Лекцыя 1 Сачыненне як від творчай працы
Скачать 96.28 Kb.
|
1 2 Лекцыя 1 Сачыненне як від творчай працы малодшых школьнікаў 1. Фарміраванне творчых здольнасцей вучняў як псіхолага- педагагічная праблема. 2. Паняцце аб творчай дзейнасці малодшых школьнікаў. 3. Умовы фарміравання і развіцця творчай дзейнасці малодшых школьнікаў. 4. Паняцце пра сачыненне. Сістэма навучання сачыненню малодшых школьнікаў. 5. Афармленне зборнікаў творчых прац вучняў і рукапісных часопісаў. 1.1. Фарміраванне творчых здольнасцей вучняў як псіхолага- педагагічная праблема Праблема здольнасцей — адна з важнейшых не толькі ў псіхалогіі, але і ў педагогіцы. Ад творчых здольнасцей людзей залежыць паспясховасць сацыяльна-эканамічнага развіцця грамадства. Таму, каб кожны школьнік мог у будучым прынесці карысць грамадству, прымяніўшы свае веды, перад школай ставіцца задача садзейнічаць усямернаму развіццю магчымасцей і здольнасцей сваіх вучняў, фарміраванню творчай асобы. Да вызначэння тэрміна «здольнасці» вучоныя падыходзяць з розных пазіцый. Б.М. Цяплоў, напрыклад, лічыць, што «здольнасці — гэта індывідуальна-псіхалагічныя асаблівасці, якія вызначаюць паспяховасць выканання дзейнасці або шэрагу дзейнасцей, не зводзяцца да ведаў, уменняў і навыкаў, але абумоўліваюць лёгкасць і хуткасць навучання новым спосабам і прыёмам дзейнасці» [35, с.11]. У.Д. Шадрыкаў, робячы функцыянальна-генетычны падыход да вывучэння здольнасцей, вызначае іх як уласцівасці функцыянальных сістэм, што рэалізуюць асобныя псіхічныя функцыі, якія маюць індывідуальную меру выяўленасці і праяўляюцца ў паспяховасці і якаснай своеасаблівасці асваення і рэалізацыі дзейнасці. Ён лічыць, што сутнасць творчых здольнасцей заключаецца ў тым, каб дапамагчы чалавеку зрабіць прарыў у невядомае, выйсці за межы таго свету, што вакол яго [35, с.11]. Самымі агульнымі прыкметамі любой здольнасці, як мяркуе А.Г.Кавалёў, з’яўляюцца: 1) наяўнасць схільнасці або пастаяннае захапленне чым-небудзь; 2) адносная хуткасць у авалоданні ведамі і навыкамі. Нельга блытаць хуткасць з паспешлівасцю, калі школьнік імкнецца хутчэй вызваліцца ад чаго-небудзь і ўсё робіць абы-як; 3) адносная лёгкасць авалодання ведамі і ўменнямі; 4) высокая якасць авалодання ведамі, уменнямі і навыкамі; 5) творчыя элементы ў авалоданні ведамі. Сярод здольнасцей чалавека вылучаюцца наступныя: — прыродныя (натуральныя) і спецыфічныя здольнасці, што маюць грамадска-гістарычнае паходжанне; — агульныя і спецыяльныя, — тэарэтычныя і практычныя, — навучальныя і творчыя. Навучальныя здольнасці вызначаюць паспяховасць навучання і выхавання, засваення чалавекам ведаў, уменяў і навыкаў, фарміруюць якасці асобы. Творчыя ж здольнасці ствараюць матэрыяльную і духоўную культуру, спрыяюць вытворчасці новых ідэй, адкрыццяў, вынаходстваў, г.зн. вызначаюць індывідуальную творчасць у розных галінах чалавечнай дзейнасці. Умовай развіцця здольнасцей з’яўляецца наяўнасць задаткаў. Задаткі, як лічыць большасць псіхолагаў, — гэта генетычна дэтэрмінаваныя анатама-фізіялагічныя асаблівасці нервовай, сардэчна-сасудзістай, мышачнай і эндакрыннай сістэм, што выступаюць індывідуальна-прыроднай перадумовай складанага працэсу фарміравання здольнасцей. Без адпаведных задаткаў выдатныя здольнасці немагчымыя, але задаткі яшчэ не з’яўляюцца гарантыяй таго, што ў чалавека абавязкова разаўюцца добрыя здольнасці. Каб задаткі ўплывалі на фарміраванне і развіццё здольнасцей, патрэбна яшчэ некалькі ўмоў: быць дастаткова валявым, мэтанакіраваным і настойлівым, актыўна ўключацца ў тыя віды дзейнасці, у якіх здольнасці лепш за ўсё развіваюцца. Акрамя таго, патрэбны рацыянальныя праграмы, сродкі і метады навучання, высокакваліфікаваныя настаўнікі, якія ведаюць, як сфарміраваць і развіць адпаведныя здольнасці. «Што ж мае вырашальную ролю ў фарміраванні здольнасцей, — задаецца пытаннем Я.С. Рапацэвіч, — навучанне і выхаванне або спадчыннасць (генатып)? На адным полюсе можна знайсці выказванне тыпу «музыкантам, матэматыкам, паэтам патрэбна нарадзіцца», на другім — вядомы афарызм «талент — гэта 1% здольнасцей і 99% поту». На карысць кожнай альтэрнатывы можна прывесці свае факты і довады. Адзін з распаўсюджаных на Захадзе поглядаў, які бярэ свой пачатак яшчэ ад Платона, заключаецца тым, што здольнасці біялагічна абумоўленыя і іх праяўленне цалкам залежыць ад спадчыннага фонду. Навучанне і выхаванне могуць толькі змяніць хуткасць праяўлення здольнасцей, але яны абавязкова і самі праявяцца тым або іншым чынам. Прыхільнікі такога пункту гледжання звычайна лічаць доказам прыроджанасці здольнасцей іх ранняе праяўленне ў дзяцінстве: так, А.С.Пушкін пачаў пісаць з шасці гадоў, у Моцарта музычныя здольнасці выявіліся ў 3 гадовым узросце. Аб прыроджанасці здольнасцей мяркуюць таксама на падставе праяўлення іх у нашчадкаў знакамітых людзей. Часта ў сувязі з гэтым прыводзяцца прыклады адароных сем’яў і нават цэлых дынастый. Аднак хутчэй за ўсё ў большасці падобных выпадкаў неабходна гаварыць не аб біялагічнай, а аб сацыяльнай спадчынасці. Дзіця кіруецца прыкладам бацькоў не толькі з-за генатыпічнай прадвызначанасці, але і таму, што з маленства ўлюбляецца ў іх прафесію. Дыялектыка-матэрыялістычная канцэпцыя здольнасцей, што пераважае ў айчыннай псіхалогіі, абапіраецца на наступныя палажэнні. Усе псіхічныя з’явы, уключаючы і здольнасці, з’яўляюцца другаснымі ўтварэннямі ў дачыненні да аб’ектыўнага свету, ладу жыцця чалавека, яго навучання і выхавання, якія служаць крыніцай псіхічнага развіцця. Анатама-фізіялагічныя задаткі выступаюць толькі як неабходная ўмова развіцця чалавека і яго здольнасцей. Асоба фарміруе і развівае свае здольнасці ў працэсе засваення і памнажэння вопыту мінулых пакаленняў, увасобленага ў прадуктах матэрыяльнай і духоўнай культуры. У працэсе навучання і выхавання дарослыя перадаюць дзецям не толькі сукупнасць створаных імі прадметаў, але і сістэму грамадска выпрацаваных спосабаў дзеяння з імі, спосабаў іх стварэння, навучаюць іх тэхналагічным працэдурам, якія сваёй абагульненай часткай уваходзяць у змест здольнасцей. Вялікая колькасць прафесій, спецыяльнасцей нараджае разнастайныя віды здольнасцей, якія мяняюцца са змяненнем жыццядзейнасці асобы. Такім чынам, у фарміраванні і развіцці здольнасцей вызначальную ролю адыгрываюць знешнія ўмовы, навучанне і выхаванне ў самым шырокім сэнсе слова, тыя віды дзейнасці, якія чалавек выконвае. Фактары асяроддзя маюць значэнне, якое сувымернае з фактарам спадчыннасці, і могуць поўнасцю кампенсаваць або, наадварот, нівеліраваць дзеянні апошняга (Ю.Б. Гіпенрэйтэр). Рэалізацыя здольнасцей як сапраўды творчых істотна залежыць ад таго, наколькі вольны чалавек у самарэалізацыі і творчасці. Здольнасці з найбольшай паўнатой раскрываюцца перш за ўсе тады, калі есць свабода дзейнасці і яе выбару, свабода ў формах яе рэалізацыі, у магчымасцях творчасці па ўласнаму жаданню. Здольнасці не могуць існаваць інакш, як у пастаянным працэсе развіцця. Здольнасць, якая не развіваецца, якой на практыцы чалавек перастае карыстацца, з часам губляецца. Толькі дзякуючы практыкаванням, накіраванным на развіццё творчага мыслення малодшых школьнікаў, можна падтрымліваць і далей развіваць адпаведныя здольнасці». 2. Паняцце аб творчай дзейнасці малодшых школьнікаў Паняцце «творчасць» бярэ свой пачатак яшчэ ад работ Платона і Арыстоцеля [1, c. 375–644; 30]. Апошні разумеў творчасць у шырокім сэнсе слова: тварыць, па Арыстоцелю, абазначае ствараць тое, чаго раней не існавала. Гэта азначэнне ўключае ў сябе не толькі творчасць у галіне псіхічнага , але і матэрыяльнае ўвасабленне намеру, яго рэалізацыю. Такое разуменне творчасці захоўваецца ў тых даследчыкаў, якія вывучаюць спецыяльныя віды творчай дзейнаці. Пазней з’яўляецца цікавасць да цэнтральнага аспекту творчай дзейнасці – заканамернасцей і механізмаў, якія абумоўліваюць з’яўленне пэўнага псіхічнага прадукта. Аб’ект, суб’ект, прадмет, функцыі і мэты творчасці распрацоўваюцца рознымі навукамі ў адпаведнасці з канкрэтнымі задачамі. У сувязі з гэтым існуе шмат азначэнняў творчасці і трактовак яе сутнасці. Так, гнасіялогія разглядае паняцце творчасці як інавацыю, аксіялогія засяроджвае ўвагу на значнасці і ролі творчасці, сацыялогія вывучае суб’ект творчасці, сацыяльную дэтэрмінацыю творчага працэсу. Філасофія прапануе сваё разуменне творчасці, якое ў розныя гістарычныя эпохі змянялася. Сучасныя філосафы пад творчасцю разумеюць дзейнасць, вынікам якой з’яўляецца стварэнне новых матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей: «Яна дапускае наяўнасць у асобы здольнасцей, матываў, ведаў і ўменняў, дзякуючы якім ствараецца прадукт, якому ўласцівы навізна, арыгінальнасць ....» [20]. 20.Краткий психологический словарь / Под. ред. А.В.Петровского, М.Г.Ярошевского.-М.,1985. Зараз паміж даследчыкамі працягваецца спрэчка наконт того, як трэба вызначаць творчасць: праз яе прадукт або сам працэс. Некаторыя даследчыкі засяроджваюць увагу на якасцях творчай асобы (Дж. Гілфард). Нягледзячы на розныя фармулёўкі паняцця творчасці, можна вызначыць у іх агульныя рысы: ва ўсіх выпадках гаворыцца аб стварэнні чагосьці новага і арыгінальнага. Творчасць процістаіць перайманню і імітаванню. Творчасць таксама непасрэдна звязана з дзейнасцю і ўяўляўляе сабой спецыфічны яе стыль, які не заўсёды супадае са спецыяльнымі здольнасцямі да якой-небудзь канкрэтнай дзейнасці. Вельмі трапна заўважыў Л.С.Выгоцкі: «Творчасць на справе існуе не толькі там, дзе яна стварае вялікія гістарычныя творы, але і там, дзе чалавек уяўляе, камбінуе, змяняе і стварае што-небудзь новае, якой бы крупіцай ні здавалася гэтае новае ў параўнанні са стварэннямі геніяў» [Выготский, Л.С. Воображение и творчество в детском возрасте: психол.очерк :кн. для учителя / Л.С. Выготский. — 3-е изд. — М., 1981. — С.6]. 3. Умовы фарміравання і развіцця творчай дзейнасці малодшых школьнікаў Засваенне вучнямі навуковых ведаў, уменняў і навыкаў адбываецца па-рознаму. Веды могуць набывацца фармальна і асэнсавана, некаторыя звесткі могуць завучвацца на памяць і творча перапрацоўвацца, яны могуць завучвацца ў цеснай сувязі з жыццём і практыкай або адасоблена ад іх. Навучанне малодшых школьнікаў не можа абмяжоўвацца паведамленнем ім неабходных звестак у гатовым выглядзе, яно, акрамя таго, павінна фарміраваць і развіваць у іх здольнасць да самастойнага набыцця ведаў, а таксама да творчага іх выкарыстання ў практыцы. Вырашэнне гэтых пытанняў, такім чынам, звязана з праблемай творчай пазнавальнай дзейнасці вучняў у навучанні. Што мы маем на ўвазе, калі гаворым пра творчую дзйнасць вучняў у навучанні? Творчая дзейнасць вучняў у навучанні дапускае праяўленне іх актыўнасці і самастойнасці. Яна з’яўляецца найвышэйшай ступенню пазнавальнай і практычнай дзейнасці вучняў. Калі галоўнай задачай узнаўленчай дзейнасці вучняў з’яўляецца засваенне, пашырэнне ведаў, уменняў і навыкаў, то мэта творчай дзейнасці – не толькі далейшае ўдасканальванне атрыманных ведаў, але і актывізацыя мыслення вучняў, развіццё іх пазнавальных здольнасцей. Творчая дзейнасць не абмяжоўваецца праграмна акрэсленым колам ведаў, яна прадугледжвае вынаходжанне новага ў з’явах, якія вывучаюцца, пашырэнне і паглыбленне ведаў. Вучні, якія творча працуюць, не абмяжоўваюцца адным падручнікам, хоць фармальна ад іх больш нічога не патрабуецца, а звяртаюцца да навуковай літаратуры, даведнікаў, энцыклапедый. У працесе працы з падручнікам яны знаходзяць пытанні, што патрабуюць дадатковага вывучэння, і праводзяць самастойныя даследаванні. Вучні могуць вывучаць новы матэрыял у тым выглядзе, у якім ён падаецца настаўнікам або прапануецца ў падручніку, выкарыстоўваць вядомыя метады і прыёмы пазнавальнай дзейнасці, не ўносячы ў гэты працэс нічога новага. Але ў той жа час яны могуць значна шырэй і глыбей вывучаць змест прапанаваных ім ведаў, раскрываць новыя бакі вывучаемых з’яў, выказваць свае думкі, меркаванні, карыстацца больш складанымі метадамі вырашэння многіх пытанняў. Менавіта такая дзейнасць называецца творчай. Практыка навучання паказвае, што вучні могуць не толькі больш глыбока і ўсебакова вывучаць тыя або іншыя з’явы, не толькі перадаваць свае адносіны да вывучанага, выказваць свае думкі, не толькі пераносіць вядомыя спосабы рашэння ў новыя ўмовы, але і вынаходзіць прынцыпова новыя метады і спосабы. У.Я. Лернер даказвае, што вучні могуць і павіны авалодаць пэўным вопытам творчай дзейнасці, якая адпавядае такім характарыстыкам, што гістарычна склаліся, як ажыццяўленне бліжняга і далёкага пераносу ведаў, уменняў і навыкаў у новую сітуацыю, камбінаванне і пераўтварэнне вядомых спосабаў пры вырашэнні новай праблемы, бачанне структуры аб’екта, утварэнне прынцыпова новага падыходу да аб’екта і г.д. Але, каб вучні паспяхова авалодалі гэтым вопытам, каб у іх паступова фарміраваліся такія якасці, як пазнавальная актыўнасць, самастойнасць, здольнасць творча вынаходзіць рашэнне тых або іншых задач, неабходна не толькі расказваць ім аб творчым працэсе, не толькі знаёміць з вынікамі даследчых пошукаў іншых людзей, але і ўключаць іх у такую дзейнасць, якая б стымулявала іх да праяўлення актыўнасці і самастойнасці самага высокага ўзроўню. Галоўная асаблівасць творчай дзейнасці заключаецца ў актывізацыі пазнавальных здольнасцей і творчых сіл вучняў, у больш глыбокім пранікненні ў сутнасць вывучаемых пытанняў, у большай самастойнасці малодшых школьнікаў, у навізне іх меркаванняў і вывадаў. Навучанне павінна быць арганізавана такім чынам, каб у малодшых школьнікаў з’яўлялася цікавасць да новых ведаў, узрастала неабходнасць у больш глыбокім іх засваенні, развіваліся ініцыятыва і самастойнасць, каб працэс навучання не абмяжоўваўся ўстаноўленай сістэмай навуковых ведаў, уменняў і навыкаў, а садзейнічаў развіццю творчых здольнасцей, пазнавальнай актыўнасці, удасканаленню метадаў самастойнай работы. У навучанні беларускай мове выпрацаваліся пэўныя віды творчых заданняў. Разам з тым, паняцце «творчая дзейнасць» асобныя настаўнікі, метадысты, псіхолагі тлумачаць па-рознаму. Адны разглядаюць паняцце творчай дзейнасці надзвычай шырока. Так, Т.С.Панфілава лічыць пісьмовыя работы па тэксту з прапушчанымі літарамі, складамі, работу з дэфармаваным тэкстам, складанне сказаў з выкарыстаннем той або іншай граматычнай формы як заданні творчага характару [29]. 29.Панфилова Т.С. Воспитание самостоятельности школьников в учебной работе.-М.,1960. Іншыя, наадварот, звужаюць гэта паняцце. Пад творчай дзейнасцю яны разумеюць такую дзейнасць, у выніку якой набываецца нешта новае, незвычайнае, што выражае індывідуальныя схільнасці, здольнасці і індывідуальны вопыт вучня [31]. Поздняков Н.С. Методика преподавания русского языка.-М.,1955. Шырэй разумеюць творчую дзейнасць Б.А.Есіпаў, І.Т.Агароднікаў, І.Я.Лернер, В.Г.Разумоўскі і іншыя. Агароднікаў лічыць, што элементы творчасці вучняў перш за ўсе праяўляюцца ў раскрыцці імі новых бакоў вывучаемых з'яў, у выкарыстанні найбольш эфектыўных метадаў рашэння пастаўленых пытанняў [14, 28]. 14.Есипов Б.П. Самостоятельные работы учащихся на уроке.-М.,1961. Не існуе адзінага меркавання ў вызначэнні сутнасці такога віду задання, як творчая дыктоўка, якая самім названнем падкрэслівае сваю прыналежнасць да работ творчага характеру. Розныя аўтары ўключаюць у творчую дыктоўку пэўны набор практыкаванняў [21]. 21.Ладыженская Т.А. Творческие диктанты.-М.,1963. Такое разыходжанне ў вызначэнні асобных відаў творчых работ вучняў дапушчальнае, паколькі некаторыя з іх, сапраўды, рыхтуюць вучняў да работ уласна творчага характару. Разам з тым, нельга зводзіць творчыя работы, якія выкарыстоўваюцца ў практыцы вывучэння беларускай мовы ў школе, толькі да сачыненняў. Мы прытрымліваемся меркаванняў тых аўтараў, якія лічаць галоўнай рысай творчых работ вучняў вышэйшую ступень іх самастойнасці, якая ў адносінах да беларускай мовы выступае ў выбары моўных сродкаў і прыемаў для дасягнення пастаўленай мэты, у самастойным вызначэнні паслядоўнасці выказвання таго або іншага матэрыялу, ва ўменні лагічна адпрацоўваць матэрыял, самастойна параўноўваць, супастаўляць і абагульняць яго, класіфікаваць па тых або іншых прыметах, выказваць адносіны да апісваемых з'яў і людзей, даваць уласную ацэнку якой-небудзь рабоце, калі гэтага патрабуе заданне. Творчыя практыкаванні арганізуюцца па-рознаму, паколькі адрозніваецца характар засвойваемых вучнямі ведаў, уменняў і навыкаў творчай, практычнай дзейнасці. Аднак усім відам творчых работ уласцівы агульныя ўмовы і дыдактычныя прыемы іх падрыхтоўкі і правядзення. Па-першае, выкананне ўсіх відаў творчых практыкаванняў носіць свядомы характар. Неабходнай умовай паспяховага вырашэння пастаўленых у іх творчых, практычных задач з'яўляецца ўсведамленне малодшымі школьнікамі мэты, усебаковае разуменне ўзнікшай праблемы, зместу, структуры і вынікаў выканання будачай дзейнасці. Па-другое, пры падрыхтоўцы вучняў да выканання творчых практыкаванняў праводзіцца ўсебаковы аналіз задання, наяўнасць дадзеных, прадугледжваюцца напрамкі і рацыянальныя спосабы самастойнага ажыццяўлення практычнай дзейнасці, мабілізацыі ведаў, уменняў і навыкаў, якія маюць вучні для выканання работ творчага характару. Па-трэцяе, творчай дзейнасці, якая прапануецца вучням, надаецца строгая лагічнасць, складаецца план паслядоўнасці выканання задання. Па-чацвертае, праводзіцца непасрэдная рэалізацыя складзенага плану. Па-пятае, атрыманы вынік супастаўляецца з заданнем, правяраецца правільнасць рашэння творчай задачы. Сутнасць творчай дзейнасці малодшых школьнікаў на ўроках беларускай мовы прадугледжвае вышэйшую ступень іх самастойнасці і актыўнасці, якія садзейнічаюць вынаходжанню новага ў вывучаных з’явах, пашыраюць і паглыбляюць веды. 4. Паняцце пра сачыненне. Сістэма навучання сачыненню малодшых школьнікаў Сачыненне — адзін з традыцыйных відаў творчай працы школьнікаў, якая ўяўляе сабой пісьменнае, выразнае, лагічна пабудаванае выкладанне сваіх думак на пэўную тэму. Сачыненню належыць вялікая роля ў развіцці маўлення малодшых школьнікаў. Менавіта сачыненне максімальна набліжае іх да натуральных умоў нараджэння маўленчых выказванняў — да такіх умоў, якія складаюцца ў жыцці. Яму падпарадкаваны ўсе іншыя моўныя практыкаванні. Пачынаючы з першага класа ў форме невялікіх вусных паведамленняў, яркіх і эмацыянальных апавяданняў, сачыненне перарастае ў сур’ёзную працу розуму, якая мае не толькі вучэбна-выхаваўчае значэнне, але і неабходна для самавыражэння, станаўлення асобы вучня. Сачыненне служыць эфектыўным сродкам фарміравання асобы. Яно ўзбуджае эмоцыі, разумовую самастойнасць, прывучае дзяцей асэнсоўваць, ацэньваць і сістэматызаваць бачанае, перажытае і засвоенае, развівае назіральнасць, вучыць знаходзіць прычынна-выніковыя сувязі, супастаўляць і параўноўваць, рабіць вывады. Яно дысцыплінуе думку, нараджае ў школьнікаў веру ў сябе, у свае сілы і магчымасці. Сачыненне — творчая праца; яно патрабуе найвышэйшай самастойнасці школьніка, актыўнасці, захопленасці, занясення чагосьці свайго, асабістага ў тэкст. Падрыхтоўка матэрыялу, яго сістэматызацыя, абдумванне кампазіцыі іплана апавядання або сачынення, устанаўленне лагічных сувязей, выбар слоў, фразеалагізмаў, словазлучэнняў, пабудова сказаў і сувязі паміж імі, праверка арфаграфіі — увесь гэты комплекс складаных дзеянняў патрабуе ад школьніка не толькі высокага напружання ўсіх яго разумовых сіл, але і ўмення кіраваць сваёй інтэлектуальнай дзейнасцю. У сачыненні для вучня знаходзіць сэнс арфаграфія, усе правілы граматыкі і патрабаванні арфаэпіі і культуры маўлення, якія вывучаюцца ў школе. Толькі ў сачыненні пісьмо, прычым пісьмо граматнае, усведамляецца школьнікам не як навучальнае практыкаванне, а як сродак правільнага афармлення ўласных думак, выказаных у пісьмовай форме. У сачыненні моўная тэорыя звязваецца з маўленчай практыкай. На всех этапах развития советской школы сочинению, самостоятельным детским рассказам уделялось серьезное внимание. Особенно возросло оно в последние годы в связи с введением новых программ, ориентированных на развитие речи учащихся, на общее умственное и творческое развитие школьников. Школьнікі любяць сачыненне, любяць менавіта за яго самастойны, творчы характар, за тое, што ў ім можна выявіць сябе, «пісаць сваё». На ўсіх этапах развіцця савецкай школы сачыненню, самастойным дзіцячым апавяданням надавалася сур’ёзная ўвага. Асабліва ўзрасло яно ў апошнія гады ў сувязі з увядзеннем новых праграм, арыентаваных на развіццё маўлення вучняў, на агульнае разумовае і творчае развіццё школьнікаў. Падчас навучання сачыненням, вусным і пісьмовым, на практыцы рэалізуюцца агульныя ўменні ў связным маўленні: уменне зразумець і раскрыцьць тэму, падпарадкаваць сваё сачыненне пэўнай думцы, збіраць матэрыял, яго сістэматызаваць, размяшчаць, складаць план і пісаць па плане, выкарыстоўваць сродкі мовы ў адпаведнасці з задумай і маўленчымі сітуацыямі, і, нарэшце, удасканальваць напісанае. Яны рэалізуюць і "тэхнічныя" задачы: арфаграфічныя і каліграфічныя, дзеляць тэкст на абзацы, захоўваюць чырвоны радок, палі і іншыя патрабаванні афармлення тэксту. Для пачатку разбяромся, якія віды сачыненняў існуюць. Бо для кожнага з іх існуюць свае крытэрыі і свае правілы напісання і афармленні. Знаёмства з сачыненнем як відам пісьмовай працы пачынаецца ўжо ў пачатковай школе. Вось у градацыі ад простага да складанага і разгледзім віды сачыненняў. У методыцы існуе некалькі класіфікацый сачыненняў (па аб'ёме, па жанры, па характары тэмы). У найбольш агульнай класіфікацыі прынята вылучаць тры асноўныя віды: Сачыненне-апісанне. Да іх ставяцца такія распаўсюджаныя віды сачыненняў, як апісанне героя, сачыненне па карціне, апісанне пейзажу, інтэр'еру і г.д. Адметная асаблівасць такіх сачыненняў - у паступовым пераходзе ад агульнага да дзелі. Ключавое значэнне для такога віду сачынення мае правільны выбар мастацка-выяўленчых сродкаў. Сачыненне-апавяданне, ці сачыненне-аповяд. Тут галоўны ўпор робіцца на структуру выкладу матэрыялу. Абавязкова прысутнічаюць такія кампаненты, як завязка, кульмінацыя і развязка. У сутнасці, сачыненне-апавяданне - гэта аповяд пра якую-небудзь падзею, апісанне дзеяння. Сачыненне-разважанне - адзін з найболей складаных відаў пісьмовай працы. Да гэтага віду ставяцца такія жанры сачыненняў, як водгукі, агляды, эсэ, сачыненне на вольную тэму. Для такога віду сачыненняў важна пісьменна сфармуляваць галоўную думку, ідэю - тэза. Затым ідзе пабудова доказаў (прыкладаў, якія пацвярджаюць тэза). І сканчаецца сачыненне-развага падвядзеннем выніку - адказам на галоўнае пытанне. 3. Умовы напісання сачыненняў малодшымі школьнікамі Паколькі сачыненне – творчая праца вучня, то трэба ствараць на ўроку такія ўмовы, каб ён праявіў максімум творчасці, самастойнасці. Тэмы для сачыненняў павінны быць цікавымі, выклікаць у дзяцей жаданне як мага паўней расказаць аб перажытым, прачытаным ці ўбачаным на карціне, у фільме і г.д. Практыка паказвае, што вучні эмацыянальна ўспрымаюць падзеі, якія хвалююць іх [17, с. 70]. М.Р.Львоў адзначае, што «маўленне для вучня не павінна быць вучэбным практыкаваннем, за якое могуць паставіць «тройку» або «пяцёрку». Маўленне павінна стаць для яго сродкам самавыражэння, прадметам радасці і гордасці. Поспех у развіцці маўлення прыйдзе толькі тады, калі ў вучняў з’явіцца матыў для выступлення, калі ў іх узнікне неабходнасць гаварыць і пісаць» [19, с. 13–14]. 19. Константинова Л.Б. Развитие творческих способностей младших школьников // Начальная школа.-2000.-№7.-С.66-71. Сачыненні ў пачатковых класах маюць навучальны характар. У іх правядзенні патрэбна сістэма, цесная сувязь з іншымі відамі прац па развіцці маўлення. Аб’ём сачыненняў невялікі. Не абавязкова ў пачатковых класах адводзіць на сачыненне цэлы ўрок, аднак можна выдзяляць спецыяльныя ўрокі для правядзення сачынення пэўнага віду [17, с. 70]. 17.Капцэвіч К.А. Равіццё творчых здольнасцей вучняў з вопыту работы А.Агурцовай // Роднае слова. — 1997. — № 6. — С. 66. У навучанні сачыненню неабходна прытрымлівацца сістэмы, асноўнымі звёнамі якой з’яўляюцца: 1) аналіз узору і перайманне яго (узорамі з’яўляюцца мастацкія творы і лепшыя сачыненні вучняў); 2) самастойная творчасць вучняў (напісанне сачыненняў); 3) калектыўны аналіз сачыненняў. Трэба вучыць дзяцей пісаць на тэму, пісаць правільна, лагічна і хораша. Агульныя парады: назірайце за прыродай, пішыце цікава, думайце над моўнымі выразамі – мала што даюць. Задача настаўніка – паказваць, як гэта робіцца. Трэба вучыць школьнікаў назіраць, бачыць, слухаць, заўважаць адметнае, развіваць пачуцці і розум вучняў [17, с. 71]. 17.Капцэвіч К.А. Равіцце творчых здольнасцей вучняў з вопыту работы А.Агурцовай // Род.слова.-1997.-№6.-С.66 У адрозненне ад пераказаў і іншых пісьмовых работ сачыненне характарызуецца творчым падыходам да раскрыцця тэмы. У працэсе падрыхтоўкі да сачынення дзеці вучацца збіраць матэрыял (назіраць, вызяляць з арсенала сваіх ведаў тое, што адносіцца да тэмы), адбіраць патрэбныя словы, будаваць сказы ў адпаведнасці з граматычным ладам мовы, размяшчаць матэрыял у пэўнай паслядоўнасці (складаць план і прытрымлівацца яго пры напісанні сачынення), карыстацца вывучанымі правіламі. Такім чынам, сачыненне дазваляе высветліць агульнае развіццё вучняў, а таксама выявіць узровень ведання і практычнага засваення імі роднай мовы [18, с. 374]. Сочинение — это один из популярных видов школьной работы, которые подразумевает грамотное, четкое, логически выстроенное изложение своих мыслей на заданную тему. Для начала разберемся, какие виды сочинений существуют. Ведь для каждого из них существуют свои критерии и свои правила написания и оформления. Знакомство с сочинением как видом письменной работы начинается уже в начальной школе. Вот в градации от простого к сложному и рассмотрим виды сочинений. В методике существует несколько классификаций сочинений (по объему, по жанру, по характеру темы). В наиболее общей классификации принято выделять три основных вида:
Крячко Светлана Николаевна – учитель начальных классов. 2018 год, Дивное Как научить писать сочинение-рассуждение в начальной школе. На современном этапе образования, написание сочинений является важной частью школьной программы, а умение писать мини сочинения-рассуждения проверяется в итоговых выпускных работах, в том числе и ВПР по русскому языку и окружающему миру. К написанию такого сочинения предъявляется ряд требований: 1)умение осмысливать факты, необходимые для написания сочинения; 2)способность выделять нужную информацию; 3)выбор подходящих слов и словосочетаний для данной темы; 4) грамматически правильное построение предложений; 5) умение составлять план; 6) умение писать по составленному плану; 7) соблюдение орфографических и пунктуационных норм языка. Існуе дзве разнавіднасці звязнага маўлення – вуснае і пісьмовае. Нягледзячы на агульнасць і ўзаемасувязь вуснага і пісьмовага маўлення, функцыя зносін таго і другога рэалізуецца па-рознаму. Вуснае маўленне разлічана на непасрэднае слыхавае ўспрыманне, пры гэтым суразмоўцы не толькі чуюць, але і бачаць адзін аднаго. Менавіта таму ў вусным маўленні інтанацыя, міміка, жэсты маюць выключна вялікае значэнне. Пісьмовае маўленне разлічана на зрокавае ўспрыманне, таму ў ім набываюць значэнне пісьмовыя сродкі суаднесенасці выказвання з рэальнасцю, аб’яднання асобных частак лагічнай, лексічнай, граматычнай сувяззю. Праца па развіцці маўлення — гэта фарміраванне ўменняў і навыкаў лагічна будаваць звязнае выказванне, умець ствараць звязны тэкст. На канкрэтных прыкладах неабходна паказаць, што тэкст – гэта звязнае выказванне, завершанае па сваім змесце. Сачыненне – гэта практыкаванне, якое заключаецца ў самастойным выказванні думак на пэўную тэму. Гэта творчая праца патрабуе самастойнасці думкі, актыўнасці і захаплення. У сачыненні вучань выказвае свае індывідуальныя схільнасці, рысы, свае мары, імкненні і інш [17, с. 68]. 17.Капцэвіч К.А. Равіцце творчых здольнасцей вучняў з вопыту работы А.Агурцовай // Род.слова.-1997.-№6.-С.66 Сачыненні – творчы від пісьмовых прац у пачатковых класах. Іх значэнне і роля ў развіцці звязнага маўлення абумоўлены самастойным характарам гэтай пісьмовай працы, тым, што яна прадугледжвае выкладанне вучнямі сваіх думак на пэўную тэму [4, с. 126]. У працэсе навучання звязнаму маўленню вялікае значэнне надаецца сачыненням. Авалоданне гэтым відам працы – метадычная задача значнай цяжкасці. Сачыненне з’яўляецца эфектыўным сродкам фарміравання асобы. Яно пабуджае эмоцыі, разумовую самастойнасць, прывучае дзяцей асэнсоўваць, ацэньваць і сістэматызаваць убачанае, перажытае і засвоенае, развівае назіральнасць, вучыць знаходзіць прычынна-выніковыя сувязі, супастаўляць і параўноўваць, рабіць вывады. Яно дысцыплінуе думку, нараджае ў вучняў веру ў сябе, у свае сілы і магчымасці [18, с. 375]. 18.Каранеўская Н.У. Не толькі загадкі і скорагаворкі // Пачатковая школа.-1998.-№4.-С.29-30. Сачыненне – творчая праца; яно патрабуе найвышэйшай самастойнасці школьніка, актыўнасці, захаплення, унясення чагосьці свайго асабістага ў тэкст. Падрыхтоўка матэрыялу, яго сістэматызацыя, абдумванне кампазіцыі і плана сачынення, устанаўленне лагічных сувязей, падбор слоў, фразеалагізмаў, словазлучэнняў, пабудова сказаў і сувязі паміж імі, праверка арфаграфіі – увесь гэты комплекс складанах дзеянняў патрабуе ад школьнікаў не толькі высокага напружання ўсіх яго сіл розуму, але і ўменне кіраваць сваёй інтэлектуальнай дзейнасцю. У сачыненні для вучня знаходзяць сэнс усе вывучаныя ім правілы граматыкі, патрабаванні арфаэпіі і культуры мовы. Толькі ў сачыненні пісьмо, прычым пісьмо граматнае, усведамляецца школьнікам не як вучэбнае выражэнне, а як сродак правільнага афармлення ўласных думак, выражаных ў пісьмовай форме. У сачыненні моўная тэорыя аб’ядноўваецца з маўленчай практыкай. Школьнікі любяць сачыненне, любяць менавіта за яго самастойны, творчы характар, за тое што ў ім можна праявіць сябе, “пісаць сваё” [18, с. 381]. У працэсе навучання сачыненням, вусным і пісьмовым, на практыцы рэалізуюцца агульныя ўменні ў звязным маўленні: уменне зразумець і развіць тэму, падпарадкаваць сваё сачыненне пэўнай думцы, збіраць матэрыял, сістэматызаваць яго, размяшчаць, складаць план і пісаць паводле плану, выкарыстоўваць моўныя сродкі ў аведнасці з задумкай і маўленчымі сітуацыямі і, нарэшце, удасканальваць напісанае. Ніхто не будзе адмаўляць вялікай ролі сачынення ў выхаванні школьнікаў. Сістэматычная праца над сачыненнямі стварае бесперапыннасць развіцця самастойнага звязнага маўлення вучняў. Звычайна лічаць, што выхаваўчы эфект сачынення залежыць ад выбару тэмы. Гэта бясспрэчна. Аднак не менш важна для выхавання школьнікаў і тое, наколькі самастойна яны працуюць над сачыненнем, наколькі яны захоплены, зацікаўлены, якая ідэя іх апавядання [18, с. 383]. Сачыненне дапамагае дзецям глыбей усвядоміць свае пачуцці і пабуджэнні, прывучае да паслядоўнасці, стройнасці мыслення, самавыражэння школьнікаў, развівае цікавасць да мовы і да літаратурнай творчасці. Дзеці гавораць і пішуць аб самым цікавым і блізкім, іх сачыненні развіваюць пачуццё калектывізму, павышаюць грамадзянскую актыўнасць. Вялікай выхаваўчай сілай валодаюць сачыненні-імправізацыі казак, сачыненні аб будучым: “Кім я хачу быць”, “Наша вёска праз 20 гадоў”, сачыненні па серыі сюжэтных малюнкаў і г.д. Лепшыя пісьмовыя сачыненні звычайна зачытваюцца ў класе і з’яўляюцца прадметам аналізу. У некаторых школах складаюцца зборнікі дзіцячых сачыненняў і нават вершаў, аб’яўляюцца конкурсы на лепшыя апавяданні [18, с. 383].
Выбар тэмы і віду сачынення — першая падрыхтоўчая прыступка. Гэта функцыя настаўніка, але апошні ўсё робіць, каб дзеці абралі тэму самі. Тэма можа «вырасці» з прагулак, экскурсій, гульняў, працы, з чытання твораў літаратуры. Настаўнік можа прапанаваць спіс тэм — дзеці абяруць або агульную тэму для класа, або індывідуальна кожны для сябе. Бываюць і такія тэмы, якія маюць агульнае гучанне, але кожным вучнем раскрываюцца па-свойму: «Самы радасны дзень канікул», «Мая сям’я», «Мая каханая кніга» і т. п. Агульная тэма для класа дазваляе праводзіць калектыўную падрыхтоўчую працу: збор матэрыялу, яго абмеркаванне, сачыненне плана, падбор моўных сродкаў; індывідуальныя тэмы ў значнай ступені адмяняюць яе. Аднак з пункту гледжання развіцця і выхавання індывідуальныя тэмы маюць перавагу. Тэмы бываюць шырокія, абагульненыя: "Вясна", "Мая Радзіма", "Лясы"; яны могуць быць звужаны, канкрэтызаваны, напрыклад: "Першыя прыкметы вясны", "Змены ў прыродзе за сакавік" (па штодзённых назіраннях), "Пралескі", "Сёння я бачыў першы матылька!", "Вясновыя палявыя працы" і т. п. Шырокія тэмы даюць школьніку большыя магчымасці для выбару матэрыялу, а вузкія патрабуюць большай пэўнасці, канкрэтнасці, бо змест павінен адпавядаць тэме. Загаловак і тэма не заўсёды супадаюць: пад загалоўкам "Вясна" можа хавацца і тэма палявых прац, і абуджэнне прыроды, і з'яўленне першых матылькоў. Разам з выбарам тэмы вырашаецца пытанне пра тып гаворкі, стылі і жанры. Так, сачыненне "Змены ў прыродзе за сакавік", відавочна, будзе апісаннем, прычым "дзелавым", строгім, а не мастацкім (зрэшты, магчымы і мастацкі варыянт, але пры іншай падрыхтоўцы), па жанры — справаздача пра назіранні. Шырокія тэмы маюць мяжу звужэння: гэта мікратэма, якая далей ужо не падзяляецца. Тэкст мікратэмы звычайна роўны абзацу і нават аднаму сказу. Дзяленне можа быць змадэлявана:
Ужо пры абдумванні тэмы варта акрэсліць яе межы, не пісаць (не распавядаць) пра тое, што выходзіць за яе рамкі. Так, у сачыненні "Залатая восень" дарэчы апісанне сонечных, цёплых дзён, лясоў у залатым строі, але зусім не па тэме такая фраза: Па небе плывуць шэрыя хмары ці Воўк ужо ходзіць галодны, са сваёй ваўчыцаю выходзіць на дарогу. Сістэмай навучання сачыненню з’яўляецца такі парадак, пры якім забяспечваецца паступовы пераход ад лёгкага да цяжкага, разнастайнасць заняткаў, пры якой уся праца па мове заключаецца ў тым, каб прывіць вуч-ням складанейшае ўменне сачыняць. Работа, звязаная з правядзеннем сачыненняў, мае тры этапы: работа навучальнага характару; напісанне вучнямі сачыненняў; аналіз сачыненняў [4, с. 127]. У параўнанні з пераказамі сачыненні маюць большую магчымасць для самастойнай творчай дзейнасці школьнікаў, для навучання іх звязнаму маўленню. Сачыненне дае магчымасць навучыць школьнікаў беражліва адносіца да слова, разумець прыгажосць роднай мовы, выказваць думкі ясна, праўдзіва і вобразна. Сачыненне мае выхаваўчае значэнне. Яно служыць сродкам развіцця лагічнага мыслення, умення назіраць і выбіраць з мноства фактаў тыя, якія адносяцца да тэмы сачынення [6, с. 119]. Літаратура Катонова, Е.М. Развитие языковой и речевой способности младших школьников // Пачатковая школа. — 2004. — № 6. — С. 3. Лукашук, М.П. Развіццё мовы вучняў пачатковых класаў: вучэб. дапаможнік для пед. ін-таў. — Мінск: Выш. школа, 1982. — 119 с. Львов, М.Р. Методика обучения русскому языку в начальных классах: учеб. пособие для студентов пед. ин-тов по специальности «Педагогика и методика начального обучения» / М.Р. Львов, Т.Г. Рамзаева, Н.Н.Светловская. — 2-е изд., перераб. — М.: Просвещение, 1987. — 415 с. Методыка выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах: Вучэб. дапаможнік для фак. педагогікі і методыкі пачатковага навучання пед. ін-таў / Я.М.Івашуціч [і інш.]; пад рэд. А. П.Шанько. – Мінск: Выш. шк., 1986. – 408 с. Падгайскі,Л.П. Вывучэнне беларускай мовы ў пачатковых класах: Граматыка, правапіс, развіццё мовы. — Мінск: Народная асвета, 1975. — 256 с. Падгайскі, Л.П., Івашуціч, Я.М. Развіццё мовы вучняў пачатковых класаў / Л.П. Падгайскі, Я.М. Івашуціч. — Мінск: Нар. асвета, 1979. — 104 с. Перхорович К. И. Подготовка к написанию сочинений // Пачатковая школа. — 2001. — №4. — С. 27. Развіццё мовы малодшых школьнікаў: зб. навук. прац / пад рэд. В.У. Протчанкі (адк. рэд.), У.М.Вярбілы. — Мінск: НДІП МА БССР, 1976. — 112 с. Речь. Речь. Речь: книга для учителя / под ред. Т.А.Ладыженской. — М.: Педагогика, 1990. — 336 с.: ил. Рождественский, Н.С. К проблеме развития речи // Речевое развитие младших школьников. – М.: Просвещение, 1970. – С. 7 – 11. 1 2 |