бел яз1. 1. Беларуская мова нацыянальная мова беларускага народа. Дзве формы беларускай нацыянальнай мовы і іх характарыстыка
Скачать 113.72 Kb.
|
34. Правапіс галосных у складаных і складанаскарочаных словах. 1. У складаных словах можа быць адзін асноўны і адзін або некалькі пабочных націскаў. Калі ў другой частцы складанага слова націск на першым складзе, то ў першай частцы замест о пішацца а: дабрадзе'й, скарахо'д, салява'р, дабрая'касны, галавало'мка, вадасхо'вішча, малатабо'ец, бамбасхо'вішча, раўнапра'ўе. Літара о захоўваецца ў складаных словах, першай часткай якіх з’яўляюцца слова-, што-, фота-, мота-: словафо'рма, словатво'рчасць; штодзённы, штоме'сяц, штого'д; фотазды'мак, фотако'пія, фотаплёнка, фотака'мера, фотавы'стаўка і г.д.; але: фатагра'фія і вытворныя ад яго; мотаго'нкі, мотакро'с, мотаспо'рт і г.д.; але: матаво'з, матацы'кл і вытворныя ад іх. 2. Калі ў другой частцы складанага слова націск не на першым складзе, то ў першай частцы захоўваецца о: аснòвапалажэ'нне, бавòўнапрадзі'льны, вòгнетрыва'лы, вòдаразмеркава'льнік, вагòнарамо'нтны, вòстракамбінацы'йны, высòкаідэ'йны, галòўнакама'ндуючы, кòрманарыхто'ўка, кòнегадо'ўля. У першай частцы некаторых складаных слоў, асабліва навуковых тэрмінаў, можа выразна праяўляцца пабочны націск і тады, калі асноўны націск падае на першы склад другой часткі. У такім выпадку пад пабочным націскам у першай частцы захоўваецца напісанне о: агòрафо'бія, азòнасто'йкі, азòтнакі'слы, збòжжасхо'вішча, кòксага'завы, мангòлазна'ўства, мòвазна'ўства, мòвазна'ўчы, матòразбо'рка, рабòтада'вец, слòватво'рчасць, фòндасхо'вішча і інш. Ва ўсіх іншых выпадках напісанне падобных слоў вызначаецца па слоўніку. 3. Літара о пішацца ў першай частцы складаных слоў, калі другая частка пачынаецца з ў (у нескладовага): марозаўсто'йлівы, торфаўбо'рачны, вогнеўсто'йлівы, збожжаўбо'рка. 4. Лічэбнікі ад 600 да 800 утвараюць асобны тып складаных слоў, у якіх першая частка скланяецца і пішацца як самастойнае слова. Напрыклад*: Н. шэсцьсот семсот восемсот Р. шасцісот сямісот васьмісот Д. шасцістам сямістам васьмістам В. шэсцьсот семсот восемсот Т. шасцюстамі сямюстамі васьмюстамі М. (аб) шасцістах сямістах васьмістах 5. Гук [э] ў першай частцы складаных слоў захоўваецца і абазна¬чаецца літарай э: мэтанакіраваны, мэтазгодна, рэдказубы, шэравокі, арэхападобны, крэдытаздольнасць, тэлебачанне. 6. У складаных словах, утвораных ад лічэбніка ў форме роднага склону і іншага слова, першая частка пішацца так, як яна пішацца ў родным склоне лічэбніка: трохдзённы, чатырохпавярховы, шасціствольны, шасцісоты, пяцідзёнка, дзесяцігодка, сямікласнік, васьмігадовы, васьмісоты, дзевяціградусны, саракагоддзе, саракапяцітонны, двухсотметровы. 7. Калі складаныя словы маюць у сваім складзе больш за дзве часткі, то кожная з іх пішацца як асобна ўзятае слова: авіяматорабудаванне, аўтатрактарабудаванне, аэрафотапрыбор. Правапіс е, ё, я ў складаных словах 1. У першай частцы складанага слова літара е захоўваецца незалежна ад таго, на якім складзе націск у другой частцы: сенакасі'лка, серпадзю'б, верхнеазёрскі, белабры'сы, землетрасе'нне, светапо'гляд, свежавы'мыты, свежамаро'жаны, сенажа'ць. Калі першай часткай складаных слоў з’яўляецца аснова велік-/вялік-, напісанне літар е або я залежыць ад таго, які склад у другой частцы націскны: калі першы — пішацца е, калі другі — пішацца я: велікаду'шны, велікару'скі, велікаму'чанік, велікасве'цкі; Вялікабрыта'нія, вялікадзяржа'ўны, вялікагало'вы. 2. У першай частцы складанага слова літара ё захоўваецца пры націску не на першым складзе другой часткі і замяняецца на е, калі націск на першым складзе другой часткі: лёгкаатлеты'чны, лёдадрабі'лка, мёртванаро'джаны, мёдаварэ'нне; ледарэ'з, медаго'нка, легкаду'мна. 3. У складаных словах злучальныя галосныя о, ё пішуцца толькі пад націскам, галосная а –– у любым ненаціскным складзе: ільновалакно', Вадо'хрышча, куро'дым, часо'піс, геліёграф, марозаўсто'йлівы, прыборабудаўні'чы. 4. Злучальная галосная е ў складаных словах пераходзіць у я, калі націск на першым складзе у другой частцы складанага слова: баяздо'льны, зернясхо'вішча, земляро'б, жыццяра'дасны, крывятво'рны; але: боепрыпа'сы, жыццеапіса'нне, землекарыста'нне, зернебабо'вы. Злучальная галосная е ў складаных словах захоўваецца, калі другая частка пачынаецца з ў (у нескладовага): зернеўбо'рачны, вогнеўсто'йлівы. Складанаскарочаныя словы пры напісанні звычайна разглядаюцца як простыя словы з адным націскам: зямфо'нд, лясга'с. 5. Літара ё пішацца ў складаных словах з першай часткай радыё-: радыёстанцыя, радыёграма, радыёантэна. Калі першая частка складанага слова ўтворана ад назвы хімічнага элемента радый, то пішацца літара е, якая з’яўляецца злучальнай галоснай: радыебіяло'гія, радыеакты'ўнасць, радыеметры'чны, радыеізато'п і інш. У першым складзе перад націскам у гэтым выпадку пішацца я: радыяме'трыя, радыяхі'мія, радыяло'гія, радыягра'фія. 35. Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах. 1. Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як два склады, тады яны на пісьме абазначаюцца: паміж зычнымі –– літарамі іё (ыё) пад націскам і ія (ыя) не пад націскам: біёлаг, біёграф, дамініён, Ліён, аксіёма, бібліёграф, Галакціён, Гесіёд, патрыёт, рацыён, радыёла, стадыён, бастыён; біяло'гія, бібліятэ'ка, геліятро'п, піяне'р, ажыята'ж, перыяды'чны, патрыяты'зм, акцыяне'рны, нацыяна'льны, рацыяналіза'тар; у пачатку слова –– літарамі іо пад націскам і іа не пад націскам: іо'н, іо'нны, Іо'сіф; Іані'чнае мора, іані'йцы, іаніза'цыя, Іакага'ма, Іаркшы'р, Іашка'р-Ала', Іаа'н. 2. Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як адзін склад, тады на пісьме яны перадаюцца: пасля галосных –– праз ё пад націскам і я не пад націскам: раён, раённы, маёр, Маёраў, Лаёла; маянэ'з, маяра'н, маяра'т, раяні'раванне; у пачатку слова –– праз ё: ёг, ёгурт, ёд, ёдзісты, ёт (гук), ёта (літара), ётацыя, ёдаформ, ёднаваты, ётаваны. 3. Спалучэнне іе абазначаецца на пісьме літарамі іе (ые): гігіе'на, кліе'нт, аўдые'нцыя, арыента'цыя, абітурые'нт, кліенту'ра, іера'рхія, іе'на, іеро'гліф, Іерусалі'м, іерыхо'нскі. 4. Спалучэнне йе заўсёды вымаўляецца як адзін склад і на пісьме ў пачатку слова і пасля галосных перадаецца праз е: езуіт, праект, канвеер, траекторыя, Феербах, Маерава, фае. 5. Спалучэнне іа абазначаецца на пісьме літарамі ія (ыя) незалежна ад месца націску: авія'цыя, лія'на, генія'льны, Ілія'да, энтузія'зм, фартэпія'на, піяні'ст, сацыялі'зм, сацыя'льны, варыя'нт, матэрыя'л, матэрыялі'зм, дыя'метр, дыяпазо'н, дыяфра'гма. 6. Спалучэнне йа на пісьме перадаецца: пасля галосных і ў пачатку слова — праз я: раяль, пляяда, сакваяж, лаяльны, Савоя, Малая, Мая, ярус, яхта, ярд, яхант, ятаган; пасля зычных л, с, ц (мяккага), дз і непрыставачных н і з –– праз ья, пасля астатніх зычных –– праз ’я: мільярд, мільярдны, кальян, мадзьяр, альянс, мільярдэр, саф’ян. 36. Правапіс і, ы, й пасля прыставак. Правапіс ў-у. 1. Гук [і] пасля прыставак, якія заканчваюцца на галосны, чаргуецца з [й] і перадаецца на пісьме літарай й: у словах з коранем іс-ці, ігр-аць, ім-я, інач-ай на месцы ненаціскнога пачатковага каранёвага [і]: зайсці, прыйсці, прыйшоў, пайшоў, выйду, выйшаў, увайсці, выйграць, зайграць, перайграць, выйгрыш, перайменаваць, найменне, займенны, займеннік, пайменны, перайначыць, перайначванне; у словах займаць, наймаць, пераймаць, перайманне, праймаць. У астатніх выпадках пачатковы каранёвы гук [і] захоўваецца пасля прыставак на галосны: заіскрыцца, заікацца, заінець, праіснаваць, заінтрыгаваць, праілюстраваць, праінфармаваць, неістотны, Прыіртышша, Заішым’е, Заілійскі, праіранскі. 2. Пры спалучэнні прыставак (аб-, ад-, над-, пад-, раз-, з- (с-), уз-, спад-, перад-, дэз-, суб-) са словамі, што пачынаюцца з і, у адпаведнасці з вымаўленнем замест і пішацца ы: абыграць, абынтэлігенціцца, зымправізаваць, зыначаны, зысці, сысці, адыграць, адыменны, адыходзіць, сыграцца, сышчык, узыход, спадылба, спадыспаду, перадынфарктны, падынтэграваць, разысціся, перадымперскі, перадыспытны, субынспектар, дэзынтэгратар, дэзынфармацыя, дэзынфіцыраваць. 3. Пасля прэфіксоідаў (звыш-, між-, пан-, супер-, транс-, контр-) і захоўваецца: звышімклівы, звышіндустрыяльны, звышінфляцыя, міжірыгацыйны, міжінстытуцкі, панісламізм, контрідэя, контрігра, суперінтэлект, трансіндыйскі. 4. У складанаскарочаных словах, першая частка якіх заканчваецца на цвёрды зычны, пачатковае і другога слова пішацца нязменна: педінстытут, дзяржінспектар, палітінфармацыя, санінструктар, цяжіндустрыя, медінструменты, спецінструктаж, гарінспекцыя, гасінвентар. 5. Прэфіксоід экс- пішацца праз злучок, і і не пераходзіць у ы: экс-інжынер, экс-імператар. ў і у 1. Нескладовае ў пішацца згодна з беларускім літаратурным вымаўленнем пасля галосных: пры чаргаванні [у] з [ў]: у пачатку слова (калі гэта слова не пачынае сказ і перад ім няма знакаў прыпынку): на ўвесь дзень (ад усіх), моцны ўдар (ад удару), хацела ўзяць (хацеў узяць), сонца ўзімку (месяц узімку), крыкі «ўра» (крык «ура»), для ўніята (з уніятам), ва ўніверсітэце (перад універсітэтам), на ўзвей-вецер (сцяг узвіўся), ледзьве ўчуў (раптам учуў); у сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: аўдыенцыя, саўна, фаўна, аўдыякасета, аўра, даўн, джоўль, каўчук, маўзер, маўр, паўза, раўнд; але: траур; пры чаргаванні [л] з [ў]: даў, мыў, казаў, змоўклі, воўк, шоўк, шчоўк, поўны, коўзкі, моўчкі, паўметра, боўтаць; але: палка, памылка, сеялка, Алдан, Алжыр, Албанія, Волга, Валдай, Балгарыя; пры чаргаванні [в] з [ў]: лаўка (лава), крыўда (крывы), зноўку (новы), аўса (авёс), бацькаў (бацькавы), кроў (крыві), любоў (любові), кароў (карова), гатоў (гатовы), аўчына, аўторак, каўбой, аўгур, Аўстрыя, Аўдоцця, Аўрора, Каўказ, Боўш, Роўда, аўгіевы стайні; але: краіна В’етнам, рака Влтава, армія В’етконга, змаганне за В’енцьян. У канцы запазычаных слоў ненаціскное у не скарачаецца: фрау, Шоу, Ландау, Каратау, Дахау, Цеміртау, ток-шоу, ноу-хау. 2. Гук [у] пад націскам не чаргуецца з [ў]: да у'рны, Брэсцкая у'нія, групоўка у'льтра, норма і у'зус, насілі у'нты, чулася у'ханне, ау'л, бау'л, ау'каць, у выклічніках у (у, нягоднікі!), ух (ух ты!), уй (уй, які смешны!). 3. Гук [у] не чаргуецца з [ў] у запазычаных словах, якія заканчваюцца на -ум, -ус: прэзідыум, кансіліум, радыус, страус, соус і вытворных ад іх. 4. Гук [у] на пачатку ўласных імён і назваў заўсёды перадаецца вялікай літарай У складовае без надрадковага значка: ва Узбекістан (для ўзбекаў), на Уральскіх гарах (на ўральскіх дарогах), на Украіне (за ўкраінцаў), за Уладзіміра, каля Уладзіслава, да Усяслава. 37. Правапіс прыстаўных галосных і зычных. 1. Прыстаўная галосная і пішацца: -у пачатку слова перад спалучэннямі зычных з першай літарай м: імшара, імчаць, імгла, імгненне, імклівы; -у пачатку некаторых слоў перад спалучэннямі зычных з першымі літарамі р, л, калі слова з такімі спалучэннямі зычных пачынае новы сказ або стаіць пасля знака прыпынку ці слова, што заканчваецца на зычную: іржа, іржаць, ірдзенне, ірваць, іржышча; ілгун, ільдзіна. Іржуць коні, калёсы скрыпяць ад Дона да Буга (Я. Купала). Часамі на цэлыя кіламетры рассцілалася дарога роўным, нібы выбеленым на сонцы, ільняным палатном (Я. Колас). Калі слова з такім пачатковым спалучэннем зычных стаіць пасля слова, якое заканчваецца на галосную, і пасля яго няма знака прыпынку, то прыстаўная літара і не пішацца: Азалаціла восень поле ржышчам, дрэвы лісцем, гумны снапамі (К. Чорны). Люблю я прыволле шырокіх палёў, зялёнае мора ржаных каласоў... (Я. Колас). 2. У некаторых словах можа з’яўляцца прыстаўная галосная а: імшара і амшара, іржаны і аржаны, іржышча і аржанішча. 3. Пасля прыставак і першай часткі складанага слова, якія заканчваюцца на галосную, прыстаўныя літары і і а перад р, л, м не пішуцца: заржавець, заржаць, зардзецца, замглёны, замшэлы, прымчацца, вокамгненна. Прыстаўныя і ўстаўныя зычныя 1. Прыстаўная літара в пішацца перад націскным о: -у пачатку слоў: во'зера, во'льха, во'сень, во'спа, вось, во'кны, во'тчына, во'йкаць, во'бад, во'рыва, во'блака, во'бласць, во'страў, Во'гненная Зямля, Во'льга і інш., у вытворных ад іх словах пасля прыставак: абво'страны, адво'рваць, паво'йкаць, уво'сень; але: о'каць (і вытворныя ад яго), о'дум. Пры змене месца націску о пераходзіць у а і прыстаўная в у гэтых словах не пішацца: абады', азёрны, асе'нні; -перад прыстаўкамі о-, об-, од- (от-): во'кіс, во'кісел, во'клік, во'кліч, во'крык, во'пыт, во'піс, во'бземлю, во'бмацкам, во'быск, во'дгалас, во'дгук, во'ддаль, во'дзыў, во'дпаведзь, во'дпуск, во'дсвет, во'дступ, во'труб’е і інш., а таксама наво'бмацак, наво'ддалек, паво'дле, наво'дшыбе і інш.; -у запазычаных словах: во'хра, во'цат і вытворных ад іх: во'хрыць, паво'хрыць, вòцатнакі'слы і інш. 2. У словах во'ка, во'стры, во'сем, вако'л і вытворных ад іх прыстаўная в захоўваецца незалежна ад месца націску: вачэ'й, вача'мі, заво'чны, увачаві'дкі, уваччу'; вастры'ць, вастрыня', завастрэ'нне; васьмёра; вако'ліца, навако'лле, вако'лічны. 3. Прыстаўная літара в не пішацца ў запазычаных словах і некаторых уласных імёнах і назвах перад пачатковым націскным [о]: о'пера, о'перны, о'да, о'рдэн, о'фіс, Оксфард, Ом, Омск, Орша і інш. 5. Прыстаўная літара в пішацца: -перад каранёвым у ў пачатку слоў: ву'гал, ву'да, ву'галь, вуж, ву'зел, ву'зы, ву'ліца, вунь, вус, ву'сны, ву'ха, ву'чань, а таксама ў вытворных ад іх словах незалежна ад месца націску: абву'глены, каменнаву'гальны, чатырохвуго'льнік, заву'лак, наву'дзіць, вудзі'льна, вузлы', вузлава'ты, вуса'ты, чарнаву'сы, вуса'ч, вучы'цца, наву'ка, навуча'льны, педвучы'лішча, вушэ'й, вуша'мі, завушні'цы, лапаву'хі, залатаву'ст і інш.; перад націскнымі прыстаўкамі у-, уз- (ус-): ву'праж, ву'згалаўе, ву'сцілка, ву'сціш, ву'сцішна. 6. Прыстаўная літара в не пішацца перад націскным пачатковым у: у запазычаных словах: у'льтра, ультрафіяле'тавы, у'нтэр, у'нікум, у'нія, у'рна; але: ву'стрыца; ва ўласных імёнах і назвах: Ульяна, Ула, Умань, Уздзенскі раён, Узда, Урал, Узбекістан, Украіна, Ушачы, Уэльс і інш. 8. Прыстаўная літара г пішацца ў займенніках гэты, гэтакі, гэтулькі і ў прыслоўях гэтак, гэтаксама, дагэтуль, адгэтуль. З прыстаўной літарай г пішуцца выклічнікі: гэй, го, га. 38. Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых. Правапіс д-дз, т-ц. 1. Чаргаванне звонкіх і глухіх зычных (акрамя прыставачнага з) на пісьме не адлюстроўваецца. Для праверкі правільнасці напісання звонкіх і глухіх зычных трэба змяніць слова ці падабраць іншае аднакаранёвае слова, каб пасля зычнага, які патрабуе праверкі, быў галосны або зычныя р, л, м, н, в: рыбка – рыба, магчы – магу, кладка – кладак, даведка – даведацца, дзядзька – дзядзечка, хадзьба – хадзіць, казка – казаць, важкі – важыць, просьба – прасіць, касьба – касіць, носьбіт – насіць, малацьба – малаціць, рубчык – рубец, паўзці – паўзу, малодшы – малады; хлеб – хлеба, рог – рога, дзед – дзеда, поезд – поезда, роўнядзь – роўнядзі, сядзь – сядзі, нож – нажа, маж – мажаш, лістаж – лістажу, воз – воза, мазь – мазі, дождж – дажджу, рэж – рэжу, а таксама розаг – розгі, мозг – мазгі, лязг – лязгаць, грыб – грыбны, грыбніца, бег – беглы, бегма, загадка – загадны, загадваць, ножка – нажны. Словы лязг, лязгаць маюць варыянты ляск, ляскаць. 2. Правапіс уласнабеларускіх і запазычаных слоў, у якіх напісанне звонкіх і глухіх зычных нельга праверыць, вызначаецца па слоўніку: футбол, баскетбол, вакзал, айсберг, струбцына, экзамен, Афганістан. 3.Азванчэнне глухіх зычных перад звонкімі і аглушэнне звонкіх у канцы слова ці перад глухімі на пісьме не перадаецца : малацьба – (маладз’ба), касьба (каз’ба). Не адзначаецца на пісьме таксама пераход шыпячых у свісцячыя і, наадварот, свісцячых у шыпячыя: грузчык (грушчык). Аднак у прыстаўках з-, без-, раз-, уз-, цераз- перад глухімі зычнымі замест з пішацца с: скідаць, схіліць, рассыпаць. Перад санорнымі, як і перад звонкімі зычнымі, прысіавачнае з захоўваецца: зварыць, змылак. Зычныя д, т і дз, ц 1. Чаргаванне цвёрдых зычных гукаў [д], [т] з мяккімі [дз’], [ц’] (дзеканне і цеканне) адлюстроўваецца на пісьме: замест д, т перад е, ё, і, ю, я пішуцца адпаведна дз, ц: гарады – у горадзе, народы – у народзе, сады – у садзе, іду – ідзём, вяду – вядзі, вада – вадзяны, грудны – грудзі, люду – людзі, варта – на варце, хата – у хаце, чысты – чысцюткі, выток – выцякаць, карта – на карце, катлы – кацёл, тру – церці, шосты – шэсць, пяты – пяць, латынь – лацінка. 2. Чаргаванне [д], [т] з [дз’], [ц’] адбываецца перад мяккім [в’]: два – дзве, дзвесце, рута – руцвяны, мёртвы – мярцвяк, чатыры – чацвёрты, чэрствы – счарсцвелы. Літара ц і афрыката дз перад мяккім [в’] пішуцца згодна з вымаўленнем у словах: дзверы, мядзведзь, бацвінне, цвёрды, цвярозы, цвік, цвілы, цвісці, ліцвін, ліцвінка, яцвяг, Мацвей, Мацвеенка, Бацвіннік і інш. Выключэнне:твіст. 3. Гукі [д] у канцы прыстаўкі і [т] у складзе суфікса перад мяккім [в’] захоўваюцца нязменна і на пісьме перадаюцца адпаведна літарамі д і т: адвезці, у таварыстве, у агенцтве, у выдавецтве, аб прыродазнаўстве, у грамадстве, у братэрстве. Гук [т] вымаўляецца нязменна і на пісьме перадаецца літарай т перад мяккім [в’] у аддзеяслоўных назоўніках і ў словах, вытворных ад іх: бітва – у бітве, брытва – брытве, брытвенны, клятва – клятве, клятвенны, пітво – у пітве, паства – у пастве. Літары д і т пішуцца таксама ў некаторых іншых словах: мардва – мардве, мардвін, Мардвінаў, Літва – у Літве. 4. У запазычаных словах (а таксама ў вытворных ад іх) цвёрдыя д, т, як правіла, пішуцца нязменна: рэйсфедар, дэлегат, дэманстрацыя, медыцына, апладысменты, індык, літаратура, майстар, матэрыял, універсітэт, кватэра, тэхніка, тыраж, скептык, ерэтык, пластык, тэарэтык, авантура, дыктатура. 5. Перад суфіксамі і спалучэннямі суфіксальнага паходжання -ін-, -ір-, -ік-, -ёр-, -еец-, -ейск- у словах іншамоўнага паходжання, а таксама ў словах, вытворных ад іх, [д] і [т] чаргуюцца з [дз’], [ц’], што і адлюстроўваецца на пісьме: сульфіды – сульфідзін, каманда – камандзір, індзеец, індзейскі (але: Індыя – індыец, індыйскі, індыйцы), гвардыя – гвардзеец, гвардзейскі, мантаж – манцёр, манціроўка, манціровачны, білет – білецёр, білецік, эпізод – эпізодзік, жакет – жакецік. 6. Зычныя дз, ц пішуцца ў некаторых словах, правапіс якіх вызначаецца па слоўніку: мундзір, гетэрадзін, дзюна, дзюшэс, бардзюр, арцель, арцішок, цір, цітр, эцюд, цюль, нацюрморт, уверцюра, накцюрн, цюркскі, цюльпан, каранцін. 7. Зычныя д, т або дз, ц пішуцца ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем ва ўласных імёнах і назвах: Дадэ, Дэфо, дэ Бальзак, Дэтройт, Тэлаві, Атэла, Тэвасян, Тэкля, Тэкерэй, Тэрэза, Шаптыцкі, «Юманітэ», Дзяніс, Гарыбальдзі, Дзвіна, Дзясна, Барадзіно, Уладзівасток, Градзянка, Плоўдзіў, Хрысціна, Цютчаў, Кацюбінскі, Вучэціч, Целяханы, Цімкавічы, Ціхвін, Быцень, Церак, Цюмень, Цюрынгія, Гаіці, Палесціна, Поці, Таіці і інш. Правапіс такіх слоў вызначаецца па слоўніку. |