Главная страница
Навигация по странице:

  • Абсталяванне

  • Форма правядзення

  • ХОД УРОКА 1. ІНДУКЦЫЯ

  • Пытанне

  • 2. САМАКАНСТРУКЦЫЯ 2.1.Узгадаюцца героі апьовесці. Запіс у сшытках і на дошцы Героі

  • 3. САЦЫЯКАНСТРУКЦЫЯ Кожная група дзеліцца на дзве падгрупы. Кожная падгрупа характарызуе свайго героя. Заданне.

  • Заданне

  • 5. ТВОРЧАСЦЬ

  • 6. РЭФЛЕКСІЯ

  • Пытанне.

  • Жураўліны крык. жураўліны крык. Мэта рока вучыць дзяцей вобразна мысліць, выказваць свае погляды на героя развіваць уменне знаходзіць у тэксце мастацкія дэталі, што выкарыстовае атар для характарыстыкі героя


    Скачать 54.5 Kb.
    НазваниеМэта рока вучыць дзяцей вобразна мысліць, выказваць свае погляды на героя развіваць уменне знаходзіць у тэксце мастацкія дэталі, што выкарыстовае атар для характарыстыкі героя
    АнкорЖураўліны крык
    Дата24.11.2021
    Размер54.5 Kb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлажураўліны крык.doc
    ТипДокументы
    #281133

    Распрацоўка ўрока

    Васіль Быкаў “Жураўліны крык”.

    Героі аповесці. Выпрабаванне вайной
    Мэта ўрока:

    вучыць дзяцей вобразна мысліць, выказваць свае погляды на герояў;

    развіваць уменне знаходзіць у тэксце мастацкія дэталі, што выкарыстоўвае аўтар для характарыстыкі герояў;

    праз вобразнасць мовы засяродзіць увагу на гераізме герояў;

    выхоўваць патрыятызм , чалавечнасць, уменне спачуваць людзям.
    Абсталяванне:

        • партрэт В.Быкава;

        • выстава кніг;

        • карткі з заданнямі (героі твора);

        • карткі з заданнямі (вершы пра вайну);

        • папера для творчай работы.


    Форма правядзення: педагагічная майстэрня

    Эпіграфы: 1. Загінеш— і ведаць не будуць

    пра цябе нічога сябры.

    Загінеш— і ведаць не будуць

    маці,жонка,бацька стары.

    Але волі няма вышэйшай

    за абраную ў гэтым жыцці.

    Але долі няма вышэйшай,—

    Аднаму на тысячы йсці.

    У.Караткевіч
    2. Ёсць дзве формы жыцця: гарэнне і гніенне.

    Смелыя і мужныя выбіраюць першую. Баязлівыя і скупыя - другую.

    М.Горкі
    ХОД УРОКА

    1. ІНДУКЦЫЯ

    Міні літаратурна-музычны мантаж

    (гучыць музыка, ад кожнай групы дзеці чытаюць чатырохрадкоўі вершаў)


    1. Не была ніколі светлаю

    З-за мяжы плыла злачынная.

    Для другіх яна— сусветная,

    А для нас ян а —Айчынная.

    2.Злосна сказаў:”Уставай, ,пяхота,

    Мы не на пляжы,а на вайне”.

    І лёг на калючыя скруткі дроту.

    І сотні салдацкіх запыленых ботаў

    Прайшлі па яго спіне.
    3. Часцей,часцей прыпамінай

    Імёны паўшых смерцю храбрых.

    І мілы край,наш родны край—

    Каб над зямлёй,што легла ў ранах,

    Плыў гэты сіні-сіні ранак.
    Пытанне: Што аб’ядноўвае гэтыя творы?

    (адказы запісваюцца ў сшытках і на аркушы паперы на дошцы)

      • ВАЙНА

      • МУЖНАСЦЬ

      • ГЕРАІЗМ

      • ПОДЗВІГ

      • ГЕРОЙ

      • ПАМЯЦЬ



    Пытанне: Ці можна сказаць, што ўсе гэтыя словы і пра аповесць В.Быкава “Жураўліны крык”?

    Звяртаецца ўвага на эпіграфы да ўрока.

    Пытанне: Як вы лічыце, ці ўдала падабраны ўрывак з верша У.Караткевіча? Які радок найбольш падыходзіць?

    Аднаму на тысячы йсці ( 6 чалавек супраць ворагаў)
    2. САМАКАНСТРУКЦЫЯ

    2.1.Узгадаюцца героі апьовесці. Запіс у сшытках і на дошцы

    Героі

    Станоўчыя Адмоўныя
    Карпенка Пшанічны

    Свіст Аўсееў

    Глечык

    Фішар

    2.2. Вучні зачытваюць і падкрэсліваюць героя, які найбольш спадабаўся.

    (Выказваюцца ўсе вучні)

    2.3. Заданне. На чыстым аркушы паперы малюем пяцікутную армейскую зорку:

    • у цэнтры змясціце імя воіна, які, на вашу думку, паводзіў сябе больш за ўсіх па-геройску;

    • на промнях імёны астатніх герояў—на сонца, на захад і ўсход, у зямлю (абгрунтаваць чаму).



    3. САЦЫЯКАНСТРУКЦЫЯ

    Кожная група дзеліцца на дзве падгрупы. Кожная падгрупа характарызуе свайго героя.

    Заданне.

    1. Прадставіць героя, расказаць яго біяграфію ад першай асобы;

    1. Пачаць запаўненне табліцы “Характарыстыка герояў аповесці” (табліца ў кожнага на стале)

    Імя і прозвішча героя

    Партрэтная характарыстыка

    Звесткі з даваеннай біяграфіі

    Дзе і як прымае смерць

    Аўтарская ацэнка героя
















    Заданне. Знайсці першае апісанне героя.
    4. САЦЫЯРЭАЛІЗАЦЫЯ

    1. Ілюстрацыя “ Бой вачамі героя твора”

    2. Абарона. Што намалявана? Чаму? Што хацелі гэтым выразіць?
    5. ТВОРЧАСЦЬ

    І ГРУПА Баец Алік Аўсееў

    Апорныя раздзелы: 8,16,17,18.

    Вайна - гэта цяжкае і жорсткае выпрабаванне для кожнага чалавека. I як заўсёды ў эстрымальных умовах, на вайне асабліва востра перад чалавекам стаіць праблема маральнага выбару. Праблема здрады. Выбар ідзе паміж жыццём і смерцю. Кампрамісу не бывае. Да адзіна правільнага чалавечага рашэння трэба рыхтавацца ўсё папярэдняе жыццё. Алік Аўсееў аказаўся не падрыхтаваным да смерці, бо ўсё яго ранейшае жыццё - гэта ланцуг дробных і буйных здрад сабе і сябрам.

    Падумайце і запішыце, чаго, на вашу думку, не хапала Аліку Аўсееву для таго, каб стаць сапраўдным чалавекам?
    І І ГРУПА Баец Васіль Глечык

    Апорныя раздзелы: 10,17,18,19.

    Васіль Глечык, седзячы ў салдацкім халодным акопе, моцна перажываў за сваю маці. Шмат непаразумення засталося паміж імі. Хпопцу прыкра, бо ён замінаў шчасцю самага любімага і дарагога чалавека на зямлі. Падумайце, што мог сказаць Васіль сваёй маці, калі б у яго была магчамасць сустрэцца з ёй за дваццаць хвілін да свайго апошняга бою? Паспрабуйце напісаць ад імя Васіля Глечыка ліст да яго маці. Скарыстайце прапанаваны пачатак.

    Дзень добры, мама!

    Якгорка і балюча мне ў гэтыя хвіліны! Як многа хочацца табе сказаць! Кінуцца ў ногі, прасіць прабачэння - гэтага ўсяго будзе мала. Любая мама, кожны дзень я прыгадваю…
    І І І ГРУПА. Баец Віцька Свіст

    Апорныя раздзелы: 6,7,16,17.

    Перагледзьце ўважліва старонкі, звязаныя з жыццём В. Свіста. Паразважайце, як склалася б дальнейшае жыццё Свіста, каб ён перажыў вайну. Знайшлося б яму месца ў мірным жыцці ці яго чакаў лёс Пшанічнага? Абгрунтуйце свае думкі.
    Кожная група зачытвае свае работы.
    6. РЭФЛЕКСІЯ

    З дапамогай Дрэва пазнання вызначыць, як засвоена тэма.

    Пытанне. Як словы М.Горкага суадносяцца з тэмай сённяшняга ўрока?
    7. ДАМАШНЯЕ ЗАДАННЕ
    І ГРУПА Выпішыце думкі Карпенкі пра кожнага з байцоў. Паразважайце, як характарызуюць гэтыя выказванні самога старшыну.
    І І ГРУПА Уявіце сабе, што вы выступаеце на своеасаблівым працэсе—судзе над Іванам Пшанічным – у якасці яго адваката.Запішыце коратка тэзісы свайго выступлення.
    І І І ГРУПА Уявіце сабе, што вы скульптар, якому зрабілі заказ на помнік байцу Фішару, што па-геройску загінуў у Вялікую Айчынную вайну, забіўшы ўсяго аднаго немца. Апішыце, як будзе вяглядаць помнік, падумайце, які надпіс вы б высеклі на ім


    написать администратору сайта