Главная страница
Навигация по странице:

  • 15. Графіка, яе змест і задачы. Графіка

  • Галоўная задача графікі

  • 16. А рфаграфія яе прадмет і задачы. Апорнае напісанне і арфаграма

  • 18.Права птс зычных звонкіх і глухіх. Свісцячых і шіпячых. Зычныя д-дз,т-ц. Падвойныя зычныя.

  • Зычныя д, т

  • 1. Мова і соцыум. Функцыі мовы у грамадстве


    Скачать 200.39 Kb.
    Название1. Мова і соцыум. Функцыі мовы у грамадстве
    Дата03.02.2019
    Размер200.39 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаbelaruskaya_mova.docx
    ТипДокументы
    #66267
    страница2 из 11
    1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11

    № 12 .Вымаўленне зычных і спалучэнняў зычных.


    На характар вымаўлення зачных уплываўць у першую чаргу якасць гуцкавога акружэння зычнага, месцазнаходжання зычнага у слове (на стыку слоў, на граніцы марфем, у пачатку або ў канцы слова)

     Зацвярдзелыя гукі [р] [ж] [ш] [дж] [ч] [ц] (які не паходзіць з [т]) вымаўляюцца цвёрда (цацка, саджу)

     Для бел мовы характэрны фрыкатыўны гук [г] і толькі у некаторых запазычаных словах сустракаюцца выбухны [ɣ](галлё - гузік)

     У бел мовен афрыкаты [дж] [дз] [дз’] вымаўляюцца злітна, асобнае вымаўленне [д] [ж] і [д] [з] характэрна дрля літар д ж д з якія стаяць на стыку марфем.

     Асаблівасць бел мовы зьяўляецца наяўнасцьпадоўжанных зычных. Ніколі не падаужаюцца губныя зычныя і [р]

     Звонкія і глухія выразна вымаўляюцца перад усімі галоснымі і санорнымі. У слабай пазіціі вымаўляюцца або глуха або звонка

     Свісцячыя і шыпячыя калі стаяць перад галосным гучаць выразна. Слабымі пазіцыямі для свістячых і шыпячых з’яўляецца іх суседзцтва (расчоска)

     Слабай пазіцыяй для выбухных д т і афрыкат ч ц з’яўляецца іх суседзцтва (верталётчык)

     Спалучэнне каранёфых д т ч к з суфіксальнам с у вымаўленні перадаецца гукам [ц]

     Спалучэнне стч вымаўляецца як [шч] (брэстчына стч=[шч])

     Спалучэнне чн вымаўляецца нязменна(ручнік чн=[чн])

     Каранёвые з с г перад суфіксам –ск вымаўляюцаяк [ск] (петербургскі гск=[ск])

     У геаграфічныз назвах і назвах народаў каранёвае к пераж суфексам -ск вымаўляецца як [цк](таджыкскі)

    .

    15. Графіка, яе змест і задачы.

     Графіка - гэта раздзел беларускага мовазнаўства, у якім вывучаюцца:

    1) сістэма суадносін паміж літарамі і гукамі;

    2) сукупнасць усіх сродкаў для абазначэння вуснай мовы на пісьме;

    3) напісанне літар і іншых графічных знакаў.

    Адначасова гэта і сістэма пісьмовых знакаў пэўнай мовы. Асновай беларускай графікі з'яўляюцца літары. Акрамя таго, да сродкаў беларускай графікі адносяцца знакі прыпынку, апостраф, злучок, розныя прыёмы скарачэння слоў, пропускі паміж словамі, абзац, знак націску, лічбы, усе матэматычныя анакі і інш.

    Галоўная задача графікі — устанаўленне суадносін паміж літарамі і гукамі сучаснай беларускай мовы. Графіка акрэслівае гукавое значэнне кожнай літары, узятай асобна і ў спалучэнні з іншымі літарамі ў слове, займаецца вывучэннем малюнкаў літар, іх абрысаў.

    Паводле спосабу перадачы і малюнка літар графіка падзяляецца на пісьмовую і друкарскую. Беларуская графіка заснавана на двух прынцыпах — гукавым і складовым. Гукавы прынцып заключаецца ў тым, што літара як графічны знак ужываецца ў залежнасці ад суседніх літар і служыць для абазначэння аднаго пэўнага гука. Складовы прынцып беларускай графікі заключацца ў тым, што літара як графічны знак можа: а) абазначаць два гукі; б) выконваць, акрамя асноўнай функцыі абазначаць гук, дадатковую функцыю. Менавіта дзякуючы складоваму прынцыпу дасягаецца эканомія графічных сродкаў. Беларуская графіка непасрэдна звязана з фанетыкай, таму што яна будуецца ў адпаведнасці з гукавой сістэмай сучаснай беларускай мовы.

     № 16. Арфаграфія яе прадмет і задачы. Апорнае напісанне і арфаграма

    № 17. Правапіс о, э-а; е, ё-я. злучэнняу іе-ые,ія-ыя,іе,эо.эа у іншамоуных словах.


    1. У беларускім алфавіце 10 галосных літар: а, о, у, ы, э, е, ё, і, ю, я.

    2. Літары а, о, э, у пішуцца ў пачатку слова і пасля цвёрдых зычных для абазначэння адпаведных галосных гукаў. Літара і пішацца ў пачатку слова, пасля зычных пішацца ы або і ў залежнасці ад цвёрдасці або мяккасці зычных. Літары е, ё, ю, я ў пачатку слова, у сярэдзіне слова пасля галосных, ў (у нескладовага), раздзяляльнага мяккага знака і апострафа абазначаюць на пісьме спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі [э], [о], [у], [а]: елка –– [йэ]лка, юны –– [йу]ны, яма –– [йа]ма; паехаў ––па[йэ]хаў, паёк –– па[йо]к, саюз –– са[йу]з; здароўе –– здароў[йэ]; льеш –– ль[йэ]ш; аб’езд –– аб[йэ]зд, б’ю –– б[йу], сям’я — сям[йа].

    3. Літары я, ё, е, ю, і пасля зычных абазначаюць мяккасць зычных і адпаведныя галосныя гукі [а], [о], [э], [у], [і]: сяду –– [с’а]ду, вязу –– [в’а]зу, мёд –– [м’о]д, лета –– [л’э]та, люты –– [л’у]ты, ліст –– [л’і]ст.

    Літары о, ё

    1. Літара о пішацца толькі пад націскам: год, кот, скрозь, шоўк, ко'лас, мо'ва, до'ўга, по'суд, аро'л, шо'лах, плячо', даро'га, разго'ртваць, дапамо'га, дадатко'ва, жніво', дэпо', во'дар, о'канне, о'да, о'птам, о'рдэн, о'фіс, о'пера, Об, Орша, Омск, Обнінск, Осла, Оксфард, Орск, То'кіа, Ватэрло'а.

    2. Літара ё пішацца пад націскам: лёс, вёска, сёстры, цёмны, цёплы.

    Літара ё пішацца не пад націскам у словах з коранем ёд- і ёт-: ёдапіры'н, ёта'цыя, ётава'нне.

    Літары э, е

    1. Літара э пішацца:

    у пачатку выклічнікаў э, эге, эге-ге, эй, эх;

    пасля прыстаўной літары г у слове гэты і вытворных ад яго (дагэтуль), а таксама ў выклічніках гэ, гэй і назвах літар (бэ, вэ і інш.);

    пасля шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц]: жэрдка, жэмчуг, шэры, нашэсце, чэрствы, чэк, нараджэнне, абуджэнне, рэкі, рэзаць, халадэча, сардэчны, пустэча, мястэчка, цэны, у руцэ.

    2. У пачатку запазычаных слоў літары э, е як пад націскам, так і не пад націскам пішуцца ў адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем: э'ра, эсэ', э'ўрыка, э'пас, э'тыка, Эўклі'д, Эўрыпі'д, Элі'ста; е'гер, е'рась, ерэты'к, Еўро'па, еўрапе'йскі, Еўпато'рыя, Ерэва'н, ерэва'нец, Еўфра'т.

    На канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама ўласных імён і геаграфічных назваў пасля зычных, акрамя л, к, пішацца э: купэ', рэзюмэ', рэнамэ', кафэ', галіфэ', кашнэ', кабернэ', фрыкасэ', плісэ', каратэ', дэкальтэ'; Стру'вэ, Мерымэ', Эйвэ', Хасэ', Мо'рзэ, Табі'дзэ, Брыгва'дзэ, Каба-Ве'рдэ, Душанбэ', Сан-Тамэ'; але: са'льта-марта'ле, філе', камюніке', піке'.

    3. Літара э ў запазычаных словах пасля губных зычных, а таксама пасля з, с, н пішацца згодна з літаратурным вымаўленнем. Так, словы капэ'ла, сурвэ'тка, экзэмпля'р, маянэ'з, тунэ'ль, сэ'рвіс, інтэрнэ'т пішуцца з літарай э, а словы меда'ль, ме'неджмент, не'рвы, парла'мент, перспекты'ва, газе'та, серві'з –– з літарай е.

    4. У запазычаных словах, адзначаных у пунктах 2 і 3 гэтага параграфа, напісанне э, е вызначаецца па слоўніку.

    Перадача акання на пісьме

    1. Галосныя гукі [о], [э] ў ненаціскным становішчы чаргуюцца з [а]: дом –– дамы', мо'ва –– маўле'нне, цэ'гла –– цагля'ны, шэпт –– шапта'ць.

    2. Незалежна ад паходжання слова гук [о] ў ненаціскных складах вымаўляецца як [а], што перадаецца на пісьме: гара', вада', баранава'нне, ко'лас, хо'лад, бало'та, Бандарэ'нка, Ко'ханава, Ку'нцава, Гаме'р, Сакра'т, арганіза'цыя, педагагі'чны, электара'т, харэагра'фія, заало'гія.

    Не падпарадкоўваюцца аканню словы са спалучэннямі ро, ло, якія чаргуюцца з ры, лы: кроў –– крыві' –– крыва'вы, дро'вы –– дрыво'тня, кро'шка –– крышы'ць, бро'вы –– брыво', гром –– грымо'ты –– грыме'ць, брод –– брысці', гло'тка –– глыта'ць, бло'хі –– блыха'.

    3. У словах славянскага паходжання і запазычаных словах, цалкам адаптаваных у беларускай мове, галосны [э] ва ўсіх ненаціскных складах чаргуецца з [а] і абазначаецца на пісьме літарай а: стрэ'хі –– страха', шэ'ры –– шарэ'ць, чэ'ргі –– чарга', крэмль –– крамлёўскі, жэ'мчуг ––жамчу'жына, арэ'нда –– арандава'ць, майстэ'рня –– ма'йстар.

    Ва ўласных імёнах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў у ненаціскных складах гук [э] падпарадкоўваецца агульным правілам акання –– пасля цвёрдых зычных ён чаргуецца з [а] і абазначаецца на пісьме літарай а: Беразіно', Чарапаве'ц, Жамчу'жнікаў, Чарнышэ'ўскі, Шаўчэ'нка, Чалю'скін, лі'тара, транслітара'цыя.

    4. Перадача на пісьме [э] ў іншых запазычаных словах у ненаціскных складах асновы вызначаецца наступнымі правіламі:

    у пачатку слова [э] перадаецца на пісьме літарай э ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем: экано'мія, экза'мен, эква'тар, этажэ'рка, элеме'нт. Літара э пішацца пасля прыставак і ў другой частцы складанага слова: праэкзаменава'ць, трохэлеме'нтны, квінтэсэ'нцыя;

    пасля шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц] пішацца э: жэто'н, Жэне'ва, Жэра'р, жэлаці'н, чэкме'нь, рэспу'бліка, рэфо'рма, Рэма'рк, рэкла'ма, рэа'ктар, рэві'зія, агрэга'т, рэжы'м, рэко'рд, рэе'стр, рэвалю'цыя, дэта'ль, гардэро'б, Дэтро'йт, Дэфо', дэлега'т, дэманстра'цыя, о'рдэн, тэо'рыя, тэа'тр, тэлегра'ф, тэлефо'н, ветэра'н, ка'тэт, тэрмо'метр, тэарэ'ма, цэнтралі'зм, цэві'та.

    5. У запазычаных словах напісанне э і а пасля зычных, акрамя шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц], вызначаецца па слоўніку: панэ'ль; але: шыне'ль.

    6. Ненаціскныя фіналі -эль, -эр у запазычаных словах перадаюцца як -аль, -ар: шні'цаль, шпа'таль, мі'таль, фо'рталь, ка'рцар, грэ'йдар, лі'дар, камп’ю'тар, пэ'йджар, рэйсфе'дар, эспа'ндар, тэ'ндар, о'рдар, ме'неджар, фарва'тар, а'льма-ма'тар, кра'тар, прэсві'тар.

    Ненаціскныя фіналі -эль, -эр ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання перадаюцца нязменна: Ландэр, Одэр, Пітэр, Юпітэр.

    Перадача якання на пісьме

    1. Галосныя е, ё ў першым складзе перад націскам абазначаюцца на пісьме літарай я: зе'млі –– зямля', зе'лень –– зялёны, се'м’і –– сям’я', сёлы –– сяло', сёстры –– сястра', вёслы –– вясло', вёска –– вяско'вы,

    е'лка –– ялі'на, е'здзіць –– язда', ёмкі –– ямчэ'й, ёрш –– ярша', лён –– ляно'к, мёд –– мядо'к, дзе'нь –– дзянёк, лес –– лясны', снег –– снягі', ве'цер –– вятры', сце'ны –– сцяна', дзе'вяць –– дзявя'ты, дзе'сяць –– дзяся'ты, сем –– сямна'ццаць, во'сем –– васямна'ццаць, цецеруко'ў –– цецяру'к, перане'сці –– перанясу'.

    У іншых ненаціскных складах е захоўваецца: селяні'н, зеляні'на, вестуны', леснікі', векаве'чны, верацяно', нерухо'мы, безупы'нны, во'зера, ве'села, во'сем, за'едзь, вы'светліць, вы'ехаць, во'сень, це'мень, дзевятна'ццаты, дзесятко'вы.

    2. Літара я пішацца ў першым складзе перад націскам у імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў: Бялы'нічы, Лемяшэ'вічы, Алякса'ндр, Сярге'й, Бялі'нскі, Няхо'да, дзяжу'рства, калянда'р, яфрэ'йтар, сяржа'нт, Яршо'ў, Яфі'м.

    3. Заўсёды захоўваецца е ў першым складзе перад націскам пасля заднеязычных г, к, х: геро'й, Гера'сім, кера'міка, кефі'р, Херсо'н.

    4. Часціца не і прыназоўнік без заўсёды пішуцца з літарай е: не быў, не браў, не ідзе, не спыніць, без меры, без жартаў, без прычыны, не без вынікаў, не без работы.

    Пры напісанні разам не і без становяцца прыстаўкамі і падпарад¬коўваюцца агульным правілам напісання галосных літар е, я: няха'й, нясто'мна, няшта'тны, бязме'жны, бязлю'дны, бяско'нца; але: непісьме'нны, безупы'нны, безапеляцы'йны, бескары'сны, беспаваро'тны.

    5. Літара я пішацца ў некаторых каранях слоў нязменна: ві'цязь, су'вязь, за'яц, яравы', вяза'ць, за'вязь, по'вязь, мяккава'ты, цягаві'ты, цяжкава'ты, святкава'ць, ме'сяц, по'яс, па'мяць, дзе'вяць, дзе'сяць, ты'сяча, Бе'сядзь, Пры'пяць; япру'к –– япрука', япруко'вы; ядло'вец –– ядлаўцо'вы.

    6. Літара я пішацца ў паслянаціскных складах у некаторых суфіксах назоўнікаў (ро'ўнядзь, бо'язь, дро'бязь) і дзеясловаў (ла'яць, ве'яць, се'яць, ка'шляць, ба'яць, му'ляць), а таксама ў аддзеяслоўных назоўніках (ла'янка, ве'ялка, се'ялка).

    Зычныя_д-дз,т-ц._Падвойныя_зычныя.'>18.Праваптс зычных звонкіх і глухіх. Свісцячых і шіпячых. Зычныя д-дз,т-ц. Падвойныя зычныя.

    1. Чаргаванне звонкіх і глухіх зычных (акрамя прыставачнага з) на пісьме не адлюстроўваецца. Для праверкі правільнасці напісання звонкіх і глухіх зычных трэба змяніць слова ці падабраць іншае аднакаранёвае слова, каб пасля зычнага, які патрабуе праверкі, быў галосны або зычныя р, л, м, н, в: рыбка – рыба, магчы – магу, кладка – кладак, даведка – даведацца, дзядзька – дзядзечка, хадзьба – хадзіць, казка – казаць, важкі – важыць, просьба – прасіць, касьба – касіць, носьбіт – насіць, малацьба – малаціць, рубчык – рубец, паўзці – паўзу, малодшы – малады; хлеб – хлеба, рог – рога, дзед – дзеда, поезд – поезда, роўнядзь – роўнядзі, сядзь – сядзі, нож – нажа, маж – мажаш, лістаж – лістажу, воз – воза, мазь – мазі, дождж – дажджу, рэж – рэжу, а таксама розаг – розгі, мозг – мазгі, лязг – лязгаць, грыб – грыбны, грыбніца, бег – беглы, бегма, загадка – загадны, загадваць, ножка – нажны. Словы лязг, лязгаць маюць варыянты ляск, ляскаць.

    2. Правапіс уласнабеларускіх і запазычаных слоў, у якіх напісанне звонкіх і глухіх зычных нельга праверыць, вызначаецца па слоўніку: футбол, баскетбол, вакзал, айсберг, струбцына, экзамен, Афганістан.

    3.Азванчэнне глухіх зычных перад звонкімі і аглушэнне звонкіх у канцы слова ці перад глухімі на пісьме не перадаецца : малацьба – (маладз’ба), касьба (каз’ба). Не адзначаецца на пісьме таксама пераход шыпячых у свісцячыя і, наадварот, свісцячых у шыпячыя: грузчык (грушчык). Аднак у прыстаўках з-, без-, раз-, уз-, цераз- перад глухімі зычнымі замест з пішацца с: скідаць, схіліць, рассыпаць. Перад санорнымі, як і перад звонкімі зычнымі, прысіавачнае з захоўваецца: зварыць, змылак.

    Зычныяд, тідз, ц 


    1. Чаргаванне цвёрдых зычных гукаў [д], [т] з мяккімі [дз'], [ц'] (дзеканне і цеканне) адлюстроўваецца на пісьме: замест д, тперад е, ё, і, ю, япішуцца адпаведна дз, ц: гарады - у горадзе, народы - у народзе, сады - у садзе, іду - ідзём, вяду - вядзі, вада - вадзяны, грудны - грудзі, люду -людзі, варта - на варце, хата - у хаце, чысты -чысцюткі, выток - выцякаць, карта - на карце, катлы - кацёл, тру - церці, шосты - шэсць, пяты - пяць, латынь - лацінка. 


    2. Чаргаванне [д], [т] з [дз'], [ц'] адбываецца перад мяккім [в']: два - дзве, дзвесце,рута -руцвяны, мёртвы - мярцвяк, чатыры - чацвёрты, чэрствы - счарсцвелы. 


    Літара ці афрыката дзперад мяккім [в'] пішуцца згодна з вымаўленнем у словах: дзверы,мядзведзь, бацвінне, цвёрды, цвярозы, цвік, цвілы, цвісці, ліцвін, ліцвінка, яцвяг, Мацвей, Мацвеенка, Бацвіннікі інш. Выключэнне: твіст.

    3. Гукі [д] у канцы прыстаўкі і [т] у складзе суфікса перад мяккім [в'] захоўваюцца нязменна і на пісьме перадаюцца адпаведна літарамі ді т: адвезці, у таварыстве, у агенцтве, у выдавецтве, аб прыродазнаўстве, у грамадстве, у братэрстве.

    Гук [т] вымаўляецца нязменна і на пісьме перадаецца літарай тперад мяккім [в'] у аддзеяслоўных назоўніках і ў словах, вытворных ад іх: бітва - у бітве, брытва - брытве, брытвенны, клятва - клятве, клятвенны, пітво - у пітве, паства - у пастве.Літары дi m пішуцца таксама ў некаторых іншых словах: мардва - мардве, мардвін, Мардвінаў, Літва - у Літве. 


    1. У запазычаных словах (а таксама ў вытворных ад іх) цвёрдыя д, т,як правіла, пішуцца нязменна: рэйсфедар, дэлегат, дэманстрацыя, медыцына, апладысменты, індык, літаратура, майстар, матэрыял, універсітэт, кватэра, тэхніка, тыраж, скептык, ерэтык, пластык, тэарэтык, авантура, дыктатура. 


    2. Перад суфіксамі і спалучэннямі суфіксальнага паходжання -ін-, -ір-, -ік-, -ёр-, -еец-, -ейск-у словах іншамоўнага паходжання, а таксама ў словах, вытворных ад іх, [д] і [т] чаргуюцца з [дз'], [ц'], што і адлюстроўваецца на пісьме: сульфіды - сульфідзін, каманда -камандзір, індзеец, індзейскі(але: Індыя - індыец, індыйскі, індыйцы), гвардыя - гвардзеец, гвардзейскі, мантаж - манцёр, манціроўка, манціровачны, білет - білецёр, білецік, эпізод - эпізодзік, жакет - жакецік. 


    3. Зычныя дз, цпішуцца ў некаторых словах, правапіс якіх вызначаецца па слоўніку: мундзір, гетэрадзін, дзюна, дзюшэс, бардзюр, арцель, арцішок, цір, цітр, эцюд, цюль, нацюрморт, уверцюра, накцюрн, цюркскі, цюльпан, каранцін. 


    4. Зычныя д, табо дз, цпішуцца ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем ва ўласных імёнах: Дадэ, Дэфо, дэ Бальзак, Дэтройт, Тэлаві, Атэла, Тэвасян, Тэкля, Тэкерэй, Тэрэза, Шаптыцкі, "Юманітэ", Дзяніс, Гарыбальдзі, Дзвіна, Дзясна, Барадзіно, Уладзівасток, Градзянка, Плоўдзіў, Хрысціна, Цютчаў, Кацюбінскі, Вучэціч, Целяханы, Цімкавічы, Ціхвін, Быцень, Церак, Цюмень, Цюрынгія, Гаіці, Палесціна, Поці, Таіціі інш. Правапіс такіх слоў вызначаецца па слоўніку. 
    1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11


    написать администратору сайта