1. Мова і соцыум. Функцыі мовы у грамадстве
Скачать 200.39 Kb.
|
№1. Мова і соцыум.Функцыі мовы у грамадстве. 1.Сутнасць і прырода мовы Уявіць сённяшняе жыццё без мовы немагчыма. Усе тыя сувязі, якія існуюць паміж людзьмі, цалкам грунтуюцца на мове. Дзякуючы мове мы можам карыстацца ўсімі назапашанымі чалавецтвам ведамі, разам з тым яна з’яўляецца галоўным сродкам зносін людзей, моваю ахоплены ўсе сферы духоўнага і матэрыяльнага жыцця грамадства. Як жа вызначаецца навукай сутнасць, існасць мовы? Адказы на гэтае пытанне існавалі розныя. Адны вучоныя разглядалі мову як з'яву біялагічную, такую, як здольнасць есці, піць, хадзіць. Лічылася, што мова закладзена ў самой біялагічнай сутнасці чалавека і перадаецца ў спадчыну. Другія даследчыкі лічылі мову з'явай псіхічнай, адносілі яе да сферы падсвядомай псіхафізіялагічнай дзейнасці. Падобныя сцвярджэнні маюць аднабаковы характар. На самой справе, мова – з'ява біялагічная і псіхічная, але ў тым сэнсе, што ў чалавеку генетычна закладзена здольнасць авалодаць мовай, г.зн. ён валодае псіхафізіялагчным механізмам, які забяспечвае магчымасць маўлення. Але рэалізаваць гэтую здольнасць чалавек можа толькі ў стасунках з іншымі людзьмі – носьбітамі пэўнай мовы (вы ведаеце выпадкі, калі маленькія дзеці, пазбаўленыя чалавечых кантактаў, раслі ў іншым асяроддзі і набывалі звычкі гэтага асяроддзя). Мова не перадаецца, як іншыя біялагічныя прыкметы, у спадчыну кожнаму канкрэтнаму чалавеку. Чалавек вучыцца мове ад іншых людзей, сама па сабе яна не сфарміруецца нават у генія. Дзіця, незалежна ад нацыянальнасці і генаў бацькоў, пачне размаўляць на той мове, якую чуе з першых дзён жыцця. Кожны чалавек валодае не мовай увогуле, а канкрэтнай мовай (ці мовамі), што належыць пэўнаму народу. У гэтым праяўляецца дваісты характар мовы: з аднаго боку, яна з'ява індывідуальная, бо ўласціва чалавеку. Яна дапамагае кожнаму індывідууму заявіць аб сабе як пра арыгінальную асобу, са сваім духоўным светам, інтэлектуальным патэнцыялам. З другога боку, – з'ява грамадская (ці сацыяльная), бо належыць канкрэтнай грамадскай супольнасці. Сацыяльная прырода мовы заключаецца найперш у тым, што яна аснова і форма грамадскай свядомасці і разам з тым унікальны і універсальны сродак зносін людзей, феномен духоўнай культуры чалавецтва [7]. Такім чынам, мова – з’ява грамадская, якая ўзнікла на пэўным этапе развіцця чалавецтва і з’яўляецца вынікам прынцыпова новага якаснага ўзроўню развіцця чалавека і сацыяльнай арганізацыі грамадства. Мова забяспечвае бесперапыннасць этнічнага і культурнага развіцця любой грамадскай супольнасці на працягу яе гісторыі, з'яўляецца спосабам захавання адзінства народа ў прасторы і часе, формай трансляцыі ад пакалення да пакалення сацыяльнага вопыту і духоўнай культуры народа. Гіпотэзы паходжання мовы Дзе і як узнікла мова? Калі гэта адбылося? На зямным шары налічваецца вялікая колькасць жывых істот, але сярод іх толькі чалавек валодае членападзельнай мовай, якая з’яўляецца яго галоўнай прыкметай і вылучае з астатняга біялагічнага свету. Гэты факт дае падставу меркаваць, што само паходжанне і станаўленне чалавека адбылося дзякуючы мове. Паколькі пераважную большасць часу існавання чалавека мова ўжывалася толькі ў вуснай форме, а пісьменства, якое фіксуе і захоўвае вынікі моўнай дзейнасці чалавека, існуе ўсяго каля 5000 гадоў, дакладных і строга аргументаваных звестак пра тое, калі і як узнікла мова, якія этапы развіцця прайшла, у вучоных няма. Таму праблема паходжання мовы з’яўляецца цалкам гіпатэтычнай. Аналізуючы розныя падыходы ў вырашэнні гэтай праблемы, можна выдзеліць два асноўныя накірункі: а) мова створана чалавекам у працэсе яго эвалюцыйнага развіцця; б) мова створана звышнатуральнай сілай. Існуе некалькі гіпотэз паходжання мовы, найбольш пашыраныя з іх наступныя. Самая старажытная філасофская канцэпцыя мовы – лагасічная (логасная).Яна пабудавана на міфолага-рэлігійных уяўленнях пра мову як дар Бога і існуе ў некалькіх разнавіднасцях: ведычнай, канфуцыянскай, біблейскай. Паводле міфолага-рэлігійнай тэорыі, у аснове свету ляжыць духоўны пачатак. Дух уздзейнічае на матэрыю, якая знаходзіцца ў хаатычным стане, уладкоўвае яе формы. Вянец тварэння духу – чалавек. Для абазначэння духоўнага пачатку ўжываліся тэрміны «Бог», «Дао», «Логас». Так, згодна з хрысціянскай філасофіяй, «Слова» існавала да з'яўлення чалавека і непасрэдна кіравала інертнай матэрыяй. Яно стварыла свет з першаснага хаосу. Вось як гаворыць пра гэта ў Бібліі евангеліст Іаан: «У пачатку было слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Бог. Яно было спачатку ў Бога. Усё праз яго пачало быць, і без Яго нічога не пачало быць, што пачало быць». Падобныя тлумачэнні, толькі ў іншых тэрмінах, ляжаць у аснове індуізму і канфуцыянства. Побач з Божым паходжаннем мовы хрысціянская філасофія тлумачыць слова і як чалавечую з'яву. Бог стварае чалавека і адкрывае яму дар слова, г.зн. Божае слова, якое стварыла чалавека, становіцца потым здабыткам чалавека. Пытанне пра паходжанне мовы разглядалася і ў антычнай філасофіі. Яшчэ ў VII–VI ст. да н.э. старажытнагрэчаскія вучоныя імкнуліся знайсці сувязь паміж словамі, «імёнамі» і высветліць, які характар паходжання мовы – прыродны ці ўмоўны. Пазней гэтыя праблемы асэнсоўваліся ў філасофіі эпохі сярэдніх вякоў і Адраджэння. З XVI ст. у Еўропе пашыраецца тэорыя паходжання мовы, у аснове якой ляжыць рацыянальная філасофская канцэпцыя «грамадскай дамоўленасці». Паводле яе, грамадская дамоўленасць адрознівае чалавечае грамадства ад першабытнага статка, дзе пануюць варожасць і барацьба кожнага. Прычыны пераходу да супрацоўніцтва тлумачыліся па-рознаму: ідэалістычна – божым паходжаннем чалавека і яго маралі; матэрыялістычна – агульнасцю інтарэсаў людзей. Паводле гэтай філасофіі, не Божае «Слова-Логас», а сам чалавек-мысляр, яго розум з'яўляюцца крыніцай навуковых адкрыццяў, працы. Аднак гэта тэорыя не тлумачыла, адкуль узялася мова, як чалавек авалодаў ёю. Пазней на аснове філасофіі грамадскай дамоўленасці былі распрацаваны т.зв. этымалагічныя,ці натуралістычныя, гіпотэзы паходжання мовы: гукапераймальная, выклічнікавая і інш. Так, паводле гукапераймальнай гіпотэзы, мова ўзнікла са здольнасці чалавека пераймаць гукі навакольнага свету (птушак, звяроў). Згодна з выклічнікавай тэорыяй, штуршком для ўзнікнення мовы былі натуральныя інстынктыўныя гукавыя комплексы накшталт ой-ой, ха-хаяк рэакцыя на пэўныя вонкавыя раздражняльнікі. Відавочна, гэтыя гіпотэзы не даюць адказу на пытанне, як узнікла мова. Вялікая ўвага праблеме паходжання і развіцця мовы надавалася ў працах французскіх і нямецкіх філосафаў (Ж.Русо, І.Гердэра і інш.). Але найбольш разгорнутае асвятленне атрымала гэтая праблема на пачатку XIX ст. у даследаваннях нямецкага філосафа і лінгвіста Вільгельма фон Гумбальта. На яго думку, «узнікненне мовы абумоўлена ўнутранай праблемай чалавецтва». Мова, па Гумбальту, – гэта жывая дзейнасць чалавечага духу, адзіная энергія народа, якая ідзе з глыбінь чалавечай існасці і напаўняе ўсё яго жыццё. Мова не проста сродак зносін людзей, яна тая сіла, якая робіць чалавека чалавекам. Канцэпцыя Гумбальта апіралася на ідэю ўзаемазвязнага развіцця мовы, мыслення і «духу народа». «Мова і духоўная сіла народа развіваюцца не асобна адна ад адной і не паслядоўна адна за другой, а складаюць выключна і непадзельна адно і тое ж дзеянне інтэлектуальнай здольнасці». У XIX ст. была распрацавана т.зв. матэрыялістычнаятэорыя паходжання мовы, ці «працоўная», або «сацыяльная». Паводле яе, мова ўзнікла як вынік сумеснай дзейнасці перашабытных людзей (неабходнасць узаемаразумення стымулявала ўзнікненне гукавых комплексаў). Перашабытныя людзі як бы прымацоўвалі гукавыя комплексы да прадметаў, дзеянняў. Паступова з развіццём грамадства слова ўжывалася не толькі для абазначэння канкрэтнага, але і цэлага класа прадметаў. Абстрагуючыся ад прадмета, мова ператваралася ў своеасаблівы знак. Такім чынам, вытокі мовы ўзыходзяць да пачатку сумеснай працоўнай дзейнасці і іншых грамадскіх стасункаў у працоўным калектыве [7]. Як бы ні вырашалася ў навуцы праблема паходжання мовы, відавочным для ўсіх нас з’яўляецца тое, што жыццё мовы цесна звязана з жыццём грамадства. Мова не толькі дапамагае людзям зразумець адзін аднаго, але і захаваць здабыткі чалавечай гісторыі, навукі і культуры. Функцыі мовы ў грамадстве Мова – складаная знакавая сістэма. І тое, што мы ведаем, як жылі нашы продкі тысячы гадоў назад, пра што яны марылі, аб чым рупіліся, і тое, што мы можам выказаць свае думкі, перадаваць пачуцці, – гэта ўсё дзякуючы яе універсальнаму характару і поліфункцыянальнасці. Універсальны характар мовы вызначае разнастайнасць яе функцый. Асноўнымі сярод усіх функцый (а іх налічваецца каля 25) мовы з'яўляюцца камунікатыўная (мова – найважнейшы і унікальны сродак узаемаадносін паміж людзьмі) і пазнавальная, ці кагнітыўная (мова забяспечвае магчымасць думаць і пазнаваць свет). Пры дапамозе гэтых дзвюх функцый асоба атрымлівае інфармацыю ад іншых людзей ці грамадскія суполкі, людзі перадаюць патрэбную інфармацыю іншым асобам. Але з дапамогай мовы людзі не толькі могуць паведамляць адзін аднаму патрэбную інфармацыю, але і назапашваць веды, фіксаваць, класіфікаваць, абагульняць пэўныя інтэлектуальныя дасягненні чалавецтва. На базе дзвюх асноўных функцый мовы развіваюцца іншыя, больш прыватныя. У складзе камунікатыўнай функцыі вылучаюцца, напрыклад,рэгулятыўная, ці фатычная,пры дапамозе якой людзі наладжваюць кантакты паміж сабой, уступаюць у дыялогі і замыкаюць іх, рэгулююць адносіны паміж сабой, і акумулятыўная – функцыя назапашвання, захавання традыцый, культуры, гісторыі, нацыянальнай самасвядомасці народа. У складзе пазнавальнай функцыі вылучаюць намінатыўную – функцыя наймення прадметаў, з'яў рэчаіснасці і эмацыйную – функцыя выражэння эмоцый, пачуццяў, настрою. Словы з’яўляюцца яшчэ і сродкам мастацкай творчасці. Таму з камунікатыўнай і пазнавальнай функцыямі звязана эстэтычная, ці паэтычная, сутнасць якой у здольнасці мовы ўздзейнічаць на пачуцці і думкі чалавека не толькі зместам, але і самой вонкавай формай: гучаннем, адборам слоў, іх спалучэннем. Гэтая функцыя праяўляецца ў імкненні да рытмічнасці, мілагучнасці, вобразнасці маўлення. Вельмі важнай функцыяй мовы з'яўляецца этнічная, калі мова выступае прыкметай, сімвалам нацыі, сродкам этнічнай кансалідацыі. Асабліва выразна гэтая функцыя праяўляецца ў сітуацыях, дзе існуе культурна-моўная асіміляцыя аднаго народа другім. Мова ў такім выпадку з'яўляецца фактарам еднасці этнасу. Народ імкнецца захаваць яе як сведчанне сваёй нацыянальна-гістарычнай адметнасці і культурна-духоўнай самабытнасці. Для беларускай мовы гэтая функцыя набывае асаблівае значэнне, паколькі Беларусь як самастойная дзяржава можа выйсці на міжнародны ўзровень толькі пры ўмове валодання нацыянальнымі традыцыямі, нацыянальнай спадчынай, культурай і мовай. №2. Літаратурная мова-адна з формау нацыянальнай мовы, яе прыметы і асаблівасці.Нормы беларускай літаратурнай мовы. Беларуская літаратурная мова - асноўная, вышэйшая форма нацыянальнай мовы. Яна апрацоўвалася і творча ўзбагачалася многімі пакаленнямі пісьменнікаў, дзеячаў культуры і вучоных. Літаратурная мова ўжываецца ў розных сферах жыцця і дзейнасці беларускага народа, і гэта абумовіла выпрацоўку ў ёй разгалінаванай сістэмы функцыянальных стыляў. Адна з істотных прымет літаратурнай мовы - яе ўнармаванасць. «Моўная норма - сукупнасць найбольш устойлівых, традыцыйных эле- ментаў мовы, гістарычна адабраных і замацаваных грамадскай моўнай практыкай у якасці агульнапрынятых правілаў»3. Моўная норма - катэ- горыя гістарычная, адносна ўстойлівая і адначасова зменлівая. Беларуская літаратурная мова, як і іншыя мовы, мае свае нормы: ^ акцэнталагічныя нормы - правільная пастаноўка націску. Напрыклад: выпадак, непрыяцель (вораг), непрыяцель (нядобразыч- лівец), пасланец і г.д.; >арфаграфічныя нормы - напісанне слоў, якое вызначана пэўнымі правіламі. Так, па-беларуску вымаўляецца [гарацк'і], [с'н'эх], [стушка], а пішацца гарадскі, снег, стужка; У арфаэпічныя нормы - правільнае вымаўленне гукаў і іх спалучэнняў. Напрыклад, нормай з'яўляецца перадача ў вымаўленні мяккіх [з'], [с'] перад наступнымі мяккімі зычнымі [с'ц'ах], [з'н'эс'ц'і], аглушэнне звонкіх зычных на канцы слова [голуп], [сат], вымаўленне падоўжанага гука [ч] на месцы спалучэнняў [дч], [тч] [выклачык], [л'очык] і інш.; ^ лексічныя нормы - правільны выбар слова і дарэчнасць яго прымянення ў агульнавядомым значэнні і агульнапрынятых спалу- чэннях. Напрыклад, не ўсе словы, якія ўжываюцца ў беларускай мове, уваходзяць у літаратурную мову. Так, не ўключаюцца словы, якія маюць грубы ці непрыстойны сэнс (боўдзіла, сапляк, плявузгаць), а таксама жаргонныя і вузкадыялектныя словы, ужыванне якіх абме- жавана пэўным асяроддзем або мясцовай гаворкай (вуркаган /зло- дзей/, катлець /мерзнуць/, кропна /жудасна/, гальнік /дзяркач/); > марфалагічныя нормы - правільнае выкарыстанне фор- маў слоў. Напрыклад, у беларускай мове назоўнікі м.р. у форме Р.скл. адз.л. могуць мець канчатак -а (-я) або -у (-ю) вучня, аленя, ветру, снегу (параўн. з рускай мовай учен^ка, оленя, ветра, снега), а так- сама неабходна ведаць, што род або лік назоўнікаў беларускай мовы не заўсёды супадае з родам ці лікам назоўнікаў рускай мовы (па- раўн.: /бел./ гусь (ж.р.) - /руск./гусь (м.р.), сабака (м.р.) - собака (ж.р.), дзверы (мн.лік) - дверь (адз.лік); > пунктуацыйныя нормы - правільная пастаноўка знакаў прыпынку. Напрыклад, коска ставіцца паміж аднароднымі членамі сказа пры адсутнасці злучнікаў: Добрай раніцы ў полі вятрам-даб- радзеям, каласам умалотным, высокім, рупным жнеям (М.Т.); > сінтаксічныя нормы - правільная пабудова словазлучэн- няў, сказаў, тэкстаў. Напрыклад, у словазлучэннях, дзе галоўнае слова лічэбнікі два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры, залеж- ныя словы-назоўнікі ўжываюцца ў форме Н.скл. мн.л.: два берагі, тры сталы, чатыры студэнты. У рускай мове ў такіх словазлу- чэннях назоўнікі маюць форму Р.скл. адз.л.: два берега, тр^ стола, четыре студента; У словаўтваральныя нормы - правільнае ўтварэнне новых слоў у адпаведнасці з законамі беларускай мовы. Напрыклад, аддзеяслоўныя назоўнікі найчасцей утвараюцца ад інфінітываў не- закончанага трывання. Калі дзеяслоў не мае інфінітыва незаконча- нага трывання або калі формы інфінітыва абодвух трыванняў супа- даюць, то ў аддзеяслоўных назоўніках захоўваецца націск інфініты- ва закончанага трывання: спаткаць - спатканне, кахаць - каханне; прыметнікі на -оўскі ўтвараюцца ад уласных назоўнікаў з націскным канчаткам: Масты - мастоўскі, Літва - літоўскі; У стылістычныя нормы - выкарыстанне моўных сродкаў у адпаведнасці з пэўным стылем. Напрыклад, лічыцца стылістычнай памылкай нематываванае ўжыванне ў адным стылі слоў, выразаў, сінтаксічных канструкцый, уласцівых іншаму стылю мовы, найчас- цей - выкарыстанне ў адным кантэксце рознастылёвай (кніжнай - гутарковай) лексікі: 1. Я працавала ў школе амаль цэлы год і вельмі прывыкла да маіх вучняў, да гэтых хітрыхмардашак. 2. Пасля ку- пальскіх светкаванняў яшчэ з тыдзень кожны гаспадар шукае свае вароты. Гэта вынік дзейнасці вясковай моладзі. Моўныя нормы адлюстроўваюць самыя характэрныя рысы нашай мовы і з'яўляюцца абавязковымі для ўсіх, хто карыстаецца ёю. Дзякуючы нормам дасягаецца адзінства мовы, разуменне паміж людзьмі ў працэсе моўных зносін. №3. Паняцце білінгвізму. Разнавіднасці. Білінгвізм (двухмоўе) – папераменнае карыстанне дзвюма мовамі ў працэсе зносін. Полілінгвізм(шматмоўе) – выкарыстанне трох і больш моў у працэсе зносін. Разнавіднасці двухмоўя: 1) індывідуальнае – дзвюма мовамі валодаюць асобныя людзі; 2) групавое – двухмоўнымі з’яўляюцца цэлыя групы або сацы-яльныя слаі; 3) поўнае,абосуцэльнае – характэрна для ўсіх сацыяльных груп народа; 4) нацыянальнае – распаўсюджана сярод прадстаўнікоў усёй нацыі; 5) дзяржаўнае – статус дзяржаўнай маюць 2 мовы (Фінляндыя – фінская і шведская, Канада – англійская і французская). Дзяржаўная мова – гэта афіцыйная мова, на якой працуюць дзяржаўныя і адміністрацыйныя органы, грамадскія арганізацыі, навуковыя, навучальныя і культурныя ўстановы. Сучасная моўная сітуацыя ў Беларусі характарызуецца пераважна суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць вызначана як беларуска-рускае двухмоўе, якое прадстаўлена беларуска-рускім, руска-беларускім двухмоўем і індывідуальным беларускім і рускім аднамоўем. Двухмоўе – з’ява складаная, шматбаковая. Яна можа разглядацца ў трох аспектах: 1) псіхалагічны – звязаны з асаблівасцямі псіхалагічнага складу індывіда, яго разумовымі здольнасцямі, эмацыянальнай прыстаса-вальнасцю да вывучэння моў, з праблемай пераключэння моўных кодаў; 2) сацыялінгвістычны – закранае сферы выкарыстання кожнай з моў, ступень авалодання мовамі, размеркаванне камунікатыўных функцый паміж імі; 3) педагагічны – закранае розныя аспекты навучання другой мове, уплыў адной мовы на працэс засваення другой. На тэрыторыі Беларусі двухмоўе існавала здаўна, хоць яго характар і састаўныя кампаненты мяняліся. Ужо ў перыяд ВКЛ (13 – 16 ст.) існавала беларуска-царкоўнаславянскае двухмоўе, пісьмовае і вуснае. З пашырэннем на тэрыторыі Беларусі польскай мовы (пасля аб’яднання ВКЛ з Польскім каралеўствам) пачало складвацца беларус-ка-польскае двухмоўе. Пазней, пасля 3 падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795 гг.), беларускія землі адышлі да Расіі і функцыі афіцыйнай мовы пачала выконваць руская мова, шырока развівалася беларуска-рускае двухмоўе. У раёнах сумеснага пражывання беларусаў з іншымі народамі фарміравалася беларуска-літоўскае, беларуска-латышскае, беларуска-яўрэйскае двухмоўе. У сітуацыі двухмоўя ўзаемадзеянне моў, якія знаходзяцца ў кантакце, прыводзіць да інтэрферэнцыі. Тэрмін “інтэрферэнцыя” паходзіць ад лац. іntеr – ‘памiж’, ferеns – ‘якi нясе, пераноciць’ і абазначае ўзаемапранікненне моўных элементаў у выніку кантактавання роднасных моў, ужыванне пры маўленні на адной мове элементаў другой мовы, што прыводзіць да парушэння нормаў гэтых моў. Узровень інтэрферэнцыі залежыць ад ступені блізкасці моў, узроўню валодання другой мовай, ад умення свядома адрозніваць факты розных моў і інш. № 4.Моуная інтэрферэнцыя.Віды. . інтэрферэнцыя. Віды інтэрферэнцыі У сітуацыі двухмоўя ўзаемадзеянне моў, якія кантактуюць, прыводзіць да інтэрферэнцыі, гэта значыць пры маўленні на адной мове ўжываюцца элементы іншай мовы. Іншымі словамі, інтэрферэнцыя прыводзіць да парушэння нормаў суіснуючых моў. Узровень інтэрферэнцыі залежыць ад ступені авалодання другой мовай, ад умення свядома адрозніваць факты розных моў і інш. Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў абумоўлівае шматлікасць і ўстойлівасць інтэрферэнцыйных памылак пры маўленні на той ці іншай мове. Аднак яны не ўплываюць на працэс разумення выказванняў як на беларускай, так і на рускай мовах. Таму праблема інтэрферэнцыі для беларуска-рускага двухмоўя стаіць як праблема культуры беларускай і рускай моў ва ўмовах білінгвізму. Беларуска-руская і руска-беларуская інтэрферэнцыя – з'ява распаўсюджаная і закранае ўсе сферы моўнай сістэмы: фанетыку, акцэнтуацыю, марфалогію, лексіку, сінтаксіс. Вылучаюць наступныя віды інтэрферэнцыі: марфалагічная, сінтаксічная, фанетычная, лексічная, словаўтваральная, акцэнтная. Марфалагічная інтэрферэнцыя звязана з разыходжаннямі ў граматычным афармленні рускіх і беларускіх лексем, асабліва тых, якія маюць агульныя карані. Гэта разыходжанні ў родзе, ліку, склоне назоўнікаў, ва ўтварэнні сінтэтычных формаў вышэйшай і найвышэйшай ступені параўнання прыметнікаў, у склонавых формах лічэбнікаў, ужыванні дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў і г.д. Напрыклад, рус. шинель, собака, медаль, степь, насыпь, надпись– жаночы род, бел. шынель, сабака, медаль, стэп, насып, надпіс– мужчынскі род; рус. писать чернилами – бел. пісаць чарнілам;рус. чистый – чище, бел. чысты – чысцейшы;рус. тремя, четырьмя – бел. трыма, чатырма; рус. завявший – бел.завялы; рус. улыбаясь – бел. усміхаючыся. Інтэрферэнцыйныя памылкі ў сінтаксісе (сінтаксічная інтэрферэнцыя) выклікаюцца адрозненнямі ў будове словазлучэнняў, простых і складаных сказаў. У словазлучэннях выразна праяўляецца нацыянальная спецыфіка мовы. Таму механічнае перанясенне мадэляў пабудовы словазлучэнняў з адной мовы ў другую вядзе да парушэння нормаў (параўн. белар. дзякаваць сябру, смяяцца з другіх, паслаць па бацьку, захварэць на грып, два сталы, дакрануцца да рукі, ісці лесам, з прычыны занятасці – руск. благодарить друга, смеяться над другими, послать за отцом, болеть гриппом, два стола, прикоснуться к руке, идти по лесу, попричине занятости). Структура сказаў таксама мае некаторыя адрозненні: рус. В одном из переулков встретились емудвадруга – бел. У адным завулку ён сустрэўдвухсяброў; рус. – Приятно ходить по новым местам, всматриваться в картины, встречающиеся на пути – бел. Прыемна было хадзіць па новых мясцінах, углядацца ў малюнкі, што трапляюцца ў падарожжы. Пранікненне спецыфічных фанетычных рысаў з адной мовы ў другую вядзе да фанетычнай інтэрферэнцыі (напрыклад, у рускім маўленні білінгва сустракаюцца такія беларускамоўныя фанетычныя рысы, як цвёрдае р, чна месцы рускіх мягкіх р’ і ч’, фрыкатыўнае γ на месцы выбухнога г, мяккія дз’і ц’на месцы д’і т’, афрыката дж, пераход зычных в, лу ў,прыстаўныя зычныяв, г, прыстаўныя галосныя а, і, ярка выражанае аканне і г.д.). Гэтыя асаблівасці вельмі ўстойлівыя і могуць заставацца ў беларуска-рускага білінгва на ўсё жыццё. Лексічная інтэрферэнцыя выклікана наяўнасцю разыходжанняў або частковага падабенства ва ўласналексемным і семантычным аспектах беларускай і рускай моў. Напрыклад, ужыванне білінгвам у беларускай мове выразу гуляць ролю замест адыгрываць ролю абумоўлена неаднолькавым аб'ёмам значэнняў і асаблівасцямі ўжывання ў рускай і беларускай мовах слоў іграць (играть) і гуляць (гулять). Лексічная інтэрферэнцыя падзяляецца на ўласна-лексічную(калі ў рускім маўленні выкарыстоўваюцца беларускія словы і наадварот): Леший еговедает, отчего так часто его бьёт(И.Мележ); лексіка-семантычную (калі ў маўленні выкарыстоўваюцца словы ў значэннях, якія характэрны для іншай мовы): Урал богатырём приветливымРучникдороги разостлал(Р.Бородулин); лексіка-стылістычную(рускія і беларускія словы маюць аднолькавае значэнне, але належаць да розных стыляў маўлення): рус. хвороба – (дыялектн.) – бел. хвароба(літаратурн.), руск. смак(разм.) – бел. смак(літаратурн.).Лексічная інтэрферэнцыя праяўляецца, у прыватнасці, у міжмоўнай аманіміі. Міжмоўныя амонімы – словы з розных моў, якія поўнасцю або часткова супадаюць у гучанні або напісанні, але маюць рознае значэнне. У працэсе перакладу тэксту з рускай мовы на беларускую ці наадварот магчымы іх непажаданыя ўзаемазамены, што прыводзіць да непаразумення: рус. качка‘укачванне – бел. качка‘вадаплаўная птушка’; рус. сварка ‘злучэнне металічных частак шляхам сплаўлівання’ – бел. сварка‘спрэчка’. Прычынай існавання словаўтваральнай інтэрферэнцыі з'яўляецца несупадзенне словаўтваральных фармантаў аднакаранёвых беларускіх і рускіх слоў: рус. читательница – бел. чытачка, рус. детский – бел. дзіцячы, рус. шептаться – бел. шаптацца,рус. беспринципный – бел.беспрынцыповы, рус. вблизи – бел. паблізу. Акцэнтнаяінтэрферэнцыя звязана з разыходжаннямі ў націску ў рускіх і беларускіх лексемах: рус. ольх'а – бел. в'ольха,рус. кишк'а – бел.к'ішка, рус. овсян'ой – бел. аўс'яны, рус. вест'и – бел. в'есці, рус. д'осуха – бел. дас'уха, рус. од'иннадцать – бел. адзін'аццаць, руск. посл'анец –белар. паслан'ец. №5. Фанетыка як раздзел мовазнауства. Прадмет і задачы фанетыкі Фанетыка (ад грэч.phōnē гук, phōnētikos гукавы) – раздзел мовазнаўства, які вывучае гукавыя сродкі мовы: гукі, склады, такты, фразы, а таксама націск і інтанацыю. Фанетыкай называюць таксама і сам гукавы бок мовы. Фанетыка займае асаблівае месца сярод лінгвістычных навук, паколькі даследуе гукавыя сродкі, пазбаўленыя самастойнага значэння. Напрыклад, злучнік і – гэта слова, якое мае пэўнае значэнне, што рэалізуецца ў канкрэтным кантэксце, але гук [і] гэтага значэння не мае. Калі самастойныя і службовыя словы маюць знешні бок (гукавую форму) і ўнутраны (значэнне), то гукі мовы – аднабаковыя адзінкі: маюць толькі знешняе афармленне. У фанетыцы вылучаюцца самастойныя часткі, якія вывучаюць такія фанетычныя сродкі, як націск (акцэнталогія), склад (сілабіка), інтанацыя (інтаналогія). Фанетычная сістэма мае сувязь з лексічнай і граматычнай сістэмамі беларускай мовы, паколькі гукі, робячыся адзінкамі граматыкі і лексікі, набываюць значэнне і вызначаюць існаванне значных моўных адзінак – марфем і слоў. Фанетыка цесна звязана з арфаэпіяй, якая апісвае асаблівасці вуснай мовы, выяўляе заканамернасці гукавой сістэмы. Фанетыка вывучае гукавыя сродкі мовы, зыходзячы з вымаўлення носьбітаў мовы. На фанетыку абапіраюцца графіка і арфаграфія. Гукі пры дапамозе графічных сродкаў, а таксама з улікам арфаграфічных правіл адлюстроўваюцца на пісьме. . У залежнасці ад задач вывучэння гукавых сродкаў адрозніваюць фанетыку агульную, прыватную, апісальную, гістарычную, параўнальную. Прадметам даследавання агульнай фанетыкі з'яўляецца тое, што характерна для гукавога боку ўсіх моў. Агульная фанетыка вывучае будову маўленчага апарата чалавека, разглядае заканамернасці змены гукаў ў маўленчай плыні, займаецца класіфікацыяй гукаў, суадносіць гукі і фанемы, устанаўлівае агульныя прынцыпы члянення гукавой плыні на пэўныя адрэзкі. Прыватная фанетыка, або фанетыка асобных моў, разглядае задачы фанетыкі, характэрныя для канкрэтных моў. Прыватная фанетыка можа быць апісальнай і гістарычнай. Фанетычная сістэма мовы можа даследавацца ў яе сучасным стане. Вывучэнне гукавой сістэмы на пэўным этапе яе развіцця, г.зн. у сінхронным плане – гэта задача апісальнай (або сінхроннай) фанетыкі. Вывучэнне змен у гукавым ладзе пры развіцці мовы з’яўляецца асноўнай задачай гістарычнай (або дыяхранічнай) фанетыкі. Пры дапамозе гістарычнай фанетыкі можна больш глыбока зразумець фанетычныя з'явы на сучасным этапе. Пры даследаванні некалькіх моў неабходна параўнаць гукавы бок розных моў, выявіць падабенства і адрозненне паміж імі. №6.Галосныя гукі і іх классіфікацыя(І,Э,А,О,У,Ы): Е,ё,ю,я,і – абазначаюць адзін гук, калі стаяць пасля зычнага: лета [л`эта]. Абазначаюць два гукі пасля галоснага,мяккага знака,апострафа,у нескладовага: яліна [yал`іна]. Яны бываюць: Неялабілізованныя. Лабіялізованныя(у,о). Пярэдняга рада(і,э). Сярэдняга рада(ы,а). Задняга рада(о,у). 6. Верхняга пад`ёму(ы,і,у). 7. Сярэдняга пад`ёму(э,о). 8. Ніжняга пад`ёму(а). Змены і чаргаванні галосных гукау: змены абумоулены пазіцыяй галоснага(моцнай-пад націскам;слабой). Бываюць: аканне(яканне) – пераход гукау [о,э] у першым складзе перад націскам у гук [а],пасля цвёрдых. Пасля мяккіх – яканне. Чаргаванне — гэта змена гукаў у адной марфеме ў розных формах слова або ў аднакарэнных словах: рэкі — рака, воды — вада, лес — лясны, лён — лянок. Адрозніваюць чаргаванні пазіцыйныя, або фанетычныя, і гістарычныя, або традыцыйныя. Пазіцыйныя чаргаванні адбываюцца ў залежнасці ад месца націску ў слове і адлюстроўваюць фанетычныя нормы сучаснай мовы. Сярод пазіцыйных чаргаванняў галосных найбольш пашыранымі з'яўляюцца чаргаванні, у аснове якіх аканне і яканне: росы — раса, сосны — сасна, стрэл — страляць, брэх — брахаць; сёстры — сястра, вёслы — вясло, вецер — вятрак, вечар — вячэра. Гістарычныя чаргаванні — гэта вынік гістарычных змсн у фанетычнай сістэме мовы ў мінулыя часы. Яны не абумоўлены фанетычнай пазіцыяй гука ў слове. № 7. Зычныя гукі і іх класіфікацыя. Пазіцыйныя і камбінаторныя змены зычных гукау.Асіміляцыя і дысіміляцыя. Зычныя гукі і прынцыпы іх класіфікацыі Зычных гукаў у беларускай мове 39. Гэта гукі несвабоднага ўтварэння, з моцным струменем выдыхaемага паветра, звычайна нескла- даўтваральныя. Пры іх класіфікацыі ўлічваюцца наступныя прынцыпы: I – палаталізацыя, II – танальнасць, III – месца ўтварэння, IV – спосаб утварэння, V – працягласць.
Губныя ўтвараюцца: а) шляхам збліжэння ніжняй губы з верхняй і імгненным размыканні: [б], [б'], [м], [м'], [п], [п'], [ў] называюцца губна- губнымі, або білабіяльнымі (лац. bi(s) 'двойчы' і labialis 'губны'). Гукі, утвораныя пры збліжэнні ніжняй губы з верхнімі зубамі; называюцца гу- бна-зубнымі, або лабія-дэнтальнымі (лац. labium 'губа' і dentis 'зуб'): [в], [в'], [ф], [ф']. Язычныя ўтвараюцца пры актыўнай артыкуляцыі языка яго адпа- веднай часткі, у сувязі з чым іх падзяляюць на пярэднеязычныя, сярэдне- язычныя і заднеязычныя. Пярэднеязычныя ўтвараюцца збліжэннем або змыканнем пярэд- няй часткі і кончыка языка з зубамі, зубамі і альвеоламі ці альвеоламі. Асабліва рухомы тут кончык языка, ён можа займаць рознае становішча ў адносінах да пасіўных органаў ротавай поласці – зубоў (верхніх і ні- жніх), альвеолаў і паднябення: [з], [з'], [с], [с'], [ц], [ц'],[дз], [дз'], [ж], [ш], [ч], [дж], [л], [л'], [р], [д], [т]. Пры вымаўленні гукі [ж], [ш], [ч], [дж] набываюць шыпячае адцен- не, таму іх называюць шыпячымі. Зычныя [з], [з'], [с], [с'], [ц], [ц'],[дз], [дз'] набываюць свісцячае адценне і назывюцца свісцячымі. Сярэднеязычныя ўтвараюцца збліжэннем сярэдняй часткі языка з цвёрдым паднябеннем; такім у беларускай і рускай мовах ёсць гук [j]. З улікам пасіўнага маўленчага органа – паднябення (цвёрдага) іх называ- юць сярэднепаднябеннымі, або палатальнымі (лац. palatum 'паднябен- не'). Заднеязычныя вымаўляюцца пры збліжэнні або змыканні задняй часткі спінкі языка з мяккім паднябеннем. Гэта гукі [г], [г'], [к'], [к], [х'], [х], [γ], [γ']. IV. Паводле спосабу ўтварэння зычныя бываюць: а) змычна-выбухныя, б) шчылінна-працяжныя, в) змычна-шчылінныя (злітыя, афрыка- ты); г) змычна-праходныя, д) вібранты. Шчылінныя (шчылінна-працяжныя) гукі ўтвараюцца пры набліжэнні актыўнага органа маўлення да пасіўнага; праз утвораную імі шчыліну праходзіць паветра, трэцца аб яе сценкі; гэтыя гукі можна пра- цяжна вымавіць, таму іх называюць працяжнымі (у адрозненне ад імгненных), а таксама фрыкатыўнымі (лац. fricare 'церці'). Гэта гукі [в], [в'], [ф], [ф'], [з], [з'], [ў], [j], [ж], [ш], [с], [с'], [γ], [γ'], [х], [х']. Змычна-шчылінныя гукі (афрыкаты ад лац. affricata 'прыцёртая') утвараюцца складанай артыкуляцыяй: спачатку органы маў- лення змыкаюцца, а затым плаўна размыкаюцца, утвараючы шчыліну, праз якую праходзіць выдыхaнае паветра, тручыся аб яе сценкі. Гэтыя складанай артыкуляцыі гукі маюць змычную пачатковую фазу (экскурсію) і шчылінную канцавую фазу (рэкурсію); яны складаюцца з двух гукаў, злітых у адзін, на што паказвае і літарнае абазначэнне некаторых з іх у беларускай, польскай і іншых мовах. Аднак гэтыя злітыя гукі маюць артыкуляцыю аднаго гука, а не двух: [дз], [дз'], [дж], [ц], [ц'], [ч]. Змычна-праходныя зычныя – гукі, пры ўтварэнні якіх адны органы маўлення змыкаюцца, а іншыя ўтвараюць праход для струменю паве- тра; выдыханае паветра можа разрываць змыканыя органы і праходзіць у поласць носа, як пры вымаўленні гукаў [м], [м'], [н], [н'], або не разры- ваць іх, свабодна праходзячы па баках языка, як пры ўтварэнні гукаў [л], [л']. У адпаведнасці з артыкуляцыяй гэтыя гукі называюцца насавымі, або назальнымі (лац. nazalis насавы) ці бакавымі, або латэральнымі (лац. lateralis 'бакавы'). Бакавыя называюць таксама ротавымі (утвараюцца ў поласці рота, а не носа). Вібранты (дрыжачыя) (лац. vibrans, vibrantis 'дрыготкі') – зычныя гукі, якія ўзнікаюць як вынік вібрацыі артыкуляцыйнага органа (пярэдняй часткі спінкі языка або увулы (язычка). Да вібрантаў належыць [ Пазицыйнае чаргаванне зычных адбыаюцца пад уплывам суседних зычных гукау у сярэдзине слова або залежаць ад становишча зычных у канцы слова. Да пазицыйных чаргаванняу адносяцца: А)чаргаванни звонких и глуких у сярэдзине слова у вынику асимиляцыи: [б]-[п] галубы-галубки, [г]-[х]бягу-бегчы, [з]-[с] павазиць-павозка, [д]-[т] павадок –на павадку, [дз’]-[ц’] дзядзечка-дзядзька, [ж]-[ш]стажок-сташка, Б) чаргаванни звонких и глухихи як выник аглушэння звонких зычных на канцы слова: [б]-[п]кубики-куб, [у]-[х]мураги-мурох, [з]-[с]паравозы-паравоз, [д]-[т]брады-брад, [дз’]-[ц’]у завадзи-завадзь, [ж]-[ш]пейзажы-пейзаж, [дж]-[ч]дажджы-дождж. В)чаргаванни цвердых и мякких зычных як выник асимиляцыи па мяккасци,змякчэння зычных перад [э][и]пры змене формы слова и утварэнне новых слоу: [з][з’]звон –звинець, [с]-[с’]радасны-радасць, [д][дз’]чарада-у чарадзе. Г) чаргаванни заднеязычных [у][к][х][у’][к’][х‘] [у]-[у’]ворага-вораги, [к]-[к’]клетка-клеки, [х]-[х’]арэх-арэхи. Асимиляцыя и дысимиляцыя зычных гукау. Асимиляцыя-гэта фанетычны працыс прыпадабнення аднаго гука да другога. Напрыклад, звонки гук у становишчы перад глухим вымауляецца як глухи – асимиляцыя па глухасци: дарожка-[дарошка], казка-[каска]. Асимиляцыя па глухасци трэба адрозниваць ад аглушэння звонких зычных у абсалютным канцы слова: зуб[зуп]. Вымауленне канцавых глухих и звонких зычных не адрозниваецца: грып[грып].Аглушэнне канцавога звонкага зычнага выкликае аглушэнне папярэдняга звонкага зычнага :з’е[ст]. Глухи перад звонким вымауляецца звонка-асимиляцыя па звонкасци:просьба-[проз’ба]. Асимиляцыя па мяккасци праяуляецца у прыпадабненни зычных[з][с][дз][ц] да наступных мякких:зничка-[з’н’ичка]. У працэсе маулення свисцячыя [з][с] перад шыпячыми[ж][ш][дж][ч] прыпадабняюцца да шыпячых: перавозчык –[перавошчык], а шыпячыя перад свисцячыми вымауляюцца як свисцячыя:купаешся-[купас’ся]. У некаторых выпадках асимиляцыя прывяла да сцяжэння зычных и стала адлюстроувацца на письме: мноства-множства. Дысимиляцыя – гэта замена аднаго з двух аднолькавых або падобных гукау иншым, менш падобным па вымауленни.Напрыклад, у вынику страты рэдукаваных ъ,ь у словах къто,чъто побач стали близкага утварэння [кт][чт],што прывяло да замены [к][ч] на [х][ш]: хто,што. Распадабненне спалучэнняу гукау[дт][тт] адбылося у словах весци, плесци ,месци. Асимиляцыя у сучаснай бел.ли-най мове-жывы и актыуны працыс. Дысимиляцыя-з’ява вельми рыдкая, вядомая па сваих выниках з минулых эпох № 8. Склад. Тыпы складоу.Прынцыпы скдадападзелу у беларускай мове. склад – гэта мінімальная вымаўленчая адзінка, якую ўтварае галосны гук пры спалучэнні з зычным(і) гукам(і) на аснове злітнага з імі вымаўлення. У адпаведнасці з прынцыпам узыходнай гучнасці ў сучаснай беларускай мове могуць стварацца склады наступнай будовы: Тыпы складоў : Г- а, э, о, у, і ЗГ га, джы, дзе, лі, рэ ГЗ ад, іл, ой, эх ЗГЗ бэз, кат, лік, шум, вар, лаў, мар ЗЗГ зла, зло, два ЗЗГЗ жвір, звон, млын ЗЗГЗЗ гвалт, хруст, тракт ЗГЗЗ мант, лент, ліст, факт ЗЗЗГ зблы, стра, спрэ ЗЗЗГЗ Склад ЗГЗЗЗ тэкст, ленск ЗЗГЗЗЗ Мінск, спектр Існуе некалькі класіфікацый тыпаў складоў.
Вызначэнне межаў паміж складамі ў слове і на стыку слоў называецца складападзелам. Існуе некалькі тэарэтычных падыходаў і крытэрыяў складападзелу (яны адрозніваюцца адносна таго, якія спалучэнні гукаў у моўнай плыні лічыць складамі, па якіх праходзіць мяжа складападзелу): згодна з узрастаннем гучнасці: ва-пна, ка-пні; згодна са змяненнем мускульнай напружанасці галасавых звязак: вап-на, ка-пні; згодна з рэальнасцю склада ў пачатку слова: вап-на, ка-пні; згодна з тэндэнцыяй да адкрытых складоў: ва-пна, ка-пні. У беларускай мове пашыраны прынцып складападзелу ў адпаведнасці з узрастаннем гучнасці.: 1. калі ў слове апошні гук галосны, а зычныя і галосныя гукі размяшчаюцца па чарзе, то складападзел праводзіцца паміж галосным і наступным зычным: ба-ра-на-ва-ла, у-за-е-ма-да-па- мо-га; 2. калі паміж галоснымі ёсць спалучэнне шумных зычных гукаў ці шумнага і санорнага, то складападзел праходзіць перад першым зычным, а спалучэнне зычных адносіцца да наступнага склада: мя-тла, по-шта; 3. калі паміж галоснымі ёсць спалучэнне санорнага зычнага з санорным або спалучэнне санорнага з шумным, то складападзел праходзіць паміж зычнымі: санорны адносяць да папярэдняга склада, а другі зычны – да наступнага: жар-ты, роў-ны; 4. спалучэнні зычных гукаў у пачатку слова і ў канцы незалежна ад тыпу зычных, якія спалучаюцца, цалкам адносяцца да склада, утворанага суседнім галосным: зра-бі-лі; 5. складападзел на стыку марфем праводзіцца згодна з тымі ж правіламі, што і не на стыку. З гэтага вынікае, што ў беларускай мове падзел слова на марфемы (пад-ыгр-а-лі) можа не супадаць з падзелам яго на склады (па-ды-гра-лі) № 9. Націск, віды Націск – танальнае або сілай голасу выдзяленне аднаго са складоў. Націск бывае: слоўным: 1. выдзяляецца фанэтычным спосабам адзін са складоў у слове. 2.тактавы-Выдзяленне цэлага слова ў складзе сінтагмы Лес наступа’’ў і раступа’’ўся, лужком зялёным разрыва’’ўся. 3. Фразавы націск– выдзяленьне цэлага такта ў складзе фразы Лес наступа’’ў і раступа’’ўся, лужком зялёным разрыва’’ўся. 4.Лагічны націск- выдзяленне ў фразе найбольш важнага слова. 5. Рухомы (у розных формах слова пераходзіць з аднаго склада на другі: брыво – бровы, лес – лясы, нага – ногі, пяцёра – пяцярых) - нерухомы (у словах хата, парта, зялёны, добры, адзінаццаць ва ўсіх склонавых формах адзіночнага і множнага ліку націск падае на адзін і той жа склад); 6. Разнамесны – аднамесны; 7. Асноўны – пабочны. Націск у беларускай мове рухомы (адрас – адрасы), рознамясцовы, можа быць як на першым, так і на іншым складах слова (жнівень, кастрычнік, мабілізацыя). Ён можа падаць на корань, прыстаўку, суфікс, канчатак. Націск маюць только паўназначныя словы. Непаўназначныя (службовыя) прымыкаюць да папярэдняга слова (энклітыкі): схадзіў бы, або да наступнага самастойнага слова (праклітыкі): па ваду. Ад месца націску залежаць: адрозненне аднолькавых па гукавым саставе слоў: атлас; правілы напісання галосных: ляснік, леснічоўка, высакаякасны, шырокафарматны (калі ў другой частцы складанага слова націск знаходзіцца не на першым складзе, развіваецца пабочны націск у першай частцы: чарнабровы, чорнарабочы); адрозненне граматычных формаў слова: рукі; адрозненне формаў закончанага і незакончанага трывання дзеяслова: адрэзаць – адразаць. Акцэнталагічныя варыянты дапускаюць дваякі націск у межах нормы: літасцівы, супраць – супроць, хлопец – хлапец, навокал – навакол. У мове існуе вялікая група слоў, ў якіх націск неабгрунтавана пераносіцца на іншы склад. Акцэнталагічныя памылкі дапускаюцца і ў асобных граматычных формах. Так, у дзеясловах множнага ліку прошлага часу правільныя формы: узялі, далі, аддалі, прынялі.У дзеясловах 2-й асобы множнага ліку цяперашняга і будучага простага часу абвеснага ладу нарматыўнымі з’яўляюцца варыянты: жывяце, ідзяце. У прыслоўях вышэйшай ступені параўнання націск падае на апошні склад: далей, вышэй. № 10. Арфаэпія і яе задачы. Арфаэпічеая норма ікультура маулення. Прычыны парушэння арфаэпічных нормау. ЗАДАЧЫ АРФАЭПІІ: Арфаэпія(грэч. оrthos – правільна, epos – слова, мова) – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца нормы літаратурнага вымаўлення. Асноўная задача арфаэпіі – выпрацоўка і замацаванне адзіных нормаў літаратурнага вымаўлення, якія ўключаюць у сябе правілы вымаўлення галосных гукаў, зычных гукаў, правілы вымаўлення спалучэн- няў гукаў у розных пазіцыях, правілы вымаўлення запазычаных слоў. Развіццё і станаўленне арфаэпічных нормаў звязана з развіццём і станаўленнем беларускай літаратурнай мовы. Адзінства арфаэпічных правіл для ўсіх носьбітаў мовы неабходнае і важнае, як адзінства норм арфаграфіі і графікі, бо дапамагае дакладнаму разуменню вуснай мовы і тым самым спрыяе развіццю культуры нацыі. Прычынамі парушэння норм літаратурнага маўлення з’яўляюцца: 1. Уплыў дыялектнай мовы, калі людзі захоўваюць асаблівасці мясцовай гаворкі: капаніца, начніца, з[і]мля, р[і]ка, бур[я]к, халодна,мамо, тато, збожа, камінэ,насене, вядзець, пішыць. 2. Уплыў рускай мовы: 1) вымаўленне [г] выбухнога на месцы фрыкатыўнага [г] (г[г]орад, г[г]ерой, аг[г]арод); 2) вымаўленне [ч] як [ч’] (ч[ч’]ай, ч[ч’]орны, ч[ч’]асты); 3) вымаўленне гукаў [л], [в], [ф] на месцы губна-губнога [ў] (траў[в]ка, воў[л]к, кроў[ф’]); 4) вымаўленне двух асобных гукаў [д] і [ж], [д] і [з] на месцы афрыкатаў (дажд[д]ж[ж]ы, ксянд[д]з[з]ы); 5) вымаўленне гукаў [шш] замест [шч] і інш. (шч[ ’]асце). 3. Уплыў арфаграфіі: гарадскі, змена, іскры, не вывучыў, без страху, бясшумна замест гара[ц]кі, [з’]мена, [jі]скры, [н’а]вывучыў, [б’ас] страху, бя[ш]шумна і інш. Заключаючы размову пра адхіленні ад норм літаратурнага вымаўлення, нагадаем (каб кантраляваць уласнае вымаўленне) слушнае выказванне англійскага лінгвіста Г. Суіта: «Пакуль мы не ведаем, як сапраўды гаворым, мы не можам адказаць на пытанне, як мы павінны гаварыць». |