1. Мова і соцыум. Функцыі мовы у грамадстве
Скачать 200.39 Kb.
|
№ 53. Ад’ектыўнае (прыметнікавае) скланеннеДа ад’ектыўнага тыпу скланення адносяцца назоўнікі, якія скланяюцца, як прыметнікі: паранены, прыёмная, абязбольваючае, Гартны, Кавалеўская, Каліноўскі. Змешанае скланеннеДа змешанага тыпу скланення адносяцца мужчынскія прозвішчы на –аў-, -еў, -оў- (ёў-), -ын- (-ін-) і жаночныя на –ав- (а), -ев-(а), -ов-(а), -ёв- (а), -ын- (а), -ін- (а), а таксама агульныя назоўнікі кабельтаў, швартоў, якія пры змяненні маюць канчаткі назоўнікаў і прыметнікаў. Параўнаем: тапанімічныя назвы змяняюцца паводле I субстантыўнага скланення (Н. Петрыкаў, Р. Петрыкава, Д. Петрыкаву, В. Петрыкаў, Т. Петрыкавам, М. у Петрыкаве),а мужчынскія прозвішчы – паводле змешанага тыпу скланення: у творным склоне назоўнік мае канчатак прыметніка, а ва ўсіх іншых – назоўніка (Н. Петрыкаў-□ Антось, Р. Петрыкав-аАнтося, Д. Петрыкав-уАнтосю, В. Петрыкав-аАнтося, Т. Петрыкав-ымАнтосем, М. пры Петрыкав-еАнтосю). Жаночыя прозвішчы ў назоўным і вінавальным склонах маюць канчаткі назоўнікаў, а ва ўсіх ускосных – прыметнікаў (Н. Кавалёв-а, Р. Кавалёв-ай, Д. Кавалёв-ай, В. Кавалёв-у, Т. Кавалёв-ай, М. пры Кавалёв-ай). Нулявое скланеннеДа нулявога тыпу скланення адносяцца назоўнікі, якія ва ўскосных склонах маюць аманімічныя формы: рандэву, Ляўко, Кармэн, Баранавых. Па-за сістэмай скланення знаходзяцца множналікавыя назоўнікі (цымбалы, канікулы, шпалеры, Віскулі, Сілічы),таму што ў множным ліку ў сучаснай беларускай мове адбылася ўніфікацыя канчаткаў розных скланенняў. № 54. Скланенне асабовых імѐнаў, прозвішчаў і геаграфічных назваў Мужчынскія прозвішчы на –ін(-ын), -оў(-аў), -еў(-ѐў) скланяюцца як назоўнікі 2-га скланення, толькі ў творным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак –ым: Барысавым, Растовым, але: Грынам, Дарвінам, Чаплінам. Геаграфічныя назвы з такімі самымі суфіксамі ў творным склоне маюць канчатак –ам: пад горадам Барысавам, Растовам. У месным склоне прозвішчы маюць канчатак –у: (пры) Мікалаю Барысаву, Растову, а геаграфічныя назвы -- -е:(у) горадзе Барысаве, Растове. Прозвішчы на –а(-я-), калі яны належаць асобе мужчынскага полу, у родным і вінавальным склонах маюць канчаткі 1-га скланення, а ў давальным, творным і месным – канчаткі 2-га скланення: Р. Батуры, Асіпенкі, Ясючэні; Д. Батуру, Асіпенку, Ясючэню; В. Батуру, Асіпенку, Ясючэню; Т. Батурам, Асіпенкам, Ясючэнем; М. (пры) Батуру, Асіпенку, Ясючэню. Імѐны і прозвішчы мужчынскага роду, якія заканчваюцца на зычны, а таксама назоўнікі мужчынскага роду, што абазначаюць геаграфічныя назвы, скланяюцца як агульныя назоўнікі 2-га скланення: Р. Садовіча Алеся, горада Слуцка; М. (пры) Садовічу Алесю, у горадзе Слуцку. Прозвішчы асоб жаночага полу, якія заканчваюцца на зычны, не змяняюцца: Зосьцы Верас, з Нінаю Колас, Марыі Пашкевіч. Не скланяюцца прозвішчы асоб мужчынскага і жаночага полу, якія заканчваюцца на –о: Гурло, Лапко, Санько № 55. Словаўтварэнне назоўнікаў Назоўнікі ўтвааюцца ўсімі спосабамі словаўтварэння. Найбольш пашыраныя з іх – суфіксальны спосаб і складанне асноў. Суфіксальным спосабам утвараюцца назоўнікі ад розных часцін мовы: вучыцца – вучоба, прыгожы – прыгажосць, два – двойка, свой – сваяк. Пры дапамозе суфіксаў утвараюцца назоўнікі, што абазначаюць асобу, канкрэтныя прадметы, прылады працы, рэчывы, абстрактныя паняцці і інш: будаўнік, гадзіннік, сеялка, смеласць. Суфіксы -нік(-ніц-), -чык(-чыц-), -шчык(-шчыц-), -льнік(-льніц-), -іст(- іст-к-), -ыст (-ыст-к-), -ар(-ар-к-), -ач(-ач-к-) і інш. выкарыстоўваюцца для ўтварэння назоўнікаў са значэннем асобы паводле роду заняткаў, дзейнасці, прафесіі: вартаўнік, настаўніца, чытальнік, лѐтчык, сувязіст, свінарка, слухач. Назоўнікі, якія абазначаюць асоб паводле нацыянальнасці, месца нараджэння, жыхарства, ўтвараюцца ад назоўнікаў пры дапамозе суфіксаў ан-ін(-ян-ін), -ан-к-, -ін(-ын), -ін-к-, -ак(-як), -ац(-ец), -іч, -ук і інш.: кітаец, паляшук, масквіч, армянін, капылянін, гараджанка. Пры дапамозе суфіксаў -ік(-іц-), -ец, -ак(-як), -ун ад прыметнікаў утвараюцца назоўнікі, якія абазначаюць асоб паводле іх індывідуальных якасцей, знешняга выгляду: разумнік, разумніца, шчаслівец, бядняк, хітрун. Абстрактныя назоўнікі найчасцей утвараюцца пры дапамозе суфіксаў - осць(-асць), -ств-(-цтв-), -нн-, -енн-(-энн-), -к-, -ын-(-ін-), -от-(-ат-), -б-, і інш.: разуменне, падрыхтоўка, знаѐмства, свежасць, белізна, цемната, геройства. Прыставачны спосаб у параўнанні з суфіксальным менш прадуктыўны. Гэтым спосабам назоўнікі ўтвараюцца ад назоўнікаў шляхам далучэння да слова прыстаўкі: шчасце – няшчасце, парадак – беспарадак.Прыставачна-суфіксальным спосабам утвараюцца назоўнікі пры дапамозе прыставак і суфіксаў: узлесак, пагалоўе, падмурак, закутак. Некаторыя назоўнікі з абстрактным значэннем утвараюцца ад прыметнікаў і дзеясловаў без словаўтваральных афіксаў. Гэта так званае бязафікснае ўтварэнне: чырвоны – чырвань, бегчы – бег. Асноваскладанне – спосаб утварэння назоўнікаў шляхам складання асноў. Аб’ядноўваюцца асновы ў складаныя словы пры дапамозе суфіксаў і без іх: краявід, крыгаход, першакласнік, першапраходзец. Асновы паміж сабой могуць звязвацца пры дапамозе злучальных афіксаў (інтэрфіксаў): новабудоўля, часопіс, землекарыстанне, земляроб, радзей без іх: пяцідзѐнка, шматтыражка. Утварэнне складаных назоўнікаў шляхам аб’яднання частак скарочаных слоў называецца абрэвіяцыяй. Складанаскарочаныя словы (абрэвіятуры) могуць утварацца з пачатковых гукаў: БДПУ, АТС; з часткі першага слова і пачатковых гукаў наступных слоў: завуч, аблана; з частак слоў: мапед, прафкам, з часткі аднаго слова і поўнага другога слова: медпункт, санстанцыя. У назоўнікі могуць пераходзіць іншыя часціны мовы, пераважна прыметнікі і дзеепрыметнікі. Пераход іншых часцін мовы ў назоўнікі называецца субстантывацыяй. Пры субстантывацыі прыметнікі і деепрыметнікі набываюць прадметнае значэнне і зменную катэгорыю роду: мінулае, марожанае, знаѐмы, добрае, вечнае. Семантычны спосаб утварэння назоўнікаў звязаны з пераасэнсаваннем раней вядомых слоў: брыгадзір, кулак, або з распадам полісеміі, калі ўтвараюцца два словы з новым значэннем: шапка ―галаўны ўбор‖ і ―агульны загаловак‖. Тыповыя памылкі ў выкарыстанні формаў назоўнікаАсноўныя прычыны памылак у выкарыстанні формаў назоўнікаў часцей за ўсѐ выкліканы: - несупадзеннем катэгорыі роду ў рускай і беларускай мовах; - несупадзеннем катэгорыі ліку ў рускай і беларускай мовах; - несупадзеннем ў скланенні ў рускай і беларускай мовах. Родавыя разыходжанні ахопліваюць невялікі пласт лексікі рускай і беларускай моў. Найбольшую цяжкасць пры вызначэнні роду выклікаюць словы тыпу: боль, цень, гусь, мазоль і інш. Граматычныя формы адзіночнага і множнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў часцей за ўсѐ супадаюць. Аднак гэта супадзенне няпоўнае. І ў рускай, і ў беларускай мовах фармальным паказчыкам ліку з’яўляецца канчатак. Форма множнага ліку рускіх назоўнікаў утвараецца пры дапамозе канчаткаў –и, -ы, -а, -я, -е (книги, мечты, окна, поля, славяне). У беларускай мове назоўнікі множнага ліку маюць канчаткі –ы, -і, -е (студэнты, палі, вокны, гараджане). Існуюць выпадкі, калі пры аднолькавых канчатках не супадае граматычная форма ліку назоўнікаў: чернила (мн. ч.) – чарніла (адз. л.), белила (мн.ч.) – бяліла (адз.л.). Некаторыя назоўнікі ў рускай і беларускай мовах ужываюцца толькі ў пэўным ліку. Так назоўнік дзверы ў беларускай мове ўжываецца ў множным ліку, а ў рускай мове – у адзіночным (дверь); назоўнік конопля ў рускай мове ўжываецца ў адзіночным ліку, а ў беларускай – ў множным ( каноплі) назоўнік грудзі ў рускай мове можа ўжывацца як у адзіночным (грудь), так і ў множным ліку (груди), а ў беларускай мове – толькі ў множным (грудзі). У рускай і беларускай мовах назоўнікі (акрамя нескланяльных) скланяюцца. Катэгорыя скланення цесна звязана з катэгорыямі роду і ліку. Тып скланення вызначаецца родам назоўніка. З прычыны несупадзення роду ў рускай і беларускай мовах можа назірацца блытаніна ва ўжыванні канчаткаў некаторых граматычных формаў назоўнікаў. Так, некаторыя назоўнікі першага скланення ў давальным і месным склонах маюць канчаткі –е(-э) як у рускай, так і ў беларускай мове, але ў беларускай мове назіраецца чаргаванне зычных г//з, к//ц ( дороге – дарозе,руке – руцэ). Пры гэтым пасля ц у ненаціскным становішчы ўжываецца канчатак –ы (книжке – кніжцы -- - – – ). У месным склоне множнага ліку назоўнікі ў беларускай мове маюць канчаткі –ах(-ях), а ў рускай мове - ам(-ям) ( по дорогам – па дарогах, по выходным – па выхадных). Вялікая колькасць памылак звязана з ужываннем канчаткаў назоўнікаў. Напрыклад, у беларускай мове зборныя і рэчыўныя назоўнікі, а таксама назоўнікі, якія абазначаюць абстрактныя паняцці, дзеянні, тэорыі, з’явы прыроды маюць канчаткі –у(-ю). У рускай мове тыя ж самыя назоўнікі маюць канчаткі –а(-я) (песка – пяску, мороза – марозу, мѐда - мѐду, юбилея №56. Прыметнік як часціна мовы Прыметнік — самастойная часціна мовы, якая мае абагульненае значэнне прыметы прадмета і дапасуецца да назоўніка ў родзе, ліку і склоне, у сказе выконвае функцыю азначэння або выказніка. Прыметнікі могуць называць: - якасці прадмета, уласцівасці: блакітнае неба, паслухмянае дзіця; - адносіны да іншых прадметаў: цагляны дом, жытнѐвы палетак; - прыналежнасць пэўнай асобе або жывой істоце: братаў сшытак, Верына пальто. Прыметнікі змяняюцца па родах, ліках і склонах (акрамя кароткіх форм) у залежнасці ад роду, ліку, склону назоўнікаў, да якіх яны дапасуюцца: чырвоны абрус, чырвоная хустка, чырвонае неба, чырвоныя алоўкі. Граматычныя катэгорыі роду, ліку і склону прыметніка не самастойныя, а залежныя: яны паказваюць толькі на сінтаксічную сувязь прыметнікаў з назоўнікамі. У множным ліку прыметнікі па родах не змяняюцца. У сказе прыметнік бывае дапасаваным азначэннем: Туман насоўваўся белай шапкай (Лыньк); выказнікам або ўваходзіць у склад выказніка: Зямля мая то мяккая, то мулкая… (панч.); Дзень быў ціхі, сонечны (Б.). Лексіка-граматычныя разрады прыметнікаў. Якасныя, адносныя і прыналежныя прыметнікі, іх значэнне і граматычныя асаблівасціПаводле лексічных значэнняў, граматычных і словаўтваральных асаблівасцей прыметнікі падзяляюцца на тры разрады: ---якасныя, адносныя прыналежныя. Якасныя прыметнікі абазначаюць разнастайныя прыметы, якасць прадметаў, што могуць праяўляцца ў большай або меншай ступені: белы – бялейшы, малады – маладзейшы. Якасці і ўласцівасці прадметаў успрымаюцца непасрэдна органамі пачуццяў: зялѐны, гучны, салодкі; называюць прасторавыя і часавыя прыметы: цесны, шырокі, працяглы; выражаюць ацэнку людзей, жывѐл, прадметаў: добры, разумны, шкодны, карысны. Якасныя прыметнікі маюць наступныя граматычныя асаблівасці, якімі яны адрозніваюцца ад адносных і прыналежных: - утвараюць формы ступеней параўнання: моцны – мацнейшы, наймацнейшы, больш (менш) моцны, самы моцны; - маюць формы ацэнкі і меры якасці: сіні – сіненькі, малы -- маленькі; - могуць уступаць у антанімічныя адносіны: вясѐлы – сумны; - ад іх утвараюцца абстрактныя назоўнікі з суфіксамі –осць(-асць), -ізн, -ат-, -ын- і бязсуфіксныя: малады – маладосць, хітры – хітрасць, сівы – сівізна, сіні – сінь, а таксама прыслоўі на –а: глухі – глухата, добры – дабрыня; - маюць поўную і кароткую формы: смутны — смуцен, рады — рад, поўны — повен; - спалучаюцца з прыслоўямі меры і ступені: вельмі ціхі, зусім малады; - могуць мець вытворную і невытворную аснову: гучны, новы, праўдзівы; - некаторыя якасныя прыметнікі маюць кароткія формы: мілы – міл, рады – рад. Адносныя прыметнікі абазначаюць прымету прадмета праз яго адносіны да іншых прадметаў. Гэтыя прыметы могуць выражаць адносіны: - да матэрыялу, з якога зроблены прадмет: шкляны посуд — посуд са шкла , залатыланцужок — ланцужок з золата; - да часу існавання і месца знаходжання: учарашняя газета, універсітэцкая бібліятэка; - да дзеяння як уласцівасці: раскладныстолік — столік, які раскладаецца; - да прызначэння: дзіцячы сад, медыцынская карта; - да ўдзельнікаў: вучнѐўскі сход, настаўніцкая нарада; - да тэрміну: сутачны паѐк, пяцігадавы план; - да меры і вагі: двухметровы дуб, трохтонная пліта. Адносныя прыметнікі – вытворныя словы, яны ўтвораны ад назоўнікаў, дзеясловаў і прыслоўяў: драўляны слуп, касмічная прастора. Некаторыя адносныя прыметнікі пры пераносным ужыванні могуць набываць значэнне якасных: жалезная бочка – жалезны характар, каменны будынак – каменнае сэрца.У сваю чаргу якасныя прыметнікі могуць набываць значэнне адносных: звонкі голас і звонкі зычны (гук), глухі стук і глухі зычны, лѐгкае заданне і лѐгкая прамысловасць. Такія прыметнікі, як правіла, становяцца тэрмінамі. Прыналежныя прыметнікі абазначаюць - прыналежнасць прадмета пэўнай канкрэтнай асобе або жывой істоце: леснікова хата, братаў камп’ютар, буслава гняздо; - паказваюць на агульную родавую прыналежнасць: ласіны след, вароніна гняздо. Прыналежныя прыметнікі ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў -аў(ав), - оў(ов), -ѐў(ѐв), -еў(ев), -ін, -ын. У назоўным склоне адзіночнага ліку яны маюць формы кароткіх прыметнікаў, а ў астатніх склонах – формы поўных прыметнікаў. Суфіксы –аў(ав), -оў(ов), -ѐў(ѐв), -еў(ев) ужываюцца пры ўтварэнні прыналежных прыметнікаў ад асноў адушаўлѐных назоўнікаў мужчынскага роду: дзядзькаў, Кастусѐў, Васеў, леснікоў. Суфіксы -ін, -ын ужываюцца пры ўтварэнні прыналежных прыметнікаў ад асноў адушаўлѐных назоўнікаў жаночага роду: сястрын, бабін, Наташын. Калі аснова назоўнікаў жаночага роду заканчваецца на к, у прыналежных прыметніках адбываецца чаргаванне к//ч: Танька – Таньчын, вавѐрка № 57. Поўныя і кароткія формы прыметнікаў Якасныя прыметнікі ў поўнай форме ў назоўным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду маюць канчатак -ы(-і):светлы, летні; жаночага роду ая(-яя): светлая, летняя; ніякага роду — -ое, -ае(-яе): светлае, летняе, дарагое; у назоўным склоне множнага ліку -- -ыя(-ія): светлыя, летнія, дарагія. Поўныя прыметнікі змяняюцца па склонах. Гэтыя формы выконваюць у сказе функцыю як азначэння, так і выказніка: Была раняя восень. Неба, пакуль што не замутненае дажджамі, было спакойнае і яснае (Дайн.); Увосень і верабей багаты (Прык.); Для ўсякай птушачкі сваѐ гняздо міла (Прык.). Кароткія формы прыметнікаў у сучаснай беларускай мове ўжываюцца рэдка. Яны не скланяюцца, але змяняюцца толькі па ліках, а ў адзіночным ліку -- па родах. У назоўным склоне адзіночнага ліку ім уласцівы нулявы канчатак у мужчынскім родзе: чуцѐн, люб, дораг; канчатак -а — у жаночым родзе: чутна, люба, дорага; -о(-а) — у ніякім родзе: чутно, люба, дорага (Добрае далѐка чутно); у назоўным склоне множнага ліку -- -ы(-і): чутны, любы, дорагі. Якасныя прыметнікі звычайна маюць поўную форму, але некаторыя з іх зрэдку могуць ужывацца ў кароткай форме, хаця іх ужыванне у беларускай мове вельмі абмежавана. У сказе кароткія формы прыметнікаў выконваюць функцыю выказніка часцей у вершаваных творах, прыказках. №58. Ступені параўнання якасных прыметнікаў, іх значэнне і ўтварэнне. Суплетыўныя формы Якасныя прыметнікі утвараюць дзве ступені парўнання — вышэйшую і найвышэйшую. Кожная з іх можа мець простую і складаную формы. Вышэйшая ступень параўнання прыметнікаў паказвае на большую ці меншую якасць аднаго прадмета ў параўнанні яго з іншым, або на розную ступень якасці прадмета ў залежнасці ад часу і абставін: цікавы – цікавейшы, высокі – вышэйшы. Простыя формы вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца пры дапамозе суфіксаў -эйш-, -ейш-, якія далучаюцца да асновы прыметніка: дарагі – даражэйшы, салодкі – саладзейшы. У асобных выпадках простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца пры дапамозе суфікса –ш-, якая далучаецца да суплетыўнай асновы: малы — меншы, добры — лепшы, кепскі — горшы, вялікі — большы. Складаная форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца шляхам далучэння да прыметнікаў слоў больш (болей), менш (меней):больш (болей) дарагі, менш (меней) салодкі. Складаная форма вышэйшай ступені параўнання больш ужывальная, чым простая, бо ўтвараецца практычна ад усіх якасных прыметнікаў. Прыметнікі вышэйшай ступені параўнання найчасцей ужываюцца з назоўнікамі вінавальнага склону з прыназоўнікам за: Добрая слава даражэйшая за багацце (Прык.). Найвышэйшая ступень параўнання прыметнікаў паказвае самую высокую ці самую нізкую ступень якасці, уласцівасці прадмета ў параўнанні з адпаведнай якасцю іншых прадметаў: Найцяжэйшай была дарога праз горны перавал (Я.М.). Простая форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца шляхам далучэння да простай формы вышэйшай ступені прыстаўкі най-: важнейшы – найважнейшы, прыгажэйшы – найпрыгажэйшы.Часам простая форма найвышэйшай ступені параўнання ад прыметнікаў ўтвараецца прыставачна- суфіксальным спосабам: новы — найноўшы, вялікі — найвялікшы. Складаныя формы найвышэйшай ступені параўнання ўтвараюцца далучэннем да якасных прыметнікаў займенніка самы ці прыслоўяў найбольш, найменш: самы шчаслівы, найбольш дарагі, найменш цяжкі. Не ўсе якасныя прыметнікі ўтвараюць формы ступеней параўнання. Гэта залежыць ад іх структуры і значэння. Толькі складаныя формы ступеней параўнання ўтвараюць прыметнікі з суфіксамі дзеепрыметнікаў –уч-(-юч-),- ім-: траскучы, гаючы, любімы; з суфіксамі -ат-, -авіт-, -альн-, -к-, -лів-, -льн- , -н-, -іст-: стракаты, хваравіты, мінімальны, гаваркі, спагадлівы, марозны, лясісты. Не ўтвараюць ступеней параўнання прыметнікі з суфіксамі -ават- (-яват-): стараваты, сіняваты; -ав- (-ов-), -н-:перадавы, каляровы, пераможны, а таксама прыметнікі, якія абазначаюць нязменныя якасці: жывы, босы, глухі; называюць масці жывѐл: буланы, гняды; абазначаюць колер прадметаў праз іх адносіны да іншых прадметаў: васільковы, вішнѐвы. № 59.Скланене якасных, адносных і првналежных прыметнікау. У поўнай форме якасныя і адносныя прыметнікі адзіночнага ліку маюць аднолькавыя канчаткі ва ўсіх склонах, акрамя назоўнага і вінавальнага. |