Главная страница

1. Мова і соцыум. Функцыі мовы у грамадстве


Скачать 200.39 Kb.
Название1. Мова і соцыум. Функцыі мовы у грамадстве
Дата03.02.2019
Размер200.39 Kb.
Формат файлаdocx
Имя файлаbelaruskaya_mova.docx
ТипДокументы
#66267
страница8 из 11
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11

№ 29. Паняцце пра марфему. Характарыстыка асноўных марфем слова.


Слова – асноўная адзінка мовы. У слове вылучаюцца часткі, або марфемы. Марфема найменшая структурная частка слова, якая выражае лексічнае або граматычнае значэнне. Да марфем адносяцца корань і афіксы (прыстаўка (прэфікс), суфікс, канчатак (флексія), постфікс, інтэрфікс (злучальны галосны). У словах могуць быць адна ці некалькі марфем, размешчаных у пэіным парадку:хлеб – хлеб-н-ы – хлеб-а-роб – хлеб-а-пяк-ар-н-я.

У словах, якія змяняюць форму, вылучаюцца перш за ўсё дзве асноўныя часткі – зменная і нязменная. Аснова – нязменная часка слова, якая выражае яго канкрэтнае лексічнае значэнне: збажын-а – збажын-ы – збажын-е – збажын-у – збажын-ой – (у)збажын-е. Аснова – частка слова без канчатка. Канчатак – зменная частка слова, якая служыць для сувязі слоў у сказе і ўтварае граматычную форму слова. Канчаткі не выражаюць лексічнага значэння слова. Нязменныя словы канчаткаў не маюць (прыслоўі, безасабова-прэдыкатыўныя словы: заўчорахоладна,па-летнямуунізе– выдзеленыя часткі - суфіксы). Зменныя словы ў некаторых формах могуць мець нулявы канчатак, гэта таксама паказчык граматычнай формы: луг, сын, радасць, соль –назоўнікі адз.л. Н.скл.; рэчак, армій, арганізацый –назоўнікі Р.скл. мн.л.

Паводле структуры асновы падзяляюцца на вытворныя і невытворныя. Невытворная аснова супадае з коранем слова:рак-а, вёск-а, нов-ы.Вытворная – аснова, у якую, апрача кораня, уваходзяць афіксы: за-рэч-н-ы, вяск-ов-ы, свеж-асць.Сустракаюцца выпадкі, калі блізкія або аднолькавыя паводле значэння словы і суадносныя граматычныя формы ўтвараюцца ад розных асноў: я – мян-е, мн-е, мн-ою; ты – цяб-е, таб-е, таб-ою; адзін – першы.Такія асновы наз. суплетыўнымі.

Корань – агульная непадзельная частка роднасных слоў, якая выражае іх агульнае значэнне:дарог-а – дарож-н-ы – па-дорожж-а – па-дорож-нік. Корань паказвае на агульнае лексічнае значэнне гэтых слоў: усё звязанае з паняццем «дарога». Канкрэтнае лексічнае значэнне кожнага адназначнага слова выражае аснова. Адрозніваюць свабодны корань (ужываюцца ў спалучэнні з рознымі прыстаўкамі і суфіксамі або ў спалучэнні толькі з канчаткам: рад-ы, вясн-ов-ы, дуб-няк). Звязанымі наз. карані, якія ўжываюцца толькі ў спалучэнні з афіксамі: пры-вык-ну-ць – ад-вык-ну-ць – з-выч-ай – пры-выч-к-а.

Афікс – марфема, якая служыць для ўтварэння новых слоў ці новых граматычных форм: лета – летні, мора – прыморскі, разумны – разумнейшы. Да афіксаў адносяцца прыстаўкі, суфіксы, постфіксф, інтэрфіксы.

Прыстаўка (прэфікс) – афікс, які стаіць перад коранем і надае слову новае лексічнае значэнне: загаварыць, перагаварыць, пагаварыць, найлепшы,найсардэчней. У слове можа быць не адна прыстаўка, а дзве і нават тры: за-вязваць – па-за-вязваць; пры-носіць – па-пры-носіць, па-на-пры-носіць.

Суфікс – афікс, які стаіць пасля кораня і ўтварае новае слова або новую форму: сад – сад-ов-ы – сад-оў-нік – сад-ок. У слове можа быць некалькі суфіксаў: сард-эч-н-ы, за-гарт-оў-ва-нн-е.

Прыстаўкі і суфіксы бываюць словаўтваральныя і формаўтваральныя. Словаўтваральныя – такія прыстаўкі і суфіксы, якія ўтвараюць словы з новым лексічным значэннем: группа – пад-группа, песня – песен-н-ы – пясн-яр. Формаўтваральныя прыстаўкі і суфіксы служаць для утварэння формы слова (лексічнае значэнне пры гэтым не змяняецца. Так, з дапамогай прастаўкі най- ад формы вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў і прыслоўяў утвараецца форма найвышэйшай ступені: мацнейшы – най-мацнейшы, хутчэй – най-хутчэй. Прыстаўкі ўтвараюць формы дзеясловаў закончанага трывання: весці – пры-весці – за-весці – па-весці – ад-весці. Часта не толькі ўтвараецца новая форма, а і змяняецца адценне яго лексічнага значэння. Такія прыстаўкі наз.сінкрэтычнымі або словаформаўтваральнымі.

Посфікс – афікс, які знаходзіцца ў слове пасля канчатка ці формаўтваральнага суфікса. Да постфіксаў належаць -ся (-ца, -цца) у формах зваротных деясловаў: сустрэў – сустрэў-ся,сустрэць – сустрэц-ца, мые – мые-цца; у форме 2-й асобы мн.л.деясловаў загаднага ладу: пішы – пішы-це; -сьці (-сь), -небудзь у няпэўных займенніках і прыслоўях: хтосьці,чыясь,дзе-небудзь.

Iнтэрфікс – афікс, які служыць для злучэння марфем у слове: сен-а-кос, пар-а-ход, земл-я-коп. Iнтэрфіксы заўсёды выступаюць як словаўтваральныя марфемы.

30. Тыпы марфем.

Па ролі ў слове марфемы падзяляюцца на абавязковыя і неабавязковыя. Абавязковыя – гэта карані, без іх не можа быць слова. Неабавязковыя (службовыя, афі- ксальныя) – гэта афіксы, якія могуць быць у слове, а могуць і не быць. Па функцыі афіксальныя марфемы падзяляюцца на:

Словазменныя – гэта канчаткі ўсіх зменных часцін мовы: няс-ем, бяр-эм, чытай-ма, зрабіў-□-ся, ч-аго-сь, к-ім-сьці, пяць-□-дзесят-□.

Словаўтваральныя прыстаўкі і суфіксы ўтвараюць новыя словы з новым лексічным значэннем: група – пад-група; дзед – пра-дзед; шчасце – ня-шчасце; песня – песен-н-ы – пясн-яр; зіма – зім-ов-ы – зім-н-ік. Словаўтваральных марфем у мове найбольшая колькасць. Формаўтваральныя афіксы служаць для ўтварэння новай формы слова (лексічнае значэнне пры гэтым не змяняецца). Да іх адносяцца: прыстаўка най- і суфіксы вышэйшай ступені параўнання прыметні- каў і прыслоўяў -ейш- (-эйш-), -ей (-эй-), -ай, -ш-: зелянейшы, лягчэйшы, лепшы; далей, вышэй, лепш; суфіксы суб'ектыўнай ацэнкі: маленькі, песенька, матулька, сыно- чак; суфіксы прошлага часу дзеясловаў: прачытаў, гаварыла, нёс; трыванняў дзеясловаў: звязваць, запісваць і інш. суфіксы інфінітыва (пачатковай формы дзеяслова) -ць, -ці, -чы: чы- таць, несці, берагчы. суфіксы дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў: пасівелы, зрабіўшы, прынесены, пасаджаны, змолаты,спёкшы, носячы, несучы. постфікс -ся(-ца, -цца) у дзеясловах залежнага стану: газета вычытваецца карэктарам, бераг размываецца вадою. постфікс -це, з дапамогай якога утвараецца форма 2-й асобы мно- жнага ліку дзеясловаў загаднага ладу: гавары – гаварыце, нясі – нясіце, глянь – гляньце. Часам яго называюць словазменным постфіксам. прыстаўкі і суфіксы, што ўтвараюць формы дзеясловаў закончана- га трывання, не мяняючы іх лексічнага значэння (у суадносных трываль- ных парах дзеясловаў): пісаць – напісаць, чытаць – прачытаць, дапісаць – дапісваць. 116Калі ж пры далучэнні прыстаўкі ў вышэй названым выпадку не то- лькі ўтвараецца новая форма дзеяслова, а і змяняецца адценне яго ле- ксічнага значэння, такія прыстаўкі называюць словаформаўтваральны- мі, або сінкрэтычнымі (грэч. sinkrētistos 'аб'яднанне, злучэнне'), бо яны сумяшчаюць формаўтваральныя і словаўтваральныя функцыі. Напры- клад, прыстаўка за- паказвае на закончанае трыванне і адначасова – на пачатак дзеяння: спяваць – заспяваць, іграць – зайграць.

Паводле частотнасці ўжывання марфемы бываюць рэгулярныя і нерэгулярныя. Рэгулярныя марфемы ўжываюцца ў вялікай колькасці слоў, і словы гэтыя заўсёды аб'ядноўваюцца ў заканамерныя рады (сло- ваўтваральныя або формаўтваральныя мадэлі). Напрыклад: палі, лясы, гарады і г. д. (канчатак -і(-ы) утварае форму множнага ліку); белаваты, чырванаваты, кіславаты і г. д. (суфікс -ават- надае словам адценне не- паўнаты якасці). Нерэгулярныя марфемы спалучаюцца з невялікай ко- лькасцю асноў, словы з такой марфемай не ўтвараюць заканамерных радоў. Напрыклад, нерэгулярны канчатак -м у 1-й асобе адзіночнага ліку маюць толькі нетэматычныя дзеясловы есці і даць: е-м, да-м; у 2-й і 3-й асобах гэтых дзеясловаў таксама нерэгулярныя канчаткі -сі: я-сі, да-сі; -сць: е-сць, да-сць. Паводле здольнасці ўтвараць новыя словы ў сучаснай мове афіксы падзяляюцца на прадуктыўныя, якія і сёння ўтвараюць новыя словы (гл. прыклады рэгулярных афіксаў), і непрадуктыўныя, якія новых слоў сёння не ўтвараюць: званар, пекар, барацьба, просьба, носьбіт, найміт, прашчур, прарадзіма. Нерэгулярныя афіксы заўсёды непрадуктыўныя, а рэгулярныя могуць быць і прадуктыўнымі і непрадуктыўнымі.

Па семантычных адносінах паміж сабой марфемы бываюць сінанімічнымі, мнагазначнымі, аманімічнымі, антанімічнымі. Марфемы розна- га гукавога складу могуць мець аднолькавае ці блізкае значэнне. Такія марфемы называюцца сінанімічнымі; напрыклад, са значэннем 'дзейная асоба' выкарыстоўваюцца суфіксы -шчык, -ыст: бетоншчык, каме- ншчык, трактарыст, матарыст. Калі ж марфемы супадаюць гучаннем, але адрозніваюцца значэннем, яны выступаюць як аманімічныя; напры- клад, карані ў словах падводны і перавод, пракос і перакос; суфіксы -нік (кіраўнік і бярэзнік), -іст (цымбаліст і лясісты); канчаткі -у (сястру, кнігу, сталу, бягу, нясу). Аманімічныя марфемы трэба адрозніваць ад мнагазначных. Мна- газначнасць развіваецца на базе пэўнага значэння марфемы ў выніку таго, што яно дэталізуецца ў словах з рознай, хоць і блізкай семантыкай. Напрыклад, суфікс -ак(-як) у назоўніках з прадметным значэннем выступае як мнагазначны, бо з яго дапамогай утвараюцца: 1) назвы прадметаў, прызначаныя для дзеяння (дзяржак, чарпак); 2) назвы прадметаў – аб'ектаў дзеяння (стаяк); 3) назвы прадметаў як вынік адпаведнага дзеяння (здымак, скрутак). Бываюць і антанімічныя марфемы, маюць супрацьлеглае значэн- не; напрыклад, прыстаўкі пры- і ад-: прыехаць – ад'ехаць, у- і вы-: уехаць

31. Аснова слова і тыпы

Аснова - частка формы слова без канчатка, формаўтваральных суфіксаў інфінітыва –ць, -ці, -чы і постфікса -це (у форме 2-ой асобы множнага ліку дзеясловаў загаднага ладу), якая выражае лексічнае значэнне слова: дрэв-а, зялѐн-ы, зарэчн-ы, насі-ць, нес-ці, бег-чы, насі-це. Асновы бываюць простыя і складаныя.

Простыя асновы маюць адну каранѐвую марфему, а складаныя – дзве і больш, параўн.: азѐрн-ы і часопісн-ы. Простыя асновы падзяляюцца на невытворныя і вытворныя.

Невытворная – гэта аснова, якая складаецца толькі з адной марфемы – кораня: трав-а, чорн-ы, няс-у. Невытворная аснова супадае з коранем, а ў вытворнай, акрамя кораня, ѐсць афіксы. Лексічнае значэнне невытворнай асновы выражаецца коранем: зім-а ―самая халодная пара года паміж восенню і вясной‖. Значэнне вытворнай асновы часцей складаецца з сумы значэнняў асобных марфем – кораня і афіксаў, якія ўваходзяць у яе, і тлумачыцца праз сувязь з невытворнай асновай: зімов-ы ―які бывае зімой, звязаны з зімой‖. Вытворныя асновы суадносяцца з адпаведнымі невытворным: лес і лясн-ы,бераг – прыбярэжны. Невытворныя і вытворныя асновы служаць базай для ўтварэння новых слоў.

Аснова, ад якой утворана аснова слоў, называецца ўтваральнай. Так, утваральная аснова слоў марскі, прыморскі з’яўляецца невытворнай (мор-), а ўтваральныя асновы слоў выкладчык, перапісчык -- вытворныя (выклад-аць, перапіс-аць). Формы некаторых слоў могуць утварацца ад розных асноў, якія называюцца суплетыўнымі (фр. suppletif – дадатковы). Ад суплетыўных асноў утвараюцца формы ступеней параўнання некаторых якасных прыметнікаў і прыслоўяў: добры – лепшы, дрэнны – горшы; добра – лепш, дрэнны – горш; склонавыя формы займеннікаў: я – мяне, мне, мною; мы – нас, нам, намі; формы тры

32Канчатак

Канчатак, або флексія ( лац. flexio – згінанне, выгін), -- зменная службовая марфема, якая ўтварае граматычныя формы слова і служыць для сувязі яго з іншымі словамі ў сказе, напрыклад: зямл-я, зямл-і, зямл-і, зямл-ю, зямл-ѐй (-ѐю), (на) зямл-і – канчаткі ўтвараюць склонавыя формы назоўніка. А ў сказе Продкі ані мае, ані твае сваѐй зямлі не мянялі. (Р.Б.) канчатак –і ў слове зямлі паказвае на родны склон і на сувязь гэтага слова з дзеясловам (не) мянялі. Канчаткі выражаюць граматычныя значэнні роду (брат, сястра,дзіця), ліку (высокі дуб, высокія дубы), склону (высокі дуб, на высокім дубе), асобы (іду,ідзеш, ідзе). Звычайна канчаткі маюць некалькі граматычных значэнняў. Так, у слове нізк-і канчатак мае граматычныя значэнні роду, ліку, склону, а ў слове бач-у – ліку і асобы. Пры змяненні канчаткаў змяняецца граматычная форма і граматычнае значэнне слова, а лексічнае значэнне застаецца нязменным. Паколькі канчатак – формаўтваральная марфемы, вылучаюцца канчаткі параўнаннем розных форм аднаго слова: сасн-а, сасн-ы, сасн-е. Яны знаходзяцца ў канцы формы слова: пасля канчаткаў бываюць толькі постфіксы: піш-уц-ца, пісал-а-ся, піш-ы-це. Канчаткі могуць складацца з аднаго або больш гукаў чыст-ы, чыст- ым, чыст-ага. Аднак ѐсць словы, у якіх канчаткі не маюць гукавога выражэння (матэрыяльна не выражаныя); такія канчаткі называюцца нулявымі. Нулявы канчатак з’яўляецца, напрыклад, паказчыкам назоўнага склону (а для неадушаўлѐнных – і вінавальнага) адзіночнага ліку мужчынскага роду назоўнікаў другога скланення: луг, верас; назоўна- вінавальнага склону адзіночнага ліку жаночага роду назоўнікаў трэцяга скланення (завязь, гусь, плынь); мужчынскага роду дзеясловаў прошлага часу: забег, прынѐс. Кожнаму зменнаму слову ўласцівы свае канчаткі, па якіх адрозніваюцца назоўнікі першага, другога і трэцяга скланення, дзеясловы І івання некаторых дзеясловаў: браць – уз

33. Корань – гэта абавязковая марфемы, якая выражае агульнае лексічнае значэнне роднасных (аднакарэнных) слоў: балот-а, балот-н-ы, балот-ц-а, балот-іст-ы. Корань балот (балоц-) з’яўляецца агульным для ўсіх роднасных слоў і паказвае на іх сувязь з паняццем ―балота‖. Існуюць словы без канчаткаў (метро, тут), без прыставак (дзян-ѐк, воль-н-ы), без суфіксаў (пад-групы, по-шум), але слоў без кранѐў няма. Калі аснова складаецца з адной марфемы, то гэтая марфема – корань: стол, парт-а, чырвон-ы, шмат. Карані бываюць свабодныя і звязаныя. Свабодныя – гэта такія карані, якія супадаюць з асновай хоць бы ў адной форме слова. Так, у словах снег,снег-ав-ы, снеж-н-ы корань свабодны, паколькі ў слове снег супадае з асновай. Свабодныя карані могуць ужывацца ў мове ізалявана (кафэ, таксі, міні) і ў спалучэнні з канчаткамі (рук-а, жоўт-ы, бяр-у) і іншымі афіксамі (руч-н-ы, жаўт-ок, пад-бяр-у). Звязаныя карані ніколі не супадаюць з асновай, сустракаюцца заўсѐды толькі ў вытворнай аснове ў спалучэнні з афіксамі: аб-вык-а-ц-ца, з-вык-ну-ц-ца, з-выч-к-а,пры-вык-а-ць; вул-іц-а, вул- ачк-а, за-вул-ак, вул-іч-н-ы. Вылучаюцца карані падборам роднасных слоў: народ, народ-н-ы, народ-н-асць; аб-у-ць, аб-у-т-ак, аб-у-т-к-ов-ы, аб-у-т-нік

34. Афіксы

Афіксы (лац. affiхus — прымацаваны) — гэты службовыя марфемы, якія з’яўляюцца неабавязковымі для кожнага слова і служаць для ўтварэння новых слоў ці новых граматычных формаў: чытаць – пера-чытаць, чысты – чысц-ін-я, чысты – чысц-ейш-ы, най-чысц-ейш-ы. У адрозненне ад кораня афіксы бываюць толькі звязаныя: яны ніколі не супадаюць з асновай і ўжываюцца толькі ў складзе вытворнай асновы ў спалучэнні з іншымі марфемамі. Да афіксаў адносяцца прыстаўкі, суфіксы, інтэрфіксы, постфіксы. Прыстаўка, або прэфікс (лац. ргае < ргае — спераду, fіхus — прымацаваны), — афікс, які знаходзіцца ў складзе простай асновы перад коранем і надае слову новае лексічнае або граматычнае значэнне: вы-ехаць, ня-смелы, пра-ўнук, па-на-ехаць. Прыстаўка можа знаходзіцца не непасрэдна перад коранем, а перад другой прыстаўкай (дзве прыстаўкі ў слове): па-за- пісваць, па-на-сыпаць, па-пры-носіць, па-за-вяз-ваць.

Суфікс (лац. suffixus — падстаўлены) — частка асновы, якая стаіць пасля кораня і ўтварае новую форму або новае слова: пал-яв-ы, пчал-яр, бар- ав-ін-а. Суфікс можа быць не толькі непасрэдна пасля кораня, а і пасля іншага суфікса: гад-ав-ін-а, за-гарт-оў-к-а, сард-эч-н-ы Інтэрфікс Інтэрфікс (лац. inter — паміж, fixus — прымацаваны) — гэта афікс, які ўжываецца паміж простымі дзвюма асновамі ў складаным слове: ільн-о- валакно, горад-а-будаўніцтва, дв-ух-складовы, тр-ох-працэнтны. Інтэрфіксы -- службовыя марфемы, яны не выражаюць ніякага значэння, а толькі служаць для сувязі марфем у складаных словах

.

35.Постфікс

Постфікс (лац. post— пасля, fixus — прымацаваны) — афікс, які знаходзіцца ў слове пасля канчатка ці формаўтваральнага суфікса. У беларускай мове постфіксамі з’яўляюцца -ся (-ца, -цца) у формах зваротных дзеясловаў: глядзеў – глядзеў-ся, сустрэла — сустрэла-ся, сустрэць — сустрэц-ца, мыеш — мыеш-ся, мые — мые-цца, мыц-ца; -це ў форме 2-й асобы множнага ліку дзеясловаў загаднага ладу: пішы-це, касі-це; -сьці(-сь), - небудзь у няпэўных займенніках: хтосьці, штосьці, які-небудзь. У сучаснай беларускай мове постфіксы -ся(-ца, -цца), -це, -сьці(-сь), - небудзь не ўжываюцца свабодна ў сказе і не аддзяляюцца іншым словам ад слова, да якога адносяцца. Іх ужыванне немагчыма па-за словам. Постфікс -ся(-ца, -цца) пераважна выкарыстоўваецца як словаўтваральны (часта разам з прыстаўкамі): глядзець -- глядзецца, наглядзецца, разгледзецца; формаўтваральнае значэнне ѐн мае ў дзеясловах залежнага стану: артыкул вычытваецца студэнтам, бераг размываецца вадою. Постфікс -це бывае толькі формаўтваральны: з яго дапамогай утвараецца форма 2-й асобы множнага ліку дзеясловаў загаднага ладу: гавары — гаварыце, нясі — нясіце, глянь — гляньце.

36. Марфемная структура некаторых слоў з часам можа змяняцца. Прычыны такіх змен бываюць розныя:
1. страта сэнсавай сувязі паміж роднаснымі словамі і фанетычныя змены ў іх: вока і акно, тхор і дьіхаць, канец і дасканалы;
2. выпадзенне з мовы асобных устарэлых слоў, ад якіх утварыліся іншыя словы; так, аснова слова пакаленне стала невытворная, бо выйшла з ужытку старажытнае слова калена (коліно) са значэннем ‘патомства’; пера- стала дзяліцца на марфемы аснова слова прымы, якое паходзіць ад старажытнага кораня ам- (цматп, ііму) і прыстаўкі пра-;
3.страта прадуктыўнасці асобных суфіксаў і прыставак, напрыклад суфікса -р-: стары, добры, востры. і інш. Часам структура таго ці іншага слова змяняецца ў выніку некалькіх прычын.
4.Апрошчанне — такая змена марфемнай будо- вы слова, пры якой былая падзельная, вытворная аснова ўспрымаецца як непадзельная, невытворная. У выніку структура слова становіцца болын простай. Напрыклад, у слове дар раней вылучаўся корань да- і суфікс -р (параўн. дзеяслоў да-ць). У сучаснай мове гэта слова мае невытворную аснову: суфікс -р зліўся з коранем, адбылося апрошчанне. Сучаснае беларускае нашчадак — ад таго самага кораня, што і старажытнае чадо (дзіця). У старажытнай беларускай мове слова на- С'ьчад'ьк'ь мела вытворную аснову: на-с'ь-чад-'ьк'ь. Пазней адбыліся фанетычныя змены (выпадзенне рздукаваных гукаў, прыпадабненне [с] да наступнага шыпячага [ч]), страцілася сэнсавая сувязь са словам чадо. У выніку змянілася і будова слова, аснова перастала дзяліцца на марфемы: нашчадак — нашчадк-и (аснова сло- ва супадае з коранем).

5.Перараскладанне — такая змена ў будове слова, пры якой гук або некалькі гукаў адрываюцца ад адной марфемы і далучаюцца да другой. Аснова слова застаецца вытворнай, аднак пачынае дзяліцца на марфемы іншага гукавога складу. Напрыклад, слова унутры мела раней выгляд в'ьнутрц, у ім вылучаліся прыстаўка в'ьн-, корань -утр- (параўн. старажытнае утроба, сучаснае вантробы), суфікс -ц. Прыстаўка вт>н- пасля падзення рэдукаваных набыла выгляд вн-, зычны [н] далучыўся да кораня. У сучаснай мове гэта слова дзеліцца на іншыя марфемы — прыстаўку у-, корань -нутр-, суфікс -ы; параўн. аднакаранёвыя нутр-о, нутр-ан-ы.
Перараскладанне садзейнічае ўзбагачэнню мовы но- вымі словаўтваральнымі сродкамі. Напрыклад, у словах тыпу недалічыць, недаказаць, недавыканаць, недабор, недагляд у адну прыстаўку неда- зліліся прыстаўкі не- і да-, гэта — вынік перараскладання ў асновах слоў. Дзякуючы перараскладанню ўтварыліся нека- торыя вытворныя суфіксы назоўнікаў, напрыклад -льнік: будзільнік, выключальнік, -альн-(-яльн-): на- туральны, індустрыяльны і інпх.
Пры перараскладанні, такім чынам, змяняецца гу- кавы склад марфем (колькасць гукаў у марфеме павя- лічваецца ці змяншаецца за кошт суседніх марфем) або колькасць марфем у слове (дзве прыстаўкі аб'ядноў- ваюцца ў адну, два суфіксы — у адзін).
Часта разам са зменай структуры слова адбываецца яго дээтымалагізацыя — страта першапачатковага значэння і генетычнай сувязі з аднакаранё- вымі словамі. Значэнне слова становіцца нематывава- нае. Напрыклад, назоўнік крыўда, утвораны ад пры- метніка крывы, падзяляўся на корань крыў-, суфікс -д-, канчатак -а. Цяпер значэнне слова крыўда не звязва- ецца са значэннем крывы. Адбыліся змены і ў аснове слова: суфікс -д- стаў часткай кораня, аснова перастала дзяліцца на марфемы.

URL

37. Словаўтварэнне, яго прадмет і задачы.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11


написать администратору сайта