|
1 Простыя словы. Беларускі моны этыкет, слэнг, ненарматыная лексіка, трасянка
харчаванні і напоі. Злоўжыванні(алкаголь,паленне,наркотыкі). Здаровы лад жыцця ... Хацелася б пачаць з таго,што ў нашы дні ўвесь свет толькі і гудзе пра яго. Усе хочуць быць прыгожымі, стройнымі і здаровымі. І чаго толькі людзі не робяць дзеля гэтага: купляюць чаі для пахудання, здзекуюцца над сабой шляхам непасільных фізічных нагрузак,але забываюць пра галоўнае. Пра тое, што здаровы лад жыцця - гэта не толькі выглядаць "добра", гэта таксама і правільнае харчаванне, правільны распарадак дня, адсутнасць шкодных звычак, умераныя фізічныя нагрузкі і вядома ж пазітыўны настрой! Здаровае харчаванне - гэта адзін з найважнейшых фактараў добрага здароўя.У нашым свеце людзі заўсёды спяшаюцца штосьці зрабіць: пабудаваць кар'еру, правесці час з сям'ёй,сябрамі.У сувязі з гэтым мы часта забываем пра сваё харчаванне. Перекусываючы ў кафэ і сталовых булачкамі або ежай хуткага прыгатавання ,па-першае,арганізм не атрымлівае дастаткова вітамінаў,неабходных яму ад прыроды для яго аптымальнага функцыянавання , па-другое, такая ежа, як фаст-фуд (якая, дарэчы, стала вельмі папулярная ў апошні час)утрымлівае мноства неполезных хімічных дабавак,некаторыя з якіх нават смяротна-небяспечныя,калі спажыць іх у вялікай колькасці.Тым не менш людзі працягваюць ужываць такую ежу,таму што яна смачная. Тыя ж газаваныя напоі ніколі не заменяць шклянку малака або кубак натуральнага свежавыціснутага соку. Але ў дваццаць першым стагоддзі натуральнасць і натуральнасць, сталі рэдкасцю. На мой вялікі жаль, ужыванне нездаровай ежы - не адзіная праблема ў свеце. Яшчэ больш сур'езнай праблемай з'яўляецца злоўжыванне алкаголя, ужыванне наркотыкаў, паленне. Прычына, чаму людзі апусціліся да такога ўзроўню, відавочная. Чалавек мае патрэбу ва ўнутраным задавальненні , у свабодзе,незалежнасці ,але ен нідзе не знаходзіць іх. Не таму, што іх не існуе,а толькі таму ,што ен альбо шукае іх у няправільных месцах або зусім пакінуў спробы знайсці іх, лічачы,што свет настолькі жудасны, што ў ім ужо няма ніякай свабоды і незалежнасці. Людзі спрабуюць сысці ад рэальнасці з дапамогай ужывання алкаголю,прыняццем наркотыкаў,і канечне гэта не дапамагае... і ў канчатковым рахунку жыцце такіх людзей заканчваецца самагубствам. Гэта жудасна,але гэта факт. Але няўжо нічога нельга зьмяніць? Усе ж такі можна! Я лічу, усе праблемы - унутры чалавека. Дастаткова проста быць чалавекам,у якім есць гэтае жыцце, гэта свабода і незалежнасць,гэта шчасце,у якіх так маюць патрэбу людзі, якія пакутуюць ад розных шкодных звычак. Проста мець жыцце ўнутры сябе і дзяліцца ім. Так мы здабудзем і сваё шчасце таксама. Бо адзіны спосаб стаць шчаслівым самому - гэта дарыць шчасце іншым. І закончыць маю думку хацелася б словамі,што у свеце яшчэ ёсць надзея, пытанне ў тым ,ці ў правільным месцы свет яе шукае?...;) 16)Славутыя імёны Беларусі
Еўфрасіння Полацкая (у міру Прадслава), нарадзілася каля 1104 г. у Полацку ў князеўскай сям'і. Яе бацькам быў малодшы сын Усяслава Чарадзея Святаслаў-Георгі. Усяславава ўнучка з ранніх гадоў уражвала ўсіх сваёй прыгажосцю і здольнасцямі да навукі. У тым часе дзяцінства было кароткае: у дванаццаць гадоў князёўна ўжо лічылася нявестай. Бацькі збіраліся аддаць Прадславу замуж за каго-небудзь з князевічаў, якія прысылалі ў Полацак сватоў, але яна абрала іншы шлях. Прадслава прыйшла ў манастыр і пад імем Еўфрасінні таемна ад бацькоў прыняла манаскі пострыг, каб прысвяціць жыццё духоўнаму ўдасканаленню.
За манастырскімі сценамі Еўфрасіння змагла цалкам аддацца кнігам, што зрабіла яе адной з самых адукаваных жанчын таго часу ў Еўропе. Апрача Бібліі яна чытала творы рымскіх і візантыйскіх багасловаў, славянскіх асветнікаў Кірылы і Мяфода.
Вялікі размах пашырэнню пісьмовага слова Еўфрасіння надала, заснаваўшы у Полацку жаночы, а потым і мужчынскі манастыры. Там былі адчыненыя адмысловыя майстэрні па перапісванні кніг - скрыпторыюмы. У створаных ігуменняй школах юныя палачане, апрача царкоўна-славянскай, вучылі грэцкую і лацінскую мовы, атрымлівалі звесткі з прыродазнаўства і медыцыны. З найбольш здольнымі праводзіліся заняткі па паэтыцы і рыторыцы. Значная ўвага аддавалася гісторыі.
Праз некалькі гадоў полацкі епіскап дазволіў князёўне пасяліцца ў келлі Сафійскага сабора, дзе, як паведамляе "Жыццяпіс", яна "пачала кнігі пісаць сваімі рукамі". Праца перапісчыка была настолькі фізічна цяжкая, што ёю тады займаліся толькі мужчыны. Разам з перапісваннем царкоўных кніг, хронік, папулярных тады зборнікаў афарызмаў пяро асветніцы магло выводзіць радкі Полацкага летапісу. Еўфрасіння пісала і ўласныя творы-малітвы, павучанні, а таксама перакладала з грэцкай і лацінскай моваў.
Нястомна збіраючы вакол сябе таленты, Еўфрасіння стала нашай першаю мецэнаткай. На яе замову полацкі дойлід Іаан у 50-х гадах ХІІ ст. збудаваў за 30 тыдняў храм Спаса - найвыдатнейшы помнік полацкай архітэктурнай школы, які захаваўся да нашых дзён. Полацкая князёўна-ігумення была замоўніцай унікальных фрэсак Спасаўскай царквы і створанага полацкім майстрам Лазарам Богшам знакамітага Крыжа, які стаў нацыянальнай святыняй Беларусі. З імем Еўфрасінні звязанае з'яўленне на нашай зямлі прывезенага з Візантыі неацэннага абраза Маці Божай Адзігітрыі, які, паводле царкоўнага падання, быў намаляваны самім апосталам Лукой.
На схіле жыцця Еўфрасіння здзейсніла паломніцтва ў Святую зямлю. Там у 1167 г. і завяршыўся яе зямны шлях. Асветніца была пахаваная ў Ерусаліме ў Феадосіевым манастыры Святой Багародзіцы. Праз дваццаць гадоў яе мошчы перанеслі ў Кіева-Пячорскую лаўру. У 1910 г. яны былі ўрачыста вернутыя ў заснаваны асветніцай Полацкі Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр, дзе захоўваюцца і цяпер.
Еўфрасіння стала першай усходне-славянскай жанчынаю, якую праваслаўная царква абвясціла святой. Полацкую ігуменню паводле даўняй традыцыі прызнае святой і каталіцкая царква. Еуфрасіння шануецца як нябесная заступніца Беларускай зямлі. Дзень памяці святой Еўфрасінні Полацкай адзначаецца штогод 5 чэрвеня (паводле новага стылю). Францыск Скарына (1490, Полацк — 1551, Прага) — беларускі і ўсходне-славянскі першадрукар, асветнік-гуманіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік, вучоны-медык.
Выданні Скарыны з'яўляюцца ўнікальнымі помнікамі свецкай рэнесансавай біблейскай пісьменнасці. Іх месца ў еўрапейскім і беларускім культурна-гістарычным працэсе вызначаецца гістарычнымі ўмовамі, традыцыямі, своеасаблівасцю і агульным узроўнем духоўнага развіцця Беларусі і ўсходне-славянскіх зямель ВКЛ. Разам з тым яны адлюстроўваюць і асабістыя рысы выдаўца, яго духоўную адоранасць і непаўторнасць, веліч яго подзвігу.
Біблія Скарыны не адпавядае поўнасцю ніводнаму з вядомых рукапісных ці друкаваных зводаў Святога Пісання. У пражскіх выданнях 21 прадмова і 4 сказанні, у віленскіх — адпаведна 2 і 21.
Кнігі Скарыны прызначаліся для прыватнага і сямейнага чытання, выкарыстання ў царкоўных службах і свецкіх бібліятэках. Францыск Скарына ўлічваў адсутнасць у ВКЛ і ўсёй Усходней Еўропе развітой кніжна-пісьмовай традыцыі па перапісванні біблейскіх зводаў, недастатковае знаёмства з імі свецкіх і нават царкоўных колаў. Асобныя рукапісныя зводы Бібліі («Генадзіеўская Біблія» 1499, «Дзесятаглаў» Мацея Дзевятага 1502—07, «Пяцікніжжа» дзяка Фёдара 1514) не былі прызначаны для шырокага распаўсюджання і толькі вынаходніцтва друку адчыніла перад ёй шырокія перспектывы. Каб пазбегнуць спрошчанага, памылковага ўспрыняцця Бібліі, Скарына імкнуўся ў простай і зразумелай форме каменціраваць біблейскія тэксты, падаваць звесткі аб гістарычных, побытавых, багаслоўскіх, моўных рэаліях. У тэалагічным кантэксце асноўнае месца ў прадмовах і сказаннях Скарыны займала т.зв. экзагеза — тлумачэнне алегарычнага зместу кніг Старога Запавету як прадвесця і прароцтва новазапаветных падзей, перамогі хрысціянства ў свеце і надзеі на вечнае духоўнае выратаванне. Комплекс прадмоў і сказанняў дапаўняюць калафоны — пасляслоўі з некаторымі выхаднымі звесткамі і т.зв. надпісанні — сціслыя ўступныя каментарыі да частак кожнай кнігі.
Даследчыкі адзначаюць стылявы і жанравы сінкрэтызм асноўных твораў Францыска Скарыны, дасканаласць выяўленчых сродкаў, публіцыстычнасць, экспрэсіўнасць, прытчавы і алегарычны характар, багацце гістарычных, філасофскіх, тэалагічных каментарыяў, сугучнасць узнёслай моўнай стылістыцы кніг Бібліі.
17)Класікі беларуская літаратуры
Нарадзіўся 9 снежня (27 лістапада ст. ст.) 1891 года ў Мінску, у сям’і настаўніка. У чэрвені 1892 г. сям’я Багдановічаў пераехала ў Гродна. У 1902 годзе Максім паступіў вучыцца ў першы клас Ніжагародскай мужчынскай гімназіі. У 10-11 гадоў пачаў пісаць вершы па-беларуску. 6 чэрвеня 1907 года ў газеце «Наша Ніва» публікуюць першае апавяданне М.Багдановіча «Музыка». У 1909 годзе ў гэтай газеце публікуюць першыя вершы паэта. У 1911 г. пасля заканчэння гімназіі Максім Багдановіч прыехаў на Беларусь. У гэтым годзе паступіў вучыцца ў Яраслаўскі юрыдычны ліцэй. У 1912 г. у газеце «Наша Ніва» публікуецца цыкл яго вершаў аб гісторыі Беларусі.
У 1913 г. у друкарні Марціна Кухты выдаецца зборнік вершаў М. Багдановіча «Вянок» – адзіная яго прыжыццёвая кніга паэтычных твораў. У 1914-1916 гг. працягвае актыўна займацца паэтычнай творчасцю, напісаннем артыкулаў, перакладамі. Выданы брашуры М. Багдановіча: «Братья - чехи», «Угорская Русь», «Червонная Русь». Аўтар паэм «Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык» (1914), «Максім і Магдалена» (1915), «Страцім-лебедзь» (1916).
У кастрычніку 1916 г., пасля заканчэння юрыдычнага ліцэя, вярнуўся на Беларусь, у Мінск, дзе ўладкаваўся на працу ў губернскі харчовы камітэт. Прымаў актыўны ўдзел у рабоце Беларускага камітэта дапамогі ахвярам вайны.
У лютым 1917 г. М. Багдановіч паехаў на лячэнне ад сухотаў у Крым, у Ялту. 25 мая (12 мая ст. ст.) паэта не стала.
У 1991 годзе ў Мінску вуліца была перайменавана ў гонар Максіма Багдановіча. Да гэтага мела назву: Максіма Горкага (з 1963),Камунальная, Аляксандраўская, Траецкая, Віленская, Вялікая Барысаўская. Пачынаецца ад плошчы 8 сакавіка і доўжыцца да вул. Кальцова. Ідзе паралельна праспекту Незалежнасці, працягласць 6 км[43].
Кватэра А. Я. Багдановіча размяшчалася па вуліцы Аляксандраўскай, 25, у доме Гурэвіча. 27 лістапада 1891 года (паводле старога стылю) тут нарадзіўся Максім, будучы беларускі паэт. Дом стаяў на ўчастку цяперашняй вуліцы М. Багдановіча насупраць сквера каля опернага тэатра.
18)Гістарычныя мясціны і помнікі Беларусі
Белавежская пушча. Адзін з самых старых запаведных лясных масіваў Еўропы, як стары суцэльны лес згадваецца яшчэ ў Іпацьеўскім летапісе 983 г. Тут ладзілі шыкоўныя паляванні вялікія князі, спрабавалі наладжваць вытворчасць магнаты, а Кацярына ІІ у часы Расійскай імперыі раздавала землі пушчы сваі м прыбліжаным. Перажыў гэты чароўны лес і страшны паўгадавы пажар, і паўстанне каліноўцаў, і нямецкую акупацыю падчас Першай сусветнай вайны, калі яго багацці найбольш эксплуатаваліся. А падчас апошняй вайны тут было вырашана стварыць узорную паляўнічую гаспадарку рэйха. Нягледзячы на ўсё гэта, Белавежская пушча захавала сваё першабытнае аблічча і рэліктавыя супольнасці раслін і жывёл, многія з якіх беззваротна зніклі ў іншых месцах разам з высечанымі лясамі.
Браслаўшчына. Безумоўна, славіцца гэты рэгіён сваі мі разнастайнымі азёрамі, з якімі звязана мноства праўдзівых і не вельмі гісторый. Але не толькі таямнічыя паданні і маляўнічы ландшафт вылучаюць Браслаўшчыну. Тут нібы нейкім волатам-сейбітам раскіданы валуны, шмат старажытных курганоў і — ужо збудаваных нашымі недалёкімі продкамі — незямной прыгажосці касцёлаў… Браслаўскі край адметны сярод іншых рэгіёнаў Беларусі сваім асаблівым духам, атмасферай шматвекавой мудрасці, захаванай у шатах лясоў і глыбіні азёр… Зачараванае месца, нібы асобны свет, дзе жыццё ідзе сваім мерным крокам і дзе няма мітусні. Тут, паглыбіўшыся ў абшары лясоў, блукаючы між люстэркаў азёр, нібы трапляеш у іншае вымярэнне і забываешся на ўсё.
Палессе. Вось ужо дзе рай для этнографаў! Гэты запаветны куточак прываблівае сваёй адметнай прыродай, самабытнасцю і мноствам старадаўніх традыцый, якія захаваліся толькі тут. Беларускае Палессе ўяўляе сабой дзіўны сінтэз архаічнага і сучаснага. Вялікі пласт культурнай спадчыны беларусаў захаваўся дзякуючы таму, што гэтыя балоцістыя мясціны заўжды былі цяжкадаступнымі. Палешукі спрадвеку жылі фактычна сваёй асобнай супольнасцю, іх сувязі са «знешнім» светам былі даволі слабыя. Таму і «масавая» культура, якая ахоплівала ў першую чаргу заходнія і цэнтральныя раёны нашай зямлі, на Палессе даходзіла досыць позна. Дзякуючы гэтаму яшчэ і сёння мы маем адметныя палескія дыялекты, непаўторныя традыцыі ткацтва і вышыўкі, своеасаблівую песенна-абрадавую культуру.
Возера Свіцязь. Пра ўзнікненне апетага Адамам Міцкевічам вадаёма існуе вялікае мноства легендаў. Але ж не толькі паданнямі славіцца возера Свіцязь. Самым загадкавым у ім з’яўляецца наяўнасць рэдкай расліннай формы — яна завецца «тэтрадзініум яванікум». Цікава, што водарасці гэтыя сустракаюцца толькі ў водах каля вострава Ява ў Індыйскім акіяне. Адкуль жа яны ўзяліся ў Свіцязі — таямніца. Як і тое, што насяляе возера малюск «планорбіс стэльмахцікус», дагэтуль знойдзены толькі ў азёрах Францыі, Бельгіі і Германіі. А на ўзбярэжжы Свіцязі растуць рэдкія кветкі лабеліі Дортмана, занесеныя ў Чырвоную кнігу. 19)Народныя святы
Святы - сукупнасць звычаяў і абрадаў. Узніклі ў першабытнам грамадстве. Былі звязаны з каляндарным (гуканне выясны, грамніцы) ці зямельнымі цыкламі. Падзяляюцца на рэлігійныя, сінкрэтычныя і безрэлігійныя. Рэлігійныя святы - царкоўныя, у прыватрасці хрысціянскія (раство Хрыстова). Сінкрэтычнымі святамі (мелі рэлігійныя і безрэлігійныя элементы) былі традыцыйныя каляндарная народныя святы (каляды, масленіца, купалле і інш.). Да безрэлігійнай часткі народных свят належылі шматлікія гульні, асабліва на каляды, масленіцу, купалле. У час народных свят спявалі народна-каляндарныя і сямейныя песні, выконвалі творы народнай харэаграфіі. У народна-каляндарных святах, асабліва ў калядах, ёсць элемент Народнага тэатра, а рэлігійныя элементы звязаны са старажытна абрадавымі дзеяннямі. Значная частка рэлігійных элементаў з'явілася пад уплывам царквы, якая да народных свят прымыкоўвала хрысціянскія (да каляд раство Хрыстова, да валачобнага свята - Вялікдзень, да купалля - свята Іаана Прадцеча). У другой палове 19 ст.- пачатку 20 ст. роля рэлігійных элементаў у народных святах паступова змяншалася. Некаторыя з іх, асабліва старыя абрадавыя дзеянні, сталі безрэлігійнымі тэатралізаванымі дзеяннямі, святочнай забавай.
КУПАЛЛЕ
Раскладаць Купалу пачынаюць з ранку 6 чэрвеня: хлопцы запасалі паліва, збіралі па вёсцы старыя рэчы, сухое ламачча, якое засталося з зялёных святак, бо спальваючы гэта, быццам можна была дагадзіць продкам. Лічылася, што ў гэты час прыходзіць каляндарная вяршыня росквіту прыроды, бо хутка прыйдзе Пятрок. Але гэтае свята вызывала і самую актыўную дзейнасць варожых чалавеку сіл.Але дзяды і спрыяльныя сілы прыроды , часцей за ўсё ў выглядзе купальскіх зёлак, дапамагалі людзям пазбегнуць злой сілы. Перад Купаллем дзяўчаты ішлі збіраць васількі, руты, купаленку і спявалі песні. Гэта павінна было перадаць збіральніцам цудадзейную купальскую сілу зёлак.
Першым рытуалам Купалля было ўрачыстае запрашэнне на свята. Гэтае запрашэнне праходзіла з дапамогай песень. 3 гэтымі песнямі і карагодамі абыходзілі хаты, запрашаючы да свята. У час абыхода кідалі вянкі на стрэхі хат нежанатых хлопцаў і незамужных дзяўчат. Потым з музыкай і танцамі карагодамі купальскі гурт начале з Купалай выходзіў з сяла пад песню. Затым грамада падыходзіла да месца дзе было раскладзена вогнішча, якое заўсёды было на высокім месцы ля ракі ці возера. Калі ўсе збіраліся пачыналася здабыванне "жывога " агню, трэннем дрэва аб дрэва.
Усю ноч гучалі песні, вадзіліся карагоды, гульні, скакалі праз вогнішча, каб ачысціцца ад злых сіл і асцярагчыся ад іх, спальвалі іх антрапаморфную выяву. А ў гонар сонца на шастах або спускаючы з гары падпальвалі прасмаленае кола.
Ля вогнішча частаваліся абрадавымі стравамі (яечняй), варажылі, плялі вянкі. Потым на словы "Ляці, ляці вяночак, лаві, лаві дружочак" кідалі на ваду вянкі і варажылі па іх руху. Часам вянкі кідалі праз вогнішча. Калі ён пападае да дзяўчыны, тая кідала яго ў адказ на сімвалічнае запрашенне разам пераскочыць праз агонь. Калі вянок пападаў да хлопца, ён павінен яго разарваць або кінуць назад.
Пасля скокаў праз вогнішча парамі ішлі шукаць папараць кветку, якая распускалася раз за год і вяртала чалавека да адзінства з прыродай: уладальнік пачынаў разумець шум дрэў, размову жывёл, птушак. Але здабыць папараць кветку вельмі цяжка, бо яе сцярагуць злыя сілы. Але без праблем іх збірае добры купалаўскі дзядок у кошык і калі сустрэнішся з ім, трэба паслаць белы абрус куды ён кіне кветку. Трэба як мага хутчэй схаваць яе пад скуру далоні, разрэзаўшы яе. Заканчвалася свята ля ракі. Там назіралі за гульнёй сонца на паверхні вады.За гэтым трэба было назіраць або прыжмураўшы вочы, або не маргаючы. Каб паглядзець на тое як гуляе сонца малыя дзеці прачыналіся, як мага раней і беглі на раку. 3 асвечанай зелені вілі вянкі і захоўвалі іх як сродак супраць нашэсця злой сілы. Лічыцца, што ў гэты дзень здзейсняецца пераварот у свеце, цяпер быццам ходзіць па зямлі духі і ведзьмы. Потым дзяўчаты ў вянках станавіліся ўперамешку з хлопцамі, ствараючы карагод, і спявалі песню, у якой усхвалялі вартасці адных хлопцаў і недахопы другіх. Затым з карагода выходзіла дзяўчына і закрывала сабе твар чубром, кланілася ва ўсе бакі і выбірала хлопца да пары, які здымаў з яе покрыў і павязваў сабе цераз плячо або рукаў, а ўдзельнікі карагода спявалі. 20)Культурнае жыццё Беларусі
Багатая культура Беларусі – самабытнасць, разнастайнасць стыляў, форм, напрамкаў.
Самабытная мастацкая культура Беларусі фарміравалася на працягу стагоддзяў. Тут існавалі арыгінальныя архітэктурныя і мастацкія школы, ствараліся непаўторныя музычныя і літаратурныя творы.
Усе шэдэўры беларускага мастацтва, якія дайшлі да нашых дзён, знаходзяцца пад аховай дзяржавы. Яны захоўваюцца ў калекцыях буйнейшых беларускіх музеяў, зборах бібліятэк. Класіка беларускай музыкі і драматургіі дэманструецца на тэатральных падмостках і ў канцэртных залах.
Сучаснае культурнае жыццё Беларусі дынамічнае і разнастайнае. У краіне праходзіць мноства мастацкіх выстаў, музычных, тэатральных і кінематаграфічных фестываляў.
Выяўленчае мастацтва Беларусі разнастайнае па стылях, напрамках і жанрах. Самыя цікавыя творы беларускага жывапісу і скульптуры розных эпох можна ўбачыць у мастацкіх музеях краіны.
Буйнейшы збор твораў мастацтва мае Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Ён актыўна прапагандуе нацыянальнае мастацтва. Тут пастаянна праходзяць выставы твораў беларускіх мастакоў.
Цікавыя калекцыі твораў беларускага мастацтва ў Віцебскім абласным мастацкім музеі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі, Полацкай мастацкай галерэі.
У многіх раённых цэнтрах Беларусі ёсць мастацкія галерэі, дзе можна ўбачыць работы мясцовых мастакоў.
|
|
|