|
СТУЖКА ЧАСУ. Тема Стужка часу Мэты
Тема: «Стужка часу»
Мэты:
Навучальныя: паказаць вучням сувязь падзей, якія вывучаюцца ў гісторыі, з гістарычным часам; пры дапамозе апорных дат, падвесці вучняў да разумення сутнасці лічэння гадоў у гісторыі; пазнаёміць вучняў з назвамі, якія ўжываюцца пры лічэнні гадоў; Развіваючыя: развіваць лагічнае мысленне, паяць, рэч вучняў; Выхаваўчыя: выхоўваць у вучняў беражлівыя адносіны да часу, разуменне таго, што дарэмна патрачаны час вярнуць немагчыма.
Асноўныя паняцці: гістарычны час, год, дзесяцігоддзе, стагоддзе, тысячагоддзе, эра, стужка часу, дата, наша эра, да нашай эры, Ісус Хрыстос, стаянкі.
Асноўныя ідэі:
1) Любую гістарычную падзею можна паказаць з дапамогай стужкі часу.
2) Дзесяцігоддзе – дзесяць гадоў, стагоддзе – сто гадоў, тысячагоддзе – тысяча гадоў.
3) Пачатак нашай эры звязваюць с нараджэннем Ісуса Хрыста.
4) Калі падзеі адбываліся да нараджэння Ісуса Хрыста, то кажуць, што яны адбываліся да нашай эры.
5) Першая дата ў гісторыі краіны, якую мы ведаем дакладна, з’яўляецца 862 год.
Абсталяванне: Чалавек і свет. Мая Радзіма – Беларусь: падруч. Для 4-га кл. устаноў агул. сярэд. Адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / С.В.Паноў [і інш.]. – 2-е выд., дап. і выпр. – Мінск: Выд. Цэнтр БДУ, 2013. – 151 с.: іл.
Ход урока
Этапы ўрока
| Дзейнасць настаўніка
| Дзейнасць вучняў
| I. Арганізацыйны момант
| Добрый дзень, дзеці, сдайце! Дзінь - дзінь - Дзінь,
звініць званок,
Пачынаецца ўрок.
Будзем мы пісаць прыгожа,
Будзем дружна працаваць,
Будзем думаць, разважаць,
Дысцыпліну саблюдаць.
|
| II. Праверка дамашняга задання
| |
| III. Актуалізацыя ведаў
| Калі мы гаворым аб нейкай гістарычнай падзеі¸ што дапамагае нам лепш уявіць, аб чым ідзе размова: на якой тэріторыі і пры якіх умовах гэта адбывалася? Добра, але акрамя месца і ўмоў у кожнай падзеі есць час. Давайце ўспомнім, якія адзінкі вымярэняя часу вы ведаеце? Калі вас спытаюць пра пэўную гістарычную падзею, што трэба будзе адзначыць? А што значыць стагодзе: Добра. Хто ведае, якія яшчэ адзінкі вымярэння часу выкарыстоўваюцца ў гісторыі?
|
Секунда. Мінута. Час. Дзень. Нядзеля. Месяц. Год.
––Дату і стагодзе, калі яна адбылася.
Сто гадоў. Год, дзесяцігоддзе, стагоддзе, тысячагоддзе.
| IV. Паведамленне тэмы і мэт урока.
| Малайдцы. А зараз падніміце рукі тыя, у каго дома ёсць каляндар. А цяпер тыя, хто ўмее ім карыстацца. Добра, а ці ведаеце вы, што існуе “каляндар”, на якім замест дзён, ёсць гады, стагоддзі і тысячагоддзі? Гэты “каляндар” называецца стужкай часу. І сёння на ўроку мы з вамі даведаемся, што ж хаваецца за гэтым паняццем, навучымся знаходзіць і самастойна пазначаць той ці іншы час.
|
| V. Вывучэнне новага матэрыялу
| А зарз паглядзіце на дошку. Што вы бачыце? Давайце прачытаем, што на іх напісана. Добра. Зараз мы з вамі паспрабуем скласці ТОП адзінам вымярэння часу. У гэтым ТОП-е адзінкі будуць распаложаны па велічыні: ад самай маленькая да самай вялікай. Хто з вас ужо зараз можа сказать, якая з гэтых адзінак вымярэняя часу самая маленькая? Добра, а каб даведацца, якія па велічіні астытнія адзінкі, трэба прачыцать тэкст на старонцы 23-24. Слухайце ўважліва.
настаўнік чытае першы абзац.
Якія паняцці нам сустрэлія? А якога паняцця мы не сустрэлі, але пра яго мы казалі ў пачатку ўрока? Давайце зараз зноў паглядзім на дошцу. Якая з гэтых адзінак будзе ісці за годам? Чаму? Дзесяцігоддзе – гэта колі гадаў? Давайце паразважаем. У адным дзесяцігодзе змяшчаецца дзесяць гадоў, а колькі тады дзесяцігоддзяў змяшчаецца ў стагоддзі? Значыць, што ідзе пасля дзесяцігоддзя? Так, стагоддзе – гэта сто гадоў. А як вы лічыце, колькі стагоддзяу змяшчаецца ў тысячагоддзі? Так што ідзе пасля стагоддзя? Якая адзінка засталася? Ці ведаеце вы, што такое эра? Тады давайце адгарнём наступную старонку падручніка і прачытаем аб гэтым у тэксце. Ітак, якія дзве эры існуюць?
Колькі тысячагоддзяў уключае наша эра? А колькі стагоддзяў? Значыць, на якім месцы будзе распаложана картка “эра”? Вось мы з вамі і склалі ТОП адзінак вымярэння часу. Давайце прачытаем яго з пачатку да канца. Прагледце, калі ласка, яшчэ раз тэкст. На якія новыя паняцці мы яшчэ не звярнулі ўвагу? Адгарніце слоўнік у канцы падручніка і знайдзіце, што яны абазначаюць. Што такое дата? Што такое стаянкі?
|
Эра, стагоддзе, год, тысячагоддзе, дзесяцігоддзе.
Стагоддзе, тысячагодзе. Дзесяцігоддзе.
вучні чытаюць тэкс па ланцужку да канца.
Наша эра і да нашай эры. Наша эра – перы год Ісуса Хрыста, да нашай эры – да нараджэння Хрыста. Два.
Год, дзесяцігоддзе, стагоддзе, тысячагоддзе, эра. Дата, стаянка.
Дата – час, калі адбылася падзея.
Месцы жыхарства старажытных людзей.
| *Фізкультхвілінка
| А зараз давайце крыху адпачнем.
Устаньце, дзеткі, усміхніцеся, Зямлі нашай пакланіцеся За шчаслівы дзень учарашні.
Усе да сонца пацягніцеся, Улева, управа нахіліцеся, Верацёнцам пакруціцеся. Раз прысядзьце, два прысядзьце І за парты ціха сядзьце.
|
| Працяг працы.
| Давайце разгледзім стужку часу, змешчаную ў падручніку. Як вы лічыце, чаму яна падзелена дзвюма рознымі колерамі? А чым яны размяжоўваюцца?
Які час абазначаны сінім колерам? А зялёным? Што на стужцы абазначана пункцірнай лініяй? А чаму 1год нашай эры абазначаны чырвоным пункцірам? Што абазначана ўнізе стужкі часу?
А ў версе? Так што ж такое стужка часу?
А ці патрэбна нам ведаць, які год да якога стагоддзя адносіцца? Навошта?
А як можна па году вызначыць век? Давайце зараз разбярэмся.
Адсюль увесь лікавы матэрыял фіксуецца на дошцы.
Каб вызначыць, да якога стагоддзя адносіцца год, патрэбна ў годзе вызнычыць поўную колькасць соцен. Напрыклад, 1208. Колькі поўных соцен у гэтым годзе? Так, добра. Але гэта яшчэ не ўсё. Цяпер, как вызначыць стагоддезе нам патрэбна да атрыманай лічбы дадаць адзінку. То есць 12+1. Колькі атрымалася? Значыць, 1208 год адносіцца да 13-га стагоддзя. А зараз самастойна паспрабуйце вызначыць, да якога стагоддзя адносіцца 1874 год. А якую першую дакладную дату мы ведаем у гісторыі? Што за падзея адбылася ў гэтым годзе? А якое гэта было стагоддзе? Як вызначылі? А як жа быць з круглымі датамі. Напрыклад, 1200 год. Якое стагоддзе гэта будзе? Нягледзячы на тое, што першая сотня 12, але мы не можам аднесці гэты год да 13 стагоддзя. Гэта сапраўды з’яўляецца пераходам ад 12 да 13 стагоддзяў, але яшчэ не прайшло ніводнага года 13 стагоддзя, таму 1200 год будзе да якога стагоддзя односіцца? А вось 1201 год, гэта якое будзе стагоддзе? А 1 год нашай эры – гэта якое стагоддзе? Чаму?
| Кожны колер абазначае розную эру.
Нараджэннем Хрыста. Да нашай эры. Наша эра. Некія падзеі.
Гэта пачатак нашай эры. Гады, у якія адбываліся падзей. Стагоддзі. Гістарычныя падзеі, якія размяшчаюцца ў адпаведным парадку. Да.
Каб не паблатаць падзеі і маяць дакладнае ўражанне ад часе.
––862 год. ––Упершыню ўпамінаецца Полацк.
––9 стагоддзе.
––Вызначылі першую сотню – гэта 8. І дадаі да яе 1. Атрымалася 9
1 стагоддзе. Соцен няма, таму да 0 дадаем 1 і атрымліваем 1 стагоддзя.
| VI. Замацаванне вывучанага матэрыялу
| А зараз давайце паспрабуем намаляваць нашу стужку часу. Як яна будзе выглядаць? На якія дзве вялікія часткі яна будзе падзелена? Добра.
Настаўнік малюе стужку на дошцы.
Что размяжоўвае эры? Адзначце яго на вашых стужках. З якога бока будуць размяшчацца падзеі, якія адбываюцца ў нашай эре? А з левага?
Пералік часу нашай эры вядзецца з лева на права ці з права на лева? Па ўзрастанні ці па ўбыванні? А час да нашай эры як вядзецца?
Вось так выглядае стужка часу. Давайце зараз запоўнім яе падзеямі. У якой эры мы з вамі жывём? Значыць, з якога боку будзем абазначаць падзеі нашага жыцця? Добра. Тады абазначце на своёй стужцы год свайго нараджэння. Дзе трэба падпісваць гады? Малайдцы. Пазначце, калі ласка, год свайго нараджэння. Цяпер год, калі вы пайшлі ў школу. Год, ў якім мы жывем. А зараз давайце палічым, у якім годзе вы скончыце школу. Добра, абазначце, калі ласка, гэты год на вашых стужках. Давайце праверым, што у вас атрымалася. Прачытайце, калі ласка, гады, якія вы пазначылі на стужках. Пачнём з першай парты. Добра, малайдцы!
| Прамая лінія, якая падзяляецца на нашу эру і да нашай эры.
Нараджэнне Хрыста. З правага боку.
Тыя, што адбываліся да наша эры. З лева на права.
––Па ўзрастанні.
––У зваротным напрамку (з права на лева, па ўбыванні).
| VII. Падвядзенне вынікаў
| Што новага вы даведаліся на ўроку? Што цікавага даведаліся? Чаму нвучіліся? Што такое стужка часу?
З якімі адзінкамі вымярэння часу, мы сёння з вамі пазнаёміліся?
З якой падзеяй звязаны пачатак нашай эры?
Дата якой падзеі з’яўляецца першай дакладна вядомай у гісторыі нашай краіны?
Як можна вызначыць да якога стагоддзя адносіца той ці іншы год?
| Даведаліся аб стужке часу. Складаць стужку часу. Гістарычныя падзеі, якія размяшчаюцца ў адпаведным парадку. Год, дзесяцігоддзе, стагоддзе, тысячагоддзе, эра. Яе пачатак звязан з нараджэннем Ісуса Хрыста. Наша эра існуе ўжо два тысячагоддзі. 862 год, упершыню на старонках рукапісных кніг называецца старажытны горад Полацк. Трэба да першай сотні года дадаць адзінку.
| VIII. Домашняе заданне. Рэфлексія
| Адгарніце, калі ласка, дзённікі, запішыце дамашняе заданне. Дома вам трэба будзе прачытаць тэкст «Стужка часу», адказаць на пытанні. А таксама дапоўніць вашу стужку, адзначыў на ёй год нараджэння сваіх бацькоў, бабуль, дзядуль. Адкажыце, калі ласка, на якім месце ў вашых стужках будуць распаложаны гэтыя даты: перад ці пасля вашага года нараджэння? Добра. Ці ўсё вам зразумела?
А зараз давайце аценім вашу працу на ўроку. Калі ўсё было зразумела і ўсё атрымалася, тады сцісніце верхні кончык алоўка. Калі вы сутыкнуліся з цяжкасцямі – сцісніце аловак пасярэдзіне. Калі былі цяжкасці, нешта не атрымалася - сцісніце ніжні кончык алоўка.Зараз пакажыце мне вашы алоўкі.
Добра, мне ваша праца так сама вельмі падабалася! Усім вялікі дзякуй, урок скончаны.
|
| |
|
|