1. Мова і соцыум. Функцыі мовы у грамадстве
Скачать 200.39 Kb.
|
№ 22. Лексікалогія як раздзел мовазнаўстваСукупнасць слоў той ці іншай мовы складае яе лексіку (грэч. lехіs – які адносіцца да слова, слоўнікавы). Лексікай называюць таксама словы, што ўжываюцца ў творах таго ці іншага пісьменніка, у пэўнай сферы дзейнасці чалавека (тэрміналагічная і прафесійная лексіка), у якой-небудзь гаворцы (дыялектная лексіка) і інш. Багацце лексічнага запасу беларускай мовы шырока адлюстравана ў слоўніках: напрыклад, у «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы» ў 5-ці тамах (1977–1984) звыш 100 тысяч слоў і фразеалагізмаў. Лексікалогія (грэч. lехіkоs – які адносіцца да слова, слоўнікавы іlogos – вучэнне) – раздзел мовазнаўства, які вывучае лексіку мовы. У лексікалогіі даецца азначэнне слова як асноўнай адзінкі мовы, высвятляюцца шляхі развіцця значэнняў слова, вызначаецца іх стылістычнае адрозненне. Лексікалогія звязана з іншымі раздзеламі лінгвістыкі, якія вывучаюць слова: стылістыкай, лексікаграфіяй, фразеалогіяй і інш. Стылістыка (грэч. stylos – прылада для пісьма ў старажытных грэкаў) вывучае спосабы выкарыстання моўных сродкаў у залежнасці ад мэты і характару выказвання, мэты паведамлення. Лексікаграфія (грэч. lехіkоs – слоўнікавы, grapho – пішу) вывучае тэорыю і практыку складання слоўнікаў розных тыпаў. Фразеалогія (грэч. рhrasis – выраз і 1оgos – вучэнне, навука) вывучае і апісвае ўстойлівыя словазлучэнні, іх паходжанне, значэнне і класіфікацыю. Лексічны склад мовы пастаянна змяняецца: адны словы выходзяць з актыўнага ўжывання, знікаюць, другія – з’яўляюцца. У гэтых адносі-нах лексіка мовы рэзка адрозніваецца ад фанетыкі, якая ўключае некалькі дзясяткаў вельмі ўстойлівых адзінак, і ад граматыкі, дзе колькасць адзінак (марфем, словаформаў, тыпаў сказаў, словазлучэнняў) не большая за некалькі соцень, і яны на працягу доўгага часу змяняюцца нязначна. . Слова і яго значэннеАб’ектам вывучэння ў лексікалогіі выступае слова – адзінка мовы. У слове адлюстраваны вопыт і вынікі пазнавальнай, працоўнай дзейнасці чалавека на працягу тысячагоддзяў. Слова як лексічная адзінка мае свае характэрныя рысы: фанетычную і граматычную аформленасць, значэнне, выдзяляльнасць і аднаў-ляльнасць у мове. Гукавая абалонка – знешняя форма слова, а лек-січнае значэнне, сэнс – унутраная. Напрыклад, знешняя форма слова вятрак – 6 гукаў і 6 літар, размешчаных у пэўным парадку, а змест, лексічнае значэнне слова – суаднесенасць з прадметам навакольнага свету – ветранымлын. Сувязь паміж формай і зместам слова ўмоўная, яна гістарычна замацавана ў мове і аформлена ў слоўніках розных тыпаў. Адна з характэрных рыс слова – яго абагульняльны характар, у мове няма слоў для абазначэння кожнага асобнага прадмета. Абагульненае ўяўленне людзей пра з’явы, прадметы, іх прыметы і ўласцівасці адлюстроўваецца ў выглядзе паняццяў. Паняцце– гэта адна з формаў мыслення, што абагульнена адлюстроўвае ў свядомасці людзей аб’ектыўную рэчаіснасць. У свядомасці чалавека паняцці замацоў-ваюцца і афармляюцца з дапамогай слоў, паміж словам і паняццем устанаўліваецца цесная сувязь, адзінства. Слова– гэта фанетычна і граматычна аформленая адзінка мовы, якая мае пэўнае значэнне і выступае сродкам моўных зносін. Пераважную большасць лексікі беларускай мовы складаюць словы самастойныя (паўназначныя), якія выконваюць намінатыўную функцыю: называюць з’явы, прадметы навакольнага свету. Службовыя словы (прыназоўнікі, злучнікі, часціцы) не выконваюць намінатыўнай функцыі і не маюць лексічнага значэння. Словы самастойных часцін мовы маюць лексічнае і граматычнае значэнне. Лексічнае значэнне – гэта ўнутраны змест слова, суаднесенасць яго гукавой абалонкі з пэўным прадметам або з’явай рэчаіснасці. Напрыклад, калі мы вымаўляем, чуем слова абрус, у нашай свядомасці ўзнікае ўяўленне аб прадметах рэчаіснасці, за якімі замацавана гэта слова. Лексічныя значэнні слоў гістарычна ўстаноўлены грамадствам, суадносяцца з пэўнымі прадметамі, дзеяннямі, прыметамі і характарызуюц-ца ўстойлівасцю. Лексічнае значэнне слова з’яўляецца індувідуальным. Лексічныя значэнні слова разнастайныя па сваёй прыродзе. У працэсе гістарычнага развіцця грамадства, навукі, культуры, мастацтва з’яўляюццановыя прадметы, паняцці. Яны павінны атрымаць назву, каб можна было адрозніць іх ад іншых. Назвы бываюць матываваныя і нематываваныя. Калі слова матываванае, можна вызначыць, нааснове чаго, якой характэрнай рысы яно ўзнікла. Гэта словы з вытворнай асновай, яны матывуюцца, тлумачацца з дапамогай іншых слоў:завушніцы ад словавуха, сухменьадслова сухі, маладзік ад словамалады, трактарыстад словатрактар. Для нематываваных слоў-назваў нельга вызначыць, на аснове чаго, якіх характэрных прымет яны ўзніклі. Утварэнне такой назвы немагчыма растлумачыць з дапамогай іншых слоў. Нематываваныя словы маюць невытворную аснову:лес,пыл, град,свежы. Граматычнае значэнне – гэта значэнне, уласцівае слову як часціне мовы. Напрыклад, словы возера, клён, праца, бераг маюць рознае лексічнае значэнне, а граматычнае значэнне іх аднолькавае: для ўсіх гэтых слоў уласцівая прадметнасць, яны маюць род, змяняюцца па ліках, склонах. Граматычныя значэнні аб’ядноўваюць словы ў адну часціну мовы. Слова – гэта адзінства лексічнага і граматычнага значэнняў. Носьбіт лексічнага значэння – аснова слова, параўнайце: лес, лясны, лесавы, ляснік, лясісты, леснічоўка, лясун і інш. Граматычнае ж значэнне слова выражаецца з дапамогай канчаткаў, формаўтваральных суфіксаў, прыставак, дапаможных слоў, націску. Словы могуць мець адно ці некалькі лексічных значэнняў. У залежнасці ад гэтага яны падзяляюцца на адназначныя і мнагазначныя. Адназначныясловы маюць адно лексічнае значэнне. Такіх слоў у мове няшмат, звычайна гэтатэрміны: дэфіс, нейрон, флексія, катэт,косінус;уласныя назвы:Свіцязь, Купала, Гомель, Сатурн, ІІрыпяць.Большасць слоў у беларускай мовемнагазначныя.Напрыклад, словабранямае 2 значэнні: 1) металічная засцерагальная вопратка воіна ў мінулым; панцыр, латы, кальчуга;2)стальная абшыўка,танка баявога карабля, бронецягніка. Мнагазначныя словы – яркі стылёвы сродак, яны выкарыстоўваюцца ў мове твораў мастацкай літаратуры для стварэння вобразаў, перадачы эмацыянальнага, душэўнага настрою герояў, малюнкаў прыроды і інш. Амонімы (грэч. homos – аднолькавы і onyma – імя) – гэта словы з аднолькавым гучаннем і розным значэннем: арфа1 – музычны інстру-мент і арфа2 – веялка; аўсянка1 – аўсяная каша і аўсянка2 – пеўчая птушка; сардэчнік1 – чалавек, хворы на сэрца, сардэчнік2 – унутраная частка розных апаратаў, прылад, сардэчнік3 – лекавая расліна, буйміна. З’ява гукавога супадзення зусім розных па сэнсе моўных адзінак называецца аманіміяй. У адрозненне ад мнагазначнага слова, у якім паміж значэннямі захоўваецца семантычнае адзінства, амонімы– словы зусім розныя, якія па тых ці іншых прычынах супалі ў гучанні. У філалагічных слоўніках амонімы падаюцца ў розных слоўнікавых артыкулах і пазначаюцца надрадковай лічбай: кіт1, кіт2; стапа1, стапа2. Выкарыстанне розных тыпаў амонімаў ў мастацкім творы – сродак стварэння вобраза: Гонячы хвалі крывавыя ўдалеч, сына будзіла рыбацкая Нарач; гнеўная Нарач, што брала на вілы замак пракляты ды панскія вілы.(Вял.)Наша вострая піла – не піла, а пчала. Не піла, не ела, ні разу не прысела. (Віт.) Сінонімы(грэч.synonimos– аднайменны) – словы, што па-рознаму гучаць, але поўнасцю ці часткова супадаюць па значэнні:есці–з'ядаць, карміцца, жывіцца, харчавацца, спажываць, сталавацца.Наяўнасць сінонімаў характэрная для большасці моў свету; багатая сінаніміка робіць мову выразнай, яркай, эмацыянальнай. Сінонімы абазначаюць адно і тое ж паняцце, але адрозніваюцца адценнямі значэння, сферай ужывання, стылістычнай ці эмацыянальнай афарбоўкай. Сінонімы належаць да адной лексіка-граматычнай катэгорыі слоў (часціны мовы). У сказе такія словы могуць узаемазамяняцца:заўсёды (заўжды, увесь час, ва ўсе часы, вечна, век векам, векавечна) палымнее сонца. Крыніцы сінонімаў разнастайныя. Яны ўзнікаюць у выніку лексіч-нага збліжэння: а) агульнаславянскіх ці ўсходнеславянскіх і ўласнабе-ларускіх слоў: граніца–мяжа, прыяцель–сябар, гаварыць–гутарыць, гаманіць; мошка–казюрка, кузурка, казюлька, казюля; ежа–страва;б) слоў літаратурнай мовы і народна-дыялектнай:рабро–скаба, рад–шар, бульба–картопля, недахоп–сказа, лодка–чайка;в) уласна беларускіх слоў і запазычаных:цягнік–поезд(рус.),успомніць–прыгадаць(укр.),аловак–карандаш(цюрк.),прыстаўка–прэфікс(лац.). Група слоў, якая складаецца з двух і больш сінонімаў, называеццасінанімічным радам.У ім выдзяляецца асноўнае, стрыжнявое слова, якое найбольш ужывальнае і стылістычна нейтральнае. Гэтадамінанта.Яно паўней за іншыя словы перадае агульнае значэнне рада і стаіць у ім першым. У слоўніках сінонімаў дамінанта падаецца ў пачатку слоўнікавага артыкула з абзаца. Роля сінонімаў у развіцці культуры мовы людзей надзвычай вялікая: з дапамогай іх можна вырашаць разнастайныя стылістычныя задачы, перадаваць найтанчэйшыя адценні сэнсу, больш дакладна выражаць свае думкі. Ужыванне сінонімаў дапамагае пазбегнуць паўтораў адных і тых жа слоў, робіць мову багацейшай, прыгажэйшай. Сінонімы шырока ўжываюцца ў мове твораў мастацкай літаратуры і выступаюць асновай своеасаблівасці і індывідуальнасці стылю пісьменніка: I гром-пярун сталёвым бічам, бы нейкі звер страшэнным лычам, арэ, трасе, калоціць хмары.(К-с)Глянь [валуны] скачуць, коцяцца, паўзуць, трашчаць, рыпяць, звіняць, грукочуць, як статак мамантаў, ідуць, усё зраўняць з зямлёю хочуць. (Дайн.) Антонімы (грэч. anti – супраць, onima – імя) – словы адной і той жа часціны мовы з супрацьлеглым значэннем. Антонімы, у адрозненне ад сінонімаў, аб’ядноўваюцца не ў рады, а ў пары і супрацьстаўляюцца толькі па значэнні: вялікі – малы, новы – стары, смелы – нясмелы, весяліцца – сумаваць. Звычайна антонімы абазначаюць: а) якасць і ацэнку: гарачы – халодны, прыгожы – непрыгожы, стары – малады; б) пачуцці і стан чалавека: радасць– сум, здаровы – хворы; в) дзеянні: зачыніць – адчыніць, будаваць – разбураць; г) з’явы прыроды: світае – змяркаецца, мароз – спёка, гарачыня – холад; д) часавыя і прасторавыя паняцці: раніца – вечар, пачатак – канец, зіма – лета, захад – усход і інш. Антанімічныя пары могуць утвараць не толькі асобныя словы, але і спалучэнні слоў: светлы дзень–цёмная ноч, бурная радасць–ціхі смутак. Антонімы могуць быць аднакаранёвымі і рознакаранёвымі. У аднакаранёвых антонімах супрацьлегласць значэння выражаецца не коранем, а прыстаўкай: зайсці–выйсці, жывы–нежывы, вялікі–невялікі, навуковы–антынавуковы, згода–нязгода.У рознакаранёвых антоні-мах супрацьлегласць значэння выражаецца ўсім словам:карысць–шкода, сіла–слабасць, узнагародзіць–пакараць, даць–забраць. Як правіла, антонімы маюць словы з якасным, колькасным, прасторавым і часавым значэннем. Не ўтвараюць антанімічных пар большасць назоўнікаў з канкрэтным значэннем: стол, акно, пясок, сасна,уласныя назоўнікі:Гомель, Венера, Нарач, многія якасныя прыметнікі – назвы колеру:сіні, чырвоны, зялёны, карычневы. Мнагазначнае слова можа мець некалькі розных антонімаў, кожны з якіх суадносны з пэўным значэннем такога слова. Напрыклад, да слова лёгкіў прамым значэнні(лёгкі пух)антонімам з’яўляецца словацяжкі, а ў пераносных значэннях – іншыя: лёгкае адзенне – цёплае адзенне, лёгкае заданне– складанае заданне,лёгкі крок – мядзведжы крок.Антонімы належаць да выразных сродкаў мовы, яны шырока выкарыстоўваюцца ў назвах зборнікаў вершаў, раманаў, іншых мастацкіх і публіцыстычных твораў; а таксама ў прыказках, прыпеўках, народных песнях, казках, легендах, паданнях. Паронімы(грэч.para– каля, побач іonima– імя) – гэта словы, што маюць блізкае гучанне, але розныя па лексічным значэнні. Паронімы – словы адной часціны мовы, звычайна аднакаранёвыя, яны маюць націск на адным і тым жа складзе:дыпламат–дыпламант, адрасат–адрасант, фабрыкат–фабрыкант.Найчасцей паронімы ўтвараюць двухкампанентныя групоўкі (гнёзды):гліняны – гліністы, кантакт–кантракт; адрыўны–адрывісты–адрывачны.Кожны паронім характарызуецца самастойнасцю, слова можа мець свае сінонімы і антонімы, ужываецца ў пэўнай моўнай сітуацыі. Узнікненне паронімаў звязана з пастаянным павелічэннем колькасці лексічных адзінак, пашырэннем іх сэнсавай нагрузкі, узаемаўплывам слоў на семантычным і марфалагічным узроўні. Колькасць паронімаў павялічваецца таксама за кошт пранікнення ў склад агульнаўжывальнай лексікі слоў лексікі спецыяльнай, запазычання слоў з іншых моў: абанент(ням.Abоnnеnt)– абанемент (франц. аbоnnеmеnt),эскалатар(англ. еsсаlаtor) –экскаватар (англ. ехсаvаtог). Паронімы могуць адрознівацца прыстаўкамі і суфіксамі:управіць–выправіць, паглынуць–праглынуць, генеральны–генеральскі.Гукавое падабенства паронімаў нярэдка вядзе да таго, што іх няправільна ўжываюць у мове, не адрозніваюць семантыку гэтых слоў. Павысіць культуру вуснай і пісьмовай мовы, пазбегнуць памылак такога тыпу дапамагаюць слоўнікі іншамоўных слоў, тлумачальныя слоўнікі, а таксама спецыяльныя даведнікі. У мастацкай літаратуры паронімы выкарыстоўваюцца як сродак стылістычнай выразнасці, для канкрэтызацыі, удакладнення думак, высвятлення тонкіх сэнсавых адценняў супастаўляльных слоў, для моўнай характарыстыкі герояў мастацкага твора, стварэння камічнай сітуацыі і пабудовы каламбураў. № 23. Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле паходжання. Лексічны склад беларускай мовы фарміраваўся на працягу многіх стагоддзяў, няспынна развіваўся і ўдасканальваўся. Менавіта ў лексіцы адлюстравалася і гісторыя развіцця беларускага народа. Вылучаюцца два вялікія пласты нашай лексікі паводле паходжання: спрадвечная і запазычаная. Спрадвечная лексіка складаецца з чатырох пластоў слоў: 1) індаеўрапейскія словы (самыя старажытныя, ≈ III–I тыс. да н.э.). Абазначалі жыццёва важныя прадметы жывой і нежывой прыроды: Бог, душа, вера, неба, вечар, зіма, дзень, маці, брат, дзед, сын, воўк, зерне, мёд, соль, салома, балота, гарэць, драмаць, есці; лічэбнікі два, тры, сто; займеннікі вы, сам, ты і мн. інш.; 2) агульнаславянскія (праславянскія) словы ≈ II тыс. да н.э. – I тыс. н.э.): дзіця, бабка, сірата, удава, заяц, бык, конь, лебедзь, крыўда, ласка, праўда; назвы прадуктаў харчавання: блін, піва, сала, квас, каша, масла, крупа, дрожджы і інш.; ваенныя тэрміны: абарона, бой, вайна, дружына, кап’ё, лук, полк, страла і інш.; колеры: белы, жоўты, зялёны, русы, рыжы, светлы, чорны, сіні і інш. Пласт агульнаславянскай лексікі хоць і нешматлікі (≈ 2000 слоў), але з’яўляецца ядром слоўніка кожнай славянскай мовы; 3) агульнаўсходнеславянскія словы (VІІІ – ХІІІ стст.): сям’я, ваявода, дань, воласць, выкуп, пастух, бондар, знахар, мельнік, селянін, клык, жаваранак, снягір, грэчка, качарга, лыжка, сарочка, рэпа, адзінаццаць, дванаццаць, дзевяноста і інш.; 4) уласнабеларускія словы (ХІV – ХVІІ стст.): асілак, вадзянік, вайсковец, араты, працаўнік, вясковец, сейбіт; бусел, берасцянка, алешнік, ваўчкі, заранка, вясёлка, надвор’е, золак, світанне, спёка, цемра, сакавік, красавік; спадніца, хустка, абрус; дранікі, зацірка; пакута, пяшчота, хвароба, байка, выказнік, дзейнік і інш. Менавіта ўласнабеларускія словы складаюць нацыянальную спецыфіку лексічнай сістэмы нашай мовы [1]. Да запазычаных адносяцца словы іншамоўнага паходжання, якія ў выніку семантычнага і фанетыка-марфалагічнага асваення зрабіліся лексічнымі адзінкамі беларускай мовы. Асноўная прымета запазычанага слова – яго функцыянальная значымасць, якая заключаецца ў тым, што слова абазначае прадметы і паняцці, якія не маюць адэкватнага абазначэння ў самой беларускай мове або з’яўляюцца семантычнымі ці стылістычнымі сінонімамі да адпаведнага беларускага слова. З іншых моў у беларускую мову такія словы пранікаюць як вусным шляхам (г.зн. перш трапілі ў жывую гаворку, а пазней пашырыліся ў пісьменнасці), так і кніжным (пачыналі ўжывацца ў пісьменнасці і літаратурнай мове, а потым паступова пераходзілі ў гаворку). Выдзяляюцца дзве вялікія групы запазычаных слоў: са славянскіх моўі з неславянскіх.Прывядзём прыклады. Са славянскіх моў: а) стараславянізмы (або царкоўнаславянізмы): вобраз, вочы, воблака, храбры, продак, раб, цвярдыня, уладыка, храм, чэсны, благаславенне і інш.; б) з рускай мовы: ссылка, пераварот, забастоўка, подзвіг, гадавіна і інш.; в) з украінскай мовы: бацькаўшчына, вербалоз, ежа, агортваць, боршч, прыкмета, заляцанне, хутар, варэнік, побыт, журыцца, галушка, забабоны, лунаць і інш.; г) з польскай мовы: касцёл, скарб, вяндліна, відэлец, гузік, карысць, сродак, скарга, рахунак, гатунак, здрада, апека, сукенка, літасць, айчына, пісар, кабета, хлопец, шчыры, дранцвець і інш.; д) з чэшскай мовы адзінкавыя прыклады: калготы, блакіт. З неславянскіх моў: а) балтызмы (літоўскія і латышскія словы): жвір, пуня, клуня, свіран, коўш, бурбалка, клыпаць, жуда і інш.; б) цюркізмы (пераважна з татарскай мовы). Пачалі пранікаць у мову ўсходніх славян яшчэ ў старажытныя часы з мовы цюркскіх плямёнаў, што рабілі набегі на землі славян: арда, баран, калчан, сарафан, балван, балда, лафа (салдацкае жалаванне; выгода), атаман, кінжал, халва, плоў, айва, гарбуз, бархан, туман, буран, торба, чамадан і інш.; в) грэцызмы трапілі ў нашу мову яшчэ ў старажытнасці ў сувязі з прыняццем хрысціянства. Пераважна гэта словы навукі, асветы, культуры, мастацтва, адукацыі: ікона, царква, алфавіт, арфаграфія, графіка, кафедра, бактэрыя, дыягназ, трахея, мікроб, іон, істэрыя, філалогія, лексіка, алебастр, акіян, кіт, дэльфін, эпоха, элегія, камедыя і інш.; г) лацінізмы ў нашу мову прыйшлі праз польскую, чэшскую і іншыя заходнееўрапейскія мовы: каляндар, прафесія, доктар, літара, нацыя, тэкст, легенда, ангіна, вакцына, інфаркт, вірус, бацыла, біцэпс, імпульс, інстытут, лекцыя, глобус, экзамен, абітурыент, аратар і інш.; д) германізмы: афіцэр, маўзер, лагер, штаб, фронт, фланг, алкаголь, бутэрброд, цукар, вафля, гальштук, партвейн, паштэт, бінт, аспірын, гантэлі, цэйтнот, гросмайстар, штраф і інш.; е) галіцызмы (з французскай мовы): акардэон, баль, вальс, вернісаж, жанр, журы, раяль, бігудзі, памада, адэкалон, гарнітур, бра, вітрына, атэль, кавалер, какетка, камандор, гараж, кабіна, сапёр, баржа, міна, маршал, карабін, лікёр, кампот, марынад і інш.; ё) англіцызмы: аўт, бокс, гандбол, футбол, клуб, трактар, мічман, снайпер, бар, піжама, плед, вельвет, джынсы, віскі, пунш, джэм, бекон, крэкер, кактэйль, кекс, джунглі, лідар, мітынг і інш.; ж) італізмы: акорд, арыя, бас, флейта, опера, маэстра, карнавал, гірлянда, саната, палац, вермішэль, макарона, памідор, лаванда, інтанацыя, кар’ера, бандыт, фашызм і інш.; з) з галандскай: бакен, баркас, боцман, канвой, марціра, дамкрат, брас, краб, апельсін і інш.; і) з іспанскай: арлекін, балеро, гітара, румба, танга, самбрэра, какаін і інш.; к) з фіна-ўгорскіх (фінскай, карэльскай, эстонскай, комі): кілька, навага, салака, сёмга, тундра, нарты, сані і інш.; л) з кітайскай: чай, жэньшэнь; м) з японскай: івасі, соя, кімано, самурай, цунамі, каратэ, дзюдо і інш. Пранікненне іншамоўных слоў – з’ява заканамерная для любой мовы. Гэта вынік палітычных, гандлёвых, эканамічных і культурных сувязей, цесных моўных кантактаў народаў свету. Запазычанні не парушаюць нацыянальнай самабытнасці беларускай мовы, яны ўзбагачаюць яе лексічную сістэму. № 24. Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле сферы ужывання. Уся лексіка БМ паводле ўжывання падзяляецца на агульнаўжывальную і абмежаваную ва ўжытку. Да агульнаўжывальнай лексікі адносяцца шматлікія словы, якія не абмежаваны ва ўжыванні, могуць выкарыстоўвацца ва ўсіх моўных стылях і складаюць устойлівую аснову сучаснай БМ: маці, бацька, святло, чырвоны, першы, каляндар. Лексіка абмежаванага ўжывання выкарыстоўваецца ў мове радзей. Гэта спецыяльная, дыялектная і жаргонная лексіка. Спецыяльную лексіку выкарыстоўваюць у сваёй мове прадстаўнікі асобных прафесій, пэўных галін ведаў. У спецыяльнай лексіцы вылучаюць тэрміны (навуковыя, тэхнічныя) і прафесіяналізмы. Тэрміны – афіцыйныя літаратурныя словы, якія дакладна абазначаюць навуковыя, тэхнічныя, палітычныя, эканамічныя, мастацкія паняцці: арлекін (тэатр.), бактэрыцыд (бакт), матэрыялізм (філас).Вузкаспецыяльныя тэрміны, якія вядомы толькі самім спецыялістам, пазначаюцца ў слоўніках паметай спец., або канкрэтнай паметай, якая ўказвае на выкарыстанне тэрміна ў адпаведнай галіне навукі, тэхнікі, эканомікі (анат., архіт., геагр., заал., літ., мед., муз., юр.). Агульназразумелыя шырокаўжывальныя тэрміны, вядомыя людзям розных спецыяльнасцей, звычайна не маюць такіх памет. Прафесіяналізмы – назвы прадметаў, дзеянняў пераважна ў вуснай мове людзей пэўнай прафесіі, рамяства, занятку: перадкі, заднікі (шавецк.), цвікля, фастрыгаваць (кравецк.). Да дыялектнай лексікі адносяцца такія словы мясцовай, пераважна сялянскай гаворкі з аднаго ці другога дыялекту, якія ўжываюцца на абмежаванай тэрыторыі Беларусі. Дыял.словы адрозніваюцца ад літаратурных гучаннем (вахля – вафля, гараць – араць),месцам націску (перун – пярун), словаўтваральнымі прыстаўкамі, суфіксамі (зліва – лаўка), рознымі асновамі(саколка – майка, галоступкам – на босую нагу, калакалуша - чаромха). Калі асобныя дыялектныя словы пранікаюць у вусную ці пісьмовую літаратурную мову, іх наз. дыялектызмамі – выкарыстоўваюцца ў мастацкай літаратуры. Ад лексікі дыялектнай і спецыяльнай адрозніваецца жаргонная лексіка. Жаргон – мова вузкага кола людзей якой-небудзь спецыяльнай або прафесійна-бытавой группы (беларуска-польскі жаргон дарэвалюцыйнай шляхты, жаргон рамеснікаў, жаргон вучняў, студэнтаў, карцёжнікаў):кол (адзінка), хвост(запазычанасць), пара(двойка).Жаргонныя словы (жарганізмы) толькі засмечваюць літаратурную мову і не маюць права існаваць у ёй. Яны зрэдку сустракаюцца пры апісанні пэўных сацыяльных з’яў, для моўнай характарыстыкі асобных песанажаў. № 25. Фразеалогія як раздзел мовазнауства. Класіфікацыя фразеалагізмау. Фразеалогія як раздзел мовазнаўства У беларускай мове ўжываюцца ўстойлівыя спалучэнні слоў з непадзельным цэласным значэннем: вадой не разальеш ―вельмі дружныя, неразлучныя‖, абое рабое ―аднолькавыя‖. Гэтыя спалучэнні слоў выкарыстоўваюцца ў мове як гатовыя моўныя адзінкі. Іх называюць фразеалагізмамі або фразеалагічнымі адзінкамі. Фразеалогія (грэч.phrasis -- выраз, моўны зварот і logos-- вучэнне)– раздзел мовазнаўства, які вывучае: - значэнне фразеалагізмаў, - іх структуру, - адносіны да слова і словазлучэння, - паходжанне - ужыванне фрзеалагічных адзінак у маўленні. Аб’ект вывучэння фразеалогіі – фразеалагізмы, або фразеалагічныя адзінкі. У некторых працах іх яшчэ называюць фраземамі. Пад аб’ѐмам фразеалогіі разумеюць сукупнасць фразеалагізмаў, што разглядаюцца ў гэтым раздзеле мовазнаўства. У залежнасці ад таго, якія адзінкі ўключаюцца ў аб’ѐм фразеалогіі, яе разумеюць у вузкім і шырокім плане. У вузкім плане да фразеалогіі адносяць толькі ўласна фразеалагізмы, ў шырокім – прыказкі, устойлівыя параўнанні, крылатыя выразы, афарызмы. Агульнае падабенства гэтых выслоўяў з фразеалагізмамі ў тым, што яны таксама ўжываюцца як гатовыя моўныя комплексы, а не ствараюцца ў час маўлення, маюць агульнавядомае, замацаванае за імі значэнне. У навуковым курсе сучаснай беларускай літаратурнай мовы фразеалогія да нядаўняга часу разглядалася не як асобны раздзел мовазнаўства, а як тэма ў раздзеле лексікалогіі. Гэта тлумачыцца тым, што фразеалогія вывучае надзвычай разнастайныя і вельмі складаныя адзінкі мовы, у якіх выяўляюцца выразныя супярэчнасці: яны і аб’ядноўваюцца са словамі, і адрозніваюцца ад слоў; знешне супадаюць з сінтаксічнымі адзінкамі (словазлучэннямі і сказамі) і істотна адрозніваюцца ад іх . Фразеалагізм як адзінка мовы Фразеалагізм - гэта ўстойлівая, узнаўляльная, не менш як двухкампанентная сінтаксічна непадзельная моўная адзінка з цэласным значэннем. Фразеалагічная адзінка мае некаторыя агульныя рысы са словам і са свабодным словазлучэннем. Яна, як слова, выражае адно паняцце, мае цэласнае значэнне, можа быць мнагазначнай, як словазлучэнне, яна складаецца не менш чым з двух кампанентаў. Структура, значэнне, сінтаксічная функцыя фразеалагізмаў. Адметныя рысы фразеалагізмаў Фразеалагізм як моўная адзінка мае свае прыметы. Асноўнымі з іх з’яўляюцца: - узнаўляльнасць; - устойлівасць; - шматкампанентнасць; - сэнсавая і сінтаксічная непадзельнасць. Узнаўляльнасць фразеалагічнай адзінкі заключаецца ў тым, што мы не ствараем яе ў працэсе маўлення, а ўзнаўляем у памяці і выкарыстоўваем як гатовую моўную адзінку падобна слову. Устойлівасць фразеалагізма выражаецца ўстойлівасцю яго кампанентнага складу і значэння. Так, фразеалагізм заткнуць за поясскладаецца з трох абавязковых кампанентаў і за імі замацавана значэнне ―перасягнуць, перавысіць каго-небудзь у чымсьці‖. Фразеалагічная адзінка мае ў сваім складзе не менш за два словы- кампаненты: выйсці сухім з вады ―апраўдацца, пазбегнуць пакарання‖, на вока ―прыблізна, без падліку‖. У складзе фразеалагізма гэтыя словы – кампаненты страчваюць сваѐ першаснае значэнне. Фразеалалгічная адзінка мае адзіны, цэласны сэнс, які не вынікае з паасобных значэнняў слоў, што ўваходзяць у яе склад. Так, у фразеалагізме белая варона (пра таго, хто выдзяляецца сярод іншых сваімі паводзінамі ці знешнім выглядам‖ словы- кампаненты поўнасцю страцілі сваѐ першаснае значэнне; параўн.: белаяпапера, вароналяціць). У сінтаксічных адносінах фразеалагізм выступае адным членам сказа: Я прачытаў кніжкі адным духам (Скр.). Класіфікацыі фразеалагізмаў Фразеалагізмы як моўныя адзінкі вывучаюцца ў розных аспектах: семантычным, структурным, функцыянальным і інш. Паводле ступені семантычнай злітнасці кампанентаў фразеалагічныя адзінкі падзяляюцца на: - ідыѐмы (фразеалагічныя зрашчэнні); - фразеалагічныя адзінствы; - фразеалагічныя злучэнні. Ідыёмы (фразеалагічныя зрашчэнні) – гэта такія цэласныя, семантычна непадзельныя фразеалагічныя адзінкі, сэнс якіх не выводзіцца з сумы значэнняў састаўных кампанентаў. Для ідыѐм характэрна поўная страта першапачатковага значэння слоў, кампаненты ў іх зліліся ў адно сэнсавае цэлае. У фразеалагічных зрашчэннях могуць сустракацца незразумелыя з пункту гледжання сучаснай мовы кампаненты, устарэлыя ці нязвыклыя граматычныя формы: бібікі (лынды) біць ―гультаяваць‖, збіцца з панталыку ―заблытацца, памыліцца‖, гула асмаленая ―нічога‖. Фразеалагічныя адзінствы – гэта такія семантычна непадзельныя адзінкі, сэнс якіх часткова матываваны значэннем састаўных кампанентаў. Кампаненты фразеалагічных адзінстваў поўнасцю не страцілі першапачатковае значэнне, ужываюцца з пераносным сэнсам і ў пэўнай ступені абумоўліваюць значэнне фразеалагічнай адзінкі. У адрозненне ад фразеалагічных зрашчэнняў кампаненты адзінстваў не так цесна звязаны паміж сабою. Адметнай асаблівасцю фразеалагічных адзінстваў з’яўляецца аманімічнасць іх са свабоднымі словазлучэннямі: муціць ваду ―ускладняць, заблытваць справу‖ і муціць ваду (у рацэ).Адзінствы найчасцей узнікаюць у выніку метафарычнага пераасэнсавання свабодных словазлучэнняў: паклаўшы руку на сэрца, да сівых валасоў. Як адзінствы разглядаюцца фразеалагізмы, структурна арганізаваныя як параўнальныя канструкцыі: як агнѐм апякло, я гром з яснага неба, як карова языком злізала, як свае пяць пальцаў. Фразеалагічныя злучэнні– гэта ўстойлівыя звароты, якія не маюць цэласнага сэнсу. Значэнне іх вынікае са значэнняў кампанентаў. Ад свабодных словазлучэнняў яны адрозніваюцца тым, што ўключаюць словы са свабодным і фразеалагічна звязаным значэннем: мець значэнне, браць падувагу, прыняць рашэнне. Фразеалагічныя злучэнні -- гэта нібы прамежкавае звяно паміж звычайнымі, пераменнымі словазлучэннямі і фраземамі, таму ў слоўніках не заўсѐды фіксуюцца. У асобную групу выдзяляюць фразеалагічныя выразы – устойлівыя семантычна падзельныя гатовыя моўныя звароты, якія складаюцца з слоў са свабодным значэннем: атэстат сталасці, педагагічны ўніверсітэт, працоўныя поспехі. Такія выразы не адрозніваюцца ад свабодных словазлучэнняў, і таму няма падстаў адносіць іх да фразеалогіі. Фразеалагізмы – своеасаблівыя моўныя адзінкі. Яны не размяркоўваюцца па лексіка-граматычных разрадах – часцінах мовы, а толькі суадносяцца з імі паводле значэння і сінтаксічнай функцыі. У адпаведнасці з гэтым вызначаюць наступныя фразеалагічныя адзінкі: - дзеяслоўныя (адпаведныя дзеясловам): згубіць галаву, замарыць чарвяка, ваду муціць; - назоўнікавыя (адпаведныя назоўнікам): апошняеслова, альфа і амега, вольны казак; - прыметнікавыя (адпавядаюць прыметнікам): з вузел, з жабіны прыгаршчы, на адзін твар; - прыслоўныя (адпаведныя прыслоўям): на адной назе, за светам, плячо ў плячо; - займеннікавыя (адпавядаюць займеннікам): ваш брат, і ўсѐ такое; - выклічнікавыя (адпавядаюць выклічнікам): вось табе і на! што |