Контрольная №1 Вариант №5. Заданне Знайдзіце І запішыце разгорнуты адказ на адно з наступных пытання І складзіце яго тэзісны план Паходжанне беларускай мовы.
Скачать 38.75 Kb.
|
Заданне 1. Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складзіце яго тэзісны план: 1. Паходжанне беларускай мовы. 2. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы. 3. Беларуская мова сярод іншых моў свету. 4. Лёс беларускай мовы ў Расійскай імперыі. 5. Беларуская мова ў XX стагоддзі. Беларуская мова ў XX стагоддзі. У XX ст. беларуская мова ўступіла неўнармаванай і некадыфкаванай, негледзячы на спробы выкарыстання яе на працягу XIX ст. у белетрыстыцы и публіцыстыцы, не маючы распрацаванай навуковай тэрминалогіі, кніжна-пісьмовых стыляў. Асноўныя нормы літаратурнай мовы пачалі складвацца стыхійна толькі ў першым дзесяцігоддзі (1906-1915 гг.) легальнага функцыянавання беларускага друку. Выданне першай беларускай газеты “Наша ніва”, вакол якой згуртаваліся нацыянальныя культурныя сілы, удзел у ей карэспандэнтаў з розных мясцовасцей Беларусі стваралі магчымасць замацаваць у якасці норм найбольш пашыраныя моўныя з’явы. Аднак гэтыя нормы не былі апісаны і замацаваны адпаведным чынам, а таму часта парушаліся. На старонках “Нашай нівы”, як і ў іншых тагачасных выданнях, свабодна суіснавалі розныя варыянтныя формы, вытокамі якіх былі паўднева-заходні і паўночна-ўсходні беларускія дыялекты. Першыя спробы кадыфікаваць правапісныя і граматычныя нормы былі зроблены братамі А. і Я. Лесікамі, якія ў 1917 г. апублікавалі лацінскім шрыфтам дапаможнік “Як правільна пісаць па-беларуску”, а ў 1918 г. на яго аснове выдалі “Беларускі правапіс”. У гэты час выходзяць і іншыя дапаможнікі : “Беларускі правапіс” А. Луцкевіч і Я. Станкевіч, дапаможнік Р. Абіхта і Я. Станкевіча “Просты спосаб стацца ў кароткім часе граматным” і інш. Але найбольш значнай і ўдала распрацаванай сярод іх стала “Беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевіча, выдадзеная кірыліцай і лацінкай у Вільні ў 1918 г. Б. Тарашкевіч выйшаў за межы ўласна граматыкі і апісаў усе ўзроўні моўнай сістэмы з пункту погляду іх нарматыўнасці, правіл перадачы на пісьме. Ен здолеў акрэсліць асноўныя заканамернасці беларускай літаратурнай мовы, выявіць гістарычна абумоўленую сувязь яе фанетыка-граматычных асаблівасцей з цэнтральнымі (сярэднебеларускімі) гаворкамі, якія аб ядноўваюць у сабе найбольш агульныя і пашыраныя рысы абодвух дыялектаў. З выхадам граматыкі Б. Тарашкевіча пачаўся працэс стабілізаціі правапісных норм беларускай літаратурнай мовы. На падставе граматыкі ствараюцца іншыя падручнікі і навучальныя дапаможнікі. Уздым у XX-ыя гады беларускай культуры, якая выкарыстала часовую магчымасць развіцця, прывеў да ўзнікнення вялікай колькасці беларускіх тэкстаў і далучэння да беларускага пісьмовага слова мільенаў людзей. У выніку ажыццяўлення палітыкі беларусізацыі беларуская мова набыла статус дзяржаўнай і грамамадскія ўстановы, вялося навучэнне ў школах, тэхнікумах, ВНУ. Упершыню ў гісторыі былі створаны на беларускай мове падручнікі для школ па ўсіх прадметах, шматлікія слоўнікі. К канцу XX-ых гадоў каля 90 працэнтаў літаратуры, якая выпускалася, была беларускай, звыш 89 працэнтаў школ мелі беларускую мову навучэння. Беларуская мова стала мовай справаводства, навукі. Аднак усталяванне сталінскага таталітарнага рэжыму ў 30-ыя гады гвалтоўна спыніла працэс беларусізацыі. На Беларусі пачалася кампанія па “выкрыццю” так званых “нацыял-дэмакратаў”, да якіх былі аднесены амаль усе, хто працаваў на ніве роднай культуры, навукі, асветы. У выніку рэпрэсій загінулі многія тэксты грамадскія дзеячаў, вучоных, пісьменнікаў, работнікаў культуры і асветы, г.зн., уся нацыянальна арыентаваная інтэлігенцыя. Беларусізацыя стала кваліфікавацца партыйнымі органамі як памылка, і беларуская мова паступова замяняецца рускай мовай у дзяржаўных установах, інстітутах. У 1938 г. выходзіць пастанова СНК і ЦК ВКП (б) "“б абавязковым вывучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей"” З гэтага часу пачынаецца мэтанакіраванае выцясненне беларускай мовы са сферы навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе. Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў другой палове XX ст. у значнай ступені абумоўлены яе функцыянаваннем ва ўмовах канкурэнцыі з рускай мовай. Да апошняга часу ў афіцыйнай навуцы панавала тэорыя “росквіту” нацыянальных моў у сацыялістычным грамадстве”, было прынята гаварыць аб “гарманічным” беларускарускім двухмоўі. Аднак на самой справе нацыянальна-моўная палітыка, якую праводзіла партыўна-дзяржаўная наменклатура,мела яўна русіфікатарскі, антыбеларускі характар. На працягу 50-80-ых гадоў, калі працэсы дэнацыяналізацыя грамадскага і культурнага жыцця набылі надзвычай шырокі характар, сферы выкарыстання беларускай мовы хутка звужаліся: скарачаліся тыражы беларускамоўных выданняў, беларускія школы пераводзіліся на рускую мову навучання (к 80-ым гадам у гарадах Беларусі не засталося ніводнай беларускай школы, а большая частка сельскіх школ лічылася беларускімі толькі намінальна). Беларуская мова была выключана са сферы афіцыйнага ўжытку. Асноўнымі сферамі яе прымянення заставаліся мастацкая літаратура, публітыстыка, у той ці іншай ступені яна выкарыстоўвалася ў гуманітарнай навуцы, адукацыі. Не абароненая дзяржавай, беларуская мова ўступала адну пазіцыю за другой рускай мове, якая, па сутнасці, са сродку міжнацыянальных зносін ператварылася ў дзяржаўную мову рэспублікі. Русіфікатарская палітыка органаў улады (разам з інтэнсіўнай урбанізацыяй Беларусі, з пашырэннем руска-моўных каналаў інфармацыі) мела вынікам не толькі звужэнне сфер выкарыстання беларускай мовы, але і прывяла да страты ў значнай часткі насельніцтва пачуцця каштоўнасці нацыянальнай моўнай спадчыны, да дэфармацыі нацыянальнай свядомасці. Сітуацыя змянілася ў канцы 80-ых – пачатку 90-ых гадоў, калі ўзніклі новыя фактары, здольныя ўплываць на моўную сітуацыю. Працэсы дэмакратызацыі грамадства, набыцце нашай рэспублікай суверэнітэту абвастрылі, як ніколі раней, моўную праблему і абумовілі пачатак адраджэння беларускай мовы. У 1990 г. беларускай мове, у адпаведнасці з прынятым Вярхоўным Саветам Беларусі Законам аб мовах, быў нададзены статус дзяржаўнай, які прадугледжваў найперш аднаўленне яе ў сферы афіцыйна-справавога ўжытку, і адукацыі. Дзякуючы намаганням інтэлегенцыі дзейнасці ўстаноў асветы, культуры, творчых саюзаў, роля беларускай мовы ў жыцці грамадства значна ўзрасла. Пашырыліся яе функцыі ў сістэме адукацыі – спынена практыка пераводу школ на рускую мову навучання, пачалі адкрывацца дзіцячыя дашкольныя ўстановы і школы з беларускай мовай навучання. Дзяржаўная падтрымка беларускамоўных выданяў, сродкаў масавай інфармацыі значна павялічыла аб ем камунікацыі на беларускай мове. Аднак юрыдычная нераспрацаванасць, невыразнасць многіх палажэнняў Закона аб мовах, а таксама новыя рэаліі, якія ўзніклі пасля рэферэндуму (1995 г.), дзе большая частка насельніцтва выказалася за дзяржаўнае двухмоўе ў рэспубліцы (а г.зн., за захаванне ранейшых тэндэнцый у моўнай сітуацыі), маюць вынікам тое, што беларуская мова пакуль не выкарыстоўваецца як дзяржаўная у розных сферах жыцця рэспублікі, не з ўляецца рэальным сродкам зносін нацыі. Аднак, нягледзячы на неспрыяльныя сацыяльна-палітычныя ўмовы, у якіх часта аказвалася беларуская літаратурная мова, развіцце на ей розных жанраў мастацкай, публіцыстычнай, навуковай літаратуры не спынялася на працягу ХХ ст. Дзякуючы шматграннай, рознабаковай творчасці майстроў слова, вучоных, узбагаціўся слоўнікавы запас беларускай літаратурнай мовы, удасканаліліся яе выяўленчыя сродкі і прыемы літаратурнага выказвання, кадыфікаваны нормы. Беларуская літаратурная мова набыла неабходную культуру, “інтэлектуальнасць”, стала здатнай для таго, каб ствараць на ей самыя разнастайныя па характары і змесце творы. На беларускай мове выдадзены шматтомныя галіновыя энцыклапедыі, слоўнікі (тлумачальныя, перакладныя, гістарычныя, этымалагічныя і інш.), граматыкі, манаграфіі, на ей існуе багатая і самабытная мастацкая і публістычная літаратура. Інакш кажучы, сення беларуская літаратурная мова – адна з багатых і развітых моў, прадстаўленая ўсімі функцыянальнымі стылямі і жанрамі. Тэзісны план Беларуская мова ў XX стагоддзі.
Заданне 2. Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалогічнай інтэрферэнцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіначнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі. Марфалагічная інтэрферэнцыя (родны склон): красота небес - прыгажосць нябёсаў; набор бритв - набор брытваў; купить стержней - купіць стрыжняў; среди дыма– сярод дыму; действия ума - дзеянні розуму. Марфалагічная інтэрферэнцыя (месны склон): находиться в доме - знаходзіцца ў хаце; ехать на коне - ехаць на каню; загорать на песке - загараць на пяску; говорить о настройке- гаварыць аб настройцы; бегать на воле - бегаць на волі. Сінтаксічная інтэрферэнцыя: простить подругу - прабачыць сяброўку; подороже всего - даражэй за ўсё; заботиться об одежде - клапаціцца пра адзежу; говорить по-немецки - казаць па-нямецку; умнее друга - разумней за сябра. Заданне 3. Падбярэце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці. Прафесійны журналіст – публіцыстычны. Кожны прафесійны журналіст мае свой стыль. Святая мясціна – публіцыстычны. Тысячы паломнікаў з гада ў год імкнуцца ў святую мясціну. Лексіка беларускай мовы- публіцыстычны. Лексіка беларускай мовы развівалася і ўзбагачалася на працягу многіх стагоддзяў. Хадавая частка – навуковы. Хадавая частка электравозаў розных серый адрозніваецца першым чынам лікам колавых пар. Фарсунакі з высокім ціскам– навуковы. Для фарсунак з высокім ціскам вада і сера з'яўляецца агрэсіўным элементам. Паўправадніковыя структуры – навуковы. У наш час стварэнні паўправадніковых структур на аснове нанатэхналогіі з'яўляецца актуальнай задачай. Навучанне персанала - афіцыйна-справавы. Навучанне персанала праходзіць паводле зацверджанага графіка. Адпачынак за свой рахунак - афіцыйна-справавы. Прашу падаць мне адпачынак за свой рахунак тэрмінам на пяць дзён. Планавая інвентарызацыя - афіцыйна-справавы. Для захаванасці матэрыяльных каштоўнасцяў неабходна правядзенне планавай інвентарызацыі Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў.
Заданне 5. Падбярыце тэкст на рускай мове (100 - 120 слоў) па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі -ущ- (-ющ-), -ащ- (-ящ-), -ем- (-им-) і перакладзіце яго на беларускую мову. Недостаточность нормативной правовой базы, определяющей ответственность хозяйствующих субъектов за недостоверность или сокрытие сведений об их коммерческой деятельности, о потребительских свойствах производимых ими товаров и услуг, о результатах их хозяйственной деятельности, об инвестициях и тому подобном, препятствует нормальному функционированию хозяйствующих субъектов. В то же время существенный экономический ущерб хозяйствующим субъектам может быть нанесен вследствие разглашения информации, содержащей коммерческую тайну. В системах сбора, обработки, хранения и передачи финансовой, биржевой, налоговой, таможенной информации наиболее опасны противоправное копирование информации и ее искажение вследствие преднамеренных или случайных нарушений технологии работы с информацией, несанкционированного доступа к ней. Это касается и федеральных органов исполнительной власти, занятых формированием и распространением информации о внешнеэкономической деятельности Российской Федерации. Пераклад. Недастатковасць нарматыўнай прававой базы, якая вызначае адказнасць гаспадарчых суб'ектаў за няпэўнасць ці ўтойванне звестак пра іх камерцыйную дзейнасць, пра спажывецкія ўласцівасці вырабляных імі тавараў і паслуг, пра вынікі іх гаспадарчай дзейнасці, пра інвестыцыі і таму падобнае, перашкаджае звычайнаму функцыянаванню гаспадарчых суб'ектаў. У той жа час істотная эканамічная шкода гаспадарчым суб'ектам можа быць нанесены з прычыны разгалашэння інфармацыі, якая змяшчае камерцыйную таямніцу. У сістэмах збору, апрацоўкі, захоўванні і перадачы фінансавай, біржавой, падатковай, мытнай інфармацыі найболей небяспечныя супрацьпраўнае каправанне інфармацыі і яе скажэнне з прычыны наўмысных ці выпадковых парушэнняў тэхналогіі працы з інфармацыяй, несанкцыянаванага доступу да яе. Гэта дакранаецца і федэральных органаў выканаўчай улады, занятых фармаваннем і распаўсюдам інфармацыі пра замежнаэканамічную дзейнасць Расійскай Федэрацыі. Заданне 6.Напішыце інфарматыўную ці індыкатыўную анатацыю на любы параграф з падручніка па вашай спецыяльнасці. Індыкатыўная анатацыя на 4 тэму “Абарона ад камп'ютарных вірусаў” з падручніка Сычова Ю.М. АСНОВЫ ІНФАРМАЦЫЙНАЙ БЯСПЕКІ Навучальна-практычны дапаможнік.-М.:Выдавецкі цэнтр ЕАОИ, 2007.-300с. Напачатку тэмы ставяцца задачы якія павінны быць дасягнуты падчас вывучэнні. Адмысловая ўвага ў матэрыяле нададзена прыкметам заражэння камп'ютара, крыніцам вірусаў, асноўным правілам абароны і антывірусным праграмам. Тэма падзелена на чатыры раздзелы, у канцы тэмы дадзены кантрольныя пытанні і тэсты для самаправеркі. Матэрыял разлічана на вывучэнне студэнтамі тэхнічных універсітэтаў. Заданне 7. Напішыця адзін асабісты дакумент (заява, аўтабіфграфія, даручэнне, распіска) і адзін справавы ліст (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-прапанова, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст) 1. Распіска Распіска Я, Плотнікаў Сяргей Іванавіч, 7 сакавіка 2011 года атрымаў ад Пырх Iвана Сягеевіча 10 000 000 (дзесяць мільёнаў) беларускіх рублёў. Абяцаю вярнуць пазыку да 7 чэрвеня 2012 года. 7 сакавіка 2011 г. Подпіс. 2. Ліст-напамін. Паўторна дасылаем Вам, Антанюк Алена Пятроуна, заяўку на канцылярскія тавары. Пераканаўча просім пацвердзіць факт яе атрымання як можна хутчэй. Начальнік аддзела закупаў Яўневіч М.С. Подпіс. ЛІТАРАТУРА
Кантрольная работа № 1 па беларускай мове студэнта гр. № 200802, ФЗН, 1 курс Шыбко Паўла Мікалаевіча |