Главная страница

знакі прыпынку ў складаназлучаным сказе. Знакі прыпынку ў складаназлучаным сказе. Урок праводзіцца дзявятым класе, зяляецца чацвёртым у вывучэнні тэмы " Складаназлучаныя сказы будова, значэнне, ужыванне "


Скачать 383.56 Kb.
НазваниеУрок праводзіцца дзявятым класе, зяляецца чацвёртым у вывучэнні тэмы " Складаназлучаныя сказы будова, значэнне, ужыванне "
Анкорзнакі прыпынку ў складаназлучаным сказе
Дата22.03.2021
Размер383.56 Kb.
Формат файлаdocx
Имя файлаЗнакі прыпынку ў складаназлучаным сказе.docx
ТипУрок
#187202

Урок праводзіцца ў дзявятым класе, з’яўляецца чацвёртым у вывучэнні тэмы “Складаназлучаныя сказы: будова, значэнне, ужыванне” і першым пры вывучэнні правіл пастаноўкі знакаў прыпынку ў складаназлучаным сказе.

Тэма ўрока фармулюецца самастойна на аснове схемы [ ] ? □ [ ]. Для разумення дадзенай схемы праводзілася наступная работа: вучні самастойна фармулявалі тэмы папярэдніх урокаў: [ ] □? [ ]; [ ? ] □ [ ? ]

Мэтай урока з’яўляецца развіццё навыкаў пастаноўкі знакаў прыпынку ў складаназлучаных сказах, задачы вучні фармулююць самастойна на аснове прыёма “Апорныя словы”.

У залежнасці ад падрыхтоўкі класа могуць вар’іравацца формы работы вучняў – групавая, парная, індывідуальная. Аднак нязменным застанецца групавая работа па сінгапурскай методыцы “15 секунд – адказ”, сутнасць якой заключаецца ў спалучэнні індывідуальнай і групавой работы. Спачатку вучні працуюць у групе індывідуальна (1-2 хвіліны) над вырашэннем пастаўленай настаўнікам праблемы, пасля па знаку настаўніка (пляск далонямі) першыя нумары кожнай групы за 15 секунд выказваюць сваё рашэнне астатнім удзельнікам групы; пасля другога пляску далонямі другія нумары кожнай групы маюць 15 секунд для агучвання свайго рашэння і г.д. Калі ўсе ўдзельнікі груп выказаліся, ім даецца хвіліна для прыняцця агульнага рашэння шляхам калектыўнага абмеркавання ў групе. Заўвага: нумар удзельніка запісаны на вучнёўскім месцы. У якасці фізкультхвілінкі, а таксама для канцэнтрацыі ўвагі вучняў можна часам прасіць пэўныя нумары падняць рукі: “Першыя (другія, трэція…) нумары, падыміце рукі”.

Падзел на групы адбываецца на аснове тэматычнага размеркавання: “Спалучальныя злучнікі”, “Размеркавальныя злучнікі”, “Супраціўныя злучнікі”, “І, ДЫ (=І)” да ўрока. Тым самым эканоміўся час для актуалізацыі некаторых ведаў вучняў. Пераразмеркаванне груп адбывацца на аснове складання сказаў, што садзейнічае падрыхтоўцы вучняў да ўспрымання тлумачэння правіла пастаноўкі коскі паміж часткамі складаназлучанага сказа або тлумачэнню яе адсутнасці.

Вынікам работы груп з’яўляецца: актуалізацыя матэрыялу (першыя групы), складзены алгарытм (пасля пераразмеркавання).

Урок садзейнічае развіццю метапрадметных кампетэнцый. Вучням даюцца веды, якія могуць спатрэбіцца ім у паўсядзённым жыцці: новыя словы: матэ і АТМ, значэнне жэстаў, якія ў некаторых краінах могуць зразумець па-іншаму. Дадатковай мэтай урока з’яўляецца знаёмства вучняў з заданнямі ЦТ і методыкай іх выканання.

Для праверкі выканання задання, а таксама пры калектыўным выкананні практыкаванняў выкарыстоўваецца інтэрактыўная дошка, што больш прыцягвае ўвагу вучняў, чым простае агучванне правільных адказаў.

Для прафілактыкі стомленасці выкарыстоўваецца дзве фізкультхвілінкі. Першая – эмацыйная – аповед настаўніка пра звычайныя жэсты, другая – рухальная – пераразмеркаванне ў новыя групы.

Асаблівацю ўрока з’яўляецца рэфлексія пасля кожнага этапа ўрока, пры гэтым рэфлексіруюцца не толькі веды, іх дзеянні, але і эмоцыі.

Урок мае вялікае выхаваўчае значэнне. Пры аналізе тэксту пра маці пад музыку Яна Цірсэна з фільма "Амелі" (Comptine d'un autre été) вучні сутыкаюцца са сваёй “памылкай”, якую яны дапусцілі на самым пачатку ўрока, калі складалі з прапанаваных настаўнікам літар словы: не назвалі галоўных слоў у жыцці дзіцяці, падлетка – мама і тата.
Знакі прыпынку ў складаназлучаным сказе

Мэта ўрока: развіццё навыкаў пастаноўкі знакаў прыпынку ў складаназлучаных сказах.

Задачы:

Удасканальваць уменні знаходзіць у тэкстах складаназлучаныя сказы, вызначаць іх ролю, межы прэдыкатыўных частак, сродкі сувязі, сэнсавыя адносіны паміж часткамі складаназлучаных сказаў, будаваць складаназлучаныя сказы.

Сфарміраваць уяўленне аб правілах пастаноўкі знакаў прыпынку (коскі, кропкі з коскай, працяжніка) у складаназлучаных сказах.

Выпрацоўваць уменні тлумачыць адсутнасць коскі паміж часткам і складаназлучанага сказа.

Выхаванне глыбокага пачуцця павагі да маці, пашырэнне кругагляду.
Ход урока

  1. Арганізацыйны момант

  1. Размеркаванне на каманды

Уваход у клас па “білетах” – паперках, на якіх запісаны злучнікі

1 каманда – спалучальныя злучнікі, акрамя і, ды (=і)

2 каманда – супраціўныя злучнікі

3 каманда – размеркавальныя злучнікі так

4 каманда – злучнікі і, ды (=і)

  1. Тлумачэнне ўмоў работы

Працуем не для адзнак, а для ведаў!

  1. Стварэнне псіхалагічнага настрою

Хоць мы з вамі і падзелены на каманды, але ніякага спаборніцтва ў нас не будзе: наша мэта здабыць веды, таму зараз працуем разам, калектыўна. На дошцы запісаны літары АЭМТ, паспрабуйце скласці з гэтых літар словы

МАТ, ТАМ, ТЭМА, МЭТА, МАТЭ, АТМ …

Калі Вы спытаеце ў амерыканца, што такое АТМ, ён рассмяецца і дакладна адкажа - Аautomated Тeller Маchines (ATMs) - аўтамат па выдачы пры дапамозе пластыкавай карткі наяўных грошай з Вашага банкаўскага рахунку. Гэтыя машыны стаяць каля банкаў, у супермаркетах і універмагах.

  1. Праблемнае пытанне

З якіх складзеных слоў нам мэтазгодна пачаць урок?

  1. Паведамленне тэмы

  1. Праблемнае заданне

Паспрабуйце здагадацца, што мы будзем вывучаць на ўроку, па схеме

[ ] ? □ [ ]

Наша тэма: Знакі прыпынку ў складаназлучаным сказе

  1. Мэтавызначэнне

  1. Слова настаўніка

На аснове тэмы я фармулюю мэту: развіццё навыкаў пастаноўкі знакаў прыпынку ў складаназлучаных сказах. Вам неабходна сказаць, якія задачы мы павінны вырашыць, каб дасягнуць мэты

  1. Апорныя словы

Паўтарыць паняцце складаназлучаны сказ

Успомніць сродкі сувязі частак

Даведацца, якія знакі прыпынку ставяцца паміж часткамі складаназлучанага сказа

Навучыцца расстаўляць неабходныя знакі прыпынку паміж часткамі складаназлучанага сказа:коску, кропку з коскай,працяжнік.

Тлумачыць адсутнасць знакаў прыпынку паміж часткамі складаназлучанага сказа.

  1. Рэфлексія

Якая задача, на вашу думку самая складаная?

  1. Актуалізацыя ведаў

  1. Праверка напаўняльнасці каманд

Неабходна агучыць свае “білеты”

У выніку правільнага размеркавання на групы ў вучняў павінна атрымацца фармуліроўка наступнага задання.

Адзначце нумары сказаў згодна з відам злучнікаў, пазначаным у вашай групе.

Зрабіце вывад пра пастаноўку знакаў прыпынку ў выбраных вамі сказах.

Напрыклад:

У складаназлучаных сказах, часткі якіх звязаны …. злучнікамі, ставіцца …

  1. Рэфлексія

Як вы думаеце, чаму з разраду спалучальных злучнікаў выдзелены злучнікі і, а таксама ды (=і)?

  1. Тлумачэнне работы ў камандах

  2. 15 секунд – і адказ”

Адзначце нумары сказаў згодна з відам злучнікаў, пазначаным у вашай групе.

Зрабіце вывад пра пастаноўку знакаў прыпынку ў выбраных вамі сказах.

Напрыклад:

У складаназлучаных сказах, часткі якіх звязаны …. злучнікамі, ставіцца … (дадатак А).

Праверка выканання задання каля дошкі

  1. Вывад

Паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца коска, калі часткі звязаны пры дапамозе спалучальных, супраціўных ці размеркавальных злучнікаў.

  1. Рэфлексія

Чаму заданне для групы і, ды (=і) можна назваць самым складаным?

  1. Тлумачэнне новага матэрыялу

  1. Праблемнае пытанне

Якія знакі прыпынку ставяцца паміж часткамі складаназлучанага сказа, звязанымі пры дапамозе злучнікаў і, ды (=і)?

Каментарый: Адказ даецца на аснове сказаў, якія абазначыла апошняя група.



коска



  1. Прагназаванне на аснове каментарыя настаўніка

  • З якімі злучнікамі неабходна думаць перад тым, як паставіць коску? Чаму?

  • Якія знакі прыпынку мэтазгодна разгледзець на першым уроку знаёмства са знакамі прыпынку ў складаназлучаным сказе?

Фізкультхвілінка

Слова настаўніка пра жэсты

Гэты жэст згоды і адабрэння часта сцірае моўныя бар'еры, а аматары падарожнічаць аўтастопам часта галасуюць ім на дарозе. Аднак у Тайландзе ён з'яўляецца знакам асуджэння. Хоць сам жэст хутчэй дзіцячы, падобна паказу языка, яго варта пазбягаць. У Іране, гэта з'яўляецца абразлівым жэстам, эквівалентам якога з'яўляецца выстаўлены сярэдні палец.

Кальцо з вялікага і ўказальнага пальцаў "ОК", якое азначае "усё ў парадку!" ці "правільна", у Францыі азначае "нуль" ці "нікчэмны". У некаторых краінах Сярэдняга Усходу, напрыклад, Кувейце, "ОК" азначае благое вока.

Працягнутая наперад далонь, якая часта выкарыстоўваецца для таго, каб сказаць "спыніся", у Грэцыі набывае іншы сэнс. Далоні, накіраваныя ў бок суразмоўцы, званыя "мунца" з'яўляюцца абразлівым жэстам, які ўжываюць у выпадку, калі хочуць выказаць крайняе абурэнне.

Гэты жэст застаўся з візантыйскіх часоў, калі па твары злачынцы размазвалі попел, каб зрабіць яго аб'ектам кпінаў.

  1. Пераразмеркаванне груп

Канструктары

Дадзены толькі пачатак сказаў (для ўдзельнікаў груп пад нумарам 1 і 2) і заканчэнне (для ўдзельнікаў 5 і 6) (дадатак Б). Неабходна сабраць сказы, памяняўшыся месцамі.

Каментарый: для палягчэння работы вучняў варта пакінуць заданне з часткамі сказаў на дошцы.

  1. Тлумачэнне настаўніка

Тлумачэнне адбываецца на аснове складзеных сказаў з папярэдняга задання шляхам наводзячых пытанняў тыпу: “Што незвычайнага вы заўважылі ў запісаных групах?”

Для першай групы сказаў (1-3) – агульнае слова;

Для другой групы сказаў (4-5) – клічная ці пытальная інтанацыя;

Для трэцяй групы сказаў (6-7) – аднасастаўныя сказы (назыўныя і безасабовыя)

Для чацвёртай групы сказаў (8) – наяўнасць азначальнага займенніка сам ў другой частцы ў якасці дзейніка.

  1. Групавая работа

Складанне алгарытму (дадатак В)

Каментарый: для эканоміі часу алгарытм можа складацца настаўнікам.

  1. Замацаванне атрыманых ведаў

  1. Калектыўная работа

Прачытаць тэкст. Вызначыць стыль і тып маўлення, асноўную думку, выпісаць складаназлучаныя сказы, пабудаваць схемы, растлумачыць знакі прыпынку

...На свеце сярод людзей жыве кароткае апавяданне. Закаханы юнак усё рабіў, што прасіла ці загадвала зрабіць яго каханая. Нарэшце юнак павінен быў прынесці ёй матчына сэрца. Яно ўжо ў сынавых руках, але, несучы, ударыўся. І пачуў сын:

– Што, сынок? Баліць? Вельмі баліць?

...За апошні год я часта прыгадваў пераказанае і мне ўспаміналася мама. Прыгадваліся словы – мама, мамка, мамачка; матуля, матулечка, матулька; мамуська, мамусечка, матухна, матухначка, мамусенька, мацейка, матачка, маценька...

І яшчэ, і яшчэ, і яшчэ дарагія словы.

  1. Слова настаўніка

пра словы, якія складалі на самым пачатку ўрока. Адзначыць, што самых простых слоў (мама і тата) вучні не склалі, хоць Дзень маці быў на мінулым тыдні.

  1. Самастойная работа

Лічбавы дыктант

Заданні ЦТ 2015 года (заданне 24) (дадатак Г)

  1. Самаправерка

  1. Рэфлексія

  • Ці ўсе задачы мы вырашылі?

  • Ці можам лічыць, што дасягнулі мэты?

  • Якая задача патрабуе далейшага вырашэння?

  1. Дамашняе заданне

На лістах (дадатак Д)

  1. Падвядзенне вынікаў

Каменціраванне работы груп і асобных удзельнікаў.

Літаратура

  1. Гардзей, Н.М. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 9-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Н.М. Гардзей, П.Л. Навіцкі, З.М. Тамашэвіч ; пад рэд. Н.М. Гардзей. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2011. – 264 с.

  2. Цэнтралізаванае тэсціраванне. Беларуская мова. Зборнік тэстаў. 2015 год

  3. http://webcache.googleusercontent.com/search?q=cache:FYVKbv1GePsJ:philology.bsu.by/documents

  4. http://webcache.googleusercontent.com/search?q=cache:-orod-80iWcJ:gym2class.mogilev.by

Дадатак А
Адзначце нумары сказаў згодна з відам злучнікаў, пазначаным у вашай групе.

Зрабіце вывад пра пастаноўку знакаў прыпынку ў выбраных вамі сказах.

Напрыклад:

У складаназлучаных сказах, часткі якіх звязаны …. злучнікамі, ставіцца …

1. На ўсходзе бялейшымі сталі бярозы і яшчэ вышэй падаліся стромкія хвойкі ды елкі.

2. Ці то мышка прабяжыць, ці то вавёрачка на зямлю апусціцца.

3. Праз дым вылятае некалькі іскраў, потым яго праразаюць зыркія языкі полымя.

4. Рыба для арлана-белахвоста з’яўляецца асноўным кормам, аднак на поўначы гэты птах палюе і на маладых цюленяў.

5. Ці гэта лес чарнее здалёк, ці хмара ўздымаецца з-за небасхілу.

6. Хоча смяяцца, але ўсмешка не выходзіць.

7. Дарога ішла лесам, затым яна агібала ўзгорак.

8. Вільготны змрок спаўзае на лугі, і гасне захаду журботная ўсмешка.

9. Ні птушка не патрывожыць таямнічай цішыні, ні вецер не кране галінак дрэў

10. Сям-там скрыпеў журавель, або тарахцела круцёлка над студняй.

11. Ні заяц не прабягаў, ні дробная птушка не пралятала паблізу.

12. Сцямнела даўно на двары, ды сон не хіліў галавы.

13. То з травы ўздымецца маленькая птушка, то праляціць прыгожы матылёк.

14. Крані глыбей зямныя жылы - і казачны пабачыш край.

15. Скрозь галіны цікуе месяц малады, а дзесь з суседняй баравіны крычыць сава на ўсе лады.

16. Зашумела нудна восень, шумам сосен, даўшы волю хмурам; і з гоняў Беларусі ў вырай вылецелі гусі, паплылі ўдаль шнурам.
Дадатак Б
Неабходна сабраць сказы. Дадзены толькі пачатак і заканчэнне.



  1. Дзе-нідзе ля ганкаў чырванелі вясновыя кветкі і зацвітаў бэз.

  2. Можа, пройдзе дождж і мы трапім у лес.

  3. Толькі верхавіны соснаў гудзелі ды шалясцелі трапяткія асіны.

  4. Куды яна ідзе і што ёй трэба?

  5. Колькі працы і колькі сумлення!

  6. Шуміць у галаве і хочацца спаць.

  7. Цішыня і прастор.

  8. Ганна паставіла вячэру на стол і сама села побач.

Дадатак В
Даказаць, што перад намі складаны сказ

Адшукаць сродак сувязі

Прааналізаваць сродак сувязі

Не і, ды (=і) І, ды (=і)

Дадатак Г

В1

Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі якіх не трэба ставіць знак прыпынку:

  1. У небе месяц гожы збірае зоркі ў дзіўны карагод а ўнізе ззяюць, як брыльянты, бліскучы снег і лёд.

  2. Спякотна і ціха.

  3. Сёння возера прыгожа зіхаціць і лілеі гараць на вадзе, нібы свечкі.

  4. Празвінеў апошні званок і каляровыя шары, як птахі, пралятаюць угары.

  5. Бярозы шчыльна пасталі каля жыта і над імі кожную раніцу расплятае косы сонейка.

В2

Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі якіх не трэба ставіць знак прыпынку:

  1. Перад навальніцай лісце паўднёвай акацыі нікне і яе ружовыя кветкі згортваюцца.

  2. У небе сінім жаўрук звінеў натхнёна а па лазе і па ліпах песні-пацеркі салавей рассыпаў.

  3. Бабіна лета прала серабрыстае павуцінне і было гэтага павуціння занадта ж многа.

  4. Нырнула сонейка ў цёмную хмару і ўсё застыла ў чаканні дажджу.

  5. Марозна і зорна.

В3

Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі якіх не трэба ставіць знак прыпынку:

  1. Хмурна і маўкліва.

  2. Прыйшла зіма і ночы ўжо паўзуць, а не крочаць.

  3. У зялёным бары чуваць сосен гоман а над грэчкаю белай пчолы сабралі свой форум.

  4. Пасля напружанага дня на луг прыйшоў спакой і ў поле завітала цішыня.

  5. Зрывае восень з дрэў лісты і сцеле, сцеле іх няспешна і вось ужо дыван шапоча пад нагамі залаты.

В4

Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі якіх не трэба ставіць знак прыпынку:

  1. Надыходзіў вечар і пераставала штарміць мора.

  2. Абступілі бераг росны клёны, ясені, сосны і дубы ў цяпле вады абмываюць жалуды.

  3. Вые ноч а вецер белагрывы б’ецца ў шыбы лапай снегавой.

  4. Асеннімі днямі чырванее рабіна і просяцца з купіны ў вярэньку журавіны.

  5. Ясна і цёпла.

В5

Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі якіх не трэба ставіць знак прыпынку:

  1. Вясна пачала пераможны паход і толькі ля плота ў садзе вялізны сумёт прытаіўся ў засадзе.

  2. Зранку ў гародчыку мітусіліся матылькі і бомкалі яшчэ сонныя чмялі.

  3. Пройдзе хвілін колькі і ўсё патоне ў вячэрнім змроку.

  4. Гарэзна пляскаючы ў ладкі, дзяўчына лёгка стан нясе а хлопец, скачучы ўпрысядкі, ваўчком крутнуўся на назе.

  5. Холадна і росна.

В6

Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі якіх не трэба ставіць знак прыпынку:

  1. Сцюдзёна і туманна.

  2. Даўно высокае жыта адкаласавала і адцвілі пышныя верасы.

  3. За нашай рэчкаю стаяць чатыры сценкі бору і з вёскі ўсім нам люба пазіраць на гэты светлы хорам.

  4. Лес усё чуе а поле ўсё бачыць.

  5. Дыхне ветрык і бягуць жытнёвыя хвалі ў неабсяжную даль.

В7

Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі якіх не трэба ставіць знак прыпынку:

  1. Дакранешся далонню да ландышаў-званочкаў і ад дзіўнага вясновага паху радасна стане на душы.

  2. Уса з прытокамі бяжыць у Нёман а Пціч кіруе ў Дняпро.

  3. У лянівага страха цячэ і печ не пячэ.

  4. Цёмна і зябка.

  5. Падарылі нам рабіны самыя каштоўныя рубіны і накапілі яблыні за лета шмат для нас ранетаў.

В8

Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі якіх не трэба ставіць знак прыпынку:

  1. Крануўся цягнік і здрыгануліся, быццам спалохаўшыся, рэйкі.

  2. Ад лютай летняй спёкі гарыць сухі пясок і пачарнеў нахмураны лясок.

  3. Аблачыны над лесам сцелюцца пярынай і малочны туман ахінуў апусцелыя паплавы.

  4. Сіверна і няўтульна.

  5. Вясковы ветрык любіць сады калыхаць а гарадскі вятрыска імкнецца выскачыць з-за вугла, схапіць што-небудзь і пабегчы ў суседні завулак.

В9

Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі якіх не трэба ставіць знак прыпынку:

  1. Горача і пустынна.

  2. Расцвілі кветкі і ад пчол руплівых зазвінела зямля.

  3. З усходам сонейка пачалі цінькаць сінічкі і салавейка свой канцэрт адкрыў.

  4. Прыгінаюць і самых высокіх доўгія жыццёвыя гады і цішэюць, цішэюць крокі ў людзей немаладых.

  5. Дождж сыпануў і пайшоў далей а залаціста-пурпуровая вясёлка павісла над ракой дугой.

В10

Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі якіх не трэба ставіць знак прыпынку:

  1. Нам кніга — вечнае святло, крыніца ведаў, цуд бясконцы і параўнацца з ёй магло б, відаць, у свеце толькі сонца.

  2. Спачатку на зямлю спусціўся шэры цень а потым ноч за чарнільнай шырмай схавала светлы дзень.

  3. Зацішна і душна.

  4. Надыдзе зіма і мядзведзі салодка будуць спаць пад мядова-малінавыя сны.

  5. Даўней калодзежы ў маёй вёсцы называлі студнямі і ў іх людзі студзілі малако.

Дадатак Д

Адзначце нумары сказаў, у якіх неабходна паставіць коску.

  1. Вада ў лодцы прыбывала і ніякая сіла ўжо не магла спыніць яе.

  2. Няхай цвітуць сады і радуюцца дзеці.

  3. Сярэдзіна красавіка і такі мароз.

  4. Пад хмарамі дзікія ветры равуць і чуецца крык жураўліны.

  5. За акном кружыцца ціхі снег і блукаюць нямыя вятры.

  6. Над галавою неба сінява і неабсяжны далягляд бясконцы і сцелецца пад ногі трава.

  7. Чалавек прывязаў каня ля плота і сам крута завярнуў за вугал.

  8. Яшчэ сняжком зямлю не замяло ды халадком дыхнулі ўжо абшары.

  9. Чаму часам сэрца млее і не пазбыцца ліпкіх дум?

  10. Здаецца, бялейшыя сталі гнуткія бярозы і яшчэ вышэй падаліся стромкія хвойкі і елкі.

  11. Здаецца, зусім нядаўна мы напісалі пісьмо і вось прыйшоў ужо адказ.

  12. Яна паспешліва паставіла на стол вячэру і сама села побач.

  13. Яшчэ некалькі дзён і прачнецца бярозавік.

  14. Мароз і сонца.

  15. Сашы было не да гэтага хараства аднак і яна звярнула ўвагу на такі цуд прыроды.

  16. Hi колас на ніве не скалыхнецца ні ліст на дрэве не зварухнецца.


написать администратору сайта