Главная страница
Навигация по странице:

  • 2. Гіпотэзы паходжання мовы

  • 4. Як у мове адлюстроўваюцца асаблівасці жыцця, светаўспрымання, псіхалогіі народа.

  • 5. Як грамадства ўплывае на мову

  • 6. Беларуская мова: яе паходжанне і развіцце

  • 7. Формы беларускай нацыянальнай мовы. Функцыянальныя стылі літаратурнай мовы

  • 8. Пісьмо ў гісторыі развіцця чалавецтва. З гісторыі беларускай графікі

  • Беларускае пісьмо — літарна-гукавое

  • 9. Тэрміналагічная лексіка

  • 10. Слова-тэрміны і тэрміны-словазлучэння Слова-тэрміны

  • Курсовая Бел язык БНТУ. 1. Сацыяльная прырода мовы


    Скачать 45.99 Kb.
    Название1. Сацыяльная прырода мовы
    АнкорКурсовая Бел язык БНТУ
    Дата30.01.2023
    Размер45.99 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаBel_yaz_KR_1_3.docx
    ТипДокументы
    #911487

    1. Сацыяльная прырода мовы
    Галоўнай дыфэрэнцыяльнай прыкметай чалавека сярод іншых відаў жывых істот – валоданне членапаздельнай мовай. Без паняцця мовы немагчыма даць азначэнне чалавеку. Падлічана, што каля 80% усяго жыцця чалавек так ці інакш звязана з мовай: 19 гадзін у суткі мы размаўляем, слухаем, чытаем, пішам, думаем самі сабе, разважаем, бачым сны, нешта мармочучы…

    Мова – ўнікальнейшая з’ява. Яна адначасова з’ява ідэяльная і матэрыальная, індывідуальная і сацыяльная, самая старажытная і самая свежая; яна адначасова і адрознівае чалавека ад усяго свету жывых істот, і аб’ядноўвае вялікі клас жывых істот у адзін чалавечы род.

    З дапамогай мовы чалавек мае доступ да ўсіх незапашаных чалавецтвам ведаў, да ўсяго таго, што ўспрымаюць, ведаюць усе іншыя людзі. Люді здавальняюць свае патрэбы, словамі прымушаючы іншых рабіць што-небудзь за іх. Мы можам гаварыць адно, а думаць другое. Мова злучае не толькі прадстаўнікоў аднаго пакалення, але і розныя гістарычныя пакаленні людзей (дзякуючы пісьмовай форме).

    У гісторыі навукі існавалі розныя погляды на мову. Адны вучоныя разглядалі мову як біялягічную з’яву (такую ж, як здольнасць есці, піць, хадзіць, колер вачэй і г.д.), другія – як псіхічную. Але зафіксаваны выпадкі, калі навароджаныя траплялі ў асяроддзе звяроў, і там, зразумела, у іх не развівалася мова, нават не з’яўляецца патрэба ў ей. З гісторыі вядомы і варварскія эксперыменты старажытных часоў, калі грудных дзяцей ад этнічна розных бацькоў пазбаўлялі ўзаемаадносін з людзьмі, каб даведацца, якая мова першародная. Але мэты такія вопыты не дасяглі, бо чалавек павінен навучыцца мове ад іншых людзей, сама па сабе не сфарміруецца нават у генія. Дзіця, незалежна ад нацыянальнасці і генаў бацькоў, пачынае размаўляць на той мове, якую чуе з першых дзен жыцця.

    2. Гіпотэзы паходжання мовы
    Пытанне аб паходжання мовы з’яўляецца адным з самых складаных і да канца не вырашаных навукай. Пісьменства існуе ўсяго каля 5000 гадоў, а дзесяткі тысяч гадоў мова ўжывалася толькі ў вуснай форме, таму дакладных, строга аргументаваных звестак пра тое, калі і як узнікла мова, якія этапы развіцця яна прайшла, у вучоных няма.

    У гіпотэзах паходжання мовы можна ўмоўна выдзеліць два падходы:

    1) мова з’явілася натуральным шляхам;

    2) мова створана штучна нейкай актыўнай стваральнай сілай.

    На ранніх этапах цывілізацыі ўзнікла лагасічная (логасная) тэорыя паходжання мовы. Яна існуе ў некалькіх разнавіднясцях – ведычнай, біблейскай і канфуцыянскай – і пабудована на міфолага-рэлігійных уяўленнях з гэтай гіпотэзай, у аснове свету ляжыць духоўны пачатак, які ўдзейнічае на матэрыю, што знаходзіцца ў хаатычным стане, уладкоўвае яе формы і стварае свет і чалавецтва. Такім чынам, згодна з Бібліяй, Бог даў людзям дзольнасць да мовы, якую яны выкарысталі для наймення рэчаў.

    У канцы ХХ ст. лагасічная гіпотэза набыла новае, навуковае, гучанне ў сувязі з адкрыццем структурнага ізамарфізму слова, мовы, свядомасці, генетычнага кода, аб’ектаў мікра- і макрасвету.

    З часоў Старажытнай Грэцыі бярэ пачатак гукапераймальная гіпотэза, падтрыманая і развітая ў ХVІІІ – ХVХ стст. Яе сутнасць у тым, што мова ўзнікла праз перайманне (імітацыю) чалавекам гукаў навакольнага свету – шуму ветру, крыку звяроў і г.д. Напрыклад: кі-гік – кігікаць, туп-туп-туп – тупаць, га-га-га – гагатаць і інш. Пры гэтым у розных мовах гэтая імітацыя можа адбывацца па-рознаму. Але такіх слоў няшмат.

    Таксама з антычнай філасофіі дайшла да нас выклічнікавая гіпотэза, якая ў больш складаных варыянтах існуе ў навуцы і зараз. Паводле яе, паходжанне мовы звязана з тымі натуральнымі гукамі, якімі насычана біялагічнае жыцце самога чалавека. Ад іх узнікаюць словы тыпу ахаць, войкаць, мыкаць. Пазней, на думку прыхільнікаў гэтай гіпотэзы, сувязь паміж гучаннем слова і эмацыянальным станам чалавека становіцца толькі ўскоснай.

    У ХVІІІ ст. у Еўропе пашыраецца тэорыя грамацкай дамоўленасці. Некаторыя яе ідэі былі сфармуляваны ў ХVІІІ ст. англійскім філосафам Т.Гобсам, які лічыў, што маўленне было вынайдзена людзьмі падобна да таго, як пазней яны вынайшлі кнігадрукаванне: нашым першабытным продкам “прыйшло ў галаву” даць назвы рэчам, і дзякуючы гэтаму яны атрымалі магчымасць утрымліваць у памяці думкі, абменьвацца інфармацыяй, бавіць час. Паводле Ж.-Ж. Руссо, у прыродны перыяд жыцця чалавецтва пануюць эмацыянальныя выкрыкі, але па меры набліжэння да цывілізованнага жыцця людзі шукаюць больш зручныя знакі для адносін, якімі становяцца жэсты і гукаперайманні. А далейшая замена жэстаў на гукі патрабавала калектыўнай згоды і слоў, каб увесці ў карыстанне новыя словы і дамовіцца аб іх значэнні.

    У ХІХ ст. французкім філосафам Л. Нуарэ была выказана гіпотэза пра тое, што мова ўзнікла ў час калектыўнай працы людзей, якія дапамагалі сабе выкрыкамі пры яе выкананні, і гэтыя працоўныя выкрыкі ляглі ў аснову мовы людзей. Гэтая гіпотэза атрымала назву тэорыі працоўных выкрыкаў.

    У апошняй трэці ХІХ ст. Ф. Энгельсам была сфармулявана працоўная (сацыяльная) теорыя паходжання мовы. У адпаведнасці з ей, мова ўзнікае ў выніку сумеснай працоўнай дзейнасці першабытных людзей. Неабходнасць узгадняць свае дзеянні ў час працы стымулявала ўзнікненне і развіцце пэўных гукавых комплексаў, якія ўскладняліся паралельна з развіццем грамацтва, ускладненнем сродкаў працы і ўдасканаленнем свядомасці і мыслення.


    3. Функцыі мовы
    Мова – слова мнагазначнае, яно абазначае важнейшы сродак чалавечай камунікацыі (чалавечых зносін) увогуле і пэўнай нацыянальнасці, мову асобнага, звычайна творчага, чалавека. Мова – гэта не толькі сістэма гукавых і пісьмовых сродкаў перадачы інфармацыі. Словам “мова” можа абазначацца ўвогуле сістэма выразных сродкаў: мова музыкі і мова тэатра і г.д.

    Мова ў жыцці чалавека і грамацства выконвае самыя розныя функцыі. Асноўныя функцыі любой мовы – камунікатыўная, г.зн. мова з'яўляецца асноўным сродкам зносін паміж людзьмі, і кагінтыўная, або пазнавальная. Пры дапамозе гэтых дзвюх функцый асоба атрымлівае інфармацыю ад іншых людзей ці грамацкай суполкі, людзі разумеюць адзін аднаго, перадаюць патрэбную інфармацыю іншым асобам. Але з дапамогай мовы людзі не толькі могуць, паведамляць адзін аднаму патрэбную інфармацыю, але і назапашваць веды, фіксаваць, класіфіксаваць, абагульняць пэўныя інтэлектуальныя дасягненні чалавецтва.

    3 пазнавальнай цесна звязана намінатыўная функцыя мовы, якая ажыццяўляе сувязь чалавека з навакольным светам. Пры дапамозе намінатыўнай функцыі чалавек называе прадметы, з'явы рэчаіснасці, дзеянні, прыкметы і г.д. Часам вельмі легка растлумачыць, чаму той ці іншы прадмет назвалі пэўным словам. Напрыклад, слова панядзелак утворана ад дзвюх частак – па, пасля і нядзеля, г.зн. які ідзе пасля нядзелі. Аднак паходжанне большасці слоў беларускай мовы зараз вельмі цяжка, а часам і ўвогуле немагчыма растлумачыць.

    Сярод іншых функцый моў можна адзначыць, напрыклад, рэгулятыўную, ці фактычную, пры дапамозе якой людзі наладжваюць кантакты паміж сабой, уступаюць у дыялогі і замыкаюць іх, рэгулююць адносіны паміж сабой.

    Пры дапамозе слоў і іншых лінгвістычных сродкаў чалавек не толькі можа перадаваць інфармацыю, але і выражаць разнастайныя пачуцці, а праз іх выражаць сябе як асобу. Такая функцыя мовы называецца эмацыянальнай. Гэтая функцыя праяўляецца ў інтанацыях, ацэнках, выклічніках.

    Паколькі словы з'яўляюцца сродкамі мастацкай творчасці, то мова валодае яшчэ і эстэтычнай функцыяй. Пры дапамозе слова можна ўздзейнічаць на пачуцці і думкі чалавека, рэгуляваць яго дзейнасць, вклікаць у яго шмат эмоцый. Прычым гэта дасягаецца не толькі змястоўным афармленнем тэксту, але і самой вонкавай формай слоў: падборам гукаў, гукавых спалучэнняў, рытму, мілагучнаці, вобразнасці маўлення.

    Адной з важных функцый мовы з'яўляецца этнічная, калі мова выступае як сімвал нацыі. Як правіла, у працэсе маўлення названыя функцыі мовы перакрыжоўваюцца, спалучаюцца паміж сабой.

    4. Як у мове адлюстроўваюцца асаблівасці жыцця, светаўспрымання, псіхалогіі народа.
    У кожнай мове адбіваецца жыццёвы і духоўны вопыт народа – стваральніка і карыстальніка мовы. Некаторыя вучоныя нават лічаць, што кожны народ бачыць свет праз прызму сваёй роднай мовы, бо, з’яўляючыся своеасаблівым кодам культуры, мова ў пэўнай ступені вызначае светапогляд і менталітэт народа, г.зн. яго псіхічную і нацыянальна-культурную адметнасць. Вядомы нямецкі вучоны В. Гумбальт сцвярджаў, што “ў кожнай мове закладзена самабытнае светаўспрыманне. Як асобны гук стаіць паміж прадметам і чалавекам, так і ўся мова ў цэлым выступае паміж чалавекам і прыродай”. Сапраўды, умовы жыцця народа (ландшафт, клімат, раслінны і жывёльны свет), прадвызначаючы характар заняткаў народа, адбіваюцца на яго светаўспрыманні і адлюстроўваюцца ў мове (у гукавым ладзе, лексіцы, фразеалогіі).

    Прадметы і з’явы, якія адыгрываюць важную ролю ў жыцці пэўнага народа, маюць больш разнастайных назваў, чым аб’екты, якія не сустракаюцца або рэдка сустракаюцца ў жыцці.

    Прыкметнай адзнакай ландшафту Беларусі з’яўляецца балота, і беларуская мова мае больш за 20 яго назваў: дрыгва, дрыгвянік (‘топкае балота, багністае месца’); багна (‘нізкае топкае месца, грузнае балота, дрыгва’); багнішча (‘вялікая багна’); алёс (‘забалочанае месца’); твань (‘дрыгва, балоцістае месца; ‘гразь’;); тхлань (‘балоцістае месца’; ‘гніль’; ‘цвіль’; ‘сырасць’); імшара, імшарына, бездань (‘бяздонная прорва’) і г.д.

    Затое ў нашай мове зафіксавана толькі адна назва такой жывёліны, як вярблюд, у той час як у арабскай мове даследчыкамі адзначаецца каля 5000 (!) розных яго назваў.

    Некалькі дзясяткаў назваў ільду (для характарыстыкі яго стану, асаблівасцей утварэння, прызначэння і да т.п.) захоўвае эскімоская мова, а ў мове спрадвечных мараходаў і рыбакоў ірландцаў – дзясяткі найменняў ветру.

    Самымі старажытнымі помнікамі, якія даюць магчымасць пранікаць у глыбіню гісторыі, культуры, мовы народа, з’яўляюцца тапонімы. На карце Радзімы няма, напэўна, ніводнай выпадковай народнай назвы: яна заўсёды вынікае з асаблівасцей прыроднага асяроддзя, умоў вытворчай дзейнасці, звязана з гістарычным мінулым чалавека. Так, раней заліўныя лугі, нізкія часткі поймы называлі балонню, адсюль і назва вёсак Блонь Барысаўскага і Пухавіцкага раёнаў. Зразумела, што ў вёсцы Каўшары жылі майстры па вырабу каўшоў; Койданава – ад імя хана Койдана, а назвы Гуды, Гудзевічы, Гудзішкі нам “падарылі” суседзі-літоўцы, бо менавіта gutas яны калісьці называлі беларусаў…

    У любой мове ёсць словы, якія значаць больш, чым вызначаны аб’ём іх значэння ў слоўніку (гэтую дадатковую, нацыянальна абумоўленую інфармацыю называюць нацыянальна-культурным кампанентам значэння моўных адзінак), набылі дадатковае культуралагічнае значэнне, выступаюць сімвалам краіны. Вельмі часта гэта назвы расліннага і жывёльнага свету. Такімі словамі-сімваламі для беларусаў, напрыклад, з’яўляюцца бусел і зубр, васілёк і шыпшына, вярба і рабіна. Сакура асацыіруецца з Японіяй, бяроза – з Расіяй, а лаўр – сімвал Іспаніі.

    Формы маўленчага этыкету таксама залежаць ад нацыянальна-культурных традыцый грамадства. Беларускі нацыянальны характар уключае такія якасці, як гасціннасць, добразычлівасць, душэўная шчодрасць, таму ў нашай мове вялікая колькасць выслоўяў для выражэння пажаданняў, зычанняў: Спажывайце на здароўе! Вялікі расці! Добра гадуйся! Будзь багаты, як зямля! Каб быў здаровы, як дуб скарбовы! Каб на тым і стала! На доўгі век, на добрае здароўе! Каб пілося, елася і яшчэ хацелася! Вам шчасце-долю і хлеба ўволю! Каб ты здаровы знасіў і на другое зарабіў! Гладкай дарогі! Будзь здаровы на ўвесь год, як калядны лёд! Каб у дамочку, у садочку, у хлявочку, у полечку ўсё радзіла і пладзіла! Бадай цябе ліха мінула! Каб вам смачна спалася, спрытна ўставалася, лёгка хадзілася! Каб нашыя дзяды не ведалі бяды, каб нашыя ўнукі не ведалі мукі! і інш.

    А для індзейца Бразіліі агульныя “Бывайце!”, “Прывітанне!” будуць страшным парушэннем этыкету: пры развітанні ён павінен абавязкова падысці да гаспадара і кожнага з прысутных гасцей, паведаміць пра адыход і пачуць: “Ідзі”. Вярнуўшыся, ён зноў падыходзіць да кожнага і ў адказ на: “Вярнуўся?” – кажа: “Так”.

    Такім чынам, у назвах прадметаў, з’яў рэчаіснасці адлюстроўваюцца адметнасці жыцця, характару, мыслення, светапогляду народа. У моўных адзінках, у словах-сімвалах мова зберагае гістарычную памяць народа, захоўвае яго культуру і духоўныя здабыткі.

    5. Як грамадства ўплывае на мову
    Вышэй ужо адзначалася, што па-за грамадствам мовы няма, як няма і грамадства без мовы. Згуртоўваючы ўсіх членаў пэўнага грамадства ў сацыяльна цэлае адзінства, мова служыць падмуркам гэтага адзінства. Але і грамадства ўплывае на мову, прычым ажыццяўляецца гэта двума спосабамі – стыхійным і свядомым.

    Мова, як люстэрка, мімаволі адлюстроўвае ў сабе разнастайныя сацыяльныя працэсы. Так, тэрытарыяльнае рассяленне людзей адлюстроўваецца ў наяўнасці дыялектаў, дыферэнцыяцыя грамадства на сукупнасці людзей па інтарэсах, прафесіях, родах заняткаў прыводзіць да выпрацоўкі адпаведных стыляў, а існаванне дэкласаваных элементаў, пэўных сацыяльных груп – да ўзнікнення жаргонаў і слэнгаў. Стыхійнае ўздзеянне грамадства на мову і ў тым, што вынікам разнастайных кантактаў народаў (войн, перасяленняў, гандлю) з'яўляюцца шматлікія лексічныя запазычанні з адной мовы ў другую, адбываецца змяшэнне элементаў розных моў у адной мове. Так, калі беларуская мова была дзяржаўнай у час існавання Вялікага Княства Літоўскага, яна актыўна ўздзейнічала на літоўскую мову, у якой адзначаюцца запазычанні з нашай. А ў складзе Рэчы Паспалітай беларуская мова апынулася пад моцным уплывам польскай.

    Стыхійныя і свядомыя фактары ўплыву грамадства на мову характарызуюць такую пашыраную ў свеце, у тым ліку і на Беларусі, з’яву, як білінгвізм, або двухмоўе – выкарыстоўванне людзьмі ў якасці сродку зносін і інфармацыі, акрамя сваёй роднай мовы, яшчэ адной мовы, iншы раз і некалькіх іншых моў (тады з’ява мае назву полілінгвізм, або шматмоўе). На тэрыторыі нашай рэспублікі даследчыкі адзначаюць некалькі відаў двухмоўя:

    а) абмежаваны білінгвізм (назіраецца ў сельскай мясцовасці, дзе дыялект беларусай мовы выступае сродкам зносін, а руская мова -- сродкам атрымання пісьмовай (друкаваныя СМІ, кнігі, падручнікі) і вуснай (тэлебачанне, радыё і г.д.) інфармацыі);

    б) змешаная форма білінгвізму (у буйных гарадах, калі жыхары ў вусным маўленні выкарыстоўваюць беларускую мову з элементамі і асаблівасцямі рускай мовы ці наадварот);

    в) абсалютны білінгвізм (найбольш высокая форма двухмоўя пераважна беларускай інтэлігенцыі, у першую чаргу гуманітарыяў, якія свабодна валодаюць і карыстаюцца абедзвюма мовамі паводле агульнапрынятых норм у адпаведных моўных сітуацыях).

    Асаблівасць моўнай сітуацыі ў РБ ярка праяўляецца ў такіх з’явах, як трасянка і моўная інтэрферэнцыя (гл. аб іх далей).

    Свядомыя акцыі дзяржаўнага маштабу ў адносінах да мовы – гэта моўная палітыка. Выдатнай акцыяй моўнай палітыкі ў гісторыі цывілізацыі з’явілася стварэнне пісьменнасці. Калі такі працэс датычыць многіх моў і праходзіць адначасова ў вялікіх маштабах, то ён называецца моўным будаўніцтвам. У гісторыі такая сітуацыя ўзнікла толькі аднойчы: у паслякастрычніцкі перыяд на тэрыторыі былога СССР за кароткі адрэзак часу на аснове кірыліцы была створана пісьменнасць для 50 нацый і народнасцяў.

    Свядомы ўплыў грамадства на мову праяўляецца і ў рэформах графікі і арфаграфіі. Свядома распрацоўваюцца шматлікія тэрмінасістэмы, мэтанакіравана ствараецца людзьмі вялікая колькасць онімаў (назваў зорак, населеных пунктаў і вуліц, жывёл, імёнаў людзей і да т.п.). Нормы літаратурнай мовы кадыфікуюцца ў падручніках, даведніках і з’яўляюцца абавязковымі для іх выкарыстоўвання пры стварэнні пісьмовых тэкстаў і ў публічных прамовах. Увогуле, грамадства аказвае свядомы ўплыў на мову тады, калі мэтанакіравана кантралюе пэўныя моўныя працэсы, упарадкоўвае правілы ўжывання, змагаецца за чысціню, культуру мовы і г.д. Моўная палітыка патрабуе з боку дзяржавы пастаяннай увагі, асцярожнасці і далікатнасці, асабліва пры вырашэнні моўных праблем у шматнацыянальнай краіне (гл. ніжэй «Дзяржаўная мова»).

    6. Беларуская мова: яе паходжанне і развіцце
    Асноўнае тэрытарыяльнае ядро ўсходніх славян вызначылася ў VІ – VІІ стст. н. э. Славяне рухаліся з Паўдневага Захаду на Поўнач і Ўсход. Спрадвеку на тэрыторыі ўсходняй Еўропы жылі балцкія і ўгра-фінскія плямены. Але гэта былі рэдкія пасяленні, таму асіміляція, аславянванне мясцовых плямен ішло без асаблівых перашкод. 3 часу прыходу славян на тэрыторыю Беларусі і пачатку іх сумеснага жыцця з балтамі і пачынаецца самазараджэнне беларускага народа і яго самаразвіцце.

    Старажытныя крывіцкія і дрыгавіцкія племянныя саюзы паступова перараслі ў дзяржаўныя супольнасці (Полацкае і Турава-Пінскае княствы). Ужо на пачатку VІІІ ст. узнік самы буйны на той час цэнтр крывічоў – Полацк. У ІХ ст. Полацк канцэнтруе вакол сябе велізарныя тэрыторыі і становіцца адным з наймагутнейшых палітычных і культурных цэнтраў ва ўсходняй Еўропе.

    Прыкладна ў гэты час умацоўвае свае пазіцыі і другі цэнтр усходніх славян – Кіеў.

    У канцы Х ст. усходнія славяне прынялі хрысціянства. Разам з хрысціянствам пісьменнасць (на стараславянскай, ці царкоўнаславянскай, мове). Паступова выпрацоўваецца свой варыянт пісьмовай (кніжнай) мовы, якая існуе паралельна са шматлікімі мясцовымі гаворкамі ўсходніх славян. Менавіта гэты час быў пачаткам пісьмовага перыяду у мастацкай славеснасці будучых беларусаў, рускіх, украінцаў,

    Але палітычную і эканамічную стабільнасць паміж часткамі ў феадальных дзяржавах усходіх славян падрывалі міжусобныя войны князеў. У такіх умовах усе большую ролю набываюць мясцовыя дыялекты. Вучоныя мяркуюць, што гаворкі насельнікаў будучых беларускіх, рускіх, украінскіх земляў мелі к ХІІІ ст. столькі адметнага, што можна гаварыць аб трох самастойных усходнеславянскіх мовах.

    У складзе Вялікага княства Літоўскага ў ХІV – ХVІ стст. сфарміавалася беларуская народнасць і яе мова (вучоныя называюць яе “старабеларуская”). У той час яна называлася “простая”, ці “руская”, тэрмін “беларуская” узнік пазней. Яна складвалася, сінтэзуючы пісьмовую спадчыну старажытнай усходнеславянскай мовы і жывыя гаворкі былых пляменаў – дрыгавічоў, крывічоў, радзімічаў.

    Літаратурная мова Вялікага княства Літоўскага склалася на аснове паўночна-заходніх беларускіх гаворак. Яна была афіцыйнай дзяржаўнай мовай у Вялікім княстве Літоўскім. На беларускай мове ўпершыню ў гісторыі ўсходніх славян на пачатку ХVІ ст. з'явіліся друкаваныя кнігі.

    Аднак пасля аб’яднання Вялікага княства Літоўскага з Польшчай беларускія землі ўвайшлі ў феадальную федэратыўную дзяржаву – Рэч Паспалітую і паступова пачалося апалячвавнне і акаталічванне беларусаў. У 1696 г. Варшаўскі сейм прыняў пастанову, паводле якой пісаць дзелавыя дакументы трэба было толькі па-польску. Паступова беларуская мова выцясняецца і з іншых жанраў тагачаснай літаратуры і беларуская мова прыходзіць у поўны заняпад.

    У канцы ХVІІІ ст. Рэч Паспалітая перастала існаваць і беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. Сацыяльны і нацыянальны прыгнет беларускага народа не зменшыўся, а ў афіцыяльны ўжытак цяпер пачала выкарыстоўвацца толькі руская мова.

    Менавіта ў час нацыянальнага заняпаду у асяроддзі навукоўцаў-беларусаў, выхаваных на традыцыях польскай і рускай культур, умацоўваецца разуменне самабытнасці беларускага народа. Пачынаецца беларускае нацыянальнае Адраджэнне. Аднак ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці, забароны беларускай мовы ў сферы афіцыйна-справавых зносін працэс складвання сучаснай літаратурнай мовы расцянуўся больш чым на стагоддзе.

    Найбольш спрыяльнымі для беларускай мовы былі 20-я гады ХХ ст., калі ажыццяўлялася палітыка беларуазацыі і беларускай мова набыла статус дзяржаўнай.

    Але ў 1938 г., выходзіць пастанова “Аб абавязковым вывучэнні ў школах рускай мовы”. І з гэтага часу пачынаецца мэтанакіраванае выцясненне нацыянальнай мовы са сферы навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе. Беларуская мова выцясняецца і з іншых сфер зносен.

    У аношні час ствараюцца ўмовы для свабоднага развіцця беларускай мовы. Законам прадугледжана сістэма мер, якія павінны забяспечыць выкарыстанне беларускай мовы ў якасці дзяржаўнай ва ўсіх сферах культурнага, грамадска-палітычнага і эканамічнага жыцця рэспублікі.

    7. Формы беларускай нацыянальнай мовы. Функцыянальныя стылі літаратурнай мовы
    Як і іншыя нацыянальныя мовы, беларуская мова існуе ў дзвюх формах: дыялектнай і літаратурнай.

    Дыялектная мова – гэта сукупнасць мясцовых гаворак, што бытуюць (у вуснай форме) на Беларусі. На сучасным этапе дыялекты не развіваюцца, а паступова разбураюцца. Перавага аддаецца вышэйшай форме нацыянальнай мовы – літаратурнай мове.

    Літаратурная мова – ўнармаваная, агульнапрынятая і абавязковая для ўсіх членаў грамацтва. Існуе ў вуснай і пісьмовай разнавіднасцях, мае разгалінаваную сістэму стыляў.

    Разнастайныя мясцовыя гаворкі, што бытуюць на тэрыторыі Беларусі, на аснове свайго падабенства аб'ядноўваюцца ў тэрытарыяльныя дыялекты, якія ў сукупнасці ўтвараюць дыялектную мову. Можна выздяліць два дыялекты: паўночна-ўсходні і паўднева-заходні. Сярэднябеларускія гаврокі спалучаюць некаторыя рысы паўночна-ўсходняга і паўднева-заходняга дыялектаў, маюць свае асаблівасці, іх можна выдзяліць у асобную междыялектычную групу. Таксама ў склад сучаснай беларускай дыялектнай мовы ўваходзіць яшчэ адасобленная група заходнееўрапейскіх, ці брэсцка-пінскіх гаворак.

    Беларускія дыялекты і асобныя гаворкі ўнўтры іх адрозніваюцца таксама лексікай, словаўтварэннем. Аднак агульных элементаў ў іх значна больш, таму наяўнасць тэрытарыяльных дыялектаў не парушае адзінства беларускай нацыянальнай мовы.

    Тэрытарыяльныя дыялекты – гэта самыя старажытныя моўныя адзінствы, нават больш старыя, чым сама беларуская мова. У дапісьмовы перыяд дыялекты былі адзінай формай зносін.

    Сацыяльны прагрэс разбураў вузкія рамкі феадальнай гаспадаркі. Пашыраўся капіталістычны рынак, людзі наладжвалі больш цесныя палітычныя, эканамічныя, культурныя сувязі, значыць – і моўныя кантакты паміж сабой. А гэта патрабавала ўніверсалізацыі сродку сувязі, вяло да паступовага фарміравання на базе асобных дыялектаў і гаворак адзінай нацыянайльнай мовы.

    У наш час новыя дыялекты не толькі не ўтвараюцца, але паступова сціраюцца адрозненні паміж сабой. Дыялектнае маўленне, натуральнае ў гутарцы з землякамі, недапушчальнае ў афіцыйных зносінах. Каб пазбегнуць дыялектычных звычак маўлення, пазбавіцца ад мешаніны літаратурнага і дыялектнага, патрэбна добра ўсведамляць розніцу паміж літаратурнымі і дыялектнымі моўнымі сродкамі, валодаць літаратурнымі нормамі.

    Сучасная літаратурная мова грунтуецца на гаворках цэнтральнай часткі Беларусі але ў працэсе развіцця яна сінтэзавала найбольш характэрныя для большасці беларускіх гаворак рысы і таму не супадае цалкам з якім-небудзь тэрытарыяльным дыялектам, г. зн. мае наддыялектны характар.

    Сення беларуская літаратурная мова – гэта вышэйшая, унармаваная, стылістычна разгалінаваная форма нацыянальнай мовы, якая выступае ў вуснай і пісьмовай разнавіднасцях.

    У залежнасці ад мэты выказвання і абставы маўлення гаворачая асоба набірае найбольш прыдатныя сродкі для выражэння сваей думкі. Адказ студэнта на экзамене, напрыклад, істотна эдрозніваецца ад яго размовы з сябрамі наборам моўных элементаў, характарам іх спалучэння, шырыней ахопу лексікі. Магчымасць выбару абумоўлена стылявым расслаеннем лексікі, г. зн. наяўнасцю ў мове слоў з замацаваным функцыянальным прызначэннем, характар моўных зносін залежыць ад разнавіднасці мовы – пісьмовай або вуснай. Вызначальная форма кіравання – пісьмовая або вусная – ўласціва і кожнаму з функцыянальных стыляў – такіх форм увасаблення мовы, якія абслугоўваюць пэўную сферу чалавечай дзейнасці і характарызуюцца своеасаблівым наборам моўных сродкаў. Да кніжных стыляў належаць навуковы, афіцыйна-справавы, публітыстычны і стыль мастацкай літаратуры, стылем вуснай мовы з'яўляецца гутарковы.

    Найбольш тыповыя рысы навуковага стылю абумоўлены характэрнай для яго функцыяй паведамлення. Навуковы выклад дае інфармацыю аб фактах, якія існуюць аб'ектыўна, незалежна і адцягнена ад асобы аўтара, таму для яго характэрна лагічнасць і доказнасць, словы абстрактнага значэння і абагуленыя паняцці, вузкаспецыяльная і агульнанавуковая тэрміналогія, абрэвіятуры, пэўны парадак слоў у сказе, уставўыя канструкцыі і разгорнутыя сінтаксічныя структуры. Лексіка з эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, таксама як і вобразныя сродкі, не ўжываецца.

    Афіцыйна-справавы стыль абслугоўвае сферу пісьмовых афіцыйных і справавых адносін людзей і ўстаноў. Пісьмовы характар і дакументальнае ўвасабленне афіцыйна-справавых тэкстаў абумоўліваюць нязменнасць выпрацаваных і замацаваных у практыцы лексічных фармуліровак, застылы характар іх сінтаксічнага афармлення, якія іграюць канструктыўную ролю іменна ў межах гэтай разнавіднасці мовы, а для іншых стыляў не абавязковыя. Афіцыйна-справавы стыль адрозніваецца ад іншых стыляў таксама высокай ступенню стандартызацыі, трафарэтнасці, аб'ектыўнасці выкладу і змястоўнай паўнатой. Эмацыянальна афарбаваная і пераасэнсаваная лексіка не ўжываецца.

    Публітыстычны стыль – такая разнавіднасць мовы, якая выконвае функцыю ўздзеяння на чытача або слухача, яна здольная ўплываць на яго перакананні і паводзны. Сярод адметных рыс можна назваць папулярнасць, вобразнасць, грамадзянскасць, наяўнасць сродкаў станоўчай або адмоўнай экспрэсіі. Аснову гэтага стылю складае грамадска-палітычная лексіка, эмацыянальна-ацэначныя словы і фразеалагізмы, вобразныя параўнанні і экспрэсіўна-звязаныя спалучэнні слоў. Разам з тым для яго характэрна дакументальная дакладнасць інфармацыі, некаторая афіцыйнасць.

    Мастацкі стыль, або стыль мастацкай літаратуры, не валодае сваей характэрнай лексічнай сістэмай, як іншыя стылі, і гэта акалічнасць дае падставы некаторым вучоным разглядаць яго як больш складаную і неаднародную з'яву, што выходзіць за межы функцыянальных стыляў мовы. Мастацкі стыль увасабляецца ў творах мастацкай літаратуры, пісьменнік не абмежаваны ў выбары і ўжыванні лексічных сродкаў у імя дасягнення эстэтычных і выяўленчых мэт. Таму усе адзінкі іншых функцыянальных стыляў пісьмовай і вуснай разнавіднасцей мовы прыдатны для мастацкага стылю, які не падпадае нарматыўным ацэнкам.

    Гутарковы стыль абслугоўвае сферу бытавых зносін і часцей выкарыстоўваецца ў форме вуснага маўлення (у пісьмовах форме ў тэкстах мастацкага стылю, асобных жанрах публітыстычнага). Асаблівасці жывога, вуснага маўлення вызначаюць у большасці асаблівасці размоўнага стылю, для якога характэрна нязмушанасць, суб'ектыўнасць, дыялагічнасць і эмацыянальнасць.


    8. Пісьмо ў гісторыі развіцця чалавецтва. З гісторыі беларускай графікі
    Пісьмо адыгрывае надзвычай важную ролю ў чалавечым грамадстве. Дзякуючы пісьму, людзі могуць выкарыстоўваць запас ведаў, назапашаны чалавецтвам ва ўсіх галінах яго дзейнасці, развіваць далей спадчыну мінулага і захоўваць вопыт многіх пакаленняў для будучыні.

    Пісьмо прайшло доўгі і складаны шлях развіцця, які ахоплівае перыяд у некалькі тысяч гадоў. Яго ўзнікненне было выклікана практычнай патрэбай пашырэння сувязей паміж людзьмі пры іх зносінах на вялікіх адлегласцях і неабходнасцю захавання і перадачы ведаў наступным пакаленням.

    Сапраўдная гісторыя пісьма пачынаецца з таго моманту, калі з’яўляецца пісьмо пры дапамозе графічных выяў. Але і да гэтага людзі зносіліся на адлегласці разнастайнымі спосабамі і сродкамі. Адны з іх насілі наўмысны характар, другія – ненаўмысны. Напрыклад, сляды чалавека на пяску ці мяккай зямлі, попел ад вогнішча, рэшткі ежы заўсёды “апавяшчалі” другіх людзей аб тым, што тут ступала нага чалавека. У якасцісігналаў маглі выступаць таксама дым ад вогнішча, пах, прыгатаванай ежы. Чалавек, пачуўшы ці ўбачыўшы гэтыя сігналы, разумеў, што дзесьці недалёка знаходзіцца другі чалавек ці група людзей. Такія спосабы “апавяшчэння” насілі ненаўмысны характар. Падобныя сітуацыі маглі неаднаразова паўтарацца. На падставе гэтага з часам складвалася і наўмыснае выкарыстанне такіх сігналаў у якасці сродкаў зносін. Чалавек, напрыклад, пачынаў наўмысна звяртаць увагу іншых людзей на свае сляды з мэтай арыенціроўкі на мясцовасці і арыентаваўся па іх сам.

    Навыкі арыенціроўкі па слядах, выпрацаваныя ў чалавекаў выніку пастаяннага палявання на жывёл, прывялі да таго,што ў якасці пуцявых знакаў сталі выкарыстоўвацца камяні,галінкі дрэў і г.д., бо прадметы, пакладзеныя ў пэўным месцы,былі больш надзейным сродкам камунікацыі, чым сляды напяску ці зямлі, каторыя маглі хутка размывацца.

    Да ліку сродкаў зносін народаў першабытнай культуры трэба аднесці таксама розныя сімвалічныя ”пасланні”. Прыкладам такой сімвалічнай сігналізацыі можа служыць “пісьмо” старажытных скіфаў персам, якое ўпамінаецца грэчаскім гісторыкам Герадотам (V ст. да н.э.). Гэтае “пісьмо” складалася з птушкі, мышы, жабы і стрэл, што было расшыфравана як “ваенны ўльтыматум”: “Калі вы, персы, не навучыцеся лятаць, як птушкі, скакаць па балотах, як жабы, хавацца ў норы, як мышы, то будзеце асыпаны нашымі стрэламі, як толькі ступіце на нашу зямлю”. Тут кожны прадмет нешта сімвалізуе: мыш – “хавацца”, птушка – “лятаць”, страла – “паражаць” і г.д. Сэнс такога “пісьма” разгадалі жрацы персідскага цара Дарыя, якія зыходзілі з сімвалізацыі і ведання жыцця і побыту скіфаў.

    Аналагічная сістэма апавяшчэння была ў народнасці Тыбета лутзу. Вядома, што лутзу паслалі аднойчы кітайцам як знак аб’яўлення вайны дзеравяку з зарубкамі, прымацаваўшы да яе пяро, кавалак абпаленага дрэва і рыбу. Зарубкі абазначалі вялікую колькасць салдат, што прымуць удзел у паходзе; пяро – хуткасць, з якой ажыццявіцца гэты напад; абпаленае дрэва павінна было паказаць, што лутзу спустошаць усё на сваім шляху; рыба – што ўсе ворагі будуць утоплены.

    Некаторыя народы Суматры адначасова ўжываюць у якасці сродку зносін самыя прымітыўныя сімвалы разам з графічным пісьмом. У гэтых адносінах арыгінальным з’яўляецца так называемае “пажарнае пісьмо” батакаў. Выхадзец з гэтага племені ўжывае “пажарнае пісьмо”, калі лічыць сябе кроўна пакрыўджаным. Яно звычайна складаецца з аднаго ці двух бамбукавых цыліндраў, на якіх графічна перадаецца скарга адправіцеля “пісьма”. Да цыліндра прывязваецца пучок-трут з какосавых валокнаў, які ўжываецца пры падпале, крэсіва ці мадэлі мяча, нажа, стрэльбы і г.д. Такое “пасланне” пакрыўджаны прымацоўвае к дому свайго крыўдзіцеля, а затым прыводзіць у выкананне сімвалічна паказаны падпал ці забойства.

    З цягам часу такі від зносін перастаў задавальняць людзей, бо ў ходзе развіцця і ўдасканалення чалавека, па меры назапашвання ім вялікай колькасці звестак і фактаў аб рэчаіснасці не заўсёды было магчыма знайсці знак для абазначэння менавіта таго, што чалавек хацеў перадаць. Выхад быў знойдзены ў выкарыстанні ўмоўнай сігналізацыі.

    Ва ўмоўнай сігналізацыі прадметы, рэчы самі па сабенічога не выражаюць, яны выкарыстоўваюцца толькі як умоўныя знакі. “Пісьмо” ўмоўнымі знакамі прадугледжвае папярэднюю дамоўленасць людзей аб тым, што той ці іншы прадмет павінен абазначаць.

    З напісання ўмоўнымі сігналамі найбольш вядомы “пісьмо” кіпу, вампум, зарубкі на бірках і інш. Напрыклад, перуанскае “пісьмо” старажытных інкаў кіпу ўяўляла сабой сістэму шнуроў з шэрсці рознага колеру з завязанымі на іх простымі і складанымі вузламі, кожны з якіх меў пэўнае значэнне. Напрыклад, просты абазначаў 10, двайны – 100, трайны – 1000, два простыя побач – 20, два двайныя вузлы – 200 і г.д. Жоўты колер шнура абазначаў золата, белы – срэбра, зялёны – хлеб, чырвоны – салдат і г.д. Часта шнуры навязваліся на палачку, якая пасылалася з ганцом як “пісьмо”.

    Прадметныя спосабы зносін захавалі сваё прымяненне і ў наш час: хлеб і соль як знак гасціннасці ў славян; знакі адрознення ў вайскоўцаў, якія ўказваюць на званне і род войск; рознага колеру сцягі, якія сімвалізуюць тую або іншую дзяржаву; чорная вопратка, якая сведчыць аб жалобе; кальцо на руцэ – замужам ці жанаты і г.д. Часта прадметныя спосабы зносін досыць зручныя і пры перадачы паведамленняў на вялікія адлегласці (сістэма сігналізацыі сцяжкамі ці ліхтарамі, святлафорамі і семафорамі, бакены на рэках і г.д.).

    Спосабы зносін людзей пры дапамозе прадметаў з’явіліся задоўга да ўзнікнення пісьма. Яны адыгрывалі вялікую ролю ў камунікацыі чалавека на адлегласці і ў часе. Аднак яны яшчэ не былі пісьмом ў сапраўдным сэнсе гэтага слова. Гэта была толькі падрыхтоўчая прыступка, першы крок да сапраўднага пісьма. Але за ім значна лягчэй было зрабіць наступныя крокі, якія складалі ўжо якасна новы этап у зносінах людзей – выкарыстанне з гэтай мэтай розных графічных знакаў.
    Беларускае пісьмо — літарна-гукавое. Яно ўключае сістэму графічных знакаў (літары, пунктуацыю), з дапамогай якіх дакладна перадаецца гукавы склад кожнага слова нашай мовы. Літара — умоўны пісьмовы знак гука, а сукупнасць літар, размешчаных у традыцыйна ўстаноўленым парадку, называецца алфавітам. Сам тэрмін «алфавіт» паходзіць ад назвы першых дзвюх літар грэчаскага алфавіта — альфа і бэта. Яны былі ўзяты з фінікійскага пісьма (фінікійцы – стваральнікі першай літарнай сістэмы пісьма; жылі на ўсходнім узбярэжжы Міжземнага мора). Першая з іх мела выгляд галавы быка (бык па-фінікійску — алеф), другая — выгляд дома (па-фінікійску — бэт). Паступова гэтыя знакі пачалі азначаць літары а і б. У моўнай практыцы часам ужываецца замест слова «алфавіт» тэрмін «азбука». ЁН ідзе ад назваў першых літар старажытнага славянскага алфавіта «аз» і «букі».

    У графічных адносінах літары алфавіта падзяляюцца на друкаваныя і рукапісныя, вялікія (загалоўныя) і малыя (радковыя). Існуе цэлая сістэма шрыфтоў, кожны з якіх прадугледжвае пэўную форму (малюнак) літар і адпаведныя іх памеры. У беларускім алфавіце 32 літары: 10 літар для абазначэння галосных гукаў і 21 літара для перадачы зычных гукаў. Літара ь (мяккі знак) гука не абазначае. Ёсць спецыяльны знак — апостраф ('). Дж і дз з’яўляюцца дыграфамі. У сучаснай беларускай мове яны абазначаюць афрыкаты [дж] і [дз]. Кожная літара ў алфавіце мае сваю назву, якую нельга блытаць з яе гукавым значэннем. Усе літары беларускага алфавіта выразна адрозніваюцца паміж сабой. Парадак размяшчэння літар у алфавіце ўмоўны, ён не мае прамых адносін да пісьма і не мае якога-небудзь лагічнага абгрунтавання. (Гэта традыцыя, якая ідзе яшчэ ад фінікійскага пісьма.) Але яго трэба ведаць, бо гэта важна ў практычных мэтах. Па алфавіце размяшчаюцца словы ў слоўніках, па алфавіце складаюцца розныя спісы, каталогі, картатэкі і г. д. Пры гэтым выкарыстоўваецца так званы «строгі» алфавіт, г. зн. улічваецца алфавітнае становішча не толькі першай літары слова, але і ўсіх астатніх. Непасрэдным папярэднікам беларускага алфавіта было славянскае пісьмо — кірыліца. Разам з тым, гісторыя беларускага пісьменства звязана і з другой графічнай сістэмай — лацініцай, ці лацінкай.

    У I тысячагоддзі да н. э. у выніку каланізацыі грэкамі Італіі з грэчаскім пісьмом (заходнім яго варыянтам) пазнаёміліся розныя народы Італіі, у тым ліку і этрускі (VII ст. да н. э.). Ад этрускаў яно стала вядома лацінам — італійскаму племені, якое заснавала Рым. У VI ст. да н. э. лаціны на аснове грэчаскага пісьма стварылі свой алфавіт — лацініцу. Лацініца (лацінка) уключала 23 літары. Некаторыя грэчаскія літары ў яе не ўвайшлі, некаторыя змянілі гукавое значэнне. Змяніліся і назвы літар: замест «альфа», «бэта» сталі ўжывацца: А — а, В — бэ, С — цэ і г. д. У эпоху Рымскай імперыі лацінская мова і пісьмо значна пашырыліся ў Еўропе. А ў сярэднія вякі з пераходам у хрысціянства народаў Еўропы лацінская мова стала афіцыйнай мовай царквы, а затым і навукі амаль ва ўсіх еўрапейскіх дзяржавах. На працягу стагоддзяў лацінская мова была міжнароднай мовай еўрапейскага культурнага свету, а лацінскі алфавіт быў прыняты большасцю народаў Еўропы.

    Сёння алфавітамі, пабудаванымі на аснове лацініцы, карыстаецца трэцяя частка насельніцтва свету. Гэта большасць народаў Еўропы, Амерыкі, Аўстраліі, Афрыкі, некаторыя народы Азіі. Лацінкай карыстаюцца нашы суседзі — літоўцы, латышы, эстонцы, з славянскіх народаў — палякі, чэхі, славакі, харваты і інш. 3 старажытнага ўсходнегрэчаскага пісьма развілося ў V— IV стст. да н. э. класічнае грэчаскае, а затым візантыйскае пісьмо, з якога, у сваю чаргу, узнікла і славянскае пісьмо.

    У 863 г. візантыйскі імператар накіраваў у Маравію (тэрыторыя сучаснай Чэхіі) місію на чале з двума братамі — асветнікамі Канстанцінам і Мяфодзіем. 1х мэтай было стварэнне славянскай пісьменнасці і пераклад на славянскую мову грэка-візантыйскіх богаслужэбных кніг. Канстанцін, які пасля пастрыжэння ў манахі атрымаў імя Кірыла, і быў стваральнікам славянскай азбукі. Да 24 літар грэчаскага алфавіта ён дадаў яшчэ 19 літар для спецыфічна славянскіх гукаў (літары ц, ш былі ўзяты з яўрэйскага пісьма, астатнія створаны спецыяльна). У гонар Кірылы азбука была названа кірыліцай. Вядомы і другі славянскі алфавіт – глаголіца. Ён падобны да кірыліцы (літары адрозніваюцца па форме). На ўсходнеславянскія землі глаголіца трапіла ў канцы X — пачатку XI ст. з прыняццем хрысціянства (988 г.).

    Глаголіца – адна з старажытнаславянскіх азбук. Яна складаецца з 40 знакаў, размешчаных у такім жа парадку, як і ў кірыліцы. Адрозненне паміж 2ма азбукамі складаецца, акрамя непадабенства саміх выяў літар, яшчэ ў лічбавам іх значэнні, а таксама ў тым, што глаголіца мае асобны знак для мяккага г ці д, а кірыліца – знакі і. Верагодна, глаголіца была названа так не па чацвёртай літары (глаголу), а таму, што яна з’яўляецца сабраннем знамянальных, гаворачых знакаў.

    Графіка кірыліцы значна змянілася з X па XVIII ст. (устаў, паўустаў, скорапіс). На аснове кірыліцы склаліся сучасныя славянскія сістэмы пісьма — беларуская, руская, украінская, балгарская, македонская, сербская. На рускай аснове ў савецкі час створаны алфавіты асецінаў, якутаў, комі, удмуртаў, а таксама алфавіты многіх народаў мусульманскага свету (татараў, узбекаў, казахаў, таджыкаў, туркменаў і інш.), якія ў дарэвалюцыйнай Расіі карысталіся арабскім пісьмом.

    Старажытная беларуская мова, якая пачала развівацца з XII—XIV стст., карысталася традыцыйным кірыліцкім алфавітам. Да XVI ст. кірыліцкае пісьмо было толькі рукапісным. У XVI ст. (1517 г.) Ф. Скарына заснаваў усходнеславянскае кнігадрукаванне. 3 гэтага часу ў беларускім пісьменстве сталі ўжывацца і рукапісныя, і друкаваныя літары. На аснове кірыліцы Ф. Скарына стварыў шрыфт, у якім былі загалоўныя (вялікія) і радковыя (малыя) літары. Гэты шрыфт стаў узорам і для іншых друкароў: С.Буднага, В.Цяпінскага, I.Фёдарава, П.Мсціслаўца і інш. Кірыліцкім пісьмом карысталіся на Беларусі да канца XVII —пачатку XVIII ст. Пасля забароны (1696 г.) польскім сеймам выкарыстоўваць беларускую мову ў справаводстве афіцыйнай на Беларусі становіцца польская мова, у аснове графічнай сістэмы якой ляжыць лацінскае пісьмо. Беларускі лацінскі алфавіт (таксама “беларуская лацінка”) – агульная назва некалькіх гістарычна існавалых сістэм запісу беларускага (кірылаўскага) тэксту ў лацінскай сістэме пісьма. У Сярэднявеччы з’явіліся першыя вядомыя запісы беларускага тэксту лацінскім пісьмом з патрэбы ўлучыць старабеларускія цытаты ў польскія і лацінскія тэксты. У 17 ст. пашырылася выкарыстанне лацінскага пісьма. Яно выкарыстоўвалася ў свецкіх і рэлігійных творах, напрыклад, “Хроніка Быхаўца” была цалкам напісана лацінкай. У 18 ст. лацінскім пісьмом, паралельна з кірылічным, карысталіся ў некаторых мастацкіх творах. У 19 ст. польскія пісьменнікі і беларускія пісьменнікі з польскага культурнага асяроддзя карысталіся лацінскім пісьмом у сваіх працах, напісаных па беларуску. Па сутнасці, да самага пачатку XX ст. беларусы карысталіся дзвюма графічнымі сістэмамі — лацінкай і кірыліцай. Лацінкай былі надрукаваны творы В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, першая беларуская газета «Мужыцкая праўда» К.Каліноўскага і інш. Традыцыйная кірыліца к гэтаму часу моцна змянілася. У 1708 г. загадам Пятра I у Расіі была праведзена афіцыйная рэформа кірыліцкага пісьма. Былі выкінуты юсы, амега, ксі, псі і інш., спрошчаны знешні выгляд літар. Па форме яны былі набліжаны да лацініцы. Замест кірылічных назваў былі прынятыя лацінскія назвы (а, бэ, вэ, гэ і інш.). Рэфармаваная кірыліца атрымала назву грамадзянскай («гражданскай») азбукі, ці «грамадзянкі» («гражданкі»). Узоры літар грамадзянскага алфавіта прапанаваў Пятру I беларус Ілья Капіевіч, манах, асветнік, кнігавыдавец, якога лёс звёў з рускім царом у Галандыі. Грамадзянская азбука не была нейкай новай сістэмай пісьма, яна толькі развівала кірыліцу. За тысячагадовае існаванне кірыліцы ва ўсходніх славян было ўведзена ўсяго некалькі новых літар. У беларускім варыянце кірыліцы пры станаўленні графічнай сістэмы новай беларускай літаратурнай мовы замацаваліся літары ў, і, знак апостраф ('), а таксама дыграфы дж, дз для перадачы спецыфічна беларускіх гукаў. К XX ст. многія літары выйшлі з ужытку. У такім змененым выглядзе беларускі алфавіт захаваўся да нашых дзён. Пасля кастрычніцкіх падзей 1917 г. гэты алфавіт, у аснове якога «грамадзянка», быў замацаваны як адзіны графічны сродак беларускай літаратурнай мовы.

    У пачатку 30х гадоў XX ст. па тэрыторыі Беларусі пракацілася вална рэпрэсій, скіраваных супраць нацыянальна-культурных кадраў Беларусі. У сітуацыі, калі не стала найважнейшых мовазнаўцаў Беларусі, была праведзена Рэформа беларускага правапісу 1933 года, якая прычыніла беларускай мове вялікую шкоду. Яна не толькі змяніла правапіс, але таксама вымаўленне, граматыку і вызначыла зусім новыя шляхі развіцця беларускай лексічнай сістэмы. Усё гэта праводзілася дзеля набліжэння беларускай мовы да рускай. Па сутнасці, рэформа 1933 года і была задуманая як інструмент русіфікацыі.

    9. Тэрміналагічная лексіка
    Прагрэс навукі непазбежна вядзе да ўзнікнення спецыяльных слоў для абазначэння прадметаў, аб'ектаў паняццяў, з'яў, якія вывучаюцца, даследуюцца.

    Тэрмін – гэта спецыяльнае слова ці спалучэнне слоў, створанае (прынятае, запазычанае і пад.) для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяў і абазначэння спецыяльных прадметаў. Тэрмінам называецца спецыяльнае паняцце, якое ўзнікае ў пэўнай галіне навукі, тэрмін – гэта імя паняцця.

    Асаблівасць тэрмінаў заключаецца ў тым, што значэнне звычайнага слова можа быць растлумачана, а значэнне, сутнасць тэрміна павінна быць вызначана. Мова, паводле вобразнага выказвання вучоных, “уваходзіць” у навуку перш за ўсе тэрміналогіяй, а іншыя элементы мовы не могуць ісці ў параўнанне з тэрміналогіяй. Слова тэрмталогія мае два асноўныя значэнні: 1) сістэма тэрмінаў адной галіны навукі, тэхнікі, мастацтва і 2) сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай мовы.

    Тэрміналогія – замкнуты слоўны кантэкст. Тэрміналогія пэўнай навукі – гэта штучна створаны лексічны пласт, кожная адэінка якога мае пэўныя абмежаванні для свайго ўжывання і аптымальныя ўмовы для свайго існавання і развіцця.

    Словы агульнай лексікі засвойваюцца людзьмі па меры іх авалодвання мовай. Тэрміны ж патрабуюць спецыяльнай падрыхтоўкі ў пэўнай галіне навукі, тэхнікі, культуры, яны зразумелыя толькі тым, хто вывучае, займаецца, працуе ў гэтай сферы. Вось чаму прафесійная падрыхтоўка патрабуе авалодвання тэрмінамі.

    Адназначнасць тэрміна вызначаецца у тым, што кожны тэрмін павніен абазначаць толькі адно паняцце ў навуцы ці тэхніцы, а кожнаму паняццю павінен адпавядаць толькі адзін тэрмін.

    Мнагазначнасць, ці полімесія, асабліва назіраецца сярод дзеясловаў як больш абстрактных слоў, напрыклад, у справаводнай і архіўнай тэрміналогіі маем мнагазначныя тэрміны тыпу: адтэрмінаваць – 1) вызначыць тэрмін на больш позні час і 2) працягнуць тэрмін.

    Адсутнясць экспрэсіі, эмоцыі наглядаецца, калі тэрміны ўзнікакаюць рознымі шляхамі і спосабамі, у тым ліку і на аснове метафарызацыі, вобразнага пераасэнсавання паняццяў.

    Кожны тэрмін з'яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагічнай сістэмы. А пэўная тэрміналагічная сістэма абмежавана адной галіной навукі. Тэрміны ў межах пэўнай сістэмы – члены адной сям’і. Яны залежаць адзін ад аднаго, кожны мае свае месца. Гэтая сістэмная залежнасць тэрмінаў, строгая залежнасць адзінак унутры тэрміналогіі – галоўная характарыстыка адзінак гэтага тыпу.

    Тэрміны ў пэўнай тэрмінасістэме могуць уступаць у сінанімічныя, антанімічныя і нават аманімічныя адносіны, хоць яны велмі спіцыфічныя.

    Наяўнасць розных слоў, кампанентаў у словазлучэннях ці розных словазлучэнняў як тэрмінаў для абазначэння аднаго і таго ж паняцця вызначаецца адметнасцю ў параўнанні з агульнамоўнымі сінонімамі. У тэрміналогіі яны не выконваюць стылістычнай функцыі. Акрамя сінонімаў, а часам і тое, што сінонімы, выдзяляюць у тэрміналогіі варыянтнасць, ці тэрміналагічныя варыянты, што выклікаюцца, як правіла, нераспрацаванасцю тэрміналогіі ці ўзнікненнем тэрмінаў на пачатку развіцця і станаўлення навукі, яе галіны, паняцця. Сярод сінанімічных тэрмінаў маем і варыянтныя (заработок – заробак) і лексічныя дублеты (заробак – плата – цэна).

    Як і ў агульналітаратурнай лексіцы, у тэрміналогіі словы-тэрміны або кампаненты тэрмінаў-словазлучэнняў уступаюць у антанімічныя адносіны. Антонімы ў тэрміналогіі падзяляюцца на лексічныя і словаўтваральныя. Лексічныя антонімы ствараюцца дзякуючы розным лексемам з супрацьлеглым паняццем. Словаўтваральныя антонімы ствараюцца шляхам выкарыстання афіксаў ці антанімічных частак слоў.

    Аманімічныя тэрміны ў параўнанні з аманімічнымі словамі агульналітаратурнай мовы прадстаўляюць толькі адзін тып іх утварэння – распад полісеміі, ці калі адно мнагазначнае слова ў выніку разыходжання значэнняў утварае аднолькавыя па гучанні, але розныя па значэнні два і больш слоў тэрмінаў. Гэта характэрна для выкарыстання тэрміна з аднолькавым фанетычным афармленнем у розных тэрмінасістэмах, а як вынік гэтага – назіраецца міжнавуковая аманімія.

    10. Слова-тэрміны і тэрміны-словазлучэння
    Слова-тэрміны:

    1. Покрасочный пистолет-фарбавальны пісталет;

    2. Вязкость-глейкасць;

    3. Устройство - прылада;

    4. шлифование-шліфаванне;

    5. Шкив -шкіў ;

    6. Маховик -махавік ;

    7. Коммутатор - камутатар;

    8. Поршень - поршань;

    9. Гильза - гільза;

    10. Редуктор – рэдуктар..


    Тэрміны-словазлучэння:

    1. Кузов автомобиля - кузаў аўтамабіля;

    2. Измеритель вязкости - вымяральнік глейкасці;

    3. Тормозной кулак - тармазны кулак;

    4. Смазочные работы – змазачные працы;

    5. Инструментальный кантроль - інструментальны кантроль;

    6. Регулировочные работы - рэгулявальныя працы;

    7. Система охлаждения - сістэма астуджэння;

    8. Газовая аппаратура - газавая апаратура;

    9. Факел форсунки - факел фарсункі;

    10. Затяжка болтов - зацяжка нітаў.



    1. Пераклад

    1. Мойка машины с использованием шампуней, удаление загрязнений, проведение первичной подготовки.

    2. Обезжиривание поверхности кузова, удаление битумных пятен, смазки. Ликвидация коррозийных очагов, снятие старой краски способом абразивного шлифования. В качестве абразивов выступают диоксид алюминия с карбидом кремния.

    3. Бумагу для шлифования нужно применять исходя из того, что разница «номера» должна быть не более 100 единиц. Поверхность нужно обработать последовательно в пять приемов. При нарушении этих положений и использовании бумаги другого «номера», материал будет подвержен просадке.

    4. Проведение первичного и вторичного грунтования, дающего возможность создания на кузове антикоррозийного покрытия.

    5. Следует учесть, что грунт высыхает полностью за 2-4 часа.

    6. Специализированные боксы имеют инфракрасную сушку, уменьшающую сам процесс высыхания грунта до 15 минут.

    7. Нанесение эмали или лака.



    1. Мыйка машыны з выкарыстаннем шампуняў, выдаленне забруджванняў, правядзенне першаснай падрыхтоўкі.

    2. Абястлушчвання паверхні кузава, выдаленне бітумных плям, змазкі. Ліквідацыя каразійных ачагоў, зняцце старой фарбы спосабам абразіўнага шліфавання. У якасці абразіваў выступаюць дыяксід алюмінія з карбідам крэмнія.

    3. Паперу для шліфавання трэба ўжываць зыходзячы з таго, што розніца «нумары» павінна быць не больш за 100 адзінак. Паверхню трэба апрацаваць паслядоўна ў пяць прыёмаў. Пры парушэнні гэтых палажэнняў і выкарыстанні паперы іншага «нумары», матэрыял будзе схільны прасадцы.

    4. Правядзенне першаснага і другаснага грунтавання, які дае магчымасць стварэння на кузаве антыкаразійнага пакрыцця.

    5. Варта ўлічыць, што грунт высыхае цалкам за 2-4 гадзіны.

    6. Спецыялізаваныя боксы маюць інфрачырвоную сушку, змяншаць сам працэс высыхання грунту да 15 хвілін.

    7. Нанясенне эмалі або лаку.


    1. Аўтабіяграфія

    Я, Сакоускі Іван Віктоаравіч, нарадзіўся 2 кастрычніка 1994 г. у горадзе Мінску. Грамадзянін Рэспублікі Беларусь.

    У 2010 годзе скончыў сярэднюю школу,атрымаўшы агульную сярэднюю адукацыю.

    У 2010 годзе паступіў у Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж на дзённую форму навучання, які скончыў у 2014 годзе па спецыяльнасці “тэхнік-механік”.

    У 2015 пайшоў працаваць у Мінскае гарадское ўпраўленне МНС у частку спецыяльнай тэхнікі №7 на пасаду кіроўцы пажарнага аўтамабіля. Працую там па гэты дзень.

    У 2015 годзе паступіў у Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт на завочную форму навучання. Халасты. Мае блізкія сваякі:

    Бацька:Сакоускі Віктар Іванавіч, нарадзіўся 4 красавіка 1962 г. у г. Бельцы , Малдова . Индывідуальны прадпрымальнік.

    Маці: Сакоуская (Арлова) Тамара Микалаеуна, нарадзілася 3 снежня 1959 гады ў г.Салігорску. Працуе ў Цэнтральным дзіцячым парку імя М.Горького.Дежурный атракцыёну .


    написать администратору сайта