Главная страница
Навигация по странице:

  • Прыказкі (прымаўкі). Крылатыя словы і афарызмы.

  • 1. Мова і соцыум. Функцыі мовы у грамадстве


    Скачать 200.39 Kb.
    Название1. Мова і соцыум. Функцыі мовы у грамадстве
    Дата03.02.2019
    Размер200.39 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаbelaruskaya_mova.docx
    ТипДокументы
    #66267
    страница6 из 11
    1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11

    №26. Фразеалагізмы, іх значэнне і ўжыванне.Крылатыя словы, прыказкі і прымаўкі. Фразеалагізмы (устойлівыя спалучэнні слоў)


    Фразеалагізмы — устойлівыя гатовыя спалучэнні слоў з адзіным, цэласным значэннем. Навука пра ўстойлівыя спалучэнні слоў (фразеалагізмы) называецца фразеалогіяй. Фразеалогіяй называюць сукупнасць фразеалагізмаў.Фразеалагізм — своеасаблівая моўная адзінка. Сваім значэннем ён падобны да слова: хоць складаецца не менш як з двух слоў (іх яшчэ называюць кампан е н т а м і), але выражае адно паняцце, значэнне вынікае з усяго ўстойлівага звароту, сэнсава ён непадзельны. Ва ўстойлівых спалучэннях сустракаюцца словы, якія асобна, па-за фразеалагізмам, не ўжываюцца ў мове.Знешне, паводле сваей структуры, фразеалагізм падобны да словазлучэння, але адрозніваецца тым, што ў ім словы страчваюць самастойнае лексічнае значэнне.Сэнс фразеалагізма — не сума значэнняў кампанентаў, як у свабодным словазлучэнні, а зусім іншы.У мове ёсць фразеалагізмы, якім адпавядаюць аманімічныя свабодныя словазлучэнні — гучаць аднолькава, а абазначаюць рознае.Фразеалагізмы не ствараюцца ў час размовы, пісьма, гэта гатовыя адзінкі з вядомым, гатовым значэннем. Большасць фразеалагізмаў мае адно значэнне, але ёсць і такія, што маюць два, тры значэнні і больш, г. зн. з'яўляюцца мнагазначнымі.Блізкія значэннем фразеалагізмы можна аб'яднаць у сінанімічныя рады. Як непадзельныя моўныя адзінкі, фразеалагізмы, незалежна ад колькасці слоў у іх, выступаюць адным членам сказа.Устойлівыя звароты ўжываюцца ў гутарковай мове, у мастацкай літаратуры і публіцыстыцы, выступаюць выразным стылістычным сродкам. Ужываюцца запазычаныя фразеалагізмы пераважна ў кніжнай мове. Некаторыя фразеалагізмы ўзніклі на гістарычнай аснове — у сувязі з пэўнымі гістарычнымі, культурнымі, бытавымі падзеямі.У беларускай і рускай мовах ёсць аднолькавыя фразеалагізмы, што тлумачыцца агульнасцю паходжання гэтых моў, але нямала і такіх фразеалагізмаў, якія развіліся самастойна ў абедзвюх мовах, не супадаюць, адрозніваюцца або словамі-кампанентамі, або структурай.Фразеалагізмы падаюцца ў спецыяльных даведніках — фразеалагічных слоўніках

    Прыказкі (прымаўкі). Крылатыя словы і афарызмы.Агульнае ў гэтых моўных адзінак з фразеалагізмамі тое, што яны выкарыстоўваюцца як вядомыя, гатовыя, з вядомым сэнсам, маюць вобразнасць і выразнасць.Прыказка (прымаўка) — трапнае народнае выслоўе з павучальным зместам.У прыказках адлюстроўваецца філасофія народа, яго мудрасць, думкі, надзеі і спадзяванні, выказваецца любоў да роднага краю, даецца ацэнка фактам, сітуацыям, робяцца падказкі, парады на розныя выпадігі жыцця.Пашырэнню прыказак, іх актыўнаму ўжыванню ў вуснай і пісьмовай мове спрыяюць глыбіня думкі, моўнае майстэрства іх стваральнікаў. Прыказкі не старэюць на працягу стагоддзяў, бо нясуць агульначалавечую мараль, выказаную сцісла, лаканічна і ў дасканалай мастацкай форме. Крылатыя словы і афарызмы — трапныя вобразныя выслоўі пісьменнікаў, грамадскіх дзеячаў. Такія выслоўі становяцца шырока вядомымі, паччынаюць распаўсюджвацца, ужывацца як гатовыя моўныя адзінкі. Яны выэначаюцца абагульняльным зместам, лаканічнасцю і выразнасцю.

    27. Ужыванне фразеалагізмаў у творах для дзяцей дашкольнага ўзросту

    Фразеалагічныя адзінкі з’яўляюцца яркім стылістычным сродкам твораў для дзяцей дашкольнага ўзросту. Акрамя наймення той ці іншай з’явы аб’ектыўнай рэчаіснасці, яны могуць перадаваць і розныя адносіны таго, хто гаворыць, да пэўнай з’явы ці асобы (неадабрэнне, іронію, пяшчоту, фамільярнасць, спагадлівасць і г.д.). Пісьменнікі ў творах для дзяцей дашкольнага ўзросту пры дапамозе фразеалагізма, трапнага крылатага выразу, прыказкі, прымаўкі ствараюць мастацкі вобраз, малююць дзеянне, аздабляюць мову персанажа, робяць мову твора больш маляўнічай, пераканальнай, выразнай, разнастайнай. У такіх творах значэнне фразеалагізма амаль заўсѐды мае экспрэсіўны, ацэначны характар, у той час як значэнне слова выконвае ў асноўным намінатыўную функцыю. Вывучаючы асаблівасці выкарыстання фразеалагізмаў у творах для дзяцей, заўважаем, што часцей за ўсѐ гэтыя моўныя адзінкі выкарыстоўваюцца без пэўных змен, у сваім звычайным выглядзе, значна радзей – трансфармуюцца ці абыгрываюцца з пэўнай стылістычнай мэтай, а ў некаторых, параўнальна рэдкіх выпадках беспадстаўна ўжываюцца з нематываванымі адхіленнямі ад нормаў. Фразеалагізмы, як правіла, неаднолькава актыўныя ў маўленні розных персанажаў. Ёсць у маўленні таго ці iншaгa героя фразеалагізмы i якія яны або ix вельмі мала ці зусім няма — гэта гаворыць пра многае з характарыстычнага пункту гледжання.
    1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11


    написать администратору сайта