1 Простыя словы. Беларускі моны этыкет, слэнг, ненарматыная лексіка, трасянка
Скачать 105.63 Kb.
|
1)Простыя словы». Беларускі моўны этыкет, слэнг, ненарматыўная лексіка, трасянка. Моўны этыкет і культура маўлення – не вельмі папулярныя паняцці ў сучасным свеце. Хтосьці лічыць іх надта дэкаратыўнымі, хтосьці нават не адкажа на пытанне, якія ж формы моўнага этыкета можна сустрэць у паўсядзённым жыцці. Але усё ж такі моўны этыкет іграе важную ролю ў паспяховай дзейнасці чалавека ў грамадстве, у яго асобасным і прафессійным росце і інш. Моўны этыкет – сістэма потрабаванняў, якія тлумачаць, як наладжваіць, подтрымліваць і перапыніць контакт з іншым чалавекам у пэўнай сітуацыі. Нормы моўнага этыкета вельмі разнастайныя, у кожнай краіне ёсць свае асаблівасці культуры маўлення. Базавыя формулы моўнага этыкета засвойваюцца ў раннім узросце, калі бацькі вучаць дзіця вітацца, гаварыць дзякуй, прасіць прабачэння. Потым чалавек даведаецца пра іншыя тонкасці ў маўленні, набывае разнастайныя стылі маўлення і паводзін. Уменне правільна ацаніць сітуацыю, завесці і падтрымаць размову з незнаёмым чалавекам, пісьменна выказаць свае думкі вызначае чалавека высокай культуры, адукаванага і інтэлектуальнага. Формулы моўнага этыкета – пэуныя словы, фразы і ўстойлівыя выразы, якія прымяняюцца ў трох стадыях размовы: пачатак (прывітанне: “добрага здароўя!”, “прывітанне!” або знаёмства); асноўная частка (запрашэнне “дазвольце вас запрасіць”, віншаванне “со святам!”, парада “я б хацеў праванаваць вам” і інш); заключная частка размовы (развітанне “да пабачэння!”). Але ж не ўсе людзі прытрымліваюцца моўнага этыкета, і вынікам такго існуюць такія супольнасці, як слэнг, ненарсатыўная лексіка, трасянка. Трасянка — моўная з'ява, якая ўзнікае пры змешванні рускай і беларускай моў. Трасянка з'явілася як сродак камунікацыі паміж беларускамоўным сельскім насельніцтвам і рускамоўнай адміністрацыяй або чыноўнікамі. Вялікую ролю ў пашырэнні трасянкі адыгралі сталінскія рэпрэсіі 20-30-х гадоў, але трасянка не стала асноўным сродкам зносінаў, бо ўспрымалася як «некультурная мова». Напрыклад, “жанчына” па-руску “женщина”, а на траснке “жэншчына”. Слэнг – набор асаблівых слоў або новых значэнняў ужо існуючых слоў, якія выкарыстоўваюцца ў разнастайных людскіх аб’яднаннях (прафісійных, грамадскіх, узроставых і іншых групп). Паняцце “слэнг” змешваецца з такімі паняццямі, як “дыялектывізм”, “жарганізм”, “вульгарызм”, “гутарковае маўленне”, “прастамоўе”. Прыклады слэнгавых адзінак: “прыкол”, “тусоўка”, “фігня” і шмат іншых. Ненарматыўная лексіка вельмі часта змешваецца з выкарыстаннем слэнга. Гэта асабістая справа кожнага, карыстацца ці не, але мне здаецца, што гэта неймаверна непрыемна, калі ідзеш па вуліцы і чуеш, як маладыя людзі, дзяўчыны гавораць гэтыя грубыя словы. Такім чынам, гэта толькі ваш выбар, гаварыць на літаратурнай мове, трасянке ці ўвогуле на “фене”, але ведаць і пажаваць моўны этыкет павінен кожны. 2)Мы такія розныя. У дзяцінстве я распытвала дарослых пра тое, што ёсць душа і дзе ж яна жыве. Стараючыся проста і даходліва задаволіць маю цікаўнасць, матуля параўноўвала нашае цела з хатай, у якую душа “засяляецца” падчас нараджэння і пакідае напрыканцы жыцця. Сёння, амаль праз 15 год, я ўспамінаю гэтыя словы і з цікавасцю прыглядаюся да сучасных “хатак”, “хат” і нават “пентхаўзаў”. Лета пазбавіла гараджан ад капуснага лісця разнастайнай вопраткі, і надышоў час здзіўлення: адкуль такая неахайнасць? І гэтае пытанне выклікана не якасцю адзення, не колерам і колькасцю ўпрыгожванняў. Прыкра глядзець на дзяўчат, што ў 15-20 год забыліся на тое, што не павінны нагадваць пераможцаў еўрапейскага спаборніцтва сумаістаў, што жаноцкасць – гэта лёгкасць, далікатнасць. Яны “будуюць” прытулак для сваёй душы з бліноў хуткага прыгатавання, колы, марозіва і мараць пра тое, каб пазбавіцца ад лішніх кіло. Мараць, а ад звыклага ладу жыцця адмовіцца аніяк не могуць і ўвечары зноў ідуць з сяброўкамі “на піццу”, хоць толькі гадзіну таму бабуля прывезла з вёскі такія сакавітыя духмяныя яблыкі! Часам цела пераўтвараецца ў альбом для малявання: тату па-ранейшаму модныя. Скрыўленыя пашчы неверагодных істотаў на руках хлопцаў, іерогліфы на тонкіх дзявочых шыях (часта іх сэнс дакладна не можа растлумачыць нават сама гаспадыня). Пра тое, як гэта будзе выглядаць гадоў праз 10-20, мала хто думае: далёка яшчэ, невядома, што будзе назаўтра (можа, мне заўтра зранку цэгла на галаву ўпадзе?!). Можа і так, але існуе шчаслівая верагоднасць дажыць да сталага ўзросту, а тады наўрад дачка або сын-падлетак будуць сур’ёзна ўспрымаць матуліна “Толькі глупстваў не нарабі”, гледзячы на малюнак завязанага вузлом цмока, што нібы са здзекам “выпаўзае” з-пад рукава кашулі. Наш знешні выгляд – адлюстраванне павагі да самога сябе: у добрага гаспадара не можа быць занядбалай хаты… Нацыянальны характар — сукупнасць асноўных адносна ўстойлівых псіхалагічных якасцей, якія сфармаваліся ў нацыі ў канкрэтных гістарычных, сацыяльна-культурных і прыродных умовах яе развіцця. Асаблівасці нацыянальнага характару прама ці ўскосна адлюстроўваюцца ў найбольш распаўсюджаных рысах паводзін, эмоцый і пачуццяў пераважнай часткі людзей пэўнай нацыянальнай прыналежнасці. Існуюць стэрэатыпныя ўяўленні наконт асаблівасцей нацыянальнага характару розных народаў свету (нямецкая пунктуальнасць, англійскі традыцыяналізм, яўрэйская практычнасць, ісанская гордасць, італьянская тэмпераментнасць, японская працавітасць, шведская стрыманасць і інш.), але нацыянальны характар асобных народаў адрозніваюцца не столькі пэўнымі псіхалагічнымі якасцямі, колькі іх сукупнасцю, ступенню ўласцівасці асобных рыс прадстаўнікам розных нацыянальных супольнасцей. Першапачаткова паняцце нацыянальнага характару выкарыстоўвалася падарожнікамі, географамі, этнографамі для апісання асаблівасцей паводзінаў, ладу жыцця, звычаяў, абрадаў, традыцый розных народаў свету. Кожны нацыянальны характар уяўляе сабой складаную сукупнасць разнастайных (нярэдка супрацьлеглых) псіхалагічных рыс і якасцей, якія можна з пэўнай доляй умоўнасці назваць «станоўчымі» і «адмоўнымі».Як сведчаць шматлікія гістарычныя факты, падзеі духоўна-культурнага жыцця беларусаў, іх багатая фальклорная спадчына, многія літаратурныя творы, да станоўчых рысаў беларускага нацыянальнага характару можна аднесці талерантнасць (цярпімасць), памяркоўнасць, лагоднасць, добразычлівасць, гасціннасць, вынослівасць, працавітасць і інш., а да адмоўных — адпаведна кансерватыўнасць, канформнасць (канфармізм), некаторыя апатычнасць, нерашучасць, недаверлівасць і г.д. У цэлым у сучаснай гуманітарнай навуцы няма адзінства пры вызначэнні сутнасці і адметных рыс розных нацыянальнага характару, многія праблемы ў гэтай галіне з'яўляюцца пакуль маладаследаванымі, дыскусійнымі. 3)Смачна есці. Беларуская кухня устойліва захоўвае нацыянальныя традыцыі. З глыбіні стагоддзяў да нашых дзён дайшлі шматлікія самабытныя стравы. Шырока вядомыя далёка за межамі Беларусі дранікі, пячысты, халаднік, зацірка, мачанка, жур... Асабліва папулярна ў беларусаў бульба, якую называюць у народзе «другім хлебам». Яна з'яўляецца абавязковым атрыбутам беларускага нацыянальнага стала. З яе гатуюць бульбянiкi, дранікі, комы, запяканкі, клёцкі, бульбяную бабку. З мясных страў найбольш вядомыя шматлікім пячысты, мачанка, халадзец, смажанка, каўбасы. Шырока выкарыстоўваюцца ў беларускай кухні грыбы, лясныя ягады і травы, рачная рыба. Вострыя прыправы - часнык, перац, пятрушку - у Беларускай кухні выкарыстоўваюць умерана. Усё большае распаўсюджванне ў апошні час атрымліваюць вегетарыянскія стравы. Шматвяковую, багатую і цікавую гісторыю мае Беларуская кухня. Печаны жытні хлеб і іншыя вырабы з жытняй мукі на працягу многіх стагоддзяў прымалі якое вяршэнствуе месца ў харчаванні насельніцтва. У беларусаў з дзяцінства выхоўвалася да хлеба павагу і беражлівасць. З ім ішлі на «радзіны», у сваты, на вяселле і іншыя падзеі. Хлебам-соллю сустракалі дарагіх гасцей. Шмат прыказак і прымавак склалася ў народзе пра хлеб: «Хлеб над усiм пануе», «Хлеб - усяму галава». Стравы. Са старажытных часоў аснову сельскай гаспадаркі продкаў сучасных беларусаў складала вытворчасьць збожжа. Асноўным прадуктам харчаваньня быў чорны хлеб з жытняй мукі, часта з дадаткамі ячменнай, пшанічнай, грэцкай, аўсянай. Мучныя вырабы з пытляванай пшанічнай мукі (пірагі, бліны, караваі) выпякаліся ў асноўным на святы. Дагэтуль чорны хлеб у Беларусі ў вялікай пашане, з ім ядуць і першыя, і другія стравы. Апроч хлеба, з мукі вараць кашы, робяць клёцкі, лазанкі, калдуны і г. д. Самая папулярная гародніна — капуста, якую вараць, тушаць, квасяць, рыхтуюць бігас і г. д., а таксама буракі (зь якіх у прыватнасьці гатуюць славуты халаднік) і морква. Круглы год не сыходзіць са стала бульба, з якой у Беларусі ўпершыню пазнаёміліся ў XVIII стагодзьдзі, пачалі вырошчваць на пачатку XIX стагодзьдзя, а да канца XIX стагодзьдзя яна стала асновай рацыёну. Бульбу вараць, тушаць, смажаць, запякаюць, фаршыруюць. З яе гатуюць супы і салаты, піражкі і хрушчы. Смачная бульба ў спалучэньні з грыбамі, свінінай. Асабліва вядомыя стравы з сырой дранай бульбы (запазычаныя калісьці з нямецкай кулінарыі) — бабка, бліны, дранікі, клёцкі, капытка. Таксама з бульбы гатуюць камы, смажанік, розныя запяканкі. Мясныя. Мясныя стравы даўней гатавалі ў асноўным на святы, пераважна зімовыя. Дзічына таксама была найбольш даступная ўвосень і зімой. Сярод мясных прадуктаў асноўнае месца займалі вырабы са свініны, значна меней спажывалася бараніны, яшчэ менш — ялавічыны. Свіней забівалі пераважна ў лістападзе-студзені, а таксама вясной; найбольш часта перад Калядамі. З нарэзанага мяса або мяснога фаршу выраблялі кілбасы; з пячонкі, крыві з дадаткам мукі, крупаў — кішку; свіныя страўнікі таксама начынялі фаршамі); вырабялі студні, сальцісоны, рулеты, кумпякі (лапаткі, з якіх здымалі скуру, каб засаліць разам з салам), рэбры, галёнкі, свіныя вушы. Саланіну, каўбасы захоўвалі да цяжкіх сельскагаспадарчых работ — сенакосу, жніва. У сённяшняй беларускай кулінарыі перавагу аддаюць мясу, тушанаму з агароднінай і грыбамі, запечанаму з сырам і г. д. Адна з найбольш славутых страў — мачанка (верашчака, але таксама гатуюць смажанку, зразы, біткі й тэфтэлі. Прыправы — перац, каляндру, часнок, пятрушку і інш. — выкарыстоўваюць памяркоўна. З хатняй птушкі. З хатняй птушкі найбольш звыклымі былі куры, качкі, гусі; пазней зявіліся індыкі. Асноўнай мэтай гадоўлі птушкі было атрыманне яек. У сялянскім рацыёне птушынае мяса было рэдкасьцю, яго спажывалі пераважна як дыетычную ежу пры хваробах, часцей прадавалі на рынку ці выплочвалі ў якасьці натуральнай даніны. Традыцыйным дэлікатэсам былі вэнджаныя «паўгускі», вяленыя качкі. Печаная ці смажаная гусь з грыбамі, ці фаршыраваная кашай — традыцыйная беларуская страва, вядомая з многіх літаратурных крыніц. Малочныя. Малочных прадуктаў раней спажывалася значна меней, чым сёньня (. Мясцовая «чырвоная» парода буйной рагатай жывёлы не вызначалася высокімі надоямі, а значную частку статка складалі валы. Асноўным сродкам кансэрвацыі і галоўнай формай спажываньня малака быў сыр, які елі пераважна ў святы. Больш спажывалася расліннага тлушчу ў форме алею (ільнянага і канаплянага, у вышэйшых класаў часам і алівы). Алеем штодзённа запраўлялі кашы, прыпраўлялі селядцоў. Напоі. Алькагольныя. Самымі старажытнымі алькагольнымі напоямі былі піва і мёд. Піва выраблялася толькі верхняй фэрмэнтацыі, звычайна малога мацунку (2-3 аб.%), але спажывалася ў значнай колькасьці, у пэўным сэнсе замяняючы прахаладжальныя напоі. Піва было нетрывалым, але яго варылі досыць часта. У параўнаньні з сучаснасьцю значна больш распаўсюджаным было піва цалкам ці часткова з пшанічнага соладу («белае»). У адрозьненьне ад Расійскай дзяржавы, вытворчасьць і спажываньне алькагольных напояў былі істотна дэцэнтралізаваныя. Хаця сяляне мусілі набываць іх толькі ў корчмах, што належалі іх панам, яны маглі вырабляць пэўную колькасьць самастойна на галоўныя царкоўныя святы або на вяселле. Віно ўжывалася ў літургічнай практыцы праваслаўнай і каталіцкай царквы, а таксама было артыкулам раскошы. Неалькагольныя. З неалкагольных напояў у беларусаў былі папулярныя бярозавы і кляновы сокі, якія нарыхтоўвалі ў сакавіку, спажывалі не толькі ў свежым, але і ў зброджаным выглядзе. І квас, і бярозавы сок летам выкарыстоўвалі для прыгатаваньня халаднікоў. Папулярнымі былі адвары розных зёлак (ліпавага квецця, дзіванны), збіцень, узвары з яблыкаў, груш. Беларусам заўсёды былі ўласцівы акуратнасць і гасціннасць. Абагульненне вопыту народнай кухні дазваляе захоўваць і развіваць лепшыя традыцыі падрыхтоўкі нацыянальных страў, кулінарных вырабаў і напояў. 4)Падарожжа па Беларусі. Падарожжы – гэта заўсёды рамантыка і непаўторныя адчуванні. А падарожжы з каханым чалавекам – тым больш. Куды выправіцца разам, што паглядзець і чым натхніцца? |Нясвіж і яго паркі. Хоць Барбара, прывід якой нібыта з’яўляецца ў палацы, сама ніколі ў ім не была (ён быў збудаваны пасля яе смерці), з Нясвіжскім палацам Радзівілаў звязана не адна гісторыя кахання: рамантычная, трагічная, жарсная… Тут сустракаліся, кахаліся, нараджалі дзяцей, здраджвалі… Гэта мо цяжка цяпер уявіць у тлумных, поўных турыстамі калідорах палаца, аднак варта падняцца на валы, прайсціся ля халодных каменных сценаў або заглыбіцца ў паркі. З часоў Радзівілаў тут засталося не так шмат дрэў, аднак дух стагоддзяў няпроста выкараніць. Зямля пад паркавымі ліпамі і ля строгіх халодных сцен памятае гісторыі Радзівіла Сіроткі, Рыбанькі і Уршулі, пане Каханку… Гісторыю кахання апісаў у сваім дыярыюшы Рыбанька: «Я руку ёй пацалаваў i ад таго моманту кахаць страшна пачаў, i розныя дыскурсы мелi мы прамiж сабою. Пайшлi мы на абед, я не дужа еў, насычаў сябе толькi мiлай асобаю князёўны». Каралеўская Горадня і Нёман. Што ўжо тут казаць: Горадня — найрамантычнейшае места Беларусі, якому болей за іншыя гарады пашчасціла захаваць свой дух. Хтосьці цэніць брукоўку старых вуліц, хтосьці — рамантыку караскання на замкавую гару ў пошуках рэльефа з гербам Рэчы Паспалітай або месца для пікніка, нехта — «песню і славу» нашай зямлі: Нёман у час сутоння ды світанку. Мінск — рамантыка мегаполіса. У Мінску жыве пятая частка насельніцтва Беларусі. Кажуць, у мегаполісах рамантыкі мала, але прыгажосць у вачах таго, хто глядзіць, натхненне — у душы таго, хто марыць. Кожнае акно за жалюзі і фіранкамі, кожная цаглінка ў сцяне старога горада расказвае сваю гісторыю. Колькі пакаленняў моладзі шпацыравала па гэтым праспекце, яшчэ ў тыя часы, калі ён і не быў праспектам? Навюткі вакзал, месца растанняў і сустрэч, самае рамантычнае месца на свеце. Стогадовыя трамвайныя маршруты. Новая-старая Рэвалюцыйная-Койданаўская, такая пекная ў сваёй заснежанасці. Пяцісотгадовыя замкавыя валы. І вечная Свіслач, якая цякла да нас і будзе цячы тут шмат тысячагоддзяў пасля. Усё гэта — плошчы, вуліцы, дамы, паркі — цяперашнія і ўжо няісныя, захаваныя ў фотапамяці і пад асфальтам — усе яны нашы, пакуль мы іх любім. Полацк — подых тысячагоддзяў Полацк — горад-загадка, горад-лабірынт, горад-сімвал. Для свайго натхнення кожны знойдзе ў ім свае сэнсы. Да полацкай рамантыкі не так проста дакапацца — гісторыя прайшлася па горадзе асфальтавым катком… У Полацка ёсць свой бард — Уладзімір Арлоў. Дзякуючы яго праніклівым, замілаваным расподведам Полацк бачыцца нечым неверагодным — местам лёхаў, прывідаў, духаў і таямніц, местам традыцый і пачаткаў. Горадам адноўленых святынь і жывой паўнаводнай Дзвіны-вуліцы. Напраўду, горад жыве, пакуль мы яго любім. Браславы Ад адных толькі назваў гэтых азёр перахоплівае дух: Недрава, Струста, Снуды, Войса, Бужа, Неспіш… Нібыта, мы ў часах Герадота. Ледавіковыя рэльефы ды валуны, вёскі, курганы, гарадзішчы, нават найбуйнейшы беларускі рамантычны парк «Бельмонт» з лістаўніцамі, туямі, канадскімі таполямі… На вадзе — рэдкія птушкі і дагістарычныя выспы. Пазычыўшы човен, можна «адкрыць» некалькі з іх. На некаторых азёрах забароненае выкарыстанне маторных лодак, каб спрыяць захаванню экасістэмы… Ідэальны адпачынак у цішыні і яднанні з прыродай. Шагалаўскі Віцебск. Марк Шагал — сусветны сімвал Віцебска, Марк Шагал і Бэла — адзін з сусветных сімвалаў кахання. Да сустрэчы з Бэлай у яго былі іншыя закаханасці: Ніна з Лёзна і некалькі пацалункаў; Анюта і чатыры гады сціплых заляцанняў («рашыўся за гэты час… толькі разок пацалаваць яе, дакладней, адказаць на яе пацалунак неяк вечарам перад каліткай, і як на грэх пасля гэтага ў яе запрышчавіў твар»); гімназістка Вольга са скуластым курносым тварыкам, якая марыла пра вечнае каханне… «Вечары, што адгаралі адзін за адным над маёй галавой, складаліся ў гады, і адно за адным памірала, толькі нарадзіўшыся сярод віцебскіх частаколаў, чарговае каханне». І нарэшце, гуляючы з чарговай дзяўчынай, Марк сустрэў Яе: «Як быццам мы даўным-даўно знаёмыя і яна ведае пра мяне ўсё: маё дзяцінства, маё цяперашняе жыццё і што са мной будзе… І я зразумеў: гэта мая жонка. На бледным твары ззяюць вочы. Вялікія, пукатыя чорныя! Гэта мае вочы, мая душа… Я ўвайшоў у новы дом, і ён стаў маім назаўсёды…» У сваіх вобразах мастак ставіў Віцебск на адзін ровень з Парыжам, і я дзіўлюся, чаму сюды яшчэ не едуць закаханыя з усяго свету. Залессе Агінскага. Сюды, у «Паўночныя Афіны», у пачатку ХІХ стагоддзя вярнуўся з эміграцыі кампазітар-князь Міхаіл Клеафас Агінскі. Сюды ж ён прывёз і маладую жонку-італьянку. Развітаўшыся з Радзімай, якая ўжо была незваротна страчаная, князь накіраваў усю сваю энергію на музыку, сям’ю ды распрацоўку «прысядзібнага ўчастку». Быў пабудаваны мураваны палацык, альтанкі, капліца, закладзены новы парк… На радасць сям’і, у Залессі (а былых Дзербах) быў такі сабе заапарк: паводле звестак, медзведзяня было найлепшым сябрам маленькай Амеліі — дачкі Міхаіла Клеафаса і Марыі. Край свіцязянак. Русалкі — прыкмета ледзь не кожных возера-рэчкі, дый у кожнай мясцовасці знаходзіцца той, хто іх на ўласныя вочы бачыў. Таму свіцязянкі — не выбітная з’ява. Аднак ёсць штосьці ў гэтым возеры, што натхняла паэтаў ХІХ ст., натхняе і цяпер. Міцкевічу цікава было б даведацца, што Свіцязь мае амаль ідэальна круглую форму і ўнікальную флору — тут можна пабачыць бела-ружовую кветку лабеліі Дортмана, палушнікавыя лугі і нават яванскі тэтрадзініум — водарасць, якая нейкім неверагодным шляхам трапіла сюды з выспаў Інданэзіі. Улетку берагі Свіцязі поўныя людзей, хоць вада застаецца вельмі чыстай. Памарыць у цішыні тут можна хіба ўночы, калі, канечне, не баяцца свіцязянак, вадзянікоў ды іншых абарыгенаў. А насамрэч любое месца можа стаць рамантычным і натхняльным. Важна, каб побач былі любімыя людзі і заняткі, тады і на душы светла ды лёгка. |