Сярэднявеча. Сярэднявеча
Скачать 39.54 Kb.
|
Сярэднявеча Жыціе - жанр жыцця быў запазычаны з Візантыі. Гэта самы распаўсюджаны і любімы жанр старажытнарускай літаратуры. Жыціе было абавязковым атрыбутам, калі чалавека кананізавалі, г.зн. прылічвалі да ліку святых. Жыціе стваралася заўсёды пасля смерці чалавека. Яно выконвала велізарную выхаваўчую функцыю, таму што жыціе святога ўспрымалі як прыклад праведнай жыцця, якой неабходна пераймаць. Жыціе будавалася па пэўных канонах. Старажытнарускае красамоўства - гэты жанр быў запазычаны старажытнарускай літаратурай з Візантыі, дзе красамоўства было формай прамоўніцкага мастацтва. У старажытнарускай літаратуры красамоўства выступала ў трох разнавіднасцях: - Дыдактычныя (павучальнае) - Палітычнае - Урачыстае. Павучанне - гэта жанр, у якім старажытнарускія летапісцы спрабавалі прадставіць мадэль паводзінаў для любога старажытнарускага чалавека: і для князя, і для простага чалавека. Самым яркім узорам гэтага жанру з'яўляецца уключанае ў склад «Аповесці мінулых гадоў» «Павучанне Уладзіміра Манамаха" Слова - з'яўляецца разнавіднасцю жанру старажытнарускага красамоўства. Прыкладам палітычнай разнавіднасці старажытнарускага красамоўства служыць «Слова пра паход Ігаравы». Аўтар праслаўляе светлае мінулае і аплаквае сучаснасць. У слове праводзіцца ідэя аб палітычнай і вайсковай незалежнасці Русі ад Візантыі. Творы Кірылы Тураўскага аб'ядноўваюць жанраў у Летапісе - гэта канцэнтрацыя гісторыі Старажытнай Русі, яе ідэалогіі, разумення яе месца ў сусветнай гісторыі - з'яўляюцца адным з найважнейшых помнікаў і пісьменства, і літаратуры, і гісторыі. Летапіс была справай государственнымж. Таму даручэнне скласці летапіс давалася не проста самому пісьменнаму і тлумачальнага чалавеку, але і таму, хто здолеў бы правесці ідэі, блізкія той ці іншай княжацкай галіны, таму ці іншаму княжацкаму дому. Хранограф - гэта тэксты, якія змяшчаюць апісанне часу 15-16 стагоддзяў. Чэцці-Мінеі - збор твораў пра святых людзях. Патэрык - апісанне жыцця святых айцоў. Апокрыф - літаральна перакладаецца з старажытнагрэцкай мовы як «патаемны, тайны». Гэта творы рэлігійна-легендарнага характару. Апокрыфы атрымалі адмысловае распаўсюджванне ў 13-14 стагоддзях, але царква не прызнавала гэты жанр і не прызнае да цяперашняга часу. Рэнесанс Ф. Скарына нарадз. у сямі полацкага купца Лукаша. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Полацку. У 1504 — 1506 гг. Вучыўся ў Кракаўскім універ-це, дзе атрымаў вучоную ступень бакалаўра свабодных навук. У далейшым лёс звязвае яго з Італіяй,дзе ў 1512г. у Падуанскім ун-це ён бліскуча вытрымлівае экзамены на годнасць доктара лекарскіх навук. На працягу 1517 — 1519гг. у Празе выдаў 22 кнігі Бібліі, перакладзеныя на зразумелую тады для большасці насельніцтва старабеларускую мову. Каля 1520г. прыехаў у Вільню, дзе заснаваў 1-ю ва Усходняй Еўропе друкарню і выдаў Малую падарожную кніжыцу 1522г. і Апостал 1525г.. У канцы 20-х гг. Паспрабаваў зацікавіць сваімі выданнямі маскоўскае грамадства, але тады асветніка ніхто не падтрымаў, а кнігі яго былі публічна спалены як ерэтычныя. Працаваў у прускага гарцага Альбрэхта, некаторы час служыў лекарам і сакратаром у віленскага біскупа. З 1535г. Ф.С. жыве ў Празе, працуе вучоным садоўнікам у каралеўскім батанічным садзе. Памёр каля 1551г. у Празе. Ф.С. — сімвал усёй бел-й культуры эпохі Рэнесансу. Гэты час наз-ць Адраджэннем. Бел-я землі тады ўваходзілі ў склад ВКЛ, дзе бел.мова выконвала ролю дзяржаўнай афіцыйна да 1696г.. Добра разумеючы ролю кнігі ў грамадстве, С. бачыў ёй адзін з найважнейшых сродкаў культурнага прагрэсу і нац-ага Адраджэння. Для сваёй выдавецкай дзейнасці ён выбраў Біблію, найбольш папулярную ў хрысціянскім свеце кнігу, у якой людзі імкнуліся знайсці адказы на самыя розныя жыццёвыя пытанні. Ён хацеў пашырыць асвету сярод суайчыннікаў, дапамагчы простым людзям пазнаць мудрасць і навуку. З гэтай мэтай кожную з кніг Скарына суправаджаў прадмовамі і пасляслоўямі, якія складаюць аснову яго літаратурна-публіцыстычнай спадчыны. У іх ён выказваў свае грамадскія і асветніцкія погляды, заклікаў да ўмацавання правапарадку, да стварэння справядлівых заканадаўчых кодэксаў аб дзяржаве, войску, зямлі, тлумачыў незразумелыя словы і звароты, змяшчаў рэлігійныя легенды, а т.с. розныя звесткі па гісторыі, геаграфіі і інш. Немалаважнае значэнне ў кнігах адводзілася тэме любові да роднай зямлі. Высокі паліграфічны ўзровень кніг доўгі час не маглі пераўзыйсці галандскія і германскія друкары. С. уводзіць у свае выданні ілюстрацыі як сродак раскрыцця ў мастац-х вобразах зместу кнігі. Усіх ілюстрацый — 51. Упершыню ўвёў тытульны ліст, тлумачальныя падзагалоўкі, пааркушавую нумарацыю, абзацы — прыдаў кнізе суасны выгляд. Асноўным накірункам Рэнесансу ў Беларусі стала асветніцтва. Асветніцкая плынь Рэнесансу ў Беларусі грунтавалася на мясцовай традыцыі, закладзенай яшчэ Е.Полацкай і К.Тураўскім. Гэтая традыцыя была звязана з развіццём літаратуры, кніжнай справы, развіццём ідэй асветніцтва ў асяроддзі беларускай шляхецкай і бюргерскай інтэлігенцыі. Цэнтральнае месца ў распаўсюджанні ідэй Адраджэння належыла кнігадрукаванню і літаратурнай дзейнасці такіх асветнікаў, як Ф.Скарына, М.Гусоўскі, С.Будны, В.Цяпінскі, М.Літвін, А.Валян, Я.Казакевіч, А.Рымша, Ф.Градоўскі. З’яўленне скарынавага перакладу Бібліі на зразумелай для беларусаў мове – гэта працяг агульнацывілізацыйнай тэндэнцыі, што ахапіла Еўропу ў перыяд Рэнесансу і Рэфармацыі. У “Прадмове да ўсёй Бібліі” Ф.Скарына пісаў: “Тут галоўнае навучанне сямі навук вызваленых. Жадаешь ведаць Граматыку, ці па-нашаму кажучы грамату, якая вучыць правільна чытаць і гаварыць – звяртайся да Бібліі, чытай кнігу Псалтыр. Наважышся асвоіць логіку, што вучыць праз аргументы адрозніваць праўду ад хлусні,-чытай кнігу святога Іова або пісанне святога апостала Паўла. Задумаешь авалодаць Рыторыкай, якая ёсць само Красамоўства, чытай кнігі Саламонавы”. Прадаўжальнік скарынавай справы Васіль Цяпінскі таксама выступаў за выданні Слова Божага на беларускай мове. Яскравы след у беларускім Адраджэнні пакінуў С.Будны. На працягу амаль 30 гадоў С.Будны выдаў такія ўнікальныя кнігі як “Катэхізіс”,”Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам”, “Аб галоўных артыкулах хрысціянскай веры”,”Аб свецкай уладзе”. У творчасці айчынных літаратараў-гуманістаў закраналіся самыя розныя сацыяльна-палітычныя тэмы, што хвалявалі грамадства. Абапіраючыся на творы Арыстоцеля, Платона, Цыцэрона, Сенэкі, беларускія гуманісты зрабілі шэраг адкрыццяў у сферы грамадазнаўства. Яны прыйшлі да ўсведамлення таго, што найвышэйшай каштоўнасцю для кожнага чалавека з’яўляецца свабода. “З усіх рэчаў людскіх,-пісаў А.Валян,-найпершая ёсць вольнасць. Няволя ж горшая нават за смерць”. Уплывы Рэнесансу адыгралі вельмі істотную ролю ў культурным развіцці беларускіх земляў у 16 ст. Самым яскравым прыкладам рэнесансавага светаадчування з’яўляецца легендарная постаць Францыска Скарына. Гэтай асобе прысвечана вялізная колькасць навуковых прац, якія пераканаўча паказалі рэнесансныя асновы яго светапогляду. Несумненна, што Скарына быў геніальным чалавекам, апярэдзіўшым свой час. Але, разам з тым, яго асветніцкая дзейнасць цалкам упісваецца ў кантэкст развіцця тагаснай еўрапейскай кніжнай культуры. Старабеларуская паэзія 16-17 стст., яе віды і жанры (на прыкладзе твораў А.Рымшы, Л.Карповіча, Г.Пельгрымоўскага, С.Полацкага, інш.). На др. пал. 16-18 ст.прыпадаюць эпохі барока і асветніцтва. Грамадска-палітычныя і ваенныя падзеі таго часу Лівонская вайна і ўтварэнне РП , вайна 1654 г.Маскоўскга царства з РП, выцясненне з афіцыйнага ужытку б.м.. Гэта вызначыла змест і накірункі бел.літ. гэтага часу. Гэты пер-д пазначаны росквітам панегірычнай паэзіі дзе склалася арыгінальная сістэма жанраў : эпіграмы на княжацкія гербы, панегірычныя вершы, альбомныя надпісы , віншаванні і дэкламацыі, эпітафіі. Заснавальнікам панегірычнай паэзіі лічаць А.Рымшу. Паэзія Вызначальная рыса творчага почырку Сімяона Полацкага — энцыклапедызм, гістарычная абазнанасць і інтэлектуальная вытанчанасць. Творчасць Сімяона Полацкага — арганічны сінтэз літаратуры, філасофіі і тэалогіі, умелае спалучэнне заходняй і ўсходняй патрыстыкі, антычнай і хрысціянскай эстэтыкі. Сімяон Полацкі — выдатны майстар мастацкага слова. Ён апрацоўвае яркія народныя прыказкі і прымаўкі, шырока выкарыстоўвае вусна-паэтычныя вобразы. У тэкстах шчодра прадстаўлены эпітэты, метафары, параўнанні і сімвалы, што надае яго творам семантычную шматзначнасць і барочную квяцістасць. Светапогляд На старонках сваіх твораў Сімяон Полацкі ўзняў шырокае кола філасофскіх, сацыяльных, этычных і анталагічных пытанняў. Паэт апявае кніжныя веды, стварае культ філасофіі, мудрасці, навукі і пазнання, аб чым выразна сведчаць яго вершы з красамоўнымі назвамі: «Філасофія», «Розум», «Слова», «Маўленне», «Акадэмія», «Час». У аснове інтэлектуальнай дзейнасці чалавека, паводле меркавання асветніка — старанная праца над словам. У вершы «Слова» ён заклікае ўсіх паважліва і з выключнай пашанай ставіцца да сваіх слоў і выказванняў, зважаючы на іх духоўную моц. Для творчасці С. Полацкага характэрны анталагізм — імкненне ахапіць і растлумачыць усе з'явы жыцця, прыроды і сусвету. Сімяон Полацкі ўздымаў вострыя сацыяльныя і грамадска-палітычныя праблемы, прапаноўваў іх адметнае вырашэнне ў творах: «Начальнік», «Суд», «Грамадзянства», «Справядлівасць», «Адрозненне». Выхаваны на ідэях Рэнесансу, ён адстойваў ідэю пабудовы прававой дзяржавы. Сімяон Полацкі (Самуіл Пятроўскі-Сітніяновіч) нарадзіўся ў 1629 г. У заможнай купецкай сямі ў Полацку. У канцы 70-г. Арганізаваў друкарню ў Крамлі, там выйшлі кнігі: Буквар языка славенска, Псалтыр рыфматворная. Творы нашага славутага земляка прысвечаны розным рэлігійным святам, падзеям царкоўнага жыцця, роднай зямлі, яе гарадам (Полацку і Віцебску) і святыням. Творчасць паэта захоўвала традыцыі славянскай гімнаграфіі, і таму нямала хвалебных узнёслых радкоў прысвечана пэўным асобам, падзеям. Творчасць Сімяона Полацкага вызначаецца энцыклапедычнасцю, шырокім ахопам падзей. У вершах уздымаюцца сацыяльна-філасофскія і гістарычныя пытанні, выкрываюцца заганы тагачаснага феадальнага грамадства, асуджаецца каставая іерархія, выказваюцца адносіны да "праведных" і "няправедных" войнаў, да творчай дзейнасці асобных мастакоў, прапагандуецца ідэя пашырэння асветы, культуры і навукі. Сімяон Полацкі з'яўляецца аўтарам двух п'ес — камедыі – “Прытчы пра блуднага сына" і трагедыі "Пра Навухаданосара цара...". У іх ён імкнуўся асучасніць евангельскія творы, наблізіць іх да рэальных падзей тагачаснага жыцця. Драматургія эпохі барока і Асветніцтва: батлейка і яе сцэнічны рэпертуар, інтэрмедыі і іх змест, школьная драматургія, прыдворны тэатр. Для літаратуры барока асабліва характэрны жанры рытарычнай царкоўнай пропаведзі і школьнай драмы, дзе важнае месца займаюць алегарычныя фігуры-персаніфікацыі; самабытна развіваюцца таксама розныя віды сатыры, раман, вялікія і малыя формы метафарычна насычанай паэзіі. Эпоха Асветніцтва нарадзіла новага чалавека, новыя ідэалы. Яны знайшлі сваё ўвасабленне як у філасофіі, у практычнай дзейнасці рэфарматараў, так і ў літаратуры. Асветніцкія ідэі вызначылі асноўныя рысы тагачаснай эстэтыкі, якая, у адрозненне ад барочнай, крыніцай натхнення абвяшчала аб'ектыўную рэчаіснасць. Перад стваральнікам мастацкага твора ставілася задача актыўна ўмешвацца ў жыццё, фарміраваць з чалавека грамадзяніна і патрыёта. Асноўнымі літаратурнымі напрамкамі эпохі Асветніцтва з'яўляліся класіцызм і сентыменталізм. Першы з іх апеляваў да чалавечага розуму, другі — да сэрца, пачуццяў. Але і класіцысты, і сентыменталісты былі перакананы ў дзейснасці мастацкага слова, у тым, што пісьменнік — гэта настаўнік, выхавальнік грамадства..І класіцызм, і сентыменталізм выразна праявіліся ў шматмоўнай літаратуры Беларусі эпохі Асветніцтва. Беларускія творы займалі ў ёй яшчэ меншае месца, чым у часы барока. Асноўнай літаратурнай мовай тагачаснай Беларусі з'яўлялася польская мова. Тут нарадзіліся або жылі класікі польскай літаратуры Ю. Нямцэвіч, А. Нарушэвіч, Ф. Карпінскі, Ф. Князьнін, Ф. Багамолец і інш.У эпоху Асветніцтва створаны мастацкія помнікі, якія па сваім змесце і мове ўжо цалкам належаць да прыгожага пісьменства новага часу. У другой палове XVIII ст. побач са школьным і народным тэатрам з'явіліся прыдворныя і прафесіянальныя тэатры. Па-рознаму яны былі звязаны з шматмоўнай літаратурай Беларусі. Рэпертуар прыезджых прафесіянальных труп цалкам складаўся з польскіх і заходнееўрапейскіх п'ес. Больш апіраўся на мясцовых аўтараў прыдворны тэатр (камедыі Ф. Радзівіл у Нясвіжы, оперы А. Агінскага ў Слоніме). Рабіліся спробы ўвесці ў яго пастаноўкі і беларускую мову (пераробка У. Радзівіл «Эзопавай камедыі» Э. Бурселя). Літаратура 19 ст. Грамадскія погляды і літаратурная дзейнасць філаматаў і філарэтаў (Я.Чачот, Т.Зан, І.Дамейка, інш.). Творчасць А.Міцкевіча. Мастацкі вобраз жыцця шляхты ў паэме “Пан Тадэвуш”. Дзейнасць філаматаў і філарэтаў — тайных студэнцкіх таварыстваў з'яўляецца надзвычай важнай старонкай у гісторыі беларускай літаратуры і нацыянальнага адраджэння. Гэта былі таленавітыя, рамантычна ўзнёслыя юнакі, бязмерна адданыя сваёй Айчыне, ахопленыя прагай да асветы. Мэта таварыства — творчае ўдасканаленне юнакоў, узаемадапамога ў набыцці і паглыбленні ведаў, садзейнічанне ўсеагульнай "асвеце", вывучэнне гісторыі роднага краю, вуснапаэтычнай народнай творчасці. На пасяджэннях арганізацыі слухаліся і абмяркоўваліся навуковыя даклады і рэфераты на самыя разнастайныя тэмы, а таксама ўласныя мастацкія творы. Даволі часта філаматы наладжвалі маёўкі, розныя святкаванні (асабліва дні нараджэння). Для такіх мерапрыемстваў складаліся цэлыя сцэнарыі, у якіх выкарыстоўваліся ўласныя вершы, народныя песні, музычныя творы. Сваёй мэтай аб'яднанне лічыла не толькі маральнае ўдасканаленне чалавека, але і вырашэнне разнастайных культурна-асветніцкіх і палітычных задач. Філаматы імкнуліся да ліквідацыі прыгоннага права, звяржэння самадзяржаўя, аднаўленню РП Адам Бернард Міцкевіч 1798 - 1855 - польскі паэт, палітычны публіцыст, дзеяч нацыянальна-вызвольнага руху. Аказаў вялікі ўплыў на станаўленне польскай і беларускай літаратуры ў XIX ст .. У Польшчы лічыцца адным з трох найвялікшых польскіх паэтаў эпохі. Першы верш «Гарадская зіма» апублікавана ў 1818 годзе ў віленскай газеце "Tygodnik Wileński". Выдадзены першы вершаваны зборнік «Паэзія» уключаў «Балады і романсыи прадмову« Аб рамантычнай паэзіі », стаўшы маніфестам рамантычнага кірунку ў польскай літаратуры. Найбуйнейшы твор Міцкевіча - эпічная паэма «Пан Тадэвуш» выдадзеная ў Парыжы ў 1834 годзе. У паэме створаны поўны настальгіі і гумару вобраз маляўнічых, але гістарычна асуджаных шляхецкіх нораваў. Лічыцца польскай нацыянальнай эпапеяй і шэдэўрам славеснай жывапісу. Міцкевіч, засяродзіўшы ў сабе дух свайго народа, першы даў польскай паэзіі права мець свой голас сярод разумовых дэпутатаў Еўропы і разам з тым даў ёй магчымасць дзейнічаць і на нашу паэзію. Ян Чачот - адзін з першых збіральнікаў і даследчыкаў беларускага фальклору. Выдаў 6 фальклорных песенных зборнікаў - "Вясковыя песенькі". Лічыцца, што літара беларускага алфавіту "у икраткое" упершыню з'явілася ў тэкстах Чачота. Рамантызм - барацьба супраць рацыянальных догмаў класіцызму. Імкненне да паказу ідэальных герояў і іх інтарэсаў: міфалагічны каларыт, зварот да гісторыі мінулага. У Беларусі ў першай палове 19 стагоддзя характэрна змешанага двух стыляў: класіцызму і рамантызму. 19 ст. у бел.літ-ры вядома арыгінальнымі па сваіх жанравых і тэматычных асаблівасцях творамі Яна Баршчэўскага 1790-1851, паэта і празаіка , аўтара публіцыстычных артыкулаў, падарожніка і выдаўца, рамантыка і наіўнага рэаліста. Паэт , паводле слоў Падбярэскага, усю Беларусь ведае як найлепш ,бо трыццаць разоў яе абышоў пешшу.. Шляхціц Завальня , або Беларусь у фантастычных апавяданнях. Галоўны герой Шляхціц Завальня — слухае гісторыі, што расказвае яго пляменнік.У вобразе пляменіка бачыцца асоба самога пісьменніка.Фантастычныя гісторыі апавядаюць пра дзяцінства чарнакніжніка і прагу чалавека да багацця, за якой губляюцца сумленне і спагадлівасць; пра змяю, якая вылупілася з яйка, знесенага пеўнем; пра змяінага цара ваўкалакаў, лесуноў і інш.. Шляхціц Завальня… складаецца з асобных апавяданняў. Разам з тым гэта кампазіцыйна цэласны твор, бо ўсе расказаныя рознымі людзьмі гісторыі яднаюць паміж сабой вобразы шляхціца Завальні, які ўжо нямала пажыў на свеце, і яго маладога пляменніка. Пры ўсёй непадобнасці сюжэтаў апавяданняў — яны тэматычна блізкія, заснаваныя на народных паданнях, легендах, паверях, прымаўках. Формы ўзаемадзеяння Я. Баршчэўскага з вуснай народнай творчасцю вельмі разнастайныя. Аўтар звяртаецца да фальклорных сюжэтаў і матываў, вобразаў і ўяўленняў, сродкаў тыпізацыі і ўмоўнасці. Аднак Шляхціц Завальня… наколькі фальклорны твор, настолькі і арыгінальны, індывідуальна-аўтарскі. Аўтар заклікае свайго чытача быць добрым і спагадлівым, жыць па справядлівасці; сумленню, не чыніць нікому зла. Да гэтага праз цяжкія выпрабаванні і пакуты прыходзіць герой апавядання Ваўкалак. Пра гэта не аднойчы гаворыць у сваіх каментарыях да пачутых гісторый шляхціц Завальня. Я. Баршчэўскі дзеліць людзей не на багатых і бедных, а на добрых і злых. Злым можа быць як пан, так і лёкай яго ці селянін героі апавяданняў .Ваўкалак, Пра чарнакніжніка і пра цмока…. Разам з тым у асобных апавяданнях гучыць тэма сацыяльнай няроўнасці Белая сарока, Сын Буры. Сентыменталізм( “пачуцце” ) узнауленне пачуццяй рабочага чалавека, выклікаць у чытача спачуванне; ідэя паразумення, разнасці паміж сацыяльнымі саслоуямі. В. Дуніна-Марцінкевіча як асобу, літаратара лічылі дваранскім рэвалюцыянерам, лібералам і сентыменталістам, слабым і непаслядоўным пісьменнікам з імкненнем да ідэалізацыі рэчаіснасці. Але за апошнія дзесяцігоддзі літаратуразнаўцы змаглі па-новаму ўбачыць яго як творцу і грамадзяніна. Усё сваё жыццё В. Дунін-Марцінкевіч фактычна знаходзіўся ў супярэчнасці з царскімі ўладамі, хоць і імкнуўся не даводзіць да адкрытага канфлікту. Складаныя варункі эпохі, клопат пра сваю шматлікую сям'ю часам вымагалі ад пісьменніка не выказваць свае памкненні адкрыта, спрабаваць знайсці пэўны кампраміс, асабліва пасля задушэння паўстання 1863-1864 гг. В. Дунін-Марцінкевіч фактычна стаяў ля вытокаў новага нацыянальнага тэатра - ён выступаў у якасці не толькі драматурга, але і арганізатара тэатра, рэжысёра, акцёра. Адным з першых ён зрабіў героямі сваіх твораў прыгонных беларускіх сялян. Таксама адным з першых многія з сваіх твораў напісаў на беларускай мове, якая ў яго час не толькі не мела афіцыйнага статуса, але і не была належным чынам распрацавана як мова мастацкай літаратуры. "Беларускай літаратуры тады, пасля доўгага заняпаду, па сутнасці не было, і менавіта Дуніну-Марцінкевічу давялося закладваць яе асновы, узнімаючы мову прыгнечанага селяніна да ўзроўню літаратурнай", - піша Г. Кісялёў. Яго творы: Сялянка, , Пінская шляхта, Гапон, Купала. В 1852 г. Сялянка была пастаулена на театральный сцэне у Мінску. Ф. Багушэвіч – аўтар, які насуперак афіцыйным устаноукам пачау развіваць нацыянальныя ідэі. Першыя сацыяльныя тэмы, выкрыццё з дапамогай іроніі і інш сатырычныя сродкі сацыяльная няроунасці. Крытычны реалізм. Бел. Нац. Адраджэнне (1906 – 1930) Сацыяльны, грамадскі, палітычну рух прадстаунікі якога выступ. за стварэнне бел. дзяржаунасці на нацыянальным падмоуку. Нашаніуства – 10 гадоу (1905-1916) Газета «Наша нiва» друкавала вершы, нарысы, мастацкую прозу, навукова-папулярныя артыкулы, мела рубрыкі «У Думе і каля Думы», «Паштовая скрынка» і інш. Тэматыка, змест і характар падачы матэрыялаў мяняліся ў залежнасці ад палітычнай сітуацыі і складу рэдакцыі. У 1906—07 шмат месца займалі матэрыялы агітацыйнага і крытычнага зместу. Адкрытая крытыка царызму і агітацыя на барацьбу за дэмакратычныя рэформы (цыкл артыкулаў 1907 Я. Коласа пад псеўдаімам Марцін «Дума і народ», «Партыі ў Думе» і інш.) пасля разгону 2-й Дзяржаўнай думы (чэрвень 1907) не знікала са старонак газеты, але набыла больш памяркоўны асветніцкі характар. «Наша ніва» пераарыентавалася на абарону адраджэнскіх ідэалаў Беларусі, мірнага і паступовага прагрэсу праз дэмакратызацыю цэнтральных і мясцовых органаў улады, выступала за стварэнне ўрада, адказнага перад парламентам, выбранага шляхам усеагульнага, роўнага і прамога галасавання, за ліквідацыю рэшткаў прыгонніцтва, рэарганізацыю сельскай гаспадаркі (развіццё сялянскага землеўладання, фермерскай гаспадаркі), культурна-нацыянальную аўтаномію, развіццё адукацыі, друку і кнігавыдання на роднай мове. На золаку XX ст., калi Расiю ускалыхнулi хвалi першай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыi, на Беларусi цверда i упэунена, паэтычнанатхнена загучау голас Цеткi. Паэтэса-рэвалюцыянерка, асветнiца, рэдактар, настаунiца, публiцыст,вучоны, медыцынскi работнiк. Цетка быццам знарок была народжана для такога бурлiвага часу, якi стау для яе творчасцi зорным. Паэтэса адкрывае у беларускай лiтаратуры старонку мужнасцi i барацьбы. Паэзiя Цеткi - летапiс рэв-i 1905, уздымала рэв. дух народа, паказвала сiлу i моц працоунага чалавека, якi яшчэ так нядауна пакорлiва цярпеу прынiжэнне i прыгнет. 12 гадоу пiсала Цетка, пакiнуушы нам каля чатырох дзясяткау вершау i не калькi апавяданняу. Здавалася 6, нямнога. Але гэтыя творы, у якiх сплавiлася жыцце творцы з жыццем народа, заклiкалi беларусау да змагання, паказвалi шлях да лепшай долi. У гэты час створаны першыя тэатральныя трупы ( ігнат Буйніцкі), адчыняюцца бібліятыкі, пачау дзейнічаць першы бел. мастацкі музей (на аснове зборай Луцкевічаў) Псіхалагізм і інтэлектуалізм у беларускай прозе пач. ХХ ст. (паводле твораў М.Гарэцкага, К.Чорнага, М.Зарэцкага). У 1920 Гарэцкі напісаў і выдаў першую гісторыю беларускай літаратуры. Пасля ім было напісана яшчэ некалькі прац па гэтай тэме. Акрамя таго, Гарэцкі склаў некалькі беларуска-рускіх і руска-беларускіх слоўнікаў. У ранняй творчасці Максіма Гарэцкага былі вядучымі тэмы вернасці роднай зямлі, служэння інтэлігенцыі народу, тэмы адраджэння і свабоды са сцвярджэннем самакаштоўнасці асобы, з абаронаю яе правоў на чалавечыя ўмовы існавання. Галоўная першапачатковая інтрыга апавядання (пра тое, што, відаць, існуе нешта патаемнае, на чым трымаюцца народныя павер'і) пераходзіць у план сацыяльны, у тэму вернасці роднай зямлі, свядомага служэння свайму народу. Архіп усведамляе, што інтэлігенту нельга адрывацца ад народа, ад яго традыцый і звычак, хаця не ўсім з іх можна даваць веры, Твор мае назву «Роднае карэнне» таму, што гонар за родную зямлю, неадлучанасць ад роднага краю, веданне гісторыі і традыцый народа, вернасць духоўным запаветам бацькоў і складае трывалую сувязь чалавека з Радзімай, Бацькаўшчынай — «родным карэннем». Апавяданнем пісьменнік сцвярджае: думка пра тое, што нястомная праца пазнання, філасофскае асэнсаванне знешняга свету і чалавечай душы не дадуць свядомаму беларусу збіцца са шляху да справядлівасці. Праблемы выбару юнаком свайго жыццёвага шляху, вызначэння месца і ролі адукаванага чалавека ў грамадстве, адносін да родных каранёў і сёння застаюцца актуальнымі. Беларусізацыя 1920-я Развіццё беларускай мовы і пашырэнне яго выкарыстання. Прызнаваліся раўнапраўнымі на тэрыторыі БССР 4 мовы: беларуская, руссский, габрэйскі і польскі. Пераклад навучання на бел. яз. Стварэнне сістэмы вышэйшай адукацыі. Выпуск газет, часопісаў, падручнікаў і кніг на беларускай мове. Сацыялістычны рэалізм - мастацкі метад, які патрабуе малюнка ў літаратуры і мастацтве толькі тых рэалій жыцця, якія былі звязаныя з будаўніцтвам савецкага социалисического ладу ў СССР. «Узвышша», Беларускае літаратурна-мастацкае згуртаванне «Узвышша» — аб'яднанне беларускіх пісьменнікаў, якое існавала з 26.5.1926 па снежань 1931. Было заснаванае групай былых сяброў літаб'яднання «Маладняк». Члены аб'яднання: К. Чорны (старшыня), К. Крапіва (намеснік старшыні), А. Бабарэка (сакратар), З. Бядуля, П. Глебка, С. Дарожны, У. Дубоўка, М. Лужанін, Я. Пушча, В. Шашалевіч, Т. Кляшторны, Ф. Купцэвіч, Л. Калюга, А. Мрый (А. Шашалевіч), К. Кундзіш (К. М. Якаўчык), А. Адамовіч, Ю. Віцьбіч. Аб'яднанне выдавала літаратурны часопіс «Узвышша» (1927—1930), зборнікі творчасці сваіх сяброў. Ідэйная платформа аб'яднання была абвешчаная ў праграмнай заяве (тэзісах) «Ад беларуска літататурна-мастацкага згуртавання „Узвышша“» (1927). Заява ўключала крытычны аналіз становішча тагачаснай беларускай літаратуры (спадчыны яе заснавальтнікаў Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча і іншых, творчасць маладых пісьменнікаў, якія недаацэньвалі або зусім не прызнавалі літаратурную традыцыю, і не ўзнялі літаратуру на новы мастацкі ўзровень), крытыку «маладнякізму», як літаратурна-асветніцкага кірунку. Дасягнуць вяршыні нацыянальнай літаратуры, на думку членаў «Узвышша», магчыма было шляхам вучобы i выхавання талентаў, пераадолення эпігонскіх тэндэнцый i стварэння арыгінальнай школы літаратурнага мастацтва праз развіццё высокай культуры мовы, арганічнае спалучэнне рэалістычных традыцый са смелым наватарствам (шырокае выкарыстанне мастацкай сімволікі, «канцэнтраваная вобразнасць», нацыянальна-спецыфічная тэматыка i жанравасць, цэласнасць i канцэптуальнасць творча-мастацкага мыслення, разнастайнасць форм i стыляў). Актыўна-пераўтваральная пазіцыя літаратуры да жыцця абазначалася паняццем «аквітызм», што сімвалізавала працэсы сацыяльна-эканамічнага i духоўнага адраджэння беларускага народа ва ўмовах сацыялістычнага будаўніцтва, азначала рухомасць, зменлівасць жыцця і літаратуры. Маштаб таленту К.Чорнага. Праблема “жывога чалавека” ў яго прозе. Кузьма Чорны, прадаўжаючы і развіваючы гуманістычныя традыцыі Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, аказаў значны ўплыў на развіццё беларускай аналітычнай прозы і яе эпічных жанраў. Ён з'яўляецца адным з пачынальнікаў псіхалагічнай прозы. Пісьменнік адводзіў літаратуры важную ролю ў нацыянальным адраджэнні, лічыў яе "наймагутнейшай з'явай жыцця краіны, адным са сродкаў творчасці гэтага жыцця". Напісаныя на матэрыялах з жыцця вёскі і горада, яны паказвалі духоўнае абуджэнне народа. У пачатку 30-х гадоў К. Чорны прыходзіць да гістарычна-канкрэтнага разумення новай рэчаіснасці. Яго ўвагу прыцягвае жыццё народа на вялікім адрэзку часу. У апавяданні К. Чорны акцэнтуе ўвагу не на сацыяльнай, а на маральнай сутнасці канфлікту. Мастацкае адлюстраване савецкай мадэлі культурна-грамадскага Талент сатырыка асабліва праявіўся ў жанры байкі. Байкі К. Крапівы — самабытная з'ява ў беларускай літаратуры. Многія з іх выраслі з народных прыказак і прымавак, на прыкладзе якіх аўтар вучыўся выказваць свае думкі вобразна, сцісла, запамінальна: У чужое проса не сунь носа ("Сука ў збане"), Баба з калёс — каню лягчэй ("Дзед і Баба"), Кожны цыган сваю кабылу хваліць ("Пра Цыгана і кабылу"), Вялікаму каню — вялікі хамут ("Саманадзейны Конь"). Нямала ўласных афарызмаў пісьменніка ператварыліся ў прыказкі, прымаўкі, атрымалі агульнанародную вядомасць: Другі баран — ні "бэ", ні "мя", а любіць гучнае імя ("Дыпламаваны Баран"), Каб сонца засланіць — вушэй асліных мала ("Сава, Асёл ды Сонца"), Як свінню ні кліч, яе заўсёды выдасць лыч ("Заява"), Бывае іншы раз і з нашым братам, што галаву заменьваюць мандатам ("Мандат"). Байкі К. Крапівы, "населеныя" мясцовымі жывёламі і птушкамі (свіннямі, парсюкамі, валамі, цялятамі, сабакамі, варонамі, совамі, зайцамі), бічуюць адсталыя людскія звычаі, п'янства, забабоны, пляткарства, асуджаюць бюракратаў, раскрадальнікаў народных здабыткаў, падхалімаў. Падзеі ў байках не алегарычныя, а канкрэтныя. Яны — з сялянскага жыцця, з вясковага побыту. Байкі К. Крапівы, нацыянальна-самабытныя па характары, былі народжаны надзённымі патрэбамі часу. Яны з'явіліся дзейсным сродкам выкрыцця ўсяго таго, што перашкаджала рухацца наперад. Увабраўшы ў сябе невычэрпныя багацці жывой народнай мовы, народнай мудрасці, яны і ў наш час захавалі сваю дзейсную сілу і моц. Беларуская літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны (на прыкладзе твораў К.Чорнага, ранняга перыяду творчасці А.Куляшова, П.Панчанкі, інш.). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі КупалыПімен Панчанка — майстар мастацкай дэталі. Яркая метафарычнасць, дакладнасць, разнастайнасць рытмічных і рыфмавых знаходак уласцівы ўжо першым зборнікам паэта. Але П. Панчанка ніколі не спыняўся на дасягнутым, рос духоуна і творча, пашыраў свой кругагляд, І яго паэзія развівалася разам з ростам асобы. верш «Журавы». У ім П. Панчанка апісвае трывожны настрой пачатку другой сусветнай вайны. П. Панчанка не баіцца звяртацца да самых вострых праблем сучаснасці. Пры гэтым ён не проста выкрывае недахопы, а імкнецца дабрацца да іх вытокаў, каранёў. У вершы «Ратуйце нашы душы!» паэт б'е ў званы, бо «амаль што гіне пакаленне, а сэрцы раўнадушныя маўчаць.» П. Панчанка выкрывае бессэнсоўнасць існавання моладзі, адсутнасць ідэалаў, схільнасць да нізкапробнай культуры і шкодных звычак. Панчанка ніколі не пісаў вершаў дзеля таго, каб толькі паказаць сваё паэтычнае майстэрства, ён пісаў пра тое, што сапраўды яго хвалявала. Вершы П.П ваеннага часу носяць спавядальны характар, уяуляюць сабой суцэльны маналог, звернуты да народа i краiны у самы трывожны для iх час. На першым плане у гэтым маналогу -- сыноускi боль, сыноуская ласка i пяшчота i побач -- жорсткасць i нянавiсць да ворага. Яго паэзiя узвышае, дапамагае жыць i думаць, яна сцвярджае цудоуныя каштоунасцi чалавечага жыцця. Своеасаблівае месца ў творчасці П. Панчанкі займае тэма прыроды. Ён быў улюбёны ў лес, луг, поле, у нашых беларускіх птушак, увогуле ва ўсё жывое, з чаго складаецца вялікі і мудры прыродны свет. Складаныя маральна-этычныя праблемы сучаснага жыцця ўзняты ў вершы «Ратуйце нашы душы!» У 80—90-я гады ў паэзіі П. Панчанкі шырока загучала сатыра. «Стары знаёмы». Паэтычная творчасць Максіма Танка. Матывы і тэмы лірыкі 80–90-х гг. (кнігі "Мой каўчэг", "Erratа" – вершы на выбар). Творчасць народнага паэта Беларусі Максіма Танка (1912 — 1995) — яркая мастацкая з’ява ў свеце сучаснай славянскай літаратуры. Ахопліваючы звышшасці дзесяцігоддзяў, яна сінтэзавала ў сабе асноўныя падзеі і зрухі ў грамадскім і духоўным жыцці Беларусі і яе народа. У ёй — гістарычная і прасторавая разгорнутасць свету. У вершах М.Танка арганічна спалучаны сюжэтнасць, філасофская ідэя і вострая публіцыстычнасць, жорсткія натуралістычныя рэаліі і рамантычная ўзвышанасць, вобразныя фантасмагорыі, экспрэсія, унутраная кантрастнасць лірычнага перажывання і вобраза і гнуткасць рытму, меладычнасць інтанацыі і метафарычная шматмернасць, раскаванасць мастацкага мыслення. Яны выяўляюць найтанчэйшыя адценні думак і перажыванняў паэта, часам ледзь прыкметных душэўных зрухаў, падспудных асацыяцый. Шырокая вядомасць М. Танка як песняра Нарачы прыйшла да яго дзякуючы слыннай паэме пра барацьбу нарачанскіх рыбакоў ("Нарач, 1935-1937). "Нарач" пачала ўсведамляцца як сімвалічнае ўвасабленне Беларусі. Азёрны кут з яго шматстройным быццём узняты быў на вышыню ўсебеларускай значнасці. У жанравым сэнсе "Нарач" уяўляе досыць унікальны мастацкі арганізм, які спалучае ў сабе на раўназначных асновах тры розныя родавыя пачаткі літаратуры: падзейна-сюжэтны, драматычны, лірычны, узнятыя на ўзровень сапраўднай эпічнасці. жвае сужыццё напеваў, маналогаў, драматычных сцэн і дыялогаў, пейзажных карцін, прыпевак, плачаў - усё гэта жыве сваім паўнакроўным жыццём, у буянстве інтанацый, рытмаў, гукаў, метрыкі, яднаецца ў адзіны арганізм адным светаадчуваннем творчай асобы, яго лірычнай прысутнасцю ў кожным эпізодзе, тымі пульсаваннямі пачуццяў, што паўтара гады трымалі паэта ў высокім творчым гарэнні. |