школьнiкаў, iх праблемы. Праблемам бадзяжнiцтва дзяцей, спаўзання iх на злачынныя сцежкi. Павел Кавалѐў гэтай праблеме прысвяцiў шмат твораў. «Лѐнька Гром» часцей драматычныя выпадкi здаралiся там, дзе адсутнiчала ўзаемаразуменне ў сям´i i школьным калектыве.

    Ι.Навуменка «Вайна каля Цiтавай копанкi» пiсьменнiк раскрыў праблему: станаўленне асобы, прызнане самакаштоўнасцi чалавека. Дзiцячыя «войны» за валоданне копанкай урэшце перарастаюць у трывалае сяброўства.

    Лiтаратрныя казкi ствараюць амаль усе пiсьменнiкi, якiя пiшуць для дзяцей. М. Танк апавядае пра падарожжа мураша Бадзiнi. Паэт не проста расказввае пра дзiвосы, але i вучыць чытача слухаць прыроду, захапляцца яе прыгажосцю. Казкi У. Караткевiча змяшчаюць у сабе глыбокi фiласоўскi сэнс. Казкi Караткевiча тэматычна разнастайныя, моцныя патрыятычным пафасам, напоўнены любоўю да роднага краю «Лебядзiны скiт»; Калi чалавек спагадлiвы, добра працуе, то яму i ў жыццi шчасцiць «Чортаў скарб»; вучаць казкi Караткевiча i жыццѐвай мудрасцi, уменню бачыць прыгожае, разумець яго «Жабкi i чарапаха»

    Навучэнню малых дзетак садзейнiчаюць вершы Е.Лось «смачныя лiтары» пра алфавiт.

    Максім Танк

    Разнастайныя па тэматыцы, праблематыцы i мастацкiх асаблiвасцях творы Танка для дзяцей цесна звязаны з фальклорам. Паэт творча пераапрацоўваў народныя сюжэты. У сваiх казках Танк закранаў розныя этычныя праблемы. 

    Казка «Конь i леў» 1955 г. дабро заусѐды ўзнагароджваецца: гаспадар, хоць i выгнаў каня , але потым зноў вярнуў яго дадому.

    Казка «Былiна пра касмічнае падарожжа мураша Бадзiню» 1979 з´явiлася водгукам на рэальныя падзеi, што адбылiся ў краiне i былi звязаны з актыўным асваеннем космасу. Дзецi, збiраючы грыбы, згубiлi газету. Лясныя жыхары не змаглi адразу прачытаць газету, толькi бусел змог паведамiць, што з Байканура скора ў ракеце касманаўты адправяцца да зораў. Аўтар паказвае пашану да ведаў, заклiкае чыточоў авалодаць граматай, без якой не абысцiся ў жыццi. Галоўны герой мураш Бадзiня вырашыў паляцець у космас. Ён трапiў на самалѐце у Байканур, а потым сеў на касмiчны карабль. Мураш Бадзiня стаў сапраўдным героем, але не заганарыўся.

    У вершы «Лемантар» аўтар паэтычна ўзнаўляе беларускi алфавiт, на кожную лiтару прыводзiць прыклады адпаведных слоў. Паэт не толькi знаѐмiць дзяцей з беларускiм лемантаром, а нагадвае яго старажытныю гiсторыю ад кнiг «Скарыны-бацькi»,заклiкае чытача «быць сумленным, смелым, супраць злыбедаў iсцi»

    Станіслаў Шушкевіч

    Творы Шушкевiча прыносяць дзецям радасць, выхоўваюць у iх дабрыню, спагадлiвасць, любоў да роднай зямлi i мовы. З казкi ѐн пачаў свой шлях да беларускай дзiцячай лiтаратуры.

    Усе лiтаратурныя казкi Шушкевiча традыцыйна звязаны з народнымi. Ва ўсiх казках i многiх вершах яго дзейнiчаюць звяры, птушкi, свойскiя жывѐлы. Гэтыя лiтаратурныя героi надзелены рысамi i здольнасцямi людзей. Дзецi мiжволi супастаўляюць паводзiны герояў са сваiмi, робяць адпаведныя вывады, непрыкметна засвойваюць правiлы паводзiн, узаемаадносiн.

    Павучальны i гумарыстычныя вершы:

    «Рыгор-экскурсавод» Герой хвалько Рыгор напрасiўся быць экскурсаводам, абяцаў адказваць на ўсе пытаннi. А калi давялося яму падцвердзiць свае веды на справе, дык назваў лiпу асiнай, акацыю – крушынай, кедр – ялiнай, граб – рабiнай.

    «Танцавалi ў сшытку кляксы» у гэтым вершы спалучаецца рэальнае з фантастычным, незвычайным. Гэта добра вядомыя вучням кляксы. Паэт знаѐмiць дзяцей з Лянотай. Гэта iстота хiтрушчая, умее падласцiцца да дзяцей, прыкiнуцца шчырай сяброўкай.

    «Казка-быль пра рэпку» Героi верша кiнулi зярнятка ў зямлю i чакалi, што з яго вырасце. Не палолi, не палiвалi, а калi ўвосень запрасiлi на поле бабку i дзедку, каб здiвiць iхсюрпрызам-ураджаем,якi давялося шукаць мiж хвашчу i асоту да сѐмага поту, бо вырасла рэпка зусiм малай. З таго ўраджая усе смяялiся.

    Тэма прыроды таксама гучыць у вершах Шушкевiча. Шмат вершаў пра розныя поры года. (Лiстапад, Жнiвень, Восень, Зазiмак, Снежны дзед, 12 пасланцаў i iнш). Прырода, звяры, птушкi, дрэвы, кветкi, пчолы у творах надзелены пачуццямi дабрынi.

    Творы С.Шушкевiча далучаюць дзяцей да скарбаў роднай мовы. Яны

    насычаны элементамi гульнi, гумарам. Паэт даносiць да дзяцей агульначалавечыя iдэалы дабра, сумленнасцi, справядлiвасцi, спагады.

    Васіль Вітка

    Казка «Буслiнае лета» 1958 галоўны герой Васiль, школьнiк, якi скончыў 3 класы. Яго цiкавiць прырода. Настаўнiца задала заданне – «даць прыроды апiсанне».Васiль вырашыў напiсаць казку пра буслоў. Зрабiўшы першыя накiды пачатку казкi ѐн схаваў сшытак ў дупло вяза, але сшытак прападае. Гэта завязка казкi, а развiццѐ сюжэта звязана з пошукам сшытка. Васiль знаѐмiцца, а потым i сябруе з разумным, шматвопытным, прыветным i добразычлiвым буслам i яго сям´ѐй. Па запрашэннi бусла Васiль трапляе ў буслянку. Аўтар апiсвае полбыт сям´i буслоў, у якой вялiкая ўвага ўдзяляецца буслянятам. Яны добра выхаваны, у iх ѐсць чаму павучыцца маленькiм чытачам. Н-д:калi бацька бусел прадстаўляў Васiлю буслянят, дык кожнае з iх «уставала i на ножках прысядала»… У казку ўключан пазнавальны матэрыял: расказваецца, як робiiцца буслянка. Як жывуць, чым кормяцца буслы, як яны ловяць рыбу, гадзюк, якую карысць прыносяць чалавеку. Звесткi падаюцца з выкарыстаннем элементаў гульнi.

    «Казка пра цара Зубра» 1960 Тут дзецям адкрывавюцца прасторы Белавежскай пушчы. Герой казкi школьнiк Вася Вясѐлкiн. Ён прыцягвае ўвагу адвагай, незалежнасцю, тым, што абаранiў гонар свайго сябра Зая: не дазволiў звярам насмiхацца з яго. Васiль адмовiўся служыць цару Зубру i быць яго падначаленым, не напалохала хлопчыка i пагроза цара Зубра, што калi Вясѐлкiн не зробiцьтэлевiзар, якi так хоча ўбачыць сын Зубра, дык царскiя ахраннiкi не выпусцяць яго з пушчы. Васiль не разгубiўся – ѐн пачаў дзейнiчаць, прыняў возера за тэлевiзiны экран. Зрабiў тэлевiзiйную антэну з цвiкоў, вiнцiкаў i скрутка дроту, што знайшоў у кiшэнi. Калi дроту на антэну не хапiла, то шустрая вавѐрачка дапамагла яму лоўка падтачыла дрот… хмелем. Так Вася Вясѐлкин зрабiў тэлевiзар i прадставiў камедыйнае тэлевiзiйнае шоу «Зай-Зайчына- малайчына». Лясная публiка буйна выяўляла эмоцыi, нават Зубр гучна засмяяўся. У казке пакладзена фiласофская думка, каб дзецi ўсвядомiлi, чаму Зубр, якi напачатку непрыхiльна аднѐсся да Вясѐлкiна, раптам змянiў свае адносiны да яго i выказаў яму пры ўсiх звярах шчырыя словы павагi, нават абвясцiў, што ѐн, цар, аддае Васю Вясѐлкiну ва ўладаранне сваю зубрыную дзяржаву i будзе сябраваць з iм, служыць яму. Сваiмi паводзiнамi, душэўнымi якасцямi, розумам, вынаходлiвасцю Вася Вясѐлкiн даў магчымасць цару Зубру адчуць перавагу чалавека, якога прырода надзялiла такiмi здольнасцямi i магчымасцямi, якiмi не валодае на зямлi нi якая iншая жывая iстота.

    В.Вiтка складаў пацешкi, калыханкi, скорагаворкi, лiчылкi, загадкi Дзiцячая паэзiя В.Вiткi заснавана на гульнi. Да гульнi запрашае Цiмох

    Васiльевiч малых лiтаральна ва ўсiх сваiх творах: «Дударык», «Пальцы», «Нуль буль-буль»i iншыя.

    У вершы-лiчылке «НульБуль-буль»нуль становiцца прыкметнай iстотай, бо яму дадзена iмя, пэўны характар i знойдзена вядучае месца ў сюжэце.

    Пацешка «Пальцы» - у кожнага пальца ѐсць iмя i даецца характарыстыка. А разам усе браты умельцы.

    Калыханка «Ιванка» - «Баю, бай Ιванка, прыйшла калыханка, павярнiся на бачок i заснi мой хлапчучок»

    Загадкi: Кожная загадка мае сваю назву.

    Усѐ напiсанае В.Віткам для дзяцей вызначаецца не толькi высокiм прафесiйным майстэрствам, але i гуманiстычнай сутнасцю. «Дабрату можна выхоўваць толькi дабратой» - гэты ппрынцып народнай педагогiкi ўвасоблены ў творах В. Вiткi. Гэты ж прынцып пакладзены i ў аснову распрацаванай iм педагагiчнай сiстэмы, палажэннi якой выкладзены ў кнiгах В. Вiткi «Дзецi i мы» 1977г, «Урокi» 1982г, «Азбука душы» 1988г. Гэтыя кнiгi складаюць цыкл, дзе выказаны асобныя меркаваннi адносна пытанняў выхавання, таксама выкладзены асноўныя палажэннi створанай В.Вiткам педагагiчнай сiстэмы, якая увабрала ў сябе мудрасць i маральны кодэкс многiх пакаленняў.

    Алена Васілевіч

    Пра любоў, беражлiвыя адносiны чалавека да прыроды, пра iмкненне аберагаць усѐ жывое гаворка iдзе i ў апавяданнях А. Васiлевiч («Браты артысты», «Геша», «Бабулiны кватаранты», «Цюлiк», «Партызанка Кнiга» i iнш. Кожны твор А. Васiлевiч, прысвечаны ўзаемаадносiнам чалавека i прыроды, упiсваецца ў надзѐнны клопат сѐнняшняга дня – праблему экалагiчнага выхавання дзяцей.

    «Браты-артысты» - гаворыцца пра тое, як ратавала9-цiгадовая дзяўчынка маленькiх ягнятак, што засталiся без мацi, як яна кармiла iх з лыжкi i аберагала ад холаду. Ι вось дзяўчынка iдзе каля школы, а за ѐю весела i даверлiва бягуць ягняткi. Дзяўчынка шчавслiва, што ў яе ѐсць такiя сябры.

    «Геша» - ў аснове апавядання гiсторыя пра сяброўства дзяўчынкi Наты i гускi Гешы. Гэты твор пра дабрыню, якую спазнала ад людзей гуска Геша: гэта яны выратавалi яе, яшчэ маленькую, пакалечаную каршаком. Потым iншыя людзi купiлi гуску, каб падсмажыць на свята, ды пашкадавалi, бо вельмi ласкавая была яна. А калi Геша знiкла, яе шукалi ўсiм дваром; падключыўся малады чалавек, якому i пашчаслiвiла знайсцi Гешу. Звароту Гешы больш за ўсiх радавалась маленькая Ната, з якой Геша асаблiва пасябравала. Дзяучынка i гуска нават навучылiся размаўляць i нават разумець адна адну.

    «Бабулiны кватаранты» - звяртаецца ўвага на ўзаемаадносiны дарослых i дзяцей. Мясцовыя хлапчукi адразу пацягнулiся сэрцам да нiчым не прыкметнага рыбака i паляўнiчага, бабулiнага кватаранта, якi прыехаў на некалькi дзѐн у вѐску. Быу ѐн негаворкiм, а дзецям хацелася з iм гаварыць, у яго можна было пра ўсѐ спытацца i пра ўсѐ яму расказаць. З дзецьмi ѐн быў як з роўнымi, меў вельмi добрае сэрца. Бабуля купiла на рынку прыгожага наравiстага пеўня i хацела зварыць з яго крупнiк. Бабулiн кватарант адразу ўзяў пеуня пад сваю абарону i сказаў гаспадынi, што цяпер у яе будзе 2 кватаранты. З апавядання дзецi даведваюцца, што на сяброўства з чаплавекам здатны нават певень. Певень пачаў наведваць пакой кватаранта, потым, завѐўшы куранят ў хляўчук ускокваў у адчыненае акно i, нiбы кацяня, размяшчаўся на коўдры ў нагах кватаранта. Вельмi сумаваў пеўнiк калi бабулiн кватарант пакiнуў вѐску.

    «Цюлiк» - У iм з добрым веданнем iх характэрных рухаў прадстаўлены трое падрослых сабачанят i iх мацi Шаўка. З гумарам, з выкарыстаннем трапных дэталяў раскрыты тут адметнасць нораваў, звычак кожнага з iх. Спрыяюць гэтаму i мянушкi сабачанят – Жулiк, Разбой, Цюлiк.

    39

    «Партызанка Кнiга» - у гады ВАВ у партызанскiм атрадзе так назвалi маладую гнядую кабылу, на лбе якой была белая плямка, падобная да разгорнутай кнiгi. Партызанкай яе назвалi таму, што Кнiга ўмела ў залежнасцi ад абставiн маскiравацца, навучылася, калi трэба было, ляжаць нерухома, цi ступаць, як кот, нягучна, была адданай партызанскаму сяброўству ў самых складаных сiтуацыях.

    Мраральна-этычныяпраблемы ў апавяданнях Алены Васiлевiч («Шурка Рэмзiкаў», «Сябры», «Мамiна свята» i iнш»)

    Адной з першых у беларускай дзiцячай лiтаратуры А. Васiлевiч узняла трывожную, выключна актуальную ў наш час праблему душэўнага сiроцтва дзяцей.

    Апавяданне «Шурка Рэмзiкаў» гаворыцца пра лѐс хлопчыка, бацька якога добры, мужны чалавек, - загiнуў у час ВАВ. Айчым Шуркi – п´янiца, жорстка збiваў яго. Аднойчы п´яны айчым ледзь не парваў фотакартку Шуркавага бацькi, з таго часу пачалiся найбольшыя пакуты чулай хлапечай душы. Шурка адчуваў сябе вельмi адзiнокiм, бо нават мацi, заўсѐды занятая працай, клопатамi пра малодшых дзяцей, не разумела, як пакутуе сын. Абыякавымi былi да лѐсу гэтага падлетка настаўнiца, школа. Шурка зрабiў адзiн непрадуманы крок, затым другi… Але ж апавяданне прасякнута верай у чысцiню дзiцячага сэрца. Вельмi важна правiльна разабрацца ў матывах паводзiн падлетка, высветлiць прычыну яго дрэннага ўчынку, таму што нярэдка такi ўчынак вынiк нявопытнасцi. Пеўня з-заякога Шурка трапiў у мiлiцыю ѐн прадаваў, таму што думаў, што ѐн нiчыйны. За выруччаныя грошы меркаваў купiць спiнiнг, пра якi марыў. Свет душы падлетка складаны, своеасаблiвы, ѐн толькi фармiруецца, таму патрабуе клапатлiвай увагi, добразычлiвай падтрымкi. Аднак у апавяданнi сцвярджаецца, што падлетак абавязаны i сам змагацца за сябе, павiнен выявiць сiлу волi, настойлiвасць, каб выйсцi на шлях плѐннага, сумленнага жыцця. Шурка – герой не пазбаўлены прывабных, станоўчых рыс: ѐн шчыры, даверлiвы, цiкаўны, вельмi ўважлiвы да малодшых у iх сям´i дзяцей. Шурка не мiрыцца з жорсткасцю, з тым становiшчам, у якiм апынуўся, i ўсѐ больш настойлiва шукае выйсце з яго.

    Апавяданне «Сябры» паказаны ўзаемаадносiны падлеткаў-школьнiкаўЛѐнi i Грышы чытачы падключаюцца да размовы пра сяброўства, задумваюцца над тым, якое яно, у чым яго сутнасць. Лѐня i Грыша вучылiся ў адной школе, у адным классе, сядзелi за адной партай, жылi разам на кватэры. Ιх здавалася i вадой не разальеш. Але нечакана iх узаемаадносiны ўскладнiлiся: не мог змiрыцца выдатнiк Грыша з тым, што ѐн лепшы вучань, за кантрольную па алгебры атрымаў добра, а Лѐня выдатна. Пры ўсiх ѐн беспадстаўна з нядобрым пачуццѐм абвiнавацiў Лѐню ў тым, што той у яго спiсаў, а потым, затаiўшы крыўду, Грыша кiнуў Лѐню калi яны ўжо прыцемкамi, у мяцелiцу i мароз iшлi са школы дадому. Нiбы не пачуў Грыша просьбы Лѐнi хоць на хвiлiначку спынiцца (у яго пасля пералому яшчэ балела нага). Аднак Грыша працягваў iсцi. Лѐня ледзь не загiнуў: ѐн збiўся з дарогi, трапiў у незамѐрзлую багну. Бацька знайшоў заледзянелага сына. Хлопчык

    доўга хварэў. Грыша пакутлiва перажываў свой ганебны ўчынак, здраду сябру i праяўленую жорсткасць. Праз гэтыя перажываннi ѐн прыйшоў да усведамлення таго, як павiнен паводзиць сябе чалавек, тым больш сябар, у крытычны момант, як трэба даражыць сяброўствам. Хоць сорамна было Грышу, але ѐн усѐ ж адважыўся наведаць хворага Лѐню, i той быў гэтаму шчыра рады. Яны засталiся сябрамi

    Перапляценне гумарыстычнага i драматычнага ў апавяданнях Алены Васiлевiч

    У большасцi апавяданняў, прызначаных дзецям, шмат гульняў, забаў, прыдумак, мiлых дзiцячых спрэчак. Сюжэты некаторых дзiцячых твораў падказаны прыгодамi i здарэннямi, што адбылiся з дзецьмi самой пiсьменнiцы. Гумарыстычнае апавяданне «Як я быў доктарам» напiсана ад iмя Вовы. Яго, як старэйшага, мацi пакiнула за галоўнага ды яшчэ даверыла яму ў пэўны час не забыцца закапаць хворай сястрычцы Наце альбуцыд у вочы. Усѐ iшло нармальна: Ната прызнала старшынства брата, нават згадзiлася, каб Вова закапаў у яе вочы тыя кроплi. Каб пераканаць сястру, што лекi зусiм няшкодныя, ѐн закапаў каплi i сабе ў вочы i толькi пасля гэтага зразумеў, чаму крычала ад болю Натка: ѐн пераблытаў лекi. Ιмгненна знiк камандзiрскi тон старэйшага брата, цяпер яны з Натай адчувалi адно i тое ж – жах! Дзецi думалi, што яны аслеплi. Вова i Ната былi так перапалоханы, што суседзi выклiкалi «Хуткую дапамогу». Усѐ скончылася добра. Гумарыстычны змест твора не парушыўся, але памылка «доктара запомнiцца чытачам i будзе для iх надзвычай карысным папярэджаннем.

    Апавяданне «Арфа» - На калгасным прыгуменнi шмат гадоў прастаяла старая арфа. Летам дзецi гулялi ў хованкi, Ιгар схаваўся ў арфе, калi яго знайшлi ѐн не мог вылезцi. Суседзi распiлiлi i рассяклi арфу i ледзь выцягнулi Ιгара. Бабка Марыля сказала, што старшыня калгаса знiме з бацькоў па 20 працадзѐн, ды i ў школе не пахваляць, як даведаюцца. Ιгар вырашыў пайсцi да старшынi калгаса. Ён расказаў ўсѐ, што здарылася сѐння на калгасным прыгуменнi. Старшыня адказаў, што калгасную маѐмасць. Хоць i старую, ламаць не прадугледжана i сур´ѐзна, гледзячы ў вочы Ιгара сказаў, так як у яго няма сваѐй працоўнай кнiжкi, значыць нечым iншым ѐн Ιгар павiнен сваю вiну выкупiць, няхай i крыху пазней. Ιгар сказаў, што калi вырасце, то вывучыцца на iнжынера, дык зробя яшчэ лепшую машыну, разам з Вiцькам. Старшыня калгаса дараваў Ιгару гэту правiннасць, а Ιгар даў слова
    Артур Вольскі

    Артур В льскі, сапр. Артур Зэйдэль-Вльскі (23 верасня 1924, Койданава, цяпер Дзяржынск, Мінская вобласць — 5 верасня 2002[1][2], Мінск) — беларускі пісьменнік.

    Дэбютаваў у друку ў 1937. Напісаў на рускай мове аповесць «Родная семья» (Хабараўск, 1953, у суаўтарстве з Б. Іртышскім). Аўтар зборнікаў паэзіі «Водбліскі далѐкіх маякоў» (1958), «Далѐкія і блізкія прычалы» (1962), «Дабрата» (1966), «Выратавальны круг» (1974), «Строма» (1982), «Чалавек, якому баліць» (выбранае, 1984), «Наваселле дрэў» (1990). Аўтар кніг паэзіі, прозы, казак для дзяцей «Маленькім сябрам» (1955), «Дзедаў госць» (1958), «Чырвоная зорка» (1961), «Чарнічка» (1964), «Рагатка» (1971), «Што такое мікра тое» (1971), «Лясныя мастакі» (1973), «Жывыя літары» (1973), «А куды падаўся дождж» (1974), «Ізумрудавы горад, дзе ты?..» (1977), «Еду ў госці да слана» (1978), «Сонца блізка ўжо зусім» (1984), «Дабяруся да нябѐс» (1984),

    42

    «Ад А да Я — прафесія мая» (1987), апавядання-эсэ«Хлеб — усяму галава» (1989). Кнігі Выбраных твораў выходзілі ў 1971, 1974.

    Сумесна з П. Макалѐм напісаў п'есы «За лясамі дрымучымі» (1959, пастаўлена ў 1958), «Марынка-крапіўніца»(пастаўлена ў 1962). У суаўтарстве з Э. Доўнер напісаў кінасцэнарый «Марынка, Янка і тайны каралеўскага замка» (пастаўлены ў 1978). Аўтарп'ес-казак«Сцяпан — вялікі пан» (1979, пакладзеная на музыку Ю. Семянякам і пастаўленая ў 1979 на сцэне Мінскага тэатра музычнай камедыі — першая беларуская аперэта для дзяцей), «Тры Іваны — тры браты» (1985), «ГрафГлінскі-Папялінскі»(1986), «Каб не змаўкаў жаваранак» (1989). На Беларускім тэлебачанні пастаўлены спектаклі «Апошняя ноч Алаізы» (1986), «Водар папараці» (1989).

    Перакладаў з рускай, украінскай, літоўскай, латышскай, нямецкай і

    іўрыт

    Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, «Знак Пашаны», медалем «За баявыя заслугі» і іншымі медалямі.

    Аналіз кніг «Чарнічка», «Рагатка», «Што такое мікра тое», «Лясныя мастакі», «Ізумрудавы горад, дзе ты?..», «Еду ў госці да слана», «Сонца блізка ўжо зусім», «Дабяруся да нябѐс», «Карусель» і інш. Наватарскія пошукі ў галіне тэм і жанраў. Спалучэнне паэзіі, прозы і драматургіі ў некаторых творах паэта («Рагатка», «Лясныя мастакі», «Сцяпан — Вялікі Пан»). Вобраз Беларусі ў кнізе «Ізумрудавы горад, дзе ты?. . » Вобраз «малой радзімы» ў вершы «Татаў родны кут». Рэальнае і фантастычнае ў казцы «Што такое мікра тое». Асацыятыўная вобразнасць. Паэтызацыя прыроды ў вершах «Дождж», «Едзе хмарка», «Ялінка», «Зімовае сонца», «Зялѐны бор», «Чарнічка» і інш.). Гумарыстычныя вершы «Захварэў парсючок», «Караблікі», «Чаму Рыгорка мыкаў», «Што

    чарніла нарабіла» і інш. Займальнасць сюжэтаў, казачнасць.

    Тэма хлеба як чалавечай каштоўнасці («Хлеб - усяму галава»). Асаблівасці азбукі «Ад А да Я - прафесія мая».

    Ніл Гілевіч

    Тэматычная разнастайнасць вершаваных твораў Нiла Гiлевiча, якiя уваходзяць у дзiцячае чытанне

    Дзiцячая паэзiя Н.Гiлевiча цесна звязана з традыцыямi народнай педагогiкi i вуснай паэтычнай творчасцi. Паэт звяртаецца да творчага i выхаваўчага вопыту папярэднiх пакаленняў як яскравага ўзору ўзаемаадносiн дарослых i дзяцей, моўнай камунiкацыi, якая ажыццяўлялася з улiкам псiхалогii i асаблiвасцей светаўспрымання дзiцяцi. Асаблiва плены набытак паэт мае ў жанры загадкi. Загадкамi паэт запрашае дзяцей да займальнай гульнi, якая выводзiць iх за межы звыклага, будзѐннага ў свет незвычайнай паэтычнай вобразнасцi i раскрыленай фантазii. Раслiны, прадметы, прыродныя з´явы – усѐ гэта можна пазнаць i адгадаць, калi быць уважлiвым, назiральным, удумлiвым. Паэт вучыць у звычайным бачыць незвычайнае, дзiвоснае, прыгожае. Паэт выхоўвае ў маленькiх грамадзян нашай краiны

    43

    пачуццѐ асабiстай i нацыянальнай годнасцi. Тэма Радзiмы праходзiць праз усю паэзiю Н.Гiлевiча. Выхаванне асобы дзiцяцi не магчыма без паўнавартаснага этнадухоўнага развiцця. Мова i мацi, мова i Радзiма, мова i народ – гэтыя паняццi цесна, трывала спалучаны ў светаразуменнi Н.Гiлевiча. У шэрагу вершаваных твораў («Мова майго народа», «Роднае слова» i iнш), кiдаючы позiрк у мiнулае, паэт гаворыць пра цяжкiя выпрабаваннi i перашкоды, што выпалi беларускаму слову, якое нашы продкi баранiлi праз вякi, каб захаваць сваю годнасць i самабытнасць. Разам з мовай народ жыве вечна, захоўвае сваѐ непаўторнае аблiчча i духоўную прысутнасць у свеце. Тэматычнае адзiнства ў творчасцi Н.Гiлевiча складаюць вершы пра родную прыроду, якiя маюць выразную эстэтыка-экалагiчнуюскiраванасць у выхаваннi дзяцей. У вершы «Цуд тварыўся – я праспаў…» паэт заваблiвае ў свет чароўнай, казачнай прыгажосцi. Белы колер снегу перадае святочны, радасны настрой чалавечай душы. Аўтарскi голас – задушэўна цiхi, а верш да краѐў напоўнены музыкай сэрца: «Ι ляжыць ѐн на дварах, на парканах, на дрывахчысты-чыстыдля гасцей абрус у нас сцелюць гэтакi якраз белыбелы.» Снег – сама чысцiня, святло, тая зiмовая краса, якая наўкола перайначыла свет i наддала яму незвычайную прывабнасць. Зiму немагчыма ўявiць без дзеда Мароза, навагодняй ѐлкi; малыя з асаблiвай нецярплiвасцю чакаюць гэтага дзiўнага персанажа i падарункаў ад яго. Паэт цудоўна ведае пра шчырую веру дзяцей у незвычайнае, заўсѐднае чаканне свята. У вершы «Наша ѐлка» ѐн перадае атмасферу навагодняга дзяцiнства. Снег прыносiць дзецям вясѐлыя забавы, дае цiкавы занятак. У гэтым пераконвае верш «Снежны дзед». Тут запамiнальна, ярка адлюстраваны працэс дзiцячай творчасцi: дзецi пастаралiся, дзякуючы iх фантазii зроблены iмi снегавiк займеў адмысловы выгляд. З досцiпам гаворыць аўтар пра прызначэнне снегавiка, якi, маўляў, будзе сцерагчы малады сад: «Ну i дзед! Вiдаць, яму Тут стаяць усю зiму. Будзе ѐн тут па начах Наганяць на зайцаў страх…» Зiма радасная часiна для дзятвы. З узнѐслым жыццялюбным пафасам Н.Гiлевiч апявае вясну. Гэтую пару года паэт любiць асаблiва, складае ѐй лiрычныя гiмны, оды i песнi. Вясна ў яго творах – гэта вiтанне разбуджанай навакольнай прыроды,эмацыйна-непасрэднаезахапленне кветкамi i птушкамi, сонцам i першым дожджыкам, пакланенне красе роднага краю. У вершы «Вiтаю вясну» паэт псiхалагiчна ярка паказвае, як дзяўчынка ў горадзе дзiвiцца прыгажосцi, iмкне насустрач цяплу i зелянiне, святлу i птушыным спевам. Калi чытаеш верш «У лузе», здаецца, разам з дзяўчынкай Светкай трапляеш у незвычайнае царства кветак, дзе паўсюль струменiць краса, пануе лагода i гармонiя. Далучыць да свету прыроды i тым самым развiць эстэтычнае пачуццѐ дзяцей верш «Верабей» i iнш. Асаблiва непасрэдна дзецi рэагуюць на «паводзiны» i «ўчынкi» птушак. Звяроў, жывѐл. Гэтых персанажаў яны ўспрымаюць i ацэньваюць гэтак, як людзей: то захапляюцца iмi, то асуджаюць, то шкадуюць. Дзецям захочацца суцешыць шэрага верабейку, якога «холад прабiрае да касцей», i есцi яму няма чаго. Узноўленыя ў творах галасы жывых iстот развiваюць дзiцячую фантазiю i слых. Тое, якiмi павiнны быць экалагiчныя паводзiны, паэт раскрывае ў

    44

    вершы «Добры чалавек». Узаемаадносiны дарослых i дзяцей – асобная тэма ў паэзii, якая раскрываецца ў вершах «Хто з бабуляй пойдзе ў лес?», «Светлафор».

    21. Рыгор Барадулін

    Тэматычная разнастайнасць вершаваных твораў Рыгора Барадулiна, якiя уваходзяць у дзiцячае чытанне

    Галоўны выток барадулiнскай дзiцячай паэзii – вопыт народнай творчасцi, мудрай педагогiкi. Творчае асэнсаванне народнапаэтычных традыцый ярка люструецца ў аўтарскiх калыханках, забаўлянках, лiчылках, дражнiлках, хуткамоўках, загадках, казках, небылiцах-перакрутках,прыбабуньках, жартоўных i гумарыстычных вершах. Свае першыя творы для дзяцей Р.Барадулiн напiсаў у пачатку далѐкiх1960-хгг., калi ў самога падрастала дачка Ιлона. Ён свядома з бацькоўскiм замiлаваннем абiрае пастаяннайгераiняй-субяседнiцайдзяўчынку Лану. Сваiм першам творам ѐн лiчыць напiсаную спецыяльна для дачушкi па просьбе мамы «Калыханку». Вобразны свет сваiх калыханак Р. Барадулiн насялiў i любiмым персанажам гэтага жанру – катом. У кожным творы паэта прысутнiчае запрашэнне да гульнi. Дзiцяцi неабходна пастаяннае самасцвярджэнне ў свеце. Непахiснае пачуццѐ справядлiвасцi, вабную таямнiчасць, выпадковасць утрымлiваюць менавiта лiчылкi як спецыфiчны жанр дзiцячага гульнявога фальклору. Аўтарскiя лiчылкi, у адрозненне ад фальклорных, перш за ўсѐ сюжэтныя. Н- д, маленькi Цiмошак губляе ў лазовым кошыку кошак («Колькi кошак у кашы?»). Актывiзуе думку дзiцяцi. Кожны паэтычны радок – гэта новая прыгода. Улiчылцы-загадцыдзецi пiльна сочаць за гарэзлiвымi кошкамi. Сяродлiчылак-загадак,у якiх пералiчэнне адсутнiчае, але патрабуецца ў адказе, прывабнай выглядае лiчылка «Грышка, Мiшка i Шчыпай ехалi на чоўне», разлiчаная на дзiцячую кемлiвасць i дапытлiвасць. Шырокае прызнанне маюць загадкi Р.Барадулiна. Кожная загадка заахвочвае да максiмальнай аддачы разумовых здольнасцей дзяцей.. Пашыраючы сферу псiхалагiчнага жыцця герояў, Барадулiн прыходзiць да лiтаратурнай апрацоўкi такога няпростага i прывабнага фальклорнага жанру, як казка.У замысле апрацаванай казкi «Мех шэрых, мех белых» (па матывах народнай «Мужык, мядзведзь i лiса»), вiдавочна жыццѐвая iсцiна: нiшто на зямлi без працы не даецца. Аўтар вядзе сваiх выхаванцаў у зачараваны казачны свет праз прасякнуты духамнародна-казачнайтрадыцыi спахмурнелы зачын («Пыхцеў, пацеў, Ды больш не змог цярпець, Надсошкаю-крывуляйгнуцца полазам) i шчаслiвую канцоўку («Ι зараз У футры мядзведжай са стрэльбаю ходзiць дзед, А бабка гатуе ежу, Хвастом лiсiным Змятае загнет), выпукласцьхарактараў-тыпаў(працавiты мужык, лянiвы мядзведзь, хiтрая лiса). Усѐ гэта сведчаць пра захаванне многiх атрыбутаў народных казак. У аснову барадулiнскай «Бабулiнай казкi» таксама лѐг народны сюжэт пра казу i семярых казлянят, якiх з´еў злы воўк. Зачын казкi «Бедненькiя сiроткi, Беленькiя казляняткi, Летняю ночкай кароткай Не стала Ιхняга таткi. Сазлымi-злымiвачыма, З iкластаюПашчай-пасткай,З´еў яго люты ваўчыла Ι костачкi перахраскаў. Барадулiн удала перадае ўсю непасрэднасць i каларыт

    45

    казкi: мацярынскую любоў казы-гаспадынiда сваiх любых рахманых казлянятак, атмасферу паразумення i дабрабыту ў iх хацiнцы да прыходу ваўка. Канцоўка казкi шчаслiвая.

    Яркай мастацкай знаходкай з арсенала барадулiнскай творчасцi вылучаюцца прыбабунькi. (гэта слова ад мацi i баялася пры мацi, пры бабулi). Вытокi гумарыстычнай дзiцячай паэзii – у фальклоры. Сакавiтым гумарам, парадаксальнай вобразнасцю розняцца жарты-перакруткi.Тонкая павучальная iронiя прыхавана ў многiх барадулiнскiх запамiнальных вобразах. Гэта шкодны раскiдач (Нежаданы гэты госць Раскiдае ўсѐ як ѐсць) з верша «Раскiдач», гэта i тры Ланiнысястрычкi-капрызулiАй!, Не буду!, Не хачу!, з якiмi не хочуць сябраваць дзеткi i самi падказваюць, як пазбавiцца ад непаслухмяных. Старэйшыя дзеткi распазнаюць iневука-задавакуМаксiмку («на ўроках Няўседу, у класс Непрыходу»), з якога насмяялiся месячане (касмiчная быль «Не такi… Не такое…»), iабяцалу-Мiкiтку,у якога «двойкi ў сшытку Шыi гнуць, Як тыя гусi», i непаседу з самым доўгiм носам («Хто паўсюль Яго суе У свае Ι не ў свае Справы Ι забавы) з верша «Пытанне ўсiм», i няспрытнага гультаяватагахлопчыка-ўсхопчыка,якi прарадзiў бабулi агарод так, што « - Дзякуй! Крычалi Асот Ι макрыца» верш «Хлопчыкусхопчык». Даспадобы дзецям апiсанне адухоўленых з´яў прыроды. Р.Барадулiн – непаўторны пейзажыст.Красавiк-чараўнiкнапоўнiў наваколле ластаўкамi, засеяў кветкамi луг i «Закасаўшы рукавы, Неба ўзняў вясѐлкамi» («Красавiк»). Вершы пра жывѐл развiваюць пачуццѐ прыгожага як найпершы элемент чалавечнасцi.Верш-казка«Экзамены» знаѐмiць з прадстаўнiкамi жывѐльнага, птушынага i насякомага свету. Многiя творы актыўна пашыраюць дзiцячы пазнаваўчы кругагляд. «Цi ляцяць вароны ў вырай?», «Цi пазяхае бегемот?».Творчасць Р.Барадулiна для дзяцей носiць арыгiнальны характар. Паэт па натуры сваѐй гумарыст.

    22. Павел Місько

    Асэнсаванне сучаснага жыцця ў казках П. Мiсько (Старамодны Заяц», «Сарока», «Дзяцел» i iнш)

    Каззi П.Мiсько напiсаны на аснове беларускiх народных казак. Усе казкi П. Мiсько закранаюць агульныя праблемы выхавання юнага пакалення: яны даюць дзецям элементарныя паняццi пра дабро i зло, вучаць справядлiвасцi, спачуванню i ўзаемадапамозе. У казцы «Старамодны заяц» аўтар стварае цiкавую i арыгiнальную легенду: чаму ѐсць зайцы белыя i шэрыя. Казкi вучаць працавiтасцi i адказнасцi, уменню ахвяраваць сваiмi iнтарэсамi дзеля дапамогi iншым. Аўтар у вобразе зайца-краўцаўлаўляе чалавечую шчодрасць i бескарыслiвасць, уменне спачуваць чужой бядзе. Казка «Сарока i дзяцел» таксама напоўнены глыбокiм дыдактычным сэнсам. На прыкладзе сарокi i дзятла пiсьменнiк паказвае, як важна рэальна ацэньваць свае здольнасцi, каб не трапiць у недарэчную сiтуацыю

    Спецыфiка адлюстравання свету ў фантастычных творах Паўла Мiсько

    46

    Аповесць «Эрпiды на планеце Зямля» спалучае фантастычную форму адлюстравання рэчаiснасцi з рэалiстычным i праўдзiвым паказам жыцця дзяцей. У аснове сюжэта – фантастычная гiсторыя, што адбылася са школьнiкам Ванем Гардзеевым, якi не валодае нiякiмi выключнымi здольнасцямi.Ваня можа быць гарэзлiвым i непаслухмяным, але ѐн шчыры, непасрэдны, марыць аб незвычайных прыгодах. Ён любiць марыць, уяўляць розныя прыгоды, але тое, што з iм здарылася, непараўнальнае з самымi смелымi марамi. Трэцякласнiк Ваня знаѐмiцца з Эрпiдам, якаi прыбыў на Зямлю для вывучэння жыцця на гэтай планеце. Ваня аказвае дапамогу эрпiду. Ваня ўмее спачуваць чужой бядзе Вобразу Ванi супрацьстаўляецца вобраз Пецi Галабародзькi. Пеця даволi эгаiстычны i сквапны хлопец, якi думае толькi пра сваю выгаду. Ваню было з каго браць прыклад: i з дзеда Двайнога Гардзея – былога партызана разведчыка, i з бацькоў - сумленных i нястоўмных працаўнiкоў калгаснiкаў. Вялiкая заслуга ў тым, што браты Ваня i Лѐня растуць сумленнымi i духоўна прыгожымi хлопцамi належыць дзеду Двайному Гардзею. У аснову аповесцi пакладзена навуковая гiпотэза аб iншаземных цывiлiзацыях, што робiць твор пазнавальным. На прыкладзе эрпiда аўтар праводзiць думку, што робаты могуць дапамагаць людзям у працоўнай дзейнасцi, але замянiць чалавека яны не здольныя. У гэтай фантастычнай гiсторыi аўтар на першы план паставiў актуальныя праблемы сучаснага грамадства. Асаблiвую актуальнасць у творы мае праблема экалагiчнага выхавання падрастаючага пакалення. Пiсьменнiк вучыць не проста сузiраць прыгажосць прыроды, але i ахоўваць яе. (гiсторыя пра мядзведзя). Эрпiд 2 быў вельмi ўражаны абыякавасцю людзей да прыроды.Ваню крыўдна за людзей, таму ѐн хоча прыхарошыць жыццѐ беларусаў i ўтаiць яго негатыўныя бакi. Асаблiвую трывогу выклiкае здольнасць Эрпiда ўздзейнiчаць на чалвека на адлегласцi.

    Прыгоднiцкая аповесць «Грот афалiны». Адной з цэнтральных у аповесцi з´яўляецца праблема руйнавання векавога спадчыннага ладу жыцця, натуральных стэрэатыпаў у адносiнах людзей да прыроды, зямлi працы, традыцый продкаў, чалавечага суiснавання. Невялiкае племя бiргусцаў напаткала страшная трагедыя: султан Муту прадаў iх родны востраў Бiргус амерыканцам, якiя будуюць тут ваенна-марскуюбазу, ўсiх жыхароў высяляюыць на суседнюю зямлю. Асноўныя калiзii ў аповесцi разгортваюцца на фоне паступована сталення12-гадовагахлопца Янга Сiнха, маленства якога прайшло побач з бацькамi i аднавяскоўцамi на адным з маляўнiчых астравоў архiпелага Вясѐлы, недзе памiж Ιндыяй i Ιнданэзiяй. Страцiўшы бацькоў, Янгдраматычна-балючаспазнае таямнiцы дарослага жыцця, мужна трывае паўсядзѐнныя нягоды, найвышэйшыя выпрабаваннi ўласнага сумлення i годнасцi, перажывае светлыя хвiлiны першага кахання, трапляе ў складаныя i небяспечныя сiтуацыi. Высакародныя жыццѐвыя iдэалы дапамагае захаваць i памножыць яго родны брат –20-гадовыРадж Сiнх. Жыццѐвы лѐс зводзiць Янга, Раджа i ягосябра-аднагодкуАмара ў адным горадзе на востраве Рай, i яны годна выходзяыць у людзi, займаюць сваѐ месца ў новым для iх свеце. Праблема маральнай разбэшчанасцi, манкурцтва

    праз вобраз Пуола. Вызначальнымi ў яго характары былi непрыстойнасць, напышлiвасць, эгаiзм, амбiцыйнасць, адсутнасць пауццяў сумлення, спачування, сваяцтва. Жаданне сустрэць свайго брата прыводзiць Янга на востраў Рай у дэльфiнарый. У дэльфiнаў развiтае адчуванне радзiннасцi i калектыву. Афалiны – высакародныя, удзячныя iстоты, з адвостраным адчуваннем справядлiвасцi. Так Бобi ў знак цѐплых, спагадлiвых да сябе адносiн вынес Янгу з дна гроту цацку – залатога самародка, падобнага на дракончыка. А пасля забойства Судзiра дэльфiны вырашылi загладзiць сваю вiну самагубствам, выскачыўшы з разгону на пясок. У аповесцi глыбока асэнсаваны экалагiчныя праблемы. Празаiк свядома заканчвае аповесць трагiчнай сцэнай забруджвання вострава Рай нафтай. Страшная катастрофа зраўняла ўсiх людзей, якiя апынулiся ў невядомасцi перад будучыняй.


    написать администратору сайта