Главная страница

История ответы на билеты. Сучасныя гісторыкі выкарыстоваюць такія асноныя прынцыпы навуковага даследавання, як абектынасць, гістарызм, сацыяльны падыход


Скачать 26.44 Kb.
НазваниеСучасныя гісторыкі выкарыстоваюць такія асноныя прынцыпы навуковага даследавання, як абектынасць, гістарызм, сацыяльны падыход
Дата26.01.2022
Размер26.44 Kb.
Формат файлаdocx
Имя файлаИстория ответы на билеты.docx
ТипДокументы
#343087

  1. Сучасныя гісторыкі выкарыстоўваюць такія асноўныя прынцыпы навуковага даследавання, як аб’ектыўнасць, гістарызм, сацыяльны падыход. Прынцып аб’ектыўнасці патрабуе разглядаць гісторыю ў адпаведнасці з аб’ектыўнымі заканамернасцямі; абапірацца на факты, не скажаючы і не падганяючы іх пад наперад створаныя схемы; вывучаць кожную з’яву ў сукупнасці яе станоўчых і адмоўных бакоў, незалежна ад адносін да іх. Прынцып гістарызму патрабуе, каб кожная падзея разглядалася толькі ў гістарычным развіцці, у сувязі з іншымі падзеямі і канкрэтным вопытам гісторыі. Прынцып сацыяльнага падыходу азначае адмаўленне ад былой партыйнасці ў вывучэнні гісторыі. У адпаведнасці з гэтым прынцыпам у развіцці гістарычнага працэсу разглядаюцца праявы розных сацыяльных, класавых і партыйных інтарэсаў, праўдзіва паказваюцца іх супярэчнасці і шляхі пераадольвання. Пры гэтым важна імкнуцца да праўдзівасці ў гісторыі.

У вывучэнні гісторыі выкарыстоўваюцца наступныя групы метадаў: агульнанавуковыя (аналіз, сінтэз, лагічны і інш.); уласна гістарычныя (сінхронны, храналагічны, параўнальна гістарычны, рэтраспектыўны, сістэмны аналіз); спецыяльныя ці запазычаныя ў іншых навук (матэматычныя, сацыялагічныя).

  1. 1. Старажытнае грамадства (40 тыс. гадоў да н. э. –V cт. н. э.). Гэты перыяд падзяляецца на 3 этапы: каменны век (40–3 тыс. гадоў да н. э.), бронзавы век (2-е – пачатак 1-га тысячагоддзя да н. э.); жалезны век (пачатак 1-га тысячагоддзя да н. э. –V cт. н. э.). 2. Сярэднявечча (канец V–ХV cт.). Гэты перыяд падзяляецца на 2 этапы: пачатак пераходу да класавага грамадства i ўзнікненне дзяржаўнасці (VI– першая палова ХIII ст.); развіццё феадальнай сicтэмы (сярэдзіна ХIII–ХV cт.) 3. Новы час (ХVI– пачатак ХХ cт.). Гэты перыяд падзяляецца на 2 этапы: афармленне феадальнай сістэмы i выспяванне яе крызісу (ХVI– канец ХVIII cт.); генэзіс i зацвярджэнне капіталізму; выспяванне крызісу буржуазнага грамадства (канец ХVIII ст. –1917 г.) 4. Навейшы час (1918 г. – да нашых дзён)

  2. вучоныя ўжываюць лакальны тэрмін «цывілізацыя» ў сэнсе – асобны народ ці супольнасць народаў, асобная краіна, асобная культура, асобны кантынент і нават зямная цывілізацыя ў адрозненне ад гіпатэтычных пазазямных. У апошні час усе цывілізацыі прынята дзяліць на два вялікія класы – традыцыйныя і тэхнагенныя. Цывілізацыі першага тыпу характарызуюцца натуральнасцю, залежнасцю ад прыроды і запаволенасцю тэмпаў сацыяльнага развіцця. Цывілізацыі другога тыпу пачалі ўзнікаць у Еўропе ў XV–XVII стст., па меры ўваходжання ў жыццё людзей дасягненняў навукі і тэхнікі. А. Тойнбі, у адрозненне ад марксісцкіх грамадска-эканамічных фармацый, вылучае некалькі цывілізацыйных стадый: аграрна-традыцыйная (рабаўладальніцкае і феадальнае грамадства), індустрыяльная (капіталізм), постіндустрыяльная, ці інфармацыйная, якая ўзнікла ў другой палове XX ст. пад уплывам навукова-тэхнічнай рэвалюцыі

  3. У складзе Расійскай імперыі першую нацыянальную версію беларускай гісторыі пад назвай «Кароткая гісторыя Беларусі» ўдалося выдаць у Вільні толькі ў 1910 г. Яе аўтарам быў В. Ластоўскі. З устанаўленнем савецкай улады выйшаў вельмі сціплы па памерах «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» У. Ігнатоўскага (1922) Грунтоўная «Гісторыя Беларусі» М. Доўнар-Запольскага, напісаная ў 1926 г., змагла пабачыць свет толькі ў суверэннай Рэспубліцы Беларусь. В. Шчарбакоў выдаў «Нарыс гісторыі Беларусі» (1934) у поўнай адпаведнасці са сталінскай дактрынай грамадскага развіцця. Пад рэдакцыяй У. Перцава, К. Шабуні, Л. Абецэдарскага калектывам аўтараў была створана «История Белорусской ССР» у двух тамах (1954). Сярод нешматлікіх калектыўных выданняў савецкай эпохі лепшым для свайго часу заставалася пяцітомная «Гісторыя Беларускай ССР» (1972–1975). Пасля распаду СССР першым выданнем пра мінулае нашай краіны сталі «Нарысы гісторыі Беларусі» ў дзвюх частках (Мінск, 1994– 1995) «Гісторыя Беларусі» (2000–2008).

  4. Сведчанні пра мінулае даюць гістарычныя крыніцы. Да іх адносіцца ўсё тое, што засталося з мінулага і змяшчае інфармацыю пра яго. Гісторык чэрпае патрэбныя звесткі з архіваў, археалагічных экспедыцый, успамінаў сучаснікаў падзей. Дакладнасць гістарычных звестак з гэтых крыніц залежыць ад іх колькасці і разнастайнасці, а таксама ад умення гісторыка даследаваць дакументы.

  5. Засяленне Беларусі адбывалася з 40-га тысячагоддзя. Першымі яе жыхарамі з’яўляліся неандэртальцы. Яны пражывалі чалавечым статкам (праабшчынай), займаліся паляваннем і збіральніцтвам. Каля 30 тыс. гадоў да н. э., на змену неандэртальцам прыйшлі людзі сучаснага фізічнага выгляду – краманьёнцы, або homo sаpiens (чалавек разумны). Іх першыя паселішчы знойдзены археолагамі каля сучасных паўднёвых беларускіх вëсак Юравічы (узрост стаянкі каля 26 тыс. гадоў) і Бердыж (узрост стаянкі каля 23 тыс. гадоў). Асноўныя матэрыялы, з якіх яны выраблялі прылады працы, – крэмень, косткі жывёл, дрэва. Акрамя палявання, дапаможнымі заняткамі былі збіральніцтва і рыбалоўства. Краманьёнцы пражывалі ў родавых абшчынах, якія аб’ядноўвалі кроўных родзічаў. Па прычыне адсутнасці парнай сям’і роднасць у родзе вялася па мацярынскай лініі (матрыярхат). На мяжы VI–VII стст. на тэрыторыі Беларусі, дзе пражывалі балты, сталі рассяляцца славяне, у першую чаргу басейн р. Прыпяць. У VIII–IX стст. вялікімі групамі яны сяліліся на Дняпры, Бярэзіне, Сажы. Мясцовае насельніцтва было асімілявана. У выніку тэрыторыю Беларусі пераважна засялілі тры племені – крывічы, дрыгавічы і радзімічы. Крывічы займалі поўнач Беларусі і суседнія раёны Падзвіння і Падняпроўя (Пскоўшчыну і Смаленшчыну). Дрыгавічы пражывалі на большай частцы паўднёвай і значнай частцы сярэдняй Беларусі. Радзімічы пражывалі на ўсход ад дрыгавічоў і на поўдзень ад крывічоў, паміж Дняпром і Дзясной. Асноўны арэал рассялення радзімічаў – басейн рэк Сож і Іпуць.

  6. З моманту ўтварэння ВКЛ яго ўсходнеславянскі этнічны падмурак заставаўся вызначальным. Далучэнне новых усходнеславянскiх зямель у другой палове ХІV– пачатку ХV cт. iстотна павялiчыла вагу «рускага» (усходнеславянскага) элемента ў дзяржаве. У гады княжання Альгерда (1345–1377 гг.) завяршылася ўваходжанне ў дзяржаву беларускіх этнічных тэрыторый. У ліку шляхоў пашырэння дзяржавы былі мірныя і ваенныя, добраахвотныя і гвалтоўныя. Не апошнюю ролю адыгрывалі дынастычныя шлюбы. Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае аб’яднала ў сабе народы сучаснай Беларусі, Прыбалтыкі, Украіны і Расіі. Перавага ўсходнеславянскіх (9/10) зямель і іх насельніцтва (8/10) абумовіла магчымасць пашырэння на балтаў уплыву больш перадавой на той час матэрыяльнай і духоўнай культуры. Лiтоўскiя феадалы ўспрынялi беларускую культуру i выкарыстоўвалі беларускую мову ў паўсядзённым ужытку. утварэнне моцнай дзяржавы – ВКЛ, аб’яднанне ў яго межах многіх былых княстваў Кіеўскай Русі, зямель, на якіх пераважала ўсходнеславянскае насельніцтва, развітая эканоміка і гаспадарчыя сувязі, наяўнасць беларускай мовы (гутарковая і літаратурная), заканадаўства (прывілеі, Судзебнік, Статут 1529 г.), усведамленне нацыянальнай ідэнтычнасці, традыцыі і культура (духоўная і матэрыяльная) – усё гэта і іншае сведчыла пра фармаванне ў межах ВКЛ новай этнічнай супольнасці – беларускай народнасці.

  7. Сам тэрмін «беларускі» ў дачыненні да яе тэрыторыі з’явіўся пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, калі на яе ўсходніх землях была створана Беларуская губерня з цэнтрам у Віцебску, якая ўключала і Магілёўшчыну. Адпаведна ўкараненню ў грамадскую свядомасць назвы беларускіх зямель на розных этапах іх развіцця ішло фармаванне этноніма «беларусы». Па вялікім рахунку, у межах ВКЛ ён так і не ўзнік. Тут дамінавалі назвы «русiчы», «русiны», «лiтоўцы», «лiтвіны». Як вынікае з афіцыйных дакументаў цара Аляксея Міхайлавіча, у ХVІІ ст. у дачыненні большасці насельніцтва, галоўным чынам усходняй часткі ВКЛ, выкарыстоўвалася назва «беларусцы». Яна трансфармавалася ў «беларусы» і замацавалася за народам ужо пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі. Пры гэтым спатрэбіўся даволі працяглы час (канец ХІХ–ХХ ст.), каб беларусы пачалі ўсведамляць сваю нацыянальную ідэнтычнасць.

  8. Суседнія дзяржавы, з якімі ўсходнія славяне былі звязаны гандлёвымі сувязямі, адмовіліся ад паганства на карысць хрысціянства (Еўропа) ці мусульманства (Азія). На Полаччыне былі свае прыклады знаёмства мясцовых жыхароў з хрысціянствам, якое пачало пранікаць у IX ст. Аднак шырокае яго распаўсюджанне пачалося пасля прыняцця хрысціянства ў 988 г. князем Уладзімірам. У 992 г. у Полацку заснавана епархія – царкоўная тэрытарыяльная адзінка, што кіравалася епіскапам. Была пабудавана царква ў імя Багародзіцы. Першымі епіскапамі сталі грэкі з Візантыі ці балгары. У 1005 г. была заснавана Тураўская епархія. Абедзве епархіі ўваходзілі ў склад Кіеўскай мітраполіі. Самым вядомым тураўскім епіскапам быў наш славуты культурны дзеяч Кірыла Тураўскі, які жыў у XII ст. Хрысціянства хутка пранікала ў сем’і феадалаў і знаці, купецкага люду, але амаль не мела ўплыву ў сельскай мясцовасці, дзе па-ранейшаму шанавалі старых паганскіх багоў. Гэтаму спрыяла суседства беларускіх зямель з неасіміляванымі балцкімі плямёнамі, што вызнавалі язычніцтва. Адначасова тут спрабавала распаўсюдзіць свой уплыў хрысціянства заходняга абраду. На момант прыняцця хрысціянства на беларускіх землях хрысціянская царква юрыдычна была адзінай, але паміж заходняй і ўсходняй часткамі яе існавалі вельмі напружаныя адносіны. У 1054 г. хрысціянская царква канчаткова падзялілася на праваслаўе і каталіцтва

  9. Свядомы жыццёвы выбар зрабіла ўжо ў 12-гадовым узросце дачка полацкага князя Прадслава, унучка знакамітага Узяслава Чарадзея.Даведаўшыся аб намеры бацькі зарчыць яе з будучым мужам княжычам, яна выбрала служэнне Богу і тайна збегла з дому ў жаночы манастыр, дзе атрымала імя Ефрасіння.пазней яна заснавала жаночы і мужчынскі манастыры,у якіх перапісваліся царкоўныя кнігі.Пад яе кіраўніцтвам быў пабудованы Спаскі манастыр. Ужо на схіле жыцця Ефрасіння Полацкая здзейсніла рэлігійны подзвіг – адправілася ў падарожжа на святую зямлю – Іерусалім, дзе і памерла.З цягам часу цела перавезлі ў Полацк. Ефрасіння Полацкая была першай жанчынай ва ўсходніх славян, якую праваслаўная царква абвясціла святой.

Крыж Ефрасини Полацкай – Л Богша

Выдатным рэлігійным асветнікам з’яўляўся тураўскі епіскап Кірыла. Ён на пэўны час замураваўся ў манастырскай вежы і жыў пустыльнікам – у ізаляцыі ад другіх людзей.Кірыла Турвўскі не толькі чытаў тут кнігі,але і пісаў “словы” – звароты да вернікаў, малітвы, споведзі, аповесці-прытчы, якія маюць павучальны характар.

Симион Полацки Барысаглебская царква Камянецкая вежа

  1. На мяжы VIII–IX стст. у басейне р. Палата фармуецца аб’яднанне крывічоў, якое ў далейшым ператварылася ў самастойную тэрытарыяльную, палітычную і эканамічную адзінку з цэнтрам у Полацку. Першыя летапісныя звесткі пра яго адносяцца да 862 г. У першай палове IX ст. назіраўся працэс усталявання Полацкай зямлі ў пэўных геаграфічных межах і пачалося афармленне яе дзяржаўнасці. Сваім раннім узнікненнем і інтэнсіўным развіццём Полацкая зямля ў многім абавязана водным гандлёвым шляхам, якія звязвалі Паўднёвую Русь, Візантыю і арабскі Усход з Паўночнай Руссю, Прыбалтыкай і Скандынавіяй. Галоўнай воднай артэрыяй Полацкага княства стала Заходняя Дзвіна. Полацк падтрымліваў сувязі з Кіеўскім княствам. З летапісу вядома пра ўдзел ў 882 г. крывічоў у паходзе кіеўскага князя Алега на Смаленск, а ў 907 г. – на Канстанцінопаль. Тураўскае княства прымыкала да паўднёвых меж Полацкай зямлі і знаходзілася на тэрыторыі Паўднёвай Беларусі ў басейне р. Прыпяць. Першапачатковы яе палітычны цэнтр – Тураў. Буйным горадам быў Пінск. Тураў упершыню ўпамінаецца ў летапісе ў 980 г. Тураўская зямля ў асноўным адпавядае тэрыторыі рассялення дрыгавічоў. Верагодна, што ў Тураве дзейнічала веча, абіраліся пасаднік і тысяцкі, які ўзначальваў гарадское апалчэнне. Знаходжанне ў горадзе адначасова князя і пасадніка, акрамя Ноўгарада Вялікага і Пскова, – з’ява рэдкая. У канцы X і на працягу XI ст. Тураўская зямля знаходзілася ў цесным палітычным кантакце з Кіевам. Аднак у 50-я гг. XII ст. Тураў выйшаў з падпарадкавання Кіева, і ў ім усталявалася самастойная княжацкая дынастыя.

  2. Працэс утварэння ВКЛ пачаўся ў сярэдзіне XІІІ ст. разам з узвышэннем Наваградскага княства. Гэтаму спрыялі яго аддаленасць ад раёнаў змагання з крыжацкай і татарскай навалай, высокі ўзровень развіцця сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю.

Асноўныя падзеі, якія паклалі пачатак утварэнню ВКЛ, разгортваліся ў Верхнім і Сярэднім Панямонні — на тэрыторыі, якая ахоплівае сучасныя паўночна-заходнія землі Беларусі і часткова ўсходнія землі сучаснай Літоўскай Рэспублікі. У дзяржаў на ўтваральных працэсах прынялі ўдзел усходнеславянскае хрысціянскае насельніцтва беларускіх зямель і балцкае язычніцкае насельніцтва літоўскіх зямель.

Летапіс паведамляе пра Літву Міндоўга, аднаго з мясцовых балцкіх князёў, які вымушаны быў у выніку міжусобнай барацьбы накіравацца разам з рэшткамі сваёй дружыны з балцкай тэрыторыі ў суседні Наваградак. Тут гэты князь-язычнік прыняў хрысціянства і зрабіў горад сваёй рэзідэнцыяй. У Наваградку ў 1253 г. адбылася каранацыя Міндоўга. Ён стаў вялікім князем дзяржавы, якая пачалася з аб'яднання літоўскіх (часткі балцкіх) і часткі беларускіх, у т. л. і наваградскіх, зямель.

Пры вялікім князю Гедыміну 1316—1341 гг. большая частка сучасных беларускіх зямель увайшла ў склад ВКЛ. Тэрыторыя ВКЛ павялічылася прыкладна ў 3 разы. Прыкладна тры чвэрці насельніцтва гэтай дзяржавы да сярэдзіны XІV ст. складала насельніцтва, якое даследчыкі адносяць да беларускага этнасу (беларускай народнасці).

Умацаванне адзінаўладдзя ў ВКЛ адбылося пры вялікім князю Гедыміне. У 1323 г. ён заснаваў сталую сталіцу дзяржавы ў Вільні (сённяшні Вільнюс — сталіца Літоўскай Рэспублікі). Прынцыпам дзяржаўнага жыцця пры Гедыміне было наступнае: «Не рушыць даўніны, не ўводзіць навіны». Ён азначаў паважлівыя адносіны да зямельных уладанняў феадалаў і захаванне гістарычных традыцый насельніцтва ВКЛ.

Пры Гедыміне ўзрасла роля вялікага князя як кіраўніка дзяржавы. Яго тытул стаў гучаць так: «кароль Літвы і Русі», «кароль літоўцаў і многіх рускіх». Пад назвай «рускія» меліся на ўвазе жыхары перш за ўсё беларускіх зямель — Віцебскай, Берасцейскай, Менскай і Тураўскай, якія ўвайшлі ў склад ВКЛ. У выніку дзяржава атрымала назву «Вялікае княства Літоўскае і Рускае». Пад «Літвой» тады разумелася тэрыторыя Верхняга і Сярэдняга Панямоння, а пад «Русею» — Верхняе Падзвінне і Падняпроўе. Пазней, калі была далучана Жамойць — заходняя частка сучаснай Літвы, дзяржава атрымала поўную назву «Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае».




написать администратору сайта