Главная страница
Навигация по странице:

  • Жартоўная песн я

  • Прыехала каляда на белым кані…

  • Заключэнне.

  • зимовы цыкл. імовы цыкл земляробчага календара. 1 Зімовы цыкл земляробчага календара


    Скачать 73.73 Kb.
    Название1 Зімовы цыкл земляробчага календара
    Анкорзимовы цыкл
    Дата12.11.2021
    Размер73.73 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаімовы цыкл земляробчага календара.docx
    ТипДокументы
    #270206

    Уводзіны

    Зімовы цыкл земляробчага календара, структура калядна-навагодняга комплексу: абходныя шэсці калядоўшчыкаў і шчадроўнікаў, рытуальная трапеза, звязаная з падрыхтоўкай трох куццяў; варажба шлюбнага і гаспадарчага характару; прыкметы і павер’і, абрад ваджэння казы (мядзведзя, сабачкі, кабылы, каня, жураўля, бусла і інш.); рытуальны дыялог, які адбываўся паміж гаспадарамі, падчас святкавання першай куцці; рытуальны дыялог, звязаны з закліканнем марозу (у розных мясцовасцях апошні дыялог меў сваю спецыфіку і быў звязаны або з першай, або з другой, або з трэцяй куццёй, або з усімі трыма куццямі); выкананне агульнакалядных або прадкалядных песень, велічальна-віншавальных калядна-шчадроўных песень, адрасаваных гаспадару, гаспадыні, дачцэ, сыну, песень пад назвамі “Васілле”, “Каза”, лірычных песень, прымеркаваных да Каляд; выкананне абрадавых гульняў з элементамі пахавання і вяселля (гульня ў нябожчыка “Памярла наша Мальвіна, памярла”, “Пава з павуком”, “Жаніць бахара” (бахурку), “Жаніцьба Цярэшкі”, “Пекчы ката” і інш.).

    Масленічны абрадавы комплекс: распальванне вогнішча, падрыхтоўка пудзіла Масленіцы і яго спальванне, масленічныя стравы (бліны, сыр, масла), варожбы на Масленіцу, масленічныя прыкметы, масленічныя гульні, катанне на конях, ушанаванне маладых шлюбных пар, абрад “Цягаць калодку” (“Цягаць ступу”), звычай вазіць на санках бабу-павітуху, выкананне масленічных песень і песень-вяснянак (у некаторых мясцовасцях абрад “Гуканне вясны” адбываўся на масленічным тыдні).

    1.

    1 Зімовы цыкл земляробчага календара
    Зімовы цыкл.

    Каляндарна-абрадавая паэзія, або, як яе інакш называюць, паэзія земляробчага календара, складаецца з чатырох цыклаў, якія

    адпавядаюць порам года: зімовага, веснавога, летняга і во-сеньскага. Абрады і паэзія ў старажытныя часы мела дамінантную магічна-

    утылітарную функцыю, накіраваную на забеспячэнне перш за ўсё ўраджаю на палях і дабрабыту ў гаспадарцы. Таму гадавое кола

    календара пачыналася з зімы, калі гаспадары ўжо кла-паціліся аб тым, каб пэўнымі абрадамі садзейнічаць будучаму ўра-джаю,

    плоднасці і здароўю хатняй жывёлы. У сувязі з гэтым пе-раважная большасць фалькларыстаў і этнолагаў пачынаюць разгляд абрадаў і

    Асноўнымі святамі зімовага перыяду былі Каляды і Новы год, для якіх характэрны бедная (посная), багатая і галодная куцця,

    На посную куццю (6 студзеня) стол засцілалі сенам і накрывалі абрусам, ставілі посныя стравы (квас з грыбамі, аўсяны кісель з

    сытой, рыбу і інш). Абавязкова кашу з ячнай або пшанічнай ці грэчневай крупы (куццю). Уся сям'я садзіла-ся за стол. Кожны павінен

    Багатую куццю святкавалі 13 студзеня, увечары перад Новым годам. Ставілі скаромныя стравы. На Палессі і Магілёўшчыне не

    менш дванаццаці, і таксама кашу (куццю), прыгатаваную на сале або сметанковым масле. Калі ўсе сядзелі за сталом, гаспадар адчыняў

    акно і клікаў мароз куццю есці, часам кідалі лыжку кашы за акно, у другіх месцах ставілі талерачку з лыжкай куцці на падаконнік.

    Галоднай куццёй (перад Вадохрышчам) завяршалі святкаванне каляд. 3 лыжкай куцці прасілі мароз не марозіць пасевы. Усе тры

    куцці мелі магічную функцыю: ушанаваць продкаў, заручыцца іх падтрымкай, уздзейнічаць на звышнатуральныя сілы, каб яны спрыялі

    ўрадлівасці нівы, прыплоду статку, здароўю сям'і, спору ў працы.

    Піліпаўка

    У піліпаўскія вечары дзяўчаты і жанчыны збіраліся ў адной хаце,на прадзіва. Гэтыя сустрэчы называліся попрадкамі (вячаркамі), і за работай, канешне, спявалі. Песні былі жыццёвыя. Пеліся і жартоўныя песні. Таксама і розныя былі расказваліся. Расказвалі па чарзе. Вось за гэтай працай і не заўважылі, як і заставаліся на ноч. Разказвалі жыццёвыя гісторыі , пелі песні:

    Пасеяла агурочкі блізка над вадою,

    Буду хадзіць, паліваці горкаю слязою.

    Расцеце, расцеце, гурочкі, у 4 радочкі,

    Не бачыла я мілага 4 гадочкі.

    А на пяты ўвідала, як сірэнь разцвітала,

    Не сказала яму: “Здраствуй, бо маці стаяла,

    Люлі-люлі, стаяла”.

    Жартоўная песня:

    Гопа, гопа ,гопапа,

    пашла дзеўка за папа .

    Поп дровы сячэ ,дзеўка блінчыкі пячэ.

    Пячэ ды памазвае ,папу дулю паказвае .

    Пачыналася Піліпаўка ранняй зімой. Шэсць нядзель пасцілі, ня елі мяса,

    малако, масла, рыбу. Калі хто хварэў, можна было есці. У пост пяклі блінцы

    (з грэчнявай мукі ,падкалочанныя бульбай). З печы вымяталі попел і на гарачым падолі выпякалі. Пасля клалі на стол. Елі ў пост і кіслую капусту, варылі бульбу ,сушылі насенне (семье) лёну засыпалі ў ступу і таўклі, пака не палучалася мука ,у яе мачалі бульбу і елі.

    Запісана ў в. Люсіна

    ад Сенюковіч Соф’я Сямёнаўна, 1953 г.н.,

    кіраўніком фальклорнага калектыва Занька Т.С.
    Каляды

    Урэмя от Рождества до Крышчэння называлоса дзве недзелі святыя або

    Мясоед. Дзень пэрэд Роством называўса Посная куцця. У гэты дзень робілі

    12 страў. На стол под скацерць клалі сено. За вэчэрой цягалі сено, гадалі,

    які будзе ўрожай, які лён: як выцягвалі доўгую сеніну, то – добры, а як

    кароткая сеніна, то – плохі. Гэтое сено лежало на столе от пэрвой куцці до

    другой. Потом ёго звязвалі ў фартушок, і воно лежало под столом до

    Крэшчэння. Уранку на Крышчэнне гэто сено хозяйка ці хозяін нёс ёго і

    отдаваў худобі.

    До вэчэры стараліса подвязаць сад. Хто молодзейшы – ішоў пэрэвеслом

    подвязваць дрэвы. Казалі, шо так робілі, коб сад добрэ родзіў.

    Пэрэд святам выпэкалі спецыяльны хлеб, які называлі "хлебцы". Іх

    спецыяльно качалі ў муку і рабілі продоўговатой формы, а не круглой, як

    обычно.

    За вэчэрой прыглышалі есці кашу мороза. Мороз прыглышалі на ўсе

    тры куцці. Прыглышалі ўсе члены сем'і. Казалі:

    Мороз, мороз, ходзі куццю есці,

    Не йдзі ні на овёс,

    7

    Ні на яблоні, ні на худобу.

    Так казалі тры разы.

    Колі ўрано на Роздво ці на Новы год у хату прыйдзе первы мужчына,

    то казалі, шчо корова оцеліць быка. Колі прыходзілі дзеці, то казалі, шчо

    гэто добрэ.

    На Шчэдрэца дзеўкі гадалі про свою судзьбу. Гадалі так: бралі вэршок

    з куцці і клалі под голову. Пэрэд сном казалі:

    Куцця, дай мне знаці

    З кім мне ў пары стаці.

    Ловілі чорну куру, трэба, шчоб кожная з дзевок, якія гадаюць,

    подзержала ее ў руках; кожная дзеўка насыпае перад собой гурбу зерна,

    куру пускаюць у серэдзіну. До чыёй гурбы гэтая кура подыдзе і клюне, тая

    дзеўка і першая замуж пойдзе.

    Бралі первы млінец і бегалі з ім на двор, слухалі, з якога боку собакі

    гаўкалі, значыць у той бок замуж пойдзе.

    Бралі дровы з костра ў охапку, потом шчыталі, калі до пары – у гэтым

    годзе будзеш до пары (замуж выйдзеш), а колі не – не пойдзеш замуж.

    На крыжову дорогу бегалі, калі стрэцяць, то одну ногу розувалі, трэба

    шоб тобе носок надзевае.

    Вэршок з куцці і ўсе остаткі еды покідалі на столе. Ставілі на стол яшчэ

    воду. Пожні клалі ў гурбу, казалі коб сем'я не распаласа, была разам, у

    гурбі.

    Вэчор на Новы год называўся шчодры або багатая куцця. От Роства до

    Хрышчэння куццю спраўлялі тры разы. Першая куцця называлася

    піліпаўская, посная куцця, другая – багатая, шчодрая, мясоедная, трэцяя –

    строгая галодная куцця.

    Колядоваць ходзілі ўвэчэры на багатую куццю. Тых, хто ходзіў

    колядоваць, называлі коляднікамі.

    Колядоваць ходзілі со звездой. Надзевалі маскі, робілі коня з кошэля

    порваного. Ёго вельмі баяліся, бо вон біўся. Убіраліся ў "смэрць з косой".

    Коляднікі подыходзілі до хаты і казалі:


    Каляда

    Пры калядаванні і шчадраванні гурты калядоўшчыкаў хадзілі па вёсцы ад хаты да хаты і пад акном або ў хаце пелі велічальныя

    песні, і ў заканчэнне прасілі або патрабавалі да-роў. Тыповая калядная песня мела зачын, у якім паведамляла-ся аб прыходзе ў хату каляды.

    Да ішлі, ехалі калядкі

    У маляваных санёчках,

    У кужэльных сарочках.

    А санёчкі паламаліся,

    А сарочкі памараліся.
    Галоўную частку - велічанне га-спадара і членаў сям'і (нярэдка ў асобных песнях), пажаданне дабрабыту і шчасця і заключную частку, у якой часам пералічваліся дары, запатрабаваныя калядоўшчыкамі. Галоўная частка вылучалася паэтычным хараством

    ідэалізацыі гаспадароў і іх хаты, гаспадаркі, часцей за ўсё занадта гіпербалізаванай. Калядныя песні ў многіх выпадках могуць і не мець

    такую структуру, тады яны пачынаюцца без зачына, замест яго каля-доўшчыкі маглі спець асобную песню пра каляду або песню з

    рэфрэнам "Святы вечар" або "Каляда!" ці "Святы вечар людзям добрым!" Асобна, пасля некалькіх песень рэчытатывам выкон-валася часам і патрабаванне дароў. У песні "Ды хадзілі, гулялі калядоўшчыкі" прыгожа паэтызуецца двор, гаспадарка, гаспа-дар і яго сям'я:

    ...Багаты двор - Пятра двор.

    Каля яго двара ўсё шаўковая трава,

    Усё шаўковая трава, усё жалезны тын,

    Стаўбы точаныя, пазалочаныя, вароціткі срэбныя,

    Падваротніцы - рыб'і костачкі, зашчэпачкі медзяныя.

    На яго двары да чатыры церамы стаяць:

    У першым цераму - ясен месяц,

    Другі церам - ясна зара,

    Трэці церам - дробны звёздачкі,

    Чацвёрты церам - буён вецер.

    Ясен месяц - сам гаспадар,

    Ясна зара - яго жана.

    Дробны звёздачкі - яго дачушкі,

    Буён вецер - яго сыны...

    Пасля кожнага радка паўтараецца прыпеў "Каляда, Каляда!"

    Сюжэт песні ўскладняецца паказам значнасці гаспадара –

    Ён ездзіць у Сібір-горад "суды судзіць і рады радзіць",

    а ў Тын-горад - "рыбку лавіць".

    Зраніў ён залаты персцень, але жонка яго "дасужа была",

    закінула тры шаўковых невады "не ўлавіла ж яна залот персцень,

    улавіла яна трох акунёў златаперанькіх..."

    Павязла прадаваць "

    За адзін окунь - па сто рублёў,

    за другі окунь - па тысячы,

    трэцяму акуню - цаны няма".

    Услаўляецца стол гаспадара: на ім скацерць"шаўковенькая",

    талерачка "фарфоравенькая","ён пакачываець, паварачываець.

    Залатой казной ён пабразгіваець".

    Песня заканчваецца патрабаваннем дарыць гасцей: Гэты госці не частыя у гадочак толькі разочак . У песні трапна выкарыстана сімволіка, ідэалізацыя

    гаспадаркі, самога гаспадара, яго жонкі, сыноў, дачок.

    Асабліва любілі сяляне абход двароў з "казой", якую вадзілі гурты своеасаблівых артыстаў з сялянскіх хлопцаў (часам і

    дзяўчат), спецыяльна апранутых. Казу прыбіралі ў вывернуты кажух. Паводле сведчання П.Бяссонава, "казу" прыбіралі ста-ранна: "

    Каза прыбіраецца вельмі прыгожа (ёю апранаецца хлопец): з мордачкай, рожкамі, у шэрсці, са стужкамі, бразгот-камі". Галава рабілася з пучка раслін, морда - з дзвюх драўляных пласцін, якія былі злучаны вяроўкай. Выканаўца ролі казы ту-заў за вяроўку і прымушаў ляскаць пласцінкі, здавалася, што ля скаюць зубы казы.

    Па словахЧ.Пяткевіча, ва ўсходнім Палессі апраналі хлопцу доўгі вывернуты кажух, прымацоўвалі рогі і вадзілі па дварах і хатах.

    Тэатралізацыю абраду адзначыў П.Бяссонаў: Каза "на Белай Русі самая гаварлівая, самая - у сваім родзе - драматычная 4" . Яна

    смешна паварочвалася пад песню "то на сей бачок, то на той бачок", а пры словах "каза ўпала, здохла, прапала", падала, прыкідвалася мёртвай, але хутка ўскаквала, калі гаспадары добра дарылі калядоўшчыкаў.

    Магічнае значэнне абраду ваджэння казы выяўляецца са слоў песні, якая суправаджала рухі казы:

    "Го-го-го, каза":

    Дзе каза рогам,

    Там жыта стогам,

    Дзе каза нагой,

    Там жыта капой,

    Дзе каза хвастом,

    Там жыта кустом...

    У старажытнасці каза (а ў некаторых песнях казёл) увасаб-ляла міфалагічную істоту, якая валодае магічнай сілай. здоль-най

    паўплываць на ўрадлівасць пасеваў збожжа. Калядоўінчыкі хадзілі таксама з "канём" (кабылай), "мядзведзем", "жоравам* (у

    розныхмесцах). Драўляны касцяк абцягвалі палатном, майсравалі галаву, рабілі грыву і хвост з ільну - і маска каня была гатовая:

    у яе сярэдзіну ўлазіў чалавек і рабіў выгляд быццам едзе вярхом на кані, "конь" жа танцаваў, яго вадзіў "цыган", які пахваляўся "канём",

    расказваў пра здарэнні, "лячыў каня" нарэшце прасіў грошай на корм. "Мядзведзя" вадзіў хлопец, які прымушаў яго паводзіць так, як

    ранней сапраўдны мядзведзь у скамарохаў. Калі хадзілі з "канём" або "мядзведзем", песень не спявалі, а суправаджалі пэўныя іх рухі

    прыгаворкамі, жартамі павадыроў, якія прымушлі іх камічна танцаваць. Даследчыкі лічаць, што пераапрананне людзей у жывёл

    генетычна ўзыходзіць да старажытных часоў, калі чалавек забяспечваў ежу паляваннем. Маскіроўка дазваляла незаўважна наблізіцца да

    жывёлы, звера. Калядныя прадстаўленні з маскамі першапачаткова ігралі сакральую ролю, якая грунтавалася на магіі, пазней жа

    ператвараліся ў тэатралізаваную пацеху.

    У тэматычнай разнастайнасці зместу калядак і шчадровак вылучаецца як галоўная тэма земляробчай працы ідэалізацыя і

    паэтызацыя яе плёну.

    У песні "За сяньмі, сяньмі там за новымі"жыта, яго ўрадлівасць сімвалізуецца "Цёмнай хмаркай"; у песні "А ў нядзелю ранюсенька " ухваляецца праца гаспадара: у яго "Жыта каласіста",

    "Да паедзем у поле жыта зажынаті,

    Як раз разнём – капу нажнём .

    Другі разнём – сто коп нажнём"…

    Калядоўшчыкі запрашалі гаспадара паглядзець у гумне на вынік працы:

    Што ўтваім гумне сам Бог ходзіць,

    Сцірты лічыць і цябе клічыць,

    Цябе клічць, дар табе даць:

    Табе самому- сто коп жыта
    (песня "Пане гаспадару, ці спіш, ці ляжыш")

    Шчодрасць Бога паказваецца і ў песні

    "Пане гаспадар, Бог цябе заве", дзе ён даруе гаспадару валоў і каней:

    "валы паруе", "коней стайлуе, стайлуе коні на тры стайненькі,

    а вараны яды й на чатыры "

    У шматстрофнай песні

    "- Ой, чые ж то пастушкі"

    у кожнай страфе як пыпеў гучыць пажаданне калядоўшчыкаў гаспадару:

    За пана Бога прахалі

    Дай яму, Божа, дай

    Шчасця у полі,

    Здароўя у дому,

    Дай яму, дай.

    У велічальных песнях калядоўшчыкі славяць і ідэалізуюць перш за ўсё гаспадара і яго жонку, надзяляюць із незвычайнай

    прыгажосцю і багаццем, усхваляюць таксама працавітасць і красу іх дачкі, паэтызуюць сына - хлопца-малайца, здольнага пераняць

    вопыт бацькі і замяніць яго на полі і ў гаспадарцы, выявіць свой розум, мудрасць у грамадстве. Закранаецца ў калядных песнях і тэма

    шлюбу.

    Прыехала каляда на белым кані…

    Прыехала каляда на белым кані.

    Яе конічак – ясен месячык,

    Яе дужачка – ясна зорачка,

    Яе пужачка – ясна звёздачка,

    Яе вазочак з тоўстага лядку,

    Яе кажушок з белага сняжку.

    2. Гульні

    Тэма кахання і шлюбу адлюстравалася ў папулярнай каляд-най гульні "Жаніцьба Цярэшкі" і ў шматлікіх песнях, якія вы-

    конваліся пры гэтым. Гэтай гульні прысвечаны асобны том зво-да БНТ (выйшаў у свет у 1993 г., падрыхтавала Л.М.Салавей). Асаблівае

    распаўсюджанне гульня атрымала на поўначы, паўночным захадзе і на Магілёўшчыне. Грунтоўна апісана гуль-ня ў зборах

    Е.Р.Раманава, П.В.Шэйна. Добрае ўяўленне аб гэ-тай гульні даецца ў манаграфіі А.І.Гурскага "Зімовая паэзія бела-русаў" (1980).

    Моладзь выбірае хату, гаспадары якой згаджаліся іграць ро-лю бацькі і маткі. Спачатку гулялі, танцавалі, спявалі, жартавалі.

    Апоўначы пачалі патрабаваць "жаніць Цярэшку". "Матка" падбірала пары, прымаючы пад увагу жаданні хлопцаў і дзяўчат. Аб'яднаныя

    ў пары хлопцы і дзяўчаты спявалі песні-цярэшкі, танцавалі. Падыходзілі да "маткі" за благаслаўленнем. Яна ўсаджвала іхпобач і

    жартаўліва бласлаўляла на шлюб, папярэдж-вала: "Не бяры тую, што знаеш праз дзверы, а бяры тую, якую знаеш з качэлі",

    "...Жонка не рукавіца - з белай ручкі не скінеш і за пояс не заткнеш".

    У час "жаніцьбы" некаторыя хлопцы ("дзяды") спрабавалі ўцячы ад вылучанай дзяўчыны ("бабулі").

    На гэта пелі: 'Не ўцякай,дзядулечка, я ж твая бабулечка. хоць жа я ножку зламлю, а свайго дзядульку злаўлю". Пасля "лоўлі дзядоў' па-ры станавіліся адна за адной, жартоўныя спевы і танпы пра-цягваліся, частаваліся. Разыходзіліся перад світаннем. ужо хлопцы "лавілі" бабулек, і, як адзначаў

    у VII выпуску "Беларускага зборніка" Е.Р.Раманаў, вынікі часам эаканчваліся стратай "нявіннасці" дзяўчынай, што вымушала хлопць браць шлюб з "бабулькай". Па сваёй структуры песні-цярэшкі невялікія, змест іх

    у большасці звязаны з гульнёй. Вось два прыклады:
    Пайду я Цярэшку жаніць,

    Аж мая галоўка й баліць,

    Аж мае ручкі лянуць,

    Не магу на дзеда глянуць.

    - Дайся, дзядулька, дайся,

    На чужых не спадзявайся.

    Як у лузе асінка горка,

    Так табе чужая жонка 13

    Цярэшка - Цярэшанька,

    Цераз бор дарэжачка,

    Бітая, таптаная,

    Я ж ў мужа каханая .

    Розныя варыянты гульні "Жаніцьба Цярэшкі" і яе вытокі раз-глядае В.Дз.Ліцвінка ў кнізе "Святы і абрады беларусаў" (1997,

    С.170 - 175). Ён падтрымлівае аднаўленне гульні фальклорнымі калектывамі Віцебшчыны.

    Гульня «Яшчар»

    Старажытная народная гульня моладзі шлюбнага ўзросту, падчас якой дзяўчаты вадзілі карагод з песняй, услаўляючы вядучага — хлопца-Яшчара, які сядзіць у крузе па чарзе забірае хусткі,рэчы ад удзельніц,а яны потым

    выкупляюць іх, звяртаючыся да хлопца з песняй-просьбай і выконваючы яго загады(асноўны варыянт). Гульня бярэ пачатак адабраду жаночай ініцыяцыі язычніцкіх часоў.
    3 Масленіца

    Да пераходнага часу ад зімы да вясны адносяць Масленіцу, якую святкавалі за тыдзень перад сямітыднёвым постам перад

    Велікаднем. На Масленіцу праводзілі зіму і сустракалі вясну. Многія даследчыкі лічылі, што ў беларусаў святкаванне Масленіцы

    адбывалася больш сціпла, чым у Расіі, з невялікай колькасцю песень. Але ў апошнія гады гэта сцвярджэнне абвяргаецца вялікай

    колькасцю сабраных матэрыялаў. Для Масленіцы, як і для Купалля, характэрны разгул удзельнікаў, не абмежаваны звычайнымі маральнымі нормамі. Масленіцу любіла моладзь, нецерпяліва яе чакала, як гэта адлюстроўвалася ў папулярнай песні:

    Мы маслінку дажыдалі,

    Сырам гару набівалі,

    I маслам палівалі;

    А ад сыру гара крута,

    Ад масла гара ясна;

    Нас масленка спадманіла:

    На большый пост пасадзіла,

    На кіслую капусту,

    На салодкую саладуху,

    На горкую рэдзьку .
    На масленіцу вадзілі карагоды, танцавалі, спявалі вясёлыя песні, удзельнікі гульняў імкнуліся на нейкі час пазбавіцца

    дамастроеўскіх правіл паводзін, адчуць сябе свабоднымі. Па словах П.Бяссонава, у гэты час усе рвуцца на вуліцу, "узмоцнена рвуцца",

    ахопленыя страсцю "адзінай, бязмежнай, амаль адчаяннай... У карагодзе хоць і снег растае, зябнуць ногі, а страсць разбірае і прама

    вылятаюць з карагода пары, мінута - і затым ра-зарвана свяшчэнная сувязь, або заведзена новая і сарваны "зялёны вяночак ".

    гумарыстычных масленічных песнях гучаць эратычныя матывы. Маладая жанчына, ап'янеўшы, просіць "дзевяратка" завесці яе"памалюсеньку цераз сені, цераз хатачку да ў новую краватачку" або дазваляе суседу:

    "Хоць ты мяне на мя-жы палажы, толькі майму не кажы”

    У гэтых песнях выяўляецца сімільная магія: эратызмам удзейнічаць на язычніцкіх багоў для паляпшэння

    матэрыяльнага становішча. Ю.М.Сакалоў пісаў аб гэтым так:

    "Полавая свабода на мас-ленічных гульнях (у Еўропе на карнавалах), якая

    дапускалася традыцыяй, мела прамыя адносіны да закляцця на прыплод як сям'і, так і жывёлы. 3 эратычнымі момантамі ў абрадах

    звязан і эратызм слова, які даходзіў часта да цынізму, што нельга пера-даць у друку. Масленічныя песні, прыгаворкі, дражнілкі амаль

    Зразумела, што пазней магічная функцыя абрадаў, гульняў, спеваў, страцілася і ўсе тэатралізаваныя прадстаўленні з сакральных

    ператварыліся ў пацешлівыя. Адраджаючы традыцыйную культуру, трэба помніць, што зараз ужо нельга аднавіць яе першапачатковую

    семантыку, успрыняцце старадаўняга сэнсу народных традыцый. Гэта немагчыма ды і патрэбы такой у наш цывілізаваны час няма.
    Заключэнне.
    Беларуская вуснапаэтычная творчасць – важная частка духоўнай культуры нашага народа. Здаўна служыць яна магутным сродкам вобразнага пазнання жыцця, праўдзіва адлюстроўвае думкі, і мкненні і спадзяванні народных мас, садзейнічае выхаванню іх эстэтычных густаў і ідэалаў. На працягу многіх стагоддзяў вуснапаэтычная творчасць была амаль адзінай формай выражэння духоўнага жыцця людзей: яна з’яўлялася і з’яўляецца неад’емнай часткай культурнай спадчыны народа, яна спадарожнічае чалавеку на працягу ўсяго яго жыцця.

    Фальклор – няспынная творчасць народа, якая бытуе ў вуснай перадачы людзей з пакалення ў пакаленне.

    Народна-паэтычная творчасць і сёння адыгрывае важную ролю ў духоўным жыцці людзей, у фарміраванні іх эстэтычна-мастацкіх густаў, ідэалаў і светапогляду.

    1. Паэзія беларускага земляробчага календара /Уклад., сістэм. тэкстаў, уступ. арт. ікамент. А.С.Ліса - Мн., 1992 С.126-127.

    Бессонов П. Белорусские песни. С.98.

    Туgodnik powszechny, 1885, №1.

    Бессонов П. Белорусские песни. С.98.

    Романов В. Белорусскнй сборник. Вильна, 1911 вьп.8.С.108

    Дембовицкий А.С. Опыт описания Могилевской губернии. Могилев, 1882 Кн.1.С.506.

    Гл.: Фядосік А.С. Прабемы беларускай народнай сатыры. Мн., 1978 С.248.

    Паэзія беларускага земяробчага календара. С.111.

    Тамсама. С. 119 – 123

    Шлюбскі А. Матэрыялы да вывучэння фальклору і мовы Віцебшчыны. Мн., 1927, Ч.1.С.62.

    Бессонов П. Белорусские песни. С.137 – 138

    Тамсама. С.146 - 147

    Соколов Ю.М. Русский фольклор. М., 1941.С.147.


    написать администратору сайта