Главная страница

Значэнне творчасци Уладзимира Караткевича. Значэнне творчасци Караткевича. Значэнне творчасцi Уладзiмiра Караткевiча


Скачать 13.29 Kb.
НазваниеЗначэнне творчасцi Уладзiмiра Караткевiча
АнкорЗначэнне творчасци Уладзимира Караткевича
Дата28.02.2023
Размер13.29 Kb.
Формат файлаdocx
Имя файлаЗначэнне творчасци Караткевича.docx
ТипДокументы
#960989

Значэнне творчасцi Уладзiмiра Караткевiча”

Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч прыйшоў у беларускую літаратуру ў сярэдзіне XX стагоддзя і зведаў на ўласным лёсе ўсе асаблівасці той гістарычнай эпохі. Больш за 35 гадоў яго няма з намі, але сёння вырасла маладое пакаленне, для якога Караткевіч ужо – класік.

Нарадзіўся пiсьменнiк 26 лістапада – у дзень смерці Адама Міцкевіча, уплыў асобы і творчасці якога Уладзімір Караткевiч адчуваў усё сваё жыццё. А памёр 25 ліпеня – у дзень нараджэння сваёй маці Надзеі Васільеўны, пяшчоту да якой пранёс у сваім сэрцы да канца жыццёвага шляху. Лёс адмерыў пiсьменнiку ўсяго 53 гады, але ён паспеў пакінуць нашчадкам выдатную літаратурную спадчыну: раманы, аповесці і апавяданні, п’есы, нарысы, сцэнарыі кінафільмаў. Жыццё Уладзіміра Караткевіча – ўзор любові да Радзімы, заснаванай на сучасным падыходзе да гісторыі Беларусі, гісторыі барацьбы народа за свабоду і незалежнасць. Сваёй творчасцю, яе зместам i жанравым багаццем Караткевiч працягнуў і пашырыў традыцыі беларускай літаратуры, што iшлi ад яго папярэднiкаў.

Адным з самых галоўных дасягненняў Уладзіміра Караткевіча можна назваць тое, што ён стаў заснавальнікам беларускага гістарычнага рамана. Менавіта Караткевіч упершыню ўзбагацiў родную літаратуру дэтэктыўным жанрам. Няскончаны раман пра падзеі 1863 года на Беларусі “Каласы пад сярпом тваім” – гэта незвычайны для айчыннай літаратуры стыль мыслення i выкладання. Заўсёды ў творах Караткевiча галоўным крытэрыем каштоўнасці чалавека служаць адносіны да Беларусі i глыбіня патрыятычных пачуццяў. Менавіта клопат пра духоўнае ачышчэнне народа натхнілі пiсьменнiка на стварэнне гэтага рамана. Твор можна назваць маральна-этычным урокам гісторыі, бо па iм можна вучыцца, як самааддана любіць свой народ i ведаць мінулае свайго краю.

У рамане «Каласы пад сярпом тваім» падзеі адбываюцца ў беларускім Прыдняпроўі, ў мястэчку Свіслач, у Вільні, Пецярбургу, Маскве i Варша­ве. А дзейнічаюць як літаратурныя персанажы — дваране Алесь Загорскі, яго бацька Юры і дзед Даніла Загорскі-Вежа, Яраш Раўбіч, Надзея Клей­на, сялянская сям’я Кагутоў, мужыцкі заступнік Корчак, так і рэальныя гістарычныя асобы — Кастусь Каліноўскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Станіслаў Манюшка, Уладзіслаў Сыракомля, Тарас Шаўчэнка.

Ha прыкладзе галоўнага героя твора Алеся Загорскага аўтар намагаўся выхоўваць свядомых грамадзян-патрыётаў. Актыўнасць была галоўнай асаблівасцю натуры Загорскага, а яго жыццё вызначалася вялікімі грамадскімі інтарэсамі. Ён прысвяцiў свой шлях на карысць Радзiме, адстойваючы правы беларускага народа на свабоду.

Алесь аб’ядноўваў у сабе шляхецкія i сялянскія рысы. Ён быў нашчадкам княжацкага роду, якi ў дзяцiнстве трапiў на дзядзькаванне ў сялянскую сям'ю. Таксама юнак прытрымлiваўся яшчэ аднаго важнага прынцыпу, што чалавек павiнен памятаць сваіх прашчураў, ведаць карані i берагчы спадчыну. Таму стары Вежа загадаў ганарыцца сваiм радаводам, пан Юрый Загорскі навучыў шанаваць магілы продкаў, а стары Когут пакінуў у памяцi песню пра «белага жарэбчыка». Усвядомiўшы ўвесь трагізм гісторыі Беларусі, Алесь прыходзіць да высновы, што ў яго Радзімы i народа усё ж ёсць імя, хоць яно i забытае.

Насычанасць ведамі, чуласць і пранікнёнасць Уладзiмiра Караткевіча дапамаглі яму асэнсаваць мінулае і сучаснае роднай краiны. Тэма народа i яго ролi ў гісторыi займаюць значнае месца на старонках рамана. Даўшы чытачам магчымасць адчуць нешта роднае, пiсьменнiк імкнуўся ўздзейнічаць на свой народ, ажывiць сувязь пакаленняў. У гэтым i было вялiкае значэнне творчасцi Уладзiмiра Караткевiча.


написать администратору сайта