История. План Уводзіны
Скачать 37.26 Kb.
|
Тэма №42: Аднаўленне народнай гаспадаркі БССР пасля Вялікай Айчыннай вайны План: Уводзіны; Становішча рэспублікі пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх акупантаў; Асноўныя этапы аднаўлення эканомікі. Выкананне чацвёртага пяцігадовага плана; Пакажыце змяненні, якія адбыліся ў структуры эканомікі, і вынікі аднаўлення. Завяршэнне сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў у Заходняй Беларусі; Заключэнне; Літаратура. Уводзіны Актуальнасць дадзенай кантрольнай работы абгрунотоўваецца Вялікай Айчыннай вайной, якая скончылася вялікай перамогай народаў нашай краіны над моцным і жорсткім агрэсарам. Але гэта было дасягнута цаной велізарных людскіх і матэрыяльных страт. За ўсю гісторыю чалавецтва ні адна краіна не панесла такога ўрону ў выніку ваенных дзеянняў. Пераход да мірнага жыцця адбываўся ў цяжкіх умовах. У гады Вялікай Айчыннай вайны Беларусь страціла больш за палову свайго нацыянальнага багацця. Было разбурана большасць гарадоў, спалены тысячы сёл, амаль поўнасцю перасталі дзейнічаць прамысловасць, транспарт, сувязь. Тэмай дадзенай кантрольнай работы з'яўляецца працэс аднаўленняя народнай гаспадаркі БССР пасля Вялікай Айчыннай вайны. Мэта работы – паказаць і выявіць сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні і іх наступствы, якія мелі месца быць у дадзены доследны перыяд часу. За гады вайны загінуў амаль кожны трэці жыхар Беларусі. Беларусь, як частка адзінай саюзнай дзяржавы, атрымала дапамогу ад іншых рэспублік СССР, якія пазбеглі гітлераўскай акупацыі. Аднаўленне народнай гаспадаркі БССР было праведзена на працягу чацвёртай пяцігодкі ў 1946-1950 гг. Задачамі дадзенай кантрольнай работы з'яўляюцца вызначэнне становішча рэспублікі пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх акупантаў, разгледзець асноўныя этапы аднаўлення эканомікі БССР і выкананне чацвёртага пяцігадовага плана, а таксама паказать змяненні, якія адбыліся ў структуры эканомікі, і вынікі аднаўлення. Вызначыць асаблівасці завяршэння сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў у Заходняй Беларусі. Становішча рэспублікі пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх акупантаў Вялікая Айчынная вайна і фашысцкая акупацыя прынеслі беларускаму народу велізарныя бедствы. Захопнікі разбурылі і спалілі 209 гарадоў і райцэнтраў, 9200 сёл і вёсак, 628 з іх – з людзьмі. Загінула, паводле афіцыйных данных, больш за 2 млн 200 тыс. жыхароў. Былі разбураны амаль усе прамысловыя прадпрыемствы і электрастанцыі, абсталяванне вывезена ў Германію або знішчана. Гітлераўцы разрабавалі маёмасць калгасаў і саўгасаў. Моцна пацярпелі транспартныя магістралі, было разбурана амаль тры чвэрці жылога фонду гарадоў, поунасцю знішчана матэрыяльная база адукацыі, навукі, культуры. Толькі прамыя страты склалі 75 млрд р.(у цэнах 1941 г.). Па агульнаму ўзроуню развіцця эканомікі рэспубліка была адкінута да 1928 г., а па некаторых галінах – да 1913 г. Патрабаваліся вялікія намаганні народа, каб падняць з руін рэспубліку, наладзіць мірнае жыццё. І галоунае, што характарызавала гэты перыяд, – узаемадапамога і аб’яднанне рэсурсаў усіх савецкіх рэспублік не толькі ў справе аднаўлення, але і ўсяго наступнага эканамічнага развіцця. Аднауленчая праца пачалася яшчэ да заканчэння Вялікай Айчыннай вайны, па меры таго як вызвалялася ад захопнікаў тэрыторыя рэспублікі, і працягвалася да канца 40 – пачатку 50-х гадоў. Для беларусаў, як і іншых народаў СССР, гэта былі цяжкія гады. Аднаўленне разбуранай вайной гаспадаркі патрабавала вялікага напружання і сіл. Прыходзілася працаваць не толькі на прадпрыемствах, але і на аднаўленні жылля, аб’ектаў сацкульбыту, пры гэтым ва ўмовах вытворчых цяжкасцей, неўкладкаванасці быту, недастатковага харчовага забяспечання. У рэспубліцы адчуваўся востры недахоп працаздольнага насельніцтва, будаўнічых матэрыялаў, прамысловай сыравіны, паліва, электраэнергіі, харчавання, тавараў першай неадходнасці, жылля. Становішча сельскай гаспадаркі рэспублікі было вельмі цяжкім. У 1944 г. звыш 1500 калгасаў не мелі насення пад пасеу яравых, збожжавых культур. Вайна цяжка адбілася на арганізацыі калгаснага жыцця. Кадры кіраўнікоў калгасаў – старшынь, брыгадзіраў – сталі менш кваліфікаванымі, быў нізкі ўзровень адукацыі, іх колькасць паменшылася. Многія загінулі, іншыя перайшлі на працу, якая не была звязана з калгаснай вытворчасцю. У 1945 годзе ў калгасах рэспублікі налічвалася толькі 11% колькасці даваенных старшынь. У тым жа годзе пасяўныя плошчы ва ўсіх катэгорыях гаспадарак складалі не больш за 74% ад даваенных. Плошча тэхнічных культур была менш за адну трэць узроўню 1940г. Ураджайнасць большасці культур не дасягнула даваеннай. Не было і неабходнай кармавой базы для жывёлагадоўлі. Паказчыкі вытворчасці прадуктаў харчавання былі значна ніжэйшыя за даваенныя і не задавальнялі патрэбнасці насельніцтва нават у самым неабходным. Вельмі складаным быў стан і прамысловасці рэспублікі. Так яе валавая прадукцыя у 1945 г. у параунанні з 1940 г. складала 20 %, а прадукцыйнасць працы – 47%. Асноўныя этапы аднаўлення эканомікі. Выкананне чацвёртага пяцігадовага плана У аднаўленні эканомікі рэспублікі назіраюцца два этапы. Першы этап – гэта 1943-1945 гг., завяршальны перыяд Вялікай Айчыннай вайны, калі яшчэ ішлі баі, але на вызваленнай беларусскай зямлі адраджалася жыццё. Па рашэнні СНК СССР, ЦК ВКП(б) рэспубліцы былі вызделены сродкі (у 1944-1945 гг. каля 1,7 млрд р.), дзяржава дапамагала кадрамі, матэрыяльнымі рэсурсамі. З саюзных рэспублік ішлі эшалоны з абсталяваннем, інструментамі, машынамі, будаунічымі матэрыяламі, сельскагаспадарчым інвентаром, насеннем, жывёлай, прадметамі хатняга ўжытку і г.д. Усяго з пачатку вызвалення да канца 1944 г. было ўзнята з руін больш за 3 тыс. прадпрыемстваў, у ліку якіх былі і прадпрыемствы абарончага значэння. Ужо ў 1944 г. на шэрагу прадпрыемстваў былі наладжаны рэмонт і зборка ваеннай тэхнікі. Асаблівая увага звярталася на аднауленне энэргетычнай базы. Па распараджэнні савецкага ўрада на Беларусь па меры вызвалення яе тэрыторыіі прыбывалі энергапаязды, якія да ўводу ў эксплуатацыю электрастанцый забяспечвалі электраэнэргіяй прадпрыемствы, гарады. Да канца 1944 г. удалося аднавіть Гомельскую, Мінскую, Бабруйскую і Навагрудскую электрастанцыі, а да канца 1945 г. былі адноўлены 46,4% даваенных магутнасцей рэспублікі. План аднаўлення работ на 1944 г. беларускія чыгуначнікі выканалі на 112%. Было пабудавана больш за 3 тыс. мастоў на шашэйных і грунтавых дарогах (у тым ліку праз Днепр, Бярэзіну, Сож, Нёман). Становішча сельскай гаспадаркі рэспублікі было цяжкім. І хоць да вясны 1944 г. у вызваленчых раёнах было адноўлена 2880 калгасаў з 3162, але гэта было толькі іх арганізацыйнае афармленне. Праграмай комплекснага аднаўлення разбураных акупантамі раёнаў сталі пастановы СНК СССР і ЦК ВКП(б) “Аб неадкладных мерах па аднаўленні гаспадаркі ў раёнах, вызваленых ад намецкай акупацыі” (21 жніўня 1943 г.), “Аб аказанні дапамогі вызваленым раёнам Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскай і Палескай абласцей Беларускай ССР па аднаўленні МТС і калгасаў” (27 снежня 1943 г.) і “Аб бліжэйшых задачах Саўнаркома БССР і ЦК ВКП(б) Беларусі” (1 студзеня 1944г.). У 1944-1945 гг. па распараджэнні СНК СССР у Беларусь было накіравана 2214 трактароў, 3323 грузавыя аўтамашыны, 224 камбайны, 2453 малацілкі, 1122 веялкі і сартыроўкі. У 1944 г. калгасам было перададзена 13 тыс. коней, 80 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, 50 тыс. галоў свіней, 150 тыс. штук птушак, 350 тыс. штук яек для інкубатараў і г.д. Усяго за 1944-1945 гг. калгасы рэспублікі атрымалі 157 780 галоў буйной рагатай жывёлы. У складаных умовах прайшлі пасяўныя кампаніі 1944 і 1945 гг. Саюзны ўрад па просьбе СНК БССР і ЦК КПБ(б) выдзеліў калгасам БССР 9 млн п. збожжа, 100 тыс. кг насення канюшыны, 30 тыс. кг цімафееўкі, 62 тыс. т. пасяўнога насення лёну. Пад ураджай 1945 г. калгасы атрымалі пазыку насення: 15 тыс. т. збожжа, 22 тыс. т бульбы. Пасяўныя работы правадзіліся практычна пры адсутнасці тэхнікі. Так, у 1945 г. калгаснікі ўзаралі ўручную амаль 160 тыс. га замлі, і, негледзячы на ўсе цяжкасці, дзаржаўны план сенавой сяўбы рэспубліка выканала на 100%. У пасляваенныя гады пряцягвалася калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў заходніх раёнах Беларусі. Да 1945 г. там было 113 калгасаў, якія аб’ядноўвалі 2621 сялянскую гаспадарку. Сацыялістычны сектар складаў толькі 0,43 %. У адпаведнасці з рашэннем ЦК КП(б)Б і СНК БССР (лістапад 1944 г.) была праведзена аграрная рэформа, паводле якой устанаўлівалася абмежаваная норма землекарыстання на адзін сялянскі двор у памеры да 15 га. Лішкі забіраліся ў дзяржаўны фонд, з якога надзяляліся беззямельныя сяляне і батракі. Але нягледзячы на дапамогу іншых рэспублік и складанай самастойнай працы на першым этапе аднаўлення не было магчымасці вывесці эканоміку рэспублікі на даваенны ўзровень. Другі этап аднаўлення звязаны з рэалізацыяй чацвёртага пацігадовага плана. Яго асноўныя задачы былі выкладзены ў прынятым Вярхоўным Саветам БССР у верасні 1946 г. “Законе аб пяцігадовым плане аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі рэспублікі на 1946-1950 гг.”. Ён з’явіўся часткай чацвёртага пяцігадовага плана развіцця СССР. Аб’ём капіталаўкладанняў на пяцігодку вызначаўся ў суме 742 млн р., што перавышала памер капіталаўкладанняў па рэспубліцы за тры даваенныя пяцігодкі, разам узятыя. Гэта павінна было забяспечыць высокія тэмпы аднаўлення і развіцця ўсіх галін народнай гаспадаркі. Характэрная рыса чацвёртай пяцігодкі ў галіне прамысловасці – не толькі аднаўленне разбуранага, развіццё старых галін, што ў той час аргументавалася неабходнасцю выкарыстання працоўных рэсурсаў і патрэбнасцямі рэспублікі і краіны. Пасляваеннае развіццё вызначыла ў значнай ступені далейшую спецыялізацыю Беларусі ў грамадскім падзеле працы і яе ролю ў стварэнні адзінага народнагаспадарчага комплексу СССР. Нягледзячы на негатыўную ацэнку камандна-адміністрацыйных метадаў кіравання эканомікай, нельга не адзначыть відавочнае: дакладнае планаванне аднаўленчай працы, разумнае выкарыстанне фінансавых і матэрыяльных сродкаў. Так, Савет Міністраў БССР разглядзеў і зацвердзіў наступныя планы: развіцця сельскай гаспадаркі на 1947 г., аднаўлення і развіцця г. Мінска, электрыфікацыі БССР на 1948-1950 гг. і інш. Шырокае ўкараненне новай, больш дасканалай тэхнікі, механізацыя працаёмкіх і цяжкіх работ, рост кваліфікацыі і творчай ініцыятывы працоўных забяспечылі значнае павелічэнне прадукцыйнасці працы. Да канца пасляваеннай пацігодкі яна павялічылася ў параўнанні з даваенным узроўнем на 16%. Складаным было становішча ў сельскай гаспадарцы. Пасяўныя плошчы да пачатку пяцігодкі ў калгасах складалі толькі 59 % даваеннага ўзроўню, а саўгасах – 70%. За тры пасляваенныя гады калгасы БССР атрымалі 160 тыс. т харчовага збожжа і насення, 122 тыс коней, 113 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы і інш. У 1948 г. Савет Міністраў СССР прыняў рашэнне аб мерах дапамогі сельскай гаспадарцы Беларусі, на падставе якога рэспубліка атрымала 3 тыс. трактароў, 200 збожжакамбайнаў, 2 тыс. трактарных плугоў, 1,2 тыс. трактарных збожжавых сеялак і іншую тэхніку. У калгасах і саўгасах аднаўляліся пасяўныя плошчы, павялічваліся ўраджайнасць, пагалоўе жывёлы, паляпшалася арганізацыя працы. Вялікую ролю ў мабілізацыі працоўных на ўздым эканомікі адыграла сацыялістычнае спаборніцтва. Рабочы класс Беларусі горача адгукнуўся на заклік ленінградцаў – выканаць пяцігодку за чатыра гады. Да пачатку 1949 г. 85% рабочых, занятых у прамысловасці, на транспарце і ў будаўніцтве, удзельнічалі ў сацыялістычным спаборніцтве. Характэрная асаблівасць чацвёртай пятігодкі ў БССР – апераджальная ў параўнанні з адпаведнымі паказчыкамі на СССР тэмпы індустрыяльнага развіцця. Пакажыце змяненні, якія адбыліся ў структуры эканомікі, і вынікі аднаўлення. Завяршэнне сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў у Заходняй Беларусі Галоўным напрамкам прамысловага развіцця пасляваеннай Беларусі з’явіўся паскораны рост машынабудавання, металаапрацоўкі, электраэнергетыкі, паліўнай прамысловасці, будаўнічых матэрыялаў. У машынабудаванні адраджаюцца старыя галіны і ствараецца шэраг новых: аўтамабільная, трактарная, дарожных машын і будаўнічых механізмаў. Аўтамабільны і трактарны заводы ў Мінску былі буйнейшымі новабудоўлямі Беларусі. У 1950 г. яны ўступілі ў строй і выдалі першую прадукцыю. Машынабудаванне і маталаапрацоўка ператварыліся ў вядучую галіну эканомікі рэспублікі. Ужо ў 1950 г., апошнім годзе чацвёртай пяцігодкі, яе валавая прадукцыя перавысіла узровень 1940 г. у 2,4 раза. Упершыню быў асвоены выпуск аўтамабіляў, аўтапрычэпаў, трактароў, выласіпедаў, цэглавырабляючых прэсаў, ліцейнага абсталявання і шмат іншага. Вялікія поспехі мелі месца ў стварэнні энэргетычнай і паліўнай базы народнай гаспадаркі, былі адноўлены і пабудаваны БелДРЭС, электрастанцыі ў Гомелі, Маладзечне, Гродне, Бабруйску, Брэсце і іншых гарадах і раённых цэнтрах, падрыхтаваны да пуску першая чарга Смілавіцкай ДРЭС і Заводская ТЭЦ у Мінску. К 1950 г. выраб электраэнергіі па БССР перавысіў даваенны ўзровень на 47%. Прычым 80% электраэнергіі было выраблена на мясцовым тарфяным паліве, развіваліся і традыцыйныя галіны беларускай эканомікі. Так за пяцігодку вытворчасць будаўнічых матэрыялаў павялічылася ў 10 разоў і значна перавысіла даваенны ўзровень. Напрыклад, на вытворчасць цэменту – у 1,7, цэглы – у 1,8 раза. У 1946-1950 гг. непасрэдна ў вытворчасць шляхам індывідуальнага, брыгаднага навучання, праз курсавую сетку атрымалі масавыя прафесіі 47 тыс. і павысілі кваліфікацыю ў вытворчасці, школах і на курсах 42,5 тыс. чалавек. Аднаўленне і развіццё цяжкай прамысловасці падрыхтавала базу для развіцця вытворчасці прадметаў спажывання. Да канца пяцігодкі на долю лёгкай, харчовай, мясцовай прамысловасці, прамысловую кааперацыю выпадала больш за 70% ад усёй вытворчасці тавараў народнага спажывання. За 1946-1950 гг. мясцовая прамысловасць і прамысловая кааперацыя асвоілі выпуск значнай колькасці новых відаў вырабаў, у тым ліку швейных машын, жалезнага і чыгуннага, эмаліраванага, фаянсавага посуду, бытавых электрапрыбораў, прымусаў, гумавага абутку, прадметаў хатняга ўжытку. Былі пабудаваны Мінскі і Гродзенскі тонкасуконныя камбінаты па вырабу ў рэспубліцы тонкасуконных і шарсцяных тканін, дыванова-плюшавай прадукцыі. Былі реканструяваны гарбарна-абутковыя прадпрыемствы, ільнозаводы, хутка развіваліся швейная, скураная і іншыя галіны лёгкай прамысловасці. Фактычна зноў была створана магутная на той час трыкатажная прамысловасць. У выніку больш, чым да вайны, пачало вырабляцца шарсцяных і льняных тканін, гумавага абутку. Вялікая праца вялася ва ўсіх абласцях рэспублікі па аднауленні харчовых, мяса-малочных і іншых прадпрыемстваў. Была створана нанава цукровая, макаронная, кансевавая прамысловасць. Разам з тым развіццё харчовай прамысловасці стрымлівалася абмежаванымі рэсурсамі сельскагаспадарчай сыравіны, няпоўным выкарыстаннем магчымасці на расшырэнні вытворчасці гародніны і садавіны. Ва ўсіх галінах у значных маштабах рабілася тэхнічная рэканструкцыя, уводзіліся больш дасканалае абсталяванне, выкарыстоўваліся новыя метады вытворчасці, механізацыя, электрыфікацыя і аўтаматызацыя вытворчых працэсаў. Але ў асноўным гэта адбывалася ў галінах цяжкай прамысловасці, у першую чаргу ў машынабудаванні. Да канца пяцігодкі на аутамабільным, трактарным, станкабудаўнічым і іншых заводах БССР былі арганізаваны паточныя лініі, абсаляваныя высокапрадукцыйнымі агрэгатамі і спецыяльнымі станкамі. Укараняўся тэхнічны прагрэс і ў лёгкай, харчовай і іншых галінах. Напрыклад, у прамысловасці першаснай апрацоўкі лёну на тонкасуконным камбінаце ў Гродне было ўстаноўлена першакласнае абсталяванне, а таксама поўнасцю механізавана абутковае фабрыка. Усяго за пятігодку было адноўлена, пубудавана і ўведзена ў дзеянне каля 6 тыс. прадпрыемстваў, у тым ліку 180 буйных. Прымаліся і адміністрацыйныя меры. Найбольш значная з іх звязана з рэалізацыяй пастановы Савета Міністраў СССР і ЦК ВКП(б) ад 19 верасня 1946 г. “Аб мерах па ліквідацыі парушэнняў Статута сельскагаспадарчай арцелі ў калгасах”. Калгасам было вернута звыш 200 тыс. га зямлі, а таксама жывёла, якая знаходзілася ў карыстанні грамадзян і ўстаноў. Пэуныя надзеі ўскладаліся на такую адміністрацыйную меру, як узбруйненне калгасаў. Яно пачалося ў 1950 г., і толькі за адзін гэты год было аб’яднана ў рэспубліцы 11 242 гаспадаркі ў 3852 буйныя калгасы. У 1949 г. пачалася масавая калектывізацыя. У выніку да канца 1950 г. 80,1 % сялянскіх двароў былі аб’яднаны ў калгасы. Нягледзячы на цяжкія ўмовы, салянства рэспублікі змагло дасягнуць пэўных поспехаў. У канцы чацвёртай пяцігодкі агульная пасяўная плошча склала 91,4% даваеннай, а пасевы збожжавых – 97,1%. Многія калгасы і саўгасы не толькі дасягнулі, але і перавысілі даваенны ўзровень по колькасці пагалоўя жывёлы і прадукцыйнасці жывёлагадоўлі. Хуткае аднаўленне і развіццё прамысловасці, некаторыя поспехі ў сельскагаспадарчай вытворчасці далі магчымасць некалькі палепшыць становішча насельніцтва, асабліва граджан. Гэтаму спрыялі адмена картачнай сістэмы у снежкі 1947 г., некаторае павелічэнне даходаў працаўнікоў. Ішло будаўніцтва жылля. За годы чацвёртай пяцігодкі ў гарадах і рабочых пасёлках рэспублікі былі ўведзены ў дзеянне 4,2 млн кв.м жылля, а ў сельскай мясцовасці – 290,3 тыс. дамоў. Так, у Мінску грамадскі жыллёвы фонд у параўнанні з 1945 г. павялічыўся ў 2,6 раза і перавысіў узровень 1940 г. Аднаулялася сістэма аховы здороўя. Паступова наладжвалася медыцынскае абслугоўванне насельніцтва.У першыя пасляваенныя гады былі ліквідаваны эпідэміі інфекцыйных захворванняў, праведзена масавае сінатарнае абследаванне насельніцтва. Ужо да 1949 г. поўнасцю аднавілася сетка медыцынскіх устаноў, яны забяспечваліся неабходным медыцынскім абсталяваннем. Аднаўленне і развіццё прамысловасці ў Заходняй Беларусі ішло хуткімі тэмпамі. Былі пабудаваны першая і другая чэргі завода халадзільнікаў і мэблевая фабрыка ў Брэсце, кансервавы завод у Кобрыне, Гродзенскі тонкасуконны камбінат, цукровы завод у Скідзелі, электрастанцыя ў Баранавічах і інш. Высокімі тэмпамі тут развівалася вытворчасць электраэнергіі, будматэрыялаў, аконнага шкла, абутку, швейных вырабаў. Аб’ём прамысловай прадукцыі ў заходніх абласцях рэспублікі ў 1950 г. перасягнуў даваенны ўзровень амаль удвая, а магутнасць электрастанцый – у 2,2 раза. Доля гэтага рэгіёна ў агульным аб’ёме прамысловай вытворчасці ўзрасла з 9% у 1940 г. да 14,9% у 1950 г. Брэст і Гродна паступова становяцца буйнымі прамысловымі цэнтрамі рэспублікі. Заключэнне Пры выкананні кантрольнай работы было вызначана становішча рэспублікі пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх акупантаў, разгледзены асноўныя этапы аднаўлення эканомікі БССР і працэс выканання чацвёртага пяцігадовага плана, а таксама былі паказаны змяненні, якія адбыліся ў структуры эканомікі і вынікі аднаўлення. Былі вызначаны асаблівасці завяршэння сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў у Заходняй Беларусі. Такім чынам, на далейшае развіццё рэспублікі моцны ўплыў аказалі перш за ўсё паскораныя тэмпы індустрыялізацыі, не толькі адраджэнне старых, але і стварэнне новых галін, якія ў будучым вызначылі асноўныя рысы эканомікі рэспублікі. Яны залажылі асновы для стварэння складанага народнагаспадарчага комплексу, забяспечылі дастаткова высокія тэмпы аднаўлення і развіцця прамысловасці ў заходніх абласцях Беларусі, паскорылі працэс фарміравання рабочага класа, прыток кадраў спецыялістаў з іншых рэгіёнаў краіны. У цэлым жа складалася эканоміка, дазволіўшая БССР заняць у далейшым значнае месца ў сістэме агульнасаюзнага падзелу працы, стварыліся ўмовы для ўсебаковага развіцця рэспублікі. Аднаўленне эканомікі Беларусі і пераход яе прамысловага патэнцыялу на якасна новы этап былі ў значнай меры абумоўленыя той сістэмай эканамічных сувязяў, якая склалася ў рэспублікі пасля вайны. Вырашальную ролю ў пасляваенным аднаўленні і вывадзе эканомікі Рэспублікі на новыя рубяжы адыграў працоўны гераізм беларускага народа, велізарнае жаданне пераадолець наступствы вайны і пабудаваць шчаслівае жыццё. Літаратура 1. Гісторыя Беларусі: падручнік: У 2 ч. Ч. 2. Люты 1917 – 2006 г. / Пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. – Мінск: Выш. шк., 2007. – С. 257 – 267. 2. Новік, Я. К. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г.: вучэб. дапам. / Я. К. Новік, І. Л. Качалаў, Н. Я. Новік. – Мінск: Выш. шк., 2009. – С. 427 – 434. 3. Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. – Мінск, 1975. – Т. 5. – С. 11 – 101. 4. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2. – Мінск, 1995. – С. 324 – 372. 5. Эканамічная гісторыя Беларусі: Вуч. дапам. 3-е выд., дап. і перапрац. /Пад рэд. В. І. Галубовіча. – Мінск, 1999. – С. 341 – 360. 6. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1 – 6. – Мінск, 1991 – 2003. |