конспект открытого занятия Осень. КОНСПЕКТ ОТКРЫТОГО ЗАНЯТИЯ. Канспект правядзення панарамнага групавога карэкцыйнаразвіваючага лагапедычнага занятку з дашкольнікамі старэйшага зросту (выхаванцы з нярэзка выражанным агульным недаразвіццём мовы) Тэма "Рознакаляровая восень" Мэта
Скачать 25.34 Kb.
|
Канспект правядзення панарамнага групавога карэкцыйна-развіваючага лагапедычнага занятку з дашкольнікамі старэйшага ўзросту (выхаванцы з нярэзка выражанным агульным недаразвіццём мовы) Тэма: "Рознакаляровая восень" Мэта: актывізаваць веды аб восені. Карэкцыйна-адукацыйная задача: сістэматызаваць веды выхаванцаў аб восені і восеньскіх з'явах; актывізаваць дзеяслоўны слоўнік па дадзенай тэме; замацоўваць названне асноўных колераў і іх адценняў; замацоўваць назвы геаметрычных фігур, практыкаваць у знаходжанні адпаведнай фігуры па слоўнай інструкцыі; фарміраваць уменне падбіраць неабходныя па сэнсу словы, пры складанні сказаў; фарміраваць уменне адказваць на пытанні поўным сказам; практыкаваць у падборы прыметнікаў да назоўнікаў і іх спалучэнні ў родзе, ліку, склоне. Карэкцыйна-развіваючая задача: развіваць дробную маторыку пальцаў рук праз масаж пярсцёнкам-спружынкай, артыкуляцыйную маторыку праз артыкуляцыйныя практыкаванні; развіваць доўгі плыўны выдых праз дыхальную гімнастыку, працягваць развіваць памяць, мысленне праз гульні і практыкаванні. Карэкцыйна-выхаваўчая задача: выхоўваць станоўчае стаўленне да занятку, самастойнасць, кантроль за ўласнай мовай. Матэрыял і абсталяванне: кошык; паштоўка ад Восені; рознакаляровыя геаметрычныя фігуры з картону; клубок нітак; малюнкі пералётных птушак, ядомых грыбоў, малюнкі да артыкуляцыйнай гімнастыкі; мяч; рознакаляровыя лісты розных дрэў; дрэўца з падвешаннымі на нітачках рознакаляровымі лісточкамі, вялікія і маленькія сухія кляновыя лісты; ліст паперы з намаляванымі дрэвамі; пэнзлікі і анучкі, шкляначкі з вадой і цыратовыя сурвэткі па колькасці дзяцей; фарба-гуаш: зялёная, чырвоная, жоўтая, бардовая, аранжавая, карычневая; мелодыя “Танец дажджоў”. Падрыхтоўчая праца: чытанне верашаў і апавяданняў пра восень, выконванне розных практыкаванняў на лагапедычных занятках па дадзенай тэме. Літаратура: "Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі", Мінск, Нацыянальны інстытут адукацыі, 2012; http://logoportal.ru/konspekt-osen/.html; https://intolimp.org/publication/artikuliatsionnaia-ghimnastika-po-lieksichieskim-tiemam-dlia-dietiei-s-onr.html Ход занятку: Заношу кошык: – Добры дзень, хлопчыкі і дзяўчынкі! Сёння ў нас незвычайны занятак – да нас прыйшлі госці. Давайце іх павітаем. (Добры дзень!). Госці будуць глядзець, як мы з вамі займаемся, ну а мы не будзем саромецца, будзем уважліва слухаць, выконваць розныя заданні, і добра сябе паводзіць Так ці не?! (Так!). Сёння раніцай я зайшла ў кабінет, і ўбачыла на стале вось гэты кошык. Цікава, што ж там ляжыць? Давайце паглядзім. Сярод лісточкаў знахожу паштоўку. – Вось тут ляжыць паштоўка. Ад каго ж яна? (Паказваю дзецям размалёваны канверт). (Адказы дзяцей: “Гэты ліст ад Восені”). Раскрываю канверт, дастаю ліст: – Правільна, гэты ліст ад Восені. Паспрабуем пачытаць яго. Ой, восеньскі дожджык размыў некаторыя радкі і нам самім прыйдзецца здагадацца, пра што там было напісана. Сядайце на свае месцы і ўважліва слухайце. Але , павінны паслухаць, дзе чыё месца – Віялета сядае на стул, на якім намалёван белы прамамугольнік, Іван сядае на той стул, дзе намалёван ружовы авал, Улад – дзе намалёван сіні квадрат, Павел – дзе намалёван чырвоны трохвугольнік, Алеся – дзе намалёван зялёны круг. Вось малайцы! Кожны знайшоў сваё адпаведнае месца! Чытаю тэкст, дзеці ўстаўляюць прыдатныя па сэнсу прапушчаныя словы, якія спрабую запісаць. Апавяданне «Восень» На змену лета прыйшла ... (залатая восень). Сонейка ўсё радзей і радзей выглядае…(з-за хмар). Дрэвы надзелі ... (рознакаляровы нарад). Чырвоныя, жоўтыя лісты гараць на сонейку, а затым ... (ападаюць, кружацца). Дожджык ... (капае) і прымушае хавацца нас ... (у хату). Птушкі збіраюцца ў зграі і…(ляцяць у вырай). Дзікім жывёлам некалі гарэзаваць, яны робяць ... (запасы на зіму). Хутка ўступіць у свае правы…. (зіма). – Малайцы! Вось паслухайце, які тэкст у нас атрымаўся. (Чытаю ўвесь тэкст). – Пра што апавядаецца ў гэтым пісьме? (У пісьме апавядаецца пра восень, яе прыкметы). – Добра, а што адбываецца ў жыцці птушак восенню? (Яны ляцяць у вырай). Як называюць такіх птушак, якія на зіму ляцяць у вырай? (Пералётныя птушкі). А якіх пералётных птушак вы ведаеце? (Адказы выхаванцаў). – Малайцы!, а цяпер уважліва паглядзіце на малюнкі і адкажыце, якога колеру кожная птушка? (Паказваю малюнкі пералётных птушак, дзеці называюць іх колер). – А яшчэ, восенню часцей дзьме вецер. Вось і мы з вамі сёння будзем ветрам. (Дыхальная гімнастыка “Восеньскія лісточкі”). Паказваю выхаванцам дрэўца з падвешаннымі на нітачках рознакаляровымі лісточкамі. Разам з дзецьмі разглядаем лісточкі, вызначаем іх колер. Дзеці стаяць наўколам, насупраць дрэўца. Даю інструкцыю: – Павольна набіраем паветра праз нос. Сочым, каб падчас удыху не падымаліся плечы. Выцягваем вусны трубачкай, не надзімаючы шчок, дуем на лісточкі. (Паўтараем 3-5 разоў). – Малайцы! Вось і сёння ён дзьме з самай раніцы, я яго сустрэла па дарозе ў дзіцячы сад і ён мне падарыў чароўны мяч. Мяч восеньскі і чароўны будзе ў рукі да вас скакаць і пытанні задаваць. Каму я кіну мяч, той павінен адказаць на маё пытанне. Але адказваць павінны поўным сказам: 1. Лісце восенню (што робяць?) – лісце ўвосень жоўкне і ападае. 2. Дождж восенню (што робіць?) – дождж восенню цярушыць, ідзе. 3. Пералётныя птушкі восенню (што робяць?) – пералётныя птушкі восенню ляцяць у вырай. 4. Урожай увосень з агарода (што робяць?) –ураджай восенню прыбіраюць. 5. Дзікія жывёлы восенню (што робяць?) – звяры восенню рыхтуюцца да зімы, мяняюць кажушкі. – Добра адказвалі! Малайцы! Сядайце на свае месцы. Цяпер патрэніруем наш язык. Артыкуляцыйная гімнастыка “Збор грыбоў”. (Называю практыкаванне і паказваю адпаведны малюнак). Надыйшла восень – пара збору грыбоў. Язычок узяў вялікі кошык (практ. “Кошык”), сеў на каня і накіраваўся ў лес (практ. (“Конь”). Па дарозе ў лес, ён убачыў "ручаёк" - халодны струменьчык паветра "сцякае" пасярэдзіне шырокага языка, кончык якога ўпіраецца ў падмурак ніжніх пярэдніх зубоў; вусны рассунутыя ва ўсмешцы. Язычок падставіў далоньку і адчуў, якая халодная вада ў раўчуку. (Дзеці падстаўляюць далонькі пад падбародак. Правяраю правільнасць выканання практыкавання кожным дзіцем: “А якая вада ў тваім раўчуку?”). Язычок доўга хадзіў па лесе і нарэшце выйшаў на паляну. Убачыў на ёй шмат-шмат грыбоў (практ. “Грыбок”). Там былі … (якія вы ведаеце ядомыя грыбы?) (лісічкі, мясляты, баравікі і сыраежкі). (Паказваю малюнкі грыбоў). Якія яны па коляру?Назбіраў язычок цэлы кош грыбоў (практ. “Кошык”), сеў на каня і накіраваўся да хаты (практ. (“Конь”). – Малайцы! А цяпер крыху адпачнем і пагуляем у гульню “Восенскі букет”. Вось тут у нас цудоўны разнакаляровы дыван з лісцеў. (Раскладаю на падлозе рознакаляровыя лісты з розных дрэў). Тлумачу дзецям правілы гульні: – Кожны з вас павінен сабраць толькі свае лісты. Напрыклад, Віялета збірае лісце асіны (даю ліст асіны). Якога ён колеру? (Жоўты ліст). Уладзіслаў – лісце … якога дрэва і якога колеру? (Лісце клёну, чырвонавага колеру). Такім чынам раздаю лісце ўсім дзецям. (Лісты бярозы, каштана, дуба). – Раз, два, тры – гульню пачні! – Малайцы! І з гэтым заданнем вы цудоўна справіліся! Цяпер кожны паглядзіць на свой букет і адкажа, які букет у яго атрымаўся. Адказваем поўным сказам. Напрыклад, у мяне чырвоны букет, з лісцеў каштана. (Пытаю па чарзе ў кожнага: “Які букет у цябе атрымаўся?”). – Малайцы! Усе справіліся на выдатна! А ці бачылі вы, як восенню на вуліцы лётае павуцінне? (Вядома, бачылі!). Вось цяпер мы з вамі самі зробім павуціну. Я бяру клубок нітак, называю, якая восень для мяне – для мяне восень шчаслівая – і кідаю клубок Івану. Ты злавіў клубок і адказвай: якая восень для цябе? (Для мяне восень…). Добра, цяпер кідай клубок таму, хто яшчэ не адказваў. (Так выхаванцы кідаюць клубок адзін аднаму і прыдумляюць вызначэнні да слова "восень"). Вось якая цудоўная павуціна ў нас атрымалася! Кладзем яе на падлогу і падыходзім да мяне. (Дзеці падыходзяць да стала, дзе ляжыць ліст паперы з намалёваннымі дрэвамі). – Паглядзіце, што тут намалёвана? (Лес, дрэвы). Так, дзеці, гэта восеньскі лес. Але Снежная Каралева пагаспадарыла ў гэтым лесе і адразу пасля лета сарвала ўсе лісты з дрэў. А жыхары лесу – жывёлы і птушкі – не змаглі палюбавацца рознакаляровым убраннем. Давайце дапаможам лясным жыхарам і зробім рознакаляровае ўбранне для дрэў. Але спачатку зробім масаж для нашых пальцаў. (Раздаю маленькія пярсцёнкі-спружынкі з шарыка "Су-Джок". Выхаванцы выконваюць масаж кожнага пальчыка з дапамогай пярсцёнка-спружынкі і прагаворваюць верш: Восень, восень залатая Сее радасць на зямлі, Хмарка ў сінем небе тая, Мкнуцца ў вырай жураўлі. – Нашы пальчыкі падрыхтаваліся. А цяпер звярніце ўвагу на мяне. Вось тут, на стале, ёсць сухія лісты. Якія яны на памеру? З якога дрэва? (Вялікія і маленькія кляновыя лісты). Я бяру адін з лістоў, бяру пэнзлік, апускаю ў шкляначку з вадой, выбіраю колер – напрыклад, аранжавы – і зафарбоўваю ўвесь ліст. Потым прыкладваю яго да дрэва, прыціскаю анучкай і ўбіраю лісток. Гладзіце, што атрымалася?! Цяпер так будзіце рабіць вы. (Па ходу выканання задаю пытанні кожнаму выхаванцу: "Якога памеру ліст ты ўзяў? Які колер выбраў? Які ліст атрымаўся? – Чырвоны, жоўты, аранжавы, бардовы, карычневы, зялёны ліст). – Малайцы! Цудоўны кляновы лес у нас атрымаўся! Лясныя жыхары будуць задавалены! А наш занятак падыходзіць да канца. Вы добра працавалі і крыху стаміліся. Нам трэба адпачнуць – кладзіцеся на дыван і заплюшчвайце свае вочы. (Уключаю восеньскую мелодыю). Падумайце пра нешта добрае. Якая мелодыя гучыць? Ці падабаецца яна вам? – Наш занятак скончан. Ці спадабаўся ён вам? (Спадабаўся!). А мне спадабалася, як вы сёння працавалі. Малайцы! Да новых сустрэч! УПРАЎЛЕННЕ ПА АДУКАЦЫІ, СПОРЦЕ І ТУРЫЗМЕ СЛУЦКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Яслі-сад в. Вялікая Сліва Слуцкага раёна" Канспект правядзення панарамнага групавога карэкцыйна-развіваючага лагапедычнага занятку з дашкольнікамі старэйшага ўзросту (выхаванцы з нярэзка выражанным агульным недаразвіццём мовы) Тэма: "Рознакаляровая восень" Падрыхтавала: настаўнік-дэфектолаг без квалікафіцыйнай катэгорыі Іначкіна К. У. 2018 год |